nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Назаві беларускую мову роднай і хатняй!

29 верасня, 2009 | 2 каментарыя

d09dd0b0d188d0b0-d0bcd0bed0b2d0b0

 

 Зварот кіраўнікоў 27 арганізацый і суполак ды лідэраў беларускай інтэлігенцыі да грамадскасці з нагоды перапісу насельніцтва.


Шаноўныя сябры!

Праз некалькі дзён у нашай краіне пройдзе чарговы перапіс насельніцтва, адным з пунктаў якога будзе пытанне пра Вашу родную мову. Мы ведаем, што большасць з Вас шануюць беларускую мову і падтрымліваюць пашырэнне яе ўжывання ў грамадскім жыцці.

Беларуская мова — гэта неад’емная частка нашай культуры і гарантыя нашай будучыні як унікальнага еўрапейскага народу. Вынікамі перапісу насельніцтва мы здольныя засведчыць самі сабе і ўсяму свету, што мы з’яўляемся паўнавартаснай нацыяй, годнай цікавасці і павагі з боку іншых нацый свету.

Адказ «беларуская» на пытанні перапісчыкаў аб роднай мове і мове штодзённага ўжытку мае не толькі сімвалічнае, але і практычнае значэнне. Ад колькасці людзей, якія ў адказах назавуць беларускую мову, будзе залежаць далейшая палітыка дзяржавы.

Адказам «беларуская» вы станоўча паўплываеце на яе.

Будзем жа памятаць пра гэта, адказваючы на пытанні перапісчыкаў! Падтрымаем наш нацыянальны скарб — мову нашых продкаў, якая нас усіх аб’ядноўвае і робіць унікальнымі.

Будзьма з мовай!

 

Радзім Гарэцкі, акадэмік НАН Беларусі, грамадскі дзеяч

Рыгор Барадулін, Народны паэт Беларусі

Ніл Гілевіч, Народны паэт Беларусі

Генадзь Бураўкін, паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі

Анатоль Грыцкевіч, прафесар, доктар гістарычных навук

Святлана Зелянкоўская, актрыса

Лявон Вольскі, лідэр гурту «NRM»

Зміцер Вайцюшкевіч, спявак, кампазітар

Юры Жыгамонт, акцёр, тэлевядучы

Уладзімір Арлоў, пісьменнік

Алена Макоўская, кіраўнік МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»

Алег Трусаў, старшыня ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны».

Ніна Шыдлоўская, старшыня Рады МГА «ЗБС «Бацькаўшчына»

Алесь Пашкевіч, старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Андрэй Хадановіч, старшыня ГА «Беларускі ПЭН‑цэнтр»

Антон Астаповіч, старшыня ГА «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры»

Зміцер Рагачоў, старшыня МГА «Гісторыка»

Андрэй Дынько, шэф‑рэдактар газеты «Наша Ніва»

Андрэй Скурко, галоўны рэдактар газеты «Наша Ніва»

Валеры Булгакаў, рэдактар часопісу «Arche»

Барыс Пятровіч, рэдактар літаратурнага часопісу «Дзеяслоў»

Артур Клінаў, рэдактар культурнага альманаху «pARTisan»

Віталь Супрановіч, кіраўнік «БМА group»

Аляксей Марачкін, кіраўнік творчай суполкі «Пагоня» пры Беларускім саюзе мастакоў

Міхал Мілашэўскі, кіраўнік Незалежнай тэлестудыі «Брэнтстар»

Віталь Броўка, прадзюсер, арт‑дырэктар

Сяргей Будкін, каардынатар музычнага парталу «Тузін гітоў»

Алесь Камоцкі, спявак, паэт

Кася Камоцкая, спявачка

Віктар Шалкевіч, спявак, акцёр

Зміцер Бартосік, спявак, пісьменнік, журналіст

Таццяна Беланогая, спявачка

Руся, спявачка, «Рок‑князёўна 2006»

Юры Цыбін, прадзюсар, паэт

Міхал Анемпадыстаў, дызайнер, паэт

Зміцер Падбярэзскі, музычны крытык

Глеб Лабадзенка, паэт, журналіст

Ігар Лялькоў, гісторык

Севярын Квяткоўскі, літаратар

Ян Маўзэр, лідэр гурту «tav. Mauzer»

Піт Паўлаў, лідэр гурту «GARADzKIJA»

Алекс Дэвід, лідэр гурту «Atlantica»

Слава Корань, лідэр гурту «Ulis»

Аляксандр Ракавец і гурт «IQ‑48»

Ігар Варашкевіч, лідэр гурту «Крама»

Алег Хаменка і гурт «Палац»

Святлана Бень, лідэр гурту «Серебряная Свадьба»

Андрусь Такінданг і гурт «Recha»

Ганна Хітрык і гурт «Дети Детей»

Зміцер Басік, лідэр гурту «VICIOUS CRUSADE»

Зміцер Сасноўскі, лідэр гурту «Стары Ольса»

28 верасня 2009 г.

 

Ад рэдакцыі:

Мы несумніўна падтрымліваем гэты зварот і адначасна зьвяртаемся да кіраўніцтва і сяброў усіх апазіцыйных беларускіх партый і апазіцыйна настроеных да цяперашняга беларусафобскага рэжыму грамадскіх арганізацый ня толькі падтрымаць яго, а і арганізаваць шырокую, выніковую прапагандысцкую кампанію ў адпаведнасьці з духам і накіраванасьцю дадзенага зварота!

 

 

2 каментарыя

  1. Партызан кажа:

    Святлана Бень, лідэр гурту «Серебряная Свадьба»

    Ганна Хітрык і гурт «Дети Детей»

    Я, зразумела, безумоўна падтрымліваю… Але як у людзей з падобнае гуртоў хапіла дзёрзкасьці падпісваць гэты ліст? Можа варта ўзгадаць словы старажытнага кітайскага філёзафа: “Пачні шлях зь сябе!”.

  2. Я зрабіў моцны выступ перад прадстаўнікамі 54 краін. працяг змаганьня

    HREC BELARUS

    http://www.osce.org/documents/odihr/2009/10/40079_ru.pdf

    http://www.osce.org/conferences/hdim_2009.html?page=documents&author_id=115

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы