nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Справаздача рэдакцыі сайта за чарговы год працы (з 1.04.2009 г. па 1.04.2010 г.)

6 красавіка, 2010 | 3 каментарыя

d09fd0b0d0bad0b0d0b7d18cd0bdd196d0bad196Завяршыўся чарговы (4-ы) год працы нашага сайта. З гэтай нагоды мусім даць кароткую справаздачу. Асноўныя паказьнікі працы рэдакцыі за ўсе папярэднія гады і  мінулы год пададзеныя ў табліцы зьлева. Зь яе вынікае, што папулярнасьць сайта за год вырасла ў 1,7 раза (індэкс каментаваньня вырас у 1,83 раза; колькасьць адкрыцьцяў матэрыялаў, разьмешчаных на першых дзьвюх старонках (цяпер мы будзем выкарыстоўваць гэты паказьнік) – у 1,28 раза, максімальная колькасьць адкрыцьцяў некаторых матэрыялаў – у 2 разы; лічба 1,7 – гэта сярэдняе арыфметычнае з даных паказьнікаў).


1.

Сярод матэрыялаў сайта да самых папулярных па-ранейшаму належыць артыкул Зьміцера Кіселя “Сустрэча двух пакаленьняў беларускіх патрыётаў”. Але, на жаль, абсалютную большасьць з 45.800 праглядаў ён набраў за кошт спаму, які дасылаўся ў мінулыя гады.  Затое рэдакцыйны артыкул “Адказ Г.Г.Віку: сярод нас лохаў няма!” набраў свае 10.500 праглядаў за кошт сапраўдных адкрыцьцяў. Праўда, гэты паказьнік з-за невядомых нам прычын настолькі адрозьніваецца ад іншых, што мы ня будзем таксама яго ўлічваць.

Сярод тых артыкулаў, якія варта назваць як найбольш рэйтынгавыя, знаходзяцца працы: Міколы Хаўстовіча “Нараджэньне беларушчыны” (1373 прагляды), Галіны Арцёменкі “На беларускай мове размаўляла ўся Еўропа” (1190) і Віталя Хромава “Расейская агрэсія супраць Украіны ў 2005-07 гг. Украінцы трымаюць удары…” (908).

У гэтым годзе найбольшыя дыскусіі былі справакаваныя двума артыкуламі: Віталь Хромаў, Барыс Керзач “Зьезд пБНФ: Чарговы крок да заняпаду (частка 4)” (63 каментары) і рэдакцыйным артыкулам  “І чаму гэта расейскія імперыялісты ня любяць, калі іх рэжуць, як баранаў?” (54 каментары).

За апошні год рэдакцыя шмат увагі надала розным падзеям у шэрагах беларускай апазіцыі (у т.л. і зьезду БНФ), прэзідэнцкім выбарам ва Ўкраіне, а таксама аналізу стану расейскага грамадства й імперыякратыі, як і патэнцыйным альтэрнатывам апошняй. За прайшоўшы час мы таксама істотна прасунулі наперад Сьветаглядную дактрыну (як абяцалі) і Беларускую дактрыны.

Самакрытычна мусім адзначыць, што летась мы ў сваёй працы практычна цалкам страцілі два восеньскія месяцы (магчыма, гэта стала істотнай прычынай, з-за якой папулярнасьць сайта вырасла не настолькі, наколькі магла б). Але на гэта былі важкія суб’ектыўна-аб’ектыўныя прычыны…

2.


На гэты раз мы з дапамогай праграмы google/analytics паглядзелі таксама, дзе нас і колькі чытаюць.

За перыяд са студзеня 2009 году, калі была інсталяваная гэтая праграма, і па красавік 2010-га на сайце было каля 30.000 наведваньняў (у сярэднім па 67 наведваньняў у дзень), зь іх наведвальнікаў – 12.000 (у сярэднім па 27 чалавек у дзень).

Па краінах асноўныя наведваньні за азначаны час разьмеркаваліся наступным чынам: Беларусь – 17.700; Нямеччына – 3.200; Злучаныя штаты – 2.200; Україна – 1.800; Польшча – 1.500; Расея – 1.100; Бельгія – 370; Летува – 270; Чэхія – 200; зь нявызначанага месца – 420.

Усяго ж на сайт наведвальнікі выходзілі з 84 краін сьвету.

3.

Істотным паказчыкам выніковасьці працы сайта зьяўляюцца таксама нападкі розных ворагаў беларускага народу на сайт. Калі “тролі” дзейнічаюць праз “каментаваньне”, мы ад іх хутка пазбаўляемся (сталыя чытачы гэта маглі назіраць, як кажуць, ужывую). Тым больш, што штучны рост каментуемасьці нашых матэрыялаў нам не патрэбны.

Але бываюць і выключныя выпадкі.

Так,  наш чытач пад нікам “GREATLITVA” даў спасылку на адзін выключна беларусафобскі сайт (яго можна паглядзець тут: http://lurkmore.ru/%D0%91%D1%83%D0%BB%D1%8C%D0%B1%D0%BE%D1%81%D1%80%D0%B0%D1%87), дзе ў скрайне зьняважлівай форме падаецца інфармацыя (дарэчы, у стылі, характэрным для пэўнай сацыяльнай групы з акцэнтуацыяй на анальным) пра беларускую нацыянальную апазіцыю і беларускія нацыянальныя каштоўнасьці.

Мы лічым, што падобныя матэрыялы таксама варта чытаць. І вось чаму. Многія людзі думаюць, што калі яны ўвесь час сумленна жывуць, працуюць, дык у іх няма і ня можа быць воргаў. Асабліва такое ўяўленьне ўласьціва нам – беларусам. Гэта памылковае ўяўленьне, якое трэба тэрмінова выпраўляць. Сьвет сёньня не такі. На самой справе на зямлі ёсьць чалавекападобныя істоты, для якіх мы зьяўляемся аб’ектам нянавісьці й агрэсіі ўжо толькі з-за таго, што хочам проста жыць, сумленна працаваць і быць гаспадарамі на сваёй уласнай зямлі. Мы для такіх істот не былі б мішэньню для агрэсіі, не былі б ворагамі  толькі ў адным выпадку – калі б адразу і з жаданьнем пагадзіліся быць… іхнымі рабамі. Вось для чаго трэба кожнаму беларусу прымусіць сябе прачытаць матэрыял на пададзеным адрасе (дарэчы, яго стыль выдае сіяністаў).

Дадаткова зьвярніце ўвагу, у канцы тэкста аўтары падаюць спасылкі на сайты “Тыповых прадстаўнікоў” тых прабеларускіх сіл, якія яны ненавідзяць. Гэта КХП, МФ, ПБНФ, Моладзь БНФ, Галіна Арцёменка. Трапілі ў гэты сьпіс і мы, ды яшчэ на першым месцы. Ужо ня ведаем, за што нам такі гонар, але факт, як кажуць, у наяўнасьці…

Ворагі нас ведаюць і ненавідзяць (а значыць, і паважаюць). Вось бы так сама ведалі нас беларусы і… хоць трохі прыслухоўваліся.

І апошняе.

Па-ранейшаму існуе вялікая небясьпека, што цяперцы могуць паспрабаваць “наехаць” на наш сайт. Таму зноў заклікаем чытачоў запасьціся адрасамі ананімайзераў і проксі-сэрвераў (дарэчы, мы іх ужо падавалі летась у аналагічным матэрыяле)…

Усяго лепшага, сябры.

Будзем змагацца далей.

Жыве Беларусь – Наша зямля!



3 каментарыя

  1. Мазынскі В. кажа:

    http://ideo.ru/cancerocracy.html. Алесь, глянь гэты адрас.

  2. Рэдакцыя кажа:

    Спадару Мазынскаму Валеру.
    Мы ўжо даўно выставілі першы пададзены вамі матэрыял (у трох частках). Пачынаць адсюль:https://nashaziamlia.org/2008/06/06/1379/. Магчыма, цяперашняя версія гэтага артыкула за 2 гады палепшылася. Няхай вырашаюць чытачы.
    А, вось, другі адрас не адчыняецца – піша Not Found.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы