nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Вялікая еўрапейская гара нарадзіла… вялікі пшык з пахам еўра і даляра

7 лютага, 2011 | 15 каментарыяў

Рэдакцыя.

Прайшло больш за 40 дзён пасьля гістарычных падзей Крывавай нядзелі ў Беларусі, і пачатак гэтага тыдня прынес зьвесткі пра канчатковую рэакцыю “Эўропы” і ў цэлым “Захаду” на яе. Час фіксіраваць факты для будучага аналізу і высноў. Гэта тым больш важна, што яшчэ ў многіх беларусаў да нядаўняга часу застаецца спадзеў на “Эўропу”, што бачна хаця б на прыкладзе фота зьлева з адназначным сімбалічным зьместам. Мы ж ужо даўно папярэджваем нашых чытачоў што да хлусьлівасьці-крывадушнасьці “Захаду”, паказваем на факты і нават тлумачым іх прычыны. Нас успрымаюць ня ўсе. Але момант ісьціны набліжаецца…


1.

На фоне ранейшых рэзалюцый Еўрапарламенту (гл. https://nashaziamlia.org/2011/01/21/3937/#more-3937) і  ПАРЕ (гл. https://nashaziamlia.org/2011/01/28/3971/#more-3971)  многія з затоеным дыханьнем чакалі адказу на пытаньне, якога роду санкцыі ўрэшце будуць выкарыстаны Еўразьвязам у адносінах да рэжыму Лу-кі за “выбары прэзідэнта”, якія суправаджаліся беспрэцэдэнтнай хваляй рэпрэсій і па сутнасьці былі чарговым захопам дзяржаўнай улады Лу-кам і групай набліжаных да яго асоб (як правіла, беларусафобскай прарасейскай арыентацыі).

31-га студзеня ўвечары Беларусы нарэшце атрымалі доўгачаканае заключэньне закрытай сесіі Рады Еўразьвязу (РЕЗ), якой на справе зьяўляецца паседжаньне міністраў замежных справаў 27 краінаў ЕЗ. Рашэньне (заключэньне) РЕЗ па Беларусі было даволі лаканічным. Сьціплую інфармацыю пра яго падало радыё “Свабода” (гл. http://www.svaboda.org/content/article/2293135.html), з арыгіналам гэтага заключэньня можна пазнаёміцца тут: http://www.consilium.europa.eu/uedocs/cms_data/docs/pressdata/EN/foraff/119038.pdf.

Ніжэй мы падаем тэкст арыгінала.


РАДА ЕЎРАПЕЙСКАГА ЗЬВЯЗУ

Заключэньне Рады па Беларусі

3065-е паседжаньне Рады ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ
Брусэль, 31 студзеня 2011 г.

Рада прыняла наступныя высновы:

“1. Спасылаючыся на свае папярэднія высновы ў дачыненні да Беларусі і, у прыватнасці, яе высновы ў кастрычніку 2010 года і заяву Вярхоўнага прадстаўніка Рады па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан ад 20 снежня, а таксама іншыя заявы ЕЗ у дачыненьні да прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года і яго гвалтоўныя наступствы, Рада выказвае глыбокае шкадаванне, што згодна з БДІПЧ/АБСЕ прэзідэнцкія выбары паказалі, што Беларусь па-ранейшаму мае прайсьці значны шлях, каб выканаць свае абавязацельствы перад АБСЕ. У прыватнасьці, выбарчы працэс істотна пагоршыўся на этапе падліку галасоў, што падрывае крокі, прынятыя для паляпшэньня правядзеньня выбараў.

2. Рада асабліва шкадуе, што ноч пасьля выбараў была азмрочана гвалтам з боку беларускіх уладаў. Яна рашуча асуджае арышт шматлікіх кандыдатаў у прэзідэнты, сотняў актывістаў, журналістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, а таксама наступныя затрыманьні й пераслед прадстаўнікоў апазіцыі, незалежных СМІ й грамадзянскай супольнасьці па палітычных матывах.

3. Рада зноў пацьвярджае свае патрабаваньні неадкладна вызваліць тых, хто быў затрыманы па палітычных матывах пасьля выбараў 19 снежня, і іх рэабілітацыі. Рада настойліва заклікае Беларусь паважаць правы зьняволеных й іх сем’яў, надаючы асаблівую ўвагу затрыманым дзяцям, а таксама права на юрыдычнае прадстаўніцтва. Акрамя таго, яна падкрэсьлівае неабходнасць забеспячэньня доступу членаў сям’і да затрыманых. Рада заклікае беларускія ўлады пакласьці канец перасьледу дэмакратычных сіл, незалежных СМІ, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці й студэнтаў, спыніць любы ціск альбо дыскрымінацыю ў адносінах да тых, хто ажыцьцяўляе сваё права на свабоду выказваньня меркаванняў і свабоду сходаў, у тым ліку ў дачыненьні да лідэраў апазіцыйных партый.

4. ЕЗ шкадуе аб рашэньні беларускіх уладаў не падаўжаць мандат Офіса АБСЕ ў Менску. ЕЗ упэўнены, што мандат Офіса АБСЕ яшчэ ня выкананы, і заклікае да тэрміновай адмены гэтага рашэньня беларускіх уладаў.

5. У сьвятле гэтых нядаўніх падзей і зьмяненьняў, Рада прыняла рашэньне аб увядзеньні абмежаваньняў на падарожжы і аб замарожваньні актываў у дачыненьні да асобаў, адказных за ашуканствы ў час прэзідэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 года і наступны гвалтоўны разгон прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі, грамадзянскай супольнасьці й незалежных СМІ. Рада таксама прыняла рашэньне аб аднаўленьні абмежаваньняў на падарожжы пэўных асобаў зь Беларусі ў сувязі з выбарамі ў 2004 і 2006 гадоў і рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці й дэмакратычнай апазіцыі, якія былі прыпынены з 13 кастрычніка 2008 года ў мэтах стымуляваньня прагрэсу. Гэтыя абмежавальныя меры і мэтавы сьпіс асоб будуць заставацца адкрытымі й пад магчымасьцю сталага перагляду. Рада падкрэсьлівае, што вызваленьне і рэабілітацыя ўсіх асоб, затрыманых па палітычных матывах, будзе важным элементам у стаўленьні да гэтага. Гэта, разам з прагрэсам у кірунку далейшай рэформы Выбарчага кодэкса, свабоды самавыяўленьня і СМІ, свабоды сходаў і асацыяцыяў, адкрые шлях да адмены абмежавальных мер.

6. ЕўраЗьвяз па-ранейшаму цьвёрда намераны ўмацоўваць яго ўзаемадзеяньне зь беларускім народам і грамадзянскай супольнасьцю. Таму ЕЗ працуе над мерамі па аказаньні тэрміновай падтрымкі рэпрэсаваным і затрыманым па палітычных матывах і членам іх сем’яў, а таксама падтрымкі грамадзянскай супольнасьці. Ён таксама разгледзіць сваю дапамогу Беларусі, якая накіравана на задавальненне патрэбаў насельніцтва ў мэтах далейшага ўмацаваньня падтрымкі грамадзянскай супольнасці, асабліва НДА і студэнтаў, у тым ліку праз канферэнцыю міжнародных донараў у Варшаве, якая адбудзецца 2 лютага.

7. Рада нагадвае пра важнае значэньне садзейнічаньні міжлюдскіх кантактаў з Беларусьсю на карысьць беларускага насельніцтва ў цэлым. Яна зь нецярпеньнем чакае пачатку перамоваў па спрашчэньне візавага рэжыму і рэадмісіі зь Беларусьсю, як толькі будуць прынятыя перамоўныя дырэктывы. Да заключэньня такіх пагадненьняў ЕЗ будзе заахвочваць да аптымальнага выкарыстаньня існуючай гнуткасьці прапанаванага Візавага кодэкса, у прыватнасці, магчымасьці для дзяржаў-членаў скараціць кошт візаў для асобных катэгорый грамадзян.

8. ЕЗ застаецца прыхільным сваёй палітыкі крытычнага ангажаваньня, у тым ліку шляхам дыялогу і Ўсходняга партнёрства, і нагадвае, што ЕЗ увесь час прапанаваў паглыбіць свае дачыненьні зь Беларусьсю. Рада зноў пацьвярджае, што такое паглыбленьне абумоўлена прагрэсам з боку беларускіх уладаў у кірунку павагі да прынцыпаў дэмакратыі, вяршэнства закона і правоў чалавека. Зьвяз па-ранейшаму адкрыты для разьвіцця двухбаковых адносінаў зь Беларусьсю, калі беларускія ўлады дакажуць сваю гатовасьць паважаць гэтыя прынцыпы. Рада будзе рэгулярна вывучаць сітуацыю ў Беларусі й гатовая разглядаць пытаньне аб далейшых мэтавых мерах ва ўсіх галінах супрацоўніцтва, як падыходзячых”.

(канец заключэньня РЕЗ)


Такім чынам, калі адкінуць агульнапрынятую ў такіх выпадках рыторыку, дык атрымаеца, што ў якасьці мераў “змаганьня за дэмакратыю ў Беларусі” Еўразьвяз прыняў рашэньне ўсяго толькі замарозіць рахункі й абмежаваць падарожжы “па еўропах” шэрагу асобаў, “адказных за ашуканствы ў час прэзідэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 года і наступны гвалтоўны разгон прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі, грамадзянскай супольнасьці й незалежных СМІ”, а таксама вырашыў вярнуцца да “абмежаваньняў на падарожжы пэўных асобаў зь Беларусі ў сувязі з выбарамі ў 2004 ды 2006 гадоў і рэпрэсіямі супраць грамадзянскай супольнасьці ды дэмакратычнай апазіцыі, якія былі прыпынены з 13 кастрычніка 2008 года”.

Адначасна Еўразьвяз вырашыў не рабіць у дачыненьне да ўжо бачнага ўсім адкрыта дыктатарскага, узурпатарскага, таталітарнага, беларусафобскага рэжыму, які вось ужо 17 гадоў атабарваецца ў самым цэнтры Еўропы, шмат з таго, што многімі беларусамі чакалася:

– вырашыў не накладаць ніякіх эканамічных санцкцый;

– ня стаў непрызнаваць вынікаў “прэзідэнцкіх выбараў” і патрабаваць правядзеньня новых (ці хаця б правядзеньня іх другога туру);

– ня стаў абвінавачваць беларусафобскі рэжым цяперцаў у генацыдзе, этнацыдзе, дыскрымінацыі, рабаваньні беларусаў;

– ня стаў аб’яўляць Лу-ку злачынцам-генацыдчыкам.

Дадаткова РЕЗ вырашыла, што санкцыямі ня будуць ахопленыя міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў і першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка, каб, паводле Еўразьвязу, “заставалася магчымасьць для дыялогу з рэжымам у Менску”.

З тым, як нашы людзі каментавалі падобнае рашэньне ЕЗ, можна пазнаёміцца, напрыклад, тут: http://www.svaboda.org/content/article/2293135.html – і тут: http://www.svaboda.org/content/article/2293208.html.


2.

СЬПІС АСОБ, у дачыненьні да якіх будуць выкарыстаныя еўрапейскія вышэйпададзеныя санкцыі складае 157 цяперцаў улучна з Лукашэнкам і двума ягонымі сынамі. У дачыненьні да 40 зь іх санкцыі былі ўведзеныя яшчэ ў 2006 годзе (падаецца паводле http://nn.by/?c=ar&i=49888; “Наша ніва” ўдакладняе, што гэты дакумент апублікаваны на афіцыйным сайце ЕЗ, а таксама на сайтах МЗС усіх краін Еўразьвязу. Сьпіс быў зацверджаны 31 студзеня на пасяджэньні Рады ЕЗ у Бруселі і набыў моц з моманту апублікаваньня).

У сьпісе ўказаныя варыянты прозьвішчаў на трох мовах (англійскай, рускай, беларускай), дата і месца нараджэньня, пасада (у шэрагу выпадкаў прыведзеныя ранейшыя пасады).

1. Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч, прэзідэнт.

2. Нявыглас Генадзь Мікалаевіч, былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта (цяпер — старшыня Беларускай федэрацыі футболу).

3. Пяткевіч Натальля Уладзіміраўна, былы першы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (цяпер — у кадравым рэзерве).

4. Рубінаў Анатоль Мікалаевіч, былы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта па пытаньнях СМІ і ідэалогіі (цяпер — старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу).

5. Праляскоўскі Алег Вітольдавіч, міністр інфармацыі.

6. Радзькоў Аляксандр Міхайлавіч, першы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

7. Русакевіч Уладзімір Васільевіч, былы міністр інфармацыі.

8. Галаванаў Віктар Рыгоравіч, міністр юстыцыі.

9. Зімоўскі Аляксандр Леанідавіч, былы кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі.

10. Канаплёў Уладзімір Мікалаевіч, былы старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (цяпер — старшыня Беларускай федэрацыі гандболу).

11. Чаргінец Мікалай Іванавіч, былы старшыня камісіі па міжнародных справах Савета Рэспублікі.

12. Касцян Сяргей Іванавіч, былы старшыня камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў.

13. Орда Міхаіл Сяргеевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, былы кіраўнік Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі (БРСМ).

14. Лазавік Мікалай Іванавіч, сакратар ЦВК.

15. Міклашэвіч Пётр Пятровіч, былы генеральны пракурор (цяпер — старшыня Канстытуцыйнага суда).

16. Сліжэўскі Алег Леанідавіч, член ЦВК.

17. Харытон Аляксандр, кансультант упраўлення грамадскіх арганізацый, палітычных партый і няўрадавых арганізацый Міністэрства юстыцыі.

18. Смірноў Яўген Аляксандравіч, першы намесьнік старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда (цяпер — старшыня камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савета Рэспублікі).

19. Равуцкая Надзея Залаўна, суддзя суда Маскоўскага раёна Мінска.

20. Трубнікаў Мікалай Аляксеевіч, суддзя суда Партызанскага раёна Мінска.

21. Купрыянаў Мікалай Міхайлавіч, намесьнік генеральнага пракурора.

22. Сухарэнка Сцяпан Мікалаевіч, былы кіраўнік КДБ (цяпер — пасол Беларусі ў Арменіі).

23. Дземянцей Васіль Іванавіч, былы першы намесьнік кіраўніка КДБ (цяпер — намесьнік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту).

24. Козік Леанід Пятровіч, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

25. Каляда Аляксандр Міхайлавіч, член ЦВК.

26. Міхасёў Уладзімір Ільіч, старшыня Гомельскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.

27. Лучына Леанід Аляксандравіч, старшыня Гродзенскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.

28. Карпенка Ігар Васільевіч, старшыня раённай выбарчай камісіі (Мінск).

29. Курыловіч Уладзімір Анатольевіч, старшыня Мінскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.

30. Мяцеліца Мікалай Цімафеевіч, старшыня Магілёўскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.

31. Пішчулёнак Міхаіл Васільевіч, старшыня Віцебскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.

32. Рыбакоў Аляксей, суддзя Маскоўскага раённага суда Мінска.

33. Бортнік Сяргей Аляксандравіч, пракурор.

34. Ясіновіч Леанід Станіслававіч, суддзя Цэнтральнага раённага суда Мінска.

35. Мігун Андрэй Аркадзевіч, пракурор.

36. Шэйман Віктар Уладзіміравіч, памочнік прэзідэнта Беларусі.

37. Навумаў Уладзімір Уладзіміравіч, былы міністр унутраных спраў.

38. Паўлічэнка Дзмітрый Валер’евіч, былы кіраўнік спецыяльнага атрада хуткага рэагавання МУС.

39. Ярмошына Лідзія Міхайлаўна, старшыня ЦВК.

40. Падабед Юрый Мікалаевіч, былы камандзір палка міліцыі спецыяльнага прызначэння ГУУС Мінгарвыканкама.

41. Лукашэнка Віктар Аляксандравіч, памочнік прэзідэнта па пытаннях бяспекі.

42. Базанаў Аляксандр Віктаравіч, дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце.

43. Гусеў Аляксей Віктаравіч, першы намесьнік дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце.

44. Крыштаповіч Леў Еўстаф’евіч, намеснік дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце.

45. Колас Алена Пятроўна, намеснік дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце.

46. Макей Уладзімір Уладзіміравіч, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.

47. Янчэўскі Усевалад Вячаслававіч, памочнік прэзідэнта па ідэалогіі.

48. Мальцаў Леанід Сямёнавіч, дзяржсакратар Савета бяспекі.

49. Цюрын Андрэй, начальнік службы бясьпекі прэзідэнта (мяркуючы па ўсім, маецца на ўвазе Андрэй Уцюрын, які ўзначальвае службу бясьпекі прэзідэнта. — БелаПАН.).

50. Іпатаў Вадзім Дзмітрыевіч, намесьнік старшыні ЦВК.

51. Бушная Наталля Уладзіміраўна, член ЦВК.

52. Бушчык Васіль Васільевіч, член ЦВК.

53. Кацуба Святлана Пятроўна, член ЦВК.

54. Кісялёва Надзея Мікалаеўна, член ЦВК.

55. Падаляк Эдуард Васільевіч, член ЦВК.

56. Рахманава, Марына Юр’еўна, член ЦВК.

57. Шчурок Іван Антонавіч, член ЦВК.

58. Кісялёў Анатоль Сямёнавіч, старшыня Брэсцкай рэгіянальнай выбарчай камісіі.

59. Крукоўскі Вячаслаў Яфімавіч, старшыня Віцебскай рэгіянальнай выбарчай камісіі.

60. Стош Мікалай Мікалаевіч, старшыня Гомельскай рэгіянальнай выбарчай камісіі.

61. Саўко Валерый Іосіфавіч, старшыня Гродзенскай рэгіянальнай выбарчай камісіі.

62. Васільеў Аляксей Аляксандравіч, старшыня Мінскай рэгіянальнай выбарчай камісіі.

63. Берастаў Валерый Васільевіч, старшыня Магілёўскай рэгіянальнай выбарчай камісіі.

64. Васілевіч Рыгор Аляксеевіч, генеральны пракурор.

65. Швед Андрэй Іванавіч, намеснік генеральнага пракурора.

66. Лашын Аляксандр Міхайлавіч, намесьнік генеральнага пракурора.

67. Конан Віктар Аляксандравіч, намесьнік генеральнага пракурора.

68. Стук Аляксей Канстанцінавіч, намесьнік генеральнага пракурора.

69. Кукліс Мікалай Іванавіч, намесьнік генеральнага пракурора.

70. Хмарук Сяргей Канстанцінавіч, пракурор Брэсцкай вобласці.

71. Дыско Генадзь Іосіфавіч, пракурор Віцебскай вобласці.

72. Шаеў Валянцін Пятровіч, пракурор Гомельскай вобласці.

73. Марозаў Віктар Мікалаевіч, пракурор Гродзенскай вобласці.

74. Архіпаў Аляксандр Міхайлавіч, пракурор Мінскай вобласці.

75. Сянькевіч Эдуард Аляксандравіч, пракурор Магілёўскай вобласці.

76. Кулік Мікалай Мікалаевіч, пракурор Мінска.

77. Дудкін Анатоль Канстанцінавіч, транспартны пракурор.

78. Драніца Аляксандр Мікалаевіч, вайсковы пракурор.

79. Вілейчык Аляксандр Уладзіміравіч, першы намесьнік міністра юстыцыі.

80. Ломаць Зянон Кузьміч, былы кіраўнік Камітэту дзяржкантролю.

81. Куляшоў Анатоль Нілавіч, міністр унутраных спраў.

82. Пякарскі Алег Анатольевіч, першы намесьнік міністра ўнутраных спраў.

83. Полудзень Яўген Яўгенавіч, намесьнік міністра ўнутраных спраў.

84. Яўсееў Ігар Уладзіміравіч, намесьнік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама.

85. Фармагей Леанід Канстанцінавіч, начальнік ГУУС Мінгарвыканкама.

86. Лукомскі Аляксандр Валянцінавіч, камандзір палка міліцыі спецыяльнага прызначэньня ГУУС Мінгарвыканкама.

87. Зайцаў Вадзім Юр’евіч, старшыня КДБ.

88. Дзядкоў Леанід Мікалаевіч, першы намесьнік старшыні КДБ.

89. Бахматаў Ігар Андрэевіч, намесьнік старшыні КДБ.

90. Церцель Іван Станіслававіч, намесьнік старшыні КДБ.

91. Смаленскі Мікалай Зіноўевіч, намесьнік старшыні КДБ.

92. Вягера Віктар Паўлавіч, былы першы намесьнік старшыні КДБ.

93. Свораб Мікалай Канстанцінавіч, былы намесьнік старшыні КДБ.

94. Траццяк Пётр, намесьнік старшыні КДБ.

95. Захараў Аляксей Іванавіч, начальнік упраўлення вайсковай контрразведкі КДБ.

96. Талсташоў Аляксандр Алегавіч, начальнік упраўленьня абароны канстытуцыйнага ладу і барацьбы з тэрарызмам КДБ.

97. Русак Віктар, начальнік упраўленьня эканамічнай бясьпекі КДБ.

98. Юрата Віктар, начальнік упраўленьня ўрадавай сувязі КДБ.

99. Варапаеў Ігар Рыгоравіч, былы начальнік упраўленьня ўрадавай сувязі КДБ.

100. Калач Уладзімір Віктаравіч, былы начальнік упраўленьня КДБ па Мінскай вобласці.

101. Бусько Ігар Яўгеньевіч, начальнік упраўленьня КДБ па Брэсце.

102. Корж Іван Аляксеевіч, начальнік упраўленьня КДБ па Гродне.

103. Сяргеенка Ігар Пятровіч, начальнік упраўленьня КДБ па Магілёве.

104. Герасіменка Генадзь Анатольевіч, начальнік упраўленьня КДБ па Гомелі.

105. Ляскоўскі Іван Анатольевіч, былы начальнік упраўленьня КДБ па Гомелі.

106. Маслакоў Валерый, начальнік упраўленьня разведкі КДБ.

107. Волкаў Сяргей, былы начальнік упраўленьня КДБ.

108. Жадобін Юрый Віктаравіч, міністр абароны.

109. Крашэўскі Віктар, намесьнік начальніка Генеральнага штаба.

110. Ананіч Лілія Станіславаўна, першы намесьнік міністра інфармацыі.

111. Лапцёнак Ігар Мікалаевіч, намесьнік міністра інфармацыі.

112. Давыдзька Генадзь Браніслававіч, старшыня Белтэлерадыёкампаніі.

113. Казіятка Юрый Васільевіч, генеральны дырэктар “Сталічнага тэлебачання”.

114. Якубовіч Павел Ізотавіч, галоўны рэдактар газеты “Советская Белоруссия”.

115. Лемяшонак Анатоль Іванавіч, галоўны рэдактар газеты “Рэспубліка”.

116. Пракопаў Юрый, журналіст Першага тэлеканала.

117. Міхальчанка Аляксей, журналіст тэлеканала ОНТ.

118. Таранда Аляксандр Міхайлавіч, намесьнік галоўнага рэдактара газеты “Советская Белоруссия”.

119. Гардзіенка Сяргей Аляксандравіч, намесьнік галоўнага рэдактара “Советской Белоруссии”.

120. Тарапецкая Галіна Міхайлаўна, намесьнік рэдактара “Советской Белоруссии”.

121. Шадрына Ганна Станіславаўна, намесьнік рэдактара “Советской Белоруссии”.

122. Жук Дзмітрый, генеральны дырэктар дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА.

123. Гігін Вадзім, галоўны рэдактар штомесячнага часопіса “Беларуская думка”.

124. Абламейка Сяргей Уладзіміравіч, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

125. Сірэнка Віктар Іванавіч, галоўны ўрач Мінскай гарадской бальніцы хуткай дапамогі.

126. Ананіч Алена Мікалаеўна, суддзя суда Першамайскага раёна горада Мінска.

127. Равінская Таццяна Уладзіміраўна, суддзя суда Першамайскага раёна горада Мінска.

128. Есьман Валерый Аляксандравіч, суддзя суда Цэнтральнага раёна горада Мінска.

129. Бычко Аляксей Віктаравіч, суддзя суда Цэнтральнага раёна горада Мінска.

130. Хаданевіч Аляксандр Аляксандравіч, суддзя суда Цэнтральнага раёна горада Мінска.

131. Ясяновіч Леанід, суддзя суда Цэнтральнага раёна горада Мінска.

132. Бараноўскі Андрэй Фёдаравіч, суддзя суда Партызанскага раёна горада Мінска.

133. Ціцянкова Алена Віктараўна, суддзя суда Партызанскага раёна горада Мінска.

134. Тупік Вера Міхайлаўна, суддзя суда Ленінскага раёна горада Мінска.

135. Някрасава Алена Цімафееўна, суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска.

136. Лапцева Алена Вячаславаўна, суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска.

137. Балаўнёў Мікалай Васільевіч, суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска.

138. Казак Віктар Уладзіміравіч, суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска.

139. Шылько Алена Мікалаеўна, суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска.

140. Сімахіна Любоў Сяргееўна, суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска.

141. Кузняцова Наталля Анатольеўна, суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска.

142. Целіца Лідзія Фёдараўна, суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска.

143. Чарняк Алена Леанідаўна, суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска.

144. Шастакоў Юрый Валер’евіч, суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска.

145. Мотыль Таццяна Яраславаўна, суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска.

146. Хаткевіч Яўген Віктаравіч, суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска.

147. Гусакова Вольга Аркадзеўна, суддзя суда Кастрычніцкага раёна горада Мінска.

148. Шаграй Рыта Пятроўна, суддзя суда Кастрычніцкага раёна горада Мінска.

149. Мітраховіч Ірына Аляксееўна, суддзя суда Кастрычніцкага раёна горада Мінска.

150. Пратасавіцкая Наталля Уладзіміраўна, суддзя суда Кастрычніцкага раёна горада Мінска.

151. Лапко Максім Фёдаравіч, суддзя суда Кастрычніцкага раёна горада Мінска.

152. Варэнік Наталля Сямёнаўна, суддзя суда Фрунзенскага раёна горада Мінска.

153. Жукоўская Жанна Аляксееўна, суддзя суда Фрунзенскага раёна горада Мінска.

154. Самалюк Ганна Валер’еўна, суддзя суда Фрунзенскага раёна горада Мінска.

155. Лукашэнка Дзмітрый Аляксандравіч, бізнэсмэн, актыўны ўдзел у фінансавых аперацыях з удзелам сям’і Лукашэнкі.

156. Шугаеў Сяргей, намесьнік кіраўніка КДБ з 15.01.2010.

157. Кузняцоў Ігар, кіраўнік дзяржаўнага адукацыйнага цэнтра КДБ з 15.01.2010.

(канец цытаваньня сьпіса)

Пазьней высьветлілася, што з гэтых людзей пад нумарам 31 стаіць прозьвішча былога кіраўніка Віцебскай абласной выбарчай камісіі Пішчулёнка М.В., які… памёр у 2009 годзе (гл. http://www.svaboda.org/content/article/2296900.html).


3.

ЗА СЬПІНАМІ ЕЎРАПЕЙЦАЎ ЗАМАЯЧЫЛІ СІЛУЭТЫ АМЕРЫКАНЦАЎ.

З амерыканскага боку пасьля 19 сьнежня гучала больш заклікаў да санкцый, чым з боку еўрапейцаў. І пачаліся гэтыя заклікі раней.

Так, калі большасьць еўрапейскіх палітыкаў яшчэ былі ў ступары (ці то з-за сьвяткаваньня Раства, ці то з-за нечаканага для іх павароту беларускіх падзей), ва ўплывовым амерыканскім выданьні The Wall Streat Journal выступіў выканаўчы дырэктар арганізацыі Freedom House (Дом Свабоды), былы намесьнік дзяржсакратара па пытаньнях дэмакратыі й правоў чалавека Дэйвід Крэймэр (гл. фота 1 унізе). У сваім артыкуле ён заклікаў да заняцьця самай жорсткай пазіцыі ў дачыненьні да афіцыйнага Менска (http://www.svaboda.org/content/article/2263400.html).

Стала зразумелым, адкуль увогуле дзьме санкцыйны вецер на Захадзе.

Пазьней афіцыйныя прадстаўнікі ЗША абяцалі, што ЗША і Еўразьвяз будуць выступаць адзіным фронтам перад беларускімі ўладамі і нават што ЗША ўвядуць свае дадатковыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску.

Дадатковыя санкцыі з боку ЗША выявіліся ў аднаўленьні мараторыя на дзелавое супрацоўніцтва зь дзьвюмя філіямі канцэрну Белнафтахім (гл. http://www.svaboda.org/content/article/2293331.html).

Але гэта ня ўсё.


Галоўная падзея, якая мае асаблівае значэньне для “беларускай” “аб’яднанай” “дэмакратычнай” “апазіцыі”, адбылася 2 лютага ў Варшаве. Там прайшла канферэнцыя “донараў беларускай дэмакратыі” з чатырох дзясяткаў краін, на якой было абвешчана, што Еўразьвяз агульнымі высілкамі выдзяляе “беларускай грамадзянскай супольнасьці” фінансавую дапамогу на суму 87 млн. еўра (120.000.000 даляраў!). Пра гэта на донарскай канфэрэнцыі паведаміў міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі (http://www.svaboda.org/content/article/2295502.html). Сярод іншага яго выступ утрымліваў словы: “Спадар прэзідэнт Лукашэнка, вы прайграеце. Нават у краінах, якія назвалі апошнія выбары ўнутранай справай Беларусі, ніхто ня верыць у названы вынік – 80% (…) Вашыя метады не знаходзяць месца ў сучаснай Еўропе. Раней ці пазьней вы будзеце вымушаныя ўцякаць ад сваіх суграмадзянаў”.

На радасьцях рэдакцыя “Нашай Нівы” убачыла ў гэтых падзеях жаданьне дапамагчы яшчэ і беларускай культуры (http://nn.by/?c=ar&i=49925). Мы ж не знайшлі ніякіх прыкмет таго, што шматгадовы этнацыд хаця б трохі клапоціць еўрапейскіх палітыкаў.

Іншая справа, што нашаніўцы заўважылі, што ў сваім выступе Мілінкевіч (а ён там быў) зьвярнуў увагу на тое, што дапамога павінна даходзіць да саміх беларусаў, а не асядаць за межамі. Бо, як дагэтуль, еўрапейская дапамога надавалася толькі інстытуцыям, што месьцяцца ў самім ЕЗ – ЕГУ, «Белсат» і «Еўрарадыё». У той жа час унутры Беларусі еўрапейцы падтрымлівалі пераважна праекты, якія рэалізоўваў урад.


4.

Па дадатковых зьвестках, якія паступілі ў рэдакцыю, ініцыятарам стварэньня фонду падтрымкі беларускай дэмакратыі, пра які была гаворка вышэй, выступілі амерыканцы.

Нездарма дэлегацыя амерыканскіх сенатараў і кангрэсмэнаў зьявілася ў Еўропе (пабывала ў Варшаве і Вільні). Яе ўзначальвалі сенатары Джон Маккейн (на фота ўверсе №2) і Джо Ліберман (№3). 3-4 студзеня гэтыя вядомыя прадстаўнікі амерыканскай палітычнай сцэны далі інтэвю ў Варшаве ды Вільні й “паслухалі студэнтаў ЕГУ”.

З выступаў абодвух сенатараў, на наш погляд, у найбольшай ступені варта зьвярнуць увагу на пару момантаў.

Па-першае, пан Ліберман заявіў, што стратэгія залагоджваньня Лу-кі, якую “Захад” пачаў выкарыстоўваць з 2008 году, пацярпела поўную паразу. “Я і сенатар Кэры робім выснову, якую нельга не зрабіць, а менавіта: стратэгія ўцягваньня, якой прытрымліваліся Еўразьвяз і Злучаныя Штаты цягам двух апошніх гадоў, пацярпела паразу. Яна пацярпела цяжкую паразу, як цяпер відаць па тым, што робіць Лукашэнка … Тут на кон пастаўленыя нашыя каштоўнасьці”, – заявіў ён у інтэрвю радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/article/2296939.html).

(Дарэчы, на гэтую “навіну” ня змог не адгукнуцца наш рэдактар. У сваім каментары ён нагадаў: “Тое, што будзе так, мы на сайце спрагназавалі больш за два гады таму. І ня толькі спрагназавалі, але і патлумачылі – чаму… (гл. https://nashaziamlia.org/2008/10/12/1567/; https://nashaziamlia.org/2008/10/24/1569/). Не хачу сказаць, што мы больш разумныя за заходніх аналітыкаў, проста мы не спрабуем перахітрыць рэчаіснасьць…”).

Па-другое, пан Маккейн заявіў, што лічыць Лу-ку “бязьлітасным, жорсткім, брутальным тыранам, які насамрэч абраў няправільны бок” (http://www.svaboda.org/content/article/2297697.html).

І яшчэ.

Нібыта ёсьць зьвесткі: прадстаўляць Беларусь у новым шматмільённым фондзе “падтрымкі беларускай дэмакратыі” будзе… Мікалай Халезін.

Мы апускаем нецэнзурную лаянку, якая ў гэтым месцы была б дарэчнай, і адразу пераходзім да галоўнай версіі, каротка апісваючай сёньняшнюю сітуацыю вакол і ўнутры Беларусі (падрабязны аналіз усё яшчэ наперадзе):

сіянакратыя з дапамогай польскіх імперыялістаў разьлічвае ўкласьці грошы ў самых цынічных мярзотнікаў, якія падаюць сябе прадстаўнікамі “беларускай апазіцыі”, каб разам з расейскай імперыякратыяй і пасаджанымі апошняй на шыю беларускаму народу цяперцамі Лу-кі працягваць зьнішчаць парасткі сапраўднай беларускай дэмакратыі, а ў зручны момант замяніць расейскіх агентаў на дзяржаўных пасадах у Беларусі сваімі агентамі – агентамі сіянакратыі. Ніякага клопату пра зьмястоўную беларускую дэмакратыю ва ўсёй гэтай валтузьні і блізка няма…

Як кажуць: веды – сіла!

Усяго лепшага, сябры.

15 каментарыяў

  1. Яуген Мурашка кажа:

    Пра пазицыю Захаду вядома дауно.
    Выкликае абурэньне, прадажнасьць нашых калябарантау. Милинкевича, Кастусёва, Саникава, Шушкевича, манкурта Раманчука и таких шмат
    За грошы прададуць и маци родную
    Але им трэба памятаць, што прыдзе и их час, кали мы спытаем и з их, разам з Лукашэнкам.
    Але, як бы яны не перашкаджали, беларуска нацыя пераможа.
    Не гледзячы на тое, што беларуския нацыянальныя силы, пакуль што тольки абуджаюцца, будучыня за ими

    • Ал-др кажа:

      усё ж вельмі захапляльны гэта занятак абмяркоўваць пазіцыі асобных галоў гідры, секчы іх “палымяным глаголам” … тым не менш, пакуль пазіцыі гэтых асобных галоў “предполагают”, фізіяологія самой гідры “располагает”, на яе і варта было б звярнуць увагу … але-але, эмоцыі і простыя адказы так проста не адпускаюць, працягваем насалоджваецца песнямі сірэн

    • VITAL кажа:

      сп. Мурашка, хопіць плявузгаць на ўсіх. вы не Пазьняк, знайдзіце прымяненьне сваёй энергіі.

      Адкуль навіна пра Халезіна? Калі гэта праўда – тады гэта поўны .п…ц! Гэтая чувырла з дапамогай Каляды, якая раней працавала ў USIS і адказвала там за “дапамогу дэмакратыі”, выкачала з таго ж USIS каля 1,2 млн даляраў на “ЗУБР” у 2001 годзе. Яны потым нават ажаніліся (Халезін з Калядой). Тады яшчэ быў вялікі скандал у амбасадзе, нават USIS разагналі. Але адбываюцца звышдзіўныя рэчы: Каляда прамаўляе ў КАНГРЭСЕ ЗША і становіцца ўжо фактарам палітыкі!!!!!….Цяжка патлумачыць, што адбываецца… Але ёсьць шмат інфармацыі аб дзейнасьці гэтай поскудзі з Хартыі…. Прашу Рэдакцыю ў найбліжэйшы час падняць гэтую тэму і скрупулёзна асвятліць усе дзеяньні Хартыі. Са свайго боку гатовы падзяліцца інфай і дапамагчы, калі дасьцё свой працуючы мэйл.

      (жах, проста нерэальнасьць нейкая….)

  2. Беларус кажа:

    Віталь!
    А чаму не рэальна? Усе ведаюць (і маўчаць), што ў ЗША стварылася такое сябе ЗАТ “Беларусь” (умоўная назва). Ніхто “з боку” туды не здольны патрапіць, а зь адыходам старых паваенных эмігрантаў наогул будзе ўсё ў руках купкі людзей. Вырашэньне пытаньня “прадстаўніцтва” – гэта працэнт ад сумы гранта на асабістыя рахункі канкрэтных людзей альбо арганізацый, што ў прынцыпе аднолькава. Бо і арганізацыйныя рахункі кантралююць тыя ж некалькі чалавек.
    Для вонкавай падтрымкі сваіх дзеяў у іх уладкаваны добры канвэйр па запрашэньню ў ЗША патрэбных прадстаўнікоў беларускае інтэлігэнцыі, палітыкаў і г.д. Натуральна – усё гэта робіцца, каб паказаць: Мы ёсьць цэнтр, а ўсе іншы г-но (прабачце за слова).
    Апошні нейкі нейтральны бастыён там быў – газэта “Беларус”, але зараз рэдакцыя цалкам зьменена…

    • VITAL кажа:

      дзякуй за інфу, давайце неяк канкрэтызаваць сваё стаўленьне да гэтай праблемы: хто, што, як, калі, мы ж на канцэптуальным сайце! 🙂
      Нерэальнась – таму, што Штаты вельмі дрэнна павінны былі б ставіцца да тых, хто разкрадаў грошы іх падаткаплацельшчыкаў. Каляда (жонка Халезіна) непасрэдна ведала ў ЮСІСЕ размеркаваньнем сродкаў і лябіявала ЗУБРа. Халезін – аўтар канцэпцыі праекту Зубр і ягоны піяршчык, адзін з атрымальнікаў грошаў. Скандал быў тады грандыёзны – справаздачы былі абсалютна ліпавымі і г.д. Мала таго,што Каляду выперлі з працы, дык наагул, увесь USIS разагналі тады. І вось гэтаяшобла ў Штатах вяшчае за беларускуюдэмакратыю…
      Тлумачэньне адно – вельмі добры “дах” там у іх, і разлічвае гэты “дах” на новыя добрыя адкаты…

  3. Яуген Мурашка кажа:

    VITAL піша:
    Люты 7, 2011 ў 13:28

    “…сп. Мурашка, хопіць плявузгаць на ўсіх. вы не Пазьняк, знайдзіце прымяненьне сваёй энергі…”
    У ацэнке дзейнасьци гэтых дзеячау, я цалкам згодзен з сп. Пазьняком.
    Можа Вы назавеце прыстойнага нацыянальна арыентаваннага, публичнага палитыка?
    Ва усих, мне вядомых, выпрацавауся рэфлекс на пах дармавых грошай и неистотна адкуль яны и за што
    Сёньня той час, каб здраду называць здрадай. Як тольки ЭЗ выдадкаву 120 млн, имгненна пачалися сварки
    Иншыя фармулёуки не да места

  4. VITAL кажа:

    Яуген Мурашка,
    …Можа Вы назавеце прыстойнага нацыянальна арыентаваннага, публичнага палитыка?…

    Называў ужо: Кастусёў.

    Што тычыцца так званай дапамогі:ільвіная яе доля НІКОЛІ не патрапляла ў Беларусь. На гэтыя грошы дзесяцігоддзямі шыкоўна жылі/жывуць розныя памагатыя ў Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Летуве, ЗША, ФРГ… а тыяастаткі што патраплялі сюды – прафесійна “асвойваліся” Хартыямі, БАРЦамі, і іншымі паразітамі. Тамушто 120,што 999 – усё роўна, толку не будзе.

  5. з...лы беларус кажа:

    Выдатная, хлопцы, дыскусія – хто, дзе і за якія грошы засланяе асьлінымі вушамі сонца Нацыянальнай Праўды! Сапраўды, гэнае быдла ў выглядзе “зубра” і ейных пастухоў добра папасьвілася на “зялёных”… Іх прымітыўная псеўдаапазіцыўная дзейнасць была на пачатку заўважана сьвядомымі і шчырымі беларусамі… Згаджаюся з Рэдакцыяй сайта – Хартысты ёсьць першыя памагатыя прасіянісцкай псеўдабеларускай палітыцы імперыякратыі Захаду! Разам складаем Спіс Псеўдабеларускіх Грантасосаў – СПГ і выводзім іх антыбеларускі рэйтынг : колькасць даляраў/год Х колькасць шкодных антыбеларускіх акцый!?

  6. Siarhiej кажа:

    Напэўна пан Маккейн сумленны і ўплывовы палітык, які дбае каб грошы амерыканскіх падаткаплатнікаў былі выкарыстаны эфектыўна. Але там існуе нейкі карупцыйны ланцуг, можа з “сіяністаў”, можа з кгбістаў ці проста з імітатараў (за грошы) дзейнасці (бюракратаў).
    Звярніце ўвагу на палітыку ЗША і ЭЗ да Эгіпту, якая правалілася. Яны падтрымлівалі карумпаваны клан Мубарака, які “зарабіў” 40-70 млрд даляраў.. Амаральная палітыка прыводзіць да кепскіх наступстваў. А ў Эгіпце дадаўся дэмаграфічны фактар (дэмаграфічная вайна іслама), ці можа ён быў галоўным?

    • Рэдакцыя кажа:

      Спадар Сяргей, па апошніх зьвестках “правал” палітыкі ЗША і ЕЗ у Егіпце абумоўлены тым, што “Ізраіль” не ўпэўнены, што на зьмену дыскрэдытаванаму грандыёзнай карупцыяй Мубараку ў Егіпце прыйдзе нехта іншы, хто будзе такім жа падпарадкаваным кіраўніцтву Ізраіля, як і Мубарак. Таму “правал” егіпецкай рэвалюцыі, які мы ўжо назіраем, абумоўлены другасным нежаданьнем ЗША і ЕЗ (першаснае нежаданьне ў ізраільцаў) мяняць Мубарака. Такім чынам, гэта правал для народу Егіпта, але посьпех для “ЗША”, “ЕЗ”, “Ізраіля”.
      Дарэчы, прынцыпова сітуацыя такая ж, як і ў Беларусі. Лу-ка выгадны ЗША і ЕЗ – таму ён і застаецца “нашым прэзідэнтам” вось ужо 17 гадоў!..

      • Siarhiej кажа:

        Рэд.: “Лу-ка выгадны ЗША і ЕЗ”

        Я ў гэтым сумняюся. Маскве ён выгадны, асабліва зараз у “нахіленым стане”. Брусельскія бюракраты, здаецца, таксама маюць імпэрскія памкненні і ЭЗ, як імпэрыя для нас больш прывабны, ЭЗ ня будзе трымацца этнацыду.

  7. рыгор кажа:

    З гэтай нагоды хачу нагадаць прымаўку: Закон тайга – мядзьведзь гаспадар. Дык вось гэты мядзведзь сядзіць на ўзлеску, трошкі пад “мухай” усіх запалохаў сваімі эахлівымі ўчынкамі. Усе баяцца яго. Зьбіліся ваўкі ў знраю і думаюць як залагодзіць гэтага дзікага зьвера. Вырашылі паслаць да яго некалькіх лісаў выведаць чаго ж хацеўбы касалапы,, каб яны безтурботна маглі займацца сваімі бруднымі справамі ў лесе. А той і кажа: Была ў мяне ў прыслузе адна вельмі прывабная козка, але апошнім часам стала трошкі капрысіць і дзесьці знікла, трэба прыгнаць яе мне на сьнеданак. Вось i кінуліся ваўкі заганяць непаслухмяную казу ў логава мядзьведзя.

  8. читатель кажа:

    Вряд ли сионократия расчитывает заменить российских агентов на своих. Европа, скорее всего, согласилась со скорой нашей инкорпорацией в состав России, как неизбежность иного она и не рассматривает. Поэтому и лист Позняка спрятали под стол. За Лукашенко стоит Москва, поэтому резких шагов Европа и не сделала. Так что 87 миллионов евро объясняются геополитическими соображениями, эти миллионы- мелочи по сравнению с теми раскладами, которые там идут, и выделение их местной “демоппозиции” говорит лишь о том, что есть просто необходимость откупиться, заткнуть дырки, вытянуть на поверхность иммитаторов, которые подменят понятия, цели, идеи, задачи и в очередной раз всё просрут. Вместе со страной уже на этот раз.Не дав сформироваться настоящему белорусскому национально-патриотическому движению, уведя людей в очередной тупик, на пустые дела и пустые цели, и пшик в итоге. Мы уже убедились, как эта хевра грантососов “борется” на чужие деньги. Их всегда выделяют под обязательства: учавствовать в “выборах”, не ставить ненужных и неудобных вопросов, как например повторные новые выборы без Лукашенко. Они уже и забыли об этом, будто бы и не было всего этого фарса, выдумывают и тарахтят обо всём на свете, только не о главном. Слетелись как мухи, почуяв запах и жужжат все вместе, толкаются, оргкомитеты какие-то организовывают, выбирают друг друга…В принципе эту оппозицию нужно судить на ряду с Лукашенко. За измену национальным интересам. Всех их под суд надо отдать.

  9. Janka кажа:

    В принципе эту оппозицию нужно судить на ряду с Лукашенко. За измену национальным интересам. Всех их под суд надо отдать.
    _______________________________________

    A mo lepsh bylo-b ikh usikh adpidarasic?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы