Рэдакцыя.
Тое, што мы ня маем ніякай перадузятасьці да польскага народу як такога, з усёй выразнасьцю сьведчыць таксама і тое, што мы працягваем сачыць за разьвіцьцём падзей вакол Катыні-2. Гэтая тэма вельмі небясьпечная і мы моцна падстаўляемся. Пра гэта сьведчыць хаця б тое, што ў Беларусі больш ні водная іншая інфармацыйная крыніца – ні афіцыйная, ні апазіцыйная – гэтую вельмі важную і цікавую тэму не закранае. Робяць выгляд, што яна “не актуальная”… Мы ж, як сапраўдныя інтэр-нацыяналісты, працягваем пошук праўды ў трагедыі 10.04.10, ведаючы яе найістотнае значэньне для лёсу польскага народа. Вось бы так хоць якія палякі пачалі адстойваць аб’ектыўныя інтарэсы беларусаў-літвінаў. Хаця б з-за ўзаемнай ветлівасьці, культуры ці з-за шляхецтва, годнасьці, пра якія яны так любяць казаць…
Прыводзім некаторыя зьвесткі, якія зьявіліся ў апошнія месяцы і маюць істотнае значэньне ў высьвятленьні праўды што да смаленскай трагедыі.
1.
У канцы траўня г.г. з польскіх СМІ стала вядома, што Польшчу наведаў знакаміты амерыканскі навуковец польскага паходжаньня прафесар Веслаў Бінэнда (які працуе ў Акронскім універсітэце, штат Агаё, ЗША). Ён выступіў перад навукоўцамі, асьпірантамі й студэнтамі шэрагу ВНУ Польшчы (у т.л. ў Ягелонскім універсітэце, Кракаў – гл. http://niezalezna.pl/28877-polscy-naukowcy-aprobuja-badania-biniendy; http://markowski.salon24.pl/420270,stanowisko-wybitnych-uczonych-w-sprawie-smolenska), дакладаючы вынікі даследваньняў тэхнічных асьпектаў катастрофы прэзідэнцкага Ту-154М пад беларускім Смаленскам.
Многія прысутныя навукоўцы пасьля выступу Бінэнды заявілі, што яны канчаткова пераканаліся ў тым, што калі б крыло самалёту сапраўды ўдарылася аб бярозу, то напэўна сьсекла б яе без парушэньняў навігацыйных магчымастьцяў самалёту. Гэта азначае, што катастрофа не магла быць выклікана тым, што крыло самалёту было зламана бярозай.
23 траўня ў Ягелонскім універсітэце гэтую пазіцыю сярод іншых пацьвердзілі (і падпісаліся пад ёй) наступныя навукоўцы-адмыслоўцы:
– праф., доктар габілітаваны, інжынер Януш Кавецкі – дырэктар Інстытута будаўнічай механікі Кракаўскага тэхналагічнага ўніверсітэта,
– праф., доктар габілітаваны, інжынер Эндрэй Міхал Олесь – з кафедры фізікі, астраноміі й прыкладной інфарматыкі Ягелонскага ўніверсітэта,
– праф., доктар габілітаваны, інжынер Яцэк Ронда – з Дэпартаменту інжынерыі металаў й інфарматыкі прамысловай Акадэміі горнай справы і металургіі,
– праф., доктар габілітаваны, Эдвард Maлец – дырэктар Інстытута фізікі, астраноміі й прыкладной інфарматыкі Ягелонскага ўніверсітэта,
– праф., доктар габілітаваны, інжынер Пётр Вітакоўскі – з Дэпартаменту геамеханікі, будаўніцтва і геатэхнікі Акадэміі горнай справы і металургіі.
2.
Вось тут – http://www.youtube.com/watch?annotation_id=annotation_900307&feature=iv&src_vid=1fljmYJVHX8&v=mhw4ZGjGjKM – можна паглядзець чарговы вельмі добры, больш, чым гадзінны выступ кіраўніка камісіі польскага Сейму па рассьледаваньні прычын смаленскай катастровы Антона Мацэрэвіча з новымі фактамі й аргументамі, якія татальна выкрываюць г.зв. “секту браніраванай бярозы” – г.зн. усіх тых польскіх палітыкаў-лібералаў і афіцыйных асоб Польшчы, якія задаволіліся вынікамі дасьледваньня расейскай камісіі МАК на чале з Анодзінай і камісіі польскага ўраду на чале з Кліхам (нагадаем, тады былі прызнаны вінаватымі… польскія лётчыкі й… смаленская бяроза).
Самае галоўнае, што ёсьць у гэтым выступе, гэта навуковыя доказы таго, што самалёт быў зьнішчаны двума выбухамі, калі ён, ужо ўздымаючыся ўверх, быў высока па-над знакамітай бярозай і больш, чым за 100 метраў ад яе.
Мацэрэвіч як дасьведчаны палітык падкрэсьлівае, што ён яшчэ ня кажа пра тэракт, але ўжо абсалютна перакананы, што два вялікіх “сатрасеньні”, пра якія было шмат гаворкі раней і якія ў момант “вырубілі” ўсе сістэмы самалёту на самай справе былі… выбухамі!
Дарэчы, гэты выступ таксама добра ілюструе ўнутрыпольскую грамадска-палітычную атмасьферу, чым ён, несумніўна, дадаткова цікавы.
3.
Шматгадовы высокапастаўлены афіцэр ЦРУ Юджын Поціт (Eugene Poteat) у сярэдзіне чэрвеня ў інтэрв’ю выданьню Gazeta Polska, азаглаўленым «Афіцэр ЦРУ аб Смаленску: Расейцы дзейнічалі як забойцы», заявіў наступнае (цытуецца па http://www.kavkazcenter.com/russ/content/2012/06/13/91278.shtml):
– Дзеяньні [кіраўніцтва] Расеі адразу пасьля катастрофы ўяўляюць сабой тыповыя паводзіны кілера, які спрабуе зьнішчыць сляды свайго злачынства. Расея ня выпусціць свайго шанцу, нават калі ёй давядзецца арганізаваць агідную катастрофу. Проста паглядзіце на гісторыю Расеі з часоў бальшавіцкай рэвалюцыі – мноства забойцаў, выбухаў, у якіх удзельнічалі расейскія сьпецслужбы – каб зразумець, што гісторыя паўтараецца.
– У Расеі былі таксама сродкі, матывы і магчымасьць зьдзейсьніць злачынства ў Смаленску. Гэтай краінай кіруюць пераважна былыя афіцэры выведкі – нашчадкі тых бандытаў, якія забівалі палякаў у Катыні, і [рабілі] іншыя зьверствы за многія гады.
– Польшча пасьля краху Савецкага Саюза ў вачах Масквы мела нахабства ськінуць рускае ярмо, уступіць у НАТО і выбраць празаходняга лідэра. Усё гэта зьяўляецца выклікам для Расеі.
Былы афіцэр амерыканскай сьпецслужбы (ЦРУ) таксама зьвярнуў увагу, што «ліквідацыя кіраўніка польскай дзяржавы» была для Расеі шанцам, які яна не магла ўпусьціць.
– Мэтай “Смаленска” было дасягненьне вельмі каштоўнай рэчы – захоп кантроля над Польшчай і правядзеньне ва ўладу прарасейскіх палітыкаў. Так і атрымалася. Пасьля крушэньня усю ўладу над Польшчай захапіў прарасейскі лагер, які пакорліва выконвае ўсе загады [Масквы].
4.
У сярэдзіне чэрвеня таксама стала вядома (http://www.fakt.pl/Gen-Slawomir-Petelicki-mial-na-pienku-Komu-podpadl-Slawomir-Petelicki-Dlaczego-Petelicki-popelnil-samobojstwo-,artykuly,163803,1.html17.06.2012,) аб сьмерці 66-гадовага польскага вайсковага генерала Славаміра Петэліцкага. Паводле афіцыйнай інфармацыі, генерал пакончыў жыцьцё самагубствам, стрэліўшы сабе ў галаву ў гаражы ўласнага дома ў Варшаве.
На думку выданьня ён “ня вытрымаў пасіўнасьці кіраўнікоў ураду ў прыярытэтнай (на яго думку) справе ў Польшчы – у смаленскім сьледстве”. Ён пісаў драматычныя лісты да Дональда Туска і заклікаў да выратаваньня польскіх узброеных сіл, якія ў авіякатастрофе пад Смаленскам страцілі лідараў; прыпісваў міністру абароны [Кліху] чатку віны за катастрофу і распаўсюджваў інфармацыю, якая пралівала фатальнае святло на [кіроўню партыю] – “Грамадзянскую Платформу (ГП)”.
Генерал Петэліцкі казаў напрыклад, што неўзабаве пасьля катастрофы ў Смаленску палітыкі ГП атрымалі SMS-паведамленьні, у якіх загадвалася казаць, што аварыя была “памылкай пілотаў”. Гэты факт адмаўлялі самыя важныя палітыкі ГП, але Петэліцкі ўпарта сцьвярджаў, што ведае, што кажа.
Адным з найбольш паказальных жэстаў генерала пасьля смаленскай катастрофы было напісаньне драматычнага лісту да прэм’ер-міністра Дональда Туска. Ён патрабаваў перадаць сьледства ад ваеннай пракуратуры да грамадзянскай, заклікаў таксама прызначыць прадстаўніка ўраду “для выратаваньня Ўзброеных сіл”.
Генерал Петэльніцкі – адзін з самых вядомых вайскоўцаў у Польшчы, а таксама ў сьвеце (быў ганаровым сябрам “зялёных берэтаў” ЗША), меў сувязі й грошы, быў дарадцам у шэрагу буйных фірм.
Пазьней высьветлілася, што генерал Петэліцкі быў у сьпісе “асоб, жыцьцё якіх знаходзілася ў небясьпекцы”. Пра гэта паведаміў Яраслаў Качыньскі (http://www.wprost.pl/ar/329260/Kaczynski-wie-o-szykowanej-zbrodni-Kiedy-powiadomi-prokurature/).
І яшчэ адзін істотны штрых. Былы намесьнік міністэра ўнутраных спраў і сябра генерала Петэліцкага Войцэх Брохвіч падкрэсліў, што генерал Петэліцкі ў апошнія дні жыцьця не выглядаў чалавекам зламаным. “Я яго добра ведаў. Не было ніякіх прыкмет, што ён мае намер зрабіць такі радыкальны чын” – заяўляў Брохвіч (гл. там жа).
5.
Толькі выбух мог вырваць заклёпкі, якія зьвязвалі канструкцыі крыла ўрадавага Тупалева – сказаў д-р інжынер Вацлаў Берчыньскі – эксперт і канструктар кампаніі Boeing (пра гэта паведаміла газета “Незалежна” – гл. http://niezalezna.pl/30218-wybuch-w-tupolewie-oto-kluczowy-dowod).
Сталы жыхар ЗША доктар інжынер Вацлаў Берчыньскі зьвярнуў увагу на дзясяткі заклёпак, вырваных зь металічных канструкцый крыла самалёта. Кожная заклёпка вытрымлівае мінімум 150 кг нагрузкі. Аднак на здымках, зробленых неўзабаве пасьля аварыі, якія прааналізаваў інжынер, выразна бачны некалькі дзясяткаў адтулін ад вырваных заклёпак. Па меркаваньні эксьпертна толькі выбух мог стварыць сілу, здольную разарваць абшыўку (а ніяк ня ўдар аб зямлю). Таксама сьведчаць пра гэта адарваная абшыўка (верхняя і ніжняя) крыла, якое, па афіцыйных дадзеных, сутыкнулася з “браніраванай бярозай”.
Эксьперт катэгарычна заявіў, што такое разбурэньня крыла магчыма толькі ў выніку ўнутранага выбуху, узьніклага хаця б з-за іскрэня каля паліўных бакаў. Сіла, якой здольная супрацьстаяць гэта частка – многа тон. Г.зн, што выбух мусіў быць надзвычай моцным.
Такі ход падзей пацьвярджае і той факт, што многія часткі інтэр’еру самалёта нібы “выдула”, што зноў было б немагчыма пры ўдары самалёта аб зямлю пры такой малой хуткасьці й вышыні – сцьвярджае інжынер Берчыньскі.
Варта дадаць, што інжынер Берчыньскі якраз займаецца ў кампаніі Боінг распрацоўкай крылаў, аналагічных Ту-154М.
6.
У смаленскай справе можна казаць пра псеўдасьледства, ці, хутчэй, пра сьціраньне сьлядоў. Гэта – зьнявага, скандала і злачынства, учыненае зь неверагодным нахабствам. Гэта – выраз пагарды да суверэнітэту і незалежнасьці Польшчы, а таксама аплявуха для ўсяго чалавецтва, – заявіў Вальтэр Яйка, генерал ВПС ЗША у інтэрвю з [журналістамі Газеты Польскай] Лешкем Miсякем і Рыгор Вешхалоўскім (http://niezalezna.pl/30420-nie-sledztwo-zacieranie-sladow).
Прыводзім тэкст гэтага інтэрвю.
– Вы зьўляецеся эксьпертам у сьпецыяльных авіяцыйных аперацыях. Як вы ацэньваеце паводзіны расейскіх кантролераў палётаў, якія падчас падыходу Ту-154 на пасадку кантактавалі зь генералам Уладзімірам Бенедзіктавым – адным з самых высокапастаўленых камандзіраў ваенна-паветраных сілаў Расеі?
– Размовы, якія праводзіў генерал Бенедзіктаў й інструкцыі, якія даваў, ні ў якім выпадку не адпавядаюць звычайным працэдурам. Наадварот, выклікаюць сур’ёзныя падазрэньні…
– Падазрэньні на замах?
– Вядома. Расейцы часта зьвярталіся да такога рашэньня, хаця б у Чачні ці той жа Маскве. У людзей, якія не завагаліся паспрабаваць забіць Яго Сьвятасьць Яна Паўла II, напэўна не задрыжэла б рука пры забойстве простых сьмяротных.
Расейцы ўжо раней забівалі кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. Палякам, між іншым, добра пра тое вядома: Станіслаў Мікалайчык ледзь уцёк з камуністычнай Польшчы; раней пры загадкавых абставінах загінуў генерал Уладзіслаў Сікорскі.
Ськептыкі заўсёды будуць сумнявацца ва ўсім, хаця ў гэтым выпадку павінны найперш сумнявацца ва ўласным розуме.
Матыў у выпадку смаленскай катастрофы зьяўляецца відавочным: палітычная эліта, якая ў свабоднай Польшчы падтрымлівала НАТА, найбольш праамерыканская і празаходняя, найбольш каталіцкая і нацыянальная, была зьнішчана ў адну хвіліну. Загінулі людзі, якія не баяліся паказваць сапраўднае аблічча гістарычнай Расеі, якія адважваліся казаць пра яе жахлівыя злачынствы, якія казалі наўпрост, што камунізм і нацызм былі аднолькавым злом.
Акрамя таго: як без папярэдняй нейтралізацыі Польшчы Расея магла б забясьпечыць выдаленьне ЗША зь Еўропы, абмежаваць ролю НАТА і стварыць пад уласнай эгідай агульнаеўрапейскую сістэму бяспекі? Былы польскі прэзідэнт дасканала разумеў стратэгічнае становішча Польшчы і яе патрэбы. Ён пачаў іх зьдзяйсьняць, што стала косткай у расейскім горле.
Цяпер, пасьля смаленскай трагедыі, расейцы могуць адчуваць сябе задаволенымі: польскі палітычны клас падзяліўся, а ў польска-расейскіх стасунках наступіў новы этап.
– Як Вы ацэньваеце рассьледаваньне крушэньня пад Смаленскам?
– Гаворка ідзе пра псеўдасьледства ці, дакладней, трэба сказаць аб сьціраньні сьлядоў, што ёсьць зьнявагай, скандалам і злачынствам, зьдзейсьненым зь невыбачальным нахабствам. Гэта – выраз пагарды да суверэнітэту і незалежнасьці Польшчы, а таксама аплявуха для ўсяго чалавецтва. Але чаго яшчэ можна было чакаць ад незаконнага, злачыннага рэжыма бандытаў і злодзеяў, а таксама агентаў рэпрэсійных органаў гэтай амаральнай дзяржавы?
– У рукі гэтай амаральнай дзяржавы польскі ўрад аддаў перад катастрофай самалёты, якія перавозілі самых важных асобаў у краіне.
– Для мяне гэта незразумела. Польшча для перавозкі VIP-персон выкарыстоўвае кепскія, састарэлыя транспартныя самалёты, надзейнасць якіх ужо шмат гадоў падвяргаецца сумневу. Затым гэтыя машыны накіроўваюцца ў Расею для рамонту; там трапляюць у фірму, якая кантралюецца сябрамі й прыхільнікамі Ўладзіміра Пуціна, а дакладней да злодзеяў, якія зьяўляюцца касьцяком расейскай мафіі…
Уся гэта гісторыя, якая не магла б адбыцца ў Злучаных Штатах, выходзіць за межы людскага разуменьня. Зьдзіўляюся, чаму б Польшчы не купіць у ЗША сучасны пасажырскі самалёт, напрыклад Боінг, запісваючы ў кантракт адразу рамонты і мадэрнізацыю? Паводзіны польскіх уладаў гэта выдатны прыклад таго, як можна зэканоміць на пэўных выдатках, адначасна бессэнсоўна страчваючы значна большыя каштоўнасьці.
(Канец інтэрвю і даведка: Вальтэр Яйка зьяўляецца генералам ВПС ЗША і паветранай выведкі,
выпускнік Пенсільванскага і Калумбійскага ўніверсітэтаў, былы дарадца па выведцы міністра абароны ЗША. Выкладчык прэстыжнага Інстытута сусьветнай палітыкі (ЗША) – кузьні афіцэраў амерыканскай выведнікі (займаецца таемнымі аперацыямі, Усходняй Еўропай, выведкай, ваеннай стратэгіяй, пытаньнямі ўнутранай бясьпекі й пытаньнямі, зьвязанымі з НАТА). Генерал Яйка зьяўляецца членам каталіцкай асацыяцыі “Рыцары Калумба”. Паходзіць зь сям’і польскіх імігрантаў).
=
Такім чынам, колькасьць тых, хто адмаўляе віну смаленскай бярозы ў сьмерці амаль сотні прадстаўнікоў польскай патрыятычнай эліты на чале з прэзідэнтам Польшчы, апошнім часам павялічылася. Прычым, лавінападобна (а, між тым, прайшло больш за 2 гады пасьля катастрофы). Таксама кідаецца ў вочы, што цяпер гэта ня толькі польскія, румынскія ці чачэнскія журналісты (якія былі першымі “адмаўляльшчыкамі”), а ўсё больш высокія адмыслоўцы – інжынеры, навукоўцы, дасьведчаныя вайскоўцы, прадстаўнікі сьпецслужбаў і выведкі, палітыкі.
(Чытачам сайта варта зьвярнуць увагу таксама яшчэ на адзін істотны, хаця і пабочны, момант: адкуль бы не былі гэтыя адмыслоўцы – з Аўстраліі, Канады, ЗША ці іншых краін – у абсалютнай большасьці гэта людзі, якія маюць дачыненьне да польскага народу. Вось ён – яшчэ адзін доказ значэньня нацыянальнага ў змаганьні за праўду і справядлівасьць, г.зн. за нармалізацыю грамадскага жыцьця ў сьвеце; ні сацыяльна-класавы, ні рэлігійны, ні нейкі іншы прынцып яднаньня людзей дзеля такога змаганьня і блізка ў такой ступені не спрацоўвае…)
Зьняцьце віны са смаленскай бярозы і зьяўленьне сапраўдных вінаватых – “двух моцных выбухаў“, якія яшчэ ў паветры забілі амаль усіх, хто знаходзіўся ў салоне самалёту – стварае абсалютна новую сітуацыю. Вось мы і маем чарговы феномен “крука ў лесе” – давайце паглядзім, як рэагуюць на гэту новую сітуацыю ў найважным сьледстве пачатку 2010-х цяперашнія афіцыйныя ўлады Польшчы і Захаду.
Пачнем з Захаду, дакладней з ЗША.
7.
У сярэдзіне траўня гг. Злучаныя Штаты наведалі ўжо добра вядомы нашым чытачам кіраўнік камісіі польскага Сейму па рассьледаваньні прычын смаленскай катастровы Антон Мацэрэвіч разам з былым міністрам замежных спраў Польшчы Ганнай Фатыгай (гл. фота). Яны сустракаліся зь некаторымі палітыкамі ЗША, а таксама журналістамі. Апошнія, будучы ўзбуджанымі новай інфармацыяй, дазволілі сабе задаваць пэўныя пытаньні аж прадстаўнікам Белага дому аж напярэдадні саміту НАТА ў Чыкага.
Так, па зьвестках Польскага Радыё яшчэ у самым пачатку брыфінга для прадстаўнікоў СМІ амерыканскі журналіст польскага паходжаньня з выходзячай у Нью-Джэрсі газеты «The Post Eagle» заявіў, што (цытуецца па http://kavkazcenter.com/russ/content/2012/05/17/90623.shtml) існуюць пераканаўчыя доказы таго, што на борце самалёта, на якім ляцеў польскі прэзідэнт Лех Качыньскі 10.04.2010 г. адбыліся два выбухі… На гэта адзін з раднікаў прэзідэнта ЗША Барака Абамы, прадстаўнік амерыканскай Нацыянальнай рады бясьпекі Бэн Родэс адказаў:
“Гэтае пытаньне мы пакідаем на меркаваньне палякаў і польскага ўрада. Ні Злучаныя Штаты, ні НАТА не ўцягнутыя ў гэтую справу, і ў нас няма планаў праводзіць асобнае рассьледаваньне“.
Калі ж фактычна тое ж пытаньне Родэсу паўторна задаў журналіст з Radio Polonia Detroit, той удакладніў, што неўзабаве пасьля крушэньня амерыканскі ўрад заявіў аб сваёй гатовасьці аказаць польскаму ўраду любую дапамогу ў рассьледаваньні. Але да гэтага часу польскі бок не звярнуўся да амерыканскіх уладаў з такой просьбай…
Вось так Бэн Родэс акрэсьліў афіцыйную пазіцыю прэзідэнта ЗША і яго адміністрацыі.
Зусім іншае ў гэтым пытаньні Фатыга і Мацэрэвіч пачулі ад былога кандыдата ў прэзідэнты ЗША, старшыні рады кіраўнікоў Рэспубліканскага інтытута, сенатара Джона Макейна. У адказ на заяву, што смаленская справа зьяўляецца лакмусавай паперкай уключанасьці ЗША ў справы Еўропы і Польшчы, Макейн заявіў (гл. http://wiadomosci.dziennik.pl/polityka/artykuly/390942,senator-john-mccaine-w-rozmowie-z-anna-fotyga-i-antonim-macierewiczem-o-koniecznosci-wyjasnienia-katastrofy-smolenskiej.html): “Гэта вялікая драма, якую ў ЗША разумеюць. Пытаньне высьвятленьня [прычын] катастрофы будзе падымацца праз амерыканцаў у найбліжэйшы час”.
Між тым, у пачатку ліпеня г.г. стала вядома (http://wiadomosci.wp.pl/kat,1329,title,Polacy-nie-chca-zeby-Barack-Obama-zajal-sie-katastrofa-smolenska,wid,14739398,wiadomosc.html?ticaid=1ec56), што ў ЗША пад петыцыяй, скіраванай да Белага дому, аб правядзеньні міжнароднага рассьледаваньня ў справе катастрофы пад Смаленскам было сабрана 30.000 подпісаў грамадзянаў ЗША (і гэта пры тым, што большасьць палякаў, 57%, як вынікае з дасьледваньня “Newsweek”, не давярае Абаме і не хоча, каб менавіта ён ствараў міжнародную камісію для такога рассьледаваньня). Па амерыканскім заканадаўстве, калі пад зваротам да прэзідэнта сабрана ня менш 25.000 подпісаў, ён абавязаны даць як мінімум афіцыйны адказ.
–
Вось так: “Захад, Амерыка”. Няма аднастайных Захада ды ЗША. Ёсьць розныя “Захады” і розныя “Амерыкі”. І ў кожным выпадку трэба разьбірацца, пра каго канкрэтна, пра якія сілы ідзе гаворка.
8.
А што пальшавікі (г.зн. сучасныя ліберастычныя кіраўнкі Польшчы)?
А яны скарысталіся наступленьнем мёртвага палітычнага сезону і ў самым пачатку ліпеня абвесьцілі пра заканчэньне рассьледваньня вакол падзей “Катыні-2” (http://www.eostroleka.pl/sledztwo-ws-organizacji-lotow-do-smolenska-umorzone,art30239.html). Адпаведная фармулёўка гучыць так: “Акруговая пракурора Варшава-Прага [ў Варшаве] спыніла рассьледаваньне ў справе арганізацыі палётаў прэзідэнта і прэм’ер-міністра [Польшчы] ў Смаленск у 2010 годзе ў сувязі з адсутнасцю прымет злачынства”.
У адказ на гэта пасол на Сейм Антоні Мацэрэвіч тут жа зьвярнуўся да Генеральнага пракурора Польшчы Андрэя Шэрамета з просьбай аднавіць сьледства ў справе арганізацыі гэтых палётаў. Парламентар ПіСу назваў рашэньне пракуратуры “кур’ёзнай падзеяй” і “зьдзекам над вяршэнствам закону”.
Тым часам іншыя польскія СМІ паведамілі (цытуецца па http://kavkazcenter.com/russ/content/2012/07/02/91671.shtml), што раней вайсковая пракуратура прад’явіла абвінавачваньні ў халатнасьці намесьніку начальніка службы аховы высокапастаўленых асоб БОР, але 2 ліпеня яна ж паведаміла, што высьветліла, што “ён таксама ні ў чым не вінаваты”.
У адказ на гэта старшыня галоўнай апазіцыйнай партыі Польшчы “Права і справядлівасьць (ПіС)» Яраслаў Качыньскі выказаў меркаваньні, што польскае сьледства адновіцца пасьля прыходу яго партыі да ўлады, што ўсе вінаватыя сярод палякаў, у першую чаргу прэм’ер-міністр Туск, панясуць поўную крымінальную адказнасьць і што пракуратуры было загадана неадкладна спыніць сьледства шляхам «палітычных сігналаў».
І сапраўды 23 траўня г.г. у Польшча была сьпецдаручэнка Пуціна Мацвіенка, якая перадала пальшавікам пуцінскае незадавальненьне “антырасейскай кампаніяй у польскіх СМІ”, якая, на думку Пуціна, тлумачыцца у прыватнасьці й тым, што сьледства польскай ваеннай пракуратуры яшчэ ня скончана і гэта дае журналістам падставу «фантазіраваць і злопыхаць паклёпніцкімі антырасейскімі выдумкамі».
“У Расеі ніхто не сумняецца, што самалёт упаў менавіта з-за сутыкненьня зь бярозай” – перадала пасланка пальшавікам словы Пуціна…
=
Ад рэдакцыі:
На шчасьце мы яшчэ жывем не ў Расеі, а таму маем магчымасьць самастойна зьбіраць інфармацыю, аналізаваць яе і рабіць уласныя высновы.
У выніку, яшчэ ў 2010 годзе праз некалькі тыдняў зьбіраньня фактаў рэдакцыя прыйшла да высновы, што верагоднасьць тлумачэньня смаленскай авіякатастрофы – тэракт ці аварыя, у якой няма вінаватых – суадносяцца ў прапорцыі 95 : 5. Яшчэ праз год сачэньня за падзеямі й іх аналіза наша меркаваньне зьмянілася ў бок 99 : 1. Цяпер, як вы можаце бачыць, усё больш і больш адмыслоўцаў схіляюцца ў гэты ж бок.
Гэта, а таксама аналіз паводзін ліберастычных уладаў Польшчы (т.зв. пальшавікоў), ліберастычных колаў Еўразьвязу і ЗША, як й іхных СМІ, дазваляе з упэўненасьцю сцьвяржаць, што найверагодны тэракт пад беларускім Смаленскам быў зьдзейсьнены не адной толькі расейскай імперыякратыяй на чале з Пуціным. Ён быў зьдзейсьнены ёй разам, па ўзаемнай таемнай дамоўленасьці зь фінансавай алігархіяй Захаду (гэтае ўяўленьне аб сітуацыі ў сьвеце, якое было сфармулявана яшчэ два гады таму – гл. https://nashaziamlia.org/2010/05/11/3297/#more-3297; https://nashaziamlia.org/2010/06/03/3353/ – цяпер яшчэ больш узмацнілася, паколькі пальшавікі й ліберастычныя кіраўнікі Захаду вымушаны былі ня проста маўчаць, а нешта сказаць аб трагедыі 10/04; і яны сказалі…). У выніку, наша меркаваньне аб саюзьніцкіх дачыненьнях паміж расейскай імперыякратыяй і глабалісцкай сіянакратыяй (гл. сьхему ўнізе) атрымала дадатковае істотнае пацьверджаньне.
А гэта ў сваю чаргу яшчэ раз і з усёй пераканаўчасьцю сьведчыць пра тое, што народы Цэнтральнай Еўропы (а таксама ўсёй Еўропы і ўсяго сьвету) могуць вызваліцца з-пад соцыяпаразітнага ціску названых імперскіх сіл толькі з дапамогай шчырага інтэр-нацыянальнага супрацоўніцтва, пасьлядоўна вырашаючы ўсе праблемы паміж сабой на шляху Праўды і Справядлівасьці!
–
Усяго лепшага, сябры.
Жыве Вялікалітва-Беларусь – Наша Зямля!
Мне падаецца што рэдакцыя шмат увагі надзяляе гэтай катастрофе. Раю аставіць гэта пытанне ляхам хай яны самі там разбяруцца ці тэракт, ці катастрофа. Улічваючы, што апошнім часам наш “каток” добра прайшоўся па ляшскім імперцам і іх мясцовым халуям. То раю звярнуць зараз увагу рэдакцыі на прамаскоўскіх халуёў (не блытаць з цяперцамі, апошнія самі баяцца Расеі, але зележаць ад яе). Катэгорыі я ўжо неяк акрэсліваў, гэта так званае “беларускае казацтва” ды розныя нацыяналістычныя расейскія аб’яднанні.
Спадар Дарафей, калі мы кажам, што ў гэтым выпадку палякам трэба дапамагчы разабрацца ў сітуацыі, мы зусім не жартуем і не прыкідваемся, бо мы – інтэр-нацыяналісты (сістэмныя гуманісты).
Дарэчы, калі мы кажам, што мы – інтэр-нацыяналісты, мы не жартуем і не прыкідваемся таксама, бо верым, што гэтая ўласьцівасьць (разам зь некаторымі іншымі) абсалютна неабходная грамадска-палітычным лідарам, каб рэальна дапамагчы народам Еўропы вылезьці з новага варыянту імперска-каланіяльнай багны, у якую іх заганяюць глабальныя сацыяльныя паразіты.
А калі ты сур’ёзна ставішся да сапраўднага інтэр-нацыяналізму (сістэмнага гуманізму), ты мусіш найперш уласным прыкладам яго дэманстраваць…
Хаця быць першым, вядома, найцяжэй.
Згодзен з сп. Дарафеям. Апошнім часам прамаскоўскіе сілы у нас актывізаваліся, збіраюць канференцыі, называюць Беларусь Западнай Русью. Молодзь нашая поўнасцью пакінута, часта іх запытваю пра нашую гісторыі – нічога не ведаюць; гэта значыць канчатковый захоп нас Расеяй успрымуць спакойна. Што да меня, то я мяркую, лепшага спосаба адсунуцца ад Расеі, як павесці агітацыю супраць назвы Беларусь, – няма. Прапаную назву Літварусь. Тыя ж палякі, калі даведаюцца, што мы не бялорусіны, згубяць палову сваёй нагласці адносна нас. Што да нашых людзей ў Беласточчыне, то пагардлівая назва бялорусіны іх забівае канчаткова. Діаспары немцаў, украінцаў, летувісаў ў Польшчы квітнеюць, нашая знікае.
Натуральна, што забойства польскае патрыятычнае эліты — вялікая перамога сацыяпаразытычных сіл. Якім бы ня быў Лех Качыньскі, ён у палякаў атаясамліваўся з польскім патрыятызмам. Памятаю, як у Варшаве была арганізавана літэральна гістэрыя, маўляў Качыньскі нам закрыў сонца. У мас-мэдэа, што кантралююцца сацыяпаразытамі? маляавўся вобраз Качынскага як цемрашала, нясучаснай асобы і г. д. Падзел Польшчы на нацыянальна арыентаваных і арыентаваных на сацыяпаразытаў быў відавочны.
У гэтай сувязі разгледзім суадносіны ідэалёгій і цывілізацый.
У Эўропе ідэалёгіі канкуруюць паміж сабой. Палітычныя партыі што перамагаюць на парлямэнтарных, прэзыдэнцкіх і мяйсцовых выбарах іх рэпрэзэнтуюць. Дзейнічае прынцып падзелу ўладаў сфармуляваны франц. філёзафам Мантэск’ю.
Напрыклад, марксізм (як і іншыя ідэалёгіі быў сфармуляваны ў Эўропе) выкрываў механізмы эксплуатацыі ў індустрыяльны пэрыяд разьвіцьця гаспадаркі аднымі клясамі іншых. У Эўропе ў свой час быў прагрэсіўнаю зьяваю, бо апіраўся на навуку. Падзел грамадзтваў на грам.-экан. фармацыі адпавядаў тагачаснаму стану найперш гіст. навукі. Сёньня ён ужо састарэў. Апіраўся на этыку, якая ў Эўропе важнейшая за права. Спрыяў эмансіпацыі сялянства і рабочага клясу ды іх паўнавартаснаму ўдзелу ў жыцьці соцыюмаў. Гэта ў ХІХ ст.
Перанесены ў Расею-Эўразію непазнавальна зьмяніўся, набыўшы новыя форму і зьмест. Бальшавізм, грунтаваўся на эўраз. цывілізацыйных узорах, што прывяло да бальшавіцкай рэвалюцыі, г. зн. адна партыя стала партыяй-палітычным рэжымам-дзяржавай. “Всё слілось — всё переплелось” па эўразійску. Да кіраўніцтва пры Леніну рэальна прыйшлі асобы пераважна жыдоўскага генэзісу, продкі якіх рэпрэзэнтавалі юдаістычную цывілізацыю, таму ленінскае ЦК было калегіяльным ворганам. Сталін зьвярнуўся да клясычнай тураншчыны. Яго ўлада была адзінаю, неабмежаванаю, нікім не кантраляванаю з характэрным культам асобы з масавым псыхозам. Дзяржава пераўтварылася ў суцэльны вайсковы і ваенізаваны лягер.
Брэжнеў зьвярнуўся да візантыйскіх цывілізацыйных узораў, характэрнымі рысамі якіх былі наяўнасьць разгалінаванай масавай бюракратыі і яе шырокі ўплыў. Бязгрэшнасьць і адзінасьць правадыра прызнаваліся й шанаваліся (тураншчына). Марксізм-ленінізм і пралетарскі інтэрнацыяналізм з дыктатурай пралетарыяту быў па сутнасьці формай эўразійскага расейскага імпэрскага шавінізму.
У Усходнеазіяцкай цывілізацыі (Кітай, Паўн. Карэя, В’етнам) марксізм пераўтварыўся ў патрэналістычныя антрапалярыі Маа Дзэ Дуна, карэйскіх і в’етнамскіх првадыроў (Ха Шэ Міна). У супэркаляктывістычнай і супэргерархічнай цывілізацыі дзе правадыр — бацька ўсяго роду-народу інакш не магло быць. Адсюль, культурная рэвалюцыя, народныя камуны і г. д. з мільёнамі ахвяраў (індывід ня лічыцца, бо адсутнічае ў часавай сьвядомасьці паняцьце пра Асобу, яе гонар, годнасьць, каштоўнасьць здароўя і жыцьця.
У юдаістычнай цывілізацыі марксістыя (нашчадкі юдэяў) ідэалёгію Маркса і Энгельса ўспрынялі як вучэньне новых мудрых рабінаў, рэалізацыя якога дапаможа юдэям кансалідавацца і быць яшчэ больш пасьпяховымі. Таму пры сьціраньні розьніцы паміж правам і этыкай, юдэем і жыдам ды наяўнасьць юдэяў і гояў ведаць марксізм і яго несьці маглі толькі ўтаямнічаныя.
У цывілізацыі Індыі марксізм не прыжыўся з-за наяўнасьці кастаў, а ў мусульманскай цывілізацыі сацыялізм пераплёўся зь іслямам. У Сяр. Азіі і на Каўказе бальшавікі павінны былі перамагчы мусульман, але мусульманскія цывілізацыйныя ўзоры захоўваліся дэ-факта, напр., сакратары ў Сяр. Азіі мелі дэ-юрэ адну жонку (уплыў Эўразіі), а дэ-факта — некалькіх.
У Лац. Амэрыцы сацыялістыя й камуністыя звычайна станавіліся аўтарытарнымі дыктатарамі (напр., рэжымы Ф. Кастра і сёньняшні У. Чавеса).
Так жа сама і з нацыянальнымі ідэямі. У Эўропе іх прымала цывілізацыйная або этнічнай супольнасьць зьнізу, арганізаваўшыся ў нац. дзяржавы. У Эўразіі расейскую імпэрскую ідэю толькі з велізарнейшымі абагульненьнямі можна карэляваць з нацыянальнымі ідэямі. Набывала формы і зьместы славянафільства, эўразійства, сацыялізму-камунізму.
Ва Усх. Азіі нацыяналізмы разьвіліся ў монаэтнічных Японіі (выкл. айны) і Паўдн. Карэі. Каб растлумачыць усх. азіятам неабходнасьць нацыянальных інстытутаў сфарміраваных на заходні лад, патрэбна было даказаць, што так будзе лепш для ўсяго на-роду найперш, але толькі не для індывіда, бо там адсутнічала ў часавай сьвядомасьці паняцьце аб Асобе.
У Індыі каставая ідэнтыфікацыя дамінуе, таму там этнасы не пераўтварыліся ў нацыі нават пры ўплыве заходніх цывілізацыйных узораў.
Таму гісторыя зь зьнішчэньнем самалёта з польскай элітай характэрна. Палякі-эўрапейцы не маглі ўявіць, што носьбіты польскае нацыянальнай ідэі будуць падарваны на абшары сучаснай Расеі, а для расейцаў-эўразійцаў тое натуральна, бо адпавядае расейскай імпэрскай ідэі, г. зн. пашырэньню ўплыву Эўразіі ў Эўропе, у. т. л. з дапамогай сацыяпаразітаў і сусьветных імпэрыялізмаў.
Сп. Куплевіч, ваш аналіз уражвае сваёй грунтоўнасцью, навуковайсцью. Засталося вам зрабіць самае малае – прылажыць яго да цяперашней сітуацыі у нашай краіне і падсказаць што нам трэба рабіць канкрэтна каб вылезці з Еўраазіі, жыццё ў якой, здаецца, вам і нам не спадабаецца. Я прапаную змену назвы Беларусь на Літварусь. Вашая прапанова?
Назвы палітычных утварэньняў (палітонімаў) традыцыйныя і ўсталяваліся гістарычна. Яны зьмяняюцца, напрыклад: Бірма — М’янма, Малдавія — Малдова і г. д. Я яшчэ многа год таму пісаў у газэце “Наша слова” аб магчымасьці ўдасканаленьня нашага палітоніма на “Дзяржава Вялікая літва і Белая Русь” або на “Дзяржава Літва і Русь”. Сапраўды, беларуская нацыя складае з двух цывілізацый — Русі і Літвы. Але гэта многа каму вядома. Аб тым пісаў Алег Латышонак зь Беластоку і г. д.
Ці ва ўмовах сёньняшняга таталітарнага і каляніяльнага рэжыму магчыма зьмена нашага палітоніму?
Больш таго, доктар Марыюш Кавальскі з Інстытуту геаграфіі Польскае Акадэміі Навук пісаў аб тым, што пры іншым зьбегу гістарычных акалічнасьцяў на Віленшчыне, паўночным-захадзе Беларусі й Беласточчыне магла б ўтварыцца ўсходнеславянская балта-славянская нацыя ліцьвінаў зь літаратурнай ліцьвінскай моваю пісанаю лацінскім альфабэтам. Надвіленцы-ліцьвіны ад большасьці беларусаў адрозьніваліся верай (каталікі), а ад летувісаў і палякаў — моваю.
Ваша прапанова актуальная, але на жаль ў сёньняшні час — неажыцьцявімая.
Калі ўважліва чытаць матэрыялы Сайту, дык можна атрымаць паліталагічную адукацыю.
А вось я вам прапаную – маючы на ўвазе адкрыта жыдаедскі (прабачце за “расейшчыну” – яна радзіма гэтай з’явы..) і фашыстоўскі характар гэтага сайту – “зьвярнуцца” да “”цудоўнай” назвы “Вайсрутэнія”, яна адпавядае строю і настрою публікацыяў пра “хлопцаў у “люфтваффэ” ” і г.д. А шматпакутнай Беларусі пакіньце ўжо нармальнае імя яе, якім яна завецца цімала часу…
А мо каціцеся у “Мьянму” ці у “Малдову” вучыць там “разнастайных нацыяналістаў”, як сапраўдныя “інтэрнацыяналісты”…