nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Некаторыя вынікі веснавых сьвятаў (частка 3: істотныя пытаньні; Д пр-п 133а)

14 мая, 2013 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

9-май 1

 

Сёньня, у дзень памяці продкаў рода – на Родаўніцу (які часьцей завуць Радуніцай) – мы завяршаем ідэалагічны аналіз “сьвята 9-мая”. Зьвернем увагу на чарговыя факты, якія маюць істотнае значэньне для разуменьня сітуацыі вакол формы адзначэньня гэтага “сьвята” цяперцамі й рас.імперыякратамі. Гаворка ў гэты раз пойдзе ў асноўным пра лёс значнай часткі “пераможцаў у Вялікай Айчыннай”, якія вярнуліся адтуль інвалідамі.  Матэрыял, выстаўлены ніжэй, заснаваны на артыкуле Сяргея Мельнікафа “Колы пекла на востраве Валаам”, у якім ён падаé цытаты-успаміны шэрагу сьведак адпаведных падзей, і дакументальна-мастацкім фільме Генадзя Зямелі “Бунт палачоў”.

 

На пачатак для настрою прапануем нашым чытачам углядзецца ў твары сапраўдных і цяперашніх ветэранаў (гл. фота, разьмешчаныя ніжэй). Фотаздымкі падабраныя так, што там і там ёсьць людзі радасныя і смутныя, збольшага здаровыя й інваліды. І ўсё ж паспрабуйце знайсьці пару-тройку прынцыповых адрозьненьняў. Прычым, розьніцу ва ўзросьце давайце ўлічваць ня будзем.

 

9-май 2 

 

1.

Матэрыял С.Мелькафа ў свой час быў узяты адсюль: http://nation-sos.info/index.php?option=com_content&task=view&id=211&Itemid=1. Падаем яго тэкст:

“Сабраў на адным форуме развагі ды ўспаміны на тэму «куды зьгінулі мільёны інвалідаў Другой сусьветнай вайны», адсеяў брэх генетычных вырадкаў з-пад крамлёўскай сьцяны, і вось што з гэтага атрымалася:

– Нядаўна ўначы бачыў канец нейкага мастацкага фільма, дзе ў стэп вывозілі эшалонамі інвалідаў і расстрэльвалі. Перабольшаньне? Або маленькі кавалачак страшнай праўды?

Проста страшна стала. Нават, калі гэта паўпраўда. Зьнішчаць тых, хто аддаў… Усе аддаў, карацей.

– Дык вы кажаце, фашысты зьверы? Ня думаю, што яны сваіх герояў забівалі…

– Перад злачынствамі расейскіх камуністаў блякнуць ўсе злачынствы германскага нацызму разам узятыя.

 

Куды падзеў народ-боганосец калек-пераможцаў?

Высылалі ня ўсіх пагалоўна бязрукіх, бязногіх, а тых, хто жабраваў, прасіў міласьціну, ня меў жытла. Іх былі сотні тысяч, якія страцілі сем’і, жытло, нікому не патрэбныя, бяз грошай, затое ўвешаныя ўзнагародамі.

Іх зьбіралі за адну ноч з усяго горада адмысловыя нарады міліцыі й дзяржбясьпекі, адвозілі на чыгуначныя станцыі, грузілі ў цяплушкі тыпу ЗК і адпраўлялі ў т.з. «дамы-інтэрнаты».

У іх адбіралі пашпарты і салдацкія кніжкі – фактычна іх пераводзілі ў статус ЗК. Дый самі інтэрнаты былі ў ведамстве ментуры.

Перад гэтымі інтэрнатамі ставілася мэта ціха-мірна справадзіць інвалідаў на той сьвет як мага хутчэй. Нават тое беднае ўтрыманьне, якое выдавалася на інвалідаў, практычна раскрадалася.

У нас у пачатку 1960-х быў сусед, бязногі інвалід вайны. Я памятаю, як ён езьдзіў на гэтай калясцы на падшыпніках. Але ён заўсёды баяўся выехаць з двара без суправаджэньня. Жонка або хтосьці з родных павінны былі ісьці побач. Я памятаю, як бацька перажываў за яго, як усе баяліся, што інваліда заграбуць, хоць у яго была сям’я і была кватэра. Недзе ў 1965-66-м годзе мой бацька выбіў для яго (праз ваенкамат, сабес і абкам) ​​мотакалыску-інвалідку і мы ўсім дваром сьвяткавалі «вызваленьне», а мы – дзеці – бегалі за ім і прасілі пакатаць.

Колькасьць насельніцтва СССР перад вайной ацэньваецца ў 220 мільёнаў з улікам насельніцтва далучаных тэрыторый Польшчы [гэта не была “тэрыторыя Польшча», а беларуская і ўкраінская землі. – Рэд.], Венгрыі, Румыніі ды краін Прыбалтыкі. Агульныя дэмаграфічныя страты СССР за перыяд 1941-45 гадоў ацэньваюцца ў 52-57 мільёнаў чалавек. Але ў гэтую лічбу ўваходзяць «ненароджаныя». Рэальную колькасьць страт насельніцтва можна ацаніць прыкладна ў 42-44 мільёны. 32-34 мільёны складаюць ваенныя страты арміі, авіяцыі й флоту + 2 мільёны габрэяў, зьнішчаных у выніку Халакосту + 2 мільёны мірнага насельніцтва [у асноўным – беларусаў. – Рэд.], якія загінулі ў выніку баявых дзеяньняў. Астатнія зьніклыя мільёны [атрымліваецца 6 мільёнаў. – Рэд.] паспрабуйце самі растлумачыць.

Востраў Валаам знаходзіцца на 200 кіламетраў на поўнач ад Сьвятланы. З 1952 года гэта месца аднаго з самых бесчалавечных эксьперыментаў па дзейнасьці найбуйнейшай “чалавечай фабрыкі”. Сюды зь Ленінграда і Ленінградскай вобласьці высылалі інвалідаў – самых розных, ад бязногіх і бязрукіх, да алігафрэнаў і сухотнікаў. Лічылася, што інваліды псуюць выгляд савецкіх гарадоў.

Цытата: “Усіх нас, такіх вось, як я, сабралі на Валааме. Некалькі гадоў таму нас, інвалідаў, было тут шмат: хто без рук, хто без ног, а хто і аслеп да таго ж. Усё – былыя франтавікі“.

Цытата: “Пасьля вайны савецкія гарады былі напоўнены людзьмі, якім пашчасьціла выжыць на фронце, але якія страцілі ў баях за Радзіму рукі ды ногі. Самаробныя каляскі, на якіх снойдалі паміж нагамі мінакоў чалавечыя абрубкі, мыліцы і пратэзы герояў вайны псавалі самавітасьць сьветлага сацыялістычнага сёньня. І вось аднойчы савецкія грамадзяне прачнуліся і не пачулі звыклага грукату калясак і рыпеньня пратэзаў. Інваліды раптоўна былі выдалены з гарадоў. Адным зь месцаў іх высылкі й стаў востраў Валаам. Уласна кажучы, падзеі гэтыя вядомыя, запісаныя ў аналы гісторыі, а значыць, “што было – тое прайшло».

На справе на Валааме «гэтых інвалідаў» лічылі ці ледзь не па галовах. Яны «мерлі» сотнямі, але на Валаамскіх могілках мы адшукалі толькі два прагнілыя слупкі з нумарамі. Не засталося нічога – яны ўсе сышлі ў зямлю, не пакінуўшы помніка жахліваму савецкаму заапарку людзей.

 

Неперспектыўныя людзі з вострава Валаам (Н.Ніканораў)

Спачатку давайце трохі палічым. Калі выкладкі памылковыя – папраўце. У Другой сусьветнай СССР страціў, па розных падліках, ад 20 да 60 мільёнаў чалавек загінуўшымі. Статыстыка і ваенная навука сцьвярджаюць, што падчас бою на аднаго загінулага даводзілася некалькі параненых. Сярод іх скалечаныя (інваліды). Які адсотак – судзіць не бяруся. Але, уявім, што невялікі, параўнальны з колькасьцю забітых. Значыць, колькасьць калек пасьля вайны павінна была вылічацца дзесяткамі мільёнаў.

Маё сьвядомае дзяцінства пачалося годзе гэтак у 1973-м. Вы можаце сказаць: памерлі ад ран. Магчыма. Мой дзед памёр ад ран у 1954-м. Але ня ўсе ж? Не дзесяткі ж мільёнаў?

Мая маці нарадзілася ў час вайны. Неяк упусьціла фразу, якой я па маленстве не надаў значэньня. Яна сказала, што пасьля вайны на вуліцах было вельмі шмат калек. Некаторыя падзараблялі, некаторыя прасілі міласьціну, валацужылі. А потым іх неяк адразу ня стала. Па-мойму, яна сказала, што іх некуды вывезьлі. Але менавіта за гэтую фразу не ручаюся. Хачу яшчэ дадаць, што мама ў мяне – чалавек без уяўленьня. Таму, калі яна казала – шмат, то, хутчэй за ўсё так і было.

Падвядзем вынікі: пасьля вайны засталіся дзясяткі мільёнаў інвалідаў. Вельмі многія зусім маладыя. Гадоў па 20-30. Яшчэ жыць ды жыць. Нават з улікам інваліднасьці… Але праз 30 гадоў пасьля вайны я ня бачыў практычна ні аднаго [у самым пачатку 1960-х яшчэ былі, а потым сапраўды – не. – Рэд.]. А, па сцьвярджэньнях некаторых, калек не стала праз зусім невялікі прамежак часу пасьля заканчэньня вайны. Куды яны падзеліся? Вашыя думкі, спадары-таварышы…”.

 

«Тэма нашэсьця» на Валааме (Уладзімір Зак)

Цытата: “У 1950 г. на Валааме зладзілі Дом інвалідаў вайны і працы. У манастырскіх будынках жылі калекі, пацярпелыя падчас Вялікай Айчыннай вайны…”.

Валаам быў не адным, але самым вядомым зь дзясяткаў месцаў высылкі інвалідаў вайны. Гэта вельмі вядомая гісторыя. Шкада, што некаторыя “патрыёты” робяць круглыя вочкі…

Камуністы былі горш за шведаў. Гэта самыя цяжкія часы ў гісторыі Валаама. Тое, што не зрабавалі першыя камісары ​​ў 1940-х, апаганена і разбурана пазьней. На востраве дзеяліся страшныя рэчы: у 1952-м з усёй краіны туды зьвезлі ўбогіх ды калек і пакінулі паміраць. Некаторыя мастакі-нонканфармісты зрабілі сабе кар’еру, малюючы ў кельлях чалавечыя абрубкі. Дом-інтэрнат для інвалідаў і састарэлых стаў чымсьці накшталт сацыяльнага лепразорыя – там, як і на Салаўках часоў ГУЛАГу, утрымліваліся ў зьняволеньні “адкіды грамадства”.

Цытата: “А ў 1950 годзе [пры Сталіне! – Рэд.] па ўказе Вярхоўнага Савету Карэла-Фінскай ССР на Валааме ў манастырскіх будынках разьмясьцілі Дом інвалідаў вайны і працы. Вось гэта была ўстанова!

Не пустое, верагодна, пытаньне: чаму ж тут, на востраве, а не дзе-небудзь на мацерыку? Бо і забясьпечваць прасьцей і ўтрымліваць таньней. Фармальнае тлумачэньне такое: тут шмат жытла, падсобных памяшканьняў, гаспадарчых пабудоў (адна ферма чаго вартая), ворныя землі для падсобнай гаспадаркі, сады, ягадныя гадавальнікі, а нефармальная, сапраўдная прычына: ужо занадта намазолілі вочы савецкаму народу-пераможцу сотні тысяч інвалідаў: бязрукіх, бязногіх, непрыкаяных, якія зараблялі жабрацтвам па вакзалах, у цягніках, на вуліцах, дый ці мала яшчэ дзе. Ну, падумайце самі: грудзі ў о-р-д-э-н-а-х, а ён каля булачнай міласьціну просіць. Нікуды ня вартая справа! Пазбавіцца ад іх, у што б там ні стала пазбавіцца. Але куды іх падзець? А ў былыя манастыры, на востравы! З вачэй далоў – з сэрца прэч.

На працягу некалькіх месяцаў краіна-пераможца ачысьціла свае вуліцы ад гэтай “ганьбы”! Вось так паўсталі гэтыя прытулкі ў Кірыла-Белазерскім, Горыцкім, Аляксандра-Сьвірскім, Валаамскім ды іншых манастырах. Дакладней сказаць, на друзах манастырскіх, на зламаных савецкай уладай слупах Праваслаўя. Краіна Саветаў карала сваіх інвалідаў-пераможцаў за іх калецтва, за страту імі сем’яў, прытулку, родных гнёздаў, разбураных вайной. Карала галечай утрыманьня, адзінотай, безвыходнасьцю. Кожны, хто трапляў на Валаам, імгненна ўсьведамляў: «Вось гэта ўсё!» Далей – тупік. «Далей цішыня» ў невядомай магіле на закінутых манастырскіх могілках.

Дарагі мой чытач! Ці зразумець нам з Вамі сёньня меру бязьмежнага адчаю, гора непераадольнага, якое ахоплівала гэтых людзей у той самы момант, калі яны ступалі на зямлю гэтую. У турме, у страшным гулагаўскім лагеры заўсёды ў зьняволенага цепліцца надзея выйсьці адтуль, здабыць свабоду, іншае, менш горкае жыцьцё. Адгэтуль жа зыходу не было. Адсюль толькі ў магілу, як асуджанаму да сьмерці. Ну, і ўявіце сабе, што за жыцьцё пацякло ў гэтых сьценах. Бачыў я ўсё гэта паблізу шмат гадоў запар. А вось апісаць цяжка. Асабліва, калі перад уяўным позіркам маім ўзьнікаюць іх твары, вочы, рукі, іх неапісальныя ўсьмешкі – ўсьмешкі істот, якія нібы ў нечым навек правініліся, якія просяць за штосьці прабачэньня. Не, гэта немагчыма апісаць. Немагчыма, напэўна, яшчэ і таму, што калі згадваеш пра ўсё гэта – проста спыняецца сэрца, перахапляе дыханьне і ў думках ўзьнікае немагчымая блытаніна, нейкі згустак болю!

Прабачце…”.

 

Вааламскі сшытак (Яўген Кузняцоў)

Інвалідаў высылалі не з усіх гарадоў, а толькі з асноўных вялікіх гарадоў СССР. Бязногі ветэран, які просіць міласьціну каля булачнай, не хваляваў нікога ў Мухасранску, але быў непрымальны ў Маскве, Ленінградзе, Кіеве, Мінску, Адэсе, Рызе, Таліне, Днепрапятроўску, Харкаве, Томску, Новасібірску (куды Сталін планаваў перанесьці сталіцу СССР).

Падобныя [валаамскай] ўстановы і цяпер ёсьць. Напрыклад, пад Харкавам ў пасёлку Высокі. І ў Стралечым… Ты ўпэўнены, што там умовы моцна адрозьніваюцца ад Валаамскіх?

Ну, што я магу на гэта ўсё сказаць? С-у-у-у-ууукі!!!

(з форуму).

Мне вельмі шкада, што жывуць яшчэ такія вылюдкі, якія маюць нахабства заяўляць, што ўсяго гэтага не было ці што гэта былі «месцы высылкі інвалідаў вайны», дзе ім жылося дабра. Даткова яны яшчэ лічаць сябе барацьбітамі супраць фашызму, кажуць, што “ніхто не забыты, нішто не забыта”…

А я кажу ім: вы – СУКІ!”

(канец цытаваньня Мелькафа)

 

2.

Фільм Генадзя Зямелі “Бунт палачоў”, які можна паглядзець тут: http://www.youtube.com/watch?v=dqKFrgTzCXs – паказвае, як часам выглядала канчатковае  вырашэньне інваліднага пытаньня ў іншых месцах савецкай імперыі ў часы ўсё яшчэ сталінскага СССР, пачынаючы з 1950-га году (апошняя заўвага істотная для любіцеляў “бацькі ўсіх народаў”), у прыватнасьці, у Казахстане (гл. ніжэй два кадры з гэтага кіно).

9-май 3 

Высьвятляецца, што ў гэтай частцы савецкай імперыі, аддаленай ад такіх яе цэнтраў, як Масква, Ленінград, Кіеў, зьнішчэньне “герояў Вялікай Айчыннай” адбывалася яшчэ больш цынічна, жорстка, чым піша С.Мельнікаф – ня  праз выморваньне голадам і згнойваньне, а шляхам… масавых расстрэлаў без суду і сьледства.

Фільм каштоўны ня столькі сваімі мастацкімі якасьцямі, колькі пранізьлівай дакументальнай Праўдай, якая і ў тым, што:

заслужаных ордэнаносных ветэранаў-інвалідаў, многія зь якіх былі сапраўднымі героямі Вялікай Айчыннай, бальшавіцка-сіянісцкая ўлада пасьля вайны сапраўды фізічна зьнішчала (зьнішчаны былі тысячы і тысячы, калі не мільёны сапраўдных герояў!!! – ня дзіва, што загінулыя ў час вайны потым таксама хуценька былі забытыя…),

– і тым, што ня ўсе НКВДшнікі выконвалі д’ябальскія загады,

– і тым, што Вялікая Айчынная ў шэрагу сваіх асьпектаў сапраўды была наўмысна ператворана ў Вялікую Грамадзянскую (дарэчы, другі раз пасьля 1920-х – усяго праз пакаленьне), што выкрывае яе па-сатанінску злачынную мэту – самазьнішчэньне пераважна слявянскіх народаў на тэрыторыі савецкай імперыі.   

 

 

3.

У РБ толькі што было адзначана “вялікае сьвята Перамогі” – 9-май (гэтую дату называць “сьвятам” нас прымушаюць сёньняшнія ўлады). У выніку аналізу правядзеньня “сьвяточных мерапрыемстваў” у ранейшыя гады мы сфармулявалі шэраг пунктаў нашай нязгоды зь цяперцамі ў гэтым пытаньні (гл. Д пр-п 133). У выніку аналізу сёлетняга “сьвята” мы дадаем яшчэ пару палажэньняў:

найперш, гэта пытаньне пра герояў-інвалідаў Вялікай Айчыннай: куды і як яны падзеліся?

другое, гэта пытаньне пра страту беларуска-літвінскім народам – адным зь пераможцаў у Вялікай Айчыннай – часткі сваёй законнай этнічнай тэрыторыі: чаму замест таго, каб уключыць у склад савецкай Беларусі пасьля вайны Калініградскую вобласьць (гэта абгрунтавана асабліва выбітным укладам беларусаў у перамогу над фашызмам), наш беларуска-літвінскі народ наадварот страціў значную частку сваёй тэрыторыі?! Гаворка, натуральна, пра Беласточчыну, якая да 1944 года была ў складзе Беларусі (акрамя таго, Беласточчына – гэта этнічная беларуская тэрыторыя). Пакуль нам не будзе вернута ўся наша зямля, Другую сусьветную вайну на тэрыторыі Беларусі нельга лічыць завершанай…

(Давайце лічыць гэтыя два дадатковыя палажэньні-пытаньні чарговым унёскам у Беларускую дактрыну – Д пр-п 133а).

Дадаткова зьвяртаем увагу, што для таго, каб мець магчымасьць задаваць пералічаныя пытаньні “сьвяткуючым”, не абавязкова чакаць цэлы год да чарговага 9-мая. Праз паўтара месяца мы будзем адзначаць яшчэ адно “сьвята”, на якім узгаданыя пытаньні будуць цалкам дарэчнымі. Гаворка пра 3 ліпеня – Дзень вызваленьня Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які ўлады прымушаюць сьвяткаваць як “Дзень Незалежнасьці”.

Пра тое, што ў гэты дзень яшчэ палова Беларусі заставалася пад гітлераўскай акупацыяй, а таксама пра некаторыя іншыя нюансы мы ўжо пісалі (заклікаем пачытаць, напрыклад, тут: nashaziamlia.org/2006/07/05/181 – тут https://nashaziamlia.org/2009/07/03/2378/ – і тут – https://nashaziamlia.org/2009/07/03/2382/).

З гэтых пытаньняў і можна пачынаць размову зь людзьмі…

Усяго лепшага, сябры.

 

4 каментарыя

  1. Siarhiej кажа:

    Успомніў размовы сваіх бацькоў на гэту тэму. Магу падцвердзіць ТАК ЯНО І БЫЛА. Інвалідаў з усіх гарадоў кудысьці прыбралі каб не псавалі “пейзаж”.

  2. Яўген Мурашка кажа:

    Я таксама памятаю некаторых з іх.
    Каля крамы на Рабочай вуліцы у Гомелі, заўсёды знаходзіўся не вельмі стары чалавек па прозьвішчу Вася.
    Заўсёды быў ветлівы, першым вітаўся, ні да кога не прыставаў.
    Людзі яго шкадавалі, і мы, падлеткі, ніколі яго не крыўдзілі. Людзі адмыслова прыносілі для яго усялякія пачастункі.
    І вось аднойчы ён зьнік.
    Стала неяк пуста каля крамы, мы так да яго прызвычаіліся.
    Ну канешне, прайшоў час і мы пра яго забыліся. Хто мог падумаць, што такіх як ён, прайшоўшых вайну, напаткае такі жудасны лёс.
    Не, працэс над камунізмам павінен адбыцца.
    Вельмі шмат крыві на чырвоным сьцягу

  3. С.Высоцкі кажа:

    Гэты матэрыял-гэта адзін з апошіх цьвікоў ў крышку “гроба” камуністаў,іхнай улады,іхнага смуроднага СССР,іхнай ідэалогіі ды іхных квазісьвятаў!
    Няхай маскалі-бальшавікі,якія зараз прыладзіліся каля недавумка, пакуль цешацца часамі цяперашняга каланіялізму, бо калі падобны артыкул прачытае кожны беларус-ім,ўсім гэтым дзеткам НКВДыстаў,гігіным,праляскоўскім,баранчыкам-трэба будзе вешацца..

  4. Мазынскі Валеры кажа:

    З дзяцінства памятаю бязногага рыбака Яўмена з малога Стахава, які ,як толькі ўскрыецца наша Бярэзіна, дык адразу нейкім чынам з’яўляўся на вадзе і так коўзаўся ў сваёй “даўблёнцы” аж да наступнага лёду. Ціхі,далікатны дзядзька, які падплываў да нашага броду і прапаноўваў жанчынам купіць рыбы. Я заўсёды сустракаў яго неяк насьцярожана, нават з боязью,дый бацькі гаварылі пра яго ціха,сур’ёзна, нават …асьцярожна. Ніколі ня чуў.каб прасіў што-кольвек: есьці ж яму нешта трэба было ды й…Ног жа не было.Людзі давалі то сала кавалак, хлеба…У магазіне …не было за што купляць ня толькі таму Яўмену.А ён – вечны рыбак! Мо таксама…уцякаў на раку, каб не мазоліць вочы? Не-не ды й успомню пра яго, калі іньшым разам стаю на беразе. Здаецца,што вось-вось і …з’явіцца з-за кустоў той Яўмен.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы