nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Перадача расейскага ТБ: “Збачэнцы ў законе”

5 чэрвеня, 2013 | 6 каментарыяў

Рэдакцыя.

Збачэнцы 1Працягнем тэму спланаванай культурна-дэмаграфічнай дэградацыі Еўропы. Яе  актыўна падымае ўжо нават расейскае тэлебачаньне. Праўда, робіць яно гэта з пазіцыі зларадства – маўляў, чым горш людзям на Захадзе, тым лепш нам у Расеі (мы ж тут, у Беларусі, назіраем за падзеямі з пазіцыі людзей, якія яшчэ адносна нядаўна разьлічвалі на падтрымку “заходніх дэмакратый”, але цяпер гэтую надзею практычна цалкам страцілі). У якасьці ілюстрацыі вышэй адзначанага прапануем вам адзін сюжет з праграмы “У цэнтры падзей з Ганнай Прохаравай” (гл. фота вядучай), які быў паказны па расейскага канале ТВ “Цэнтар” 2.06.2013 г. Паглядзець гэты сюжэт можна, напрыклад, па наступных е-адрасах: http://www.youtube.com/watch?v=1Puo1RZLLio; http://www.youtube.com/watch?v=tyBIIG5bUHw). Мы запісалі ўсю тэкстоўку і падаем яе ніжэй.

 

 

1.

Збачэнцы 2 

Г.Прохарава:

“Францыя на гэтым тыдні зноў у цэнтры падзей і зноў у сувязі зь легалізацыяй аднаполых шлюбаў. Мільённыя выступленьні пратэсту аніяк не паўплывалі на правядзеньне ў Манпелье спачатку першага гомасексуальнага, а потым і першага лясьбійскага вясельля. Але, баюся, маладажоны падзабылі добрую французскую [на справе, універсальную. – Рэд.] прымаўку “Гвалтам мілым ня станеш”.

Прыгажуні-Францыі ні “блакітныя”, ні “ружовыя” ня тое што не спадабаліся – моцна раззлавалі.

Што будзе далей? – высьвятляў Андрэй Баранаў”.

 

Збачэнцы 3А.Баранаў (гл. фота):

“З-за асаблівасьцяў асьвятленьня ў адзінай залі мэрыі горада Манпелье, здольнай зьмясьціць такую колькасьць гасьцей і прэсы, першае аднаполае вясельле ў Пятай рэспубліцы было афарбавана ў блакітныя колеры.  

Каб жаніхі ўсё ж змаглі сказаць адзін аднаму гістарычнае “так” пад песьні Фрэнка Сінатры і Нэта Кінкоўла, давялося пайсьці на нябачаныя для ціхага курортнага горада меры бясьпекі – маладых суправаджалі паліцэйскія ў штацкім, запрошаныя пераадольвалі кардоны зь металашукальнікамі, у завулках дэжураваў сьпецназ, а галоўны ўваход у мэрыю перакрылі масіўнымі кратамі, быццам ратуючыся ад штурму. Не атрымалася пазьбегчы затрыманьняў… Пратэстоўцаў перасьледавалі з сабакамі.

Французскія сацыялісты выканалі сваё перадвыбарчае абяцаньне. Але якім коштам.

Напярэдадні трыюмфу аднаполага каханьня ў Манпелье было 300 арыштаў у Парыжы, дзясяткі параненых.

Праціўнікі аднаполых шлюбаў і ўсынаўленьняў вывелі на вуліцы сталіцы больш за мільён чалавек. Паліцыя налічыла 150 тысяч. Праўда недзе пасярэдзіне. Але Елісейскі палац, здаецца, робіць усё, каб не заўважаць маштаба пратэсту.

Адразу пасьля завяршэньня мірнай маніфестацыі плошча перад Домам інвалідаў у Парыжы пераўтварылася ў арэну сутыкненьняў паміж самымі непрымірымымі пратэстоўцамі й сьпецназам. Гэта напэўна самыя масавыя забурэньні з часу пачатка пратэстных выступаў. 

Рух супраціву закону, які, на меркаваньне пратэстоўцаў, разбурае сямейныя каштоўнасьці й пагражае французскай ідэнтычнасьці, множыцца на вачах. [Рух] “Французская вясна” зьявіўся ў сакавіку гэтага году. Баронячыся ад таго, што арганізатары завуць палітычнымі рэпрэсіямі, свае акцыі яны плануюць у таямніцы, апавяшчаюць журналістаў па СМС, з-за небясьпекі сьлежкі, прызначаюць сустрэчы ў непрыкметных месцах за горадам”.

 

Збачэнцы 3аГаворыць адна з арганізатарак руху супраціву збачэнцам спадарыня Беатрыс Бурж (гл. фота):

“Мы будзем працягваць змагацца супраць гэтага закона з новымі сіламі. Мы выступаем за негвалтоўныя метады. Але сярод нас шмат і тых, хто гатовы ісьці да канца дзеля будучыні нашых дзяцей, якая магчымая толькі тады, калі ў дзяцей ёсьць бацька і маці.

Паліцыя проста ня цалкам ацэньвае, на што здольныя французы, калі гаворка ідзе аб народным супраціве. Успомніце 1940-ы год”.

 

Баранаў:

“На вулічныя акцыі, разгон якіх становіцца з кожным разам усё больш жорсткім [знаёмая беларусам сітуацыя. – Рэд.], маніфестанты прыходзяць сем’ямі, часта шматдзетнымі. Аднаполыя шлюбы, лічаць яны, уціскаюць правы дзіцяці. На іх меркаваньне, паўнавартасная асоба проста ня можа сфармавацца за межамі традыцыйнай сям’і”.

 

Збачэнцы 4Гаворыць удзельніца пратэстаў Армэль:

“Наш урад нібы малыя дзеці. Ім кажуць, што нешта нельга рабіць, а яны робяць знарок… Мы прыйшлі, каб сказаць: “Спыніцеся, вы разбураеце асновы французскага грамадства””.

 

Баранаў:

“Францыя канчаткова падзялілася – у Парыжы каталікі ладзяць вулічныя малебны, у Манпелье актывісты арганізуюць гей-парад.

Кампраміс у грамадстве існаваў больш за 10 гадоў – з таго часу, як аднаполым парам дазволілі афармляць грамадзянскія партнёрствы. Паўнавартасны шлюб для гомасексуалістаў і лесьбіянак з магчымасьцю ствараць сям’ю – рубеж, за які адмаўляецца пераходзіць палова краіны.  

Сваё шэсьце па Францыі аднаполыя вясельлі не выпадкова пачынаюць з Манпелье. Гэты горад завуць французкім Сан-Францыска за асаблівую талерантнасьць да сексуальных меншасьцяў. Зрэшты, мэры далёка ня ўсіх французскіх населеных пунктаў гатовыя з такім жа жаданьнем рэгістраваць нетрадыцыйныя стасункі.  

[Так] грамадская арганізацыя “Мэры за дзяцінсва” сабрала 20 тысячаў подпісаў гарадскіх чыноўнікаў з усёй Францыі. У сотнях муніцыпалітэтаў, як аказалася, няма ніводнага супрацоўніка мэрыі, гатовага ў адпаведнасьці са сваім сумленьнем аб’явіць двух мужчын ці дзьвюх жанчын законнымі супругамі.

 

Збачэнцы 5Гаворыць Франк Мэер (заснавальнік руху “Мэры Францыі за дзяцінства”; гл. фота):

“Мы высьветлілі, што больш чым у 2.500 населеных пунктах гэты закон проста ня можа быць ужыты. Такога яшчэ не было ў гісторыі Пятай рэспублікі, калі такая колькасьць народных абраньнікаў спрабуе папярэдзіць улады: гэта памылка! Бо гэты закон не адпавядае волі французаў і выклікае занепакоенасьць будучыняй Францыі”.  

 

Баранаў:

“Першае аднаполае вясельле ўжо рыхтуюцца згуляць у Парыжы на наступным тыдні. Паліцыя рыхтуецца да новых сутыкненьняў. А рух пратэсту ўжо апрабуе сябе ў палітыцы. У сталіцы набліжаюцца выбары мэра. А цяперашні [мэр] адкрыты гомасексуаліст ня мае намеру пераабірацца. Праціўнікі аднаполых вясельляў заклікалі сваіх прыхільнікаў галасаваць на выбарах толькі за тыя кандыдатуры, якія выказалі сваю адкрытыю нязгоду з законам аб “Аднаполых шлюбах”.

Барацьба, якая пачалася на вуліцах, перамяшчаецца ў бок выбарчых скрыняў”.

Прохарава:

“Тое, што адбываецца ў Францыі, выклікала натуральную рэакцыю ва ўсім сьвеце, у т.л., вядома, і ў Расеі. Адзінаросы падрыхтавалі папраўкі ў сямейны кодэкс пра забарону ўсынаўленьня расейскіх дзяцей аднаполымі сем’ямі тых краін, заканадаўства якіх дазваляе ці прызнае такія “шлюбныя саюзы”.  

Таксама Расея можа паставіць пытаньне пра дэнансацыю з Францыяй дамовы аб усынаўленьні. А ўжо 13 чэрвеня два профільныя камітэты Думы – “Аб сям’і” й “Па міжнародных справах” – правядуць сумесная паседжаньне, на якім абмяркуюць, якія папраўкі й у якія законы ім трэба ўнесьці, каб пры ўсынаўленьні за мяжу дзеці не траплялі ў гомасексуальныя сем’і.

Таксама на бліжэйшым паседжаньні Дзярждумы будзе разгледжаны праект аб забароне прапаганды гомасексуалізма сярод дзяцей”.

   

Сяргей Нявераў (віце-сьпікер Дзярждумы):

“Меры, якія прадугледжаны гэтым дакументам, абсалютна адэкватныя той пагрозе, якую ўяўляе прапаганда падобных “каштоўнасьцяў” для псіхічнага здароўя дзяцей і традыцыйнай расейскай сям’і. Сёньня, калі традыцыйныя агульналюдскія каштоўнасьці пераглядаюцца на Захадзе, каб дагадзіць чыімсьці палітычным інтарэсам, і пры гэтым меркаваньне мільёнаў жыхароў гэтых краін іх уладамі проста не бярэцца ў разьлік, нам важна абараніць нашых грамадзян, нашых дзяцей ад падобных праяў”.

 

Прохарава:

“Між тым, хутка давядзецца бараніцца ня толькі ад прапаганды гомасексуалізма. У Еўропе паціху, амаль незаўважальна, але ўсё ж пачалося абмеркаваньне распрацоўкі закона аб легалізацыі інцэсту – [інтымнай] сувязі паміж маці й сынам, бацькам і дачкой, а таксама братамі й сёстрамі, усімі крэўнікамі. Г.зн. легалізацыі таго, што ва ўсіх сьвятых кнігах усіх рэлігій, ва ўсіх маральных кодэксах усіх цывілізацый лічылася найцяжкім з магчымых злачынстваў, бо прыводзіць да выраджэньня і выміраньня самаго віду [на справе, сям’і, роду. – Рэд.]. Цяпер жа некаторыя палітыкі Еўропы, у першую чаргу Скандынавіі, адкрыта завуць інцэст “гендэрнай нормай”.  Прычым, па аналагу з “гомафобіяй” прапануюць увесьці такое паняцьце як “інцэстафобія”, за якое будуць караць.

Галоўныя змагары за ідэю – нэалібералы і актывісты гей-руху [і тут гэтыя. – Рэд.], многія дэпутаты мясцовых парламентаў, якія прасоўваюць сваю ідэю ўсімі магчымымі шляхамі.

Шведскія й дацкія газеты публікуюць артыкулы на гэтую тэму [прычым] далёка не ў крытычных танах. А ў Нарвегіі ды ў Ісландыі інцэст фактычна ўжо легалізаваны. У Нарвегіі інцэстафобаў рэгіструюць у адмыслова створаных цэнтрах [калі так робяць, значыць, нехта ставіць мэту выявіць усіх людзей, якія маюць маральныя прынцыпы і здольны абурацца (а значыць, і супраціўляцца) татальнаму ліберастычнаму дэгенерацтву. – Рэд.].

Пры гэтым зь 10 спраў па абвінавачваньні ў інцэсьце, якія трапляюць у паліцыю Нарвегіі, 8 ніколі не разглядаюцца. Многія з раней асуджаных за інцэст пазьней атрымліваюць апраўдальны прысуд. А ахвяраў інцэсту лекуюць як тых, хто мае несапраўдныя ўспаміны.

Там жа, у Нарвегіі, асаблівай папулярнасьцю карыстаўся фільм “Я сплю са сваёй сястрой”.   

Дэбаты [па пытаньні] легалізацыі інцэсту прайшлі ў парламеце Швайцарыі. Там, дарэчы, ужо быў практычна створаны прэцэдэнт. У 2010 годзе разгарэўся нацыянальны вэрхал пасьля таго, як з новага Крымінальнага кодэксу дзіўным чынам зьнік артыкул з пакараньнем за інцэст. І толькі пасьля лютага абурэньня грамадства артыкул вярнулі. Але падобна на тое, што ненадоўга.

Усім, хто займаецца гэтай тэмай, відавочна, што за легалізацыяй інцэсту будзе легалізаваная педафілія. У Галандыі, дарэчы, ужо ёсьць партыя, якая за гэта змагаецца. І ўжо зьявіліся ў Еўропе тыя, хто ставіць пытаньне аб праве вянчацца зь дзецьмі.

Вымалёўваецца страшная сьхема: зь людзьмі, зь якімі няма чаго і няма пра што дамаўляцца, частка еўрапейскага істэблішмэнта [вось тут бы падрабязьней пра гэтую частку. – Рэд.] гатовая шукаць агульную мову. Спачатку легалізуюцца аднаполыя шлюбы, затым усынаўленьне дзяцей аднаполымі бацькамі [гэта эўфемізм; такія бацькі ня могуць быць у прынцыпе. – Рэд.] і выхаваньне такіх дзяцей у строга адпаведным ключы.

Зрэшты, падобнае выхаваньне ўжо вядзецца. І ня толькі ў аднаполых сем’ях. У адной толькі Нарвегіі 19 тысяч недзяржаўных таварыстваў [во як сіянакратыя праз гранты фінансуе збачэнствы і збачэнцаў; гэта ж колькі грошай ідзе на гэтае злачынства; вось дзе прычына ўсіх дэгенератыўных зьяў… – Рэд.], якія тлумачаць дзецям, што паняцьці “мужчына” і “жанчына” – гэта дрымучыя забабоны. Там жа , у дзіцячых садках, дзейнічае дзяржпраграма, [па якой] выдалены старыя добрыя казкі братоў Грым, Андэрсана і Перо. Замест іх напісана іншая літаратура. Напрыклад, “Кароль і кароль”, “Дзеці Кеі”, дзе прынц пакахаў караля ці прынца, а дзяўчына марыць ажаніцца на… каралеве.  Менавіта так.

Сексуальныя меншасьці ў Нарвегіі – гэта ўжо зусім ня меншасьці [вось што робяць грошы сіянакратыі, скрадзеныя ў нас. – Рэд.]. І, як паказваюць апошнія падзеі ў Францыі, ня толькі там [у Нарвегіі] натуралы – гэта ўжо… меншасьць: няхай не па колькасьці – па праву голаса. У тым сэнсе, што іх нікто ня чуе[беларусаў у Беларусі таксама ніхто ня чуе. – Рэд.] Як не пачуў Аланд пратэсту мільёнаў французаў-натуралаў.

Дарэчы, па даным еўрапейскіх статыстычных агенцтваў, расейскае ўяўленьне пра геяў і лесьбіянак – гэта мінулае стагоддзе. На Захадзе легалізавана, як мінімум, 30 відаў нетрадыцыйнага шлюбу. А паняцьці “мужчына і жанчына” настойліва выціскаюцца. Хутка іх пачнуць лічыць выключэньнем. Прычым, гнаным… А значыць, абараніць дзіця, народжанага ў натуральнай сям’і, будзе немагчыма. Уся ўладная машына будзе накіраваная на падтрыманьне і абарону дзяцей у сем’ях нетрадыцыйных. І таму ўжо ёсьць прыклады.        

Па афіцыйных даных, у 2011 годзе Югендант Нямеччыны забраў з традыцыйных сем’яў і перадаў аднаполым 38.500 дзяцей. У тым ліку і расейскіх.

Югендант – адна з самых злакозьненых службаў у сьвеце, зьвязвацца зь якой у Нямеччыне баіцца нават крымінальная паліцыя”.

 

Збачэнцы 6Гаворыць Ірына Бергсет (каардынатар Міжнароднага руху “Рускія маці”; гл. фота):

“У Нарвегіі з кожных 10 нованароджаных дзяцей толькі двух дзяцей нараджаюць нарвежцы, а 8 з гэтых 10 нараджаецца ў мігрантаў [усё, гэта сьмерць нарвежкага этнасу!… – Рэд.]. Мігранты даюць здаровае насельніцтва Нарвегіі, таму што ў нас, у расеян, напрыклад, блізкароднасныя шлюбы не практыкуюцца. Больш за ўсё адбіраюць дзяцей, народжаных на тэрыторыі Нарвегіі ад рускіх – г.зн. рускіх дзяцей адбіраюць у першую чаргу. Практычна ўсе дзеці, народжаныя ад 1 ці 2 расейскіх бацькоў, альбо ўвезеныя на тэрыторыю Нарвегіі з Расеі, становяцца на ўлік у Барнэвар і стаяць у групе рызыкі.

Яны (г.зн. нашы дзеткі, расейскія) блакітнавокія бландыны – прэтэндэнты №1 на адыманьне.

Прэміі даюцца за кожнага забранага блакітнавокага малога. І яны астранамічныя…”.

 

Прохарава:

“І гэтая зараза цяпер марудна распаўсюджваецца па Еўропе, ЗША, Канадзе і Аўстраліі.

І самае галоўнае: Па Гаагскай канвенцыі “Аб крадзежы дзяцей” 1980 года, якую Расея падпісала ў 2011 годзе, “дзеці належаць тэрыторыі, на якой пражывалі апошнія тры месяцы”.

Прасьцей кажучы, калі рускі малы 3 месяцы правёў, напрыклад, у той жа Нарвегіі ці Францыі, то ён дэ факта для органаў апекі гэтых краін – іх падапечны.

Зрэшты, тры месяцы для гэтых паляўнічых за дзецьмі – проста форма маўленьня.

Збачэнцы 76-гадовыя двайняшкі жыхаркі Петразаводска Сьвятланы Карэлінай (гл. фота) паехалі па турыстычнай 2-тыднёвай візе ў Фінляндыю і былі забраныя мясцовымі ўладамі без тлумачэньня прычын. Вярнуць дзяцей назад, дарэчы, грамадзян Расеі, атрымалася толькі пасьля шматлікіх судоў і ўмяшальніцтва МЗСа”.

      

Ірына Бергсет:

“Выпадак захопу дзяцей расейскіх турыстаў адбыўся ў Новай Зеландыі. Адна сям’я, расеяне – мама, тата і дзіця – паехалі туды з кароткатэрміновай візай, здаецца, 7-дзённай. Пасьля доўгага пералёту ў кафэ ці ў гатэлі дзіця капрызіла, плакала. Персаналу гэта не спадабалася. Нехта з супрацоўнікаў выклікаў сьпецслужбу па апецы і дзіця забралі. Г.зн., што сёньня на тэрыторыі замежных дзяржаў мы ўсе падпарадкоўваемся законам тых краін, на зямлі якіх мы стаім, як турысты [гэта – нармальна, толькі законы не павінны быць дзікунскімі. – Рэд.]. У Новай Зеландыі расейскім дыпламатам спатрэбіўся амаль год, каб дамагчыся спатканьня зь дзіцём, якое прыехала туды як турыст. І бацькі зусім не чакалі, што такое можа здарыцца зь імі”.

 

Прохарава:

“Некаторыя эксьперты перакананыя: хутка Расеі давядзецца прымаць новую і вельмі магутную плынь мігрантаў, але ўжо ня з Азіі – зь Еўропы. Хрысьціян. І тых, хто ня можа прымусіць сябе выхоўваць свайго малога ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі меншасьці, якая перамагла…” [ну, яна канчаткова не перамагла, але пакуль перамагае… – Рэд.]

 

=

2.

Збачэнцы 8Для таго, каб лепш ужыцца ў трагедыю чалавека, у якога з абы зачэпкі забіраюць дзяцей, вельмі прапануем паглядзець вось гэтае інтэрвю: http://www.youtube.com/watch?v=utVLescQI8s

У ім ужо вядомая вам Ірына Бергсет апавядае пра свой асабісты досьвед быцьця ў Нарвегіі, страты і змаганьня за ўласных дзяцей (барацьба яшчэ не завершаная).

Магчыма, ня ўсё яна кажа дакладна і, відавочна, ня ўсё карэктна. Але ў цэлым сітуацыю на эмацыйным фоне, думаем, перадае дакладна.

=

3.

Збачэнцы 9Для тых, хто жадае яшчэ больш заглыбіцца ў праблему, каб убачыць і яе карані, і яе замоўшчыкаў-ініцыятараў, вельмі раім праглядзець інтэрвю пад назвай “Адсоўваючы заслону сусьветнай закулісы” ўжо вядомай чытачам сайта Вольгі Чацьверыковай (гл. фота). Гэтая жанчына-хрысьціянка і адначасна выбітная інтэлектуалка зьяўляецца дацэнтам каф. гісторыі й палітыкі краін Еўропы ды Амерыкі МДІМА (рус. МГИМО).

Магчыма, калісьці мы выставім яе інтэрвю ў выглядзе тэкста і абмяркуем (не з усім мы згодныя, аднак зьмест яе выступу ў цэлым вельмі карысна паслухаць).

Пакуль жа паглядзець яго можна тут: http://oko-planet.su/first/191225-intervyu-oko-planety-s-olgoy-chetverikovoy-otodvigaya-zanaves-mirovoy-zakulisy.html

Вось ужо як распярэзалася сіянакратыя…

Будзьце пільнымі, бо ўсё больш і больш збачэнцаў знаходзяцца “ў законе”!

Усяго лепшага, браткі-беларусы. 

 

 

6 каментарыяў

  1. С.Высоцкі кажа:

    Сумна назіраць закат Еўропы. Але ж да гэтага ішло… Гэта ня толькі параза традыцый, культуры, нацыянальнай красы кожнай асобнай еўрапейскай нацыі, але і вялікая ПАРАЗА ДЭМАКРАТЫІ. Бачым відавочнае – меншасьць дыктуе большасьці, а большасьць усё больш бяспраўная. Выводзь хоць міліён на вуліцу – на цябе плюе хцівая ўлада.
    На жаль, спраўджваецца прадказаньне майго пакойнага сябра – Эдвардаса Бурокаса, аднаго зь кіраўнікоў “Зьвязу змагароў за Свабоду”, арганізацыі антысавецкага супраціву ў Літоўскай Рэспубліцы. Ён увесь час папярэджваў сваіх палітыкаў, казаў і мне, што “камунізм і нацызм пераможаны, але паўстае НОВЫ ТАТАЛІТАРЫЗМ, НОВАЕ ЗЛО НА ГЛЕБЕ СКРАЙНЯГА ЛІБЕРАЛІЗМУ ДЫ КАСМАПАЛІТЫЗМУ, НОВАЯ ТЫРАНІЯ. “Бурокас казаў, што народы сьвету маюць шанец уберагчыся ад новай тыраніі сусьветнага канцлагеру, дзе паступова пад шырмай дэмакратыі людзей заганяюць у рабства новай фармацыі – толькі агульным паўстаньнем нацый на глебе ТРАДЫЦЫЯНАЛІЗМУ, ХРЫСТЫЯНСТВА, СПРАДВЕЧНЫХ ЗАПАВЕТАЎ ПРОДКАЎ, на НАЦЫЯНАЛЬНЫМ УЗДЫМЕ – ЗА ЕЎРОПУ ВОЛЬНЫХ НАЦЫЙ – зможам перамагчы.
    Але ён выказваў меркаваньне, што гэта будзе жорсткая барацьба і крывавая. Цёмныя сілы, якія захапілі праз падстаўных палітыкаў уладу ў сьвеце – не здадуцца лёгка. Яны будуць вынішчаць цэлыя народы і дзяржавы дзеля стварэньня “ГЛАБАЛЬНАГА КАНЦЛАГЕРА”.
    Прызнаюся, я не верыў яму, не думаў, што дойдзе да такога маразму. Заўжды ставіўся з павагай да заходніх дасягненьняў і культуры. Для нас – беларусаў – гэта скрайне горкая інфармацыя. Маючы пад бокам такога монстра як Расея ды прарасейскую попку-тырана на чале нашай краіны, мы застаемся сам на сам з крамлёўскімі дзяржымордамі… Мала таго, што Захад перажывае ня лепшыя эканамічныя часы з-за штучнага крызісу, арганізаванага перажраўшыміся эгаістамі.
    Цяпер выклік базавым законам прыроды, жыцьця, Богу непазьбежна прывядзе да новага раздраю і нестабільнасьці. ЗРАЗУМЕЛА, ЧАМУ ФРАНЦУЗКАЯ ЭЛІТА КІДАЕЦЦА ДА БАРАЦЬБЫ – ГЭТА ТОЛЬКІ ПАЧАТАК, КВЕТАЧКІ.
    Ніхто ня ведае працягу сюжэту, але АНІРАЗУ, КАЛІ ЧАЛАВЕК ПАЎСТАВАЎ СУПРАЦЬ ЗАКОНАЎ ПРЫРОДЫ І БОГА, ЁН НЕ ПЕРАМАГАЎ! Глядзіш і бачыш узор заняпаду іншых цывілізацый, закат Рыму. Амаль усё паўтараецца толькі на іншым узроўні цывілізацыі…
    Больш зразумела, чаму Лукашэнка яшчэ пры ўладзе. Справіцца зь ім ужо можна было шмат разоў. Не такі ён ужо непераможны дракон, але быў патрэбны якасна іншы вектар дзейнасьці, абсалютна іншая стратэгія. Пры шалёных магчымасьцях Захаду і добрай волі гэта ўжо даўно можна было зрабіць!.. Але гэтай добрай волі і не было… Значыць такая задача сур’ёзна і не ставілася. Вярней, яна ніколі не была першаснай… Як сказаў адзін вядомы заходні філантроп: “ЛЕПШ ХАЙ ВА ЎЛАДЗЕ Ў БЕЛАРУСІ БУДЗЕ ЛУКАШЭНКА, ЧЫМ НАЦЫЯНАЛІСТЫ… Прыбалтыйскі эксперымент станаўленьня нацыянал-дэмакратый нас не задавальняе…”.
    Усё ж хочацца верыць у сілу еўрапейскіх нацый і асабліва – у амерыканцаў. Гэты моцны і свабодалюбны народ. Сьвет уступае ў новую паласу нестабільнасьці ды невызначанасьці, дзе нацыі ізноў адваёўваюць сваё Боскае права быць гаспадарамі на ўласнай зямлі…
    А для нас выснова – спадзявацца найперш на ўласныя сілы, на ўласны народ, як бы не было часам цяжка і моташна…

  2. Літварус кажа:

    Серожа, а што ты будзешь рабіць, калі прыйшоўшы на нейкае сборышче ў патрымку традыцыйных, хрысцыянскіх каштоўнасцях, ты раптам зауважыў там сплошь камуністаў, БРСМ-цаў, лукашыстаў, заходнерусістаў, актывістаў РПЦ… і ўсіх тых супраць каго мы змагаліся яшчэ недаўно і яны працягваюць нас знішчаць. Шаноўная Рэдакцыя, ежелі мой камент правакацыйный, убірайце яго з Сайта. Але ў першых шэрагаў барацьбітаў за тр. каштоўнасці у нас пакуль яны.

    • Рэдакцыя кажа:

      Спадар Літварус, а што вы будзеце рабіць, калі нехта прыйдзе да вас і скажа: вы, Літварус, павінны павесіцца, альбо ўтапіцца! Выбірайце.
      Нам адказ вядомы. А які адказ у вас?

  3. Літварус кажа:

    Мне шкада Рэдакцыю, якая так змрочна глядзіць на сучаснасць. І з гомікамі ім не па пуці, і ў кампаніі з камуністамі ім не хочацца быць.Я сам дакладна не ведаю як разрешыцца сітуацыя з гомікамі. А што нам рабіць калі праз некалькі гадоў высветліцца дакладна што дзеці з прабірак больш разумовые і здаровые чым звычайные дзеці. І тады краіны якіе будут вырабляць дзяцей ў прабірках захопяць краіны з звычайнымі дзецьмі. Пабяжым закупаць лепшую (ізраільскую) техналогію прабірачных людзей, ці згадзімся быць заваяванымі, быць рабамі? Гэта я да таго. што мараль заўсёды падганяецца пад карысць. Той хто упіраецца вымірае.

    • Рэдакцыя кажа:

      Спадар Літварус, не зьвяртайцеся больш у адрас рэдакцыі.
      Кантакты з вамі лічым бессэнсоўнымі, бо культурны дыялог вы ўпарта весьці не жадеце.
      Дый часу ў нас няма, каб з вамі працягваць цацкацца.
      Ніколі больш не зьвяртайцеся да нас, не забірайце наш час. Адказу вы больш не атрымаеце.
      Ідзіце да сваіх гомікаў, камуністаў і т.п…

      Дарэчы, мы і ня думалі, што вы цынік (“мараль заўсёды падганяецца пад карысць”) і такі нікудышны філосаф (“той, хто ўпіраецца, вымірае”). Бо ўсім філосафам вядома, што персьпектыва за людзьмі з супрацьлеглай жыцьцёвай пазіцыяй: “упірацца, змагацца, каб рухацца ў прагрэсіўным кірунку – у супольнасьці людзей ў кірунку этыкі, маралі, высокай культуры і т.п….”
      Вернасьць гэтай пазіцыі даводзіцца аб’ектыўнасьцю гуманістычнага прагрэса.

  4. Siarhiej кажа:

    Я не чакаў, што збачэнства набыло такія масштабы. Гэта новая пагроза для цывілізацыі, якую многія пакуль не заўважаюць і ігнаруюць.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы