nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Палітыка “нямецкіх уладаў”: альбо згаджаешся з разбэшчваньнем тваіх дзяцей, альбо сядаеш у турму

14 кастрычніка, 2013 | 10 каментарыяў

Нямеччына 1У дапаўненьне да папярэдняга артыкула выстаўляем матэрыял, прысьвечаны зьвесткам аб арганізаваным уладамі (!) разбэчваньні дзяцей праз сістэму школьнай адукацыі. Адбываецца гэта ў такой, здавалася б, надзейна добрапрыстойнай, моцнай і самастойнай дзяржаве, як… Нямеччына. Мы перавялі ў пісьмовую форму і падаем ніжэй закадравы тэкст адпаведнага дакументальнага відэа (узяты адсюль: http:// www.youtube.com/watch?v=YVljeQpJRJY). Скажам адразу – гэта інфармацыя, калі мы яе атрымалі, шакавала нас ня менш, чым зьвесткі, паданыя ў папярэднім артыкуле.

Рэдакцыя.

 

 

Гаворыць карэспандэнт (у кадры і за кадрам):

“Паважаныя дамы і спадары. Вашай увазе мы сёньня прапануем рэпартаж з-пад будынку турмы ў горадзе Хам. Гаворка пойдзе аб неверагоднай гісторыі.

Нямеччына 2Меліта жыве са сваімі бацькамі непадалёк ад горада Ме́шуле. Акрамя яе ў сям’і яшчэ сямёра дзяцей. Яна ходзіць у 4-ы клас пачатковай школы ў камуне Эслурэстэ. За старанныя паводзіны яе рэгулярна хваляць настаўнікі. Аднак, калі ў яе школе ўвялі ўрок сексуальнай асьветы, яна адчула, што ёй зрабілася не па сабе пры абмеркаваньні гэтай тэмы. І на адным з гэтых урокаў яна выйшла з класа.      

Тое, што яе паводзіны цалкам апраўданыя, паказвае, у прыватнасьці, нядаўні выпадак у Боркене, дзе 27 чэрвеня 2013 года восем вучняў 6-га класа страцілі прытомнасьць, калі ім паказалі выявы полавых органаў. Урэшце Меліту пасьля размовы з кіраўніцтвам школы дырэктар і яшчэ адна настаўніца сілай зацягнулі ў клас. А пасьля гэтага, з-за таго, што яна аказала супраціў, яе прымусілі застацца ў настаўніцкай да канца ўрока.

Улічваючы той факт, што мы [эўфемізм; маюцца на ўвазе ўлады Нямеччыны. – Рэд.] ў цяперашні час прапануем у нямецкіх школах альтэрнатыўныя прадметы для дзяцей, якія не належаць ні да адной з канфесій (а ў многіх школах нават урокі ісламу для мусульман), каб выглядаць як мага больш талерантна, гэтыя неталерантныя дзеяньні [кіраўніцтва школы] пры падтрымцы ўладаў выклікаюць неўразуменьне.

Больш за тое, у сувязі з тым, што аддзелы народнай адукацыі паведамілі, што Меліта – якая знаходзілася ў настаўніцкай – прагуляла ўрок сексуальнай асьветы, як і яшчэ адзін да таго, была пушчана ў ход бюракратычная машына. Бацькі Меліты атрымалі паведамленьне аб аплаце штрафа. Пасьля таго, як яны адмовіліся плаціць, справа дайшла да судовага разьбіральніцтва. Пасьля гэтага іх наведаў судовы выканаўца. Урэшце справа была перададзена ў акружны суд, на якім яны ня мелі права на… самастойную абарону.  

Пасьля чарговага і апошняга патрабаваньня зрабіць плацёж бацьку Меліты Ольгіну Эм паведамілі, што як ён, так і яго жонка Луіза прысуджаны да… адных сутак турэмнага зьняволеньня, і павінны добраахвотна зьявіцца ў адпаведную турму. Так як Ольгін быў перакананы ва ўласнай невінаватасьці, патрабаваньне ён ня выканаў. Пасьля гэтага ён быў затрыманы і зьмешчаны супрацоўнікамі турмы пад варту.

Яго цяжарнай жонцы вынесьлі той жа прысуд. Але пакуль невядома, як будуць дзейнічаць улады, улічваючы яе цяжарнасьць.

Нямеччына 3І вось мы тут, паважаныя дамы і спадары – стаім у чаканьні перад будынкам вязьніцы. Але зусім не дзеля таго, каб убачыць забойцу ці гвалтаўніка, а Ольгіна Эм – шматдзетнага бацьку, які занепакоены лёсам сваіх дзяцей. Дзеля якіх ён не спыніўся перад небясьпекай трапіць у турму…   

Але, на жаль – гэта не адзінкавы выпадак. Многія бацькі, якія хацелі ўсьцерагчы сваіх дзяцей ад падобных заганаў, былі пасаджаны ў вязьніцу. Яшчэ ў красавіку 2010 года выдавецтва Коп асьвятліла многія выпадкі, калі маці й бацькі былі вымушаны правесьці тыдні за кратамі таму, што не дазвалялі сваім дзецям наведваць урокі сексуальнай асьветы. Між іншым, у СМІ пра гэтыя абуральныя выпадкі амаль нічога не гаварылася [няма чаму зьдзіўляцца – гэта агульная практыка паводзін ліберальных (г.зн. “свабодных”)СМІ! – Рэд.], што нас тым больш павінна заахвоціць да тлумачальнай працы сярод насельніцтва што да гэтых бязладдзяў. Калі мы далей ня спынім навешваць на занепакоеных бацькоў ярлык недзеяздольнасьці, пазбаўляць іх усялякага права выхоўваць уласных дзяцей, ня варта зьдзіўляцца таму, што нараджальнасьць рэзка падае [вось яшчэ адна стратэгічная мэта глабальных ліберастызатараў. – Рэд.], а шматдзетныя сем’і, якія зьяўляюцца апірышчам любога грамадства, пакідаюць нашу краіну. Гэта для нас фактычна азначае пагібель!  [менавіта так! – Рэд.]

А цяпер мы спадзяемся, што Ольгін Эм адкажа нам на пару пытаньняў”.   

Нямеччына 4Далей у кадры паказаныя пікетоўцы, сярод якіх шмат дзяцей. Яны скандуюць:

– “Колькі яшчэ палітыкі будуць замоўчваць гэты скандал?”;

– “Нам патрэбная любоў, а ня секс!”;

– “Нам патрэбная любоў, а не гвалтоўнае выхаваньне!

Далей карэспандэнт зьвяртаецца да аднаго з мужчын – удзельнікаў пікету (дэманстрацыі) – з пытаньнем, што ён можа сказаць пра прысуд.

Той сказаў:

“Мне падаецца адметным, што прысуд вынесены бацьку, які пазбавіў сваё дзіця ад наведваньня ўрока, на якім разьбіраецца парнаграфічны матэрыял.

З другога боку, існуюць законы, якія бароняць дзяцей ад сутыкненьня з парнаграфіяй. Гэта каральна. Але бацька, які бараніў сваё дзіця, трапляе ў вязьніцу. Гэта незразумела…

Мне хацелася б ведаць, хто за гэтым стаіць. Я хачу ведаць, які суддзя прыняў гэтае рашэньне. Я хачу ведаць, што гэта за суддзя. Што ён робіць. З гэтай сістэмай робіцца нешта нядобрае. Таму я тут і знаходжуся”.

Іншая ўдзельніца пікету:

Нямеччына 4а“Я проста хачу выразіць бацькам сваю салідарнасьць. Таму што я ведаю (я размаўляла са многімі дзецьмі), што дзеці ад гэтага вельмі пакутуюць. Найперш вучні малодшых класаў. Ад гэтых парнаграфічных урокаў сексу.

Урокі сексасьветы інакш і не назавеш. Я бачыла навучальныя матэрыялы. Гэта ўрокі порна. Дзеці пакутуюць. І гэта настолькі вышэй за іх сілы, што яны не рашаюцца казаць пра гэта ў школе. Іх прымушаюць

Адно дзіця мне сказала: “гэта так жахліва”. На яго твары чыталіся пакуты. “Жахліва, мы павінны ўсялякае агідства вывучваць на памяць”.  Пад гэтым ціскам у большасьці зь іх не хапае сілаў, каб пра гэта сказаць. А многія не рашаюцца пра гэта сказаць і дома.

І ў адзін цудоўны момант бацькі заўважаюць – калі яны ўважлівыя – што іх дзеці зьмяніліся.  

Зрэдку толькі выпадкова высьвятляецца, што адбываецца на ўроках сексуальнай асьветы.

Як сказаў адзін з бацькоў у кёльнскай газеце: тое, што тут адбываецца, называецца ўрокамі порна!

Супраць гэтага мы і супраціўляемся. Таму я тут.

Я цалкам падтрымліваю пратэст. Гэта павінна спыніцца. І мы будзем пратэставаць, пакуль гэта ня спыніцца”.

Затым былі паказаны кадры, як выходзіць зь вязьніцы бацька Меліты, як яго вельмі цёпла сустракаюць і атачаюць яго жонка і ўласныя дзеці.

А затым ён дае інтэрвю. 

Нямеччына 5 

Карэспандэнт зьвяртаецца да спадара Ольгіна з просьбай задаць некалькі пытаньняў. Той пагаджаецца.

На пытаньне, як ён сябе адчувае, Ольгін Эм адказаў:

“Адчуваеш дзіўнае пачуцьцё, калі цябе арыштоўваюць за нешта, у чым ты не вінаваты. У цябе забіраюць свабоду – тое, што па праву належыць кожнаму. Гэта адна з самых важных каштоўнасьцяў у жыцьці чалавека. 

Цябе проста саджаюць пад арышт за тое, што твая дачка прапусьціла два ўрокі па сексуальнай асьвеце. Таму што яна ня вытрымала…”

Карэспандэнт:

“Адкуль у вашай дачкі такая душэўная стойкасьць, каб сысьці з урока?”

Ольгін Эм:

“Нам у нашай сям’і даўно было зразумелым, што сітуацыя, якая склалася ў школах – ва ўсёй сістэме школьнай адукацыі што да сексуальнага выхаваньня – што гэта кепска скончыцца. Мы з гэтым ня здолелі прымірыцца. Таму з самага пачатку нам было зразумела, што наша дачка можа паводзіць сябе ў адпаведнасьці са сваімі адчуваньнямі. І мы ўмацавалі яе ў намеры праявіць стойкасьць. Калі яна адчуе сябе кепска, у яе ёсьць наш дазвол на тое, каб нават пакінуць клас”.   

Карэспандэнт:

“Вы правялі адну ноч у турме. Ці гэтая ахвяра была вартая таго?”

Ольгін Эм:

“Вядома. Ужо адно гэтае інтэрвю з вамі, і тое, што ўсю гэтую гісторыю абнародуюць, вартыя таго. Гэта павінна дайсьці да народу, быць апублікавана, стаць вядомае грамадскасьці, што ўвогуле адбываецца. Таму ўсё безумоўна апраўдана”.

Карэспандэнт:

“Што павінна зьмяніцца па вашым меркаваньні? Настаўнікі, кіраўніцтва школы?”

Ольгін Эм:

Настаўнікі, як правіла, тут ні пры чым. Справа хутчэй у сістэме школьнай адукацыі. У гэтай сістэме мэтанакіравана праводзіцца прынцып раньняга сексуальнага выхаваньня [раньняе сексуальнае “выхаваньне” можа мець эфектам толькі разбэшчваньне! гэта элементарна! ня трэба паддавацца на тэрміналагічныя падмены злачынцаў… – Рэд.], што для нашых дзяцей уяўляе буйную небясьпеку [вось гэта іншая справа. – Рэд.]”.

Карэспандэнт:

“Вы нагадалі пра раньняе сексуальнае выхаваньне. Як вы лічыце, наколькі вялікай ёсьць небясьпека, якая зь ім зьвязаная?”  

Ольгін Эм:

“У сувязі з гэтым можна прывесьці шмат прыкладаў.

Возьмем выпадак з 8 дзецьмі з Боркена, якія падчас урокаў сексульнай асьветы страцілі прытомнасьць, а 6 зь іх былі адвезены ў шпіталь.

Яшчэ больш страшны прыклад. Двое 13-гадовых хлопчыкаў у Швайцарыі, адзін зь якіх згвалціў 5-гадовую дзяўчынку, а другі ў гэты час трымаў яго 7-гадовага брата і прымушаў назіраць за тым, што адбываецца.

Што падштурхнула дзяцей да дакога ўчынку?.. 

Сёньня дзеці дзякуючы мабільным тэлефонам і некантралюемаму доступу да Інтэрнэту сутыкаюцца з жорскай парнаграфіяй. Зь іншага боку, у школах, дзякуючы раньняй сексуалізацыі, дзяцей проста ламаюць знутры, ламаюць псіхіку дзіцяці, [фактычна] калечаць іх”.   

Карэспандэнт:

“Што б вы параілі бацькам, якія знаходзяцца ў падобнай сітуацыі?”

Ольгін Эм:

“У любым выпадку я раю не зачыняць вочы. Зрабіць гэтую [грамадскую, агульнанацыянальную] праблему вашай асабістай праблемай.

Трэба паклапаціцца пра тое, каб гэтая гісторыя і ўсё, што зь ёй і гэтай тэмай зьвязана, стала вядомае грамадскасьці. Каб пра гэта даведаліся знаёмыя. Няхай знаёмыя апавядуць пра гэта сваім знаёмым.  

Я лічу, што гэта наша адзіная і самая дзейсная магчымасьць надаць агалошваньне, данесьці да народу інфармацыю пра гэты грамадскі нядуг.

Цяпер я б хацеў ад імя маіх дзяцей, якія тут прысутнічаюць, паўдзячыць усіх, хто выступіў супраць і праявіў у гэтай справе актыўнасьць.

Дзякуй!”

Карэспандэнт:

“Вялікі дзякуй!

Мы вам таксама ўдзячныя за інтэрвю”.

 

Нямеччына 6Далей зноў ідуць кадры, на якіх паказана, як прысутныя ў пікеце людзі скандуюць:

– “Не – прымусоваму наведваньню ўрокаў сек-асьветы ў пачатковых школах”;

– “Прымус да сексуалізацыі – гэта дыскрымінацыя бацькоў”.

 

 

У заключэньні відэа-рэпартажа карэспандэнт сказаў:

“Паважаныя гледачы.

Калі наш рэпартаж не пакінуў вас абыякавымі, калі вы абураны несправядлівасьцю з-за таго, што СМІ затушоўваюць гэтую праблему, тады давайце зробім усё, каб гэтая тэма больш не замоўчвалася.

Далучайцеся да справы асьветы нашай краіны.

Падрабязную інфармацыю, якая датычыць праблемы, вы знойдзеце на [адпаведных] сайтах.

Нямеччына 7 

Дзякуй за ўвагу.

Жадаем вам прыемнага вечара”.

(канец відэа) 

 

=

 

P.S.

1)

Найперш хочам зьвярнуць увагу на тое, наколькі ўсе немцы, якіх мы бачым на гэтых рэальных відэакадрах (а не на штучна зробленых напаўгалівудскіх падзелках сучасных еўрапейскіх кінематаграфістаў) – і дарослыя людзі, і малыя дзеці – падобныя… на нас – беларусаў-літвінаў.

Проста адрозьніць не было б ніякай магчымасьці, калі б не лацінскія літары на экране і гучаньне нямецкай мовы…

2)

Мы, натуральна, падзяляем абсалютна ўсё, што было сказана і паказана ў гэтым фільме. Але, гледзячы на адказ спадара Ольгіна Эм на пытаньне пра небясьпеку “раньняга сексуальнага выхаваньня” (на справе – адмыслова арганізаванага ўладамі сексуальнага разбэшчваньня дзяцей), а таксама гледзячы на некаторыя каментары да папярэдняга матэрыяла, выстаўленага на нашым сайце, мы вырашылі з’акцэнтаваць увагу на адным істотным моманце, каб ён не застаўся па-за ўвагай.

Тое, што “сексуальная асьвета” выклікае своеасаблівыя пакуты ў асобных дзяцей, ламаючы іх псіхіку – гэта яшчэ паўбяды. Значна большы негатыўны эфект такой “асьветы” схаваны на агульнанацыянальным узроўні. Справа ў тым, што такое “выхаваньне” зьяўляецца адным са стратэгічных элементаў ліберастычнай тэхналогіі, накіраванай на дэмаграфічнае выморваньне адпаведных народаў!

Іншымі элементамі такога выморваньня сярод іншага зьяўляюцца: дыскрэдытацыя каштоўнасьцяў сям’і (напрыклад, праз легалізацыю гомасексуальных ды іншых вычварных “шлюбаў”), разрыў сувязі паміж пакаленьнямі бацькоў і дзяцей, ювенальная юстыцыя, індывідуалізм, прывядзеньне да палітычнай улады гомасексуалістаў, мультыкультурнасьць, перасяленьне ксенаэтнасаў. Пры гэтым названыя ды аналагічныя ім агідствы прыкрываюцца заклікамі да “талерантнасьці”…

Зьвярніце ўвагу, за некалькі апошніх месяцаў мы падалі фактычныя матэрыялы, датычныя Францыі, Нарвегіі, Швецыі, Нямеччыны… Усё гэта карэнныя еўрапейскія нацыі – народы высокакультурныя і даволі заслужаныя перад людскай цывілізацыяй. І ва ўсіх іх павыпіналіся на паверхню праблемы, абумоўленыя тымі ці іншымі асьпектамі з прыведзенага вышэй пераліку “ліберальных каштоўнасьцяў”. Але агульным для ўсіх нацый было і зьяўляецца… выміраньне.

З гэтага вынікае, што ўсе народы еўрапейскага Захаду ня толькі такія ж несвабодныя, як мы – беларусы-літвіны. У іх яшчэ арганізаваны генацыд, як і ў нас, толькі што ён адбываецца не за кошт каланіяльнага ціску з боку даўно састарэлай імперыі, а дзякуючы… “ліберальным каштоўнасьцям”.

Еўрапейскія народы выморваюцца, а на іх месца прывозяцца абсалютна чужыя еўрапейскай цывілізацыі ксенаэтнасы. Гэта самае галоўнае!!!

Многія думаюць, што калі не страляюць і не забіваюць людзей, то і вайны няма. Скажыце, а ці вялікае адрозьненьне ў тым, што вас застрэляць, у параўнаньні з тым, што вас задушаць падушкай падчас сну?

Тыя, хто бачыць прынцыповыя адрозьненьні ў гэтых варыянтах забойства, нічога не разумеюць у глабальных палітычных працэсах, бо і ў тым, і ў тым выпадку адбываецца забойства. Толькі яго тэхналогія адрозьніваецца. А гэта – справа другасная. Галоўнае, як вядома, вынік!

Мэта і вынік, вось што цэніцца сярод сучасных глабальных злачынцаў. Канцэнтраваньне ўсёй увагі на метадах – для дурняў…

Дык вось, у цяперашнім сьвеце адбываецца генацыд белых народаў. І гэта дакладны і найабуральны факт.

Ужо даўно ідзе Трэцяя сусьветная вайна, у якой зьнішчаюцца народы! Ужо ва ўсю буяюць новыя формы імперыялізма, нацызма, фашызма (у дадатак да ранейшых). Ліберальны імперыялізм! Ліберальны нацызм! Ліберальны фашызм! А абсалютная большасьць людзей гэтага пакуль не заўважае. Такая методыка. Усяго толькі…

Між тым, доля белага насельніцтва на Зямлі за апошняе стагоддзе, па даных некаторых крыніц, паменшылася ў тры разы: з 25% да 8%. Вось гэта – вынік! Як ён вам?

Такому выніку вядома паспрыялі такія параноікі як Мусаліні, Гітлер, Сталін, якія сутыкнулі белыя народы Еўропы ў братазабойчай Другой сусьветнай вайне (а таксама аналагічныя ім “палітыкі”, якія справакавалі й правялі Першую сусьветную). У абедзьвюх войнах загінулі дзесяткі мільёнаў чалавек. Але пасьля 1945-га года прайшло амаль 7 дзесяцігоддзяў. І з таго часу ахвяраў ліберальнага фашызму налічваецца напэўна ня менш. Але самае галоўнае у тым, што таемныя кіраўнікі, якія стаялі за сьпінамі адзначаных вышэй параноікаў і якія сёньня стаяць за сьпінамі цяперашніх еўрапейскіх палітыкаў-здраднікаў, якія за грошы зьдзяйсьняюць праграму выморваньня еўрапейскіх народаў па ліберальных тэхналогіях, хутчэй за ўсё тыя самыя.

Мы, хто заўсёды бараніў права на жыцьцё і свабоду ўсіх народаў на Зямлі (пачынаючы ад чачэнцаў, курдаў ды ўйгураў, і заканчваючы тыбетцамі, аўстралійскімі абарыгенамі ды амерынскамі індзейцамі [гл. адпаведныя матэрыялы сайта. – Рэд.]), абавязаныя ўзьняць голас за права на існаваньне на Зямлі блізкіх нам арыйскіх народаў Еўропы: усіх славян, немцаў, балтаў, іншых!

Мы заклікаем усіх чытачоў нашага сайта рабіць тое самае! 

Усё больш зьбіраецца сьведчаньняў, што нехта, хто рэальна вызначае стратэгію палітыкі на глабальным узроўні, яшчэ ў пачатку ХХ-га стагоддзя ўшчыльную заняўся вынішчэньнем ня толькі нас – беларусаў-літвінаў – а і блізкіх нам еўрапейскіх народаў. Для гэтага ён шырокім фронтам і выкарыстоўвае сёньня няяўныя (“ліберальныя”) тэхналогіі… 

Сьмерць ліберальнаму фашызму, яго заказчыкам-ініцыятарам і здраднікам-выканаўцам!!!

Няхай вечна жывуць усе народы на Зямлі!!!

 

10 каментарыяў

  1. lsd кажа:

    истинные арийцы косили пидоров из StG-44 а не устраивали пикеты.

    • Рэдакцыя кажа:

      Давайце на пачатак навучымся адрозьніваць “истинных арийцев” і арыйскія народы.

      • lsd кажа:

        Если в статье все верно – то появляются сомнения – так ли уж гитлер был неправ – закатывая всвех збачынца у концлагеры.
        как то так 🙁
        ====
        поле такой демократии почемуто не хватает сс

        • Рэдакцыя кажа:

          Давайце адрозьніваць САПРАЎДНУЮ ДЭМАКРАТЫЮ, для якой у нас на сайце выведзена адмысловае паняцьце “ЗЬМЯСТОЎНАЯ ДЭМАКРАТЫЯ”, ад лібералізма і тым больш яго дэградаванай формы – ліберастызма.
          На фоне гэтага разуменьня трэба прызнаць: на Захадзе сёньня амаль не засталося сапраўднай дэмакратыі. Тое, што ўсе, каму ня лень, завуць “дэмакратыяй”, на справе зьяўляецца яе альтэрнатывай! А вось ужо гэтая альтэрнатыва і зьяўляецца глебай для зьяўленьня ўсялякіх ССаў.
          Пытаньне толькі ў тым, наколькі сьвядома тыя, хто праз ліберастызацыю зьнішчаюць сапраўдную дэмакратыю, ставяць у якасьці мэты сваёй дзейнасьці стварэньне гэтых ССаў. Ці яны проста такія тупыя і жывуць пра прынцыпу: грошы ёсьць – розуму ня трэба!

  2. Licvin кажа:

    ”Мусаліні, Гітлер, Сталін, якія сутыкнулі белыя народы Еўропы ў братазабойчай Другой сусьветнай вайне.”
    Сталін не сутыкаў белыя народы ў братазабойчай вайне. Калі Германія напала на Савецкі Саюз, то Сталін быў у шоку, бо гэта супярэчыла ягонаму разуменню падзей. Пазней, калі нехта з яго блізкага акружэння аднойчы сказаў: ” трэба ставіць сябе на месца сваіх ворагаў, каб зразумець хаду іхніх далейшы’ дзеянняў”, Сталін з моцна прыхаванай прыкрасцю зазначыў, ”што ставіць самаго сябе на месца сваіх супраціўнікаў — гэта вялікая памылка”, у тым сэнсе, што ён аднойчы паставіў сябе на месца фюрэра.
    Фюрэр быў ангельскі зомбі і ўрэшце выканаў вызначаную яму англасаксамі ролю, напаў на Савецкі Саюз, у выніку чаго англасаксы выйгралі другую сусветную вайну. Сёння нават такая моцная нацыя як немцы і тыя ня могуць супрацьстаяць чужой экспансіі ў выхаванні сваіх дзяцей… Хто за гэтым стаіць? Напэўна тыя хто мае сілу. А габрэі? Яны як заўсёды служаць моцным!

    • Рэдакцыя кажа:

      Па версіі Резуна-Суворава, дарэчы добра абгрунтаванай, менавіта Сталін справакаваў Гітлера напасьці на СС.

  3. Patriet кажа:

    Дык гэта ўжо ўсім вядома,сутыкненьне ілбамі германіі зь іншымі еўрапейскімі краінамі планавалася камунякамі задоўга да пачатку вайны .Не здарма ж ссср у пачатку хаўрусьнічала зь нс нямеччыны,іхныя генералы вучыліся ў нашых ваенных установах ,агульныя парады ды іншае.Рыхтавалі,а самі планавалі захоп аслабленай эўропы ды стварэньня сусьветнага сав.саюзу.Канешне ж на чале з чырвоным крамлем.

  4. Licvin кажа:

    Резун — здраднік і служыць англасаксам, таму яму няма веры. Іншая справа, што Сталін так павярнуў падзеі, што ягонымі саюзнікамі ў вайне сталі ангельцы і амерыканцы. Гэта была ягоная стратэгічная перамога і параза Адольфа. Калі ўявіць падзеі, што немцы дамовіліся з ангельцамі і затым пайшлі вайной на СССР, то нашы справы сталі бы зусім кепскімі.

  5. Siarhiej кажа:

    Рэзун сказаў праўду і даказаў, што гэта так. Чытайце “Ледакол” ды іншыя яго творы.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы