Рэдакцыя.
Гэтым Чалавекам стала Марына Струкава – вядомая расейская паэтэса, настаўніца, карэспандэнт, літаратурны рэдактар, патрыётка і руская нацыяналістка – якая на сваім сайце, а таксама на сайце “Украінскай нацыянальнай асамблеі — Украінскай народнай самаабароны” (УНА-УНСА) пракаментавала апошнія падзеі ва Ўкраіне (яе кароткія тэксты ўзяты адсюль: http://strukova-mv.livejournal.com/257960.html; http://strukova-mv.livejournal.com/257636.html; http://strukova-mv.livejournal.com/258459.html)
* * *
“Колькі абурэньня і трывогі ў рускім [фрагменце] сеціва з нагоды падзей ва Ўкраіне. Нібы ўступіўшы ў Еўразьвяз, зьнікне гэтая краіна зь зямных межаў або аточыць сябе Вялікай украінскай сьцяной, празь якую ніякаму рускаму не прайсьці, не праехаць. І не відаць ужо нам сьвятынь Кіева і готыкі Львова, крэпасьцяў Камянец-Падольскага і Хоціна, дый Чорнага мора. Ня чуць дзівосных ўкраінскіх песень. Не кантактаваць зь сябрамі за ўкраінскай мяжой.
Але гэта ня так. Добрасуседскія стасункі паміж народамі захаваюцца, калі мы будзем паважаць думкі адзін аднаго, калі будзем памятаць, што ў нас агульныя ворагі.
Калі я чую ад украінцаў пра Расею, “якая дыктуе ім свае інтарэсы”, то заўсёды ўдакладняю: «Расейская ўлада дыктуе, а не народ». Што агульнага ў простых расеян з уладай? Зь любымі яе чорнаму сэрцу алігархамі – усманавымі ды махмудавымі, абрамовічамі ды фрыдманамі, патанінымі ды іншымі?..
Ёсьць руская прыказка: «Гвалтоўна мілым ня будзеш». Расейская ўлада хоча быць мілай Украіне – прымусова. Немалая частка расейцаў падтрымлівае ў гэтым Крэмль, хоць у іншых выпадках лічыць сябе апазіцыяй уладзе. А потым дзівімся, што ўкраінцы пішуць: «Маскалёў – на нажы!»
Украіна ня нашыя задворкі, не беспрытульны кавалак зямлі, які можна прыбраць да рук незразумела навошта, хіба што па адвечнай звычцы, пра якую Карамзін сказаў: «Крадуць».
Ня трэба красьці чужую свабоду. Ня трэба падтрымліваць ўладу ў нэабальшавіцкім імкненьні загнаць украінцаў пад крамлёўскі каўпак. Хай ідуць сваёй дарогай і вучацца на сваіх памылках, тады ім ня будзе ў чым папракнуць рускіх.
Калі ж вялікі карабель ідзе на дно, у варонку віру ўсьлед за ім зацягвае ўсіх, хто не пасьпеў адплысьці далёка. Таму пасажыры сьпяшаюцца сесьці ў шлюпкі. Але на карме засталіся тыя, хто гатовы падзяліць лёс грамады, якая гіне. Яе дзеці? Альбо рабы? Яны пераконваюць іншых не адплываць, ня бегчы з карабля, сцьвярджаюць, што ён дацягне да берага, увойдзе ў порт, яго адрамантуюць, зробяць больш прыгожым і дасканалым за ранейшы. Але ці ёсьць у іх права ўтрымліваць гвалтоўна тых, хто хоча выратавацца? Ці ёсьць у нас – рускіх – права ўтрымліваць украінцаў, якія выбралі Еўропу?
Расея – «Тытанік» .
Уладальнікі «Тытаніка» – рабаўнікі-алігархі. Для іх на палубе стаяць верталёты, гатовыя панесьці гаспадароў на Карыбы, Канары, Кіпр. Плыве карабель ужо даўно ня дзякуючы матору, а на вёслах, у якія ўчапіліся потныя, вашывыя, галодныя гастарбайтэры. Іх падганяюць гумовымі дубінкамі паліцаі. Расейцы туляцца ў каютах розных класаў – у залежнасьці ад таго, наколькі карысныя алігархам. Пад пратаптаным дном карабля круцяцца акулы ўсіх відаў, спадзеючыся на свой кавалачак здабычы.
Як можам мы вінаваціць украінцаў у забыцьці славянскага адзінства, калі ў саміх у краіне варажнеча і сацыяльная, і нацыянальная? Як сьмеем палохаць жахамі эканамічнага заняпаду, калі прамысловасьць у нашай уласнай краіне разбурана і правінцыя ў руінах? Як асьмельваемся іранізаваць над еўрапейскімі каштоўнасьцямі, калі расейскімі каштоўнасьцямі валодаюць сярэднявечныя цемрашалы?
І я – нацыяналіст-дзяржаўнік – лічу, што мы, рускія, пакуль не выратавалі сваю краіну, ня маем права цягнуць за сабою на дно іншую нацыю, тым больш – брацкую. Можа быць, ім пашанцуе больш, калі вырвуцца з-пад нагляду крамлеўскіх карлікаў…
Будзь вольная, Украіна! Будзь шчасьлівая!
Слава Украіне – Героям Слава!”
–
Ад рэдакцыі:
Уражаньне такое, што пісаў нехта з нашай рэдакцыі, ці нехта, хто ўсёй душой успрыняў ідэалогію ўніверсальнага, сістэмнага гуманізму.
Эх, не дарэмна мы шукаем людзей на Расеі, не дарэмна…
Ёсьць шанец, што выратуемся. Бо, калі выратуемся, то толькі разам.
Ёсьць шанец, што выратуемся. Бо, калі выратуемся, то толькі разам. – Разам у складзе расейскай імпэрыі, СССР, РФ?
Разам з-пад расейскай імперыякратыі й заходняй фінансавай алігархіі.
(дададзім, для вас: і цярпеньне наша вялікае…)
вітаю гэтаю жанчыну
Вось бачыце якіе маскалі! Цяпер яны свае панавання над іншымі народамі апраўдываюць тым што у іх і падневоленных імі народамі агульные ворагі! Не распаліваць вакол сябе ненавісць і варожасць яны не могуць. Гэтым яны прынцыпова адрозніваюцца ад іншых народаў, і таму заслугоўваюць знішчэння сваёй імпэрыі, аб чым марыць увесь Свет – ад англасаксаў да ханты-мансі.
1) Вы сапраўды лічыце, што ў рускіх і беларусаў няма агульных ворагаў?
2) Няўжо ў гэтым агульны сэнс артыкула?
Не зусім зразумеў пры чым тут цярпенне.
А што да майго каментару, дык я пра тое, што гарбатага толькі магіла выправіць (і кол асінавы, на ўсялякі выпадак). І штосьці мне нашэптвае, што ў гэтай патрыёткі і рускай нацыяналісткі даволі пэўныя мэты і задачы ад расейскай сіянісцкай алігархічнай імперыякратыі.
Таксама, дарэчы, цікава, што вы людзей на расеі шукаеце. Часам не калмыкаў, або хантаў, мансі, татараў, уграў, фінаў, мокшаў, чэркесаў, башкіраў, вайнахаў, удмуртаў, хакасаў, эрзя (тут пра іх нацыянальнае сьвята: http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A0%D0%B0%D1%81%D1%8C%D0%BA%D0%B5%D0%BD%D1%8C_%D0%9E%D0%B7%D0%BA%D1%81 ), аварцаў, кабардзінцаў, эвенкаў, якутаў і інш.?
Расея – сіянісцкі праект (як і СССР, USA і інш.), які, у сваю чаргу, з’яўляецца гнілым рымейкам, таксама сіянісцкага, праекта расейская імперыя (распачатага Соф’яй Палеалог – бабуляй Івана Жахлівага – у XV ст. Цікава, што бальшыня вядомых на сёння русскіх летапісаў, на аснове якіх пішуцца сучасныя падручнікі гісторыі, дайшлі да нас у выглядзе копій, датаваных часамі Івана Жахлівага – XVI ст.).
Дык вось, патрыёткай вышэйназванага праекта і з’яўляецца гэтая ”руская нацыяналістка”.
Ня верыцца, таму што яна не задаволена фрыдманамі-абрамовічамі.
Шаноўная Рэдакцыя, агульны вораг у нас і рускіх – міфічны Сатана. Ўсё астатняе бывае па чарзе то сябрам, то ворагам. Зараз нашые сябры гэта ворагі Расеі. Калі Р. імпэрыя знікне і рускіе перастануць разеваць на нас свой рот, магчыма рускіе стануць нашымі лепшымі сябрамі. Так пабудаваны Свет. Калі вы сумуеце па смерці Бога і шукаеце яго сурагаты (абсалютная істіна, проста істіна, праўда, дабро…) то гэта вашая справа. Аставайцеся ў 18 ст. Канешне, ў параўнанні з поглядамі Жыріноўскага погляды гэтый жанчыны, гэта вялікі крок наперад. Але гэта усёж нееўрапеізм.
Пры такой стратэгіі, спадар Літварус, нас чакае бесперапынная вайна. І тое толькі да таго часу, пакуль ўсе мы… загінем.
Ужо адно гэта азначае, што вашыя меркаваньні памылковыя.
На маю думку сёнішнія падзеі ва Ўкраіне — гэта адна з версій супольнага праекту Крэмля і Захада. Украіну могуць разваліць на тры-чатыры часткі. Гэта вельмі небяспечна для ўсёй постсавецкай тэрыторыі. Украйне трэба між сабой дамаўляцца, права выбара і дзеяння аддаваць выбранай уладзе. Галоўнае для Украйны — еднасьць! Інакш разламаюць і раздяруць краіну на часткі. Украінцы будзьце пільнымі. Сёння галоўнае не ”скварка”, а захаванне дзяржавы.
Чаму, сп. Літвін, Захад зацікаўлены ў разделе Украіны? Ці не ў інтэрэсах Захада стварыць, акрамя Польшчы, яшчэ адну заслону ад расейскай злобы і дурасці? Прыбалты, мы і палякі таксама зацікаўлены ў сільнай Украіне. Яе не хоча бачыць сільнай толькі Расея. Зговар Захада і Расеі гэта тыповае уяўленне нашых мракабесаў.
А цікава, гэтая мадам адносіць ханты-мансі таксама да ворагаў Расеі? Раней ім сувалі скрыню водкі і будавалі на іх землях нафтавые вышкі. Цяпер ім сталі саваць міліёны, а яны гавораць “засуньце свае міліёны сябе ў ж… гэта нашая земля і мы хочам на іх пасвіць сваіх аленяў. Атрымліваецца, што Так, гэта діверсія ворагоў Расеі, таму што без нафты маскалёў хутенька раскупяць нейкіе там кратыі (якіе? – ведае Рэдакцыя).
Літварус: “Зговар Захада і Расеі гэта тыповае уяўленне нашых мракабесаў.”
–
Тады і мы “мракабесы”, якія абапіраюцца на наступныя факты:
– https://nashaziamlia.org/2008/07/08/1428/
– https://nashaziamlia.org/2008/07/13/1434/
– https://nashaziamlia.org/2009/01/26/1747/
–
А якія ў вас факты, спадар Літварус?
”Чаму, сп. Літвін, Захад зацікаўлены ў разделе Украіны?”
Узяўшы цэлую Украйну Захаду будзе цяжка яе пераварыць. Падзяліўшы на часткі Украіну, можна лёгка натравіць мясцовых пасіянарных ёлупаў адзін на аднаго, пасадзіць народ на галодную пайку, выкупіць за надрукаваныя паперкі чорназёмныя землі, стварыць ”Зямлю Абетаваную” на прычарнаморскіх землях… І не мець аніякай адказнасьці у вачах міжнароднай еўрапейскай грамадскасьці.
Нашы апазіцыйныя самаробныя мысляры-палітолагі аніяк не могуць зразумець сучасную неакаланіяльную стратэгію глабалізма, дзе адным з важнейшых аксіом з’яўляецца дэіндустрылізацыя краін былога Савецкага Саюза, адкрыццё іх унутраных рынкаў для сваіх танных тавараў, правы чалавека і дэмакратыя, стварэнне ”транснацыянальных кампаній” з офісамі Савета Дырэктароў у Швейцарыі, Бельгіі, Францыі, Англіі, Нямечынны, куды і пацякуць прыбыткі і налогі кампаній… Што дазваляе хутка і без асаблівых затрат апусціць любую краіну ў эканамічным развіцці на даіндустрыяльны ўзровень…
Складанасьць моманту заключаецца ў тым, што Расея па вялікаму рахунк адыходзіць у бок, і кажа: — Мы не ўмешваемся ва ўнутраныя справы Украйны. — Гэта азначае, што ўлада Украйны не можа аб’явіць надзвычайнае становішча, усталяваць дыктатуру і перасажаць агентуру Захада.
Таксама гэта азначае, што Захад і Усход дзейнічаюць узгоднена.
Дзякуй шаноўнай Рэдакцыі за выстаўлены матэрыял. Але у меня адна заувага. Артыкулы былі напісаные 7-5 гадоў таму, за гэты тэрмін ўсё што там прагназавалася павінна было б здейсніцца. Але гэтага не адбылося. Прагнозы гэта касацельная, жыццё – крывая. Чым жорсце прагноз, тым больш з часам кропкі на касацельнай атдаляюцца ад кропах на крывой. Магчыма пачалі дейнічаць неулічаные фактары. Канешне Захад баіцца Украіны. Яна пакуль, ў адрозненне ад Расеі малапредсказальная. Я прытрімліваюся презумпцыі невінаватасці ў палітыцы, А сп. Літвін і Рэдакцыя яе адкідвае. Заранее адшуквае ворагаў, змовы. Мяркую, што гэта неправільна.Гэта нейкая метафізічная Злоба. Я ведаю дакладна, што калі мы будзем слабые нам здрадзяць абсалютно ўсе, і таму думаю толькі над тым каб узмацніць наш народ. На ўсё меня не хапае.
Літварус: “Артыкулы былі напісаные 7-5 гадоў таму”
–
Добра, вось вам артыкул (ды які!), які быў напісаны на тэму агнульных ворагаў у гэтым годзе:
– https://nashaziamlia.org/2013/03/04/5422/#more-5422
Шаноўная Рэдакцыя, вашую ссылку на склоку паміж Падголам і Барадачом не змог перачытаць яшчэ раз. Абое гэтыя дзеячы, на мой погляд як тэарэтыкі слабые. Першага, як аўтара “дыктоўкі” я ацаніў ў сваім артыкуле, які дарэчы вам пасылаў і вы яго не выставілі (выставіў толькі сайт “Мы-нацыя”) другога – як ідэаліста, скончыўшага школу КДБ і які верыць што можна нешта зрабіць без шырокай народнай патрымкі. Ў вашай ссылкі упаміналась нейкая ідэнтыфікацыя сіта па якой (якому) можна атсеяць “добрых” ад “кепскіх”. Ці запрацавала гэта сіта? Хто пралез праз яго ячейкі? Аўтары гэтага сіта таксама, на мой погляд, страшэнные ідэалісты, яны адшукваюць заканамернасці, змовы там гдзе іх няма. Можаце лічыць мяне прыхільнікам тэорыі хаоса і чым хочаце. Давайце больш канкрэтнага матэрыяла – з чым падыходзіць апазіцыя да 2015 года? Што канкрэтна павінен рабіць той, хто адпаведае вашай ідэнтыфікацыі? Калі вы не будзеце гэтага рабіць, вы паступова пераутварыцеся ў фантазёраў, якіх немагчыма выкрыць, з-за таго што фантазіі ніяк не звязаны з реальнасцью.
Сп. Літварус, а вы раптам не забылі, што спрэчка была справакавана вашай заявай, што “змова Захада і Расеі – гэта тыповае ўяўленне нашых цемрашалаў”?
Па вялікаму рахунку Палітыка — гэта вельмі складаная рэч. Кіраўнік дзяржавы валодае і атрымлівае інфармацыю, якой звычайны чалавек не мае, кіраўнік вымушаны вырашаць мноства праблем і задач, іншы раз вельмі супярэчлівых, якія звычайны чалавек не вырашае. Звычайны чалавек мысліць на ўзроўні дзіцяці: — А почему товары із Европы дешевле і качественее? Почему мы не откроем граніцу для іх товаров? (Застаецца толькі адказаць на гэтыя пытанні радыкальна: — А па качану!)
Нашым самробным мыслярам я іншы раз задаю адно пытанне: — Вы пастаўце сябе на месца Сталіна ў 1929 годзе. Па ўсіх прыкідах праз 10 год пачнецца сусветная вайна. Што вы павінны рабіць, як глава дзяржавы? Якія праграммы дзеяння вы павінны ажыцяўляць у адсталай, феадальнай краіне, з неграматным сялянскім насельніцтвам?
Вы пішаце, што: “Палітыка — гэта вельмі складаная рэч.”
Не больш складаная, чым мовазнаўства ці матэматыка. Дыктатура, навогул, вельмі простая канструкцыя – “вертыкаль з халуёў”.
Вы пішаце, што “Па ўсіх прыкідах праз 10 год пачнецца сусветная вайна.”
Сталін і яго паплечнікі згодна тэорыі маркса-леніна гэтую вайну распалівалі. “Перамога камунізму ва ўсім свеце непазбежная” – сцвярджалі яны.
ЗША за адзін год перад ўступлення ў вайну падрыхтаваліся да яе лепш чым СССР за 20 год свайго існавання, пры гытым яны абышліся без Гулага, расстрэлаў і пр. Сп. Літвін выказаў нам тыповае абаснаванне сталінізма.
Літварысу. Але не адзін наш самаробны мысляр так ніколі і не адказаў на гэтае пытанне. Заўсёды спасылкі на прыклады, думаць нашы самаробныя мысляры аніяк не хочуць.
”Якія праграммы дзеяння вы павінны былі ажыцявіць з 1929 года ў адсталай, феадальнай азіяцкай краіне, з неграматным сялянскім насельніцтвам?”
“думаць нашы самаробныя мысляры аніяк не хочуць.”
Мне здаецца, што калі вы думаеце, дык зусім не галавой.