nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Лідар “ультраправай ваяўнічай украінскай групы” даў эксклюзіўнае інтэрвю ключавому заходняму СМІ. І “Захад” зноў “засьвяціўся”

6 лютага, 2014 | 3 каментарыя

Яраш 1  Праз два месяцы пасьля пачатку  антыкаланіяльнага і антыдыктатарскага паўстаньня ва Ўкраіне “Захад” нарэшце зацікавіўся пытаньнем: “а што там адбываецца?”. Нягледзячы на ўсю сваю нягегласьць, некаторыя заходнія назіральнікі ўсё ж ськемілі, што ключавым чыньнікам, які вызначае асаблівасьць апошніх  палітычных падзей ва Ўкраіне, зьяўляецца чыньнік Майдану, а баявітасьць апошняга ў асноўным вызначаецца г.зв. “Правым сектарам”…  Тэкст, які выстаўлены ніжэй, належыць пяру Сімона Шустэра – журналіста ўплывовага амерыканскага часопіса “TIME”, які ўзяў інтэрвю ў, як ён піша, “лідара скрайне правай ваенізаванай групоўкі Правы Сектар” Дзьмітро Яраша (гл. фота зьлева). Гэты тэкст узяты адсюль: http://world.time.com/2014/02/04/ukraine-dmitri-yarosh-kiev/. Фота, якія яго суправаджаюць, узятыя з таго ж артыкула на сайце часопіса “TIME”. Мы іх не падпісвалі, бо, здаецца, яны і так добра кажуць самі пра сябе…

Рэдакцыя.

 

“Дзьмітро Яраш – лідэр “Правага Сектара” – кааліцыі ўльтра-нацыяналістычных груповак ва Украіне – стаіць апошні месяц зь некаторымі яго байцамі на месцы самых цяжкіх сутыкненьняў паміж групамі баевікоў і паліцыяй у Кіеве.

Вазьміце пах вайсковых баракаў, дадайце трохі [пахаў] сажы і бензіну, і вы можаце ў цэлым набыць уяўленьне аб паветры на пятым паверсе Дома прафсаюзаў, дзе знаходзіцца штаб-кватэра ўкраінскай рэвалюцыі. Калі пратэстоўцы занялі будынак у сьнежні [2013 г.], іх лідары падзялілі паверхі паміж палітычнымі партыямі й актывістамі, якія ўдзельнічаюць у паўстаньні. З тых часоў адзіным паверхам, зачыненым для журналістаў, быў пяты, на якім знаходзіўся баявы кулак рэвалюцыі  – Правы Сектар (Pravy Sektor) – кааліцыя правых радыкалаў, якія вырасьлі з паўстаньня. У іх былі добрыя падставы, каб пазьбягаць публічнасьці. Пасьля іх сутыкненьняў з паліцыяй у мінулым месяцы, іх сябры могуць апынуцца на гады ў турмах, калі кіруючы ўрад перажыве паўстаньне.

Але ў ноч на нядзелю іх лідар Дзьмітро Яраш пагадзіўся даць сваё першае інтэрвю нясеткавым замежным СМІ. Гэта было ня столькі актам ганарыстасьці, колькі вынікала з палітычнай неабходнасьці. Ясна, што ён стаміўся быць ананімным натхняльнікам гэтага руху. У апошнія дні, калі з-за перамоваў пачала зараджацца надзея на магчымасьць завяршэньня крызісу, неабходнасьць ваеннага крыла рэвалюцыі паменшылася… Ключавыя лідары апазіцыі, як, напрыклад, былы чэмпіён сьвету па боксе Віталь Клічко, сутыкнуліся з нарастаючым ціскам, каб дыстанцыявацца ад Правага Сектара, які Дзярждэпартамэнт ЗША асудзіў за «распальваньне варожасьці на вуліцах”. Гэтая група ўсё больш маргіналізавлася, але станавілася ўсё больш напорыстай і, у пэўным сэнсе, пачынала набываць рысы ізгояў.

Яраш 2 

У інтэрвю TIME Яраш, чый ваяўнічы нацыяналістычны брэнд адхіляе ўсе варыянты замежнага ўплыву на ўкраінскія справы, упершыню адкрыў, што Правы Сектар назапасіў арсенал сьмяротнай зброі. Ён адмовіўся сказаць, колькі дакладна зброі ў іх ёсьць. “Таго, што ёсьць дастаткова”, – кажа ён – “каб абараніць ўсю Украіну ад унутраных акупантаў” – пад якімі ён разумее кіруючую ўладу – і забясьпечыць рэвалюцыю, калі перамовы з гэтым урадам праваляцца.

Але, як да гэтага часу, на перамовах былі зробленыя значныя крокі для вырашэньня крызісу. У аўторак парламент пачаў абмяркоўваць радыкальнае рэфармаваньне Канстытуцыі, у той час як саюзьнікі прэзідэнта Віктара Януковіча ўпершыню дапусьцілі, што ён гатовы разгледзець пытаньне пра датэрміновыя выбары. Абодва бакі адзначаюць значны прарыў. Але Яраш – назіральнік збоку – сумняецца, што перамоўшчыкі маюць у глыбіні душы інтарэсы сваіх людзей. “Усе гэтыя мірныя песьні й танцы тых, стаяньні круглыя суткі, перамовы не прынясуць рэальных зьмен”. Дзясяткі яго людзей, кажа ён, застаюцца за кратамі пасьля вулічных бітваў з паліцыяй два тыдні таму.

Маючы гэта на ўвазе, Яраш ды іншыя ваяўнічы фракцыі ў мінулыя выходныя пачнуць паралельны працэс перамоваў з паліцэйскімі сіламі Украіны, каб дамагчыся вызваленьня зьняволеных пратэстоўцаў, у тым ліку сяброў Правага Сектара. Вядучыя лідары апазіцыі заявілі, што яны нікога не ўпаўнаважвалі на такія перамовы. У той жа час Яраш запатрабаваў месца за сталом перамоваў з Прэзідэнтам. Але яму было катэгарычна адмоўлена. Яго ідэалогія, здаецца, проста занадта таксічная, каб дазволіць яму ўвайсьці ў пакой.

Але ні Клічко, ні яго саюзныя палітыкі ня могуць так лёгка разарваць свае сувязі з Правым Сектарам. Група [Яраша] забясьпечвае найбольш важныя функцыі паўстаньня. Яго байцы кантралююць барыкады вакол лагера пратэсту ў цэнтры сталіцы Украіны, і калі АМАП паспрабаваў зьнесьці іх, яны былі на лініі фронту і адбіліся з дапамогай палак, камянёў, бутэлек з запальнай сумесьсю і нават некалькіх катапультаў у выглядзе аблогавых машын зь сярэднявечча. Па ўсёй краіне яго байцы дапамаглі захапіць будынкі ўраду ў больш чым дзюжыне гарадоў. “Правы Сектар даказаў сваю лаяльнасьць ідэалам свабоды“, – кажа Яраш. “Цяпер мы павінны падаць наш рух як крыніцу лідарства”.

Яраш 3 

У любым выпадку сумленныя выбары – гэта тое, што амаль немагчыма. Ідэалогія Правага Сектару мяжуе з фашызмам [гэта меркаваньне Сімона Шустэра. – Рэд.] і карыстаецца падтрымкай толькі самых бескампрамісных нацыяналістаў Украіны. Гэтая група занадта малая, каб забясьпечыць сабе месца ў парламенце. Прымаць удзел у дэмакратычным працэсе не зьяўляецца часткай стратэгіі Яраша. “Мы не палітыкі”, – кажа ён у сваім кабінеце. Пачак Lucky Strikes і рацыя ляжаць на стале перад ім, у той час як вартавы ў чорнай лыжнай масцы і бронекамізэльцы стаіць ля дзьвярэй.

“Мы салдаты нацыянальнай рэвалюцыі” [для заходніх ліберастаў гэта, як мы бачым, азначае “фашысты” ці тыя, “хто мяжуе з фашыстамі”! – Рэд.] – кажа Яраш. Ён усё сваё дарослае жыцьцё правёў у чаканьні такой рэвалюцыі, каб “вывесьці Ўкраіну ў новым напрамку – тым, які зробіць яе па-сапраўднаму моцнай і незалежнай краінай, як ад Захаду, так і ад Усходу[ну-у-у, гэта паводле Сімона Шустэра і такіх, як ён, – чысьцейшы фашызм!..  – Рэд.]..

За ўсе гады яго знаходжаньня ў нацыяналістычным руху, Яраш – гэты 42-гадовы бацька траіх дзяцей – кажа, што ён ніколі ня меў ніякага іншага занятку, акрамя яго [палітычнай] актыўнасьці. Сын двух фабрычных працоўных, ён нарадзіўся і вырас у правінцыйным горадзе на ўсходзе Украіны. Стаў удзельнічаць у нацыяналістычным падпольлі ў канцы 1980-х, якраз, калі Савецкі Саюз пачаў  распадацца (тады амаль усе дзяржавы-сатэліты СССР – ад Прыбалтыкі да Сярэдняй Азіі – імкнуліся выйсьці з-пад кантролю Масквы). І ў 1988 годзе Яраш далучыўся да адной з найбольш радыкальных груп, якія змагаліся за незалежную Ўкраіну.

Восеньню наступнага году, праз некалькі месяцаў пасьля таго, як Савецкі Саюз вывеў свае войскі з Афганістану, Яраш быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі – распаўсюджаны від пакараньня для палітычных актывістаў у той час. Ён знаходзіўся кароткі час ў Беларусі, а затым быў накіраваны ў Сібір, дзе ён служыў у ахове стратэгічных ракетных комплексаў. Савецкія дактрыны адзінства паміж Расеяй і Украінай вельмі мала зьмякчылі яго погляды. “Наадварот, армія прымусіла мяне яшчэ больш пераканацца ў правільнасьці майго шляху”, – кажа ён. Калі Украіна абвясьціла аб сваёй незалежнасьці ад Савецкага Саюзу ў 1991 годзе, Яраш пайшоў на галадоўку, патрабуючы накіраваць яго ў нядаўна створаную ўкраінскую армію. Але камандзіры праігнаравалі яго.

Яраш 4 

У 1994 годзе, празь некалькі гадоў пасьля таго, як ён быў вызвалены і вярнуўся ва Ўкраіну, ён далучыўся да правай арганізацыі пад назвай Трызуб (Trident), і павольна паднімаўся ў ёй, пакуль ня стаў лідэрам у 2005 годзе. Разам зь некалькімі іншымі скрайне правымі групоўкамі, Трызуб сфармаваў ядро Правага Сектару, калі два месяцы таму ўспыхнула паўстаньне ва Ўкраіне. Яго галоўным супернікам заўсёды была Расея, хоць у яго таксама мала спагады да заходняга ўплыву на Ўкраіну. “Усе гады незалежнасьці Ўкраіны Расея праводзіць сістэматычную, мэтанакіраваную палітыку падпарадкаваньня Ўкраіны сабе”, – кажа Яраш. “Таму, вядома, мы будзем рыхтавацца да канфлікту зь ёй”, – дадае ён, асабліва пасьля нядаўняга ўварваньня Расеі ў яшчэ адзін зь яе былых сатэлітаў – Грузію. “Калі яны сунуцца сюды, як яны зрабілі ў Грузіі ў 2008 годзе, яны атрымаюць па зубах».

Як дагэтуль, яго крытыка ў адрас лідэраў апазіцыі ва Ўкраіне не была такой жа моцнай. Ён абвінаваціў іх у мітусьні й неэфектыўнасьці, але ён таксама прытрымліваецца перамір’я, даўжынёй у паўтара тыдня, каб забясьпечыць умовы для працягу перамоваў. “Ніводны кактэйль Молатава не лятаў з тых часоў”, – з гонарам кажа ён. “Перамір’е – гэта перамір’е. Яны хочуць весьці перамовы, хай вядуць”. Але, як разумее Яраш, ён і яго людзі зрабілі вялікую стаўку на вынікі гэтых перамоваў.

Калі кіруючы ўрад утрымаецца ва ўладзе, Правы Сектар могуць прымусіць узяць на сябе віну за гвалт, з-за якога дзясяткі паліцэйскіх трапілі ў шпіталь два тыдні таму. “Усе гэтыя крымінальныя абвінавачваньні ўжо чакаюць ў пракуратуры”, – кажа ён. Зь іншага боку, калі апазіцыя сфармуе новы ўрад, яны, верагодна, ня змогуць даць месца для Яраша і яго людзей у калідорах улады. Так што няма нічога дзіўнага ў тым, што ён пачаў паказваць некаторую палітычную ініцыятыву.

На працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў ён чакаў і рыхтаваўся да пачатку “нацыянальнай рэвалюцыі», і цяпер, калі ён апынуўся на чале ўзброенай дывізіі, ён, здаецца, не гатовы дазволіць ёй прайсьці мірна далей, прынамсі, не на ўмовах кагосьці. “Людзі з усёй краіны ўваходзяць у кантакт з намі, кажучы: “Хлопцы, не падвядзіце. Вазьміце нас да перамогі, да незалежнасьці, калі іншыя лідары ня здольныя да гэтага“, –  кажа Яраш. “Так што, калі прыйшоў час для актыўнай барацьбы, я гатовы весьці яе да канца. Я не баюся гэтай адказнасьці. Я не бачу прычын хаваць мой ​​твар”.

Яраш 5 

 

=

Ад рэдакцыі:

У свой час на нашым сайце мы выстаўлялі інтэрвю ранейшага лідара ўкраінскага Трызуба  Васіля Іванышына (https://nashaziamlia.org/2007/01/23/520/), калі-некалі узгадвалі й пра яго наступніка Дзьмітро Яраша (https://nashaziamlia.org/2007/05/12/660/; https://nashaziamlia.org/2007/05/22/685/). Аднак так ярка гэты чалавек на нашым сайце яшчэ не “сьвяціўся” ніколі (дый, думаем, ня толькі на нашым сайце).

Але галоўная справа не ў сенсацыйнасьці падзеі, а ў ідэалагічным зьмесьце яго інтэрвю (за чым мы, уласна, і ўзяліся сачыць). Асаблівай, нават скандальнай, вастрыні гэтаму інтэрвю надае факт, што амерыканскі журналіст Шустар класіфікаваў грамадска-палітычны сьветагляд спадара Яраша як “ультра-нацыяналістычны”, “таксічны”, “скрайне правы, які мяжуе з фашыстоўскім”.

Ну, і за што Сімон Шустэр узнагародзіў такімі эпітэтамі чалавека, які кожны дзень, рызыкуючы жыцьцём і  ахвяраваўшы ўсім, што каштоўна для звычайнага чалавека, вось ужо 20 гадоў рашуча змагаецца за свабоду свайго народу?!  За што Дзярждэп ЗША асуджае яго? За што пі***ас Фюле патрабуе ад Клічко (пад час наведваньня апошнім Еўропы) адмежавацца ад Яраша і яго паплечнікаў?

Усё гэта спадар Яраш “заслужыў” за тое, што ў ідэалагічным плане жадае бачыць Украіну моцнай, квітнеючай, дэмакратычнай краінай, якая ня будзе залежаць “ні ад Усходу, ні ад Захаду…”.

Спадарства, што гэта такое? Атрымліваецца, што, па-першае, каб падабацца панам на Захадзе, трэба змагацца за тое, каб Україна была слабай, хаатычнай, залежнай ці ад Усходу, ці ад Захаду краінай (а лепш, відаць, ад абодвух!)?

Дык гэта ж нейкі абсурд, калі ня нешта большае!

А, па-другое, тое, што марыць Яраш пра Ўкраіну, увесь час кажам і мы пра будучую Беларусь! Артымліваецца, з-за гэтага мы таксама “ўльтранацыяналісты, амаль фашысты”?

Нешта тут зноў ня тое…

А, можа, праблема ў іншым. У тым, што ў шустэраў-фюляў няверны, скажоны сьветагляд. Служачы паразітным інтарэсам сваіх таемных гаспадароў, яны проста глядзяць на сьвет праз крывыя люстэркі, у якія правае выглядае левым, залатая сярэдзіна скрайнасьцю, а норма – паталогіяй…

А можа, нам ужо час адкінуць слова “можа”, дый сказаць, што так яно і ёсьць!

А калі не ідэалогія, дык, магчыма, палітычная дзейнасьць спадара Яраша дазваляе гэтым гнюсным заходнікам называць кіраўніка ўкраінскага Трызуба амаль фашыстам? Маўляў, стварае “экстрэмізм на вуліцах…”.

Але і тут паўстаюць пытаньні.

Па-першае, пакуль, як вядома, прадстаўнікі Правага Сектару нікога не забілі, нікога не марозілі, не катавалі, нікога не захоплівалі, дый увогуле ні на каго ні разу не напалі, а заўсёды дзейнічалі ў адказ на напад з боку ўладных беркутаўцаў ды іх шасьцёрак з крымінальнага асяроддзя – г. зв. цітушак. Усе пералічаныя злачынствы сапраўды мелі месца, але пакуль былі зьдзесьнены толькі прадстаўнікамі ўладаў… Тады чаму фюлевыя шустэры называюць ультрасамі, амаль фашыстамі не ўкраінскія ўлады, якія імкнуцца да дыктатуры, а патрыётаў Правага Сектару? Вось бы прымусіць іх усіх даць зьмястоўны адказ…

Па-другое, а што калі ў будучыні акажацца, што самаахвярныя дзеяньні Яраша і яго паплечнікаў ня толькі прымусілі Януковіча пайсьці на перамовы з апазіцыяй (а там зрабіць і значныя палітычныя саступкі!), а і спынілі разьвіцьцё дыктатуры, вярнушны Ўкраіну ў дэмакратычнае поле, сарвалі планы разьвязваньня ва Ўкраіне грамадзянскай вайны, а то і магчымай агрэсіі расейскай імперыякратыі на ўкраінскую зямлю? Уяўляеце, якія ахвяры былі б магчымыя ў гэтых выпадках?!

Атрымліваецца, што пакуль (!) сябры і кіраўнікі Правага Сектара сваімі актыўнымі дзяньнямі толькі рабілі тое, што цяпер прынята называць “прымусам тэрарыстаў да міру”!

Дык гэта з-за гэтага яны амаль фашысты?!

Кожнаму нармальнаму чалавеку ясна: не, яны не фашысты. Тады хто?

Калі мы адкінем крывое сіяністычна-ліберальнае люстэрка, якое спрабуюць нам усучыць шустэры, фюлі, дзярждэпы, мы адразу ўбачым: сапраўднымі фашыстамі ў ХХІ стагоддзі зьяўляюцца… ліберасты! Яны стварылі новую форму гэтай агіднай зьявы ліберальны фашызм!

Гэта, на жаль, ня наша адкрыцьцё (гл. тут https://nashaziamlia.org/2011/12/12/4566/).

Усяго лепшага, сябры!

 

3 каментарыя

  1. Litvarus кажа:

    Мне здаецца Рэдакцыя, прапагандуючы тэрмін “ліберальны фашызм”, не высветляе сутнасць барацьбы якая цяпер ахапіла шмат якіе краіны і народы, а затемняе яе. “Лібера” есть корень слова “Свабода. Узнік ў 18 ст. калі буржуазія (трэцце саслоўье) змагалася супраць феадалаў і клерікалаў ва у Францыі. Пасля іх перамогі (Напалеон) гэты “лібера” падхапіла мелкая буржуазія і нац. вызвольные рухі ў Еўропе (Венгрія Польшчы,… 1848 г.) Ў канцы 19 ст. “лібера” падхапілі сацыял-дэмакратычные партыі, якіе змагаліся за Правы працоўных нізоў. Акрамя гэтага словам “лібера” захапіліся усе народы якіе змагаліся супраць каланіялізма ў краінах Азіі, Афрыкі і Л. Амерыцы. Але паступова гэта слова губляла свой сэнс. Ў англа-саксонскіх краінах яно скончылася ў барацьбе прафсаюзаў, а ў Нямеччыне і Расеі ў узнікненні партый (усе яшчэ “рабочых”), якіе “лібера” ужо лічілі буржуазнай пустышкай- хімерай. Гэта фашызм і камунізм.. І тут слова “лібера” набыла свой предапошні сэнс як зьява якае не прызнае аднадумства, якіе запанавалі у ф і к. Пад канец 20 ст. сістема паліт-эканамічных паняццяў па К. Марксу канчаткова развалілася, таму што на сцену гісторыі вышлі іншые сілы – нацыянальна-культурніцкіе. Деньгі сталіся не мэтай, а сродкам гэтых сіл. Тыя на Захадзе хто не мог углядець гэтых змен гэта Левые са старой терміналогіяў “лібера”. Тыя, хто зразумеў, што краіны, могуць існаваць толькі на базе нацыянальнага сталі Правымі. Ва Украіне левые – регіоналы і камуністы, Правые – Майдан і Правы Сектор. Наша апазіцыя нетое-несёе. Правага Сектара у нас няма. Для яго узнікнення не хапае нацыяналізма ў народзе. Чаму ён не узнікае, пісаў шмат разоў. Гэта 200 гадоў таму зразумела Кацярына 2-я, перайменоваючы нас ў “белых рускіх”. Тэрмін “ліберальны фашызм” такім чынам па-задумке Рэдакцыі пазначае Левых. Прывязка к нім “фашызма” нічога не высветляе. “Фашызм” стаўся мячыкам, якой кідаюць Правые і Левые ў адзін аднаго. Зусім смешным выглядаюць развагі некаторых што толькі ультра-правые хочуць бачыць сваю краіну моцнай і квітнеючай. А хто гэтага не хоча? Памятую, што ў Еўропе Правые партыі называліся яшчэ Народнымі. Можа цяпер яны кінулі гэты назоў таму што слова Народные таксама залапана і запецкана як і слова Свабода. Як называюць свой рух нацыяналісты Францыі? Карчэй кажучы, прылепліваніе слова “фашысткі” да Правых сведчыць толькі аб істэрічнасці тых хто гэта робіць. Зусім як рабацягі, якіе усіх хто прамаўляе вельмі галосна і размахівае пры гэтым рукам – той фашыст. Паколькі мы жывём ў калоніі Расеі, лічу што нашых Левых лепей называць халопамі Масквы. Рэдакцыя спасылаецца на сп. С.Высоцкага. як аўтара тэрміна “ліберальны-фашызм”. Цікава было б ад яго даведацца ці прымаюць гэты тэрмін ультраправые ў Прыбалтыцы, Польшче, Украіне і Расеі.А наогул, калі успомніць што (адпаведную цітату з налёту знайсці не магу) што гіперреальнасць будет характерізавацца чехардой Правых і Левых ў палітыце, то можа стацца што тэрмін “ліберальны фашызм” зусім не такі уж і дрэнны.

  2. Міколаас кажа:

    Камісар ЭЗ па пытаньнях пашырэньня і эўрапейскае палітыкі суседзтва Штэфан Фюле заклікаў украінскіх апазыцыянэраў і пратэстоўцаў дыстанцыявацца ад прадстаўнікоў радыкальных рухаў.
    Як перадае карэспандэнт УНІАН, аб гэтым Фюле сказаў падчас выступу на сэсіі Эўрапарлямэнту, на якой абмяркоўваецца сытуацыя ва Ўкраіне.
    “Апазыцыя і пратэстоўцы павінны дыстанцыяваць сябе ад радыкальных элемэнтаў. Вызваленьне занятых памяшканьняў Міністэрства юстыцыі 27 студзеня і Міністэрства аграрнай палітыкі 29 студзеня зьяўляецца адным з прыкладаў адказнага стаўленьня з боку апазыцыі”, – сказаў Фюле.
    Падчас дэбатаў у Эўрапарлямэнце некаторыя польскія эўрадэпутаты скрытыкавалі дзеяньні прадстаўнікоў апазыцыйнай партыі “Свабода” за яе ідэалягічную сувязь з Украінскім паўстанцкім войскам часоў Другой сусьветнай вайны.
    http://censor.net.ua/n269558

  3. С.Высоцкі кажа:

    КОЛЬКІ СЛОЎ З МАЙДАНУ
    Знаходзячыся ў Кіеве, на многія рэчы адразу адкрываюцца вочы. Бо нават робячы сістэмны аналіз за шмат кіламетраў ад эпіцэнтру падзей – дапускаеш памылкі.Падаецца ў гэтым артыкуле – з большага можна пагадзіцца з рэдакцыяй. Аднак так катэгарычна пра амерыканскіх журналістаў я б не казаў…І ня ўвесь Захад- ліберальныя фашысты…Так, гэты спадар Шустар сапраўды тэндэнцыёзны, але ёсьць розныя заходнія журналісты ды розныя заходнія палітыкі…Цяперашняя амерыканская адміністрацыя – слабая, і ў цэлым самі амерыканцы характэрызуюць ягонае прэзідэнцтва “як самае паразнае ў зьнешняй палітыцы за некалькі дзесяцігодзьдзяў”.Аднак калі на Захадзе нехта і дзейнічае – дык гэта амерыканцы…Еўразьвяз вось упершыню зрэагаваў толькі на мінулым тыдні…А дагэтуль заклікаў бакі “ўстрымацца ад гвалту…”
    Спачатку “радыкаламі” называлі Кангрэс Украінскіх Нацыяналістаў, потым – “Свабоду”, потым – “Самаабарону”. Вось цяпер узяліся за “Правы сектар…” Паглядзіце рэпартажы Euronews, яны часам такія ж прадузятыя , як і расейскія…Захаду, а найбольш палітыкам з сытных еўрапейскіх палітыкаў цяжка ўспрымаць ЗАЦЯТУЮ ДЫ ГЕРАІЧНУЮ БАРАЦЬБУ ЎКРАІНСКАЙ НАЦЫІ ЗА СВАЮ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ І СВАБОДУ…Да краінаў нашага рэгіёну дамінуе павярхоўнае, крыху пагардлівае стаўленьне “абы нам не перашкаджалі спакойна насалоджвацца жыцьцём…” Але зараз, калі ва Ўкраіне зьявіліся элементы Грамадзянскай вайны на Захадзе пачалі ўсьведамляць, што можа рвануць па самы Люксембург…
    У выказваньнях таго ж Фюле сквазіць такое ж фанабэрыста-павучальнае стаўленьне…
    АДНАК ЧЫМ НЕЛЬГА НЕ ЗАХАПЛЯЦЦА – ГЭТА ЎЗРОЎНЕМ УКРАІНСКІХ СМІ ДЫ ПАЗІЦЫЯЙ ТЫХ ЖА ПРОСТЫХ КІЯЎЛЯН. ПАДАЎЛЯЮЧАЯ БОЛЬШАСЬЦЬ ЖЫХАРОЎ ГОРАДУ – НА БАКУ ПРАТЭСТАНТАЎ…ЛЮБЫ ДУМАЮЧЫ ЧАЛАВЕК ПАВІНЕН РАЗУМЕЦЬ, ШТО Ў ТАКОЙ СІТУАЦЫІ, З ТАКІМ СУПРАЦЬСТАЯНЬНЕМ, СОТНЯМІ ПАРАНЕНЫХ, ЗЬБІТЫХ, ЗАМАРОЖАНЫХ, АДБІВАЮЧЫСЯ АД АРЫШТАЎ У ШПІТАЛЯХ – БЯЗ ПАДТРЫМКІ ГРАМАДСТВА ПРАТРЫМАЦЦА НЕЛЬГА І ТЫДЗЕНЬ!…ЛЮДЗІ НЯСУЦЬ УСЁ – ГРОШЫ, МЕДЫКАМЕНТЫ. ВОПРАТКУ,ЕЖУ.Учора на Майдане бачыў сцэну, калі жанчыны са сьлязьмі ўгаворвалі байцоў Самаабароны “стаяць да перамогі…”Можна сказаць, што Ўкраіна зараз узьняла лепшых сваіх сыноў на абарону краіны.
    Украінскія СМІ маюць розныя пазіцыі, але ў асноўным ад нейтральнага -да сімпатыяў да паўстанцаў…Прадстаўнікі ўсіх палітычных сілаў маюць мажлівасьць данесьці сваю думку…Грамадскі актывіст, які эфектыўна дзейнічае – можа хутка мець папулярнасьць большую за бязьдзенага прапіснога аўтарытэта…ГЭТА І ЁСЬЦЬ ДЗЕЯНЬНЕ ДЭМАКРАТЫІ…ПА ЗАСЛУГАХ АЦЭНЬВАЕЦЦА ПАЛІТЫК, А НЕ ПА НІКОМУ НЕЦІКАВЫХ ПАСАДАХ… Няма гэтых падлючых падыходаў, якія дамінаюць на паразных беларускіх мітынгах “аб’яднанай апазіцыі”…Калі “вялікія дзечы” апазіцыі здатныя толькі выпіхваць канкурэнтаў… Сапраўды палітыкі – тут не “важдзі”, а пасярэднікі, якім народ можа вельмі прама і жорстка паказаць іхнае месца…Гэта вельмі здаровая зьява…НАЦЫЯНАЛІЗМ І ЁСЬЦЬ ДЭМАКРАТЫЯ, ЯКАЯ НАРАДЖАЕЦЦА З ВОЛІ НАЦЫІ…Можа падацца не эстэтычным, калі Яцэнюку надавалі пад зад, калі Клічко палілі з вогнетушыцеля, а Цягнібока колькі разоў грамагласна сагналі з трыбуны, скандуючы “на х…” Вырашаецца лёс нацыі, і тут не да сантыментаў…Патрабуецца адказнасьць, рэальныя дзеяньні, да палітыкаў вылучаецца самы высокі ўзровень запатрабаваньняў…Не сумняюся, калі б беларусам хапіла сьмеласьці – прама з трыбуны сьцягнуць зажраўшагася аля-правадыра апазіцыі ды яшчэ надаваць паджопнікаў…другі б раз адкінуў пыху…КАЛІ СТАЛА ВІДАВОЧНЫМ, ПАЛІТЫКІ НЯ МОГУЦЬ АБАРАНІЦЬ МАНІФЕСТОЎЦАЎ – ПАЎСТАЛА САМААБАРОНА!…Калі пачалося ціхае мардаваньне рэвалюцыі рэжымам з адсутнасьцю ўсякіх перспектыў на зьмены – выбухнала накопленая энэргетыка пратэсту – паказаў сябе “Правы сектар”…А цяпер стала відавочна, што бяз гэтага ахвярнага чыну моладзі – не было б ні адстаўкі ўраду, ні пачатку перамоваў…Цяпер улады ізноў цягнуць час, сабатуюць рэальныя перамовы…Людзей выпускаюць вельмі марудна, канкрэтных рашэньняў па вяртаньню дэмакратычнай Канстытуцыі таксама няма…Але цяпер ў рэвалюцыянераў ёсьць “Правы сектар”, дзе, дарэчы, галоўная сіла не “Трызуб”, А УНА-УНСО, спартыўныя фанаты ды ветэраны розных войнаў…УЛАДЫ МУСЯЦЬ ВЫМЯРАЦЬ МЕРУ СВАЙГО САДЫЗМУ, бо гэтыя хлопцы будуць паміраць за Незалежнасьць…Усіх актывістаў Майдану ўжо запісалі, сістэматызавалі, узбуджаныя тысячы спраў, дзясяткі па турмах…5 дакладна вядома – забітыя…Забойствы некаторых іншых цяжка даказаць, але 36 чалавек (!) ужо столькі часу ніхто не можа адшукаць…
    Улада тут не арыгінальная, як і ў Беларусі, “можа яны паз’язжалі да каханак…”А пры гэтым адзін з лідэраў цітушак, Яўген Жылін – кіраўнік “Аплоту”, распаліўшыся ў эфіры,прама заявіў, што “яны канешне забітыя…”
    Забойствы ды катаваньні некаторых можна разглядаць, як злачынствы супраць чалавечнасьці, таго ж Вярбіцкага параненага, бяз адзёжы, звязанага выкінулі ў дзікі мроз у бязлюдным месцы…Многа парэзаных…
    Не прыходзіцца сумнявацца, калі ўладам удасца падавіць супраціў – будуць не проста рэпрэсіі, а масавыя расправы…
    Таму калі які-небудзь заходні недавумак, прыехаўшы на пару дзён, каб зрабіць танную сенсацыю,пачынае лухцець,”нацыяналісты ідуць..”- гэта ўспрыймаецца ва Ўкраіне адэкватна. Украінцы спадзяюцца найперш на ўласныя сілы…
    Для Беларусі тое што тут адбываецца мае фундаментальнае значэньне…Параза Ўкраінскай Рэвалюцыі для нас можа скончыцца рабскім стойлам ў Еўразійскіс саюзе на доўгія гады…Дастаткова паглядзць на тую “суперграніцу”, якую зараз будуе Лукашэнка разам з Масквой на мяжы з Балтыйскімі краінамі…Гэта проста паноптыкум – катлаваны, высокі дрот пад токам, вышкі для аўтаматчыкаў…Такую будучыню рыхтуюць КДБэшныя тыраны нашаму народу – таму фактычна ўкраінцы ваюююць і за нашую свабоду! Кожны беларускі патрыёт сёньня мусіць быць у антыімперскім фронце – у шэраг Беларускіх Народна-Патрыятычных сіл…
    Пра ўзьнікненьне праяў ліберальнага фашызму на Захадзе – гэта не толькі мае словы…Зараз амаль адначасова такія самыя рэчы заўважаюць прадстаўнікі ці не большасьці еўрапейскіх нацый…Паглядзіце, пісьменьнік у Францыі спаліў сябе -каб грамадства пачула ягоную пазіцыю!..Зло заўжды мяняе аблічча…А чалавецтва проста не пасьпявае пазнаваць чарговае ліха…У свой час камунізм лічыўся цудоўным і прагрэсіўным рухам перадавой інтылігенцыі – а скончылася такой турмой народаў, такім маштабам забойстваў, што чалавецтва яшчэ стагодзьдзмі будзе з жахам прыгадваць гэтую ідэалогію…Нацызм на пачатку ўспрыймаўся на Захадзе досыць паблажліва, а скончылася газавымі камерамі…Цяпер гэтыя плыні ўжо глабальна не ўсплывуць, але не дапусьціць новага канцлагеру для чалавецтва – гэта новы выклік для сучаснага пакаленьня…Бо калі пачынаецца дыктат над асобай і нацыяй, калі ізноў ПАД АБСАЛЮТНА ГУМАННЫМІ ДЫ ЛІБЕРАЛЬНЫМІ МАТЫВАМІ АДБІРАЮЦЬ У ДОБРАЙ СЯМ’І ДЗЯЦЕЙ – ЗНАЧЫЦЬ ЗЛО ІЗНОЎ ПАЎСТАЛА, І ЧАРГОВЫЯ КАТЫ ЎЖО БУДУЮЦЬ НОВЫ ГЛАБАЛЬНЫ ЛАГЕР ДЛЯ ЧАЛАВЕЦТВА!..Мы – бяссумніўна частка еўрапейскай цывілізацыі, мажліва наш унёсак у гэтую цывілізацыю большы, чым многіх іншых народаў…Але адстайваць сваю свабоду, сваю адметнасьць, сваю еўрапейскасьць, абараніць сваё права быць гаспадарамі на сваёй жа зямлі, уратавацца ад любых тыраній – можна толькі так як гэта робяць сёньня ўкраінцы – цьвёрда, зацята, да скону! І толькі гэта пакідае надзею для еўрапейскай цывілізацыі ды і ўсяго сьвету!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы