nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Падзел Расеі” як альтэрнатыва ўтопіі еўразійства

люты 15, 2014 | 4 каментарыя

ДанцоўКалі сустракаешся зь сітуацыяй, што абсалютна незнаёмыя табе людзі думаюць так, як і ты – гэта радуе. Але ня столькі з-за таго, што незалежна ад іх знайшоў  адказы на важныя пытаньні (ці нават некага апярэдзіў), колькі з-за таго, што такія сітуацыі зьяўляюцца істотным аргументам на карысьць знойдзенай аб’ектыўнасьці, агульнай праваты. А гэта для людзей з рэалістычным сьветаглядам ці не самае галоўнае. Аўтарам артыкула, які выстаўлены ніжэй, зьяўляецца Ігар Заграбельны. Яго артыкул (на гэты раз артыкул цалкам ідэалагічны) быў узяты з украінскага навукова-ідэалагічнага сайта імя ўкраінскага нацыяналіста Зьмітра Данцова (гл. фота), а канкрэтна адсюль: http://dontsov-nic.org.ua/?m=content&d=view&cid=496. Усім наведвальнікам нашага сайта настойліва раім зь ім пазнаёміцца.

Рэдактар сайта.

 

 

“Канцэпцыю “падзелу Расеі” распрацаваў у сваёй аднайменнай кнізе ў 1941 годзе ўкраінскі гісторыясоф і культуролаг Юры Ліпа.

Алег Баган адзначае: “У кнізе “Падзел Расеі” Ю.Ліпа даказвае, што Ўкраіна зьяўляецца геапалітычна вырашальным чыньнікам для развалу Расейскай імперыі як штучнага, дэспатычнага і антынацыянальнага монстра міжнароднай палітыкі“. Галоўная выснова кнігі, па Багану, такая: “Расея да таго часу будзе цяжарам і пагрозай для суседзяў, пакуль не засяродзіцца на разьвіцьці ўласна рускай нацыі на сваіх этнічных тэрыторыях, пакуль не адмовіцца ад сваёй імперскай палітыкі[на жаль, імперскасьць – арганічная рыса Расеі; г.зн., што імперскасьць неаддзяляльная ад яе. – Рэд.].

Тэзы Юрыя Ліпы адпавядаюць агульнай скіраванасьці геапалітычных стратэгій украінскага нацыяналізму ў плоскасьці рашэньня расейскай праблемы (зьнішчэньне Расеі як імперыі пры прызнаньні права расейцаў на ўласную нацыянальную дзяржаву).

Пры гэтым ўкраінскія нацыяналісты не абмяжоўваліся адным толькі тэарэтызаваньнем. Нацыянальна-вызвольная барацьба, якая праводзілася пад кіраўніцтвам АУН, таксама была выразна антыімперскай барацьбой, накіроўвалася ня проста на вызваленьне ўкраінскіх земляў з-пад улады маскоўска-бальшавіцкіх акупантаў, але і на зьнішчэньне маскоўскай імперыі ў любой яе форме. Для гэтага ўкраінскія нацыяналісты вялі актыўнае супрацоўніцтва з прадстаўнікамі іншых народаў, якім давялося выпрабаваць на сабе ўплыў маскоўскага імперыялізму (удзел ва УПА замежных аддзелаў, Канферэнцыя паняволеных народаў Усходняй Еўропы і Азіі ў лістападзе 1943 года, дзейнасьць антыбальшавіцкага Блока Народаў і т.п.).

Украінскія нацыяналісты не адмовіліся ад сваіх поглядаў на праблему маскоўскага імперыялізму і ва ўмовах незалежнасьці, праявай чаго мы можам лічыць рознабаковую падтрымку імі сіл антырасейскага супраціву (найперш, на Каўказе).

Зьнішчэньне Расеі як імперыі было, ёсьць і будзе стратэгічнай мэтай украінскага нацыяналізму. Гэта вынікае з жыцьцёвых інтарэсаў украінскай нацыі. Але пакуль вылучым яшчэ адну пазіцыю, улічваць якую ў зьнішчэньні маскоўскай імперыі надзвычай важна. Гаворка ідзе аб пазіцыі традыцыяналісцкіх, кансерватыўна-рэвалюцыйных, пра антыліберастычныя і антыглабалісцкія памкненьні.

Ідэя напісаньня данага артыкула ўзьнікла падчас маёй дыскусіі з адным з “фрэндаў” у сацыяльнай сетцы Facebook. Чалавек, зь якім я вёў дыскусію, – ангелец, прыхільнік ідэі кансерватыўнай рэвалюцыі, які таксама мае значныя сімпатыі да канцэпцыі еўразійства. Думаю, такіх, як ён, на Захадзе даволі шмат. І на тое існуе некалькі прычын.

Сучасны Захад – гэта тэрыторыя дэградацыі [!!! – Рэд.]. За неонамі рэклам ды багатым [матэрыяльным] жыцьцём заходняга чалавека крыецца цывілізацыйная гнілота – труп некалі велічнай цывілізацыі. Жыцьцё ў гэтым балоце прымушае тых, хто не належыць да мэйнстрыму, шукаць нейкую альтэрнатыву. І некаторыя знаходзяць гэтую альтэрнатыву на Усходзе – Еx Oriente lux [сьвятло з усходу. – Рэд.] не перастае прыцягваць тых еўрапейцаў, якія застаюцца прагнымі Ісьціны. Пры гэтым сьвятло з Усходу нярэдка чакаецца [імі] з Расеі. Калі ў эпоху прагрэсуючага Мадэрну заходнееўрапейцы глядзелі на Расею, як на краіну варварства, абавязкова разумеючы пад “варварствам” нешта негатыўнае, то сёньня перад імі існуе спакуса ўбачыць у Расеі астравок традыцыйнасьці, бастыён супраціву татальнаму (і, фактычна, таталітарнаму) лібералізму [лібералізм + таталітарызм = ліберастызм; гэта мы ўжо даўно вызначылі. – Рэд.].

Веры ў маскоўскае месіянства спрыяе і той факт, што Расея дала сьвету вялікую колькасьць бясспрэчна таленавітых (калі не геніяльных) мысьляроў кансерватыўна-хрысьціянскага напрамку: К.Лявонцеў, Н.Данілеўскі, Ф.Дастаеўскі, В.Салаўёў, М.Бярдзяеў, П.Фларэнскі, Г.Флароўскі ды іншыя. Падобную інтэлектуальную марку Расея трымае да гэтага часу. Гэтаму, у прыватнасьці, спрыяе выдатная дзейнасьць вядомага філосафа і сацыёлага Аляксандра Дугіна [? – Рэд.]. Апошні здолеў удала сумясьціць інтэлектуальную працу са свайго роду “маркетынгам” сваіх ідэй. Сьмеласьць думкі, арыгінальнасьць выказаных канцэпцый, аргументаваны аналіз гісторыі й сучаснасьці, упэўненасьць у футурыстычных прагнозах – усё гэта прымушае многіх інтэлектуалаў ня толькі паважаць філасофскую пазіцыю А. Дугіна, але і з выразнай сімпатыяй ставіцца да реактуалізаваных ім ідэй еўразійства [усе пералічаныя “каштоўнасьці” поглядаў Дугіна для людзей з рэалістычным сьветаглядам каштоўнасьцямі не зьяўляюцца… – Рэд.].

Уласна, пасіянарнасьць А. Дугіна, відавочна, і зьяўляецца сёньня ці не галоўным чыньнікам узьнікненьня прамаскоўскіх сімпатый у асяроддзі заходніх інтэлектуалаў кансерватыўнага кірунку. Для многіх зь іх Расея ператварылася ў цэнтар традыцыяналісцкай думкі.

Тут досыць красамоўным можа быць меркаваньне, выказанае госьцем Першага расейскага зьезду традыцыяналістаў Клоўдыё Муці: “Я уражаны тым, што ўбачыў тут праз 20 гадоў пасьля майго першага візіту… Я ня мог уявіць, што праз 20 гадоў пытаньні традыцыяналізму будуць трактавацца тут на такім узроўні й з такім энтузіязмам. Гэта ў значнай ступені адрозьніваецца ад усіх традыцыяналісцкіх мерапрыемстваў, на якіх мне даводзілася бываць у Заходняй Еўропе. Я хацеў бы адзначыць, што … у Заходняй Еўропе пануе зусім іншая атмасьфера. Па-першае, аўдыторыя, якая там зьбіраецца, нават у буйных еўрапейскіх сталіцах практычна ня мае шанцаў сабраць такую ​​колькасьць людзей, зацікаўленых у праблематыцы традыцыяналізму, як тут… Па-другое, у той час, як у Заходняй Еўропе традыцыяналізм пераважна ўяўляе сабой кансерватыўны накірунак … то тут, у Расеі, я ўбачыў, што традыцыяналізм працяты творчым наватарскім духам. Нават сам факт, што гэты кангрэс прысьвечаны постмадэрну, зьяўляецца знакам крэатыўнасьці й арыгінальнасьці падыходу”.

Сімпатыі да асяроддзя расейскіх традыцыяналістаў мае ня толькі Муці, але і шэраг іншых еўрапейскіх мысьляроў, у прыватнасьці, Ален дэ Бенуа, Гіём Фай і некаторыя іншыя ідэолагі “новых правых”.

Дасягненьні расейскіх інтэлектуалаў адмаўляць бессэнсоўна, і праблема, уласна кажучы, ня ў гэтых дасягненьнях, а ў тым, што за іх шырмай на Захадзе бачаць месіянскае прызначэньне Расеі.

Што ж, такое становішча рэчаў можна зразумець. Ідучы пустыняй, спрагнёны чалавек бачыць тое, што хоча бачыць. Жывучы ў цемры еўрапейскага заняпаду, тыя, каго дурман лібералізму не развучыў думаць, верыць і марыць, спрабуюць бачыць сьвятло ў чорнай дзірцы імперыі, якая аганізуе [тады якія ж яны мысьляры-філосафы?! – Рэд.].

Чым ёсьць сучасная Расея? Наколькі яе рэаліі адпавядаюць заходнім ілюзіям? Адныя аддаюць перавагу бачыць у Расеі магутнага суперніка ЗША, другія – апору хрысьціянства, трэція – “белую імперыю“, чацьвёртыя – удалы прыклад суіснаваньня хрысьціянскіх і мусульманскіх народаў (дзякуй Богу, на Захадзе ўсё часьцей абмяркоўваецца ідэя хрысьціянска-мусульманскага прымірэньня ў імя агульнага супраціву сатанінскім сілам). Але што ўяўляе сабой Расея на самой справе?

Перш астудзім гарачыя галовы тых, хто, бачачы дэмаграфічнае самазьнішчэньне ўласных народаў, верыць у Расею як выратавальніка белай расы. Ім варта пацікавіцца статыстычнымі данымі, высьветліць, які працэнт складаюць рускія, напрыклад, у Маскве. [Тады высьветліцца, што] для расейцаў характэрныя такія ж дэмаграфічныя працэсы, як і для прадстаўнікоў еўрапейскіх нацый. Зусім іншыя працэсы можна назіраць у мусульманскіх народаў, якія знаходзяцца пад уладай імперскай Масквы, і гэтыя працэсы далёка не на карысьць рускіх (праўда, мусульманам ад гэтага таксама мала карысьці, але пра гэта ніжэй). Немалую ролю ў памяншэньні ўдзельнай вагі рускіх у нібыта “уласнай” дзяржаве пачынаюць выконваць і мігранты, у прыватнасьці,… кітайцы.

Прычыны дэпапуляцыі белага насельніцтва ў Расеі чымсьці падобныя на прычыны аналагічных працэсаў у Еўропе, а чымсьці ад іх адрозьніваюцца. Агульнай рысай зьяўляецца нізкі ўзровень маралі, што зьяўляецца наступствам ня толькі дэхрысьціянізацыі, але і, па сутнасьці, недастатковай хрысьціянізацыі ў мінулым. Пры гэтым, калі на Захадзе мігранты прыбываюць зь іншых краін, то ў Расеі назіраецца перасяленьне на этнічна рускія землі нярускіх, якія зьяўляюцца прадстаўнікамі паняволеных Масквой народаў. Гэтаму спрыяе ня толькі нераўнамернасьць рэгіянальнага разьвіцьця, але і перманентная вайна на Каўказе. Топячы ў крыві права каўказскіх народаў на самастойнае дзяржаўнае жыцьцё, імперская ўлада тым самым стымулюе плыні бежанцаў, якія, між іншым, асядаюць ня толькі на рускіх землях, але і ў Еўропе.

Важна памятаць, што апісаныя вышэй працэсы ня варта разглядаць выключна як працэс ісламізацыі. Прыязджаючы ў тую ж Маскву, мусульманін нярэдка адыходзіць ад прынцыпаў уласнай рэлігіі й спакушаецца секулярнай культурай. Замест дэмаграфічнага джыхаду мусьлімы ўступаюць на шлях этнічнай і рэлігійнай маргіналізацыі. Таму, замест сінэргіі хрысьціянскай ды ісламскай культур імперская рэчаіснасьць Расеі стварае ўмовы для зьнікненьня рускіх як нацыі й [адначаснага] рэлігійнага выраджэньня паняволеных мусульманскіх народаў.

Што тычыцца рэлігійнасьці саміх расейцаў, то варта адзначыць наступнае. Хрысьціянства на тэрыторыі Масковіі нельга лічыць бясплодным. Яно спарадзіла ўнікальны тып духоўнасьці – нямала сьветлых душ шчыра прыняла Хрыстову Праўду. Аднак сам характар ​​маскоўскага хрысьціянства быў выразна інтравертным, поўным “духоўна-аськетычнага грамадскага ісіхазму” (а. Іван Гаваньё), за духоўнымі подзьвігамі асобных манахаў крылася недастатковая евангелізацыя грамадства. [Пры гэтым] замест рэлігійнага выхаваньня насельніцтва пераважная большасьць маскоўскага духавенства займалася стварэньнем “абрадаслаўя” – рэлігійнае жыцьцё замянялася духоўна пустым выкананьнем абрадаў. Сутнаснай рысай маскоўскага хрысьціянства ёсьць яго цэзарапапізм – ненатуральнае ўгодніцтва сьвецкай уладзе. Усё гэта стала непасрэднай прычынай перамогі бальшавіцкай рэвалюцыі, пра што казалі як замежныя аўтары (напрыклад, украінец Е.Маланюк), так і самі расейцы (згаданы намі М.Бярдзяеў) [непасрэднай прычынай перамогі бальшавіцкай рэвалюцыі ў Расеі стала тое, што сіянакратыя вырашыла выкарыстаць у сваіх соцыяпаразітных мэтах здэградаваны ва ўмовах расейскай імперыі стан грамадства. – Рэд.].

Характар ​​маскоўскага хрысьціянства ілюструе элементарная статыстыка. Каля паловы парафій Маскоўскай патрыярхіі знаходзяцца ва Ўкраіне, у якой ва ўсе гістарычныя перыпетыі існавалі лепшыя ўмовы для пропаведзі Добрай навіны. Пры гэтым сярод саміх ўкраінцаў найбольш высокі ўзровень духоўнасьці й маралі назіраецца на захадзе краіны – у рэгіёне, які менш пацярпеў ад маскоўскага імперыялізму (у тым ліку і царкоўнага).

Сёньня, на жаль, маскоўскае хрысьціянства не зьмяніла сваёй сутнасьці. Маскоўская патрыярхія зьяўляецца хутчэй дзяржаўным ведамствам, чым Царквой. Імперская рацыя і шлях сапраўднага прызначэньня Царквы ў выпадку Расеі зьяўляюцца рэчамі несумяшчальнымі [гэта ня толькі расейская, гэта – ўніверсальная зьява. – Рэд.]. Таму Расея асуджаная на далейшую дэхрысьціянізацыю. Адзіная альтэрнатыва таму – нарэшце адмовіцца ад практыкі падаваць кесарава вышэй за Божае, трэба стаць на шлях нонканфармізму адносна сатанінскай імперыі. Гістарычныя прэцэдэнты гэтага існуюць, і, магчыма, толькі малітвы пакутнікаў, якія былі вернымі Хрысту і не скарыліся “праваслаўным ” ці камуністычным царам, ратуюць рускі народ ад канчатковага заняпаду.

Але пакуль хрысьціянскага нонканфармізму няма. Ёсьць патрыярх Кірыл, які дае справаздачу Пуціну, і ёсьць расеяне – народ, які стагоддзямі жыў без паўнавартаснай духоўнай апекі, затым стаў ахвярай бальшавіцкага эксьперыменту, а цяпер пасьпяхова асвойвае заходнія псеўдакаштоўнасьці.

Ці можа такая Расея супрацьстаяць іншаму цэнтру сатанінскага імперыялізму – Злучаным Штатам?

Яўген Маланюк аднойчы вельмі правільна заўважыў, што паміж заходнім пратэстантызмам і маскоўскім праваслаўем існуе адна агульная рыса – няздольнасьць стаць у апазіцыю да “моцных гэтага сьвету” [можна падумаць, што каталіцызм здольны. – Рэд.], да “Мамоны, Матэрыі, усялякіх «кесараў” і ўсялякага ілжэ-духу”. Магчыма, менавіта гэтая агульная рыса і зьяўляецца прычынай таго, што Масква ня можа быць сапраўднай процівагай ЗША. Супрацьстаяньне квазі-праваслаўнай Расеі й пост-пратэстанцкай Амерыкі – гэта хутчэй сімулякр процістаяньня Дабра і Зла, “Традыцыяналізму” і “Д’яблаполісу”.

Нельга адмаўляць, што ЗША і РФ геапалітычныя супернікі. Але, па сутнасьці, такое суперніцтва зьяўляецца суперніцтвам Сатаны і Антыхрыста. [Так] паміж імі існуюць пэўныя адрозьненьні: ЗША зьяўляецца інструментам зацьверджаньня мандыялізму [ідэалогіі закуліснага масонства, а па-нашаму – інтарэсаў сіянакратыі. – Рэд.], лакаматывам глабалізацыйных [ліберастычных. – Рэд.] працэсаў. Расея ўяўляе сабой зьяву імперыялізму ў больш класічным разуменьні. Аднак за гэтымі адрозьненьнямі, за іх суперніцтвам крыецца пэўнае метафізічнае адзінства, якое маніфестуецца ў працэсе разгортваньня сусьветнай гісторыі.

ЗША ўсталёўвалі сусьветную гегемонію, трымаючы марку змагара з камунізмам. Прыкладна такая ж геапалітычная логіка назіраецца і сёньня. Рэваншысцкія настроі ў Расеі прымушаюць многія народы шукаць абароны на… Захадзе. Гэтым шляхам пайшлі краіны былога сацлагеру і некаторых народаў, якія знаходзіліся пад непасрэднай маскоўскай акупацыяй у складзе СССР (прыбалты, грузіны). Так, адзін імперыяліст прымушае незалежныя народы трапляць у лапы іншага імперскага монстра [!!! Пра гэта ж мы ўвесь час кажам! – Рэд.].

Фактычна, логіка глабалізацыі зьяўляецца наступнай: Расія губляе той ці іншы рэгіён ўплыву, і яго адразу ж “падбірае” ліберастычны Захад. Пры гэтым Амерыцы ня выгадна канчатковае зьнішчэньне Расеі як імперыі – такую колькасьць геапалітычнага матэрыялу ЗША ня змогуць “страваваць” [! – Рэд.]. Ня дзіўна, што Буш-старэйшы ў свой ​​час заклікаў украінцаў… заставацца ў складзе Расейскай імперыізаходнім імперыялістам не была, не зьяўляецца і ня будзе выгаднай Украіна як самастойны геапалітычны гулец [ні расейскім тэрыятарыяльным, ні заходнім фінансавым імперыялістам, ні якім-небудзь яшчэ сацыя-паразітным сілам ня будзе выгаднай ніякая самастойная дзяржава, заснаваная на нацыянальна-дэмакратычных прынцыпах! – Рэд.]. ЗША аддаюць перавагу мець справу з адзінай расейскай імперыяй, чым з шэрагам нацыянальных дзяржаў або [іх] канфедэратыўным утварэньнем.

Якія персьпектывы адкрывае сабой зьнішчэньне Расеі як імперыі?

Па-першае, зьнікненьне расейскай пагрозы прывядзе да таго, што краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы змогуць адчуваць сябе больш незалежна ў адносінах да Захаду. Калі антылібералістычныя сілы ў Заходняй Еўропе і чакаюць сьвятло з Усходу, то яно можа прыйсьці менавіта з тэрыторый Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Менавіта гэты рэгіён яшчэ захаваўся як сапраўды еўрапейскі, менавіта тут моцныя пазіцыі кансерватыўных і нацыяналістычных сіл, менавіта адсюль можа разгарэцца полымя Рэканкісты, або, калі гэты сьвет усё ж канчаткова скоціцца да свайго канца, менавіта на тэрыторыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы можа сфармавацца адзін з найважнейшых асяродкаў супраціву.

Па-другое, на руінах Расійскай імперыі павінен адбыцца нацыянальны рэнесанс як саміх расейцаў, так й іншых народаў (у прыватнасьці, угра-фінскіх), якія змогуць інтэгравацца ў “адфарматаваную” Еўропу. Сукупнасьць гэтых новых дзяржаўных утварэньняў стане своеасаблівай буфернай зонай паміж Еўропай [Заходняй] і Азіяй. Вось такую ​​археафутурыстычную карціну малюе логіка зьнішчэньня Расеі як імперыі…

Бясспрэчна, рабіць адназначныя прагнозы на будучыню нельга. Аднак дастаткова адназначнай можа быць ацэнка бягучага стану спраў, выбар ворагаў і сяброў, выбар правільных ставак. Таму той, хто хоча змагацца супраць сучаснага вар’яцтва, павінен выразна ўсьведамляць, што ў барацьбе з Сатаной ня варта спадзявацца на Антыхрыста, а ў барацьбе з Антыхрыстам бессэнсоўна разьлічваць на дапамогу Сатаны…

Як чалавек, які цікавіцца пытаньнямі філасофіі й глядзіць на сьвет вачыма традыцыяналіста, я сапраўды паважаю Дугіна-інтэлектуала [а мы ў рэдакцыі лічым яго імперскім мудзілай. – Рэд.]. [Але] як украінец, я ўспрымаю яго бясспрэчна варожа. І кагнітыўнага дысанансу пры гэтым не ўзьнікае, паколькі паняцьце варожасьці й павагі ў маім разуменьні ўзаемна адзін адно не выключаюць, а хутчэй арганічна спалучаюцца ў пэўных выпадках (на жаль, сёньня дамінуе іншы падыход, падыход плебеяў, і паводле гэтага падыходу ворага трэба ненавідзець і грэбаваць ім). Падзяляючы шэраг ідэй реактуалізаванага Дугіным традыцыяналізму, я катэгарычна не ўспрымаю яго імперскага вар’яцтва [таму мы і казалі, што ён мудзіла. – Рэд.]. Уласна, менавіта гэтае трызьненьне служыць яркай ілюстрацыяй таго, як мысьляр можа ахвяраваць уласнымі перакананьнямі, прынцыпамі, пасьлядоўнасьцю і ператварыцца ў служку “моцных гэтага сьвету” [гэта і ёсьць прыкметы імперскага мудзілы. – Рэд.].

Раней Дугін быў больш незалежным. Але сёньня ён канчаткова ператварыўся ў паслухмянага герольда аганізуючай імперыі. Як сьпяваў калісьці Ягор Летаў, “пластмасавы сьвет перамог”, і Дугіну даводзіцца быць усяго толькі ідэолагам пластмасавай Расеі. Усё ж тыя, хто пагарджае штучнасьцю і любіць арганіку, павінен змагацца супраць гэтай пластмасавай пачвары. Жыцьцё хаваецца пад яе паверхняй, дзе бурліць патэнцыял вызваленых з-пад імперскай улады народаў. Жыцьцё ёсьць – у маджахедах Каўказу, у змагарах за незалежнасьць Татарстана і Мары-Элу [марыйцаў], у тых, хто выходзіць на мітынгі з плакатамі “Аддзяліце Маскву ад Расеі!”, “Сібір будзе вольнай!”, “Даеш Далёкаўсходнюю рэспубліку!”, у партызанах Прымор’я – тых героях, якія ўласнай ахвярнасьцю спрабуюць абудзіць уласны народ ад імперскага сну. Ва ўсіх згаданых выпадках мы сапраўды бачым жыцьцё, голас арганікі, бастыёны Быцьця. А ў створаным Дугіным ЕСМе [Еўразійскім саюзе моладзі. – Рэд.] жыцьця няма. Нягледзячы на ўсе фінансавыя ўліваньні з боку газпрамаўска-бандыцкага ўраду…

У назьве данага артыкула я ужыў словазлучэньне “ўтопія еўразійства“. Гэта паняцьце, на маю думку, вельмі ўдала адлюстроўвае характар ​​сучаснай “традыцыйнай” (“белай”, “праваслаўнай”, etc .) Расеі. Ненармальная еўразійская імперыя існуе, а вось імперыі-месіі няма. Такая імперыя – гэта фэйк, сімулякр, утопія, міраж.

Затое існуюць народы, якія імкнуцца да Свабоды. І менавіта гэтыя народы здольныя зьмяніць анталагічны статус сьвету”.

(канец артыкула)

 Ад рэдакцыі:

Тым, хто ня так даўно ці ня так уважліва сочыць за тым, як адбываецца разьвіцьцё  ідэалагічнай думкі на нашым сайце, напэўна будзе цікавым даведацца пра тое, какрэтна якія погляды аўтара адпавядаюць таму, што мы сфармулявалі раней.

Калі ласка, вось яны:

– “Расейская імперыя – штучны, дэспатычны, антынацыянальны монстар міжнароднай палітыкі”;

– у інтарэсах людскай цывілізацыі, а тым больш суседніх з Расеяй народаў, патрэбна разбурэньне “гэтай імперыі пры прызнаньні права рускіх на ўласную нацыянальную дзяржаву”;

 – для вырашэньня гэтай задачы патрэбна “супрацоўніцтва прадстаўнікоў розных народаў, якім давялося выпрабаваць на сабе ўплыў маскоўскага імперыялізму”;

– “сучасны Захад – гэта тэрыторыя дэградацыі, труп некалі велічнай цывілізацыі”;

– “прычыны дэпапуляцыі белага насельніцтва ў Расеі й у Еўропе аналагічныя; іх агульнай рысай зьяўляецца нізкі ўзровень маралі”;

– “сутнаснай рысай маскоўскага хрысьціянства зьяўляецца яго цэзарапапізм – ненатуральнае ўгодніцтва сьвецкай уладзе. Сёньняшняе маскоўскае хрысьціянства на чале са сваёй патрыярхіяй зьяўляецца хутчэй дзяржаўным ведамствам, чым Царквой”;

– “ЗША і РФ зьяўляюцца геапалітычнымі супернікамі, але гэта суперніцтва Сатаны і Антыхрыста – ЗША зьяўляюцца інструментам мандыялізму, а Расея ўяўляе сабой класічны тэрытарыяльны імперыялізм. Таму паміж імі па сутнасьці больш адзінства, чым адрозьненьняў”; у дачыненьні да народаў, “адзін імперыяліст прымушае незалежныя народы трапляць у лапы іншага імперскага монстра”; таму “ў барацьбе з Сатаной ня варта спадзявацца на Антыхрыста, а ў барацьбе з Антыхрыстам бессэнсоўна разьлічваць на дапамогу Сатаны…”;

– “Амерыцы ня выгадна канчатковае зьнішчэньне Расеі як імперыі … Затое заходнім імперыялістам не была і ня будзе выгаднай ніякая незалежная дэмакратычная дзяржава”;

– сьвятло для “антылібералістычных сіл у Заходняй Еўропе найверагодней можа прыйсьці з тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы”, дзе “існуюць народы, якія імкнуцца да Свабоды і якія могуць зьмяніць анталагічны статус сьвету”.

Ну, што, класны матэрыял?

Усяго лепшага, сябры!

 

 

4 каментарыя

  1. Litvarus кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя, вы сапраўды знаходзіце звышкаштоўны матэрыял. Дзякуй вам за гэта. Але падаеце яго кепска. Я з першага разу не магу зразумець каго вы цытуеце: Пагребальнага, Ліпу ці Багана? Хто выделяе некаторые словы і фразы жырнымі літарамі? Для чаго увесь тэкст перасыпан ўстаўкамі Рэдакцыяй? Гэта нейкая агрэсія – адразу, калі яшчэ чытач не прачытаў увесь тэкст да канца, тут жа імкнуцца заташчыць яго або ў свае хайруснікі, або паказаць што аўтар памыляецца. Ці нельга было пасля артыкула дать свою аценку, хай па памеру не меньшую за артыкул? Калісьці вы таксама падалі і мой артыкул, я абурыўся, патрабаваў каб вы надрукавалі мае абурэнне, вы гэтага не зрабілі і на гэтым нашай “дружба” скончылася. Тыповые паводзіны двух шляхчыцаў, якіе з-за сваіх дурасцяў губяць ВКЛ. (Натуральна, што у нас ёсць і разыходжанні – у меня за спіной “гнілой” лібералізм, а у вас “негнілая”Расея). Давайце пабачым, калі на выстаўленны Вамі матэрыял пасыпяцца каментары, то я дурань, калі акрамя 2-3 іх не будзе, то меняйце форму падачы матэрыяла на сайце.
    Па сутнасці паспрабую выказацца пасля.

  2. з...лы беларус кажа:

    Сапраўды каштоўны аналіз, падзяляю аптымізм Рэдакцыі – развіццё падзей аб’ектыўна -прыроднае ( змяненне клімату з-за глабальнага пацяплення) дае шанец цэнтральна- і ўсходнееўрапейскім краінам кансалідавацца па-за межамі імперый і мець лепшую матэрыяльную і інтэлектуальную будучыню.

  3. Siarhiej кажа:

    “Так, адзін імперыяліст прымушае незалежныя народы трапляць у лапы іншага імперскага монстра”

    Але ж монстры не зусім падобныя. Заходні монстр прытрымліваецца хоць нейкіх правілаў ды і свабоды там больш. Большая свабода дае больш шансаў для нацыяналістаў. Да таго ж на Захаде ёсць шмат прынцыповых людзей. Спадзявацца што Усходняя Эўропа “аздаровіць” заходняе грамадства ня трэба. Пасля шматгадовага этнацыду і генацыду, на што ўсходнія народы здольныя?

  4. С.Высоцкі кажа:

    Я таксама не падтрымоўваю такую антызаходнюю катэгарычнасьць ды пячорны антыамерыканізм…
    Глабальныя палітычныя гульцы натуральна бароняць свае інтарэсы. Калі патрэбна-бароняць жорстка і цынічна…Аднак калі зьявіліся нейкія правілы, нормы, калі сьвет перастаў быць татальнай вайноў усіх супраць усіх, то найперш дзякуючы еўрапескай цывілізацыі…
    ЗША не зьяўляюцца сусьветным дабрачынным фондам, але няма аніякага сэнсу ў дэманізацыі гэтай краіны…А што, Кітай -лепшы?..Гэты сайт досыць дэталёва распавёў пра глыбінную філасофію кітайцаў-расізм самага жахлівага разліву…
    Пра іслам і так усё бачна, і нават расейская імперыя бяз процістаяньня Штатаў даўно б канчаткова расправілася і з Беларусьсю. і з Грузіяй, і з краінамі Балтыі…Не разумець гэтага можа толькі наіўны чалавек…
    Думаецца, патрэбна канцэнтравацца на праблеме сучаснай дэградацыі Еўропы, заняпадзе хрыстыянскіх ды нацыянальных традыцый, праблеме дамінаваньня цынізму ды скрайняй амаральнасьці…А не скідваць усе грахі на праклятых “амерыканскіх масонаў…”

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы