20 лютага г.г., як разьвіднела, у Кіеве, нягледзячы на аб’яўленае перамір’е і дзень жалобы па дзясятках загінулых напярэдадні, адбыліся актыўныя падзеі, у час якіх з абодвух бакоў пачалося выкарыстаньне агнястрэльнай зброі. Цяпер можна цьвёрда казаць: ва Ўкраіне пачалася нацыянальна-вызвольная, дэмакратычная рэвалюцыя! Нагадваем, сачыць за гістарычнымі падзеямі можна on-line (трэба выйсьці на YouTube і набраць “Espreso TV”). Ніжэй мы выставілі некаторыя кадры зь Кіева ў асноўным за сьветлы час 20 лютага. Але перад тым, як іх праглядаць, настойліва раім спачатку праглядзець кароткія відэа, на якіх бачна, як расейскія агенты “цітушкі” зьбіваюць у Кіеве ўкраінскіх патрыётаў-майданаўцаў (напрыклад, тут: http://via-midgard.info/news/berkut-i-titushki-izbivayut-protestuyushhix-v.htm; вось такое жыцьцё зноў чакае ўкраінцаў, калі яны не перамогуць… Але, ці толькі іх?).
Рэдакцыя.
Ніна АКСЁНЧЫК
Вершы Украіне.
АДСТРЭЛ УКРАІНЦАЎ НА МАЙДАНЕ
Украінска – крамлёўская мафія
Загадала: “Страляйце людзей!”
Бо для іх украінцы не людзі—
А ніжэй нат за гмыз на вадзе.
І ляцяць Януковіча кулі
У сэрцы, у горлы, дзявочы стан….
Запалохаць. Забіць. Каб ніколі
Народ ужо не паўстаў.
Стрэлы грымяць—
А украінцы не баяцца.
Ідуць пад кулі.
На Майдане стаяць.
Казацкія гены у нацыі –
Сьмерці, ворагаў не лякацца.
А толькі перамагаць!
У крыві, у сьнезе, на марозе –
Супраць бандытаў. За свае правы.
За Украіну незалежную, ў свабодзе,
Не шкадуюць хлопцы галавы.
Сьнег набрак крывёй.
Набраклі камні.
А Майдан скрываўлены Стаіць!
Мужнае украінскае сэрца
Кулямі бандытаў не спыніць.
Бо толькі той народ перамагае,
Чые сыны на сьмерць у бой ідуць.
Іх душы неба продкаў прывітае.
Героямі усіх іх назавуць.
А маці захлынаюцца сьлязамі…
Не плач, матуля,
Гэта долі кон.
Каб ня быць манкуртамі, рабамі,-
Гінулі найлепшыя спакон.
Сын цябе ніколі не пакіне.
Як ластаўка вясною прыляціць—
Белым кветам-сонцам пры каліне
Душа яго ў вакенца паглядзіць.
Вы толькі ціха запаліце сьвечкі,
Каб агонь душы ўмацаваць.
Зорамі над намі—наша вечнасьць.
Роду нашага нямераная раць.
27.02.2014