nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

У краінах НАТА кажуць, што Пуцін страціў розум, але дапамагаць украінцам пакуль не сьпяшаюцца

сакавік 7, 2014 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Пуцін-Захад 1Сёньня ўжо і на Захадзе розныя людзі пачалі заўважаць, што “Захад” не сьпяшаецца выканаць сваё абяцаньне забясьпечыць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны ва ўмовах пагрозы ёй. Выстаўляем ніжэй два артыкулы – адзін з Турэччыны, другі з Брытаніі – якія гэта пацьвярджаюць. Іх карысна пачытаць тым, хто ўсё яшчэ не ўсьведамляе (нягледзячы на нашы шматлікія доказы, тлумачэньні, папярэджваньні), што Захаду, на які можна абаперціся любому народу ў час змаганьня за незалежнасьць, дэмакратыю, справядлівасьць, як такога ў прынцыпе не існуе

 

Першы артыкул узяты з Турэцкага выданьня “Turkiye gazetesi” (цытуецца па http://www.kavkaz.org.uk/russ/content/2014/03/06/103455.shtml). Яго аўтар лічыць, што крамлёўскі верхавода дзейнічае ў рамках цалкам рацыянальнай адэкватнасьці. Проста ён пралічвае рэакцыю бесхрыбетнага і абсалютна беспрынцыпнага “Захаду”

Вось тэкст гэтага артыкула:

“Пасьля расейскай акупацыі Крыма федэральны канцлер Нямеччыны Ангела Меркель сказала Абаме, што Пуцін, зь якім яна правяла тэлефонныя перамовы, «быццам згубіў усе сувязі з рэальнасьцю» і «жыве ў іншым сьвеце». Так, амаль ніхто не чакаў, што пасьля перастановак ва ўкраінскім ўрадзе Пуцін пойдзе на ўварваньне ў Крым.

Вядома, усе меркавалі, што ён зробіць свой ​​ход на шахматнай дошцы Украіны, аднак ніхто ня думаў, што ён пераверне ўвесь шахматны стол.

Усьлед за акупацыяй, якая прывяла ў зьбянтэжанасьць усю міжнародную супольнасьць, заходнія лідары могуць колькі заўгодна доўга ратавацца ў апавяданьнях пра тое, што Пуцін зьяўляецца «неўраўнаважаным, адарваным ад рэчаіснасьці псіхапатам». Ужо сёньня ў заходняй прэсе зьявілася цэлая чарга аналітыкаў, якія жадаюць паставіць Пуціну дыягназ. «Гіпертаксічная шызафрэнія» або «комплекс Цэзара» – толькі пара з гэтых медыцынскіх заключэньняў.

Згодна з гэтым дыягназам, Пуцін перакананы, што зьяўляецца самым выключным чалавекам сьвету, і лічыць, што валодае сілай, якая дазволіць зьмяніць хаду гісторыі. Вядома, каб растлумачыць безразважныя дзеяньні Пуціна, заходнія лідары могуць працягваць знаходзіць суцяшэньне ў псіхалагічнай навуцы, але для разуменьня паводзінаў Пуціна значна больш прыдатным матэрыялам ўсё яшчэ застаецца тэорыя міжнародных адносін.

Перш за ўсё карысна ўнесьці яснасьць у карціну, якая складаецца. Пуцін (яшчэ)не акупаваў Кіеў. Або (пакуль) ня правёў ваенную аперацыю на тэрыторыі ўсходняй Украіны. Ён ажыцьцявіў ўварваньне ў Крым, 60% насельніцтва якога складаюць рускія. Гэты крок, які заходнія лідары расцэньваюць як вар’яцтва, усяго толькі пробная паездка для Пуціна.

Пуцін не знаходзіцца “ў іншым сьвеце», як мяркуе Меркель. Насупраць, Пуцін выдатна бачыць дынамікі сьвету, у якім ён жыве, і ён лепш Абамы і Меркель разумее коды новага сьветапарадку. Ён ведае, што яму нішто не пагражала, калі ў 2008 годзе ён пачаў вайну з Грузіяй.

Ён ведае, што яму было дазволена пазбавіць краіну 20% тэрыторыі й ператварыць яе ў тэрыторыю-сатэліт.

Ён ведае, што яму не пагражае расплата за тое, што ён дэ-факта зьяўляецца адказным за масавыя забойствы, якія працягваюцца тры гады ў Сірыі.

Ён ведае, што яго нават ўзнагародзілі за тое, што ён зьяўляецца спонсарам гэтай разні, ён стаў найважнейшым удзельнікам міжнародных канферэнцый і гульцом, заявы якога выклікаюць найбольшую цікавасьць.

Пуцін бачыць, што яго агрэсіўная экспансіянісцкая палітыка адпавядае пастаўленым мэтам.

Пуцін-Захад 2

Ён бачыць, што ва ўмовах новай халоднай вайны дынамікі старой халоднай вайны больш ня дзейнічаюць. Ён бачыць, што перад ім – цынічная Еўропа і спрагненая замкнёнасьці Амерыка.

Ён бачыць еўрапейскія дзяржавы, якія спаборнічаюць адна з адной за магчымасць прыцягнуць у якасьці інвестыцый брудныя, але неверагодныя сваімі аб’ёмамі капіталы расейскіх алігархаў. Ён бачыць, што дзякуючы пагадненьням ў энергетыцы, ён зможа наблізіць да сваёй восі самую моцную краіну Еўропы – Нямеччыну. Разам з тым ён бачыць, што ў Белым доме затрымаўся прэзідэнт, якога можна назваць самым нікудышным за ўсю гісторыю Амерыкі.

Пуцін не баіцца. Бо няма ні адной сілы волі, якая магла б яго напалохаць. Ён ведае, што адзінае, з чым ён сутыкнецца пры парушэньні прынцыпаў міжнароднага права – гэта некалькі слабых асуджальных пасылаў. Ён бачыць, што Амерыка і Еўропа любяць мудрагеліста і вытанчана паразважаць над правамі чалавека, абсалютна не надаючы значэньня даныя паняцьням.

Ён ведае, што еўрапейскія дзяржавы, якія выстройваліся ў чаргу для адмываньня брудных грошай расейскіх алігархаў, і Амерыка, якая забывае пра свае “чырвоныя рысы”, не нясуць для яго пагрозы.

Растлумачыць паводзіны Пуціна вар’яцтвам немагчыма, бо ён дзейнічае ў межах першакласнай рацыянальнасьці. Пуцін – тыран, і як любы тыран ён працягвае весьці свой курс, расплачваючыся за свае дзеяньні толькі скупой крытыкай у свой ​​адрас.

Выслоўе расейскага імператара Аляксандра III: «У Расеі ёсьць толькі два саюзнікі: армія і флот», – зноў становіцца дэвізам Расеі. Ёсьць Расея, якая за апошнія гады шмат інвесьціравала ў вайсковую сьферу, падвысіла вайсковыя выдаткі на 40%, правяла мадэрнізацыю ўзброеных сіл, а ў ідэалагічнай вобласьці пераняла імперскае бачаньне. І ёсьць Захад, які спадзяецца, што Пуцін ня будзе выкарыстоўваць гэтую вайсковую сілу зламысна. Пры гэтым тое, што надзея – не зьяўляецца стратэгіяй, пацьвярджаецца з кожным новым ходам Пуціна.

Цікавы бок пытаньня заключаецца ў тым, што, акрамя вайсковага патэнцыялу і сілы, у халоднай вайне Расеі (якая занадта падкрэсьлівае сваю сілу) і Захаду (які занадта памяншае сваю сілу) вызначальнай становіцца воля і адвага. І, у адрозьненьне ад іншых, Пуцін дэманструе гэтую волю.

З дапамогай крымскай акупацыі Пуцін, з аднаго боку, дае пасыл былым савецкім краінам, з другога – пагражае ўнутрырасейскай апазіцыі. Натуральна, ён не жадае, каб посьпех пратэстоўцаў ва Украіне стаў крыніцай натхненьня для іншых краін і, вядома, апазіцыі ў яго ўласнай краіне.

Калі Пуцін не сутыкнецца зь якой-небудзь сур’ёзнай рэакцыяй у дачыненьні да акупацыі Крыма, гэта будзе не апошняй яго неразважлівасьцю. На чарзе – прыбалтыйскія дзяржавы, а таксама новыя саюзы на Блізкім Усходзе.

Самай гучнай была рэакцыя Прыбалтыкі (Літва і Латвія спантанна заклікалі НАТА тэрмінова правесьці кансультацыі), і гэта невыпадкова. Яны ведаюць, што зь імі можа адбыцца далей.

Экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, які перажыў расейскую інтэрвенцыю ў 2008 годзе, сказаў аб крымскай акупацыі: “Дэжавю”. Пры такім разьвіцьці падзей у сітуацыі новага крызісу мы зноў зьвернемся да гэтага слова, прыводзячы ў якасьці прыкладу ўжо крымскія падзеі.

Калі ў 1938 годзе Гітлер акупаваў частку Чэхаславакіі й далучыў яе да тэрыторыі Нямеччыны, дабро на гэта на Мюнхенскай канферэнцыі даў скораны Захад.

Усім нам вядома, як далей разьвівалася гісторыя. Часам пазьбяганьне канфлікту цягне за сабой значна больш буйныя і разбуральныя канфлікты.

Амерыканская палітыка «і нашым, і вашым» у час праўленьня Абамы, на жаль, не спрыяе забесьпячэньню глабальнай бясьпекі. Наадварот, сьвет рухаецца ў бок яшчэ большай пагрозы і канфліктагеннасьці.

Пуцін паводзіць сябе так зусім не таму, што ён вар’ят або страціў сувязь з рэчаіснасьцю. Ён дзейнічае так таму, што ён, наадварот, самы рацыянальны гулец, які ва ўсіх узьнікаючых крызісах найлепшым чынам аналізуе рэаліі. І шкадаваць яму няма пра што”.

(канец цытаваньня артыкула ў “Turkiye gazetesi”)

Пуцін-Захад 3Другі артыкул, які належыць Пітэру Осбарну, быў надрукаваны ў лонданскай газеце “Daily Telegraph”. У артыкуле “Мы цяпер процістаім Уладзіміру Пуціну, хаця раней мы яго ўлагоджвалі” аўтар піша (узята адсюль: http://www.telegraph.co.uk/news/worldnews/vladimir-putin/10679121/Ukraine-crisis-We-confront-Vladimir-Putin-now-yet-appeased-him-before.html):

“13 гадоў таму я быў ​​запрошаны ў сярэдзіне рускай зімы, каб выступіць у Маскоўскай школе палітычных дасьледаваньняў. Пасьля гэтага я слухаў да позьняй ночы аповеды студэнтаў… скрозь бясконцыя чаркі гарэлкі.

Больш за ўсё, аднак, я ўспамінаю доўгую гутарку з Родам Лайнам – пазьней брытанскім амбасадарам. Тады Лайн актыўна выступаў на баку адносна новага расейскага прэзідэнта Ўладзіміра Пуціна. Ён спрабаваў ігнараваць яго жорсткасьць, грэбаваньне правамі чалавека і падкрэсьліваў, што Пуцін быў адзіным рускім, здольным выратаваць Расею з хаасу і катастрофы, у якую яна спаўзла пасьля краху камунізму [і пасьля 7-банкіршчыны эпохі Ельцына. – Рэд.].

На той час ужо было зразумела, якім менавіта Пуцін зьбіраецца быць. Другая чачэнская вайна – адна з самых жудасных у 21-м стагодді – ужо ішла поўным ходам. Тысячы мірных жыхароў былі забітыя хаатычнымі бамбаваньнямі й абстрэламі з боку расейскіх сіл. Былі распаўсюджаны катаваньні й пазасудовыя забойствы. Неўзабаве, пасьля маёй размовы з брытанскім амбасадарам, Музей халакосту ў ЗША разьмясьціў Чачэнію ў сваім Сьпісе назіраньня за генацыдам [не было і няма ні назіраньня, ні карысьці ад яго, а пра халакост узгадалі; якія мы малайцы… – Рэд.].

Нядаўнія забойствы ва Ўкраіне ў параўнаньні з 50.000 загінулымі ў Чачні [на справе 255.000 – Рэд.] выглядаюць ледзь ня ўколам. Тым ня менш, канфлікт [у Чачні] пайшоў практычна без паведамленьняў. Магчыма, гэта зьвязана з цяжкасьцю трапіць у Чачэнію, або, што больш верагодна, зь небясьпекай паведамленьня зьнешняму сьвету [пра тое, што там адбываецца]. Якімі б ні былі прычыны, бядотнае становішча няшчасных чачэнцаў так і ня стала важнай падзеяй, як у выпадку ўкраінцаў. Ніводны заходні ўрад не прыйшоў ім на дапамогу. Наадварот, пасьля разбурэньня вежаў-блізьнят [у Ню-Ёрку], кампаніі Пуціна было дадзена нешта накшталт афіцыйнага ўхваленьня, калі ён апынуўся прыкрытым больш шырокім парасонам “вайны з тэрорам” Буша-Блэра.

Цалкам відавочна, аднак, што брытанцы і амерыканцы [яшчэ тады] дакладна ведалі, кім ёсьць Уладзімір Пуцін, калі мы працягвалі руку дапамогі былому афіцэру КДБ у пачатку ХХІ стагоддзя. Мы ведалі, што ён быў рускім патрыётам [імперыялістам. – Рэд.], які ня спыніцца ні перад чым, каб аднавіць славу савецкай імперыі [ну, вось, аўтар і сам сказаў, што ён за “патрыёт”. – Рэд.] – і падтрымалі яго ўсё роўна.

Мы прытрымліваліся гэтай палітыкі шмат гадоў.

Калі рускія ўварваліся ў Грузію, мы дазволілі, каб ім і гэта сышло з рук.

Калі Аляксандр Літвіненка – дарэчы, грамадзянін Вялікабрытаніі – быў забіты ў Лондане, урад зрабіў мінімальны шум. У апошні час ён нават спрабаваў блакаваць кампанію яго адважнай і годнай удавы Марыны што да грамадскага дазнаньня абставінаў яго забойства (Высокі суд пастанавіў аднагалосна на яе карысьць у мінулым месяцы).

Калі Пуцін супраціўляўся брытанскім просьбам аб экстрадыцыі верагоднага забойцы Літвіненкі былога агента КДБ (а сёньня і расейскага дэпутата) Андрэя Лугавога, мы нічога не зрабілі.

Ёсьць розныя прычыны (хаця і ня вельмі слаўныя) заняць няпэўную пазіцыю. Усё больш і больш энэргіі Еўропа атрымлівае з Расеі. Нашы ўласныя кампаніі (ня толькі ВР) маюць сур’ёзную зацікаўленасьць прысутнічаць там. Лонданскі Сіці зарабіў фартуну на расейскіх алігархах, якія неверагодна ўзьнялі кошты на нерухомасьць на Mayfair. Мы спадяемся на маскоўскую выведку ў барацьбе з Аль-Каідай. У наступным годзе мы будзем у значнай ступені залежыць ад добрай волі Масквы ў забесьпячэньні бясьпечнага выхаду [ганебных уцёкаў. – Рэд.] з Афганістана для нашых войскаў і тэхнікі.

Такім чынам, адна з самых вялікіх таямніц вакол апошніх падзей ва Ўкраіне [гэта пытаньне], чаму Брытанія (і Злучаныя Штаты) адкінула гэтую палітыку першачарговага падстройваньня пад Пуціна.

Летась у лістападзе прэзідэнт Януковіч вырашыў адмовіцца ад дамовы аб супрацоўніцтве зь Еўрапейскім Зьвязам і замест гэтага заключыў пагадненьне з прэзідэнтам Пуціным. З гэтага моманту Захад пачаў з агідай ставіцца да Януковіча і мы пачалі аб’ядноўваць сябе з пратэстоўцамі супраць яго рэжыму.

Як часта бывае, гэты манеўр пайшоў ня так. Выдаленьне прэзідэнта, якое атрымала падтрымку насельніцтва ў Кіеве, было ажыцьцёўлена з дапамогай групы жорсткіх і непрыемных Правых партый, зь якіх Прывы сектар (сёньня ён адказвае за групы маладых людзей, якія патрулююць сталіцу зь бейсбольнымі бітамі й зброяй) быў найбольш эфектыўным [!!! – Рэд.]. Тут ёсьць цікавыя аналогіі зь Лівіяй і Сірыяй, дзе заходнія намаганьні па працы з «памяркоўнымі» скончыліся тым, што ўладу атрымалі экстрэмісты [тут маем адкрытае прызнаньне з боку заходняга лібераста ў бездапаможнасьці таго, чаму ён служыць – ліберастызму. – Рэд.].

Ці ўпадзе Ўкраіна ў хаас і экстрэмізм? Калі так, гэта будзе дакладна тая справа, пра якую папярэджваў Род Лайн у нашай гутарцы гады таму – [гаворка была пра] змрочны сьпіс апошніх няўдач Захаду ў зьнешняй палітыцы, калі мы ўцягваліся ў справы іншых, толькі каб убачыць іх жудасныя наступствы.

Тым ня менш, калі гэта пойдзе задалёка, мы адмовімся ад рэалістычных прынцыпаў [рэал палітык], сфармуляваных Лайнам, і вернемся да ліберальнага інтэрвенцыяналізму эры Блэра [гаворка пра тое, што Блэр разам з Бушам выраблялі ў Аўганістане й Іраку; нічога сабе “пазітыўныя дзеяньні”… – Рэд.]. Лепшае апісаньне таго, што адбываецца – гэта блытаніна і бязладдзе.

Праўда ў тым, што Брытанія мае прынамсі дзьве зьнешнія палітыкі. Уільям Хейг распрацаваў вытанчаную ліберальную рыторыку, падмацаваную палітыкай бессэнсоўных жэстаў. Яго паездка ў Кіеў на мінулым тыдні была самым бессэнсоўным наведваньнем замежнай сталіцы з часоў, калі сэр Алек Дуглас-Хьюм прыляцеў у Рэйк’явік на вышыні Халоднай вайны.

У той жа час, іншыя – такія як Хью Паўэл у Радзе нацыянальнай бясьпекі (назвы зьнешнепалітычных ведамстваў Вялікабрытаніі сталі больш грандыёзнымі, тады як наш уплыў у сьвеце зьмяншаецца) – перакананы, што рашучыя дзеяньні ня будуць прынятыя.

Злучаныя Штаты таксама маюць прынамсі дзьве паралельныя зьнешнія палітыкі. І прэзідэнт Абама, і яго дзяржсакратар Джон Кэры стварылі прыватныя таемныя кабінеты, якія працуюць незалежна ад дзяржаўнага апарату. У выніку, як у Англіі, так і ў Амерыцы была супярэчнасьць паміж нашай неразважнай рыторыкай і нашай асаблівай асьцярожнасьцю ў практычных пытаньнях.

Гэты кантраст паміж тым, што палітыкі робяць і што яны кажуць, вядома, ёсьць эндэмічным у разьвітых дэмакратыях. Па ўнутраных праблемах гэта стала адной з галоўных прычын правалу даверу да палітычнага класу – але гэта яшчэ не сьмяротна. У той час у зьнешняй палітыцы вялікі разрыў паміж рыторыкай і сапраўднымі намерамі вельмі небясьпечны.

На шчасьце, Ангела Меркель прыйшла на дапамогу. Канцлер Нямеччыны паклала канец размовам пра эканамічныя санкцыі й стала галоўным суразмоўцам з прэзідэнтам Пуціным. Гэта азначае важны паваротны пункт у пасьляваенным сьвеце. Нямеччына ўжо даўно дамінуючая эканамічная дзяржава ў Еўрапейскім Зьвязе. Пані Меркель у цяперашні час вяртае эканамічную моц у дыпламатычную ўладу.

На гэтым тыдні гэты выдатны дзяржаўны дзеяч-жанчына зрабіла важны крок для вяртаньня руска/нямецкага партнёрства назад у сэрца Еўропы – дасягненьне, якое традыцыйна брытанская зьнешняя палітыка імкнулася прадухіліць. Але тады атрымліваецца, што ў адрозьненьне ад Вялікабрытаніі, Меркель разам з Пуціным маюць дакладнае бачаньне сваёй ролі на сусьветнай арэне”.

(на гэтай іранічнай ноце і заканчваецца артыкул)

У завяршэньне матэрыяла мы вырашылі яшчэ раз нагадаць нашым наведвальнікам як “Захад” доўга і старанна гадаваў сьвету дыктатара Пуціна (гл. фота ніжэй).

Пуцін-Захад 4

 

Акрамя таго, мы яшчэ раз настойліва заклікаем “Захад” прыслухацца да той практычнай прапановы (па пытаньні,  што “Захаду” цяпер рабіць), якую мы агалосілі вось тут: https://nashaziamlia.org/2014/03/02/6601/#more-6601 – падстроіўшыся пад вынкі яго ж шматгадовай палітыі…

 

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы