nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Чаму здарыўся “Смаленск”?

11 красавіка, 2014 | 2 каментарыя

Смаленск 5З нагоды 4-й гадавіны польскай трагедыі пад старабеларускім Смаленскам у Польшчы ўчора адбыліся розныя падзеі – ад маніфестацый перад расейскай амбасадай у Варшаве да падачы грамадству Мацэрэвічам чарговай нізкі фактаў, якія зноў даводзяць, што авіякатастрофа адбылася з-за тэракту (хто ведае польскую, можа пачытаць тут пра сьляды выбуху ўнутры салона прэзідэнцкага “Тупалева”: http://wpolityce.pl/smolensk/190898-macierewicz-salonka-prezydenta-zostala-rozerwana-w-powietrzu-nie-ma-innego-wytlumaczenia-nasz-wywiad; гл. таксама першыя два фота зьлева). Аднак мы на нашым сайце ўжо падавалі столькі фактаў, якія даводзяць арганізаваную невыпадковасьць сьмерці 96 прадстаўнікоў польскай патрыятычнай эліты на чале з прэзідэнтам Качыньскім, што большасьць нашых чытачоў, якія карыстаюцца рацыянальнай часткай псіхікі, напэўна ўжо больш цікавіць пытаньне, пастаўленае ў загалоўку. На гэтае “чаму?” сёньня адказвае рэдактар Газеты польскай штодзённай (Gazeta Polska Codziennie) Томаш Сакевіч (гл. трэцяе фота). Яго артыкул узяты адсюль: http://niezalezna.pl/53990-po-co-byl-smolensk.

Рэдакцыя.

 

“Смаленская катастрофа была прызнаная польскім Сеймам за самую вялікую пасьляваенную трагедыю Польшчы. Цяжка параўнаць мільёны ахвяр Другой сусьветнай вайны з тым, што адбылося 10 красавіка 2010 года. Аднак, нават падчас Другой сусьветнай вайны так не адбывалася, каб адначасна загінуў кіраўнік дзяржавы, усё вайсковае кіраўніцтва, палітычная і духоўная эліта народу. “Смаленск” быў вялікім ударам у нашу дзяржаву. Наступствы гэтай катастрофы былі такімі, што быццам аб’ядналіся катастрофа ў Катыні з Гібралтарскай [у апошнім выпадку маецца на ўвазе наступнае: 4 ліпеня 1943 г. у Гібралтары пацярпеў крушэнне цяжкі бамбавік далёкага дзеяньня Б – 24С «Ліберэтар». На яго борце знаходзіўся прэм’ер-міністр польскага эміграцыйнага ўраду і галоўнакамандуючы войскамі РП генерал Уладзіслаў Сікорскі, яго дачка Зоф’я, начальнік польскага Генштабу генерал Тадэвуш Клімецкі, а таксама некалькі пасажыраў. Выратаваўся толькі першы пілот. Да гэтага часу, нягледзячы на высновы двух афіцыйных рассьледаваньняў, абставіны катастрофы не атрымоўваецца выразна сфармуляваць. Больш за тое, усе дакументы абедзвюх камісій зачыненыя ў Брытанскім вайсковым архіве і не падлягаюць адкрыцьцю да 2033 г. – Рэд.].

У час вайны трагедыя смаленская не была б магчымай. Проста падчас ваенных падзей абавязковымі зьяўляюцца больш высокія меры бясьпекі. Не лятаюць на бяззбройным самалёце над варожай тэрыторыяй, не разьмяшчаюць важных людзей у адным месцы, не апавядаюць усё пра маршрут і час палёту. У час вайны на працягу ваенных дзеяньняў можа таксама страціць некалькіх камандзіраў, але яны не паміраюць без бою або адначасна. Між тым, супраць палякаў атрымалася выкарыстаць эфект нечаканасьці. Яны ляцелі зь мірнай місіяй. Яны хацелі памаліцца на магілах сваіх пакутнікаў і аддаць даніну павагі героям. Удалося  напасьці на іх зьнянацку, таму што адзін бок ужо быў даўно ў стане вайны, а іншы ня ведаў, што гэтая вайна ўвогуле ідзе

 

Вайна Пуціна.

Гаворачы ў катэгорыях ваенных, Пуцін палічыў, што яго краіна падверглася нападу. Для Расеі кожнае дзеяньне, якое аслабляе ваенны патэнцыял краіны, разглядаецца як аб’яўленьне вайны. Пуцін палічыў, што распад СССР быў найвялікшай геапалітычнай катастрофай ХХ стагоддзя. Расея, якая страціла сваіх васалаў, аслабла і заняпала эканамічна. Выхад большасьці краін Варшаўскай дамовы з расейскай сьферы ўплыву і ўступленьне ў НАТА было ацэнена ў Маскве як папераджальны званочак. Настаў час для Расеі бараніцца ад ўварваньня Захаду.

Наступныя падзеі, такія як вайна на Каўказе ці бунт чачэнцаў, сталі для Масквы сігналам, каб перайсьці ў стан вайны. Партыйных рэфарматараў замянілі ГэБісты, якія ў рамках фракцыйнай барацьбы адціснулі вайскоўцаў з ГРУ, абвінавачаных у няўдалай перабудове. Пуцін правёў сацыяльную мабілізацыю вакол вайны ў Чачні, абвінавачваючы чачэнцаў у тэрактах у Расеі. Як пазьней высьветлілася, шмат ускосных доказаў паказала, што іх сапраўднымі арганізатарамі былі расейскія сьпецслужбы.

Падчас расейскай агрэсіі, падставай для якой быў вышэй узгаданы тэракт, чачэнцы –  гэта доблесны народ – пацярпелі паразу. Але для таго, каб гэта адбылося, Расеі не хапіла гіганцкай вайсковай перавагі. Масква была вымушана пачаць рабіць страшную разьню мірнага насельніцтва. Маштабы генацыду зьдзівілі ўвесь сьвет, многія назіральнікі ня верылі, іншыя аддавалі перавагу гэтага ня бачыць. Нават тады Пуцін мог быць упэўненым, што сьвет дазволіць яму шмат.

Самі расейцы, між тым, прымаюць усё, абы далі ім бясьпеку і пачуцьцём вялікадзяржаўнасьці.

 

Той, хто спыніў Маскву.

Пуцін апанаваў сітуацыю на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, але пачаў губляць уплыў у рэспубліках былога СССР. Ахапілі іх каляровыя рэвалюцыі, якія сустрэлі прыхільнасьць Захаду і Польшчы. Украінскую Аранжавую рэвалюцыю атрымалася здушыць з дапамогай агентуры і дзелавых сувязяў. Справакаваўшы сварку паміж правадырамі былой рэвалюцыі (у асноўным паміж Юшчанкам і Цімашэнка), атрымалася вынікова дыскрэдытаваць мясцовы незалежніцкі рух. У Грузіі, аднак, ужо так проста не было. Прэзідэнт гэтай краіны Міхаіл Саакашвілі моцна трымаў стырно ўлады і не згубіў кантроль над краінай. Калі не атрымалася забраць у яго ўладу, нягледзячы на справакаваныя дэманстрацыі, Расея вырашыла зрабіць наступны крок. Гэта было ваеннае ўмяшаньне. Як звычайна, каб знайсьці зачэпку для яго, быў выкарыстаны этнічны канфлікт і правакацыя. Расея была блізкая да дасягненьня сваёй мэты. Але ёй стаў на шляху наш прэзідэнт Лех Качыньскі.

Задача яго не была лёгкай. З аднаго боку, Злучаныя Штаты, праводзячы палітыку перазагрузкі, не жадалі занадта моцна ўцягвацца ў спрэчку з Расеяй. Зь іншага боку, новы ўрад Дональда Туска зьмяніў польскія палітычныя мэты і замест таго, каб зрабіць стаўку на саюз з Украінай, краінамі Балтыі й Грузіяй, жадаў дамаўляцца з Масквой. Прэзідэнт Качыньскі ўсё ж змог выкарыстаць сетку сваіх кантактаў з прэзідэнтамі незалежных дзяржаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы і ўразіў сусьветнае грамадства сьмелай сумеснай паездкай у Тбілісі. У выніку дзейнасьці нашага прэзідэнта Масква мусіла спыніцца.

Пуцін добра ведаў, хто перашкодзіў яму ў зьдзяйсьненьні яго планаў і прынізіў перад сьветам. Такім чынам, ён павінен быў адрэагаваць. Калі гэта ён не зрабіў бы, Лех Качыньскі мог лёгка знайсьці пасьдоўнікаў. Пуцін мог проста дапамагчы Дональду Туску ў палітычным зьнішчэньні Качыньскага, але гэтага было на тым этапе яўна замала. Таму ён абраў варыянт, які быў нашмат больш захапляльны – варыянт, які здаваўся зь яго пункту гледжаньня найбольш прыдатным.

Пасьля сьмерці Леха Качыньскага адбылася хуткая зьмены ўлады ва Ўкраіне і ў Грузіі. Расея пачала ўмацоўваць свой ​​уплыў і ўзьдзейнічаць таксама на сітуацыю ў іншых краінах, такіх як Польшча ці Вугоршчына.

 

Катастрофа Расеі.

Пуцін амаль выйграў. Аднак ён не прадбачыў людскага чыньніка. Аказалася, што, нягледзячы на супрацоўніцтва польскай палітычнай эліты зь кіраўніцтвам Расеі ў час затушоўваньня смаленскага рассьледаваньня, палякі не забылі пра тое, што адбылося 10 красавіка 2010 г. Больш за тое, усё гучней патрабавалі праўды. Ва Ўкраіне адбыўся бунт людзей, абураных ўрадам маскоўскіх васалаў. Аказалася, што палітычныя эліты, якія кіруюць сёньня Грузіяй, хоць першапачаткова мелі падтрымку Масквы, аддалі перавагу дамоўленасьцям зь Еўропай і ЗША. Тое, што Пуцін не прадбачыў людскага чыньніка​​, апынулася яго самай вялікай слабасьцю. Цяпер далучыўся да гэтага канфлікт інтарэсаў паміж Расеяй і ЗША – бо абедзьве краіны змагаюцца за энергетычныя рынкі.

Цяпер бачна, што забойства прэзідэнта Польшчы адклала непазьбежную катастрофу Масквы ўсяго на некалькі гадоў.

Але гэтая катастрофа ўласна набліжаецца…”.

(канец артыкула)

Ад рэдакцыі:

Мы, натуральна, падзяляем аргументацыю пана Сакевіча што да глыбінных прычын смаленскай авіякатастрофы 4-гадовай даўніны. Лех Качыньскі сваёй палітычнай дзейнасьцю ў межах Цэнтральнай Еўропы перайшоў дарогу многім… Але з нагоды хочам яшчэ раз зьвярнуць увагу на пару дадатковых фактаў, пра якія ўсе іншыя па вядомых прычынах любяць маўчаць…

Першы. Адзін Пуцін па ўласным жаданьні – ці нават аб’яднаўшыся з Тускам, Камароўскім, Сікорскім – ня мог бы зьдзейсьніць аж такую сьпецаперацыю (не забывайце, загінуў прэзідэнт буйной еўразьвязаўскай краіны, краіны – сяброўкі НАТА). Гэта магло адбыцца толькі таму, што рашэньне пра яе правядзеньне было прынятае на больш высокім палітычным узроўні – узроўні глабальнай улады. Адтуль – са сьферы адказнасьці й дзейнасьці сіянакратыі – паступіла і прапанова Пуціну, і адбывалася (і сёньня працягвае адбывацца!) глабальнае інфармацыйнае прыкрыцьцё гэтай сьпецаперацыі.

Карацей, у падзеях гібелі 96 палякаў на чале з прэзідэнтам Польшчы Пуцін – усяго толькі выканаўца…

Другі факт. Лех Качыньскі некалькі гадоў таму сапраўды быў лідарам польскай кансерватыўна-патрыятычнай эліты  Польшчы, ініцыятарам многіх пазітыўных (натуральна, з нармальнага пункту гледжаньня) працэсаў у Цэнтральнай Еўропе. Аднак Лех Качыньскі быў тым, хто падпісаў г.зв. “Карту паляка” (ды яшчэ пачытайце – зь якой матывацыяй!; гл. https://nashaziamlia.org/2008/12/30/1706/#more-1706) – адзін з ключавых сёньня механізмаў актывізацыі працэсаў польскага імперыялізму (у прыватнасьці, у дачыненьні да Беларусі й нас – беларусаў-літвінаў). Гэта таксама невыбачальнае і незабывальнае злачынства!

Пры гэтым, зьвярніце ўвагу: да ўлады ў Польшчы пасьля сьмерці Качыньскага прыйшлі ліберасты, але яны не адмянілі гэтую злачынную “Карту паляка”. Што гэта, як не чарговае сьведчаньне таго, што прынцыпы польскай імперскай палітыкі для палякаў важней, чым самыя прынцыповыя пытаньні арганізацыі ўнутрыграмадскага жыцьця.

Дарэчы, такое таксама найчасьцей бывае магчымым, калі аказваецца вонкавая падтрымка…      

 

 

2 каментарыя

  1. Siarhiej кажа:

    Тут вельмі добра абгрунтаваны Матыў забойства Качыньскага ды іншых. А калі дадаць тэхнічныя дэталі катастрофы, дык няма сумневу, што гэта Злачынства !

  2. Licvin кажа:

    Качынскі быў занадта артадаксальны і дагматчны, ён шмат каму ў Еўропе перашкаджаў. Акрамя таго ён самаўпэўнена ўзлез на больш высокі ўзровень палітычнай дзейнасьці ў Еўропе, што не адпавядала статусу Польшы ў сусветнай і еўрапейскай іерархі. Таму яго ўзялі і ”прызямлілі”.
    Хацелась бы вярнуцца да падзей на Украіне. Ствараецца ўражанне, што гэтыя падзеі крочаць па ўзгодненаму сцэнару між ЗША і Расеяй. Разам з тым для ЗША і Вялікабрытанні складанай праблемай з’яўляецца існаванне ”Мемарандума аб незалежнасьці Украіны” падпісаны ЗША, Вялікабрытаніяй і Расіяй. Парушэнне гэтага Мемарандума можа выклікаць хаас у міжнародных дамоўленасцях.
    Здаецца мне, што цывілізацыя ўступіла ў ”новую гістарычную рэальнасьць”, дзе пачынаюць дзейнічаць новыя правілы і прыёмы, методыкі ўздзеяння на краіны і народы.
    Пасля Украіны, праз некалькі год можа пачацца канвеер рэферэндумаў аб суверынітэтах Калінінградскай вобласьці і да самага Дальняга Усходу, Сахаліна, Курыл і Камчаткі. Наогул гэтая методыка была адпрацаваная ўжо ў былой Югаславіі.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы