nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Андрэй Іларыёнаў: падзеі на ўсходзе Ўкраіны пераходзяць у фазу «Тлеючы тарфянік»

Чэрвень 24, 2014 | 15 каментарыяў

Іларыёнаў 3За апошнія два дні ў канфлікце вакол Украіны адбыліся важныя падзеі. Так, Пуцін прапанаваў расейскай Радзе Федэрацыі (гл. http://nn.by/?c=ar&i=130755) адмяніць дазвол ад 1 сакавіка 2014 г. (гл. https://nashaziamlia.org/2014/03/02/6601/#more-6601) на выкарыстаньне ўзброеных сіл Расеі на тэрыторыі Ўкраіны. Гэта, вядома, навіна пазітыўная. У той жа час у Данецку пачаліся перамовы паміж прадстаўнікамі ўкраінскіх уладаў (Кучма) з прарасейскімі тэрарыстамі-сепаратыстамі (гл. фота, а таксама відэа тут: https://www.youtube.com/watch?v=QtxdOiw8ffM&feature=youtu.be). А гэта ўжо непрыемны факт, бо падобныя перамовы аб’ектыўна легітымізуюць прарасейскіх злачынцаў, іх тэрарыстычныя метады і сепаратысцкія мэты.      У гэтай сітуацыі лічым важным улічыць меркаваньне вядомага палітычнага аналітыка Андрэя Іларыёнава (гл. фота), якое ён нядаўна падаў на публічны агляд і якое мы выстаўляем ніжэй (узята адсюль: http://aillarionov.livejournal.com/702983.html).

Рэдакцыя.

 

“Некалькі дзён таму пачалася рэалізацыя чарговага этапу пуцінскага плана пад назвай «тлеючы тарфянік». Стратэгічная мэта застаецца нязьменнай – альбо Ўкраіна становіцца пуцінскай і ідзе пад кіраваньне Крамля, у асобе таго ці іншага пуцінскага прызначэнца, або, калі гэтага не адбываецца, Украіна, з пункту гледжаньня Пуціна, павінна перастаць існаваць як самастойная сувярэнная дзяржава.

Увасабленьне некалькіх тактычных варыянтаў гэтай стратэгіі мы бачылі на працягу апошніх некалькіх месяцаў. Спачатку быў расстрэл «Нябеснай сотні» на Майдане, з дапамогай якога аўтары гэтага плана планавалі пагрузіць Украіну ў хаос і выклікаць сілавую рэакцыю ў адказ для таго, каб абвінаваціць ўкраінскае грамадства і ўкраінскія ўлады ў няздольнасьці забясьпечыць у краіне законнасьць і элементарны парадак.

Затым наступны этап мы бачылі ў Крыме, дзе таксама былі неаднаразовыя правакацыі, пад прыкрыцьцём якіх была праведзена акупацыя і анэксія гэтай украінскай тэрыторыі.

Затым падрыўныя дзеяньні былі перанесены на поўдзень і ўсход Украіны, у вобласьці так званай Наваросіі, якую ўсяляк спрабавалі запаліць паўстаньнем пад сьцягамі так званай «Рускай вясны».

Але запаліць Украіну не атрымалася. Высьветлілася, што антыўкраінскія настроі ва Ўкраіне хаця і ёсьць, але яны занадта слабыя. Магчыма, людзей з такімі поглядамі ва Ўкраіне каля мільёна чалавек. Прычым, у іх ня столькі прарасейскія, колькі прасавецкія настроі. Тыя, хто сапраўды падтрымліваюць ЛНР і ДНР, часта выступаюць якраз пад прасавецкімі лозунгамі. Аднак гэтай базы зусім недастаткова для таго, каб стварыць нешта пераканаўчае для расейскага грамадства і для ўкраінскага грамадства, для сусьветнай супольнасьці. Таму ва ўмовах абсалютнага дэфіцыту кадраў, якія жывуць ва Ўкраіне, давялося ажыцьцяўляць інтэрвенцыю на поўдні ды ўсходзе Ўкраіны з дапамогай «стралкоў», «дэманаў», «бабаяў» ды іншых тэрарыстаў. Аказалася, што і гэтага недастаткова. Аказалася, што пры правядзеньні сур’ёзнай аперацыі нават намаганьнямі паслабленай украінскай арміі, яны ўсё роўна будуць здушаны.

Прыкладна 5 ці 6 дзён таму Пуцін прыняў рашэньне аб новым этапе ў зьдзяйсьняемай стратэгіі далейшай дэстабілізацыі Ўкраіны. Гэтыя дзеяньні можна назваць «Аперацыя «Тлеючы тарфянік»». На тэрыторыю т.зв. ДНР і ЛНР закідваюцца баевікі й зброя з тэрыторыі Расеі. Адначасна ўзмацняецца распаўсюджаньне падрыўной дзейнасьці на тыя рэгіёны Ўкраіны, у якіх у красавіку-траўні заўважнай падтрымкі антыўкраінскай дзейнасьці не аказалася. Таму варыянт, апрабаваны цяпер на Данбасе, на новым узроўні й з новымі сіламі будзе распаўсюджвацца на ўсе тыя 8 абласьцей так званай Наваросіі, пра якую так самазабыўна казаў Пуцін 17 красавіка [што тады казаў Пуцін, гл. тут: http://www.youtube.com/watch?v=Lz1B8o9p0Ts ці тут: http://www.dialog.ua/videoview/35_1397716584 – Рэд.]. І тое, што мы бачылі ўчора ў Харкаве і Адэсе, і тое, што мы, на жаль, яшчэ будзем бачыць, і выбух газаправоду ў Палтаўскай вобласьці, і масавы пераход мяжы баевікамі з тэхнікай, і падцягваньне расейскіх узброеных сіл непасрэдна да мяжы – усё гэта часткі новага этапу старога плана па падрыву суверэнітэту і незалежнасьці Ўкраіны.

У гэтай сітуацыі ключавое пытаньне заключаецца ў здольнасьці ўкраінскіх узброеных сіл вырашыць гэтае пытаньне. Магчымасьцяў для дыпламатычнага спыненьня расейскай агрэсіі супраць Украіны цяпер, на жаль, няма  [а куды падзеліся “гаранты”?! – Рэд.]. У апошнія 2-3 дні мы ўступілі ў сітуацыю, пры якой высокаверагоднай становіцца поўнамаштабная вайна паміж расейскімі й украінскімі ўзброенымі сіламі. Ня ведаю, у якой ступені новы Прэзідэнт Украіны будзе здольны на прыняцьце такога рашэньня, але калі ён не аддасьць такі загад, то язва на тэрыторыі ўсходняй Украіны абрасьце сьценамі, межамі, усімі прыкметамі новай квазідзяржавы. І затым будзе распаўзацца далей па ўсёй тэрыторыі Ўкраіны.

Паўднёва-ўсход Украіны будзе насычацца баявікамі, зброяй, баявой тэхнікай, а цяпер ужо і рэгулярнымі расейскімі вайсковымі часткамі. У Крамлі, падобна, прынялі рашэньне “не здаваць ДНР і ЛНР ні пры якіх абставінах», што азначае разьвязваньне поўнамаштабнага ваеннага канфлікту. Гэта пераход распачатай Пуціным 11 месяцаў таму чацьвёртай сусьветнай вайны ў новую стадыю.

План Крамля – ​​стварэньне т.зв. «рускага сьвету». На думку іх аўтараў, адзіны сур’ёзны гулец на планеце, хто можа гэтаму супрацьстаяць – гэта англа-саксонскі сьвет. Таму гэта вайна ня толькі супраць Украіны, але і супраць англа-саксонскага сьвету, у які ўваходзяць ЗША, Вялікабрытанія, а таксама т.зв. «прыфрантавыя дзяржавы», якімі зьяўляюцца Польшча і дзяржавы Балтыі. З пункту гледжаньня Крамля, з англа-саксонскім сьветам і прыфрантавымі дзяржавамі дамовіцца немагчыма. Таму вайну трэба весьці да іх поўнага разгрому.

У гэтай вайне, на думку агрэсара, яго саюзнікам можа і павінна стаць кантынентальная Еўропа на чале зь Нямеччынай. На першы час трэба дамагчыся нейтралітэту кантынентальнай Еўропы, найлепшым жа варыянтам будзе той, пры якім яна становіцца саюзьнікам пуцінскай Расеі ў вайне супраць англа-саксонскага сьвету для выштурхоўваньня ЗША з тэрыторыі кантынентальнай Еўропы. Гэтая канцэпцыя знаходзіць разуменьне і падтрымку сярод некаторых палітычных і дзелавых колаў еўрапейскіх кантынентальных краін, перш за ўсё Нямечыны і Францыі.

На жаль, гэта ня выбар Украіны, але яе разглядаюць у якасьці поля бітвы, якое агрэсар аддаваць не зьбіраецца. Сёньня ад украінскага кіраўніцтва і ўкраінскага грамадства залежыць, ці будуць украінцы супраціўляцца па-сапраўднаму.

Калі ўкраінцы пагодзяцца аддаць, напрыклад, Данбас, мяркуючы, што на гэтым вайна скончыцца, то гэта сур’ёзная памылка. Агрэсар ня спыніцца на Данбасе. Данбас сам па сабе агрэсару не патрэбны. Агрэсар ня спыніцца да таго часу, пакуль, выкарыстоўваючы плацдарм у Данбасе, ён не пачне наступ на іншыя рэгіёны Ўкраіны, перш за ўсё ў т.зв. Наваросіі. Але памыляюцца і тыя, хто думае, што агрэсар спыніцца на Наваросіі. Згодна з канцэпцыяй «рускага сьвету» зараджэньне адзінага рускага праваслаўнага народу, які па гэтай канцэпцыі павінен жыць пад адзіным дзяржаўным дахам, адбылося ў Кіеве. Таму дняпроўская купель, дзе Ўладзімір Першы (Святаслававіч) і Кіеўская Русь атрымалі хрышчэньне, таксама павінна знаходзіцца пад гэтым дахам. Да таго часу, пакуль Кіеў разам зь Кіева-Пячэрскай лаўрай не апынуцца пад гэтым дахам, Уладзімір Другі (Уладзіміравіч) ад Украіны не адступіцца.

Або што-небудзь здарыцца з [самім] гэтым дахам…”.

(канец цытаваньня артыкула Іларыёнава)

 

=

Ад рэдакцыі:

Нагадваем, што сваё меркаваньне пра сутнасьць канфлікту вакол Украіны мы выказалі даўно (гл. тут: https://nashaziamlia.org/2014/03/05/6629/ і тут: https://nashaziamlia.org/2014/03/31/6823/).

 

 

15 каментарыяў

  1. скрыжалі скрыгана кажа:

    дах паехаў…

  2. Siarhiej кажа:

    Ёсць “кітайскі” свет, “мусульманскі”, “лацінас”, “жыдоўскі”, … “Рускі” свет адносна слабы, але надзмуўся як жаба ў каляіне. Гэтыя “светы” маюць сваі этнасы і ідэалогіі. Бяда ў тым, што лука прывязаў нас да “рускага” свету, хаця мы належым да “эўрапейскага”. Доўгатэрмінова, “рускі” свет будзе падпарадкаваны “кітайскаму!.

  3. Vitaut Kuplievic кажа:

    Вышэйапісаная геапалітычная дактрына цывілізацыі Эўразіі можа зрэалізавацца толькі пры расколе цывілізацыі Эўропы і надцывілізацыі Захад у вузкім разуменьні гэтага тэрміна (Эўропа і Паўночная Амэрыка). Тут варта ўлічыць што на Захадзе ёсьць авэрсія да іншацывілізацыйных эўразійцаў. Расея і СССР у час Вялікай эўрапейскай вайны (Першая й Другая сусьветныя) адчувалі сябе як рыба ў вадзе, бо захад быў расколаты. У наш час верагоднасьць расколу захаду меньшая, але прагназаваньне — справа няўдзячная…

  4. Vitaut Kuplievic кажа:

    Эўразійцы мараць пра раскол Захаду. Раскол Захаду даў бы ім шанцы на эфэктыўныя ад уплываў да панаваньне ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе, але… Эўразійцы павінны разумець небясьпекі ад экспансіі ў Эўразію каўказскага і цюркскага адгалінаваньняў мусульманскае цывілізацыі і кітайскага адгалінаваньня ўсходнеазіяцкае.
    Для цывілізацыі Эўропы павінна быць зразумела, што паміж эўрапейскацывілізацыйнымі Беларусьсю і Ўкраінай з аднаго боку і Расеяй-Эўразіяй павінна быць надзейная цывілізацыйная мяжа, аналягічная той, якая аддзяляе цывілізацыю Паўночнай Амэрыкі ад цывілізацыі Лацінскае Амэрыкі.
    Мы, людзі розных соцыюмаў-цывілізацый настолькі розныя, што на плянэтарным і кантынэнтальным узноўнях паміж намі — бездань. Нават у пачатку ХХІ ст.
    Захад выконвае ў наш час ролю арбітра ў дачыненьнях паміж цывілізацыях (найперш з-за сваёй эканамічнай гігантычнасьці). Арбітральныя рашэньні Захаду могуць аспрэчвацца. Інакш, на плянэце могуць трываць міжцывілізацыйныя войны на некалькі франтоў.

  5. Vitaut Kuplievic кажа:

    Цікава, што Ўкраіна, сёньня акружаная расейцамі і зрасейшчанымі эўразійцамі, уяўляе сабой працяг традыцыі ўсходнеэўрапейскае цывілізацыі дэ-факта. Украінскі майдан можна карэляваць з вечам у часы клясычнай цывілізацыі Русі (часткі тагачаснай цывілізацыі Эўропы). Украінцы цывілізаваны на ўсходнеэўрапейскі спосаб.
    Вельмі цікава, што цывілізацыёнім рускі зманапалізавалі для сябе эўразійцы, якія маюць найменьшае дачыненьне да цывілізацыі Русі. Для сапраўдных нашчадкаў рускіх, або русічаў — украінцаў і нас, большасьці беларусаў, слова рускі сталася нажаль сынонімам цывілізацыёніму эўразіец, або расеец. Таму варта падкрэсьліваць, што сёньняшнія зах. і цэнтр. украінцы і сёньняшнія беларусы (акрамя тых што жывуць на паўночным-захадзе Беларусі на гістарычнай Літве — ліцьвінай) — наўпроставыя нашчадкі клясычнай цывілізацыі Русі (часткі цывілізацыі Эўропы) — зьяўляюцца сапраўднымі рускімі, або русічамі.
    Зь якіх часоў мы павінны эўразійцам дазволіць зманапалізаваць спадчыну Русі. Мы — рускія, а яны — расейцы. Пішу гэта як сын рускага (беларуса з Магілёўшчыны) і ліцьвінкі (з-пад Вільні). Рускі — цывілізацыёнім, сынонім — усходнеэўрапеец, а беларус і ўкраінец — мадэрныя нацыёнімы.
    Мне падаецца, што вышэйнапісанае мы павінны выразна адрозьніваць. А як вы глядзіце на вышэйапісанае. Буду ўдзячны за адказы, у т. л. крытыку й канструктыўныя прапановы.

  6. Siarhiej кажа:

    Я не думаю, што трэба ўпарта змагацца за “цэдлікі” ці “гандлёвыя маркі”, хоць гэта таксама важна. Больш важна пазбавіцца ментальнасьці саўка, таталітарнай асобы, прасцяка … Тысяча гадоў таму на Зямлі жыло мала людзей, у дзесяткі разоў меньш, і цывілізацыі са сваімі прынцыповымі адрозняньнямі не былі акрэслены і цалкам сфармаванымі.

  7. Litvarus кажа:

    Няўжо сп. Куплевіч не разумее, што напісаўшы “я рускі” ён апынуўся ў лагере нашых злейшых ворагаў – западнарусістаў. Мінулае гэта частка сучаснсці і не более. Кропка. Той хто гэтага не разумее адстаў гадоў на 100.

  8. Licvin кажа:

    Куплевіч адстаў — гэта факт! ”ВКЛ учора — гэта Беларусь сёння! А мы сёння ліцвіны(беларусы)”. Канечна з Украінай Расія павінна была дамовіцца. Усе тыя сотні міліярдаў даляраў, што Расея штогод вывозіць на Захад, павінны былі ўкладывацца ў эканоміку Расіі, Беларусі і Украйны. Але хто ж Расеі дазволіць пакідаць гэтыя міліярды ў сябе? Канечна ні Украіна, ні Расія, ні Беларусь сёння не падрыхтаваны для ўваходу ў Еўропу. Што ж рабіць?
    Па майму шчыраму меркаванню адзінае выйсце для ўсіх нас — гэта ўсталяванне сучаснай асветніцкай дыктатуры ў Расеі. Алігархаў ”к наге” на вельмі кароценькі павадок. Алігархі маюць вельмі абмежаваны выезд за мяжу. Манаполія на знешні гандаль. Грошы ад замежнага гандля ў расейскіх і беларускіх банках. Карупцыянераў і наркадылераў на ”Беламорканал”, ”Салаўкі” і ”Калыму”. Рэзкае абмежаванне імпарту, завоз толькі самага неабходнага. Дзяржаўнае тэлебачанне і кіно. Інфармацыйных агентаў уплыва, педафілаў і педерастаў падвергнуць стэрэалізацыі і ў працоўныя лагера без права пражывання ў еўрапейскай частцы і вялікіх гарадах, толькі ў пасяленнях. Фактычна сухі закон. Усіх любіцеляў выпіць і алкаголікаў высяліць у працоўныя лагеры. Жанчыне што нарадзіла і выхоўвае чэцвяра дзяцей выплочваецца зарплата і залічываецца працоўны стаж. Для жанчын — коледжы і інстытуты з спецыяльнымі праграмамі. Гэткае права маюць толькі грамадзянкі краіны. Забарона на шлюб з замежнымі грамадзянамі. У рэдкіх выпадках шлюб дазваляецца Вярхоўным Судом пры выплаце кампенсацыйнага збора ў памеры 100-150 тысяч даляраў. Дзяржаўнымі мовамі ў Беларусі з’яўляецца беларуская. Руская і ангельская мовы — мовы Мытнага Саюза. Усе здаровыя грамадзянне ад 16 да 65 год павінны быць працаўладкаваныя. Асноўная маса школьнікаў атрымлівае адукацыю за 8 год абучэння. Дале ідзе вучэльні па атрыманню прафесіі, гімназіі, ліцэі і коледжы. Вышэйшая адукацыя для здольных і таленавітых. Культ фізічнай культуры і спорта. Таксама культ навукі і адукацыі. Уся гістарчная мінуўшчына разглядаецца толькі з пазітыўнага боку. Героі мінуўшыяны — Міндоўг, Альгерд, Вялікі князь Вітаўт, Сапега, Каліноўскі, Адам Міцкевіч, Давід Гарадзенскі, Ракасоўскі (мама беларуска з Пінску), Арлоўскі, Мазураў і шмат іншых…
    Пры цяперашнім палітычным курсе Расеі і нас, як расейскага сатэліта, а таксама ўсім постсавецкім дзяржавам рана ці позна чакае кердык! Алігархат ведае гэта, але не можа адмовіцца ад сваіх міліярдаў, што ляжаць на Захадзе. Таму алігархат і збіраецца жыць толькі на Захадзе. Гусінскі, Абрамовіч і Лужкоў ужо там і дзеці іхнія там.

    • Вячэсл кажа:

      О, гэта слушная прапанова! “Прыйсьці ў сябе” можна толькі зачыніўшыся ад навакольных. А потым,

      узмацніўшыся, выхаваўшыся – мець усялякія дачыненьні з н а в а к о л ь н ы м і… Як у медыцыне – саслабелых, хворых ізалююць у шпіталь. І – лечаць. А?

  9. Litvarus кажа:

    Здаецца, Licvin релікт марксісткага светауспрымання,- такую ён ненавісць мае да багатых людзей. Цяпер ён называе іх алігархат. Зрабіць усіх роўнымі гэта мара усіх сацыялістаў і марксістаў.Але спробы здейсніць такое заўсёды канчаліся усеагульным рабствам і тыраніяй, пачынаючы са Спарты і качаючы КНДР і Кубай.

  10. Патрыёт кажа:

    Ніна АКСЁНЧЫК :
    ЗЬ ВЕЛЬМІ ВЯЛІКІМ СЬВЯТАМ, СЯБРЫ,– РАЗГРОМАМ НАШЫМІ ПРОДКАМІ -СЛАВЯНАМІ – ХАЗАРСКАГА КАГАНАТА ў 964 ГОДЗЕ !!!

    Чытайце “3 июля 964 года князь Святослав разгромил Хазарский Каганат”:

    Сейчас все уже знают, что Хазарский Каганат это тюркско-нахско-иудейское государство, существовавшее в степях юго-восточной части Европейской России в VII-X веках. У власти в этой стране стояли иудеи, в армии и полиции служили предки нынешних чеченцев, а основное население Хазарского Каганата составляли предки нынешних татар. Это паразитическое государство занималось посреднической торговлей и сбором пошлин с русских купцов, плавающих по Волге и Дону. Основную же прибыль хазары имели от работорговли. Они заказывали венграм и печенегам захват в рабство русских крестьян и продавали рабов в христианскую Византию и мусульманские Хорезм и Персию….” ЧЫТАЙЦЕ поўны тэкст. і трэба быць поўным вырадкам — каб “забыць” гэту крывавую гісторыю нашых продкаў…СЛАВА НАШЫМ ПРОДКАМ!!! І падумайце: ці варты мы іх? Што зьмянілася ад 964 года? Чаму на гэту тэму /трусьліва ці мэтава/ 20 гадоў ня пішуць: лідар нацыі /як сябе называе/ Пазьняк, лідар беларускіх праваабаронцаў Бяляцкі, палітЛідар Някляеў і гд., маючыя пры гэтым вялікія палітычныя і пісьменьніцкія амбіцыі…)))) Чаму цяпер Беларускі апазіцыйны Рух поўнасьцю пад кантролем “хазараў”, не кажучы ўжо пра адкрыта маскальска-жыдоўскага Луя …))) і ШТО нас і нашых нашчадкаў чакае — калі і далей будзем прадажна-трусьліва маўчаць і далей чытаць і слухаць НЕбеларусаў, захапіўшых поўны кантроль над Беларусьсю! /АДНА АН гэта змаганьне не пацягне!!! хаця і робіць усё магчымае/ . Чытайце: “Торговля Наташами” —-ШТО чакае і нашых сясьцёр, дачок, унучак. Чытайце кнігі і глядзіце відэаролікі Дэвида Дюка. Дэвид Дюк: Еврейская мафия в России и Мире – YouTube. Разоблачения д-ра Дэвида Дюка: Роль евреев в работорговле. Шокирующая правда. Часть 1. Как умирают нации. Институт иудейских невест і гд…на: http://molvica.org/vesti_content.php?id=9. ІНФО на гэту тэму — поўны інтэрнэт. Важныя зь іх падаюць нашы патрыёты – Алесь Астроўскі і інш.- на: https://nashaziamlia.org/

  11. Licvin кажа:

    Некалі Японія пад час свайго рыўка ад феадалізма да капіталізма зачыніла свае межы дла інастранцаў. Таму яна захавалася і ўмацавалася. Што датычыць ”нянавісьці”, то да ўсіх адношуся роўна, з багатых я здзіўляюся, як яны трацяць свае грошы, мабыць думаючы жыць тысячу гадоў, хаваюць грошы на Захадзе, на сваю родную Бацькаўшчыну, падтрымку роднай літаратуры, навукі, тэатра, кіно, выхаванне дзяцей у іх грошай няма. Як я думаю кітайскія марксісты ўзялі на ўзбраення здаровы сэнс і таму зараз ідуць на абгон ЗША, а мы імкнемся жыць чужым розума таму зараз знаходзімся каля чужой дупы.
    Пануючая англасаксонская цывілізацыя заточана пад сваё панаванне. Усе астатнія і мы з’яўляемся толькі краінамі трэцяга Свету і падлягаюць утылізацыі. Расплюшчыце нарэшце вочы, станьце на цвёрды грунт рэальнасьці.

  12. VladIv кажа:

    Шаноўныя! Ўсе цяперашнія спрэчкі(ўключна вайсковыя), на мой погляд, патрэбны дзеля
    адтягваньня увагі ад нечага галоўнага.
    Мне падаецца, што трэба “калупаць” болей Паднябёсную.
    Акупацыя Крыму-копія акупацыі Тыбету.Тыбецкія манахі ведалі пра гэта загадзя, рыхтаваліся, як маглі(пагугліця Л.Рампа-яго рыхтавалі з дзяцінства толькі дзеля таго,каб ён данёс да Сьвету пра вялікую небясьпечнасць Кітайцаў).
    Падазраю, што гэтая хітрая “гульня” Паднябёснай зрабіць сваю справу чужымі рукамі.

    04.07.2014г.

  13. Litvarus кажа:

    Пачытаўшы артыкулы прыйшла на памяць думка аднаго сучаснага філосафа, яўна ліберальнага толку – Дэрріды: “праблема ў не ўтым што істіны няма, праблемы ў тым, што іх зашмат”. Мадэрніст казаў бы – вось гэта будзе фундаментам лібералізму. Але на практыцы застаецца старая, даўно вядомая праўда – перамагае тая істіны носьбіты якой лепш узброены ( ў тым ліку і маральна) для фізічнага знішчэння носьбітаў іншых істін. Нават захоп інфармацыйнай прасторы пачынаецца або са знішчэння варожых каментатараў, або падрыва вышак ТВ

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы