nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Кантужаныя Майданам (частка 3а: іх і нашы мэты)

5 сакавіка, 2014 | 6 каментарыяў

Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў, Барыс Керзач.

Кантужаныя 1Каб спрагназаваць магчымыя падзеі ў сьвеце, найперш трэба мець максімальна поўныя і дакладныя веды пра суб’ектныя сілы, якія ў ім дзеюць, а таксама пра мэты, якія гэтыя сілы імкнуцца дасягнуць. У свой час, усьвядоміўшы гэта, мы ў рэдакцыі спынілі выкарыстоўваць такія выразы, як “Расея супрацьстаіць Захаду”, “Захад змагаецца за дэмакратыю”, “Беларусь адказала на выпады ЗША” ды аналагічныя з-за іх поўнай бессэнсоўнасьці (гэтыя паняцьці ў нас цяпер, як правіла, азначаюць тэрыторыі адпаведных дзяржаў, якія ня могуць “змагацца, супрацоўнічаць, прамаўляць, супрацьстаяць”). Разам з тым, мы ўжо шмат гадоў са старонак сайта прапаноўваем выкарыстоўваць адэкватныя назвы канкрэтных грамадска-палітычных сіл, якія дзеюць у Беларусі, Еўропе, Сьвеце (і нам становіцца сумна кожны раз, калі нашы чытачы працягваюць казаць і пісаць слоўцы, якія нічога не даюць для разуменьня сітуацыі, акрамя адуважвальнага туману ў галаве). Каб зрабіць прагноз на будучыню, без адэкватных паняцьцяў тым больш не абысьціся… Сёньня вырашаецца лёс Украіны, будучыня Беларусі й усёй Цэнтральнай Еўропы. Што будзе ва Ўкраіне далей? Чым усё закончыцца? Хто пераможа? – такія пытаньні хвалююць сёньня вельмі многіх. Давайце на грунце адзначанага і тых зьвестак, якія мы падалі ў першых дзьвюх чатках данага матэрыяла, сфармулюем наш прагноз будучай хады падзей у і вакол Украіны.   

  

 

1.

Кантужаныя 2Спачатку давайце назавем тыя сілы, якія маюць свой інтарэс у тым ці іншым вырашэньні “ўкраінскага крызісу”. Для гэтага  возьмем за аснову сьхемы, даўно распрацаваныя намі, якія адлюстроўваюць зьмест грамадска-палітычнай сітуацыі ў і вакол Беларусі (сьхема “а”) і ў ды вакол Украіны (сьхема “б”) – гл. зьлева; узята з артыкула, напісанага больш за 5 гадоў таму,  “Сістэма сацыяльных паразітаў па-над Беларусьсю і Украінай” – https://nashaziamlia.org/2009/01/26/1747/.

У названым артыкуле было паказана, у чым заключаецца ключавое падабенства і адрозьненьне соцыя-паразітных сітуацый у і вакол Беларусі ды Ўкраіны, а таксама былі спрагназаваны:

антынацыянальныя дзеяньні пост’юшчанкаўскай улады (цытата: “…Калі сітуацыя над Беларусьсю нагадвае замерзлыя, нерухомыя лядовыя таросы, дык сітуацыя вакол і ва Украіне пакуль больш нагадвае [восеньскі] крыгаход. Але мы заклікаем нашых украінскіх братоў занадта не ганарыцца. У любы момант, асабліва калі расейская імперыякратыя здолее ўзяць пад кантроль украінскае грамадска-палітычнае жыцьцё, можа “ўдарыць марозец” і скаваць усё так, як цяпер у Беларусі);

магчымасьць будучай агрэсіі расейскай імперыякратыі на ўкраінскую дзяржаву і найперш… на Крым (цытата: “…Канкрэтны прагноз – гэта вельмі вялікая верагоднасьць нападу расейскай імперыі на Украіну … найверагодней з мэтай анэксіі Крыма).

Кантужаныя 2аУ яшчэ адным ранейшым артыкуле мы спрагназавалі, што Ўкраіну пасьля “Памаранчавай рэвалюцыі” ні ў НАТА, ні ў Еўразьвяз ня возьмуць (гл. “ЗША за “адзіную, моцную Расею”? ці Хто выступае супраць свабоды народаў (частка 3)” – nashaziamlia.org/2008/07/13/1434); цытата: “… сіянакратыя ня хоча, каб Украіну прымалі ў НАТА”). І гэта мы заявілі, нягледзячы на тое, што і Кангрэс, і прэзідэнт ЗША голасна абвясьцілі пра свае станоўчыя рашэньні на гэты конт. Аднак жаданьні расейскага шавініста Дзьмітрыя Рагозіна (гл. фота: Рагозін на шавіністычным “Рускім маршы”) у адной зьвязцы з амерыканскім “палітолагам” зь Ню-Ёрку Коэнам (гл. фота ніжэй), якія выступілі… супраць, аказаліся больш важкімі. Мы заранёў ведалі гэта (у чым тут справа, мы шмат разоў тлумачылі на сайце), і, як бачыце, у чарговы раз не памыліліся, абапершыся на прагнастычна больш істотную інфармацыю…

Далейшае назапашваньне ведаў пра тыя соцыя-паразітныя сілы, якія распрасьцерлі свае злачынныя інтарэсы на тэрыторыі Беларусі й Украіны (дадаткова праявілі сябе польскія імперыялісты, кітайская імперыякратыя, пачынаюць праяўляць ісламісты), прывяло да  фармаваньня ўяўленьняў аб адзінай сістэме ўзаемазьвязаных, адносна супадпарадкаваных соцыя-паразітных сіл над нашымі краінамі.  У выніку зыходная сьхема набыла выгляд, які вы бачыце ніжэй

 Кантужаныя 3

Узяўшы яе за аснову і трохі змадыфікаваўшы (у прыватнасьці, увёўшы шкалу ўзроўняў грамадскай арганізацыі й паказаўшы сувязі паміж суб’ектнымі соцыя-паразітнымі групамі, дзеючымі на адпаведных узроўнях – усё гэта неабходна для сімвалічнай выявы любой сістэмы, асабліва складанай, шматузроўневай), мы атрымалі прынцыповую сьхему, на якой бачна разьмяшчэньне і характар узаемасувязяў паміж галоўнымі суб’ектнымі сіламі, якія дзеюць сёньня ў і вакол Украіны (ды Беларусі) і зацікаўленыя ў тых ці іншых варыянтах вырашэньня ўкраінскага грамадска-палітычнага крызісу (гл. ніжэй).

 Кантужаныя 4

Думаем, што гэтая сьхема дастаткова простая і зразумелая. Таму давайце ад назваў асноўных суб’ектных сіл, пазначаных на ёй, адразу пяройдзем да апісаньня іх мэт.

 

2.

Пачнем з узроўня ўкраінскай дзяржавы.

Тут самым галоўным суб’ектам зьяўляецца ўкраінскі народ, які, будучы ўзначалены сапраўднай нацыянальнай элітай, набывае ўласьцівасьці галоўнага прагрэсіўнага суб’екта сёньняшніх падзей ва Ўкраіне (якія, дарэчы, ужо сталі гістарычнымі).

Мэта  ўкраінскага народу і яго нацыянальна-патрыятычнай эліты відавочная і ясная – жыць у такіх умовах, у якіх кожны прыстойны ўкраінец (і ўвесь украінскі народ у цэлым) адчуваў бы сябе паўнапраўным, свабодным гаспадаром сваёй зямлі, які мае магчымасьць зьдзейсьніць сваю жыцьцёвую місію, свае рэальныя стваральныя планы. Ясна, што гэтая мэта можа быць дасягнутая толькі ва ўмовах украінскай дэмакратычнай дзяржавы (дарэчы, само паняцьце “дэмакратычная дзяржава” азначае, што гэта такая форма грамадскай арганізацыі адпаведнага народу-этнасу, які жыве на сваёй этнічнай тэрыторыі, пры якой якраз і зьдзяйсьняецца на практыцы ўся сістэма аб’ектыўных інтарэсаў гэтага народу-этнасу).

Украінскі народ у гэтых памкненьнях падтрымліваюць усе прыстойныя людзі ў Беларусі, Расеі, Еўразьвязе, дый усім сьвеце – як казалі раней, падтрымлівае “ўсё прагрэсіўнае чалавецтва” (гэтага станоўчага ўплыву на грамадскія працэсы ва Ўкраіне на сьхеме не паказана, але ён несумніўна ёсьць). І прычына тут простая: усе сапраўдныя нацыянальныя эліты ўсіх народаў на Зямлі жадаюць таго самага для сваіх народаў… Быць кожнаму народу гаспадаром на сваёй зямлі, панам свайго лёсу – універсальная норма для ўсёй людскай цывілізацыі!

Таму давайце пяройдзем да тых, хто зьяўляецца ворагамі абсалютна законных, нармальных, прагрэсіўных інтарэсаў ды правоў грамадзян Украіны.

Ва Ўкраіне ўкраінскаму народу яшчэ зусім нядаўна супрацьстаялі найперш “украінскія” цяперцы – група безнацыянальных бюракратаў і алігархаў, якую ўзначальваў Януковіч (калі мы пачыналі пісаць гэты артыкул, Януковіч яшчэ быў пры ўладзе). Інтарэсы-мэты гэтай групы, зьяўляючыся соцыя-паразітнымі, мелі супрацьлеглы вектар што да мэтаў украінскага народу. Украінскія цяперцы жадалі захаваць “навечна” свой прывілеяваны грамадска-палітычны статус, свае нарабаваныя капіталы, а калі атрымаецца, то і павялічыць, умацаваць іх. Таму ўкраінскія цяперцы, якія зусім нядаўна знаходзіліся каля рычагоў дзяржаўнай улады ва Ўкраіне, зьяўляліся першай сацыяльнай групай (групай №1), якая супрацьстаяла адзіна законным інтарэсам украінскага народу на яго ўласнай зямлі (іх дэструктыўна-злачыннае ўзьдзеяньне на ўкраінскі народ паказана на сьхеме тоўстай гарызантальнай стрэлкай блакітнага колеру).

Спосаб, празь які безнацыянальныя бюракраты і алігархі задумалі дасягнуць ва Ўкраіне сваіх мэт, заключаўся ў тым, што яны вырашылі апусьціцца на больш надзейны (для іх) узровень сацыяльнага паразітаваньня – захацелі па ўзору Беларусі, Казахстана, Расеі ператварыць Украіну ў напаў-дыктатару і далучыць яе да групы постсавецкіх дыктатарскіх краін – да “таёжнага саюзу”. Так інтарэс украінскага грамадства канчаткова ўвайшоў у пярэчаньне зь інтарэсам мясцовых цяперцаў.

Але ўкраінскі народ не захацеў жыць пры дыктатуры цяперцаў, якія будуць зьдзяйсьняць свае суб’ектыўныя, злачынныя мэты, мала зважаючы на яго інтарэсы. Таму ва Ўкраіне і адбылася нацыянальна-дэмакратычная рэвалюцыя (а ня “бунт бандэрлогаў”, “паўстаньне майданутых” ці “дзяржаўны пераварот”, як сцьвярджала і працягвае сцьвярджаць сёньня расейская і лукашысцкая прапаганда). Кропкай-зачэпкай, якая справакавала пераход прыхаванай супярэчнасьці паміж украінскім народам і ўкраінскімі цяперцамі ў адкрытую фазу, паслужыла публічная адмова януковічцаў ад геапалітычнай лініі, накіраванай на зьбліжэньне зь Еўразьвязам, і пераключэньне на лінію “зьбліжэньня з Расеяй”.

На сёньня абсалютна ні для каго не зьяўляецца сакрэтам, што ва ўмавах зьдзяйсьненьня сваіх соцыя-паразітных мэт  украінскія цяперцы знаходзіліся пад кантролем расейскай імперыякратыі (на сьхеме ўверсе гэта паказана адной з карычневых стрэлак, а на фота ўнізе праілюстравана фотадакументамі).

Кантужаныя 6 

Ясна, што такі падпарадкаваны стан цяперцаў Украіны зьяўляўся ўмовай іх уступленьня ў “таёжны саюз”. А ўзорныя праявы папярэдняй іх аплаты за тое самае ўсе мы бачылі ў выглядзе таго, што “ўкраінскія” цяперцы выраблялі на Майдане ды па ўсёй Украіне з дапамогай “украінскай” міліцыі, сьпецслужбаў, беркутаўцаў, цітушак. Гэтая падпарадкаваная пазіцыя – пазіцыя выканаўцы загадаў расейскай імперыякратыі – становіцца бачнай і па рэгулярных і частых паездках Януковіча на паклон да Пуціна (што добра бачна на папярэдніх фота). Так на грунце “ўзаемных інтарэсаў” адбывалася зьліцьцё-зрастаньне ўкраінскай бюракратыі з расейскай імперыякратыяй-алігархіяй у адзіную падсістэму соцыя-паразітных сіл, якую яе прадстаўнікі спрабавалі аформіць у выглядзе “таёжнага саюзу”…

Такім чынам, яшчэ нядаўна расейская імперыякратыя зьдзясьняла свае мэты на тэрыторыі Ўкраіны ў асноўным апасяродкавана – праз украінскіх цяперцаў. Але ўкраінскія мярзотнікі са сваёй задачай ня справіліся. І таму цяпер ужо расейскія імперыякраты вымушаныя былі самастойна і маштабна “ўключыцца” ў падзеі ва Ўкраіне. Гэтае ўзьдзеяньне расейскай імперыякратыі на ўкраінскі народ – як ранейшае, так і сёньняшняе – пазначанае на сьхеме абезьвюмя карычневымі стрэлкамі (у цэлым, калі браць так ці так атрымліваецца, што расейская імперыякратыя зьяўляецца другой сацыяльнай групай, групай №2, якая супрацьстаіць аб’ектыўным, адзіна законным інтарэсам украінскага народу на яго ўласнай зямлі).

Як расейская імперыякратыя марыць зьдзяйсьняць сваё непасрэднае ўзьдзеяньне на ўкраінскі народ? Канкрэтна што яна планавала рабіць?

Прадказаць падобнае не складана. Па-першае, агульнавядомым зьяўляецца жаданьне расейскай імперыякратыі зноў прыўлашчыць сабе ўсю Ўкраіну, як ужо было ў часы прыснапамятнага СССР (інстынкты ж сацыяльных паразітаў не мяняюцца…). Пра гэта сьведчаць шматлікія выказваньні  расейскіх грамадскіх і палітычных дзеячаў самага рознага ўзроўню (гэтымі выказваньнямі літаральна перапоўненае сеціва, дзясяткі зь іх зафіксаваны на нашым сайце). Імперскі інстынкт прымушае імперыякратыю выбалботваць свае мары-планы. І паглынаньне ўсёй Украіны – адным глытком – было ў іх планам А, у якім разьлік быў на “ўкраінскіх” цяперцаў на чале зь Януковічам.

Але многія прадстаўнікі расейскай імперыякратыі, якія пачыналі глядзець на сітуацыю ў практычнай плоскасьці, былі здольныя ськеміць, што ўсю Ўкраіну адразу ім ня ўзяць. Не па зубах ім Украіна пасьля 20 гадоў самага элементарнага, нават з моцным дадаткам “псеўда-” нацыянальна-дэмакратычнага існаваньня. Украінцы ўздыхнулі хоць трохі, хоць адносна, але ўжо бельш-менш свабодна. Яны даведаліся шмат пра гісторыю ўласнага народу, што было схавана раней, спазналі прыгажосьць уласнай культуры, адчулі, што такое асабістая людская годнасьць і гонар. І таму зноў загнаць іх у расейскае імперскае стойла, ды зрабіць гэта за адным разам, нават для ўсёй расейскай імперыі ў цяперашнім яе стане аб’ектыўна было не па сілах…

Цяпер ужо ўсім вядома, што так і сталася. План А праваліўся. Пуціну і яго атачэньню яўна даводзіцца прывыкаць да гэтага (са слоў самаго Януковіча, цяпер Пуцін капрызіць, не жадае яго нават бачыць; г.зн., што Пуцін вельмі разьлічваў на Януковіча, цяпер ён лічыць, што Януковіч яго падвёў, а, мо, і “пакрыўдзіў”; нават мае права на існаваньне гіпотэза, што Януковіча ўжо няма ў жывых…).

Таму расейскія імперыякраты пачалі зьдзяйсьняць план Бплан захопу Ўкраіны па частках (зноў пацьвярджаецца: інстынкты не мяняюцца…).

Тое, што і гэты план існаваў даўно, сьведчыць хаця б наступнае:

– рэгулярнае намаўленьне расейскімі СМІ сьветагляду, што “на захадзе Ўкраіны жывуць нейкія страшныя бандэраўцы, якія арганічна ненавідзяць “Вялікую Расею”, а вось на поўдні й на ўсходзе – нармальныя ўкраінцы і рускія, якія толькі й “мараць аб’яднацца з Расеяй”;

Кантужаныя 4а– на фоне адзначанага адбывалася рэгулярнае ўкіданьне  ва ўкраінскую інфармацыйную прастору ідэі федэралізацыі Ўкраіны (напрыклад, зь месяц таму нават кіраўнік быццам апазіцыйнага “Эха Масквы” Венедыктаў (гл. фота) адмыслова прыязджаў ва Ўкраіну, каб паагітаваць укранцаў за такі план “нармалізацыі сітуацы ва Ўкраіне”; праўда, у Кіеве яму далі маральнага пендаля…);

– наяўнасьць адпаведных мапаў. Так, адна з такіх мапаў падзелу Ўкраіны пару тыдняў таму была выстаўлена ўкраінскай апазіцыяй да агульнага азнаямленьня (яе вы можаце ўбачыць у самым пачатку гэтага артыкула, бо яе мы вырашылі зрабіць сімбалам гэтага артыкула; усё, што планцуе захапіць расейская імперыякратыя па плану Б, на гэтай мапе паказана бэзавым колерам). Зьвяртніце ўвагу, наколькі гэтая мапа адпавядае той (гл. зьлева), якую мы ўжо даўно выставілі  на нашым сайце тут: https://nashaziamlia.org/2013/11/13/6052/;

Кантужаныя 5–  у адзначаным сэнсе варта зьвярнуць увагу на тое, што ўсе сілы, якія прыкормлены расейскай імперыякратыяй ці наўпрост знаходзяцца на службе ў апошніяй, настройваюць грамадскую думку на тое, што будзе “вайна за Ўкраіну, супраць ворагаў”. Ворагамі, на іх думку, зьяўляюцца адмарозкі”, “пятая калона”, “радыкальныя ісламісты”, “уласныя расейскія нацыяналісты”, “бандэраўцы”. Гэта выразна бачна, напрыклад, ня толькі па прагаворах і кантэкстах, а і па наўпроставых выказваньнях двух прадэманстраваных у першай частцы гэтага матэрыяла “таварышаў” (гл. https://nashaziamlia.org/2014/02/17/6431/).

Вайна непазьбежная,  сапраўды непазьбежная”, – заяўляў расейскі генерал Уладзіміраў. “З бандыцкімі элементамі [ва Ўкраіне] трэба зрабіць так, як зрабіў К.Жукаў пасьля вайны з бандытамі Адэсы – пакласьці ўсіх у кар’еры!”, – паддакваў яму Новікаў. Адмарозкі будуць рабаваць крамы, забіваць сем’і афіцэраў, служачых”, – выкрываў планы расейскіх правакацый Уладзіміраў. У сваю чаргу міфатворца-прапагандыст Новікаў заклікаў “усіх прыстойных людзей у Беларусі, у Расеі” быць гатовымі прыняць у сябе сем’і “афіцэраў, шэрагоўцаў органаў правапарадку ды арміі Ўкраіны, каб тыя маглі ведаць, што іх дзеці, жонкі, крэўныя знаходзяцца ў бясьпецы” (думаем, вы запомніце на чыім баку выступалі “беларускія” цяперцы й іх імкненьне ўцягнуць беларускі народ у злачынную вайну расейскай імперыякратыі супраць украінскага народу…).

На грунце гэтых ды некаторых іншых сімптомаў мы зьбіраліся спрагназаваць напад расейскай імперыякратыі на поўдзень і ўсход Украіны. На жаль, адкрытая вайсковая агрэсія ўжо адбываецца… Таму сёньня дадаткова мы зьвернем увагу толькі на адно: напад на ўкраінскую дзяржаву мае на мэце ня толькі захоп “Расеяй” Крыму, а і ўсяго поўдню і ўсходу Ўкраіны!  

Калі ж імперыякратыі не атрымаецца зьдзейсьніць план Б ва ўсім аб’ёме, яна паспрабуе зьдзейсьнць хаця б частку гэтага плана – напрыклад, захапіць хаця б Крым… (будзем спадзявацца, што і гэта ў яе не атрымаецца)

Пра адзначанае ўжо кажуць многія, таму далей давайце зьвернем большую ўвагу на тое, пра што іншыя ня кажуць.

Справа ў тым, што ў Цэнтральнай Еўропе ёсьць яшчэ адзін суб’ект зь неўтаймаваным імперскім інстыктам. Гэта – польскія імперыялісты.

Больш за іншае вядомыя іх планы чарговай анэксіі часткі этнічна-дзяржаўнай тэрыторыі нашага беларуска-літвінскага народу. Польскім імперыялістам сёньня мроіцца паўтор падзей 1920-21 гадоў (калі імі ва ўмовах злачыннай змовы з крывавым тэтарыстам і дыктатарам Леніным была акупаваная палова тэрыторыі Беларусі) й падзей 1944 года (калі ў Беларусі – адной з краін-пакутніц і краін-пераможцаў Другой сусьветнай вайны – была анэксаваная частка яе тэрыторы; дарэчы, Беласточчына і дасёньня знаходзіцца пад акупацыяй польскіх імперыялістаў; там і сёньня адбываецца этнацыд – г.зн. генацыд карэннага беларускага насельніцтва пераважна з дапамогай інфармацыйных тэхналогій!).  

Новыя анэксацыйныя планы польскіх імперыялістаў прадказаць вельмі проста. Вось нізка фактаў, зь якіх і без дапамогі Шэрлака Холмса ўсё выразна і адназначна бачна:

– у касьцёлах па-ранейшаму актыўна ідзе намаўленьне ідыёцкай хлусьні-прапагандэмы: вы – каталікі, значыць, вы – палякі!;

– у Польшчы і на тэрыторыі заходняй часткі Беларусі не супыняецца выкарыстаньне выразу “Крэсы всходне” (з кантэкстам, што гэта – частка Польшчы, якая ў будучыні павінна быць у яе складзе). Пад “Крэсамі” маюцца на ўвазе беларускія этнічныя тэрыторыі, пераданыя Леніным у 1921 годзе Польшчы;

– у гарадах заходняй Беларусі (як, дарэчы, і ў гарадах усёй Беларусі) практычна зьнішчаныя беларускія школы, затое ёсьць польскія…; такое можа быць толькі дзякуючы “сваім людзям” у мясцовых органах улады;

– польскімі імперыялістамі масава падкуплена “беларуская апазіцыя”, асабліва на захадзе Беларусі й у Менску; у выніку, абсалютная большасьць г.зв. “беларускіх апазіцыянераў” нават рота ня можа адкрыць па пытаньні польскага імперыялізму;

Кантужаныя 6аа– на тэрыторыі беларускай Беласточчыны актыўна працягваецца адпрацоўка метадаў этнацыду карэннага беларуска-літвінскага насельніцтва, якое вымушана перапісвацца на палякаў;

– з 2008 г. дзейнічае праславутая “Карта паляка”; дзякуючы ёй і дзякуючы выкарыстаньню гаротнага матэрыяльнага стану, да якога прамаскоўскі рэжым Лу-кі давёў наш народ, многія беларусы перапісваюцца “на палякаў”; гэта асабліва масава адбываецца на тэрыторыі заходняй часткі краіны (гл. фота зьлева; так выглядаюць аб’явы на пад’ездах у Гародні).

Да гэтых фактаў давайце дададзім яшчэ адзін нечаканы для многіх, але на справе вельмі паказальны факт. У першай частцы гэтага матэрыяла, рыхтуючыся да таго, што мы абмяркоўваем цяпер, мы выставілі тэкст Чачэнскага інфармацыйнага агенцтва “Каўказ-Цэнтар” (гл. тут: https://nashaziamlia.org/2014/02/17/6431/), у якім пра беларускі абласны цэнтар Брэст гаворыцца, што гэта “так званы Брэст” – горад, які быў акупаваным Расеяй у 1939 годзе і да гэтага часу ня вернутым законнаму гаспадару” – Польшчы, што беларускі Брэст на справе зьяўляецца “польскім горадам Бжэшч-Літэвскім”.

Хто ня ведае сітуацыю, можа палічыць гэта простай памылкай чачэнскіх журналістаў. Але справа ў тым, што апошнія заўсёды паважна ставіліся да тэрытарыяльных пытаньняў, датычных іншых народаў. Яны дастаткова прафесійныя, каб даведацца і сапраўдную гісторыю беларуска-літвінскага народу, і тое, што Брэст-Літоўскі якраз і азначае, што горад ад свайго заснаваньня належыць беларусам-літвінам. Дадаткова сітуацыя абвастраецца яшчэ і тым, што мы ўжо 2-3 разы з нагоды аналагічных выказваньняў Каўказ-Цэнтру пісалі ў рэдакцыю нашы тлумачэньні-пратэсты і папярэджвалі, што калі такія выказваньні будуць паўтарацца, мы станем менш прынцыповымі ў адстойваньні аб’ектыўных інтарэсаў чачэнскага народу (што мы запісалі ў нашу Дактрыну). У адказ мы атрымлівалі сігналы, якія можна было інтэрпрэтаваць, што чачэнскія журналісты зразумелі сваю памылку і больш яе паўтараць ня будуць. Але недзе апошнія паўгады-год усё пачало паўтарацца зноў…  

На наша меркаваньне, гэта можа азначаць толькі адно: чачэнскія журналісты трапілі ў такую залежнасьць ад польскіх імперыялістаў (найверагодней фінансавую), калі яны вымушаныя рабіць пэўныя надзвычай непрыстойныя, небясьпечныя і нават невыбачальныя ў гістарычнай персьпектыве рэчы… Але пакуль з нагоды тэмы нашага артыкула мы хочам зьвярнуць увагу не на іх, а на тых, хто прымушае чачэнскіх журналістаў так рабіць, а таксама на зьмест таго, што пры гэтым робіцца. А справа вось у чым: нехта паставіў задачу запаланіць усю інфармацыйную прастору (прычым, нібы з розных крыніц) “агульным меркаваньнем”, што Заходняя Беларусь – гэта законная зямля… палякаў!

Вось чаму гэты, здавалася б, дробны факт па сваёй важкасьці адпавядае папярэднім.    

Можна было б назваць й тое-сёе іншае, але і пералічаных вышэй фактаў напэўна больш чым дастаткова для высновы: імперская Польшча вось ужо шмат гадоў рыхтуе глебу і рыхтуецца сама да таго, каб выкарыстаць любую сітуацыю нестабільнасьці, хаасу, якая можа скласьціся ў Беларусі ці побач зь ёй і якая б дазволіла Польшчы зноў захапіць “Крэсы Всходне” (г.зн. Заходнюю Беларусь).

Мы даўно аб’явілі гэта – злачынствам. Заяўляем у чарговы раз!

Але сёньня да польскіх імперыялістаў чарга магла б не дайсьці, калі б не зьявілася патэнцыйная небясьпека іх магчымага злачыннага ўдзелу ў падзеях ва Ўкраіне.  

Кантужаныя 6аСправа ў тым, што яшчэ 2 сакавіка зьявілася інфармацыя, што на тэрыторыі Польшчы непасрэдна за заходняй мяжой Украіны (і, дарэчы, непасрэдна за заходняй мяжой Беларусі) канцэнтруюцца войскі Польшчы, узброеныя у т.л. і цяжкай вайсковай тэхнікай (гл. фота зьлева).

А можа гэты факт (на фоне ўсяго пералічанага вышэй) павінен насьцярожыць ня толькі нас – беларусаў-літвінаў – а і ўкраінцаў?!

Дададзім сюды вядомы факт, што польскія імперцы пад “Крэсамі всходнімі” маюць на ўвазе ня толькі тэрыторыю Заходняй Беларусі, а і тэрыторыю Заходняй Украіны!… Зьвярніце ўвагу хаця б на ўсё тую ж каляровую мапу Ўкраіны, якая паказана ў пачатку артыкула. Пра бэзавы колер мы ўжо казалі. Але там ёсьць яшчэ чырвоны і зялёны колеры. Гэтыя колеры азначаюць Заходнюю і Цэнтральную Ўкраіну. Калі па мяжы паміж імі падняцца ўверх, мы выходзім на тую кропку на паўднёвай мяжы Беларусі (гэтую кропку мы пазначылі трохкутнікам), зь якой далей пачынаецца ўжо дзяленьне Беларусі на Заходнюю і Ўсходнюю. Ці не азначае чырвоны колер, што польскія імперыялісты мараць з нагоды зноў захапіць ня толькі тэрыторыю Заходняй Беларусі, а і тэрыторыю Заходняй Украіны?! (Бо ж “Крэсы всходне” – гэта абедзьве названыя тэрыторыі разам).

Натуральна, польскім імперыялістам для гэтага патрэбны прыгожы “прэтэкст”, адпаведныя абставіны і супрацоўніцтва зь іншымі імперскімі сіламі. А ці не адбываецца так, што мы якраз падыходзім (магчыма, нас падводзяць) да той гістарычнай кропкі, калі ўсе неабходныя чыньнікі часова могуць супасьці (ці будуць складзены), і польскія імперцы пачнуць практычна зьдзяйсьняць свае злачынныя планы?!

“Прэтэкстам” можа стаць “неабходнасьць дапамогі ўкраінцам абараніць сваю тэрыторыю ад далейшага захопу яе Расеяй”. Абставінамі могуць быць аб’яўлены “хаас ва Ўкраіне, слабасьць украінскай улады, якая ня здольная без дапамогі звонку вярнуць стабільнасьць у краіне”. Пры гэтым супрацоўніцтва  з расейскай імперыякратыяй можа выявіцца ў тым, што тая ўвядзе свае войскі на тэрыторыю Ўкраіны з усходу, а польскія імперыялісты пад выглядам “дапамогі” ўкраінскаму народу ўвядуць свае войскі з захаду. Сітуацыю 1920 года памятаеце? А г.зв. “падзел Польшчы” ў 1939-м?!

Некаторым паўтарэньне такога можа падацца немагчымым. Маўляў, “ніколі цяпер палякі ня будуць у такім ключы супрацоўнічаць з маскалямі…”.

Ці ж бы?!      

Кантужаныя 7Тады нагадаем тое-сёе ўсімі бачанае і ўсім вядомае (а да таго ж гістарычна сьвежае). Зьлева вы бачыце скандальнае фота (яно было надрукавана ў адным з папулярных польскіх часопісаў), якое два месяцы таму выклікала буйны вэрхал у польскай інфармацыйнай прасторы. На ім сфатаграфаныя Туск разам з Пуціным у час іх першай сустрэчы адразу пасьля гібелі прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага (і яшчэ 95 прадстаўнікоў польскай патрыятычнай эліты). Абодва выглядаюць вельмі задаволенымі, а Туск яшчэ і “тшыма кцюкі”. Нам, на захадзе Беларусі, ня трэба тлумачыць, што азначае гэты жэст у польскай культуры. Для ўсіх іншых патлумачым: гэта значыць “вялікую справу, якую запланавана зрабіць і для зьдзяйсьненьня якой трэба трымацца, каб яе зрабіць”…  

Што за справу робяць Пуцін і Туск вось ўжо амаль 4 гады пасьля той трагедыі, мы на сайце пісалі шмат. Хто хоча, можа прачытаць. Важней тое, для чаго мы ўзгадалі даны факт. А гэта тэзіс пра магчымасьць супрацоўніцтва расейскай імперыякратыі й польскіх імперыялістаў для дасягненьня агульных злачынных мэт. Лічым і яго мы давялі.

Застаецца фармальна запісаць, што польскія імперыялісты з улікам іх злачынных мэт зьяўляюцца яшчэ адным ворагам дэмакратычных інтарэсаў беларускага і ўкраінскага народаў, які разам з расейскай імперыякратыяй дзеіць на тэрыторыі Цэнтральнай Еўропы (ворагам №3).

Тое, што гэты соцыя-паразітны суб’ект пакуль сябе так ужо актыўна не праяўляе, ня робіць яго менш небясьпечным…  

Давайце, украінцы і беларусы, заўсёды пра гэта памятаць і быць пільнымі.

 

6 каментарыяў

  1. Litvarus кажа:

    На мой погляд аналіз зроблены правільны. Ёсць некаторые заувагі. Па-першае, па тэрміналогіі: што гэта за субьектыўные сілы і абьектыўные інтэрэсы. Я такога раней не сустракаў. Прынята зразумець так: субьект гэта тое што пазнае, а абьект гэта тое што пазнаецца. Постмодерністы гэту діхатомію ліквідавалі. Сіла ёсць сіла і як яна можа быць субьектыўнай не зразумела. Для чаго пісаць абьектыўные інтэресы украінскага/беларускага народаў, чаму не проста інтэресы гэтых народаў. складываецца уражанне што авторы проста нагнетаюць важнасць сваім развагам. хочуць праташчыць сваю аценку, маўляў, “субьектыўные” гэта кепскае, “абьектыўнае” гэта добрае. Далее фотаздымкі і ў гэтым артыкуле і ва усіх ранейшых каментарах Рэдакцыі не могуць быць доказам тых ці іншых адносінаў паміж людзмі. З 10 здымкаў заўжды можна выбраць тыя где заклятые ворагі усмехаюцца (а да таго ж палітыкі добрые акторы) адзін аднаму і пазіскаюць рукі. Усмешкі Туска і Путіна адзін аднаму гэта не доказ іх змовы адносна іншых (патрыятычных Польшчы, Украіны, Беларусі). Далее, с польскасцью у нас можна змагацца толькі літвінствам. Пры існуючым у нас лукашызме, які рядіцца ў вопратку беларускасці, ( а з майго пункту гледжання лукашызм гэта высшая форма беларускасці) перамагчы польскасць разгонам польскіх школ, забаронай п. мовы ў касцёлах – не атрымаецца. Будуць гаварыць і марыць пра польскасць на кухнях і чакаць п. войска. Налічіе ў нашай назве корня “рус” нараджае у палякаў ненавісць і пагарду да нас. Здаецца палякі історыкі прызналі памылку сваіх паводзін між войнах адносна нас і украінцаў і наўрядцы захочуць браць нас да сябе, а потым пакутываць з намі захапіўшы частку украінскіх і літварускіх зямель. Пачынаем думаць што трэба зрабіць, каб не стаць другім Крымам. Вы ж бачыце што наша апазіцыя ці наогул не мае розуму, ці уся купленая і перакупленая.

  2. VladIv кажа:

    Блага Вы нясеце, сп.LitvaRUS:” Налічіе ў нашай назве корня “рус” нараджае … “.А думаць і разважаць нікому не пашкодзіць.

  3. Siarhiej кажа:

    Тэрмін “захад” мае некалькі варыянтаў разуменьня:
    а) тыя хто пры ўладе на бягучы момант і грошах, хто прымае рашэньні
    б) нацыянальная эліта, якая часта ў апазіцыі да (а), але мае ўплыў
    в) сярэдні клас, які ў асноўным падтрымлівае (б)
    г) сац-паразіты, папса …, што плавае на паверху
    д) абыякавыя і паслухмяныя, “народная маса”
    Падобнае можна казаць і пра Расею, толькі прапорцыі там зусім другія:
    б) блізкае да 0
    в) накалькі %
    д) 90%
    Можна інакш і падрабязней класіфікаваць грамадства …
    Трэба шукаць сяброў сярод (б) і (в).

    • Рэдакцыя кажа:

      Сяргей, тое, што вы кажаце, якраз і азначае, што тэрмін “Захад” ня мае сэнсу. Бо не зразумела, хто пра што кажа. Атрымліваюцца сітуацыі: людзі гадзіну спрачаліся-спрачаліся, а затым высьвятляецца, што, выкарыстоўваючы аднолькавыя словы, яны мелі на ўвазе абсалютна розныя рэчы.

  4. радзімічы кажа:

    Ніна АКСЁНЧЫК

    ЕЎРАМАЙДАН – УКРАІНСКАЕ СЭРЦА

    Еўрамайдан,
    Ты сягоньня ня проста плошча,
    Дзе гнеў украінскі хвошча.
    Ты усёй Украіны сэрца,
    Што воляй-свабодаю б’ецца.

    А ў рытмах тваіх – хвалі Дняпра,
    Што разгайдалі усёй Украіны званы.
    Прыйшла, наступіла пара
    Скінуць маскальскія кайданы!

    У вытрымцы сэрца – каменю сіла,
    Якой бы і горам магутным хапіла.
    І мафіёзны прадажны спецназ
    Разьбіў свае зубы аб вас.

    Патрыётаў жа болей і болей—
    На барыкадах усходзіць Воля.

    Дык біся каханьнем, надзеяю, сэрца.
    Дух змагарны украінскі над сьветам лунай.
    І паміраючыя Беларусь і Еўропу
    З труны падымай.

    11.12.2013

  5. радзімічы кажа:

    Ніна АКСЁНЧЫК

    Вершы Украіне.
    АДСТРЭЛ УКРАІНЦАЎ НА МАЙДАНЕ

    Украінска – крамлёўская мафія
    Загадала: “Страляйце людзей!”
    Бо для іх украінцы не людзі—
    А ніжэй нат за гмыз на вадзе.

    І ляцяць Януковіча кулі
    У сэрцы, у горлы, дзявочы стан….
    Запалохаць. Забіць. Каб ніколі
    Народ ужо не паўстаў.

    Стрэлы грымяць—
    А украінцы не баяцца.
    Ідуць пад кулі.
    На Майдане стаяць.
    Казацкія гены у нацыі –
    Сьмерці, ворагаў не лякацца.
    А толькі перамагаць!

    У крыві, у сьнезе, на марозе –
    Супраць бандытаў. За свае правы.
    За Украіну незалежную, ў свабодзе,
    Не шкадуюць хлопцы галавы.

    Сьнег набрак крывёй.
    Набраклі камні.
    А Майдан скрываўлены Стаіць!
    Мужнае украінскае сэрца
    Кулямі бандытаў не спыніць.

    Бо толькі той народ перамагае,
    Чые сыны на сьмерць у бой ідуць.
    Іх душы неба продкаў прывітае.
    Героямі усіх іх назавуць.

    А маці захлынаюцца сьлязамі…
    Не плач, матуля,
    Гэта долі кон.
    Каб ня быць манкуртамі, рабамі,-
    Гінулі найлепшыя спакон.

    Сын цябе ніколі не пакіне.
    Як ластаўка вясною прыляціць—
    Белым кветам-сонцам пры каліне
    Душа яго ў вакенца паглядзіць.

    Вы толькі ціха запаліце сьвечкі,
    Каб агонь душы ўмацаваць.
    Зорамі над намі—наша вечнасьць.
    Роду нашага нямераная раць.

    27.02.2014

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы