nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ДАПАМАЖЫЦЕ ЎКРАІНЕ!

1 верасня, 2014 | Каментары (1)

С.Высоцкі – кіраўнік АК БПС, дырэктар беларуска-украінскага цэнтру супрацоўніцтва “Пагоня”

Высоцкі

 

 

Ведаю, што маю старонку ў Facebook чытаюць ня толькі прадстаўнікі розных сьпецслужбаў, але і розныя чыноўнікі. Напрыклад, калі я аб’ектыўна крытыкаваў бяздарнасьць польскай зьнешняй палітыкі, адсутнасьць хоць якой талковай дапамогі беларускаму руху, няздатнасьць хоць неяк сур’ёзна дапамагчы Ўкраіне – мне перадалі крытычныя папярэджаньні. Маўляў, “Высоцкі – вораг ня толькі расейскі, але і польскі…”. На справе ж я ніколі не ставіў знак роўнасьці між Расеяй і Польшчай.

 

Іншым разам мяне папярэдзілі зь іншай заходняй амбасады…

Значыць, хоць афіцыйная апазіцыя ды ейныя СМІ робяць выгляд, што ні мяне, ні маіх паплечнікаў, ні АК БПС няма, нас яны пільнуюць і баяцца, як ваўкоў. І яны, і лукашэнскія структуры, і заходнія!..

У гэтыя дні Расея кінула рэгулярныя вайсковыя сілы пад Новаазоўск, у напрамку Марыўпаля. Гінуць, сьцякаюць крывёю лепшыя ўкраінскія батальёны…

Сёньня вызначальны момант ня толькі для Ўкраіны, Беларусі – але і для Польшчы, краінаў Балтыі, для ўсёй Заходняй супольнасьці! Патрабуецца неадкладна дапамагчы ўкраінцам, дабіцца ад палітычнага кіраўніцтва аператыўнай дапамогі батальёнам «Данбас», «Азоў», «Днепр» ды іншым.

Прашу, заклікаю, малю – нават тых, хто цярпець ня можа “фанатыка ды нацыяналіста” Высоцкага – тэрмінова дапамажыце, чым можаце, украінскім змагарам! Доля Свабоды, доля новай дэмакратычнай Еўропы вырашаецца сёньня на Паўднёвым Усходзе Ўкраіны – дапамажыце сродкамі, зброяй, уплывам, інфармацыяй.

Важдзі афіцыйнай апазіцыі, якія не вылазяць з брусэльскіх ды вашынгтонскіх кабінетаў – настойвайце, патрабуйце падтрымкі Ўкраіне! Адкіньце хоць цяпер свае дробныя інтарэсы! Скажыце ўрэшце сваё слова!

Дапамажыце Ўкраіне – і многае прабачыцца вам!..

Калі сёньня ўкраінцы прайграюць  – заўтра вас і вашыя сем’і будуць катаваць расейскія дзікуны.

Еўрапейскім палітыкам варта тэрмінова адкінуць другасныя артыкулы еўрапейскага бюджэту, праблемы сексменшасьцяў, тэму падвышэньня пенсіёну для мігрантаў з Афрыкі ды Азіі…

Сёньня неабходна ўсімі мажлівасьцямі дапамагчы ўкраінскаму народу!  Еўропа абавязаная сканцэнтраваць адэкватныя рэсурсы на падтрымку Ўкраіны!

Гэта апошні шанец для Захаду, для кожнага еўрапейскага народу ўратаваць ня толькі Ўкраіну, а найперш  сябе, сваю годнасьць!

28.08.2014

    

Каментары (1)

  1. Pavel кажа:

    МЕНЯЦЬ СВЯДОМАСЦЬ ЛЮДЗЕЙ. Ў сваём апошнем артыкуле, я паказваю што простым людзям (груба кажучы, рабацягам) даступна для разумення толькі НАЦЫЯНАЛЬНАЕ. Трэба, наканец, прызнаць, што яны ніколі не будць разбірацца ў палітыцы і ў эканоміцы. Тут іх будуць дурыць да безконца. Цяперашняя свядомасць нашых людзей гэта рускасць, з вялікай дамешкай невызначаннасці нават ў Нацыянальным. Але прабудзіць нацыянальнае лепш за усё напамінам што яны ў мінулым не беларусы, а літвіны і былі злейшымі ворагамі расейцам і шмат разоў іх білі. Вось гэта толькі і будзе зразумелым народу. Заклікаць, прасіць і маліць, як гэта робіць С. Высоцкі – гэта не для палітыка.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы