nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Зьміцер Галко: Усё дагэтуль трымаецца на валантэрах

28 кастрычніка, 2014 | 13 каментарыяў

Галко 1 

 

 

Карэспандэнт менскага выданьня «Новы час» Зьміцер Галко  (гл. фота) толькі што вярнуўся з гарачых кропак на тэрыторыі Данбаса. Карэспандэнт “Свабоды” Ганна Любакова паразмаўляла са Зьмітром (інтэрвю ўзята адсюль: http://www.svaboda.org/content/article/26660844.html).

 

 

 

 Зьміцер, гэтым разам Вы знаходзіліся ва Ўкраіне меней часу, чым пад час папярэдняй камандзіроўкі. Распавядзіце, дзе вы былі гэтым разам?

— Гэта ўдвая карацейшая паездка, хаця па адчуваньнях так ня скажаш. Я правёў там месяц і тыдзень з хвосьцікам. Я мог бы застацца яшчэ, але праз хваробу мусіў вярнуцца. У мяне востры бранхіт і падазрэньне на пнеўманію. Не прайшлі бяссьледна ночы ў намётах і падвалах. Быў я ў Харкаве, Марыюпалі, а потым Данбас — Дэбальцава, у гэтым раёне. Нарэшце Пяскі — гэта ля Данецкага аэрапорту, то бок самай гарачай кропкі Данбаса. Там база байцоў Добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правы сектар». Пасьля Кіеў, натуральна.

 

Галко 4

— Дзе было найгорш?

— Натуральна, гэта Пяскі. Шчыра кажучы, я проста не ўяўляў сабе, куды еду. Я бываў у небясьпечных сітуацыях, і часта. Але, што такое вайна ў рэжыме нон-стоп, я проста ня ведаў. Я ўпершыню пабачыў, каб абстрэлы не спыняліся ўвогуле. Толькі аднойчы не стралялі цягам дзьвюх-трох гадзін, таму я здолеў крыху пагуляць па Пясках. Увесь астатні час — гэта бесперапынныя абстрэлы. Гэта калі выходзіш з падвалу паесьці, схадзіць у прыбіральню ці папаліць — і праз колькі хвілінаў мусіш бегчы назад.

 

— Як выглядае жыцьцё на перадавой?

—У жаўнераў ёсьць нарады. Раней нарад быў 12 гадзінаў, цяпер — суткі. 24 гадзіны правесьці ў нарадзе — гэта вельмі складана. Там ёсьць акопы — гэта досыць вялікая тэрыторыя, якую стала абстрэльваюць сепаратысты. Вайкоўцы раз-пораз страляюць у адказ, а так вымушаныя ўварочвацца ад куляў. Моцна пацеюць ад гэтай бегатні, таму часам распранаюцца, а рэчы трасуць на ветры, каб трохі падсохла. І зноў — бегатня ад куляў. Вяртаюцца адтуль і абмяркоўваюць, дзе ж той снайпер сядзіць, які па іх страляе.

 

— Што вы адчувалі, калі над галавой ляталі кулі?

— Даволі хутка да гэтага прызвычайваешся. Нават я на трэці дзень перастаў баяцца гэтых абстрэлаў. Кажуць, што гэта яшчэ горш: калі чалавек перастаў баяцца, то лепш яго дадому адправіць. Бо надта гэта небясьпечна.

Я быў проста з вайскоўцамі ў падвале. У мяне не было нават каскі з надпісам «Прэса», таму яны ўвесь час забываліся, хто я такі. Жаўнеры ўвесь час пыталіся, калі я пайду ў нарад. Каля я зьязджаў, то адзін вайсковец патэлефанаваў мне і спытаўся: «Колькі ты праваяваў, што цябе адправілі дадому?»

 

 Ва Ўкраіне прайшлі выбары ў Вярхоўную Раду. Ці адчуваліся выбарчыя жарсьці ў зоне баявых дзеяньняў?

— Калі пра перадавую казаць, то там насамрэч жывуць у інфармацыйным вакууме. Жаўнеры самі пыталіся ў мяне, хто стаў новым міністрам абароны Ўкраіны. Інтэрнэту там, вядома, няма, але нават мабільная сувязь ёсьць мала дзе. Але выбары часам абмяркоўвалі. Для мяне не навіной стаў вялікі адсотак галасоў для «Самапомачы». Я сустракаў вялікую колькасьць людзей, якія зьбіраліся за іх галасаваць.

 

 Як успрымаюць украінскія вайскоўцы заявы Лукашэнкі пра Ўкраіну, ці ведаюць пра падзеі ў Беларусі?

— Адметна, што вельмі шмат там размаўлялі пра матч «Беларусь-Украіна» ў Барысаве. Навіну пра тое, што адбылося на «Барысаў-арэне», перадавалі нават па рацыях усім блок-пастам. Пра затрыманьні й іншыя дэталі там ужо ня ведалі, але ўчынак заўзятараў зрабіў прыемнае ўражаньне. А вось што да Лукашэнкі — украінскія жаўнеры пачынаюць разумець, што ня варта асаблівай увагі надаваць ягоным словам, што ён сёньня адно кажа, заўтра іншае.

 

Галко 2

— Вы казалі, што шмат сустрэлі беларусаў на вайне ва Ўкраіне. Чаму яны ваююць?

— Ёсьць частка беларусаў паводле паходжаньня, якія ўжо жывуць там некалькі гадоў, маюць сем’і, лічаць сябе грамадзянамі Ўкраіны. Але ёсьць і тыя беларусы, якія ваююць «за нашу і вашу свабоду». Гэтыя людзі ведаюць, што гэтая вайна ёсьць і нашай вайной, бо лінія фронту можа быць значна бліжэй. Сярод іх — былы палітвязень, але дзеля ягонай бясьпекі ня буду ўдкладняць, хто гэта. Увогуле беларусаў там шмат, у розных добраахвотніцкіх батальёнах. Але лепш ні пра каго не распавядаць.

 

— А вы езьдзілі туды як журналіст ці ня толькі?

— Вядома, не. Гэта перадусім маральная падтрымка з майго боку. Каб паказаць ім, што беларусы таксама зь імі, таксама іх падтрымліваюць. Хоць вядома, што любы журналіст хоча паехаць у гарачую кропку. Але яшчэ раз паўтаруюся: я не ўяўляў сабе, куды я еду. Там сапраўды небясьпечна.

 

— Набліжаецца зіма. У якіх умовах знаходзіцца ўкраінскае войска?

— Умовы там нялюдскія. Я сам з пнеўманіяй вярнуўся. Самае крыўднае, што істотна зьнізілася валантэрская падтрымка. Усё дагэтуль трымаецца на валантэрах, але грошай пераводзіць сталі значна меней. Гэта заканамерна, бо эканамічная сітуацыя не паляпшаецца, а і так людзі аддалі шмат грошай. Некаторыя валантэры жывуць некалькі месяцаў без заробку, ацяпленьня, гарачай вады. Там нічога ня зроблена, каб жаўнерам было цёпла. Як перажыве ўкраінскае войска зіму — ня ведаю.

 

 Якія ў такіх умовах настроі ва ўкраінскіх вайскоўцаў?

— Прынамсі добраахвотнікі маральна падрыхтаваныя, што правядуць там зіму. Яны чакаюць, што будзе нарэшце праяўленая палітычная воля. Адсюль — вялікая незадаволенасьць Кіевам у гэтым сэнсе. Таму што незразумела, чаму яны там знаходзяцца, чаму, напрыклад, няма загаду наступаць.

 

— Якое было першае ўражаньне, калі вярнуліся ў Беларусь?

— Ужо ў цягніку ў Беларусь зьдзівіла поўная адсутнасьць вайны ў размовах беларускіх турыстаў. Гэтыя людзі ехалі з Украіны, нешта ж там рабілі, нешта ж бачылі. Людзей не закранала гэта, быццам бы гэтага няма. Мяне амаль як жаўнера рэзала гэта па сэрцы.

 

=

Ад рэдакцыі:

Акрамя чарговага пацьверджаньня таго факту, што супрацьстаяньне расейскай агрэсіі па-ранейшаму забясьпечваецца ня столькі ўладамі Ўкраіны, колькі валантэрамі, нас у гэтым матэрыяле найбольш уразіла адсутнасьць узгадваньня пра атрад “Пагоня”, які яшчэ нядаўна так актыўна піярылі многія апазіцыйныя СМІ, у т.л. радыё “Свабода”.    

 

13 каментарыяў

  1. Pavel кажа:

    А меня усё больш хвалюе тое, што беларуская тэматыка знікае з незалежных СМІ. А калі нешта з’яўляецца, то амаль няма каментароў на гэта Нешта. Падобнае на тое, што апазіцыя памірае сваёй смерцью, нават без рэпресій з боку улад. Калі хто скажа што наш лёс вырашаецца на Украіне, то я не згодзен. Памятую як ў 90 -я З.Пазьняк гаварыў што без свабоды Беларусі не можа быць свабоды для Прыбалтыцы. Мы усе мацнеее паглынаемся Расеяй і ніхто нам не дапаможа, акрамя нас саміх. Трэба меняць Свядомасць нашых людзей. Гэта можа зрабіць толькі эліта. Сам народ на гэта не здольны. Думалі што народ прачнецца ад Чарнобыля. Не прачнуўся. Некаторые спадзеваюцца на Украіну, але як піша аўтар, як толькі ён апынуўся сярод беларусаў яго уразіла адсутнасць размоў пра украінскіе падзеі. Але гэта ж у нас пад носам, а украінцы маюць гістарчны лёс цалкам падобны на наш. Характэрны развал курсаў па мове, які адбыўся толькі што. Што зноў вінаваты ФСБ,КДБ, Лукашенка? Назіраючы за знаёмымі прыходзяць ў галаву цяжкіе думкі аб нейкім страшэнным недахопе нашага характера, а менавіта, страшэнным сяблюбіі і самахвальстве нашых людзей. Людзей на 100% адданых нацыянальнай справе у нас адзінкі.

    • Рэдакцыя кажа:

      Мы лічым, што ўсё, што вы напісалі, спадар Павел – гэта праўда.
      Але ці ўся гэта праўда?
      Дзе вашае меркаваньне наконт таго, ЧАМУ так адбываецца (нашае ж меркаваньне па гэтым пытаньні мы выстаўлялі неаднаразова, але вы пісалі, што ў “тэорыі змовы” ня верыце).

  2. Siarhiej кажа:

    Гэта “акопная праўда” пра вайну. Мужны чалавек Галко, у Беларусі ён у небяспецы.

  3. Pavel кажа:

    Постмодерністы (наколькі я іх разумею) выкінулі на сметнік паняцця істіны, праўды. сутнасці, навуковасці… І усё для таго каб атсеяць балбатню ад таго, што заслугвае абмеркавання і прыняцца як рукаводства да дзеяння. Возьмем нашу апазіцыю. У ей “працуюць” агенты улады, наіўные дурні і шчырые патрыёты. Першые вычісляюцца па таму што іх прапановы увеь час прыводзяць да параз. Агенты ізганяюцца з шэрагаў апазіцыі, а дурняў прымушаюць змоўкнуць. У нас гэта не адбываецца таму, што і прапановы шчырых патрыётаў не прыводзяць да перамог. А чаму? А таму, што апазіцыю слаба патрымлівае народ. А чаму ён не патрымлівае празаходнюю праеўрапейскую апазіцыю? А таму што ён русіфікаваны і русіфіціруецца расейскай культурай? А чаму яна у нас так лёгка умацавалася ў свядомасці? (зараз разумнікі усё валяць на захоп расейцамі нашай інфармацыйнай прасторы (такая цяпер мода). Я лічу што аб гэтым ясна яшчэ 200 гадоў таму сказала Кацярына Вялікая. Маецца на увазе перайменаванне нас з літвінаў ў беларусаў. Адсюль і мая прапанова, якую вы часткова падтрымліваеце, але відаць не можаце усведоміць што гэта адзінае выйсце.. Спадзеёцеся, відаць, на знешніе фактары – што хтосьці выкрые і знішчыць ворагаў усіх бедных людзей на зямлі. Ворагі аб’яднанные і заключылі “Змову” паміж сабой. Хай так, І вам папайся ў рукі спісак гэтых змоншчыкаў. Куды вы з ім пабяжыце? Хто яго апублікуе? Кітай, Іран, Масква? Вас паўсюль высмеюць і абвінавачаць ў паклёпе. Таму лепей брацца за свядомасць народа, каб ён не паддаваўся ані на якіе правакацыі гэтых змойшчыкаў. У нас пад бокам жывуць балты, на якіх гэтые Змовы не дзейнічаюць. Гэта нам прыклад. Але яны на 90% нацыяналісты. І таму нам трэба выхоўваць народ ў нацыяналістычным, патрыятычным напрамку. І перш давесці да яго што ён цалкам не рускій, неглядзячы на яго цяперашнюю назву – б.рускі. І тады расейская прапаганда будзе ад яго атскаківаць як гарох. І нашые людзі перастануць як попкі твердіць – або не было б вайны і г.д.

    • Рэдакцыя кажа:

      Спадар Павел. У вас атрымалася, што постмадэрністы для вас большая каштоўнасьць, чым Праўда, Ісьціна, сутнасьць, навуковасьць, Сравядлівасьць.
      Ці гэта праўда?

  4. Pavel кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя, цяпер на сайце “Белпартызан” стаіць артыкул Усава “Беларуская апазіцыя і стратэгічная пустата”. Звычайна матэрыялы там стаяць 2-3 сутак і потым іх убіраюць. Я не ведаю хто па вашай класіфікацыі Усаў – ліберал, лібераст, адзін са Змоўшчыкаў, ці проста разумны і шчыры патрыёт. Можа вы перанесёце яго артыкул на свой сайт? У вас матэрыял стаіць некалькі тыдняў і яго прачтут больш чытачоў. Вы ж займаецеся перапечаткай матэрыялаў з іншых парталаў. Некалькі гадоў таму вы старанна печаталі матэрыялы па расейскім апазіцыянерам цяперашней расейскай уладе. Таму чаму б вам не робіць тое ж з матэрыяламі з беларускіх парталаў? Калі вас апанаваў Гонар, так прыцышце яго. Справа павінна быць на першым месце. Што да пытання (“ў лоб”) Рэдакцыі – ці праўда, што я паняцця праўды….справедлівасці … зусім не паважаю, – то адказаць на яго ў каментары вельмі цяжка. Вы бы лепей друкавалі мае артыкулы, з іх можна было б нешта зразумець. Але першы адказ на вашае пытанне можа быць такім – усе паняцця якія вам дарагіе і здаюцца вечнымі і непахіснымі цяпер страцілі сваю эфектыўнасць, іх залапалі гразные рукі. Для пачатку зразумейце што усе прапановы павінны быць прадуктынымі, гэта значыць змяшчаць ў сябе адразу іх магчымую реалізацыю. Тэорыі Змовы не прадуктыныя. Я мяркую што людзі не зольны зразумець да канца што з імі (челавецтвам) адбываецца. Тым аб чым гавораць філосафы цікавіцца трэба , але не таму што гэта здейсніцца ў будучыні, а таму што пасля аб гэтым будуць гаварыць звычайные людзі, такіе як мы з вамі.

  5. Licvin кажа:

    Каб выканаць тое аб чым гаворыць Павел, трэба ствараць эліту. ”Апазіцыя” сёння трымае сцяг, які дазваляе сабрацца свядомым і пагаманіць, абмеркаваць, патусавацца. Гэта дапамагае спецслужбам складаць спісы, але памагае таксама свядомым адчуць, што ён не адзін.
    Таксама прыдзецца паслаць рэдакцыі стары артыкул, які тлумачыць панятка ”народ” і ”эліта”. І ЯШЧЭ ТОЕ-СЁЕ. ПАБАЧЫМ ШТО З ГЭТАГА АТРЫМАЕЦЦА.

  6. Pavel кажа:

    Сп. Licvin, што ты маешь на увазе – ствараць эліту? Ці няма у нас ужо нейкую організацыі бел. інтэлігенцыі якую узначальвае сп. Колас? Ці не збіраўся не так даўно нейкій там усебеларускі кангрэс, на які ты, здаецца хацеў прорвацца, і аб якім не сталі нават пісаць настолькі гэта было шэрае мерапрыемства? Апазіцыя як паказаў аналіз Усава, не ведае што рабіць наогул, яна памірае. Чым займаецца апазіцыйная молодзь, я не ведаю. Відаць таксама не ведае што рабіць. Колькасць каментароў рэзка скарацілася. Усем абрыдла пісаць адное і тое ж. Архэ, амаль спыніў сваю ддзейнасць. Ну нельга ж пісаць паўторна аб тым што ужо апісана; а тое што яны надрукавалі ужо не раскупаецца. Мая прапанова большасці здаецца невыканальнай. Кацярына Вялікая не была дурай.Прапанова – як электрычны (культурніцкі) шок для выпадка калі сэрца ужо не бьёцца. Чаму не паспрабаваць, калі наперадзе толькі смерць? Ты ж памятаешь сборнічкі пра беларускую нац. ідэю, там усе хто хацеў ужо высказаліся, і паўтарацца не будуць. Пачакаем канчатковага разгрому і смерці апазіцыі ў 2015 годзе. Можа тады пачнецце новы рух. Але ж звычайна пакуль старычьё не адыдзе ў іншы свет, нічого новага не бывае.

  7. vitaut kuplievic кажа:

    Прапаную заснаваць сайт або выдаваць газэту на нацыянальную тэматыку па-расейску.
    Людцы, у нас у Радуні што на Гарадзеншчыне маёй стрыечнай сястры Ваці дачкі дачка не разумее слова байка. Маці размаўляе трасянкай, бабауля па-просту (лацінізаваны і спольшчаны ліцьвінска-беларускі дыялект). Прабабуля Адэля ўвогуле не гаварыла па-расейску. Справа ў тым, што ў Радуні расейскія дзіцячы садок і школа. Усе прадметы выкладаюцца па-расейску, па-беларуску гавараць толькі “беларусіцы”. Усе бачаць, што беларуская мова не запатрабавана ў навучэльнях, тэхнікусах ВНУ.
    Можа, калі ліцьвінска-беларускую нацыянальную ідэю выкласьці па-расейску, можа тады маладому пакаленьню нештачкі дойдзе? Выкажыцеся калі ласка!!!
    Праўда, але нават у нас многія маладыя людзі ня ўсё разумеюць па-беларуску. Побытавую лексыку — так, а адумысную … як хто…
    А што там робіцца на ўсходзе Беларусі?
    Мая прапанова вызаве неадназначную рэакцыю, а што рабіць? Усё тое аб чым мы тут пішам моладзь проста не разумее, як бы вам напісалі па-латыні.або па старабаўгарску.

  8. Pavel кажа:

    Шаноўны сп. Куплевіч, вы паказалі найвышэйшую ступень адчаю – прапанавалі пачаць на новым сайце або газеце выкладаць нацыянальную тэматыку на расейскай мове. А ці не было ужо прапаноў пісаць улёткі апазіцыі на рускай мове? Я не веру, што ёсць людзі ў нашай краіне якіе не разумеюць нашу мову. Чыста нацыянальнай тэматыцы трымаецца гэты сайт. Наш народ чураецца сваёй мовы таму што яна стала звязывацца з адсталасцю, забітасцю нашага народа, з тым што мы увесь час ў гісторыі былі рабамі іншых, што мы атростак іншага моцнага рускага народа. Апошняе сільна ўнушаецца нашай назвай -“белые рускіе”. Супраць семантыкі (законаў мовабудаўніцтва) не папрёшь. Мая прапанова спадзяюся вам вядомая. Яе часткова падтрымлівае Рэдакцыя сайта, паколькі часта называе наш народ літвінамі-беларусамі. Відаць трэба іспіць поўную чашу паразы каб народ быў пастаўлены ужо на край магілы і яму тады нічога ужо не застанецца каб толькі закрычаць “мы не рускіе”, мы не з рускага міра”. Пакуль жа ён думае, што ён беларус, такой крык вызаве ва усім Свеце толькі смех. Толькі што вярнуйся з “Дзядоў”, зауважыў што ідэя літвінства не вызывае супярэчаннеў. Толькі думаюць што гэта варта рабіць пасля захопа улады, і што яны (суразмоўнікм) могуць прыяднацца калі літвінаў стане шмат. Гэта значыць працэс ідзе.

  9. moonshine кажа:

    Калі нехта ў Беларусі не разумее беларускую мову, то, на маю думку, ён ня зможа разумець і іншае…
    Трэба працаваць найперш з разумнымі людзьмі!

  10. Vitaut Kuplievic кажа:

    Адказываю на пытаньні.
    Нашу Бацькаўшчыну варта будаваць па формуле адна дзяржава — некалькі цывілізацый.
    Літварусь, або Вялікая Літва і Белая Русь складаецца з:
    — цывілізацыі Эўропы:
    — гістарычныя ліцьвіны — каталікі з вуніятамі й праваслаўныя паўночнага-захаду Беларусі (зямля Панямоньне: Гарадзенская, поўнач Берасьцейскай, захад Менскай вобласьцяў, а таксама сем раёнаў захаду Віцебскай вобласьці). З усходу гістарычная і цывілізацыйная Літва аддзяляецца былой савецка-польскай мяжой, а з поўдня — лінгвістычнай, расьсяленскай і этнаграфічнай з заходнім Палесьсем, або мяжой: хадзіць, рабіць, ехаць — ходыты, робыты, йіхаты,
    — гістарычныя русіны, або рускія — абсалютная большасьць праваслаўных рэшты ЛітваРусі. Асобна — Заходняе й Цэнтральнае Палесьсе (праваслаўныя, пратэстанты й вуніяты) з цэнтрамі ў Берасьці, Пінску й Тураве.
    — цывілізацыі Эўразіі:
    — расейцы-рускія і іх нашчадкі пераважна ў местах,
    — зрасейшчаныя пераважна ў местах.
    Ліцьвіны й русіны камплемэнтарныя ў рамках цывілізацыі Эўропы. Розьніцы ў этыках, эстэтыках і правах паміж заходнім і ўсходнім хрысьціянствам, а таксама іх адгалінаваньнямі зьнівіляваны ў выніку іх канвэргенцыі.
    Іншае, што эўразійская меньшасьць, якая гістарычна склалася за апошнія 200-50 год ў выніку эўразіятызацыйных працэсаў на нашай Бацькаўшчыне патрабуе інтэграцы ў рамках адзінай ЛітваРусі ў яе сёньняшніх палітычных межах.
    Тут патрэбна дэталёва распрацыавць культурніцкае заканадаўства для кожнага рэгіёну з улікам рэфэрэндумаў па культурніцкім пытаньням, або перапісу насельніцтва, або незалежным аб’ектыўным сацыялягічным дасьледаваньням на падставе апытаньняў з рэпрэзэнтатыўнымі выбаркамі.
    Для ўсходняга хрысьціянства характэрна кірыліца, а для заходняга — лацінка.
    Каталікі і пратэстанты будуць пераважна карыстацца лацінкай, а праваслаўныя й вуніяты — кірыліцай. Для рыма-каталікоў, напрыклад характэрны лацінізмы: Ваша эксцэленцыя, Ваша дамінэнцыя, амбасада, адарацыя й г. д. У нашай традыцыі знакаміта асімеляваны лацінізмы.
    Ліцьвінска-беларуская мова асімілявала ў сябе як лацінацывілізацыйную традыцыю, так і ўсходнехрысьціянскацывілізацыйную.
    Канстатуем рэчаіснасьць. Існуе адна эўрапейскацывілізацыйная літваруская (беларуская) нацыя ў заходне- і ўсходнехрысьціянскай цывілізацыйных вэрсіях што жыве ў адзіннай літварускай (беларускай) дзяржаве ў яе сучасных палітычных межах.
    Расейцы й зрасейшчаныя эўразійцы павінны быць максімальна інтэграваны ў літварыскую (беларускую) дзяржаву.
    Калі русіны (эўрапейскацывілізацыйныя рускія, або заходнія рускія) маюць больш чым тысячагадовую гісторыю без значных этнічных трансфармацый і зь няпоўнымі рэлігійнаснымі трансфармацыямі (пратэстантызацыя ў эпоху Рэфармацыі і вуніятызацыя), то ліцьвіны — прадукт славянізацыі балтыйскага насельніцтва ў ІІ тыс. ў гістарычнай Літве, а таксама іх падзелу пасьля ліквідацыі Вуніі на прарасейскіх праваслаўных і прапольскіх рыма-каталікоў).
    Сумеснае жыцьцё гістарычных ліцьвінаў і русінаў у межах ВКЛ і Рэчы Паспалітай спрыяла іх канвэргенцыі, а не дывэргенцыі. Таму гэтыя соцыюмы гістарычныя цывілізацыі былі цывілізаваны на адзін надцывілізацыйны лад. Гэта ня выпадак з сэрбамі, харватамі й басьнійцамі.
    Розьніцы паміж віленскім канфэсійнасна-рэлігійнасным клясам (рыма-каталікі гістарычнай Літвы) і ўсходнеэўрапейскім (праваслаўныя аўтахтоны Літварусі) бязумоўна існуюць, але яны зьнівіляваны адсутнічаньнем паміж гістарычных дзяржаўных межаў і практыкай атэізацыі ў былым СССР.
    Няма сумневу, што наша нацыя адносіцца да цывілізацыі Эўропы, хоць у пачатку ХХІ ст. цывілізавана на да спосабы: віленскі ды ўсходнеэўрапейскі, або ліцьвінскі й русінскі.
    Гістарычныя цывілізацыі зьмяняюцца за стагоддзі, г. зн. трансфармуюцца. Не праходзіла дзяржаўнай мяжы ў мінулым паміж ангельцамі каталікамі й пратэстантамі, вуграмі каталікамі й пратэстантамі.
    Што такое цывілізацыя. Гэта асобны рэлігійнасна-этнічнасны кляс плюс наяўнасьць гістарычнай традыцыі дзяржавы, або існаваньне сучаснай дзяржаы.
    Баскі, альбанцы-каталікі, ангельцы-каталікі, вугры-пратэстанты, віленцы, вуніяты Зах. Русі, гагаузы, альбанцы праваслаўныя — бязумоўна асобныя рэлігійнасна-этнічнасныя кясы. Адны зь іх ніколі ня мелі традыцый ўласнай дзяржаўнасьці й дзяржаўнаснасьці, іншыя мелі свае ўласныя дзяржавы (валійцы — да ХІІ ст.), але іх страцілі, трэція набылі свае ўласныя дзяржавы ў ХХ ст (паўднёваэўрапейцы славенцы й харваты, усходнеэўрапейцы ўкраінцы й беларусы).
    Цывілізацыя ў яе вузкім разуменьні зводзіцца да асобнага рэлігійнасна-этнічнаснага клясу (патэнцыйны), у больш шырокім — этна-рэл. клясу які меў сваю ўласную дзяржаву але яе страціў (абартыўны), ў яшчэ больш шырокім — які ня меў традыцыі ўласнай дзяржавы, але яе дамогся ў новы ці найноўшы пэрыяды гісторыі (італійцы, паўднёваэўрапейцы, усходнеэўрапейцы) (завершаны) і які мае як сваю традыцыю дзяржавы (-аў), так і сучасную дзяржаву (-вы) (поўны), які мае сваю ўласную традыцыю дзяржаўнасьці і дзяржавы на частцы ўласнага абшару (верхнегерманцы ў Аўстрыі, Ліхтэнштэйне, Люксэмбурзе, на большай частцы абшару Швэйцарыі)., рамана-пратэстанты кальвіністыя ў заходніх кантонах Швэйцарыі (цэнтр Жэнева) (няпоўны). Нават Ю. Пільсудскі экспэрэмэнтааў з Сярэдняй Літвой (дзяржавай віленцаў), а сярод гагаузаў выразныя аўтанамісцкія (дзяржаўнасныя) прэфэрэнцыі. Частка баскаў выступае за ўтварэньне басцкай дзяржавы. Вуніяты русіны былі выразнай большасьцю ў межах ВКЛ з 18 ст. па 1829 г., зн. цывілізаваны на асобны лад (гістарычны). Гістарычная цывілізацыйнасьць у валійцаў, паўночных ірляндыйцаў-каталікоў, шатляндыйцаў, вуграў-пратэстантаў, ангельцаў-каталікоў.
    Таму фэномен цывілізаванасьці (грамадзянізаванасьці) патрэбна разглядаць комплексна і сыстэмна.
    Фэномены Каталёніі і Паданіі (поўначы Італіі) ня зводзяцца да асобнага рэлігійнасна-цывілізацыйнаснага клясу, а зьвязаны з высокім узроўнем эканамічнага разівіцьця й г. д.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы