Барыс Керзач, Алесь Астроўскі
Ёсьць верагоднасьць, што трагедыя сапраўды мела месца. Што сям’я Абдулы Курдзі (у складзе яго самаго, жонкі й двух сыноў узростам трох і пяці гадоў – усе яны бежанцы зь Сірыі, якія знаходзіліся ў Турцыі) сапраўды імкнулася перабрацца ў Еўропу. Для гэтага яны на лодцы на пачатак вырашылі трапіць на грэцкі востраў Кос. Лодка перакулілася на хвалях і ўсе, акрамя пана Абдулы… загінулі (http://nn.by/?c=ar&i=155784). Калі ўсё сапраўды было так, выказваем шчырыя спачуваньні пану Абдуле, яго родным і блізкім. Але… Але, паколькі гэтая гісторыя набыла больш чым нават агульнаеўрапейскі маштаб і адначасна выразныя прыкметы бруднага піяру, які звычайна выкарыстоўваецца ў злачынных мэтах (як правіла, для прыкрыцьця істотна большага злачынства), мы вырашылі капну́ць глыбей, каб убачыць сапраўдныя мэты тых, хто заказаў PR-раскрутку гэтага выпадку.
Пачнем зь метаду – дакладней, з доказаў таго, што перад намі пераважна брудны піяр.
Ніжэй вы бачыце два фота, якія разам зь іншымі аналагічнымі фота паступілі ва ўсе інфармацыйныя агенцтвы Еўропы, былі шмат разоў паказаны па еўрапейскіх тэлеканалах, масава распаўсюджаны праз сеціўныя і друкаваныя еўрапейскія ды глабальныя СМІ. На іх бачна цельца маленькага дзіцяці, якое можа быць мёртвым і якое ляжыць на беразе мора. Сапраўды шакуючыя фота. Быццам гэта і ёсьць Айлан – трохгадовы сын Абдулы Курдзі.
Адсюль паўстае першае пытаньне: хто зьяўляецца такім усемагутным, што можа загадаць усім еўрапейскім СМІ масава прапагандаваць менавіта гэты выпадак? (версію, што гэта адбылося па нейкіх самаадвольных маральна-этычных, гуманістычных механізмах, мы – людзі дасьведчаныя ў сучасным стане людскай цывілізацыі – адразу адкідаем).
Другое: а хто дазволіў паказваць мёртвае цела чалавека (калі яно сапраўды мёртвае), калі такое цяпер катэгарычна забаронена для ўсіх СМІ?
Менавіта з-за гэтай забароны мы год таму ня бачылі мёртвыя целы дзяцей са зьбітага прарасейскімі сепаратыстамі над Данеччынай малазійскага грамадзянскага авіялайнера. Па гэтай жа прычыне нам не паказвалі целы чачэнскіх дзяцей, забітых расейскімі імперыялістамі на чачэнскай зямлі за дзьве нядаўнія вайны. Таксама па гэтай прычыне не паказвалі, напрыклад, целы дзяцей, якія загінулі падчас адносна нядаўняга генацыду ў Руандзе ці трохі больш даўняга генацыту ў Камбоджы. І г.д.…
Але ў даным выпадку цела мёртвага хлопчыка-курда зь Сірыі паказваюць. ХТО даў такую каманду?! ХТО зьяўляецца настолькі ўсемагутным, што не баіцца асуджэньня за сьвядомае парушэньне закону?!
Трэцяе – маштаб трагедыі.
Сьлязінка дзіцяці, як вядома, ужо трагедыя. Тым больш сьмерць!
Але ў малазійскім “Боінгу”, які зьбілі лугандоскія сепаратысты, былі дзясяткі дзяцей (гл. фота ніжэй). Усе яны загінулі. Чаму б не зрабіць аналігічную інфармацыйную кампанію, прысьвечаную гібелі ўсіх іх, ці тых траіх галандскіх дзетак, фоты якіх вы бачыце ў цэнтры, ці хаця б таго дзіцяці, цельца якога вы бачыце справа ўнізе на ўзаранай зямлі? Але гэтага не было зроблена.
Што, ня той піяр?
За час дзьвюх “чачэнскіх” войнаў расейская імперыякратыя з дапамогай сваіх псоў вайны забіла каля 250.000 чачэнцаў, зь якіх больш за 42.000 – дзеці (гл. фота ніжэй). Чаму б глабальным ці еўрапейскім СМІ не зрабіць хоць адну аналагічную PR-кампанію, прысьвечаную ім? Ці хаця б дзецям адной сям’і, ці хаця б шырока апавесьці пра лёс аднаго цяжка пакалечанага чачэнскага дзіцяці, фота якіх вы бачыце ніжэй.
Што, зноў ня той піяр?
А чаму б такім гуманным еўрапейскім ды глабальным СМІ не зацікавіцца лёсам загінулых (ці выжылых) дзяцей у сувязі зь генацыдам у Руандзе ў 1994 годзе? (іх вы таксама бачыце на фота ўнізе; і, напэўна, большасьць з вас – упершыню…)
А тут што ня так зь піярам?
З тысяч і тысяч дзіцячых сьмерцяў, пакут і трагедый, якія адбываюцца сёньня ў нашай расьхістанай, неўладкаванай людскай цывілізацыі, чамусьці абраная толькі адна – адзначаная вышэй. І расьпіярана!… Між тым, фота-дакументы, якія мы толькі што выставілі, напэўна ня менш шакуючыя! А агульны маштаб трагедый, зафіксаваны на іх, непараўнальна большы! Але гарантуем: яны нікога не зацікавяць! Мы, натуральна, ведаем, чаму назіраецца такі жахлівы парадокс, але пра гэта пазьней. Працягнем аналізаваць прапагандысцкую тэхналогію.
Чацьвёртае. Калі мы сачылі за тым, як разгортвалася інфармаваньне жыхароў Еўропы пра патанулага курдскага хлопчыка, нас навязьліва перасьледвала ўражаньне нечага знаёмага.
Стоп. Хлопчык ужо быў. І якраз 3-гадовы… Гэта ж – леташняя гісторыя, прыдуманая ды эмацыйна расказаная Галінай Пышняк – жонкай аднаго з лугандонскіх сепараў-тэрарыстаў – і растыражаваная расейскай прапагандай (гл. напрыклад, тут: https://www.youtube.com/watch?v=NqdH9uf4ZAY ці тут: https://www.youtube.com/watch?v=_-SxR16JCCY). Пышняк, якая знаходзілася то ў палатцы, то на паветры, апавяла пра хлопчыка, якога ўкраінскія вайскоўцы па вызваленьні Славянска нібыта “ўкрыжавалі на дошцы аб’яў на плошчы Леніна (якой у Славянску, дарэчы, няма) на вачах яго маці”, а саму маці пазьней “цягалі танкам па горадзе” (гл. фота ўнізе: фота Пышняк і адлюстраваньне яе аповеду на дзіцячым малюнку).
Так і ў даным выпадку ў Абдулы Курдзі раптам зьявілася родная сястра Тээма (гл. фота ўнізе), якая жыве ў Канадзе, і якая пачала нястомна апавядаць на ўвесь сьвет пра сірыйскіх уцекачоў у Турцыі на прыкладзе трагедыі сям’і свайго брата (гл., напрыклад, тут: http://nn.by/?c=ar&i=155784). Паралель відавочная.
Дарэчы, выкарыстаньне гісторый з “укрыжаванымі” хлопчыкамі вядомае з часоў Першай сусьветнай вайны (гл. фота аднаго з французскіх прапагандысцкіх плакатаў тых часоў).
Гэты феномен на фоне абсалютнай няўвагі да сьмерцяў, цяжкіх фізічных ды псіхічных калецтваў тысяч і тысяч дзяцей, лёс якіх, як паказвае практыка, мала каго цікавіць, у прынцыпе ўжо прымушае задаць знакамітае пытаньне: “А ці быў хлопчык?” Але мы ня будзем адуважвацца на яго – будзем лічыць, што ўсё было, як сцьвярджаюць еўрапейскія СМІ, якія, аднак, знайшоўшы рэальную падзею, ствараюць на ёй PR.
Пяты асьпект.
Не прайшло і сутак пасьля першых паведамленьняў аб трагедыі ў сям’і Абдулы Курдзі, як вобраз яго загінулага сына ўжо зьявіўся на плакатах (гл. ніжэй), скіраваных на адрас жыхароў Еўропы. Хаця, здавалася б, у чым тыя вінаватыя, што каля берагоў Турцыі патануў хлопчык. Якая тут сувязь зь еўрапейцамі, а тым больш іх віна? Між тым, некаторыя пратэстоўцы такую сувязь знаходзяць…
Нарэшце зьвернем ўвагу на шостае – тое, пад што быў разгорнуты гэты піяр.
Далёка хадзіць ня трэба. Вось толькі пара загалоўкаў з учарашняга сайту “Нашай Нівы”:
– “Прэм’ер Венгрыі заклікаў Еўропу сказаць мігрантам: «Не прыязджайце», між тым людзі ўзрушаныя фотам хлопчыка, што хацеў паратунку ў Еўропе, але патануў” (http://nn.by/?c=ar&i=155763);
– “Шакуючая фатаграфія, якая можа зьмяніць стаўленне Еўропы да мігрантаў” (http://nn.by/?c=ar&i=155768).
Ах, вось яно што… Тады ўдакладнім.
Тыя, хто глядзяць па тэлевізары Еўраньюз, ведаюць, што гэтая тэлевізійная кампанія некалькі апошніх месяцаў практычна штодзённа паказвае, як тысячы і тысячы мігрантаў з Афрыкі ды Блізкага Ўсходу (у асноўным Сірыя, Аўганістан, Ірак) імкнуцца пераадолець Сяродземнае мора, каб трапіць на берагі Еўропы. Многія па дарозе гінуць (паводле даных агенцтва ААН па ўцекачах, за гэтае лета пры спробах трапіць у Еўропу загінулі больш за 2500 чалавек)…
У цэлым колькасьць імігрантаў цяпер рэкордная – па ацэнках уладаў толькі адной Нямеччыны (куды імкнецца трапіць кожны 2-гі ксена-імігрант), у гэтым годзе каля 800.000 імігрантаў пададуць заявы на сталае жыхарства на “новай бацькаўшчыне – Нямеччыне” (http://kavkazcenter.com/russ/content/2015/08/27/110040/rasovaya-vojna–nemtsy-zhgut-zdaniya-kuda-rezhim-zaselyaet-migrantov.shtml). Яшчэ больш за 100.000 мігрантаў дадаткова чакаюць сёньня на межах Еўразьвязу (http://nn.by/?c=ar&i=154841).
Але многім карэнным еўрапейцам такая палітыка ўладаў Еўразьвязу, натуральна, не падабаецца. І найперш тым, хто ўжо зразумеў дэструктыўнае значэньне ксенаэтнічнага чыньніка для лёсу ўласных народаў.
Пачынаецца супрацьстаяньне:
– немцы паляць будынкі, куды ўлады плануюць засяляць мігрантаў;
– улады Славакіі заявілі, што прымуць толькі ўцекачоў-хрысьціян;
– Нідэрландскі ўрад анансаваў антыіміграцыйныя зьмены заканадаўства;
– назіраюцца масавыя забурэньні на межах паміж Італіяй і Францыяй, Францыяй ды Брытаніяй, Сербіяй і Венгрыяй, Венгрыяй ды Аўстрыяй;
– вострая сітуацыя, якая склалася ў Венгрыі (улады гэтай краіны спрабуюць перашкодзіць мігрантам выехаць у Нямеччыну), прымусіла прэм’ера Віктара Орбана зрабіць некалькі рэзкіх антыімігранцкіх заяў (http://nn.by/?c=ar&i=155763) – ён заклікаў краіны ЕС не даваць людзям зь іншых краін дадатковых надзей на тое, што ў Еўропе іх чакае добрае жыцьцё…
І вось на гэтым фоне еўразьвязаўскія “дэмакратычныя” СМІ ўводзяць цэнзуру па праблеме мігрантаў, а Еўракамісія прапануе краінам супольнасьці тэрмінова павялічыць квоты на разьмеркаваньне мігрантаў паміж скраінамі ЕЗ яшчэ на дадатковыя 120.000 чалавек (http://pukmedia.com/EN/RU_Direje.aspx?Jimare=33486).
Карацей, страшны крызіс унутры Еўразьвязу толькі нарастае. Як і супраціў генацыднай палітыцы еўразьвязаўскай бюракратыі з боку еўрапейскіх нацый…
І тут раптам “так дарэчна” зьяўляюцца фатаграфіі з загінулым Айланам Курдзі, якія, як піша нават “Наша Ніва” (http://nn.by/?c=ar&i=155768), могуць дапамагчы “прымусіць перагледзець стаўленьне еўрапейскіх уладаў [ды ня столькі ўладаў, колькі нацыянальных элітаў. – Рэд.] да праблемы ўцекачоў”.
Ну, вось усё і зраслося. З сапраўдным сэнсам падзеі мы разабраліся. Цяпер канчаткова зразумела, дзеля чаго “патануў хлопчык”. Задача, аказваецца, заключалася ў... прымусе еўрапейскіх народаў…
Засталося толькі высьвятліць стратэгічныя мэты заказчыкаў.
Працягваецца сутыкненьне іслама з хрысьціянствам, якое цягнецца ужо больша за дзевяць стагодзьдзяў.
Прыгадайце крыжовыя паходы. Цяпер ужо у адваротным кірунку, на тэрыторыі Эўропы. Сцэнар, напісаны трэцьцім бокам.
Неяк бачыў дыяграму дзе прагназуецца, што праз 50 гадоў Нямеччына будзе цалкам мусульманскай
Я.Мурашка
Шаноўная Рэдакцыя, вы не улічваеце тое, што цяпер столькі інфармацыі абрушваецца на галавы людзей, што большасць яе нікім не чытаецца. Таму варта не падвадзіць намекамі і туманнымі разважаннямі да тых ці іншых высноваў, але і даваць Рэдакцыяй гэтые высновы. Ці Вы самі неупэўнены ў сваіх высновах, ці нечага баіцеся? Пан Мурашка робіць тое ж самае – намекае пра трэццю сілу. Ну скажы нам пан, што гэта за сіла. Можа вы проста пан нічога не разумецце. а хочаце паказацца разумным?
А чаму б вам, пан Біч, не дачакацца наступных частак, нецярплівы вы наш…
Пан, Біч, Вы маеце рацыю.
Што ж я магу зразумець, калі нарадзіўся ноччу.
З павагай
Я вельмі рады. што і у Рэдакцыі канчаецца цярпенне глядзець на тое што адбываецца вакол і асабліва з нашай апазіцыяй. Толькі ніколі не забываце што без дапамогі звонку, нам не перамагчы. Выбереце правільна хайрусніка. Хаця б як Украіна.
Cучасныя цывилизацыи другога парадку (Эуропы, Эуразии, Пауночнае, Лацинскае Амэрыки) пачали фармиравацца з миксацыи (зьмяшаньня насельництва), што зьявилася выникам инвазии иншых цывилизацый на тубыльцау. Прыгадаем инвазию барбарау и разбурэньне Рымскае и мпэрыи, инвазию туранцау на усход клясычнае Руси, инвазию эурапейцау у Амэрыку.
Масавая инвазия иншацывилизацыйных у Эуропу небясьпечна, бо можа ня тольки трансфармаваць яе, але настольки зьмяниць, што на месцы сёньняшняй Эуропы узьникне нейкая иншая цывилизацыйнасьць. На яе фармаваньне спатрэбяцца сотки год.
Вось, думаю, тое хрысцьянства і прыдумалі жыды для дурных гоеў, каб ціпа ісламу супрацьстаялі, а потым такімі “чалавечнымі” сталі, каб падставілі галаву свайго дзіцяці пад брудную руку сірыйца, каб абараніць чужое мурзатае дзіця, пусьціўшы сваё на гвалт. Бруд, зусім замбаваныя.