nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Галоўны рэсурс любой дыктатуры – страх

11 верасня, 2015 | 10 каментарыяў

Рэдакцыя.

Шэндар 1Адзін сталы чытач нашага сайту любіць сцьвярджаць, што ён знайшоў галоўную прычыну, чаму беларусы “слаба змагаюцца” (на яго меркаваньне) за свае агульнанацыянальныя інтарэсы. Маўляў, калі мы, беларусы-літвіны, зваліся б не беларусамі, а літвінамі, усё было б кандынальна інакш і з нашай мовай, культурай, гісторыяй, і з нашай эканомікай, і з нашай дзяржаўнай уладай, і з умовамі нашага жыцьця. Мы рэгулярна спрачаемся зь ім, кажам: часткова згодныя, але ёсьць і больш важкія прычыны… Калі іх усе доўга не пералічаць ды не абгрунтоўваць, а назваць самую галоўную прычыну, ёй акажацца (ужо на наша меркаваньне) звычайны людскі страх. Да гэтай высновы прыходзяць й іншыя. У пацьверджаньне выстаўляем ніжэй артыкул Віктара Шэндаровіча вядомага расейскага публіцыста ліберальнай арыентацыі (гл. фота). Матэрыял узяты адсюль: http://mvvc44tv.cmle.ru/?a=note&id=28270# .

 

ПЫТАНЬНЕ РУБАМ

Тарпедаваньне арганізацыі Міжнароднага трыбунала [гаворка пра рассьледваньне зьбіцьця над Украінай летась малазійскага боінга. – Рэд.] і агідная клаўнада з Коўтунам, які то размаўляе, то не размаўляе (у лонданскай справе аб забойстве Літвіненкі) – дзьве адкрытыя спробы расейскай адміністрацыі перашкодзіць міжнароднаму правасуддзю. Тут нават прыдумаць іншыя версіі, шчыра кажучы, не атрымліваецца…

Спробы гэтыя наўпрост паказваюць на датычнасьць расейскай адміністрацыі да абодвух злачынстваў – апошняе зразумела і цяпер, а хутка будзе даведзена афіцыйна.

Што ж далей? Няцяжка прадбачыць. Адмова Крамля прызнаць відавочнае, далейшая ізаляцыя, узмацненьне санкцый, небясьпечнае набліжэньне ваеннага супрацьстаяньня…

Я добра разумею логіку людзей, якія маюць дачыненьне да гэтых злачынстваў. Разумею Пуціна і людзей зь кіраўніцтва ФСБ ды Мінабароны, якія давалі адмашку на забойства Літвіненкі, наўпрост адказных за разьвязваньне вайны ва Ўкраіне, за пастаўку сепаратыстам сьмяротнай зброі, якая забіла пасажыраў «Боінга»… Злачынцы адцягваюць час расплаты і спрабуюць ад яе сысьці. На іх месцы так зрабіў бы кожны [на іх месцы кожны ня мог бы быць, бо многія адмовіліся б. – Рэд.]; ніякіх пытаньняў па абранай тактыцы.

Але я не разумею логікі расейцаў, якія далі зрабіць сябе мянтальнымі закладнікамі забойцаў і, радасна зажмурыўшыся, дружнымі калонамі маршыруюць насустрач пеклу. Пеклу – як мінімум, сацыяльна-эканамічнаму…

І калі б сапраўды гаворка ішла толькі пра оруэлаўскіх «пролах», прыбітых прапагандай, бог зь імі (бо гэтых трэба шкадаваць), – але ў заахвочваньні [надыходу] пекла прымаюць удзел людзі, якія добра валодаюць кампутарнай «мышкай», а значыць тыя, хто мае лёгкі доступ да рэальнай інфармацыі. І быццам не ідыёты, каб не бачыць на крок наперад…

Што ж прымушае іх гэта рабіць?

Адказ банальны: баязьлівасьць. І ўжо як сьледства баязьлівасьці – «стакгольмскі сіндром». Мянтальная здача бандыту [пераход на бок злачынцы. – Рэд.] пазбаўляе чалавека ад асабістага экзістэнцыйнага выбару.

Гэты сіндром памяншае шанцы закладнікаў на калектыўнае вызваленьне – і, у канчатковым рахунку, небясьпечны, ня кажучы пра маральны бок пытаньня. Бо добра паміраць у міры з сабой, але сорамна паміраць у міры з бандытам…

Усе таталітарныя рэжымы набітыя знутры гэтым дыягназам. І чым больш небясьпечны рэжым, тым, як правіла, бессаромней выраз радасьці з нагоды таго, што тваё жыцьцё ў руках бандыта.

У Паўночнай Карэі мільёны людзей гістэрычна вісчаць у момант зьяўленьня трэцяга па ліку Кіма… Яны вісчаць, каб заглушыць свой страх.

Мы яшчэ не вісчым масава, але страх сядзіць ужо ў падкорцы

Гаворка тут не пра прадажную пуцінскую эліту, якая даўно «ўвайшла ў долю» і баіцца гэтую долю страціць (тут усё зразумела без пагружэньня ў бездані псіхікі), – я кажу пра «нармальных» людзей, якія яднаюць сваё жыцьцё і жыцьцё сваіх дзяцей з рускай культурай і рускім пейзажам, а не з “расьпілам” засекаў Радзімы. Я кажу пра тых, па кім ў выніку найбольш балюча ўдарыць ужо блізкая будучыня.

І я вымушаны ставіць у дзьвюкосьсі слова, якое характарызуе нармальнасьць гэтай часткі пуцінскага электарату: калі гэта «норма», то вельмі далёкая ня толькі ад годнасьці, але і ад самазахаваньня.

Шэндар 2Па-мойму, расейскім абываталям самы час ськеміць што-небудзь (ну, хаця б стэнаграмы будучых міжнародных рэзалюцыяў) – і зразумець розьніцу паміж сваім уласным інтарэсам й інтарэсамі крамлёўскай адміністрацыі.

У вінаватых у масавых забойствах няма ніякай персьпектывы па-за абсалютнай уладай у Расеі. Іх ужо не напалохаюць ніякія санкцыі й ня спыніць ніякая кроў: горш, чым яны заслугоўваюць, ім ужо ня будзе.

А нам?

(канец цытаваньня артыкула)

 

=

Ад рэдакцыі:

У сваім выступе спадар Шэндаровіч нагаварыў пра сёньняшнюю пуцінскую Расею шмат таго, што можа сказаць толькі сапраўды сьмелы чалавек. Гэтым ён набыў права абнародаваць свой тэкст, а нам – абавязак сур’ёзна паставіцца да яго.

Нядаўна мы казалі пра значэньне таго ці іншага варыянту стаўленьня да Ведаў, якія датычаць асноўных заканамернасьцяў нашай рэчаіснасьці, у вызначэньні таго, ці належыць чалавек да вялікай шэрай масы, ці яго варта залічаць да групы рацыянальных, думаючых асоб – людзей сапраўдных (гл. тут: https://nashaziamlia.org/2011/12/31/4671/#more-4671 ; https://nashaziamlia.org/2015/09/06/7937/#more-7937). Стаўленьне чалавека да страху, агаворанае ў выстаўленым матэрыяле, мае тыя ж дыферэнцуючыя ўласьцівасьці.

Мы лічым, што ў артыкуле Шэндаровіча практычна ўсё заўважана верна – і пра страх, і пра “стакгольмскі сіндром”. Але мы хацелі б (каб канчаткова патрафіць логіцы) падоўжыць ланцужок узгаданых заканамернасьцяў. Як на наша меркаваньне, усё варта пачынаць з феномену ўсталяваньня дыктатарскай антынароднай ўлады, якая дазваляе ўладутрымальнікам (дыктатару і асобам вакол яго) эгаістычна зацыкліцца на сваіх асабістых інтарэсах. Страх, які нагнятаецца на грамадства – гэта спосаб абараніць сябе ад небясьпекі законнага (маральнага) народнага абурэньня. “Стакгольмскі сіндром”, які разьвіваецца ў многіх грамадзян, сапраўды зьяўляецца наступствам хранічнага ўзьдзеяньня страху на псіхіку масы. Многія дыктатары блытаюць яго з сапраўднай народнай любоўю (для таго, каб мець яе, трэба быць хоць трохі нацыянальным дыктатарам!). У цэлым ствараецца рыгідная, кансерватыўная ў сваёй адсталасьці, практычна мёртвая соцыяпаразітная сістэма, пазбаўленая механізмаў сацыяльнай пластычнасьці-кампенсацыі ды справядлівых сацыяльных ліфтоў, якая на фоне больш жывых, натуральных ды прагрэсіўных сістэм дзяржаўнай арганізацыі  ўвесь час дэградуе (калі не абсалютна, дык адносна). У выніку – застой, а затым і развал эканомікі ды культуры. А затым… рэвалюцыйныя падзеі з большым ці меншым пазітыўным вынікам для грамадства, з большай ці меншай крывёй для былых уладароў…

Усё роўна атрымліваецца амаль знакамітае: “супраць чаго бароліся, на тое і напароліся…”.

Застаецца толькі адзначыць, што ўзгаданыя вышэй (аўтарам і намі) заканамернасьці – ня толькі расейскія, а і ўніверсальныя, агульналюдскія… 

 

10 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Глядзіце на палітыку вачыма вайны. Палітыка ёсць вайна толькі працягнутая іншымі сродкам (без фізічнага забойства). Так раіў вялікі філосаў сучаснасці М. Фуко. На вайне паняццем страха не карыстаюцца!!! І таму Шендеровіч звычайны расейскі дурань. Шкада, што Рэдакцыя сайта падпадае пад яго уплыў. Чаму страх ёсць у нашага народу, але яго няма у іншых, якія падняліся на барацьбу? А нашых ніяк не могуць падняць. БНР разагнала купка пьянай салдатні… Пасля 2010 сабраць болей чым 1000 асоб немагчыма. Так што беларусы баязліўцы? Шматлікіе войны паказваюць што Не. Або вось ужо болей за сто гадоў назвай “белый рускі” у іх паралізаваные і воля і розум.

  2. Siarhiej кажа:

    “На вайне паняццем страха не карыстаюцца!!! І таму Шендеровіч звычайны расейскі дурань.”

    Павел, ты не маеш рацыі … Шэндаровіч не дурань … Напрыклад, шмат людзей, нават большасць, ня любяць Луку, але баяцца “залупацца”. Калі, напрыклад, Пуц скіне Луку ўсе тыя, хто рохкаюць каля карыта, кгбісты, міліцыя, чыноўнікі … НІЧОГА не зробяць у яго абарону, а кінуцца навыперадкі лізаць ….

  3. Павел Біч кажа:

    Сяргей, ты не маешь рацыі. Ніхто не хоча паміраць. Але калі ў галаву людзей уваходзіць ідэя, яны бяруць зброю і кажуць – лепей смерць чым такое жыццё; можа пашанцуе застануся жывым. Ў голавы беларусаў ідэя свабоды не пранікае. таму што пасля “Дудкі беларускай” Бурачка (чуешь які сябе псеўданім ўзяў шляхтіч-каталік-паўстанец) нашым людзям наступные Бурачкі (з такімі ж прніжальнымі іменамі (янкі, зоські. тёткі, юркі…) сталі ўнушаць народу што яны не ёсць адметная нацыя як усе іншые, а атростак іншага вялікага народа. Такое палюбіць немагчыма. Экзальтаваная інтэлігенцыя змагла палюбіць навую назву (па долгу службы), але народ фальшывіць не можа. І тады самая адукаваная частка нашага народа (шляхта) перапісалася на палякаў, я цяпер “палякі” ўзнікаюць як грыбы пасля дажжу. Факт галасавання нашым народам ў 1994 г. за челавека які адкрыта здэківайся з іх нацыі сведчыць што наш народ не хоча быць нацыяй з такой назвай. Ён гэтым галасаваннем паказаў што лепей не мець ніякой нацыі чым быць белымі рускімі. Сяргей гэта не мая версія. Гэта версія Кацярыны 2-й. Яна так і казала – перайменуем на века прывяжам к Расеі. Паспрабуй перайсці ў любую Веру акрамя хрысцыянства і атэізма, і першае чаго ад тябе патрабуюць – ўзяць іншае імя адпаведнае новой Вере. Гэты факт сведчыць што назва і імя моцна дзейнічаюць на свядомасць.

  4. Vitaut Kuplievic кажа:

    Згодны, што этнонім, нацыёнім і палітонім узьдзейнічае на псыхіку. Вяртаньне Літвы — справа неабходная. Вялікая Літва дасьць нам вялікасьці!!!

  5. Vitaut Kuplievic кажа:

    Я пісаў аб гэтым яшчэ ў канцы 90-ых — пач. 2000-ых. Спадар, альбо пан Біч упершыню выступае сыстэмным прарагандыстым традыцыйнага гістарычнага палітоніму Літва. Калі “ня ўбіць у галовы” нашым людзям што яны вялікія, то на ўзроўні падсьвядомасьці яны так і застануцца “белымі рускімі”. На той жа падсьвядомасьці “белыя рускія” будуць абазначаць адгалінаваньне расейцаў.
    А як Вы думаеце, вельмішаноўны Алесь Аляксандравіч?

    • Рэдакцыя кажа:

      Шаноўны пан Вітаўт.

      1. Усе ў нашай рэдакцыі даўно пагадзіліся (можа нават настолькі даўно, што незалежна ад уплыву спадара Біча), што вяртаньні і нашай дзяржаве, і нам сапраўднага старажытнага імя справа вельмі важная.
      2. Але, па-першае, мы лічым, што вяртаць трэба паступова, на пачатак зьвязаўшы два паняьці ў адно. Таму мы ўжо даўно (шмат гадоў таму) пачалі прапанаваць (і дэманстраваць ва ўласных тэкстах) такія паняцьці, як “беларусы-літвіны” і “Вялікалітва-Беларусь”. Кожны, хто даўно чытае матэрыяла на нашым сайце, гэта ведае (дарэчы, нават новыя шахтамы запрапанаваны як “Беларуска-Літвінскія” ўжо 15 гадоў таму!).
      3. Але мы ня згодныя са спадаром Бічом, што назва, наданая нам Кацярынай ІІ – гэта САМАЯ галоўная і бадай адзіная наша праблема. А гэта прапагандуе спадар Біч. Мы лічым, што ёсьць праблемы і важней. Напрыклад, наяўнасьць у нашай нацыянальнай беларуска-літвінскай эліты ПРАГРАМНАГА ВОБРАЗУ БУДУЧАЙ БЕЛАРУСКА-ЛІТВІНСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ, які б выконваў ролю абсалютна ясна ўяўляльнай Мэты (у гэтай Праграме, дарэчы, адным з пунктаў абавязкова павінна быць вырашана праблема нашай саманазвы). Ясна бачыць сваю Мэту – вось за што мы найперш агітуем (у адрозьненьні ад спадара Біча). На гэтым робім акцэнт і ня згодныя зь ім у зьвядзеньні ўсяго да праблемы ліцьвінства…

  6. Павел Біч кажа:

    Што да меня так я не разумею як праяўляецца этнас? Ці не дае нам гісторыя шмат прыкладаў варожасці блізкіх народаў (аднога этнаса) і сяброўства далйкіх народаў (разных этнасаў)? Тыя ж рускіе і палякі. Тыя ж ангельцы і немцы, сербы і харваты. Цяпер нарастае атчуждённасць між намі і украінцамі, а уж якія народы былі больш блізкія гістарычна? А як уплывае на варожасць-сяброўства рэлігія???. Таксама можна знайсці прыклады што рэлігія сбліжае і несбліжае народы. Давайце сп. Куплевіч тлумачце сённяшняю сітуацыю з пазіцый сваёй навуцы Я вельмі задаволены што вы зразумелі што рабацягам вельмі патрэбная веліч нацыі да якой яны належаць. Яна адзінае што можа задаволіць рабацяг ў іх самахвальстве. Ніякіе партызанкі пад кіраўніцтвам НКУС-цаў, ніякіе БЕЛАЗы, МАЗы і ураджаі бульбы выхаваць патрыётаў не здольные.

  7. Павел Біч кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя. я думаю вы пагадзіцеся што можна загубіць любую справу толькі неправільна вызначыў прыарытеты – што рабіць спачатку. а што потым.У гэтым праяўляецца геніяльнасць палітыка. У нас здаецца такіх няма. Проста пералічваюць ў кучы чаго б ім хацелася і думаюць што яны робяць карысную справу. А на самой справе яны яе губяць.

    • Рэдакцыя кажа:

      1. Вось тут мы з вамі цалкам згодныя
      2. Тамы мы ўвесь час – ужо 15 гадоў – заклікалі да правядзеньня канферэнцыі, накіраванай на фармаваньне Вобразу Будучай Беларускай Дзяржавы.
      Час праляцеў. Нас не пачулі. Баімся, што можа быць ужо і запозна…
      3. Але на кім цяпер ляжыць адказнасьць, усім беларусам-літвінам відавочна!

  8. Licvin кажа:

    Не страх кіруе людзьмі, а сіла. Беларусы прагматычныя людзі. Пасля трох паўстанняў, безліч войн, калектывізацыі, індустрылізацыі, хімізацыі і прочая і прочая, беларусы занялі пазіцыю бельгійцаў, галандцаў, датчан, чэхаў, славакаў, летувісаў, латышоў і эстонцаў і прочых венграў падчас другой сусветнай вайны. Гэтыя малыя народы не залупляліся перад сілай, а схілялі галовы. Потым калі нехта з моцных атрымліваў паразу яны пераходзілі на бок пераможцаў.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы