Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі
Генерал Роберт Э. Лі – гэта галоўнакамандуючы арміі Канфедэратаў у грамадзянскай вайне ў ЗША ў 1860-х, адна з найаўтарытэтных постацяў у амерыканскай гісторыі, для многіх – сімбал адвагі ды гонару (гл. https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9B%D0%B8,_%D0%A0%D0%BE%D0%B1%D0%B5%D1%80%D1%82_%D0%AD%D0%B4%D0%B2%D0%B0%D1%80%D0%B4). Яму на тэрыторыі ЗША пастаўлена некалькі помнікаў (фота аднаго зь іх, пра які будзе ісьці гаворка далей, гл. зьлева). Здавалася б, якое дачыненьне гэтая асоба можа мець да Беларусі, тым больш сучаснай?.. Ужо ад якога зь гістарычных герояў Амерыкі можна чакаць уплыву на сёньняшнія працэсы ў Беларусі, дык гэта ад знакамітага “паляка-амерыканца-француза” (а на справе этнічнага беларуса-вялікалітвіна!) Андрэя Т. Касьцюшкі. Помнік Касьцюшку таксама ёсьць у ЗША, знаходзіцца ў сталіцы, у скверы насупраць Белага Дому! (гл. фота ніжэй).
Але не сьпяшайцеся абвінавачваць нас у выкарыстаньні танных журналісцкіх хвытаў у мэтах закруткі інтрыгі. Лепш зьвярніце ўвагу на пытальнік у назьве матэрыяла, набярыцеся цярпеньня і падрыхтуйцеся ўспрыняць порцыю цікавых фактаў і выкліканых імі думак. Ідучы па іх ланцужку, мы абавязкова прыйдзем у нашу сёньняшнюю родную Беларусь, дзе мы прагназуем магчымасьць хуткага пачатаку новага этапу гістарычных падзей…
–
Ужо некалькі дзён таму (зь нядзелі 13 жніўня 2017 г.) па Еўраньюс рэгулярна інфармуюць, што ў суботу, 12 жніўня 2017 г., у амерыканскім штаце Вірджынія, у горадзе Ш[Ч]арлотсвіле (Charlottesville) адбыліся забурэньні (гл. мапу ніжэй з часткай ЗША, на якой паказана, дзе гэта). Гаварылася пра тое, што “горад Шарлотсвіл – ліберальны”, а там зладзілі нейкі марш амерыканскія “скрайне правыя”, што “ўведзена надзвычайнае становішча”, што “нейкі тэрарыст на аўтамабілі ўрэзаўся ў натоўп людзей, сур’ёзна траўмуючы каля 20 чалавек”, і што “прэзідэнт ЗША Трамп заклікаў розныя бакі супакоіцца і яднацца”.
У першы дзень інфармацыя падавалася скрайне фрагментарна, па сутнасьці мала што можна было зразумець, больш за тое, адчувалася, што многае перакручана. А гэта, як вядома, у сваю чаргу ёсьць прыкметай таго, што нехта спрабуе істотную інфармацыю хаваць …
Мы спачатку зьвярнуліся да расейскіх СМДІ. Напрыклад тут: https://www.bfm.ru/news/362059 – чытаем: “Сёньня раніцай у Шарлотсвіле ўспыхнулі жорсткія сутыкненьні ультраправых экстрэмістаў [хто гэта? – аўт.] з тымі, хто не падтрымаў іх дзеяньняў [а гэта хто? – аўт.]. Сутычкі пачаліся пасьля акцыі, якую нацыяналісты [хто гэта? – аўт.] правялі мінулай ноччу. Яны зьдзейсьнілі факельнае шэсьце паблізу ад Універсітэта Вірджыніі [чаму зьдзейсьнілі, а калі й зьдзейсьнілі, у чым праблема? – аўт.]. Да разгону дэманстрацый у Шарлотсвіле прыцягнулі байцоў Нацгвардыі [чаму прыцягнулі Нацгвардыю? Амерыка ж свабодная краіна?!!! – аўт.] ”.
Як бачыце, той жа вынік – нейкія факты ёсьць, але сутнасьць незразумелая…
Між тым, наша інтуіцыя нам падказвала, што падзея яўна не шэраговая, што могуць быць буйныя наступствы, у т.л. далёка за межамі ЗША (!)…
Таму, паклаўшы некалькі дзён на самастойнае высьвятленьне абставін, палезьлі ў сеціва (доступ да якога пакуль ёсьць) і пачалі зьбіраць факты ды складаць зь іх цэласную карціну.
Атрымалася рэкаструяваць прыкладна такую хаду падзей і іх зьмест:
– У адным з гарадоў амерыканскага штата Вірджынія, які завецца Шарлотсвіл, амаль 100 гадоў таму быў пастаўлены помнік галоўнакамандуючаму арміі канфедэратаў у грамадзянскай вайне 1861-65 гг. у ЗША, генералу Роберту Лі (гл. фота ў пачатку і ўнізе; пра сімбалічнае ўспрыняцьце гэтай постаці найперш белымі кансерватыўнымі амерыканцамі як чалавека годнасьці, гонару і адвагі мы ўжо напісалі вышэй; натуральна, помнік гэтаму чалавеку зьяўляецца для многіх зь іх месцам пакланеньне).
– Нядаўна мясцовыя “ліберальныя” ўлады прынялі рашэньне гэты помнік зьнесьці…
– Сёньня ў ЗША зьнясеньне помнікаў прадстаўнікам сіл Поўдня (Канфедэрацыі) стала зьявай сістэматычнай (гл. зьлева фота зносу яшчэ аднаго помніка генералу Лі, які адбыўся ў траўні г.г. ў Новым Арлеане; больш падрабязна пра гэтую новую амерыканскую зьяву можна пачытаць, напрыклад, тут: https://meduza.io/feature/2017/06/27/dekonfederatsiya; асьцярожна, крыніца ліберальная).
– Людзі пратэставалі супраць зносу, але да нядаўняга часу адносна вяла (гл. фота ніжэй з Новага Арлеану; бачны надпіс: “Амерыка, прычынайся. Марксізм ужо тут!”).
– На фоне ўсіх адзначаных зносаў, якія чамусьці асабліва актывізаваліся ў гэтым, 2017 годзе, найбольш актыўныя частка права-кансерватыўных сіл у ЗША вырашыла выказаць больш гучны пратэст. У пятніцу, 11.08.17, яны правялі ў Шарлотсвіле шэсьце з паходнямі (гл. першае фота ніжэй), а ў суботу, 12.08.17 – марш (з удзелам, па некаторых зьвестках, да 6.000 чалавек), які абываўся пад слоганам “Яднаньня правых” (гл. другое фота ніжэй).
Пры гэтым усе ліберальныя СМІ ЗША (а сёньня ў Штатах іншых масавых СМІ ўжо няма!) нязьменна абразьліва-правакатыўна і напаўхлусьліва-дэзынфармацыйна паведамлялі, што ў маршы-ральлі скрайне-правых прынялі ўдзел прадстаўнікі “Ку-Клус-Клана”, “нацыянал-сацыялісты”, “белыя нацыяналісты”, “супрэматысты”…
Некаторыя зьвярнулі ўвагу (https://www.vox.com/2017/8/12/16138358/charlottesville-protests-david-duke-kkk), што сярод пратэстоўцаў прысутнічаў таксама Дэвід Дзюк (гл. фота ніжэй) – знакаміты амерыканскі змагар з глабальным сіянізмам, выкрывальнік сіянісцкай трыяды (СМІ, фінансы, палітыка – гл. фота ніжэй), з дапамогай якой сіянакратыя падпарадкоўвае сабе ўвесь сьвет. У інтэрвю сп. Дэвід сказаў пра марш: “Гэта ўяўляе сабой паваротны момант для народу Амерыкі. Мы маем намер вярнуць нашу краіну [сабе] назад. Мы будзем выконваць абяцаньні Дональда Трампа. Гэта тое, у што мы верым. Вось чаму мы прагаласавалі за Дональда Трампа, таму што ён сказаў, што зьбіраецца вярнуць нашу краіну, і гэта тое, што мы будзем рабіць” (хто жадае лепш пазнаёміцца з асьветніцкай дзейнасьцю сп. Дэвіда, можа пачаць, напрыклад, з наступнага відэа: https://www.youtube.com/watch?v=zlIwtcPPT24 – якое пакуль даступна).
– На гэтыя дзеяньні правых, натуральна, не маглі не адрэагаваць левакі, і тыя, хто за імі стаіць (і фінансуе…). Таму 12.08.2017 г. ральлі правых ужо сустрэла контр-шэсьце прадстаўнікоў амерыканскай версіі ANTIFA. Адбыліся бойкі, з абодвух бакоў зьявіліся параненыя, а затым і арыштаваныя паліцыяй (гл. фота ніжэй; зьвярніце ўвагу на лозунг “Заўсёды анты-фашысты”). Далей гарадскія ўлады вырашылі марш забараніць…
– Але галоўная падзея, якая адбылася ў нядзелю 12 жніўня, была такой: легкавы аўтамабіль на хуткасьці ўрэзаўся ў натоўп апанентаў правых, якія йшлі ў парк на мітынг. У выніку загінула адна 32-гадовая жанчына і 19 чалавек былі паранены (гл. фота ніжэй).
Хто ж быў за рулём машыны? Ім аказаўся 20-гадовы жыхар штата Агаё Джэймс Алекс Філдс-малодшы (гл. фота зьлева).
– З-за персьпектывы далейшага разрастаньня забурэньняў губернатар штата абвясьціў у горадзе рэжым надзвычайнага становішча, а прэзідэнт ЗША Трамп заклікаў да “суцішэньня і захаваньня адзінства”… (некаторыя моманты апісаных падзей яшчэ нядаўна можна было паглядзець на відэа, напрыклад, па наступным адрасе: http://www.cbsnews.com/news/white-nationalists-rally-charlottesville-live-updates/ – відэа запускаецца ўверсе старонкі)
–
2.
Падзеі, якія адбыліся ў Вірджыніі, не такія ўжо маштабныя, калі параўноўваць нават зь некаторымі нашымі беларускімі аналагічнымі падзеямі (хаця б з тым, што было ў Менску 19.12.2010 г.), і не такія трагічныя, як, напрыклад, чарговы тэракт у Еўропе (таксама з выкарыстаньнем аўтамабіля), які адбыўся ўчора ў Барселоне. Але напэўна многія пагодзяцца без дадатковага абгрунтоўваньня, што значэньне забурэньняў у Вірджыніі для далейшага лёсу людскай цывілізацыі нашмат буйнейшае за ўзгаданыя. Яны нібы вялікі метэарыт, які ўрэзаўся ў Зямлю і ня толькі кратар утварыў, а і павыкідаў у розныя бакі вялікія кавалкі грунту. Адзінае, што “метэарыт” у Шарлотсвіле выклікаў выкід не грунту, а грамадскіх наступстваў, стварыўшы выдатную магчымасьць убачыць глыбінныя праблемы, якія існуюць у ЗША, а заадно і ва ўсёй людскай цывілізацыі ў яе сёньняшнім стане.
Звычайна гэтыя праблемы старанна хаваюцца, а таму нябачныя. Давайце з нагоды іх хаця б назавем.
Хто агрэсар?
Аналіз падзей 12 жніўня ў амерыканскім Шарлотсвіле дазваляе сказаць, што:
– асноўнай прычынай масавага выступу белых амерыканцаў у гэтым горадзе стала правакацыя мясцовых ліберальных уладаў, якія прынялі рашэньне зьнесьці помнік генералу Лі; гэтае рашэньне стала апошняй кропляй, якая перапоўніла чашу цярплівасьці кансерыватыўных амерыканцаў, якія да таго вымушаны былі бездапаможна назіраць за зносам помнікаў героям-канфедэратам у ЗША;
– асноўнай прычынай забурэньняў несумніўна стаў загад, аддадзены амерыканскім “антыфашыстам” з боку тых, хто за імі стаіць, арганізаваць даныя забурэньні, пачаўшы з правакаваньня правых і заканчваючы нападам на іх шэсьце (доказы: акрамя відэа, пра якое была гаворка раней, на некаторых фота, якія вы бачыце ўнізе, ёсьць і абразьлівыя слоганы ў бок правых, і публічнае спальваньне сьцяга канфедэратаў, і выкарыстаньне некаторымі “левымі” індывідуальных агнемётаў; цікавыя думкі выклікае фота справе ўверсе, на якім бачныя нібы студэнты штата Вірджынія з плакатам, скіраваным супраць “белых супрэматыстаў”, якія ўсе як адзін… хаваюць свае твары);
– зьвяртаем таксама ўвагу на “дзіўныя” паводзіны паліцыі штата (хаця ўсім вядома, адкуль такія “дзіўныя паводзіны” бяруцца…), якая дапусьціла лабавое сутыкненьне дзьвюх альтэрнатыўных калонаў; такое па ўсім сьвеце лічыцца, мінімум, выключным непрафесіяналізмам, а максімум – наўмысным правакаваньнем забурэньняў;
Калі ж абагуліць тры названыя моманты, атрымаецца, што прычынай падзей у Шарлотсвіле зьяўляюцца таемныя дзеяньні амерыканскай закулісы. Адразу зададзім пытаньне: навошта ёй гэта патрэбна? Тут мы бачым дзьве магчымасьці: альбо фінансава-палітычная закуліса ЗША вельмі баіцца паўтарэньня Occupy Wall Street (гл. https://nashaziamlia.org/2011/11/23/4476/; асабліва ў больш удалай версіі) і таму вырашыла шляхам узбуджэньня міжрасавых і сьветаглядна-ідэалагічных супярэчнасьцяў адвесьці ўвагу амерыканскай нацыі ад сябе ды сваіх нарабаваных капіталаў, альбо тая ж закуліса вырашыла падыграць Пуціну (пра апошняе пазьней)…
Джэймс Філдс.
З гэтым нягоднікам мала што зразумела:
– яго маці сказала журналістам толькі тое, што ён зьбіраўся ехаць у Шарлотсвіл;
– словам яго настаўніка гісторыі Дэрэка Веймера чамусьці мала веры (гл. відэа тут: https://www.washingtonpost.com/local/one-dead-as-car-strikes-crowds-amid-protests-of-white-nationalist-gathering-in-charlottesville-two-police-die-in-helicopter-crash/2017/08/13/3590b3ce-8021-11e7-902a-2a9f2d808496_story.html?hpid=hp_hp-top-table-main_vaprotests-145pm%3Ahomepage%2Fstory&utm_term=.361ed5011a80);
– усе арганізацыі правых амерыканцаў, якія ўдзельнічалі ў маршы 12.08.2017, катэгарычна заявілі, што Філдс ніколі ня быў іх сябрам;
– вельмі ўжо дарэчна для левакоў, за спінамі якіх стаялі закулісныя таўстасумы, гэты паганец зьдзейсьніў свой тэракт…
Неяк падазрона ўсё гэта выглядае. Адразу ўспамінаецца і сёньня абсалютна незразумелы Брэйвік (https://nashaziamlia.org/2012/05/07/5097/) разам зь вельмі падазроным Лі Харлі Освальдам, успамінаюцца ня менш цьмяныя падзеі 11.09.2001 г., падзеньне самалёту Качыньскага 10.04.2010 г. ды шматлікія іншыя падставы, правакацыі й правакатары ўключна з падпалам Рэйхстагу…
Таму давайце ня будзем сьпяшацца лічыць Джэймса Філдса сапраўдным прадстаўніком правых Амерыкі. Давайце пачакаем, магчыма, яшчэ тое-сёе цікавае і высьветліцца…
“Назвы бакоў” й іншыя адзнакі стану амерыканскіх і сусьветных СМІ.
Моцна кінулася ў вочы, што практычна ўсе СМІ – і ў ЗША, і Еўразьвязе, і расейскія… – ня толькі вельмі разнастайна называлі ўдзельнікаў падзей з правага боку, але і ў адзін голас ва ўсіх выпадках больш ці менш абразьліва. Аказваецца, яны і “куклускланаўцы”, і “нацыянал-сацыялісты” (так, там былі прадстаўнікі гэтых нешматлікіх у ЗША арганізацый, але яны складалі мізэрную частку ад усіх удзельнікаў пратэстаў), і “расісты”, і “супрэматысты” (паліткарэктны ў сёньняшніх ЗША сінонім паняцьця “расісты”), і “нэа-нацысты”, і “белыя нацыяналісты”, і “фашысты”…
А як называлі амерыканскія СМІ ліберастаў-левакоў?
Спачатку было толькі адно сьціплае і настолькі ж цьмянае паняцьце: “апаненты правых”. І толькі праз пару дзён перыядычна пачало зьяўляцца: “антыфашысты”.
Атрымалася так: правыя – гэта “ўсе адценьні чорнага, сатанінскага”, а левыя – іх белыя ды пухнатыя альтэрнатывы, проста анёлкі нейкія…
Калі б не было нічога іншага, ужо толькі гэта кажа пра заангажаванасьць названых СМІ, пра іх несумніўна праплачанае “жаданьне” падаваць настолькі аднабаковую і непраўдзівую інфармацыю, у якой адсутнічае агавораныя намі вышэй зьмест падзей. Між тым, адзначаная аднабаковасьць-заангажаванасьць – важнейшая рыса любой прапагандовай машыны, а не аб’ектыўных СМІ.
Але і гэта яшчэ ня ўсё. “Метэарытны выкід” паказаў на нашмат больш істотнае – на глабальны маштаб гэтай прапагандовай машыны, на сінхранізаваны характар яе дзейнасьці. Для аб’ектыўнага інфармаваньня людзей у глабальнай інфармацыйнай прастары ўжо практычна нікога прыстойнага не засталося! Ёсьць толькі манаполія “ліберальных” СМДІ зь іх прапагандай, угрунтаванай на прынцыпах разбуральнай, наўмысна дэкадэнцкай, хаатызуючай ліберастычнай ідэалогіі, распаўсюд якой несумніўна знаходзяцца пад кантролем аднаго цэнтру!..
Пры гэтым у правых ва ўсім сьвеце няма ніводнага значнага СМІ, дзе сёр’ёзна аналізаваліся б ды спакойна, пасьлядоўна, сістэмна абмярковаўліся важнейшыя праблемы, якія вызначаюць лёс людскай цывізіцыі.
Вось гэта адкрыцьцё!.. Вось дык вірджынскі метэарыт…
Трамп.
Паводзіны прэзідэнта ЗША Дональда Трампа – асобная і найістотная тэма.
Спачатку яго рэакцыя была, як мы адзначылі вышэй, максімальна нейтральнай і абстрактнай: “трэба супакоіцца і аб’яднацца”. За такую неадназначную пазіцыю ён атрымаў рэзкую крытыку і левакоў, і рэспубліканцаў. Напэўна, больш націснулі ліберасты (што, зразумела, ня дзіўна), таму на другі дзень Трамп жорстка адчытаў правых (віцэ-прэзідэнт Пэнс пасьпяшаўся адчытаць раней і ня менш жорстка). Але, во дзіва, яшчэ праз дзень прэзідэнт ЗША Трамп робіць чарговы выступ, у якім заяўляе, што былі агрэсіўныя людзі з абодвух бакоў, што правыя таксама маюць права на свае ідэалы, што ня ўсе, хто пратэставаў супраць зносу помніка генералу Лі, зьяўляюцца нэанацыстамі-супрэматыстамі, і што 150-250 гадоў таму ня толькі генерал Лі быў рабаўладальнікам, але і ня ў меншай ступені бацькі-заснавальнікі ЗША – такія як Джордж Вашынгтон і Томас Джэферсан, і што апошняе не азначае, што іх помнікі таксама трэба руйнаваць… (http://www.telegraph.co.uk/news/2017/08/15/donald-trump-says-sides-charlottesville-violent/; http://gordonua.com/news/worldnews/tramp-snova-obvinil-obe-storony-v-proizoshedshem-v-sharlotsville-202710.html; https://www.svoboda.org/a/28678521.html; апошні выступ учора цэлы дзень паказвала Еўраньюс).
Шчыра скажам, мы ўжо прывыклі, што пасьля Джона Кенэдзі ніводны прэзідэнт ЗША не грунтаваў сваю палітыку, хаця б часткова, на праўдзе (калі ў якасьці крытэра браць стаўленьне да лёсу Беларусі, тут і ўвогуле быў поўны швах: Абама “перазагружаўся” з Пуціным; Буш малодшы ўбачыў у блакітных вачах апошняга “добрага хлопца”; а пры Клінтане, які ў пачатку 1990-х кантраляваў палітыку Масквы і ў 1993 годзе быў у Беларусі, дзе яму многае паказалі, мы і ўвогуле атрымалі… Лу-ку). А тут такі падарунак лёсу!..
Пакуль гэта першы зразумелы нам значны факт, за які мы пачалі паважаць Трампа. Як кажуць, дай Бог, каб не апошні…
Прычым тут Беларусь, пытаецеся?
Адказваем.
Глядзіце, у Сірыі ў амерыканцаў яўныя праблемы.
У Іраку ды Аўганістане – таксама.
Чамусьці рэзка актывізаваўся апошнім часам тоўсьценькі з Паўночнай Карэі – з усё нарастаючым нахабствам робіць ядзерныя выпады ў бок ЗША.
Аналагічная актывізацыя праблемы і таксама апошнім часам адбываецца з Мадурам зь Венесуэлы.
Унутры ЗША вось ужо больш за паўгады не спыняюцца нападкі на Трампа і набліжаных да яго людзей у сувязі з падзеямі, якія мелі месца падчас апошніх выбараў.
І тут раптам паўстае чарговая праблема. У ЗША пачынаецца актыўнае распальваньне ўнутрыграмадскай варажнечы (як мы адзначылі вышэй, яўна справакаванай і кіраванай глабалісцкай фінансавай алігархіяй ЗША).
Атрымліваецца, што ўся міжнародная абстаноўка ператвараецца для людзей Трампа і яго самаго ў суцэльную “шума-дымавую завесу”, за якой могуць застацца незаўважанымі ці перайсьці ў шэраг другарадных (маўляў, не да таго) тыя падзеі, якія ў бліжэйшы час могуць пачаць разгортвацца ў геаграфічным цэнтры Еўропы, у т.л. у Беларусі.
Скажыце, а ці ня можа прынамсі частка адзначаных падзей (і, магчыма, яшчэ некаторых неўзгаданых) якраз і “прызначацца” для таго, каб Трампу і яго адміністрацыі было не да Беларусі? Што, калі так і ёсьць?
А калі так, тады атрымліваецца, што ў будучым імаверным нападзе расейскай імперыі на Беларусь будзе вінаваты, натуральна, не генерал Лі, а… глабалісцкая фінансавая алігархія, якая ў гэтым пытаньні, магчыма, дзейнічае па адзіным узгодненым з Пуціным плане.
–
Натуральна, будзем спадзявацца, што ўсе гэтыя разьлікі акажуцца беспадстаўнымі, а мы – нікчомнымі аналітыкамі.
Дай Бог, каб здарылася менавіта так!
Усяго вам лепшага, сябры.
“глабалісцкая фінансавая алігархія, якая ў гэтым пытаньні, магчыма, дзейнічае па адзіным узгодненым з Пуціным плане”.
————————-
Пакуль што правыя кансэрватыўныя партыі з Пуціным супрацоўнічаюць, як правіла. Вось менавіта гэтыя таварышы, што на фотках (толькі ў Эўропе) рэпрэзэнтаваны палітыкамі, якія проста захапляюцца вонкавай (“не прагнуўся пад Амэрыкай”) і нутраной палітыкай (“моцны лідар, аб’яднаў нацыю, кансэраватар, абараніў інстытуцыю сям’і, б’е лібэрастаў і пэдэрастаў”), сустракаюцца, езьдзяць на канфэрэнцыі, пазычаюць грошы. У Малдове і Балгарыі, Вэнгрыі і Чэхіі сядзяць прамыя агенты Пуціна. Вялікі ўплыў яны маюць у Польшчы, у Нямеччыне, Італіі. Зь пяці кандыдатаў на францускага прэзыдэнта трое былі маскоўскімі (Фіён, Мэляншон і Лё Пэн). Ледзь не прыйшлі да ўлады ў Францыі, у Аўстрыі…
Так, я раней падтрымліваў праварадыкальную праграму, скіраваную супраць эмігрантаў, зьнішчэньня традыцыйных каштоўнасьцяў, брусэльскага бюракратызму і г.д. І тут выявілася, што ўсе гэтыя людзі раптам пачалі гаварыць: трэба прабачыць і прызнаць тэрытарыяльныя прырашчэньні Расеі, амэрыканскі імпэрыялізм – дрэнна, а расейскі – добра, за Расеяй трэба прызнаць “сфэру ўплыву” як за халоднай вайною. Польскія аматары крэсаў забыліся на Катынь, на зьбіты самалёт прэзыдэнта – і ўжо выдатна бавяць час на сустрэчах з маскоўцамі, на антыўкраінскіх акцыях. Пуцін выдатна выкарыстоўвае эўраскептыкаў у сваіх інтарэсах і б’е па Эўразьвязе і НАТО… спрабуючы зьнішчыць свайго ворага.
Лепш “стаўленік сусьветнага закулісься” Макрон, чым цётка, якая зганьбіла імя бацькі, якая б адразу ж аддала Беларусь, Малдову і Ўкраіну Расеі. Прабачце, гэта практычна. Вось гэты сіянізм – гэта далёкае паняцьце (збольшага эфэмернае), а на нашай і па ўкраінскай зямлі крочаць не пратаколы сіёнскіх мудрацоў – а … правільна … саюзьнікі гэтых барцоў зь мігрантамі…
Трамп, безумоўна, выдатная фігура, што скаланула амэрыканскае балота, і ён павінен узьняць Амэрыку, правесьці правільныя правыя рэформы, але ён сам падставіў сябе, атачыўшы людзьмі якія па 5 разоў на дзень тэлефанавалі ў амбасаду Масковіі…
Мікола, мы не зразумелі, чаму з-за таго, што па нашай і па ўкраінскай зямлі крочаць расейскія імперыялісты, трэба пачаць выступаць ЗА інтарэсы глабалісцкай сіянакратыі (ксенаэтнічную іміграцыю, зьнішчэньне традыцыйных каштоўнасьцяў, брусэльскі бюракратызм, за стаўленіка сусьветнага закулісься Макрона і г.д.) – то бок, выступаць за ўсе прылады, з дапамогай якіх закулісная глабалісцкая алігархія вядзе сваю гібрыдную вайну супраць белых народаў Еўропы. Вайну на іх зьнішчэньне!
У такіх высновах няма прыкмет нават фармальнай логікі.
Мікола, калі вы сапраўды шчыры беларускі хлопец, а не вытанчаны глабалісцка-расейскі троль, можа вам лепш папрацаваць над сістэмнасьцю свайго сьветагляду, прыбраць зь яго элементы наўмысна ўкінутай у яго мазаічнасьці?
“Пры гэтым у правых ва ўсім сьвеце няма ніводнага значнага СМІ”
ёсць напрыклад сайт http://www.americanthinker.com/, https://www.thenewamerican.com/, магчыма таксама http://www.breitbart.com/
Вялікі дзякуй за ўвагу да правакаваньня сутыкненьня ў Шарлацвілі з боку паліцыі штата Вірджынія. Праз тыдзень заўважыў артыкул зь мясцовай газэты, які пацьвердзіў найгоршае падазрэньне (Ганна Хігінс, Дэніэл Хораф і Цім Додсан. Шэсьце “Яднаньня правых” і пратэсты ў цэнтры Шарлацвіля сталіся сьмяротнымі // “Вершніцкая штодзённая” газэта, 13 жніўня 2017 г.; анг. http://www.cavalierdaily.com/article/2017/08/unite-the-right-rally-protests-in-downtown-charlottesville-turns-deadly ): “А 11:40 … Афіцэры паліцыі ў поўным спэцрыштунку пачалі ўтвараць лінію ззаду Парка вызваленьня і павольна рушылі наперад, каб выпхнуць людзей з парка ў боку контр-пратэстоўцаў, сярод якіх многія дзеялі агрэсіўна”.