Барыс Керзач, Алесь Астроўскі
Зь сярэдзіны верасьня г.г. (а дакладней, зь 17-га чысла) з ЗША сталі паступаць вельмі цікавыя паведамленьні (дарэчы, іх з-за важнасьці вымушаны былі падаваць нават ліберальныя СМІ – такія, напрыклад, як радыё “Свабода”; і гэта нягледзячы на выразны анты-ліберастычны зьмест гэтых паведамленьняў, які, зразумела, хаваўся). Маўляў, у Ню-Ёрку зьявілася група энтузіястаў-дзівакоў (спачатку некалькі дзесяткаў), якія ўсталявалі намёты ў фінансавым цэнтры Ню-Ёрка – паблізу ад Ўол-Стрыт, на плошчы “Дзукоці-парк” на Манхэтэне, і аб’явілі сябе ініцыятарамі стварэньня руху “Захапі (займі, акупуй) Ўол-Стрыт” (Occupy Wall Street). Гэта былі пераважна маладыя людзі, якія прапанавалі арганізавана пратэставаць супраць палітыкі ўладаў, якая праводзіцца ў інтарэсах буйных “міжнародных”, у т.л. фінансавых карпарацый, а не звычайных грамадзян.
1.
Нечакана для многіх гэтая ініцыятыва стала хутка разьвівацца, а паведамленьні сталі яшчэ больш цікавымі.
(Для гістарычнай справядлівасьці трэба ўдакладніць, што ўсё ж першым народам, які ў апошні час пачаў супраціўляцца прымусу плаціць за чужыя даўгі, былі грэкі; там і сёньня людзі змагаюцца за сацыяльную справядлівасьць, патрабуючы спагнаць даўгі зь вінаватых злачынцаў – прыўладных карупцыянераў, а не зь невіноўнага грэцкага народа!).
Так, 1 кастрычніка, калі прайшло толькі два тыдні ад пачатку пратэстаў на Манхэтэне, прыкладна 1000 маніфэстантаў – прадстаўнікоў руху “Захапі Ўол-Стрыт” – заблакавалі Бруклінскі мост. Тады паліцыя затрымала каля 700 чалавек (!), якім прад’явіла абвінавачваньні ў хуліганстве і перашкодах руху транспарту.
Аднак, пасьля гэтага выпадку разьвіцьцё руху не спынілася. Наадварот, ён толькі ўзмацніўся, як, дарэчы, і рэпрэсіўны супраціў яму з боку паліцыі. Пратэсты сталі амаль штодзённымі. У адказ паліцыя пачала выкарыстоўваць сьлезацечны газ, дубінкі, пластыкавыя кайданкі… (Сітуацыя добра знаёмая па “дыктатарскай Беларусі” і рэпрэсіях нацыянальных дэмакратаў у Польшчы).
Праз чарговыя пару тыдняў ініцыятыва нюёркцаў набыла яшчэ большую падтрымку масаў, прычым (і гэта таксама вельмі важна) ня толькі ў ЗША, а і ў шматлікіх краінах сьвету (асабліва “ліберальна-дэмакратычных”). Рух “Захапі Ўол-Стрыт” ініцыяваў правядзеньне 15 кастрычніка сотняў маніфестацый у 82 краінах сьвету (ад Новай Зеландыі да Канады), зь якіх самай масавай была дэманстрацыя ў Рыме (у апошняй прыняла ўдзел да 200.000 чалавек).
Ва ўсіх выпадках асноўнымі ўдзельнікамі маніфестацый, мітынгаў, пікетаў былі студэнты, беспрацоўныя, персіянеры. Да іх далучаліся актывісты розных грамадскіх арганізацый, прыезжыя, турысты, а пазьней і… прафсаюзы. Усе яны выступалі супраць фінансавых карпарацый (буйнейшых банкаў), несправядлівасьці сусьветнай эканомікі, скарачэньняў бюджэтных расходаў на сацыяльныя патрэбы, заклікалі ў час крызісу “ратаваць людзей, а ня банкі”…
Адна з удзельніцаў рымскай дэманстрацыі казала так: «Мы больш ня можам выносіць даўгоў, якія стварылі ня мы, а карумпаваныя ўрады, банкі ды сьпекулянты, якім да нас няма ніякай справы. Яны – прычына гэтага міжнароднага крызісу, і ўсё яшчэ зарабляюць на ім. Яны павінны заплаціць за гэта».
У Ню-Ёрку найбольш папулярнымі лозунгамі сталі: “Людзі, а не прыбытак” і “Мы – 99%” (гл. фота). Апошні слоган адлюстроўвае меркаваньне дэманстрантаў, што яны адстойваюць інтарэсы абсалютнай большасьці грамадзян, а не багацяў, якія складаюць 1% насельніцтва ЗША (вось бы яшчэ здабыць дакладныя зьвесткі аб этнічнай прыналежнасьці гэтага 1%!). Пратэстоўцы таксама часта выкарыстоўвалі паняцьце “фінансавы тэрарызм уладаў” супраць сваіх грамадзян.
Улады “ліберальных дэмакратый” ва ўмовах нарастаньня пратэстаў хуценька паскідалі ліберальныя маскі й паказалі сваю сапраўдную нялюдска-таталітарную сутнасьць. Яны пачалі нацкоўваць на людзей паліцыю, што выклікала далейшую эскалацыю напружанага супрацьстаяньня. Цяпер ужо дэманстранты ня толькі ЗША, а і ў Брытаніі, Італіі сутыкнуліся з жорсткай паліцэйшчынай. Паліцыя ўжывала супраць мірных маніфестантаў, якія блакавалі дарогі ды масты і адмаўляліся пакідаць свае намётавыя мястэчкі (але пры гэтым не рабілі нічога супрацьпраўнага), дубінкі, сьлезацечны газ, пластыкавыя кайданкі.
Папулярны вядучы тэлеканала MSNBC Лоўрэнс О’Донэл (ЗША) у сваёй перадачы прадэманстраваў відэа пра затрыманьні маніфестантаў і пракаментаваў яго: «Мы разьмесьцім усе відэа, якія ў нас ёсьць, на нашым блогу, і вы ня знойдзеце нікога, хто зрабіў бы хоць нешта, што дае праўныя падставы для арышту людзей».
Трэба прызнаць, што ад пачатку ўлады рабілі стаўку ня толькі на жорсткасьць, а і на палітычнае лавіраваньне, прапаганду. Так, мэр Бостана Тамас Мэніна заявіў, што падзяляе пачуцьці і думкі пратэстоўцаў, але ён, маўляў, ня мог дазволіць ім паралізаваць горад. «Я разумею, што ў іх ёсьць свабода слова і выказваньняў, але не магу дапусьціць грамадзянскага непадпарадкаваньня». Мэр Нью-Ёрка Майкл Блумберг сказаў прыкладна тое самае, што ён падтрымлівае права дэманстрантаў на свабоду слова, пакуль яны не парушаюць закон. “Канстытуцыя не абараняе намёты, Яна абараняе свабоду слова і сходаў” – падкрэсьліў ён (гл. http://www.svaboda.org/content/article/24363508.html). Яўна абодва мэры атрымалі кансультацыі з аднаго ідэалагічнага цэнтру.
Барак Абама таксама вырашыў пакуль адназначна не вызначацца са сваім стаўленьнем да руху “захопнікаў” і заігрывае зь ім. Нядаўна ён сказаў у інтэрвю тэлеканалу ABC: «Самае важнае, што тыя з нас, хто займае кіруючыя пасады, могуць зрабіць сёньня – гэта даць гэтым людзям адчуць, што мы разумеем іх барацьбу і знаходзімся на іх баку. І што мы хочам стварыць сістэму, у якой ўпартая праца, адказнасьць і выкананьне сваіх абавязкаў будуць узнагароджаныя» (http://drugoe.us/articles/30-politic/11767-occupy-obama).
Нягледзячы на гібрыд жорсткасьці й выкрутасаў “ліберальных” уладаў, хваля прэтэстаў усё роўна працягвала нарастаць, пакуль не перайшла ў новую якасьць – удзельнікі руху “Захапі Ўол-Стрыт” як у ЗША, так і іншых краінах пачалі актыўна ладзіць стацыянарныя намётавыя лагеры ў пэўных знакавых месцах. Так, у многіх гарадах ЗША намёты, пікеры зьявіліся перад філіямі банкаў, якія належаць да г.зв. “Федэральнай рэзервовай сістэмы” ЗША (чарговае істотнае знакавае пасланьне пратэстоўцаў!). У цэлым намётавыя мястэчкі пратэсту зьявіліся яшчэ ў больш чым 20 гарадах (ад Малайзіі да Гішпаніі). Гэта ўжо нагадвала пачатак Памаранчавай рэвалюцыі, толькі што не ў адной дыктатарскай краіне, а ў аплотах “ліберальнай дэмакратыі” дый у глабальным маштабе…
Такога ліберасты вытрымаць не маглі. Нервы іх канчаткова здалі, і ў ноч з 14 на 15 лістапада ў Амерыцы была выкарыстана жорсткая паліцэйская сіла для ліквідацыі намётавых мястэчак. Апошнія былі зьнішчаны ў Лос-Анжэлесе, Чыкага, Вашынгтоне, Бостане, іншых гарадах ЗША, сярод іх і галоўны – намётавы лагер у нюёркскім Зукоці-парку (http://www.svaboda.org/content/article/24393135.html). Пры гэтым ліберасты прыкрыліся рашэньнем суддзі Вярхоўнага суду ЗША, які заявіў, што “канстытуцыйнае права на свабоду слова не азначае дазвол пратэстоўцам начаваць пад адкрытым небам на плошчы нявызначаны тэрмін” (знаёмае нам у Беларусі езуіцтва).
Аналагічныя пагромныя падзеі мелі месца ў Лондане і Парыжы.
У “ліберальных” краінах, асабліва ў ЗША, ад паліцыі дасталося ня толькі маніфестантам, а і журналістам (зноў знаёмая нам у Беларусі сітуацыя). Дый так моцна, што нават прадстаўніца АБСЕ ў пытаньнях свабоды СМІ Дуня Міятавіч “выказала занепакоенасьць” з нагоды колькасьці журналістаў, якія зазналі перасьлед з боку паліцыі падчас асьвятленьня пратэстаў пад лозунгам «Захапі Ўол-стрыт» на тэрыторыі Злучаных Штатаў. Сярод іншага Міятавіч заявіла: «Няма ніякіх сумневаў, што рэпарцёры і фатографы маюць права назіраць, здымаць, запісваць і паведамляць пра падзеі, якія навідавоку. Асьвятленьне ў СМІ публічных мерапрыемстваў зьяўляецца асновай грамадзянскага кантролю за дзейнасьцю ўраду. І затрымліваць рэпарцёраў, якія асьвятляюць гэтыя падзеі – г. зн. ставіць пад пагрозу свабоду сродкаў масавай інфармацыі» (гл. http://www.svaboda.org/content/article/24391529.html).
Як бачым, амерыканскім уладам і тым цьмяным сілам, якія за імі хаваюцца, стала ўжо не да іміджу “самай свабоднай краіны з самымі свабоднымі СМІ ў сьвеце”.
(Даведка: Першая папраўка да Канстытуцыі ЗША абвяшчае: «Кангрэс не павінен выдаваць ні аднаго закона, які адносіцца да ўсталяваньня рэлігіі альбо забараняе свабоднае яе вызнаньне, альбо абмяжоўвае свабоду слова ці друку, або права народа мірна збірацца і звяртацца да ўрада з петыцыямі аб задавальненьні скаргаў». Значэньне Першай папраўкі да сёньня было настолькі вялікім, што на яе аснове амерыканскія суды прызнаюць дапушчальнымі нават чалавеканенавісьніцкія або блюзьнерскія выказваньні (http://www.voanews.com/russian/news/Occupy-Wall-Street-2011-11-18-134111303.html). Цяпер, як бачым, нягледзячы на ні якія папраўкі да Канстытуцыі, паліцэйскія ЗША разганяюць і арыштоўваюць ня толькі ўдзельнікаў намётавых мястэчак, а і ўдзельнікаў цалкам мірных шэсьцяў… (http://www.voanews.com/russian/news/NY-Street-Protest-2011-11-17-134077758.html) І гэта пра многае кажа…).
2.
Падзеі, пра якія ідзе гаворка, ня проста глабальныя, а і, не пабаімся заявіць – гістарычныя. У сувязі з гэтым мы імкнуліся знайсьці ня проста факталагічны матэрыял аб падзеях, а і матэрыял, які б раскрываў іх ідэалагічны зьмест (як вядома нашым чытачам, рэдакцыя “Нашайзямлі” менавіта на гэта нацэлена).
Вось што дадатковае нам атрымалася знайсьці:
– Словы аднаго ўдзельніка акцыі «Захоп Уол-стрыт» у Дэнверы: «Узяць бы 13 сямействаў, што разам валодаюць сьветам, уключыўшы туды Джорджа Буша і яго адміністрацыю, і ўзьдзёрнуць або расстраляць іх перад Белым домам, таму што яны таго заслугоўваюць» (http://drugoe.us/articles/30-politic/11767-occupy-obama).
– Адзін з удзельнікаў маніфестацыі ў Ню-Ёрку 6 лістапада заявіў: «Гэта дэманстрацыя пратэсту супраць банкаў і той шкоды, якую яны нанесьлі амерыканскай эканоміцы. Мы хочам, каб яны адказалі за свае дзеяньні. Ашуканцам месца ў турме» (http://ru.euronews.net/2011/11/06/arrests-at-new-occupy-wall-street-protest/).
– Былы масквіч Канстанцін (Кіт) Гесэн разам з двума дзясяткамі іншых дэманстрантаў сеў на адным з перакрыжаваньняў блізу біржы. «Наша палітычная сістэма не працуе, – патлумачыў ён журналістам свой удзел у акцыі грамадзянскага непадпарадкаваньня. – Палітыкі, якія намі абіраюцца, калі яны трапляюць у Вашынгтон, ня робяць тое, аб чым мы іх прасілі. Калі яны да нас не прыслухоўваюцца, у нас няма іншага выбару, акрамя як выйсьці на вуліцы» (http://www.voanews.com/russian/news/NY-Street-Protest-2011-11-17-134077758.html).
– Каля месяца таму ўдзельнікі акцыі пратэсту ў Лондане, якая праходзіць пад лозунгам “Захапі Лондан”, разьбілі намётавы лагер ля Сабора сьвятога Паўла. Дэманстранты выказваюць незадаволенасьць дзеяньнямі банкіраў, якія, на іх думку, нясуць адказнасьць за сусьветны фінансавы крызіс. Перад саборам стаіць каля 200 палатак. (http://www.vesti.ru/doc.html?id=633820&tid=93894)
– Амерыканскія ветэраны праявілі салідарнасць з удзельнікамі руху “Захапі Уол-стрыт”, якія другі месяц выказваюць незадаволенасьць фінансавай сістэмай ЗША. У сераду больш за сотню ўдзельнікаў войнаў у Іраку, Афганістане, У’етнаме і нават Другой сусьветнай прайшлі маршам па Нью-Ёрку, пратэстуючы супраць сацыяльнай няроўнасьці, беспрацоўя і сквапнасьці карпарацый (http://www.vesti.ru/doc.html?id=619411&tid=93894).
– 17 лістапада споўнілася роўна два месяцы з пачатку пратэстаў. У гэты дзень актывісты імкнуліся прарвацца да Нюёркскай біржы. “Мы хочам паралізаваць працу біржы і перашкодзіць фінансістам трапіць у будынак”, – патлумаў адзін з пратэстоўцаў (http://www.vesti.ru/doc.html?id=633558&tid=93894).
– У Лондане актывісты руху “Акупуй” у процівагу фінансавым варацілам стварылі свой банк. Але ў яго абароце ня грошы, а ідэі (http://www.vesti.ru/doc.html?id=636296&tid=93894).
– За мінулыя 10 гадоў колькасьць бедных амерыканцаў дасягнула максімуму. Яна вырасла на 12,3 мільёны чалавек і складае цяпер рэкордныя 46,2 мільёны. Па класіфікацыі Бюро перапісу насельніцтва ЗША, арыентыровачны даход, які дазваляе не апусціцца да галечы, знаходзіцца на ўзроўні ў 22.300 даляраў у год на сям’ю з чатырох чалавек (http://www.vesti.ru/doc.html?id=620743&tid=93894).
– У Кангрэсе ЗША налічылі 250 мільянераў. І гэта без уліку кошту іх нерухомасьці. На справе матэрыяльны стан членаў Палаты прадстаўнікоў і Сенату значна перавышае гэтыя ацэнкі (http://www.voanews.com/russian/news/Congress-Wealth-2011-11-16-133958393.html).
Некаторыя сеціўныя каментатары пакінулі што да апісваемых падзей наступныя выказваньні:
– Мікола Цімашэнка зь Ню-Ёрку: “Намётавы лагер зьнішчылі даволі брутальна. Абсалютна ў духу вашынгтонскага абкаму “сусьветнай дэмакратыі”. Беларускі намёт [! – Рэд.] зь беларускім сьцягам [! – Рэд.] таксама быў растаптаны амерыканскай паліцыяй”.
– “1”: “Усе крызісы штучна робяцца і кантралююцца Федэральнай рэзервовай сістэмай ЗША, якая ёсьць – прыватная кампанія, якая па сваім жаданьні друкуе грошы з паветра. Дзяцінства ёсьць гэтага не разумець. Вось вам і амерыканская дэмакратыя ў дзеяньні”.
– “Шляхта ВКЛ”: “Гэтыя пратэсты ёсьць барацьба з мафіяй сусьветнага ўзроўню”.
3.
Нашыя заўвагі:
3.1.
Усё, што зьвязана з рухам “Захапі Ўол-Стрыт”, успрымаецца намі нібы маштабны, але даўно чаканы сон. Можа, і не такі ясны ды радасны, але, тым ня менш, у цэлым пазітыўны.
Нам, вядома, недаступная якасная ідэалагічная інфармацыя, датычная аналізуемых падзей. Ліберастычныя СМІ, якія захапілі амаль усю інфармацыйную прастору, цэдзяць зьвесткі праз зубы (што зразумела). І ўсё ж паміж гэтымі зубамі нешта прасьлізваецца. Натуральна, ня ўсё, нават ня ўсё істотнае…
(Таму заклікаем чытачоў сайта: калы вы вывудзіце аднекуль інфу, якая больш выразна, чым тая, якая пададзена вышэй, раскрывае ідэалагічны зьмест падзей, пранфармуйце і нас, і нашых чытачоў пра яе!)
Тым ня менш, пэўныя высновы і прагнозы на грунце атрыманых і пададзеных вышэй зьвестак ўжо можна зрабіць.
Стратэгічных высноваў атрымліваецца дзьве:
1) у Злучаных Штатах Амерыкі пачалася (а затым ахапіла практычна ўвесь сьвет) хваля пратэстаў супраць эканамічнага і палітычнага паўнаўладдзя “глабальных фінанасавых карпарацый, найбуйных банкаў”;
2) гэтую хвалю пратэстаў справакаваў глабальны фінансавы крызіс, віну за які пратэстоўцы ўскладаюць усё на тыя ж “глабальныя фінансавыя карпарацыі, найбуйныя банкі”.
Пра тое, што пратэстоўцы зьвязваюць пагаршэньне свайго эканамічнага становішча і сацыяльных персьпектыў менавіта з названымі структурамі, сьведчаць іх выказваньні, накшталт: “узяць бы 13 сямействаў, што валодаюць сьветам, і павесіць перад Белым домам”, “мафія сусьветнага ўзроўню”, “Федэральнай рэзервовай сістэмай ЗША – гэта прыватная кампанія, якая друкуе грошы з паветра”, “гэта дэманстрацыя супраць банкаў, якія нанеслі шкоду амерыканскай эканоміцы”, “вашынгтонскі “абкам” сусьветнай дэмакратыі”, “фінансавы тэрарызм уладаў” і да т.п. Але яшчэ больш пра гэта сьведчаць сімвалічныя пасланьні з боку ўдзельнікаў акцыі народам сьвету ў выглядзе яе назвы – “Захапі Ўол-Стрыт” – і выглядзе месцаў разьмяшчэньня намётавых мястэчак, правядзеньня іншых акцый пратэсту. Зьвярніце ўвагу, у ЗША гэтыя пратэсты адбываліся ў розных гарадах, але пераважна перад будынкамі філіяў банкаў, якія ўваходзяць у ФРС ЗША. Гэтыя месцы, нібы стрэлкі на мапе, паказваюць на аб’ект: вось яно – тое, супраць чаго мы.
Што сказаць, амерыканцы пачатку 10-х гадоў ХХІ стагоддзя значна лепшыя PR-шчыкі, чым беларусы ў 1990-х!
Аднак ў соцыяпаразітнага монстра, якога амерыканцы завуць у т.л. “сістэмай міжнародных фінансавых карпарацый, найбуйных банкаў”, ёсьць, як вядома, маса іншых імён, выкарыстоўваемых нават у ліберальным друку. Па гэтай прычыне ён у значнай ступені ўсё яшчэ застаецца нейкім невыразным, туманным для большасьці грамадзян. І таму… не такім страшным, якім на самай справе зьяўляецца.
Між тым, некалі мы пісалі, што калі голасна і правільна назваць імя ворага – гэта значыць ужо на палову яго перамагчы. На нашым сайце гэты ж сацыяльны паразіт найчасьцей завецца “глабалісцкай фінансавай алігархіяй зь сіянакратычным ядром унутры” ці проста “сіянакратыяй”, а іх агенты – выканаўцы палітычнай волі сіянакратыі – найчасьцей завуцца купленымі за грошы “ліберастамі” (бо праводзяць у сьвеце палітыку дэградаванага таталітарнага лібералізму, накіраваную на дасягненьне глабалісцкіх мэт сіянакратыі; мэты вядомыя: сесьці па-над касмапалітычна хаатызаваный, дэмаралізаванай і, як вынік, здэградаванай людскай цывілізацыяй ды паразітаваць на ёй).
Параўнаньне пададзеных паняцьцяў дазваляе сьцьвярджаць, што актывісты руху “захопнікаў” пакуль яшчэ не дасьпелі да пажаданай тэрміналагічнай яснасьці ў азначэньні паразіта (гаворка пра сіянакратыю), супраць якога выступаюць, як і ў разуменьні формы і зьместу яго соцыя-паразітнай глабалісцкай палітыкі (а гэтага – сіянісцкі ліберастызм).
Але галоўнае ўсё ж у наяўнасьці: гаворка ідзе пра адно і тое ж – пра самага вялікага сацыяльнага паразіта, якога людская цывілізацыя выгадавала на сваіх грудзях. Пра глабалісцкую сіянакратыю!
3.2.
Некалькі гадоў таму мы выставілі серыю матэрыялаў, датычных агаворваемага аб’екта (гл. артыкулы “Фінансавая дыктатура антыхрыста” – https://nashaziamlia.org/2007/12/17/1079/; “Гегемон, які завальваецца” – https://nashaziamlia.org/2007/12/19/1083/#more-1083; “Ізраільскае лобі й вонкавая палітыка ЗША (часткі 1, 2, 3)” – https://nashaziamlia.org/2007/11/19/1063/; https://nashaziamlia.org/2007/11/20/1064/; https://nashaziamlia.org/2007/11/22/1069/; “Еўрапейскае поле змаганьня зь сіянакратыяй (Часткі 1, 2, 3)” – https://nashaziamlia.org/2007/12/15/1075/; https://nashaziamlia.org/2007/12/15/1076/; https://nashaziamlia.org/2007/12/16/1077/). Тады мы і разлічваць не маглі, што зьвесткі, пададзеныя ў іх, могуць набыць дадатковае грамадскае значэньне, акрамя таго, для якога яны ўпершыню выстаўляліся на сайце (упершыню яны былі выстаўлены для таго, каб беларусы-літвіны маглі пазнаёміцца зь некаторымі вельмі важнымі фактамі, датычнымі сіянакратыі й яе ўплыву на глабальныя эканамічныя і палітычныя працэсы). Цяпер значэньне ўзгаданых матэрыялаў рэзка ўзрасло – нібы пад старай фарбай, якая аблупілася, стала бачна золата! Таму мы заклікаем нашых наведвальнікаў прачытаць пералічаныя артыкулы ці перачытаць іх (хто чытаў).
Цяпер ліберальныя СМІ сьцьвярджаюць, што персьпектыва руху “захопнікаў” залежыць ад хуткай арганізацыі яго прадстаўнікоў у палітычную партыю. Не. Персьпектыва руху найперш зьвязаная з выразнасьцю бачаньня праблемы і дакладнай азначанасьцю спосабаў яе вырашэньня.
Мы, вядома, не разьлічваем, што наша меркаваньне трапіць да ідэалагічных лідараў руху “ўолстрыт-захопнікаў”. І, тым ня менш, наша бачаньне ў гэтым пытаньні на ўсялякі выпадак вырашылі падаць (ці мала што).
Але давядзецца пачынаць здалёк.
–
Злучаныя Штаты Амерыкі стагоддзе таму былі ня надта багатай краінай. Але адбыліся дзьве Сусьветныя вайны, якія не закранулі тэрыторыю ЗША і ў якіх ЗША выступілі прадаўцом рэсурсаў ваюючым бакам. Ня будзем цяпер казаць, хто і як гэтыя канфлікты (у асноўным еўрапейскія) справакаваў. Адзначым вынік: тыя, хто ваяваў, за харчы і зброю аддавалі ўсё каштоўнае (найперш золата), не асабліва гандлюючыся. У выніку Штаты на канец 1940-х сталі самай багатай краінай сьвету. Даляр, якія выходзіў з ЗША, выштурхнуў зь міжнароднага гандлю фунт, франк, марку і стаў практычна манапольнай валютай, выкарыстоўваемай глабальна ў міжнародным гандлі. Сабекошт вырабу банкноты наміналам 100$ – каля 5 цэнтаў. У выніку пасьля адмены Ніксанам у 1971 годзе залатога забесьпячэньня даляра сітуацыя выглядае прыкладна так: Штаты ўкладаюць у выраб банкноты каля 5 цэнтаў, а наўзамен з усяго сьвету атрымліваюць каштоўнасьцяў… на 100 даляраў. Добры гешэфт, ці ня так?
Так, але толькі з аднаго боку. Зь іншага ж боку, такі спосаб стварэньня свайго ўнутрыамерыканскага дабрабыту (шляхам паразітаваньня на бедах і цяжкай працы іншых народаў) – гэта вялікае злачынства (!) супраць гуманнасьці й чалавецтва. Як за любое злачынства, за яго мусіць наступіць пакараньне. Раней ці пазьней. Але пакуль у ЗША ўсё было добра, усё было ціха. Людзі паўсюль зь лёгкасьцю прадаюць сумленьне наўзамен за дабрабыт. Універсальны закон…
Для больш дакладнага разуменьня сітуацыі трэба ўлічыць яшчэ адзін істотны нюанс. Капіталы, якія атрымліваюць ЗША ад распаўсюду ў сьвеце сваіх зялёных паперак, паступаюць не ва ўрад, а ў… г.зв. Федэральную рэзервовую сістэму (ФРС). Апошняя яшчэ з часоў прэзідэнта Ўілсана – і ў гэта спачатку ня верыцца, бо сітуацыя цалкам пярэчыць здароваму сэнсу і ёсьць толькі ў Штатах – уяўляе сабой групу прыватных банкаў, якія знаходзяцца ва ўласнасьці некалькіх габрэйскіх сем’яў (Ротшыльды, Ракфельлеры, Морганы, Куны, іншыя). Аказваецца, толькі гэтыя людзі маюць права друкаваць даляры (гэта раз!). Затым пад працэнты яны пазычаюць (!!!) гэтыя даляры… ўраду ЗША (гэта два!). Пазыка-крэдыт афармляецца, як доўг ураду (а дакладней, народу ЗША) ротшыльдам, ракфельлерам, кунам, морганам і г.д. Гэтыя людзі й ёсьць ядро сіянакратыі. Апошняя рабуе ўвесь сьвет, хаваючыся за сьпіной народу ЗША (людзі ж спачатку думаюць, што гэта ЗША – паразіт), адначасна трымаючы апошні ў даўгавой кабале… Суму грошай, якія такім злачынным чынам нарабавала ў сваю “ўласнасьць” сіянакратыя, большасьць людзей яшчэ не прывыкла нават вымаўляць. Гэта – ТРЫЛЬЁНЫ даляраў!!! Дарэчы, у такіх жа адзінках вымяраецца і доўг ураду ЗША перад сіянакратыяй!
Але і гэта яшчэ ня ўсё. Пры такім фінансава-эканамічным раскладзе сіянакратыя мае магчымасьць поўнасьцю кантраляваць унутраную палітыку ЗША, а празь яе і вонкувую палітыку гэтай дзяржавы. Першая праяўляе сябе ў тым, што ўся палітычная сістэма, уся адукацыя, культура, эканоміка ўнутры ЗША асабліва апошнія дзесяцігоддзі выбудоўваюцца пад інтарэсы сіянакратычнага монстра – выяўляе сябе ў выглядзе г.зв. разбэшчвальна-хаатызуюча-дэгенератыўнага ліберастызму. Сіянакратычны ўплыў на вонкавую палітыку праяўляе сябе ў тым жа ліберастызьме, які распаўсюджваецца глабальна. Але ў дадатак да яго дадаюцца падтрымка імперастаў ды дыктатараў у самых розных краінах (!) і бясконцыя войны(!), якія праводзяць ЗША выключна ў інтарэсах сіянакратыі (“змаганьне за дэмакратыю ў сьвеце”, пра што рэгулярна талдычаць афіцыйныя прадстаўнікі ЗША на міжнароднай арэне – ня больш, чым аперацыя слоўна-прапагандысцкага прыкрыцьця сапраўднай сіяніцка-ліберастычнай злачыннай палітыкі ў сьвеце).
Гэта азначае, што простыя амерыкаскія хлопцы (у асноўным англа-саксы і афра-амерыканцы) масава гінуць на розных шматлікіх войнах (Вьетнам, Аўганістан, Ірак) у імя інтарэсаў сіянакратыі, ды яшчэ набіраючы на сябе і свае народы надзвычай цяжкія грахі…
Той, хто жадае ведаць прыклады, як сіяністы падтрымліваюць дыктатараў ды імперыялістаў, можа нагадаць сабе, як нядаўна Ўкраіне сіянакратыя перапыніла шлях у Еўропу, кінуўшы яе ў лапы расейскай імперыякратыі (гл. артыкул “ЗША за “адзіную, моцную Расею”? ці Хто выступае супраць свабоды народаў” (частка 1, 2, 3) – https://nashaziamlia.org/2008/07/08/1428/; https://nashaziamlia.org/2008/07/08/1432/; https://nashaziamlia.org/2008/07/13/1434/). Калі хто хоча пераканацца, што гэтай палітычнай лініі шмат гадоў, можа пачатаць (ці перачытаць) хаця б артыкул “Каго ўзвышае цяперская ўлада. Частка 8: Падвядзеньне вынікаў” (https://nashaziamlia.org/2008/11/25/1606/).
У цэлым, куды ня глянь, атрымліваецца, што народ ЗША знаходзіцца на ўслужэньні сіянісцкай мафіі. Такую ж ролю выконваюць многія “дэмакратычна абраныя” ўрады ў т.л. еўрапейскіх краін. Міжнародная карупцыя, однако! Хаця ўсё доўга прыкрывалася прапагандай добрых намераў, наступствы злачыннага ўплыву сіянакратыі ўсё ясьней становяцца бачнымі й у “аб’яднанай Еўропе”. Большасьць людзей у Еўразьвязе сталі жыць ня лепш, як абяцалася, а горш – Еўропа гарыць, у Еўропе крызіс, Еўропа бунтуе і пратэстуе. Еўрапейскія нацыі разбураюцца на вачах – дэмаралізуюцца, дэградуюць, выміраюць і замяшчаюцца ксенаэтнасамі. Такога і блізка не было яшчэ 10 гадоў таму. Хто ж выйграў ад “аб’яднаньне народаў Еўропы ў Еўразьвяз”. Адказ знайсьці ня проста, а… вельмі проста. Трэба паглядзець на банкаўскія рахункі. У каго яны вырасьлі? Хто ўзбагаціўся на разбурэньні еўрапейскіх нацый? Аказваецца, зноў усё тая ж сіянакратыя. Толькі што еўрапейская яе галіна!
Усё, што мы тут сьхематычна апісваем – гэта яўна несправядлівая, соцыяпаразітная, злачынная дзейнасьць. Дарэчы, бачная ўсім! Аднак практычную задачу спыніць яе, маючы пэўныя магчымасьці, ставіў перад сабой пакуль толькі адзін чалавек – Джон Фіджэральд Кенэдзі. Чым закончылася яго спроба, вядома ўсім. Аднак прычына забойства прэзідэнта ЗША, будучы відавочнай, дасёньня старанна замоўчваецца ўсімі ліберастычнымі СМІ – прапагандысцкімі рупарамі сіянакратыі. Таму, у адрозьненьне ад самаго факта забойства (форма), яго прычына (зьмест) застаецца для большасьці невядомай…
Так бы многія і жылі ў тумане прапагандысцкага міфа аб “самай лепшай (ліберальнай!) форме дэмакратыі, зрэалізаванай у ЗША”, якая ўжо нават каля 10-15 гадоў таму была аб’яўлена “канцом гісторыі” (Фукуяма), калі б ня здарыўся глабальны фінансава-эканамічны крызіс.
Прычына глабальнага фінансава-эканамічнага крызісу названая вышэй. Гэта абуральная несправядлівасьць існуючай яшчэ сёньня сусьветнай эканамічнай мадэлі (калі нейкія людзі на кожны ўкладзены цэнт затрат атрымліваюць даходы, вымяраемыя далярамі). Механізмы ж крызісу зьвязаны з неэканомным стылем жыцьця многіх амерыканцаў і рэзкім звужэньнем сьферы прымяненьня даляра ў глабальнай эканоміцы з-за пашырэньня распаўсюду еўра і юаня.
І вось мы бачым, як у выніку раптам усё глыбока схаванае “за сям’ю пячаткамі” палезла наверх – як кажуць, “кішкамі навонкі”. Тое, пра што казалі нямногія (у Беларусі практычна мы адны), цяпер стала відавочным і зразумелым вялікім людскім масам.
А гэта значыць, што цяпер мы жывем у новым гістарычным часе!
3.3.
Улічваючы ўсё адзначанае, пункты нашых рэкамендацыяў для праграмы “антыўолстрытаўцаў” (калі высьветліцца, што яны ўсур’ёз нацэлены на гуманістычны прагрэс) на першы час маглі б выглядаць так:
– ніякага “павешаньня 13 сямействаў перад Белым домам”. Мы – гуманісты, таму наша сацыяльна-эканамічная аздараўляльная палітыка павінна быць максімальна гуманнай. Іншая справа, калі сіянакратыя і яе агентура пачне вайну супраць Гуманнасьці й Справядлівасьці. Тады гэты (1-ы) пункт можна будзе перагледзець…
– нацыяналізацыя Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША. Пункт уключае тры падпункты: тэрміновая перадача права друкаваць даляры амерыканскаму ўраду (1-ы); экспрапрыяцыя капіталаў, назапашаных банкамі ФРС, і перадача іх ураду ЗША (2-і); поўная адмена доўгу ўраду ЗША перад банкамі ФРС (3-і).
– справядлівы суд над стваральнікамі й абаронцамі ФРС, а найперш над атрымальнікамі звышдаходаў, утвараемых за кошт ФРС ЗША;
– накладаньне справядлівай кантрыбуцыі, якая мусіць выплачвацца ўраду ЗША, на ўсіх тых асоб, якія вось ужо амаль 100 гадоў паразітычна карысталіся звышдаходамі ФРС. Скрадзеныя праз паразітычную дзейнасьць сродкі павінны быць цалкам вернуты народу ЗША;
– стварэньне Міжнароднай сьледчай камісіі й адмысловага Міжнароднага суду, якія павінны сачыць за тым, каб не было глабальнай фінансавай сьпекуляцыі. Калі такая будзе выяўлена, тэрмінова спыняць яе, асуджаць вінаватых і кампенсаваць нанесеныя страты пацярпелым. Напрыклад, не павінна быць таго, што зрабіў вядомы фінансавы сьпекулянт Сорас у дачыненьні да брытанскага фунта.
– дэсіянізацыя палітычнай сістэмы ЗША і Еўразьвязу. Г.зн. выдаленьне прадстаўнікоў сіянісцкага лобі са складу палітыкаў у гэтых краінах і забарона любым сіянісцкім “грамадскім арганізацыям” уплываць на любыя палітычныя структуры (такія, напрыклад, як Кангрэс ЗША, Еўрапарламент, рада міністраў ЕЗ і да т.п.).
– тэрміновы вывад войскаў ЗША з краін Блізкага Ўсходу. Кампенсацыя народам Аўганістану і Іраку нанесеных страт.
– трэба ратаваць габрэйскі народ (сіяніяты, выкарыстоўваючы яго для сваіх мэт, падстаўляюць яго перад усім сьветам). І рабіць гэта трэба тэрмінова, каб сіяністы не справакавалі на Блізкім Усходзе гарачы этап ІІІ Сусьветнай вайны (якая ў цёплым варыянце ўжо ідзе). Трэба перадаць габрэйскаму народу адзін са штатаў ЗША і ўсім габрэям, якія хочуць мець сваю дзяржаву, дапамагчы перабрацца туды (у т.л. зь Ізраіля), а ўсіх габрэяў, якія ня могуць жыць разам зь іншымі народамі – перасяляць туды.
– лідары антыўолстрытаўцаў мусяць уступіць у кантакт са здаровымі кансерватыўнымі сіламі ЗША (у войску, паліцыі, некаторых сьпецслужбах, акрамя ЦРУ), каб разам заняцца вырашэньнем стратэгічных праблем сваёй краіны.
– антыўолстрытаўцам таксама варта ведаць, што толькі сапраўдны інтэрнацыяналізм здольны перамагчы такога глабальнага сацыяльнага паразіта, як сіянакратыю. А гэта значыць, што ўсім прыстойным людзям у сьвеце трэба неяк яднацца.
(аб’яўляем гэтыя пункты чарговым прынцыпам, Д пр-п 130, Беларускай дактрыны).
І апошняе.
Гвалт над пратэстоўцамі ў Ню-Ёрку ды іншых гадах ЗША і Еўразьвязу (дарэчы, як і гвалт над пратэстоўцамі ў Варшаве) – гэта кепская навіна для антылукашысцкіх і антыімперскіх пратэстоўцаў у Беларусі. Справа ў тым, што Лу-ка цяпер можа дазволіць сабе яшчэ большыя рэпрэсіі, спаслаўшыся, што, маўляў, і ў Еўропе, і ЗША улады дзейнічаюць яшчэ больш жорстка. Чорная дзейнасьць лукашыстаў на цёмным фоне ЗША ды ЕЗ і сапраўды становіцца амаль нябачнай…
Зь іншага боку, аналізуемыя падзеі апошніх месяцаў на Захадзе – гэта і моцны палітычны ўдар па ліберастычнай агентуры ў Беларусі – усіх гэтых саньнікавых-мілінкевічах-лябедзьках-міхалевічах (пра раманчукоў нават не гаворым, зьліты), якія так упарта “вядуць Беларусь на Захад, у Эўропу”. Тое, пра што мы казалі шмат гадоў, нарэшце становіцца бачным многім: заклікі ісьці туды, дзе сёньня з-за ліберастаў ня лепш, чым у цяперашняй РБ з-за імперастаў, надалей будуць выглядаць як мінімум усё больш недарэчнымі…
–
Усяго лепшага, сябры. Ня ўсё яшчэ страчана, ня ўсё так безнадзейна…
Жыве ВялікаЛітва – Беларусь – Наша Зямля!
Рэдакцыя робіць правільны аналіз што да глабалісцкай фінансавай алігархіяй зь яе сіянакратычным ядром, але тут ёсьць адзін хітры момант. Увесь гэты Occupy рух штучна арганізаваны менавіта гэтай жа сіянаякратыяй, каб адвесці ўвагу ад сапраўдных віноўнікаў сітуацыі. Рэч ў тым, што ўсе пратэсты скіраваны супраць багатых як такіх, улучна з амэрыканскім сярэднім класам. Сапраўдныя “акулы” знаходзяцца па-за крытыкай а даляглядам. Ніхто ня згадвае такіх ваўкой гэтай сіянакратыі, як George Soros, Ben Bernanke, Bill Clinton (так-так, не здзіўляецеся) Henry Kissinger, Morgans і незлічоная моц іншых, якія ўваходзяць у the Bilderberg Group, і г.д. Сцісла кажучы, іхны пратэст скіраваны супраць капіталізма як такога, а не канкрэтных алігархаў, які застаюцца па-за законам і дасягальнясцю, бо яны кантралюць фінансы, медыя, і уладу (Абама толькі выканаўца іхных інструкцыяў). Дарэчы, праз ўсе гэтыя пратэсты праглядваюцца сімпатыя Белага Дому.
Тут я прыводжу некалькі патрабаванняў ад так званага Occupy (узятыя з іхнага сайту http://occupywallst.org/forum/proposed-list-of-ows-demands:
Забясьпечыць 6-ці гадзінны працоўны дзень і 6 тыдняў аплочванага адпачынку;
Прыпыніць звальненьні (быццам цудоўна, але працадаўца сам вызначае, што яму рабіць; калі у цябе няма грошай, то і адпаведна і плануеш кадравую палітыку);
Адкінуць расісцкі і ксенафобны закон наконт паўсюднай (адной дзяржаўнай) ангельскай мовы (нічога не нагадвае?) ;
Адкрыць межы для ўсіх імігрантаў, легальных і нелегальных; даць амністыю ўсім незадукаментаваным імігрантам (карацей, разваліць канчаткова краіну, якая будавалася легальнымі імігрантамі з эўрапейскай ментальнасьці);
Стварыць усеагальную сістэму аховы здароўя (як у саўдэпе, ведаем чым скончылася і як гэта было);
Абкласьці багатых людзей падаткам да 90% (зноў такі як у СССР, які дарэчы гэтыя акупанты абагаўляюць);
Правесьці законапраект з больш сторгім падыходам да аховы ассяродзя і аховы жывёлаў (цяперашні закон, які існуе, напрыклад у Каліфорніі, ужо амаль знішчыў бізнэса, бо іх абкладваюць такімі патрабаваньнямі, якія выканаць практычна немажліва; адсюль зварочваньне бізнэсу і перамяшчэньне яго ў іншыя штатаы, дзе такіх законоў яшчэ няма, ці ўвогуле за мяжу); а ўжо як тут любяць і абараняюць катоў і сабак, то я ня ведаю што яшчэ трэба рабіць (дарэчы, медыцынскія страхоўкі на жывёл тут лепшых як для людзей);
Дазволіць працоўнікам выбіраць сваіх кіраўнікоў (загадчыкаў); цяпер кіраўнікі самыя высоўваюць свае кадындатуры пасля працы на ніжэйшых пасадах і доводзяць свою прыдатнасьць праз тэсты, інтэрвію, характарыстыкі з паярэдня пазіцыі і г.д.
Панізіць век выхаду на пенсію да 55 гадоў; (што тут казаць, ну прооста камунізм);
Забараніць прыватнае валоданьне зямлёй (хе-хе, зноў камунізм);
Зрабіць хатняе навучаньне нелегальным (дарэчы, цяпер паводле амэрыканскіх законаў кожны можа навучаць сваё дзіця дома; і гэта будзе асабліва актуальным, калі ў школах увядуць прадмет вывучэньня гісторыі геяў і іх ўнёсак ў пабудову грамадстваж; дарэчы, у Каліфорніі такі прадмет уводзіцца з 1 Студзеня, 2012 і дзецям з першага класу будуць укладваць у галаву, што геі гэта добра, што тата і мама могуць быць аднаго полу і г.д); Таксама забарона хатняга навучаньня скіравана супраць навучаньня дзяцей хрысціянскім прынцыпам (цяпер у школе можна ўзгадваць толькі каран, і не дай Божа нешта пра Ісуса Хрыста);
Скасаваць абмежаваньне на ліміт доўгу (дзяржаўнага) (як той казаў, друкуйце грошы і давайце дарма нам, а мы будзем жраць і марыхуанку пакурваць);
Забараніць валоданьне зброяй (гэта апошні бастыён, ня якім цяперт рымаецца Амэрыка; ня будзе зброі, бальшывічкі хутка ўсё “справядліва” падзеляць;
Неадкладнае скасаваньне доўгу для ўсіх (цікава, набралі крэдытаў, выплочваць ня хочуць, і банкі толькі вінаваты?)
Скончыць вайну з наркотыкамі (калі хто ня ведае, George Soros шмат прыкладвае намаганьняў, каб зрабіць ужываньне марыхуаны легальным).
Падсумуем. Усе гэтыя акупанты (ад слова акупай) тыя ж хіпі, якім прамылі глузды камуністычнай прапагандаў у цалкам камуністычных універсітэтах. Калі не даеце веры, пашукаце ў інтэрнэце, чым пічкаюць сучасныя прафэсары сваіх студэнтаў, асабліва гуманітарных дысціплін (Мао Дзэдун малайчына, Сталі і Ленін як прыклад, нц а Маркс і Энгельс увогуле як багі). Дык вось, гэтыя хіпі задарма паскончвалі каледжы ці універсітэты, ні дня нідзе не працавалі (дарэчы і як іх кумір Абама, community organizer, ці па-нашаму палітрук), цяпер патрабуюць каб у іншых адабралі і раздалі. Але гэта Амэрыка, пакуль яшчэ з капіталістычнай сістэмай (правільней сказаць з былой капіталістычнай сістэмай), і тут грошы трэба зарабляць, многа ці мала.
І апошняе. Паглядзіце фота, відэа, няўжо ж ня бачна што гэта за тыпажы. Курыць марыхуану, бадзяцца, і нічога не рабіць, вось іх асноўны занятак. І ўвогуле, у сецеве шмат матэрыялаў на гэтую тэму, і сярэдні амэрыканец добра ведае што адбываецца. І усе разумеюць, што ўся гэта арганізавана звыш, каб адвесці людзей ад сапраўдных праблем і сапраўдных віноўнікаў.
Вялікі дзякуй за каментар.
Нам у Беларусі далёка ня ўсё бачна. Цяпер будзем ведаць і лепш арыентавацца.
Ваша версія, што гэта ліберасты проста дзейнічаюць на апераджэньне (тады ўсё гэта нагадвае пружыны і механізмы рэвалюцыі 1917 года ў Расеі), цяпер будзе ў якасьці асноўнай.
Калі можаце, дашліце яшчэ каментар з канкрэтнымі спасылкамі на адпаведныя сайты, дзе ёсьць зьмястоўная інфармацыя што да руху “захопнікаў”.
Цікаы артыкул! Але трэба аддзяліць шалупенне ад зерня (мух ад катлет).
Лука скарыстоўвае праблемы Захаду для апраўдання рэпрэсій, падобна таму як камунякі доўгі час выкарыстоўвалі праблемы Захаду для апраўдання свайго вар’яцтва. Ён і яго вертыкаль рабуе нас значна больш жорстка, чым алігархі свае заходнія краіны.
465 даляраў на чалавека ў месяц у ЗША – гэта лічыцца рысай беднасьці!?
Слушныя заўвагі Андрыка.
Рэдакцыя, Вы дакладна адцемілі, што гэты “акупай рух” нагадвае пружыны і механізмы рэвалюцыі 1917 года ў Расеі. Велімі дакладна. Як вядома, тады гэта быў эксперымент у адной частцы Сьвету. Цяпер камунізм “бродіт” ня толькі па Эўропе, а па ўсім сьвеце. Гэтыя ўсе Spring рэвалюцыі на Бліжнім Усходзе з той жа кагорты. Дадам трохі разважаньняў пра Сораса.
З шматлікіх крыніц інфармацыі (а інфармацыі на гэту тэму з моманту пачатку “акупацыі” ёсьць больш чым паддастаткам) ведама, што грошы на гэты пракуманістычны “пратэст” былі выдаткаваны Сорасам і К., людзьмі, якія маюць неспатольныя амбіцыі кіраваць Светам. Чалавекам, які мае больш улады (праз фінансы і медыя), чым асобна ўзятыя сувэрэнныя нацыі. Чалавекам, якога багацьце пераўзыходзіць багацьце бальшыні сувэрэнных краін. Чалавек, для якога колькасьць грошай ці ўлады ніколі ня будзе ўдосталь. Праблема ў тым, што бальшыня людзей не разумеюць, чаму міліярдэры, такія як Сорас і іншыя, ёсьць сацыялістамі, ці горш, камуністамі. Людзе ня могуць уцяміць гэтага.Яны ня могуць дапяць, што алігархі кіруюць у Расеі. Праз усе праекты, што фінансуе Сорас, добра відаць, што усе яны з ліберальным ці сацыялістычным ухілам. Цікава, што Сорас, зарабіў грошай больш чым хто з Wall Street у час кіраваньня адміністрацыі Абамы. З гэта прычыны ён фінансуе “акупантаў” з такім разлікам, каб адвесці ўвагу ад самаго сябе і яго кампаніі такіх самых жулікаў (усёй фінансавай алігархіі-сіянакратыі), і скіраваць яе на іншых.
У Расей, калі Ельцын быў пры ўладзе, і калі будавалася паў-рынкавая эканоміка, амаль што ўсе каштоўнасьці былі дадзены алігархам. Людзі, якія ў адзін момант зрабіліся міліярдэрам, добра зразумелі, што яны могуць мець столькі грошай колькі яны хочуць пры ўмове, што частка іх павінна быць вернута кіравальнай эліце,і пры ўмове, што яны не павіны ўмешвацца ў палітыку ўлады (дапамагаць абавязаны).
Рэч у тым, што ў ЗША яшчэ засталася рэшта капіталістычныя сістэмы і адпаведна людзей з фінансамі, якія могуць (ці магі) канкураваць з сучаснымі кіраўнікамі свету. Яшчэ не ўсе абалваненыя прапагандай і прывучаны да быдлячага стылю жыцьця. А як вядама, трэба ўсіх ператварыціь ў бяздушную масу (спажыўцоў), без культуры, нацыянальных адметнасьцяў і г.д. А ўжо пасьля лёгка кіраваць і аграбаць грошы, якія так так патрэбны для д’ябальскіх мэтаў .
Наконт “акупанаў”. Тут ёсьць некаторыя фота пра так званых пратэстоўцаў http://www.lookingattheleft.com. Ці думка на гэтым сайце http://pjmedia.com/tatler/2011/11/23/this-is-what-democracy-looks-like-in-hell.
Наагул, тэма шырокая і цяжка акрэсліць усе аспекты.
Да камэнта Сяргея. Так, смешна лічыць бедасьцю тое, што калі твой заробак нізкі ці няма яго зусім, можна вучацца задарма ў каледжы ці ўніверсітэце, атрымоўваць так званыя Food Stamp (грошы на картку на набыцьцё ежы) у памеры ад $400 да $1,100 (залежыць на памер сямьі), грашовую дапамогу у памеры $200-800, субсідыі на жытло (нізкі працэнт пры набыцьці дома ці ніжэйшыя кошты на рэнт кватэры), субсідыі на дзіцячы садок (а на гэта можа ісьці да 30-70% сямейнага бюджэту калі ты не падыходзіш па даходу), мажлівасьць працаваць у навучальнай установе як памочнік (заробак не абкладаецца падаткам) і шмат яшчэ чаго іншага.
З павагай.
– “Злучаныя Штаты Амерыкі стагоддзе таму былі ня надта багатай краінай” – паводле разлікаў Мэдысана ў
1911 годзе, г.зн. да пачатку 1-ай Сусветнай, ВУП ЗША у разліку на аднаго пасельніка быў 3-ім самым вялікім
у свеце і складаў 5.046 (у міжнародных даляраў 1990 году па мэтадалогіі Geary-Khamis), толькі крыху
саступаючы адпаведным паказчыкам Аўстраліі і Новай Зеландыі;
– “якія знаходзяцца ва ўласнасьці некалькіх габрэйскіх сем’яў (Ротшыльды, Ракфельлеры, Морганы, Куны,
іншыя)” – напрыклад, легендарны Дж. П. Морган (прыгадайце адзін з найбуйнейшых банкаў ЗША J.P. Morgan
Chase) не быў габрэям, каб давесці гэта дастаткова хаця б зазірнуць у вікіпедыю і пабачыць, што “Morgan
was a lifelong member of the Episcopal Church, and by 1890 was one of its most influential leaders”
(http://en.wikipedia.org/wiki/J._P._Morgan);
– “Аказваецца, толькі гэтыя людзі маюць права друкаваць даляры” – большая частка даляраў – электронныя
запісы ў памяці кампутара, іх можа стварыць (але на пэўных умовах!) любы ўладальнік амерыканскай
банкаўскай ліцэнзіі, электронныя грошы вольна канвертуюцца ў папяровыя; дарэчы, папяровыя грошы
друкуе не ФРС, а Treasury (МінФін);
– “Затым пад працэнты яны пазычаюць гэтыя даляры… ўраду ЗША (гэта два!)” – сапраўды, ФРС трымае
частку дзяржаблігацыі МінФіну ЗША, але ўвесь свой прыбытак ад аперацый (у т.л. атрыманыя ад МінФіну
працэнты па аблігацыях) па выніках году і пасля вылічэння аперацыйных выдаткаў яны пералічваюць на
рахунак МінФіну (г.зн. у бюджэт) …
спіс заўваг і недакладнасцяў можна было б працягнуць, але надта важная закранутая тэма, таму замест
дазволю сабе даць чарговую (баюся, апошнюю, калі яна ізноў не будзе пачутая) параду РЭДАКЦЫІ: нават,
калі ведаеш канчатковую выснову і ўпэўнены ў ёй, не варта спяшацца “падганяць” пад яе доказную базу;
свет значна складанейшы за прапанаваную вамі карціну і без паглыбленне ў прыроду фінансавага
капіталізму і ўтвараючых яго інстытутаў яго не зразумець + фальсіфікацыі не дадаюць вагі патэнцыйна
слушным высновам …
наконт парадаў па чытанні на тэму Occupy Something: вось тут http://ctrl-f-ekanomika.info/post.php?postId=21
ёсць нататка пра Occupy Sydney (па-беларуску) і некат. карысныя спасылкі, вось тут пра Occupy Wall Street i
Occupy Montreal … Andryk, вам таксама будзе карысна схадзіць па спасылках … “рабі пільна, будзе Вільня” –
прымаўка стасуецца і працы з інфармацыяй!
выбачайце, забыўся кінуць 2-ую спасылку, вось яна http://monde-diplomatique.by/index.php?option=com_content&view=article&id=176:2011-11-18-20-45-58&catid=1:2011-02-19-16-49-03&Itemid=3