nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Архіў за Чэрвень, 2007

Станіслаў Гусак: “Мы плацілі за нафту ў пяць разоў даражэй, чым яна каштавала ў сьвеце” (Д пр-п 59)

4 чэрвеня, 2007 | Каментары (1)

���ак.JPG

31 студзеня на сайце радыё Свабода адбылася онлайн канфэрэнцыя са Станіславам Гусакам. Ён нарадзіўся у 1949 годзе ва Украіне, але скончыў Беларускі дзяржаўны палітэхнічны інстытут, інжынэр-цеплаэнэргетык. Адзін з аўтараў ідэі Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару (БЧНК), якая была агучаная ў 1993 годзе Беларускім Народным Фронтам, аднак адрынутая ўрадам Кебіча. У пачатку 1990-х гадоў С. Гусак уваходзіў у склад Ценявога кабінэту Апазыцыі БНФ у ВС 12-га скліканьня. З’яўляецца сябрам Сойму партыі БНФ. Падаем яго інтэрвю ў скароце.

Рэдакцыя.

Далей »

ШТО ДА “АБ’ЯДНАНАЙ АПАЗІЦЫІ” Ў БЕЛАРУСІ

4 чэрвеня, 2007 | 2 каментарыя

Віталь Чаравач

Ча�ава�.jpg

Аўтар дадзенага артыкула ў свой час быў вядомы ў Гародні, як даволі буйны прадпрыймальнік. Цяпер жыве ў Лондане. Прыхільнік руху “Воля народа”. Наведаў апошні Кангрэс “аб’яднаных дэмакратычных сілаў” Беларусі й пасьля пажадаў выступіць на нашым сайце. Мы вырашылі даць яму такую магчымасьць (тэкст быў перакладзены з рускай на нашу мову і адрэдагаваны сіламі рэдакцыі).

Рэдакцыя.

Далей »

“Юшчанка зьвярнуўся да досьведу гітлераўскага міністра” (Д пр-п 58)

2 чэрвеня, 2007 | Няма каментараў

��п�а�да.JPG

Разьмешчаны ніжэй трохі скарочаны і закавычаны тэкст нейкага Міхаіла Вазьнясенскага, які ўзяты з жоўтага сайта www.pravda.ru, мы выстаўляем для таго, каб прадэманстраваць пазіцыю расейскіх імперыякратаў і імперастаў што да ўкраінізацыі ва Украіне. Паглядзіце, да якой жывёльнай нянавісьці яны даходзяць у сваім бясьсільлі спыніць страту аднаго з галоўных інструмантаў імперскай палітыкі ва Украіне – “русский язык”. Здаецца, іх задаволіў бы толькі стан поўнага рабства “брацкага народу”, яго канчатковае зьнішчэньне праз этнацыд і асіміляцыю – г.зн., якраз тое, што поўным ходам ідзе ў Беларусі. Са свайго боку мы вельмі радыя посьпеху нашых братоў і суседзяў на поўдні, бо тое, што для імперыякратаў і імперастаў зьяўляецца няшчасьцем, ва ўсіх нармальных людзей ёсьць прычынай для радасьці.

Рэдакцыя.

““На Украіне няма ўкраінізацыі, а пачалася брутальная дэрусіфікацыя, і, на жаль, яна зьдзяйсьняецца пад патранатам прэзідэнта Віктара Юшчанкі”.

Далей »

“Я веру, што палітыкі-авантурысты так і не далучаць нашу Бацькаўшчыну ні да блізкіх, ні да далёкіх імпэрый”

2 чэрвеня, 2007 | Каментары (1)

Генадзь Бураўкін – паэт і грамадзкі дзеяч, былы прадстаўнік Беларусі ў ААН (удзельнік праграмы радыё “Свабода” “У што я веру”)

���а�к�н.JPG

Я веру ў няспыннасьць жыцьця, у тое, што ніякія фюрэры і “бацькі народаў”, пры ўсёй іхняй харызматычнасьці, хітрасьці і подласьці ня змогуць павярнуць гісторыю назад. Пакалечыць, затрымаць яе разьвіцьцё – могуць; абдурыць і падначаліць сабе даверлівых людзей – могуць; але вярнуць чалавецтва ў каменны век, адвучыць яго ад дасягненьняў прагрэсу, выдраць зь мільёнаў душ зялёныя парасткі справядлівасьці і дабрыні ня ўдасца і ім, бязьлітасным і помсьлівым, нахабным і самаўпэўненым.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы