nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Архіў за Лістапад, 2008

Каго ўзвышае цяперская ўлада. Частка 3: Дзіцячы ГУЛАГ

Лістапад 7, 2008 | Няма каментараў

Аляксандр Якаўлеў – архітэктар кароткай вясны Расеі (паводле www.gulag.ipvnews.org/article20060911.php)

Т��о� дзе�� 1.JPG

Няма большай подласьці, чым вайна ўлады з дзецьмі з выкарыстаньнем усёй моцы карнага апарату. Абапіраючыся на ўказаньні Палітбюро ЦК, асабіста Леніна і Сталіна, бальшавікі стварылі асаблівую сістэму “апальнага дзяцінства”. Гэтая сістэма мела ў сваім распараджэньні дзіцячыя канцэнтрацыйныя лагеры і калоніі, мабільныя прыёмна-разьмеркавальныя пункты, сьпецыяльныя дзіцячыя дамы і ясьлі. Дзеці павінны былі забыць, хто яны, адкуль родам, хто і дзе іхныя бацькі. Гэта быў асаблівы – дзіцячы ГУЛАГ… (уверсе прапагандысцкі фотаздымак: Сталін і Молатаў на стадыёне “Дынама” ў Маскве прымаюць кветкі ад дзяцей у час фізкультурнага парада).

Далей »

Каго ўзвышае цяперская ўлада. Частка 2: Тамбоўская Вандэя

Лістапад 6, 2008 | Каментары (1)

Паводле www.gulag.ipvnews.org/article20061017.php, скарочана

Т��о� б. Тамбо�.JPG

Аграмадныя лічбы стратаў насельніцтва толькі адной расейскай губерні (240.000 чалавек) красамоўна сьведчаць, што на Тамбоўшчыне ўжо пасьля заканчэньня грамадзянскай вайны паміж белымі й краснымі распачалася новая грамадзянская вайна. На гэты раз сапраўды народная – паміж сялянамі й ЧК…

Далей »

Каго ўзвышае цяперская ўлада. Частка 1: Зьверствы бальшавікоў

Лістапад 5, 2008 | Каментары (3)

Паводле www.gulag.ipvnews.org/article20070225.php, скарочана

Т��о� бал��ав��к� 0.JPG

Я ўспамінаю сваё дзяцінства, мікалаеўскіх дзядоў і бабуль (так яны сябе называлі, бо нарадзіліся яшчэ пры цару Мікалаі). Я ім чытала кніжкі пра Леніна, пра бальшавікоў, а яны качалі толькі галовамі й казалі: “Ня слухай іх, бо гэта былі бандыты”. Я думала, што яны проста так кажуць. Але калі я даведалася пра іх лёсы, то гэта аказалася самай сапраўднай праўдай. Тое, што рабілі бальшавікі зь людзьмі, нават нельга сабе ўявіць. Галівудскія фільмы жахаў і блізка нельга параўнаць з жудаснымі здзекамі ЧК. Каб ведаць праўду, раю пазнаёміцца з матэрыяламі, якія пададзены на сайце http://www.gulag.ipvnews.org.

Галіна Арцёменка.

Бальшавіцкая імперыя – гэта адна з рэінкарнацый расейскай імперыі. Самы час гэта ўспомніць на Дзяды і на “сьвята” 7 лістапада, паколькі, на жаль, цяперская ўлада ў Беларусі па-ранейшаму ўшаноўвае бальшавікоў.

Рэдакцыя.

Далей »

«Рускія і беларусы ніякія не браты. Нават не стрыечныя»

Лістапад 2, 2008 | Каментары (2)

�.Та�а�.JPG

Інтэрвю Анастасіі Зеленковай са складальнікам, перакладчыкам і рэдактарам кнігі “Гісторыя імперскіх адносінаў: беларусы і рускія” Анатолем Та́расам  (гл. фота; паводле gazetaby.com/index.php?sn_nid=16646&sn_cat=35)

Далей »

«У 1930-я зь Беларусі вывезьлі генафонд нацыі»

Лістапад 2, 2008 | Няма каментараў

Ігар Карней (паводле http://www.svaboda.org/content/Article/1145604.html)

Чапл�.JPG

У менскім выдавецтве “Канфідо” выйшла дакумэнтальная праца, якая адкрывае трагічныя старонкі гісторыі беларускай вёскі пачатку 1930-х гадоў ХХ ст.  Аўтар кнігі “Кулацкі эшалён” – журналіст і выдавец Яраслаў Чапля (гл. фота ўверсе). Ён расказвае пра найбольш жорсткі пэрыяд у жыцьці беларускіх сялянаўкалектывізацыю, раскулачваньне і высылку дзясяткаў тысяч беларусаў у аддаленыя рэгіёны СССР.

Далей »

Грамадзкі трыбунал вынес абвінавачаньне сталінізму

Лістапад 1, 2008 | Няма каментараў

Алесь Дашчынскі (паводле www.svaboda.org/content/Article/1335898.html)

Т��б�нал.JPG

З 1 па 7 лістапада — час, калі варта нагадваць пра вялікія людскія страты беларускага народу ад розных фашызмаў, імперыялізмаў, бальшавізмаў. Каб будучыя пакаленьні памяталі, каб больш ніколі не дапусьцілі, каб адплацілі… З 2005 году ў Менску праходзілі грамадзкія слуханьні на тэму “Злачынствы сталінізму ў Беларусі”. Грунтуючыся на матэрыялах гэтых слуханьняў, а таксама на дакументах дзяржаўных і асабістых архіваў, сьведчаньнях пацярпелых 28 кастрычніка 2008 году грамадзкі трыбунал вынес і агучыў абвінаваўчае заключэньне злачынствам сталінізму ў Беларусі.

Далей »

Старонка 2 з 212
  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы