Аляксей Шырапаеў
У разьвіцьцё нашай галоўнай тэмы – высьвятленьня, як глядзяць на сёньняшнюю сітуацыю ў Расеі разнастайныя рускія дэмакраты, як яе ацэньваюць і што парапануюць – падаем брашуру Аляксея Шырапаева. Мы лічым гэты матэрыял настолькі важным для нас – дэмакратаў беларускіх – што вырашылі пазначыць яго адмысловым сімвалам і ўнясем у адпаведную рубрыку. Паводле lj.rossia.org/users/shiropaev.
Рэдакцыя.
Частка І. Новая прастора (паводле http://lj.rossia.org/users/shiropaev/20233.html#cutid1)
Не, не ўсялякі “дух, варожы дзяржаве”,
ёсьць дух, варожы народу,
таму што не ўсялякая дзяржава — народ;
злосным ворагам народу, унутраным нашэсьцем
можа быць і сама дзяржава…
(Д.Меражкоўскі)
Рускае супраць расейскага
Мінулым летам у газеце “Заўтра” зьявіліся цікавыя “адкрыцьці” вядомага пуцінскага палітпрацаўніка Міхаіла Леонцьева (нарэшце ён “дасьпеў” да рупара нэасаўковай імпершчыны!). Леонцьеў расказвае пра сваю рэакцыю на распад СССР: “Я ня мог паверыць, што ўсё адбываецца на самой справе. Саюзныя рэспублікі былі хімерай (? – А.Ш.), прыдуманай “не напраўду”, каб пераканаць прагрэсіўнае чалавецтва ў падтрымцы нацыянальна-вызвольнага руху ва ўсім сьвеце – не ў нас жа дома! І раптам “запрацавала”, як на самой справе! Быццам мульцік – дзіцячую казку пачалі пераўтвараць у жыцьцё літаральна…”
Гэтая цытатка навочна дэманструе ступень цынізму і тупасьці савецкіх “адукаванцаў”, якія цяпер складаюць мас-медыйную касту “ўладароў розумаў”. Той факт, што СССР будзе развалены нацыяналізмам саюзных рэспублік, быў відавочны яшчэ ў 1988-89 гг. на ўзроўні кухоннай аналітыкі. Справа ў тым, што гэтыя самыя рэспублікі зусім не былі хімерай – хімерычнымі, неіснуючымі ў плане нацыянальнай суб’ектнасьці, былі й застаюцца рускія рэгіёны імперыі. Гэтыя “безнацыянальныя” вобласьці навочна ілюструюць становішча рускіх у Расеі як народу, пазбаўленага правоў.
Вядома ж, я ўспомніў пра Леонцьева не для таго, каб паразважаць пра разумовыя здольнасьці дыпламаваных саўкоў, чыя саўковасьць цяпер арганічна трансфармавалася ў “кансерватыўную сістэму каштоўнасьцяў” і нават у “праваслаўе, самаўладзьдзе, народнасьць”. Гаворка вось пра што. Калі ўчора Леонцьеў і да яго падобныя не раглядзелі ў нацыянальна-вызвольных рухах саюзных рэспублік – найперш Балтыі ды Украіны – далакопаў савецкай імперыі, дык сёньня ім тым больш не зразумець, што на гэты раз ужо не “ўскрайкавы”, а рускі нацыяналізм выступае ў якасьці галоўнай антыімперскай сілы, якая закончыць дэмантаж постсавецкай прасторы. І пакладзе пачатак прынцыпова новаму гістарычнаму цыклу.
На працягу апошніх палутара гадоў адбылося канчатковае размежаваньне рускага нацыяналізму з расейскім патрыятызмам. Адсёньня гэта ня проста розныя, а такія сістэмы каштоўнасьцяў, якія змагаюцца адна супраць адной.
Расейскі патрыятызм адкрыта дэкларуе сябе як адданы прыслужнік Дзяржавы, прычым любой: царскай, савецкай, постсавецкай, паколькі ўсе гэтыя генерацыі Імперыі анталагічна адзіныя. З пункту гледжаньня патрыётаў гістарычны сэнс існаваньня рускага народу заключаецца ў ахвярным (абавязкова ахвярным!) служэньні імперскаму Левіяфану Сістэмы, які ў патрыятычных тлумачэньнях набывае нават сакральныя, рэлігійныя рысы (праваслаўна-манархічная канцэпцыя “ўтрымліваючага цяпер”). У інтэрпрэтацыі патрыётаў уласнага лёсу ў рускіх няма; іх лёс – гэта лёс наднацыянальнай гіпер-Дзяржавы, лёс Імперыі. Не панаваць у Імперыі, а быць яе вечным, пакорлівым донарам, безаблічным злучаючым растворам; ціхмяна несьці цяжар імперскіх “звышзадач” – коштам уласнага “бытапалепшаньня” і “дробнабуржуазнага дабарбыту”; быць ягнём на далёка не бяскроўнай імперскай “літургіі” – такая доля рускіх у патрыятычным разуменьні [цікава і адначасна шкада, што нават у самых “прасунутых” рускіх дэмакратаў не знаходзіцца нават слоўца пра лёс народаў, якія падпалі пад расейска-рускую імперскую агрэсію… – Рэд.]. Народ-халоп, народ-прыгонны, вечныя рабы і юродзівыя, перманентныя калгасьнікі й пролы – вось рускія вачыма патрыётаў. Завершаная форма гэтай ідэалогіі – праваслаўна-манархічны сталінізм у духу Ўладзіміра Карпеца і Алега Платонава.
Праўда, ёсьць і тыя, хто спрабуе сфармуляваць імперскасьць з пазіцый гіпатэтычнага рускага панаваньня. Яны лічаць, што Расейская імперыя – мінулая і цяперашняя – гэта, маўляў, “няправільная імперыя”, як яны кажуць, “антыімперыя”, якая пераўтварыла рускія рэгіёны ў калоніі ўскрайкавай метраполіі. Гэтыя патрыёты лічаць магчымым пабудову “правільнай” імперыі [урэшце, якія ж яны, нахрэн, “патрыёты” – тыповыя маскалі-імперцы. – Рэд.], і ў якасьці прыкладу такой называюць, у прыватнасьці, Брытанскую імперыю, дзе белая метраполія даволі доўга кармілася за кошт каляровых калоній. Пры гэтым яны ігнаруюць, па-першае, гістарычны фінал Брытанскай імперыі (як бачым, “няправільная” Расейская імперыя яе перажыла). А, па-другое, плынь мігрантаў, якая запаланіла цяперашнюю Вялікабрытанію – гэта “аддача” менавіта імперскай мінуўшчыны, паколькі большую частку гэтай плыні складаюць выхадцы з былых брытанскіх калоній. Цяпер ужо былыя калоніі кормяцца за кошт імперскай метраполіі, пасьпяхова каланізуюць апошнюю. Нам, сучасным рускім, Брытанская імперыя цікавая толькі прыкладам пасьпяховай барацьбы з гэтай імперыяй – я кажу пра Гандзі й яго наступальную стратэгію масавых негвалтоўных акцыяй.
Я лічу, што кожная імперыя прыводзіць да культурна-расавага хааса і дэградацыі зыходнага этнасу [!!! – Рэд.]. Любая імперская дзяржаўнасьць, ці то эклектычнае царства Аляксандра Македонскага альбо цэзарскі Рым – гэта паталогія [!!! – Рэд.]. Відавочна, наколькі дэградаваў элінскі сьвет, калі стаў сьветам элінічным; відавочна, што менавіта Рымская імперыя сваёй “глабалізацыяй” стварыла ўсе ўмовы для посьпеху хрысьціянскіх казаньняў касмапалітызма і ўсезьмяшэньня.
Антыімперства нацыянал-дэмакратаў – гэта ня тактыка, а прынцып. Мы прынцыпова неімперскія нацыяналісты. Не праз рэстаўрацыю Імперыі ляжыць шлях у рускую будучыню, а праз труп імперыі. Дзякуючы Імперыі рускі народ так і ня стаў нацыяй, а ўсё яшчэ застаецца ў становішчы народу пры Дзяржаве, накшталт падмасьцер’я Ванькі Жукава пры суворым майстры-гаспадары. Нацыяй, а дакладней сузор’ем нацый рускі народ [народ, як “сузор’е нацый” – здаецца перабор. – Рэд.] здолее стаць толькі ў тым выпадку, калі адчыніць шлюзы для свайго рэгіяналістычнага разьвіцьця. Адзіна арганічным мне ўяўляецца кампактная нацыянальная буржуазная дзяржава, накшталт тых, што сёньня разьвіваюцца ва Ўсходняй Еўропе, найперш у Балтыі.
Ельцын, які не адбыўся.
Аднак і такая дзяржава для нас, рускіх нацыяналістаў новага пакаленьня, ня можа быць “богам”. Любая дзяржава для нас другасная, паколькі належыць да тэхналогіі гістарычнага быцьця нацыі.
Нацыянал-дэмакратыя – гэта першае ў расейскай гісторыі пераадоленьне дзяржаўнага фецішызму з пазіцый рускага нацыяналізму. Нацыянал-дэмакратыя імкнецца да паніжэньня ролі дзяржавы шляхам разьвіцьця народнага самакіраваньня на ўсіх узроўнях, пашырэньня прамой дэмакратыі, стварэньня “вечавых” структур, якія змаглі б стаць рэальнай народнай альтэрнатывай існуючай бюракартыі [у аўтара дзяржавы – гэта прыўладная бюракратыя; мы навучыліся самі й раім іншым ніколі не выкарыстоўваць гэтыя паняцьці, як сінонімы. – Рэд.]. Акрамя таго, нацыянал-дэмакратыя выступае за фармаваньне арміі на добраахвотнай аснове.
І, вядома ж, мы – супраць дыктату і самога існаваньня імперскага цэнтра, дзе б такі не ўзьнік. Імперыя “замарозіла” рускіх у стане нейкай аморфнай этнамасы. Таму мы за рускі рэгіяналізм як абавязковую ўмову нармальнага нацыянальнага генезу рускага народу, умову яго “размарозкі” на ўзроўні рэгіянальных субэтнасаў. Хай, як кажуць, расцьвіце сто кветак! Гаворка ідзе пра ўзьнікненьне цэлага шэрагу Русяў, у якіх пачнецца працэс фармаваньня некалькіх буржуазных нацый. Ня выключана, што ў далейшым яны набудуць адметныя імёны, пакінуўшы паняцьце “рускі” для пазначэньня сваёй агульнасьці, у якасьці гістарычнага маяку. Гэтыя Русі маглі б утварыць Канфедэрацыю, цывілізацыйна арыентаваную на Еўропу (нехта запрапанаваў назваць гэты праект “Руская Еўропа”) [вялікая праблема ў тым, ўто Еўропа ўжо ня тая. – Рэд.]. Толькі так можа быць завершаны дэмантаж постсавецкай прасторы, які пачаўся на сьвітанку 1990-х.
Цяпер у авангардзе гэтага працэсу ідзе “памаранчавая” Украіна. Але, паўтараю, завяршыць яго – бяскроўна, гістарычна абгрунтавана і гістарычна перьпектыўна – здольны толькі новы рускі нацыяналізм, руская нацыянал-дэмакратыя, паколькі наша антыімперства зыходзіць з жыцьцёвых інтарэсаў рускай большасьці насельніцтва Расеі. Руская Канфедэрацыя, якая вызваліцца ад ўдаўкі федэральнай і мясцовай бюракратыі, ад дыктату паразітарнага цэнтру і засільля этнамафій, якая будзе абапірацца на вялікі творчы і спраўны патэнцыял народу, на ўзаемадапамогу, несумніўна зойме годнае месца ў цывілізацыі “Багатай Поўначы”.
У далёкім лютым 1990 г. Барыс Ельцын, выступаючы ва Уральскім палітэхнічным інстытуце, заявіў: “… у складзе РСФСР пасьля рэферэндуму могуць утварыцца сем рускіх рэспублік: Цэнтральная Расея, Паўночная, Паўднёвая, Паволжа, Урал, Сібір, Далёкі Ўсход” (гл. “Русская мысль”, 16 лютага 1990 г., Ню-Ёрк).
Вось хто, аказваецца, упершыню абвясьціў ідэю самавызначэньня рускіх у Расеі, якая сёньня на ўсіх палітычных узроўнях і ва ўсіх палітычных лагерах успрымаецца як неабмяркоўваемая ерась! Так думаў і казаў раньні, рэвалюцыйны Ельцын, які імкнуўся парваць сувязі ня толькі з савецкай спадчынай, але і зь імперскай “кармай” у цэлым. Гэта быў нацыянал-дэмакратычны Ельцын, які так прывабіў сваім рускім антыкамунізмам пісьменьніка Віктара Астафьева. Гэты Ельцын не знайшоў разуменьня і падтрымкі у г.зв. патрыятычных сіл. Менавіта патрыёты сталі галоўнымі крытыкамі антыімперскай пазіцыі раньняга Ельцына, якая шэльмавалася імі як “антыруская”. Праект сямі рэспублік не выклікаў натхненьня і ў г.зв. “дзямкоў”, якія імкнуліся ўвогуле не заўважаць прысутнасьці рускіх у Расеі.
У выніку магчымасьць нацыянал-дэмакратычнага рашэньня рускага пытаньня была страчаная. Урэшце Ельцын пачаў дрэйф у бок імперскай рэстаўрацыі, што ў выніку прывяло да бессэнсоўнай і крывавай Чачэнскай вайны, якая цалкам была непатрэбная рускаму народу [цікава, ці здагадаўся б аўтар з трох разоў, каму яшчэ гэтая вайна была непатрэбная? – Рэд.], разам з самой Чачнёй у дадатак з Паўночным Каўказам. Гэтаму, больш позьняму Ельцыну, які заваліў Грозны трупамі рускіх хлапцоў і ўзьвёў у сталіцы візантыйскі “самавар” храма Хрыста Выратавальніка, патрыёты пляскалі ў ладкі. У выніку замест шанца на ўласную гісторыю рускія атрымалі пошлую праваслаўна-саўковую дзяржаўнасьць; Ельцын, які пачаў з антысаветызму і рускага “сепаратызму”, закончыў вылучэньнем чэкіста Пуціна зь яго “вертыкальлю ўлады” і “адзінай, непадзельнай Расеяй”.
Калі рускім нацыяналістам і ёсьць за што не любіць Барыса Ельцына, дык гэта не за развал Імперыі, а за тое, што ён захаваў яе базавую частку, зыходны плацдарм, рэторту рэваншу – Расейскую федэрацыю.
Прыйшоў час распускаць “калгас”
Як ужо сказана, патрыёты – гэта беспрынцыпныя прыслужнікі Імперыі ў любых яе “рэінкарнацыях”. Дакладней, яны прыслужнікі любых гаспадароў гэтай Імперыі [ну, вось, нарэшце!.. – Рэд.]. Функцыя патрыётаў – чыста халуйская: мабілізаваць рускіх на “працу і подзьвіг” у інтарэсах гэтых гаспадароў – цароў, папоў, партбосаў, чынушаў альбо проста катаў [усю гэтую кодлу спажывальнікаў “карысьці” ад імперыі мы называем расейскай імперыякратыяй. – Рэд.]. Карацей, патрыёты – гэта небясьпечныя ворагі рускага народу, а патрыятызм – гэта злавонны адстойнік фанатыкаў, ізувераў, кар’ерыстаў і маральных уродаў. На працягу стагоддзяў патрыёты пераконвалі рускіх – і небеспасьпяхова! – што велічэзны і сьлізкі “Левіафан Адчужанасьці” – дзяржава Расейская – гэта “маці-радзіма”, перад якой яны, рускія, у “вечным даўгу” [апошні сказ – добрая ілюстрацыя сітуацыі штучнай, адмыслова створанай і абсалютна непатрэбнай калізіі, якая ўзьнікае ў галаве, калі паняцьце “дзяржава” выкарыстоўваецца то як сінонім паняцьцяў “Радзіма, Бацькаўшчына”, то як сінонім паняцьцяў “улада, улады”; заклікаем усіх чытачоў як мага хутчэй пераходзіць на адэкватныя назвы адпаведных аб’ектаў; з гэтага пачынаецца экзарцызм… – Рэд.].
У сапраўднасьці “разіма-мачаха” бязьмерна вінная рускаму народу – і цяпер настаў час напоўніцу заплаціць па рахунках. Нацыянал-дэмакратыя ставіць сваёй мэтай вызваленьне рускага народу ад нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту Імперыі. У асобе нацыянал-дэмакратыі рускі нацыяналізм упершыню ў гісторыі вызначыў Расейскую дзяржаву як галоўнага ворага рускага народу [!!! – Рэд.].
Гэтая Дзяржава – нібы ваўкалак-вампір спрабуе харчавацца рускім целам і крывёй, духам і розумам – прычым робіць гэта нібыта ад імя саміх ахвяр і нібыта ў іх жа інтарэсах. Страшэзны гібрыд Арды, Візантыі й Саўдэпа, гэтая Дзяржава мае да нас, рускіх, такое ж дачыньне, якое, скажам, Брытанская імперыя мела да індусаў, а Асманская порта – да балканскіх славянаў. Праўда, у параўнаньні з Расеяй названыя імперыі былі куды больш сумленнымі: яны не навязвалі сябе падпарадкаваным народам у якасьці “любімай бацькаўшчыны”.
Рускі народ у значна большай ступені ахвяра Імперыі, чым яе будаўнік [пра ступень аднаго і другога трэба гаварыць асобна; але тое, што ён і ахвяра, і зброя імперыі – гэта факт! больш за тое, у аўтара праглядаецца жаданьне, спадзяемся падсьвядомаснае, схаваць віну рускіх перад іншымі народамі ў цень віны “Дзяржавы Расейскай”; у нас такі трук не пракоціць; будзе час, разбярэмся… – Рэд.]. Расейская дзяржава, пачынаючы са станаўленьня маскоўскага цэнтралізму, каланізавала рускіх, паддаючы іх гвалтоўнай імперскай асіміляцыі, сьціраючы іх рэгіянальную самабытнасьць, уціскаючы мясцовыя правы і вольнасьці, узмацняючы казённае цягло. І пры гэтым лісьлівіла перад рускімі, накшталт таго, як на пасьляваенных сталінскіх плакатах маляваліся блакітнавокія цуда-багатыры, якія падымаюць краіну з руінаў. Вось толькі “забыліся” на іх целагрэйках намаляваць лагерныя нумары.
Імперыя – гэта псеўда-бацькаўшчына і псеўда-лёс рускіх. Настаў час набыцьця рускімі сваіх сапраўдных радзімаў і сваіх нацыянальных лёсаў. Так, іх будзе некалькі. Ельцын, напрыклад, у свой час налічыў цэлых сем.
Нацыянал-дэмакратыя прапануе рускаму народу:
– жыць і працаваць на сябе і для сябе, а не на імперска-бюракратычнага “дзядзьку” [мы гэтага “дзядзьку” настойліва прапануем называць расейскай імперыякратыяй. – Рэд.];
– кіравацца сваімі рэальнымі жыцьцёвымі інтарэсамі, а не фантомнымі ідэалагічнымі канструктцыямі тыпу “Трэці Рым” ці “Трэці Інтэрнацыянал”;
– дэмакратыю і грамадзянскую годнасьць замест сакралізаванага халопства;
– “Рускую Еўропу” замест марненьня ў азіяцкай гісторыі зь яе крывёй і карупцыяй;
– нацыянальны эгаізм і самапавага замест імперскага інтэрнацыяналізму [гэта не «інтэрнацыяналізм», а касмапалітызм. – Рэд.] і самапрыніжэньня.
Становішча рускіх у Імперыі чымсьці нагадвае становішча сельскіх працоўных у савецкіх аграгарадках. Сельскія пролы пазбаўленыя прававой і прыродна-містычнай сувязі са сваёй зямлёй, адчужаныя ад яе. Іх родная зямля і яе багацьці – ва ўладзе партыйна-гаспадарчай бюракратыі, якая, па сутнасьці, і выступае ў ролі ўласьніка. Аналогія прамая. Час распускаць “колгас” Імперыі, які забясьпечваў халяву чынушам і этнамафіі за кошт нашых кроўных рускіх працаднёў. Час нам зь імперскай “баршчыны” пайсьці на свае рэгіянальныя “адрубы” і зажыць сваім розумам і па сваёй волі, а не па ўказцы паразітарнага цэнтра ў любой яго іпастасі, ці то самаўладзьдзе, камісараўладзьдзе альбо цяпершняе гэбэўладзьдзе.
Як сьпявае БГ, “час вярнуць гэтую зямлю сабе”. Рускім патрэбная падробненая і прыватызаваная дзяржаўнасьць, якая была б іх прыватнай уласнасьцю, як кулацкі хутар.
Вось гэта голас нармальнага грамадзяніна! З такімі рускімі можна сябраваць.
Параўнайце Аўтара з Пуцяй які $1,5 міл’ярда нарабаваных у рускіх ды іншых народаў РФ выкінуў на
падтрымку нялюдскага рэжыму ў Беларусі.
Сергей, неужели вы заботитесь о русских?
Может быть вам просто нравиться идея восьми Русей??
У дяди душа за русских болит, вот он и занимается мифологией.
Старые песни о главном: “Хватит жить в коммуналке, даешь каждому народу отдельную квартиру”. Поверьте, после распада СССР такого национального обрезания граничащего с “ритуальным самоубийством” от русских вы не дождетесь. Никогда растопыренные пальцы не становились сильнее кулака. Шаманизм.
Уладзіміру.
Настае такі час, што ўжо лепш Шаманізм, чым Шавінізм, прычым у першую чаргу для саміх… шавіністаў.
Алесю.
Русские в РФ идут по краю пропасти – и в отличии от 91 года они знают, что они на краю. Вы действительно думаете, что они сделают “шаг вперед”?? За свободу личности с 91 года погибло слишком много свободных личностей, чтобы думать что этот сценарий был наилучшим.
Уладзіміру.
Свабодная асоба ў імперыi не-маг-чы-ма-я!!! Ні тая, якая думае, што яна “над”, ні тая, якая вымушана быць “пад”.
Свабодная асоба магчымая толькі ў сваёй сапраўды дэмакратычнай, нацыянальнай дзяржаве!!!
Алесю.
Спор не о свободе личности, а о плане Широпаева. Воплотиться в жизнь он может только если на это согласятся сами русские. А русским предлагают второй раз согласится на то, от чего они еще с первого раза от крови не отмылись.
Уладзіміру.
1. Пра “свабодных асобаў” загаварылі вы, а не я.
2. Раю Вам перастаць ужываць прымітыўныя прапагандысцкія імперскія штампы: больш за ўсё рускія “мыюцца ў крыві”, калі ствараюць імперыю і калі жадаюць яе ўтрымаць. Няўжо вы сапраўды лічыце, што нуль рускіх, якія загінулі з 1991 па 1993 гг. – гэта больш, чым тыя сотні, якія загінулі ў 1993 г. і тыя тысячы, якія загінулі з 1994 г. па сёньняшні дзень з-за ганебнай, імперскай вайны ў Чачні, спрабуючы ўтрымаць яе пад сваёй уладай. Каму вы і што хаціце ўнушыць? У вас 0 больш тысячаў, у нас, як і ва ўсіх людзей, знаёмых з матэматыкай, наадварот!
3. Рускія выкарыстоўваюцца расійскай імперскай уладай, як інструмант імперскай палітыкі гэтай улады. У гэты час ж у рускіх адбываецца абмен: іх кроў, жыцці на іх жа пачуцьцё імперскай велічы (для тых, хто застаўся жывы). Адсюль, уся праблема рускіх, што яны хочуць жыць не як нармальныя людзі, нароўні з іншымі народамі, а быць над іншымі людзьмі – беларусамі, украінцамі, чачэнцамі, татарамі, якутамі, эстонцамі, латышамі, грузінамі, комі, чукчамі і г.д. Гэта ганебнае, вельмі нядобрае, калі жадаеце, сатанінскае пачуцьцё, якое Вы Ўладзімір таксама бароніце. А вось Шырапаеў спрабуе патлумачыць рускім, што, па-першае, іх абмен – кроў на ганебнае імперскае пачуцьцё – гэта не проста ганебны, сатанінскі абмен, а яшчэ і дурны. Бо ў выніку, рускія проста знікнуць, таму што будуць спалены ў імперскіх войнах, як дровы, таму што будуць стаяць на шляху прагрэса чалавецтва. Шырапаеў спрабуе раскрыць і гэты падман, і гэты сатанізм, у якім апынуліся рускія, вырваць іх з сатанінскага кола, а вы, Уладзімір, хаціце гэты падман падтрымаць і працягнуць. Вы, як я зразумеў, за тое, каб яны “не согласілісь на план Шіропаева” і працягвалі “умывацца крывёй”.
4. Самае галоўнае. Калі вы, Уладзімір, сапраўды шкадуеце рускі народ, лепш зьвярніце свой позірк на яго галоўнага ворага – расійскую імперскую ўладу! Вы ўбачыце, як яна шляхам навязвання рускім ложнай імперскай каштоўнасці выкарыстоўвае іх для сваіх мэт. Іструментальна! І ведайце, паўкрыўджаныя народы нічога не забылі. Яны будуць помсціць. І гэта будзе спра-вяд-лі-ва! Дай Бог, каб гэтыя народы таксама разабраліся, што галоўная віна іх шматсотгадовых пакутаў ад расійскага імперыялізма не ў рускіх, а ў расійскай імперскай уладзе!…
Советую вам не советовать. До 94 года русские натерпелись почти во всех конфликтах на территории бывшего СССР: Приднестровье, Крым, Балтика, Средняя Азия. Дискриминация русского населения национальных республик велась почти во всех странах СНГ. Иных причин бежать оставляя имущество я не знаю. Наверное это от большой любви к имперской матушке-России. Чечня – вообще апофеоз: может быть вы, человек знакомый с математикой, объясните как в этой с мононациональной республике 80% смертей выпало на долю нечеченского населения?
Единственный национализм не получивший никакого развития за 10 лет суверенитета – русский. Единственный постсоветский национализм начинавшийся не с консерватизма, а с ультралевых и ультраправых людоедов – русский. Только в России словом патриот десять лет называли нацистов – иных патриотов просто не было!! О каком желании быть выше других вы говорите! Наш БНФ заоблачно популярен в сравнении с партиями русского национализма. Статья Широпаева – это стон и отчаяние, русский нигилизм.
Русские в глазах местных националистов олицетворяют империю. Для них русские тождественны “москалям”, если хотите. Именно вы, национал-демократы, учите, что есть русские, а есть москали – и что это не одно и то же… Но когда вы говорите что русские не хотят жить как нормальные люди наравне с остальными… Я не знаю что мне думать: вы либо никогда не видели русских, либо для вас все русские – это законченные “москали”.
Теперь непосредственно о самом плане. Сегодня для реализации подобного нет почвы. Обсуждать план Широпаева все равно заниматься теологическими дискуссиями: мало кто ожидал, что за парадом суверенитетов последуют нищета и кровь, войны между “демократическими” государствами, где как казалось, все должны жить хорошо и счастливо. Зарекаться же не буду, потому что распад СССР также ожидали немногие.
Я защищаю отнюдь не людоедово царство в котором русские жили с того момента как у них появилась государственность. Вы говорите о том что оно бесчеловечно – я согласен. Разница между нами в том, что мы по разному отвечаем вечный вопрос: почему бесчеловечно? У вас все просто – “потому что империя, а империя должна стать национальными республиками, иначе никак, это необходимо и неизбежно, борьбы без боли не бывает”.
Спор людей разных политических взглядов по народному обычаю бесполезен. Есть ли смысл, согласитесь ли вы со мной, если я начну доказывать вам что-то со своей колокольни? Просто разъясните мне, почему Россия не может стать демократической, правовой и гуманной без расчленения? Почему Империя обреченно не может стать Федерацией? Почему в этом направлении могут эволюционировать и жить в США и ЕС, но не смогут в России?
Уладзіміру.
Я разьлічваў, што наша дыскусія будзе адбываецца ў рацыянальным ключы.
Але пасьля таго, як высьветлілася, што вы лічыце, што імперыя можа быць дэмакратычный, а таксама пасьля вашых перлаў: “саветую не саветаваць”, “рускія нацярпеліся ў Прыднястроўі, Крыму, Прыбалтыцы, Сярэдняй Азіі”, “у Чачні 80% смерцяў выпала на долю рускага насельніцтва”, “адзіны нацыяналізм, які за 10 гадоў не атрымаў развіцця – рускі” – мне ўсё зразумела.
Вы – імперац, які спрабуе хаваць сваю імперскасьць, але яна працягвае кіраваць вамі. Вас значна менш хвалюе лёс рускага народу, а тым больш беларускага, пра якога вы не сказалі ні слова (а сказаць можна шмат, нават пра сёньняшні дзень; пачытайце, хаця б 80-ы прынцып Беларускай дактрыны).
Прабачце, але ў такім выглядзе вы мне не цікавыя…
Я з вам больш не дыскутую…
Але для таго, каб і іншым усё было зразумела, прапаную вам выкласьці (для іншых) ваша бачаньне (сцэнар), як пазбавіць рускіх ад сьмяротнай імперскай заразы, ад якой яны пакутуюць (будзем праўдзівымі, усё ж менш, чым беларусы і абсалютная большасьць абарыгенных народаў РФ), без дэмантажу імперыі…
Спор людей разных политических взглядов по народному обычаю бесполезен – повторюсь.
Хорошо, давайте стряхнем пар и начнем все заново… Вы обвиняете меня в скрытом “маскализме”, как понял я.
Я не хочу спорить с вами по тезисам о дискриминации русского населения и истории русского национализма, поскольку это затянется. По этому поводу вам лучше пообщаться с Широпаевым, которого вы так превозносили, он вам расскажет много интересного. Исходя из вашей риторики, я почти не сомневаюсь, что это была не дискриминация, а “справедливое” возмездие.
Поправлю вас только в том что о смертях в Чечне я говорил не о русском, а о нечеченском населении. Но вы к сожалению слышите только то, что хотите услышать и видите только то, что хотите увидеть. Статистику жертв от парада суверенитетов и до дня сегодняшнего ищите сами.
В начале вы пишите: “… ўжо лепш Шаманізм, чым Шавінізм, прычым у першую чаргу для саміх… шавіністаў”
Но потом: “… будзем праўдзівымі, яны пакутуюць усё ж менш, чым беларусы і абсалютная большасьць абарыгенных народаў РФ”
Ребята, разберитесь кому там хуже, а кому лучше? Пример простейший, методологию трогать не буду, оскорбитесь.
Такая противоречивость у вас везде – для вас русских не ущемляли, это просто имперастам “справедливо мстили”. Как и всегда у вас “маскали” и русские – лица разные, но страдают всегда почему-то русские, а не мифические “маскали”. Но на страдания их вам, увы, чхать.
Если не по вашей точке зрения, значит по “маскальской” и антинародной. Спасибо что хоть к стене меня не ставите. У вас очень странное понимание рациональности.
Несчастной Беларусью, о злободневных проблемах которой я не упомянул в споре о необходимости расчленения РФ, вы пожалуйста в меня не тыкайте. Если я не считаю должным кричать о своей любви к родному народу беседуя на людной улице, это совсем не значит что я его не люблю.
Если вам хочется моего сценария “по-щучьему велению, по-моему хотению”, то выскажу я следующее:
– распад РФ приведет к тем же последствиям что и распад СССР: дискриминации русского населения и экономической яме.
– возможны военные конфликты между новыми “национальными” и “демократическими” государствами: татары и башкиры, казаки и кавказцы.
– в каждой стране посядет новая “ну теперь уж точно лучшая” власть. Вы заметили что ни в одной из стран бывшего СССР демократии в её конституционном смысле не случилось?
Проблема в РФ не в русском народе, который на уровне конституции прав имеет меньше, чем остальные народы России, а в жирной власти которая у него на шее сидит. Дрессировать эту власть посредством строительства гражданского общества как в США или ЕС не ставит обязательным условием расчленение страны. Проблема во власти, а не в том, что Россия многонациональна. Разорвите Россию – и власть в её сто раз “национальных” и сто раз “демократических” клочках не изменится в лучшую сторону сама по себе. А боли очень будет много.
Если сказать совсем просто, я хотел видеть Россию подобной США или будущей ЕС – правовой и демократической федерацией.
Владіміру
Ваша жаданне видеть” Россию подобной США или будущей ЕС – правовой и демократической федерацией”пахвальнае на ўсе СТО! Але вы В УПОР не хочаце бачыць перамены да лепшага у шэрагу былых савецкіх рэспублікаў, асабліва ў плане канстуцыйнай дэмакратыі – і рэальныя выбары ( Прыбалтыка і Украіна, Беларусь- 1994 г і інш.), і рэальны імпічмент прэзідэнту -Літва іт.д. “Вы заметили что ни в одной из стран бывшего СССР демократии в её конституционном смысле не случилось?” – Так, мы ЗАМЕТІЛІ, што дэмакратыі НЕ СЛУЧІЛОСЬ у Расейскай Федэрацыі,бо тую карыкатурную кампанію, якая цяпер называецца выбарамі “Дацэнта- Прэзідэнта”, імперская па духу расейская эліта ўжо ОТРЕПЕТІРОВАЛА ў Беларусі (пачынаючы ад сілавога ціску для адмены імпічменту Лукашэнку і трайнога ОДОБРЯМс перавыбарам “Прэзідэнта- Саўхозніка”), мы ЗАМЕЦІЛІ, што як толькі імперскай уладзе перапала грошай ад завышаных цэнаў на нафту (дзякуючы РЭСПУБЛІКАНЦАМ Буша, а не ДЭМАКРАТАМ ЗША), то Расія зноў ЗВОНІТ В ВОЕННЫЕ КОЛОКОЛА. Не хочацца прадракаць горшага, але за “10-цю сытымі” імчаць “10-ць галодных”, а імперская ўлада перавядзе унутранія праблемы на знешнія і – быць вайне з непазбежным ЗНЕШНІМ падзелам, калі сляпыя не бачаць патрэбы унутраняга , значна менш крывавага дэмантажу АРХАІЧНАЙ расейскай, а не рускай дзяржавы.
Звыкламу беларусу
Рад что хотя бы вы не настаиваете на лично моих “имперских” амбициях.
О демократии – перемены есть и будут, и не заметить их сложно. Относительно(!) остального пост-советского пространства прибалтика движется в авангарде. Но, если я выразился неправильно, говорилось о прибалтике в которой существует понятие “не-гражданина”. В конституционном смысле – это прямое отрицание демократии. Неравенство граждан перед властью и неравенство власти перед гражданами. Надеюсь, про пятую колонну в стиле Зенона Станиславовича вы мне рассказывать не будете, извините, но мою семью это затронуло напрямую.
Украина имеет к демократии не намного большее отношение, чем Россия. Денежные мешки дерутся за власть. Где покупается и продается всё – демократии быть не может.
Россия (в худшую сторону) отличается только тем, что войны между олигархов поутихли. Они больше не заинтересованы в том, чтобы будоражить население страны. Против власти выступают как левые, так и правые, и их объединяет то, что все они загнаны в подполье отсутствием финансирования и глухотой нищего населения. В Госдуме нет ни одной неправительственной партии, ни левой, ни правой!
Оговоримся – для меня ни Украина, ни прибалтика, ни США, ни ЕС “идолами демократии” не являются. Но вы правы в том, что с точки зрения демократии это лучше, чем то что происходит в РФ. Проблема лишь в том, что очень часто начинающая демократия противоречит порядку. Этот путь прошли все ныне демократические страны, за 10 лет такого не происходит.
А теперь о самом главном. Вы вообще представляете себе войну РФ и РБ, Прибалитики, Украины??? Это до чего же надо забить и заколотить население России чтобы оно на это согласилось!! Простите, но ближнее зарубежье – это не Чечня, и в законодательном смысле к РФ не относится! РФ признало их суверенитет, чтобы рассматривать такой сценарий, нужно не понимать что “маскалям” ради этого нужно нарушить всё, что только предпринималось ООН и загнобить свое население до состояния совсем обезумевших рабов. Вы противопоставляете разделу РФ то, чего быть не может.
Надеюсь, имя “звыклы беларус” взято не потому, что вы привыкли считать русских безнадежно больными. Иначе безнадежно больны не они.
Подходит! Ок