nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Адзін навязьлівы “еўрапеец” ізноў вырашыў распавесьці нам, беларусам, пра рэжым у Беларусі й “цывілізаваную” Расею

студзень 23, 2009 | 3 каментарыя

d0a0d0b0d180



Пасьля азнаямленьня нашых чытачоў у шэрагу папярдніх артыкулаў з некаторымі асьпектамі расейскай і еўрапейскай рэчаіснасьці, якія адкрыліся, мы ўжо зьбіраліся рабіць абагульненьне. Але адзін наш чытач пад нікам Актывіст у сваім каментары да папярэдняга матэрыяла фактычна падказаў нам ідэю выставіць атрыкул вядомага нямецкага палітолага А.Рара, які той склаў для праўрадавай “Народнай газеты”. Мы вырашылі гэта зрабіць.

Рэдакцыя.

БУДАВАЦЬ НОВУЮ ЕЎРОПУ ТРЭБА РАЗАМ

Аляксандр Рар, палітолаг, сябра рады па вонкавай палітыцы ФРГ (паводле “Народнай газеты” №12 ад 23 студзеня 2009 г.; http://ng.by/ru/home/1397/detail/28853/back.html)

Чыньнікам, які вызначае міжнароднае становішча Беларусі, як і ўсіх іншых краін, сёньня зьяўляецца фінансавы крызіс, зь якім вельмі цяжка змагацца.
Менск, з майго пункту гледжаньня, цяпер вельмі сур’ёзна аналізуе сітуацыю што да таго, хто здолее аказаць большую дапамогу ў сёньняшні складаны час – Расея альбо Еўразьвяз. Адсюль і выбудоўваньне стратэгіі Беларусьсю [Беларусь – гэта краіна, дзяржава; яна нічога не “выбодоўвае”; гаворка напэўна пра ўлады. – Рэд.].
Пры гэтым я ня бачу ніякіх расколаў паміж еўрапейскімі краінамі што да Беларусі [гэта так, расколаў няма; ёсьць ціхае арганізаванае ігнараваньне ўсім “Захадам” праблем старажытнага добразычлівага і найбольш дэмакратычнага народу, які жыве ў самым сэрцы Еўропы; беларуска-літвінскі народ нахабна вынішчаюць з дапамогай сучасных падыходцаў, а ўсім пляваць; поўнае адзінства… – Рэд.]. Уся Еўропа хоча супрацоўнічаць зь Беларусьсю [са злачынным этнацыдным рэжымам вы хочаце супрацоўнічаць! гэта ганебна, цяжка вымавіць, таму і гаворыцца “зь Беларусьсю”. – Рэд.]. Так, Менску [Меску?! зьвярніце ўвагу, усе шкоднікі імкнуцца адэкватна не называць аб’екты, пра якія гавораць… – Рэд.] прапануюць далучыцца да новага праекта “Усходняе партнэрства” і на гэта выдзяляюць грошы. Больш за тое, я думаю, што Аляксандра Лукашэнку ў чэрвені запросяць у Прагу на еўрасаміт [хто б умняваўся; мы даўно і першымі гэта ўсё спрагназавалі. – Рэд.]. Ва “Усходнім партнэрстве” Беларусь пастаўлена ў адзін шэраг з Украінай, Грузіяй [што, дарэчы, вельмі крыўдзіць украінцаў і грузін; ім даводзіцца знаёміцца з гэтай формай цынізму заходнікаў. – Рэд.], Арменіяй, Азербайджанам, і гэта ўжо вялікі крок насустрач. Праграма закранае і эканамічныя інтарэсы, і пытаньні правоў чалавека. Гэта размова пра агульныя каштоўнасьці.
Любы дыялог, на які гэтыя краіны гатовыя пайсьці зь Еўразьвязам, будзе Брусэлем падтрыманы [вы бачыце, гатовыя на ўсё. – Рэд.]. У Беларусі ёсьць добрыя шанцы далучыцца да “Усходняга партнэрства”. Так што можна чакаць далейшага пацяпленьня ў нашых стасунках.

Праўда, трэба прызнаць, што ва ўсходняй палітыцы Еўропы Польшча і краіны Балтыі больш раяцца з ЗША, чым зь Нямеччынай альбо Францыяй. Гэта значыць, Вашынгтон мае тут пэўны ўплыў [прычына відавочная, але замоўчваецца Рарам – кіраўнікі ЗША ў большай ступені робяць тое, што адпавядае нацыянальным інтарэсам грамадства гэтых краін. – Рэд.]. У той жа час у апошні перыд у Беларусі не было такіх добрых, дзелавых кантактаў з ЗША, як сёньня [амбасадара дасёньня няма… – Рэд.]. Злучаныя Штаты да таго ж адмяліні шэраг санкцый у адносінах да Менска. Гэта паўплывала і на пазіцыю ЕЗ.

У Еўразьвязе, натуральна, важную ролю маюць Нямеччына і Францыя, але тут ёсьць і кропкі супрацьстаяньня з Амерыкай што да дыялога зь Беларусьсю. Нямеччына выступае за шчыльныя эканамічныя сувязі, за прагматычнае партнэрства зь Менскам. Пры гэтым Берлін з разуменьнем ставіцца да сітуацыі, якая склалася ў Беларусі [ага, зь неба нам звалілася гэтая сітуацыя…; хто яе склаў і навошта?! – Рэд.]. Думаю, менавіта таму ў Нямеччыне ня чутна сталай аднабаковай крытыкі й абвінавачваньня ў адрас Беларусі [цікава, а што вам Беларусь зрабіла, каб вам яе крытыкаваць?! альбо пра што гэта вы, пан Рар?… – Рэд.].

Што да еўрасанкцый, дык, я думаю, яны будуць зьнятыя, але часова. Складана сказаць, ці запатрабуе ЕЗ новых саступак. У той жа час ня варта завастраць увагу на прынятай нядаўна рэзалюцыі па Беларусі [гл. папярэдні матэрыял сайта; сапраўды ня варта – акрамя самавыкрыцьця ЕП і ЕЗ там нічога няма… – Рэд.], паколькі Еўрапарламент, Рада Еўропы – гэта інквізіцыя Еўропы, г.зн. гэта хутчэй формы для прасоўваньня еўрапейскай культуры, еўрапейскіх каштоўнасьцяў на Ўсход, якія ня маюць аператыўнай улады. Важка тое, што кажа [Еўра]камісія, што кажуць асобныя краіны [вось табе і Еўразьвяз! – Рэд.]. Вядома, у Еўропе ніхто не ў захапленьні ад таго, што ў Беларусі, як кажуць на захадзе, няма сапраўднай апазіцыі й занадта моцная прэзідэнцкая пасада [гэта і ёсьць усе прэтэнзіі Нямеччыны да этнацыднага рэжыму ў Беларусі!!! – Рэд.]. Гэтыя пытаньні, вядома, будуць падымацца, але яны больш не падымаюцца так крытычна і ў такой ультыматыўнай форме, як гэта было прынята раней.

Дый вынікі расейска-украінскага газавага канфлікту такія, што вельмі многія еўрапейскія палітыкі цяпер вельмі ўдзячныя Аляксандру Лукашэнку, паколькі Беларусь у цяжкі момант, калі частка Еўропы замярзала, ня стала гуляць у манапаліста на транзіт расейскага газу, як гэта зрабіла Украіна. Праз Беларусь былі пракачаны дадатковыя плыні блакітнага паліва, што дапамагло Еўропе лепш забясьпечыць газам аддаленыя рэгіёны. Гэты момант быў успрыняты вельмі станоўча ў Еўропе і зблізіў хутчэй Еўропу і Беларусь, чым Еўропу і Украіну, якая даволі рэзка аддалілася ад ЕЗ.

Што да праектаў фармаваньня “зьвязу краін-транзіцёраў”, якія прапануюцца Беларусі [відаць, намёк-папярэджаньне адносна нядаўняй сустрэчы Юшчанкі з Лукашэнкам. – Рэд.], дык я хачу сказаць, што да гэтага Грузію і Украіну падштурхоўваюць найперш ЗША. Акрамя таго, за гэтым стаяць намеры польскіх палітыкаў стварыць блакаду вакол Расеі. Я лічу, што саюз транзіцёраў – гэта сьмешна і нават небясьпечна. Можна працаваць толькі з тым таварам, які ў цябе ёсьць. А транзіцёры могуць застацца ў поўным проігрышы, таму што трубы можна пракласьці вакол іх. Нашмат карысьней і важней далучыцца да агульнай энэргетычнай хартыі, якая цяпер будзе зноў распрацоўвацца і будзе грунтавацца на інтарэсах краін-вытворцаў, краін-спажыўцоў і транзіцёраў. У гэтай хартыі транзіцёры маюць, вядома, вельмі важную ролю.

Калі выконваць адзіныя правілы, дык для транзіцёраў няма небясьпекі й у дыверсіфікацыі энэргапаставак. Еўропе трэба газу ў два разы больш, чым сёньня яна атрымлівае. Таму неабходная і “Паўночная плынь”, бо яна можа забясьпечваць палівам і Англію, і Данію, і краіны Бенілюксу. Я думаю, што Нямеччына магла б стаць вельмі надзейным разьмеркавальнікам “блакітнай плыні” ў Еўропе. Але ніхто ня хоча станавіцца залежным толькі ад адной трубы. Таму, безумоўна, трэба мадэрнізаваць і пашыраць трубаправоды і праз Беларусь, і праз Украіну. Да таго ж ЕЗу трэба, чаго б гэта ні каштавала, знайсьці магчымасьць закупаць газ і ў Цэнтральнай Азіі.

У цэлым, лічу, неабходна зразумець, што прайшлі тыя часы, калі было істотна тое, што “хочацца” [каму? – Рэд.]. Мы жывем у сьвеце, які глабалізуецца. Для многіх глабалізацыя – дабро, для многіх – праклён, але пазьбегчы яе немагчыма [што мае на ўвазе аўтар пад паняцьцем “глабалізацыя”, застаецца таямніцай… – Рэд.]. Я лічу, што і Беларусь, і Расея [і Расея, акая толькі што абрала сваім ідалам абсалютнага васала азіятчыны?! – Рэд.] павінны шукаць шлях у Еўропу, і ён ляжыць праз прыняцьце еўрапейскіх каштоўнасьцяў [а гэта яшчэ што за зьвер такі?!.. – Рэд.]. Ня думаю, што Беларусь павінна цалкам капіяваць заходнюю сістэму, але было б верным настройваць свае эліты і народ на тое, што дарога ў будучыню ляжыць праз еўрапеізацыю Беларусі [праз гуманізацыю…; але, на жаль, апошняе да сёньняшняй Еўропы мае ўсё меншае дачыненьне. – Рэд.]. Гэта мае на ўвазе ня столькі палітычныя рэформы [усё, на дэмакратыі ў Беларусі, дый паўсюль, пастаўлены крыж!!! – Рэд.] – трэба знаходзіць адказы на самыя глыбокія выклікі нашага стагоддзя: праблемы клімату, дасканаленьне сусьветнай фінансавай сістэмы, тэрарызм, нелегальная міграцыя [і ўсе гэтыя пытаньні здольны вырашыць менавіта дыктатары, дэмакратычным уладам яны не пад сілу; а, можа, усё наадварот, сп-р Рар? – Рэд.].

Вось гэтыя пытаньні важкія і цікавыя [а ўсе праблемы гуманістычнага прагрэсу, без вырашэньня якіх чалавецтва загіне, яны неістотныя?! – Рэд.], а баданьні на прадмет таго, у каго больш дэмакратычны парламент, нікому карысьці не прынясуць [прыйдзе час і Рар будзе гатовы зьесьці гэтыя словы разам з кампутарам, але гэта будзе і позна, і немагчыма. – Рэд.]. Гэта важка толькі тут і цяпер, а Еўразьвяз ужо праз 15 гадоў будзе зусім іншым [пры такім падыходзе да праблемы дэмакратыі, праз 15 гадоў ня будзе ніякага Еўразьвязу!!! – Рэд.]. Трэба рабіць верныя высновы для будучыні. Пры гэтым ні ў якім выпадку не павінна быць адчужанасьці ад Расеі [вось для гэтай фразы і пісаўся ўвесь артыкул; а, можа, мы, пан Рар, як беларусы-літвіны, маем лепшыя за вашыя нашы ўласныя ўяўленьні, што такое “Расея”, за стагоддзі знаходжаньня побач зь ёй?!.. – Рэд.], усё ж Беларусь зьвязаная зь ёй многімі стагоддзямі [калючым дротам зьвязаная. – Рэд.]. Трэба спадзявацца, што Расея таксама будзе спрабаваць разам з усімі будаваць новую Еўропу [барані Бог ад такіх памагатых; Рару лёгка так разважаць – ён сядзіць аж у Нямеччыне… – Рэд.].

Ад рэдакцыі:

На прыкладзе Рара мы бачым надзвычай цынічнае стаўленьне да тых беларускіх каштоўнасьцяў, якія мы называем СЬВЯТЫМІ, паколькі без іх немагчымае існаваньне белаурскага народу! Гэта і ёсьць узор еўрапейскага палітыка-прагматыка, які, як ня дзіўна, рэгулярна сьвеціцца ў беларускай інфармацыйнай прасторы з дапамогай як афіцыйных, так і незалежных СМІ.

Такія выказваньні аўтара, як “у Беларусі няма сапраўднай апазіцыі й занадта моцная прэзідэнцкая пасада” (так ён сфармалюваў увесь аб’ём прэтэнзій да цяперскага беларусафобскага дыктатарскага рэжыму ў Беларусі) і “баданьні, ў каго больш дэмакратычны парламент, нікому карысьці не прынясуць” (так ён скончыў з праблемай адсутнасьці ў Беларусі дэмакратыі), варта запомніць надоўга. Яны дэманструюць сутнасьць гэтага “палітолага”, а на справе агента Крамля (фраза “ні ў якім выпадку не павінна быць адчужанасьці ад Расеі” выдала яго з галавой).

Пацьвердзілася тое, што ўжо даўно мы сфармулявалі з дапамогай Рара наконт зьместа сумеснай расейска-нямецкай палітыкі ў адносінах да Беларусі – ніякага нацыянальнага адраджэньня, мовы, культуры, ніякай дэмакратыі! Вось яго зьмест!!!

А вось і некаторыя тэхнічныя дэталі да яго:

– ня трэба ствараць саюз краін-транзіцёраў;

– ня трэба ствараць Балта-Чарнаморскі нафта-газавы калектар;

– ня трэба вам сучаснай атамнай энэргетыкі ў Беларусі.

Карацей, жывіце спакойна ў спадзяваньні на “цывілізаваную” Еўропу ды Расею, на як мага больш прымітыўным аб’ектным узроўні – й усё будзе добра…

З дадзеных рэкамендацый ёсьць адна карысьць: сапраўдным беларускім дэмакратам становіцца абсалютна відавочна, што трэба рабіць, калі яны прыйдуць да ўлады – усё дакладна наадварот ад таго, што прапануюць рары…

3 каментарыя

  1. Пагаджаюся з каментарамі рэдакцыі: сапраўдным беларусам ад такіх “рарыкаў”, праплочаных з газпромаўскай машны, парады ведаць і рабіць наадварот толькі! Так- газ-нафта-трубе, электраслупам, дарогам і мастам з Поўдня на Поўнач – выгадна і для заробку і для адпачынку…
    Не!- расейскай АЭС, Не! – расейскай трубе, Не- расейскай антынароднай уладзе крамлёўскіх “еўрамі(ой)шкаў”! Нам, Беларусам, не патрэбныя алігархі і “эліта” па маскоўска-тэльавіўскай замове – будзем вучыцца ў шведаў і фінаў як выкарыстаць і абараніць сваю зямлю ад чужынцаў.

  2. Siarhiej кажа:

    Такіх “салаўёў” як Рар становіцца ўсё больш і спяваюць яны ўсё гучней. Тут няма ані слова пра этнацыд, дыктатуру, вертыкаль-мафію, нашы нацыянальныя інтарэсы… Якія могуць быць нацыянальныя інтарэсы ў саўкоў ці папуасаў?!

  3. Рэдакцыя кажа:

    Сяргею!
    Кожны народ (КОЖНЫ!) можна ператварыць у саўкоў і “папуасаў”, калі мэтанакіравана яго ўціскаць і дэзарганізоўваць. Прычына простая – абсалютная большасьць людзей у любым народзе (ЛЮБЫМ!) маюць адносна невысокі ўзровень сьветагляднасьці (зыходны, прыроджаны, генетычна абумоўлены), каб самастойна дайсьці да разуменьня вялікага значэньня, у т.л. для яго асабіста, нацыянальнай мовы, культуры, гісторыі, сімвалаў, дэмакратычнай палітычнай сістэмы, аб’ектыўных нацыянальных інтарэсаў і г.д. Для таго, каб да большасьці гэта дайшло, яе трэба выхоўваць і адукоўваць, прычым, сістэматычна. Таму стан, у якім знаходзіцца народ і грамадства, рэальна, на справе, НАЙПЕРШ вызначаецца тым, ці ёсьць у народу НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ЭЛІТА, ці арганізаваная яна і ці знаходзіцца пры ўладзе (ці, хаця б, ці ўплывае на ўладу). У нашага народу такая эліта ёсьць (больш чым дастаткова!), так што нам ніякай іншай пазычаць ня трэба (ні ад рускіх, ні ад палякаў, ні ад габрэяў ці азербайджанцаў). Але ад дзяржаўнай улады нашая эліта адсунутая цяперскім рэжымам, а ад улады ў апазіцыі – найперш сіянакратычнай агентурай… У сувязі з гэтым пытаньне будучыні Беларусі, па сутнасьці, зводзіцца да аднаго: як нашу нацыянальную эліту арганізаваць і давесьці да ўлады. Гэта і ёсьць галоўная частка тэхналогіі беларускай перамогі…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы