nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

SOS! Беларуская нацыя – у небясьпецы!

14 лютага, 2010 | Каментары (1)

Валеры Грыцук

d093d180d18bd186d183d0baАўтар пададзенага ніжэй тэксту – палітычны ўцякач зь Беларусі. Ён даслаў яго ў нашу рэдакцыю, з большага з мэтай інфармаваньня, яшчэ летась у кастрычніку. Гэты тэкст ёсьць выступам паважанага спадара Валера на канферэнцыі, якая праводзілася пад эгідай АБСЕ недзе ў Еўропе і была прысьвечана праблемам “талерантнасьці й дыскрымінацыі” (www.osce.org/documents/odihr/2009/10/40079_ru.pdf). Мы вырашылі выставіць гэты выступ В.Грыцука, паколькі становіцца ўсё больш відавочным, што калі “цывілізаваныя заходнікі“ гавораць пра парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, гэтым чалавекам у іх можа быць альбо габрэй (www.svaboda.org/content/article/1794084), альбо паляк (www.svaboda.org/content/article/1955539). Таму мы пачалі зьбіраць і будзем зьбіраць надалей факты публічных “прапаноў” у бок заходнікаў пачаць лічыць людзьмі таксама… і беларусаў. З нагоды, ад імя нашага народу дзякуем спадару Валеру за яго мужны ўчынак.


Паважаны мадэратар! Паважаныя ўдзельнікі!

Наш даклад будзе незвычайным, але такая рэальнасьць ў Беларусі – сітуацыя нагадвае аповесьць Оруэлa «Двор для быдла».

У Беларусі 80% этнічных беларусаў. Ёсьць і класічныя нацыянальныя меншасьці. Іх правы не парушаюцца.

Але груба парушаюцца правы... беларусаў. Дыктатар Лукашэнка працягвае этнацыд беларусаў, якія сталі дыскрымінаванай нацыянальнай “меншасьцю.

Карані такой сітуацыі ляжаць глыбока ў Гісторыі беларускага народу.

Спачатку польская адміністрацыя, з дапамогай інтрыг, забараніла беларускую мову ў Саюзе польскай дзяржавы і дзяржавы беларусаў (тады мы называліся літвінамі; па англійску – LITVINY) Вялікага Княства Літоўскага.

Далей, расейскі цар забараніў беларускую мову і назваў літвінаў беларусамі. Пазьней, з некаторым перапынкам, забаранялі беларускую мову расейскія бальшавікі ў СССР. Русіфікацыя – была палітыкай КПСС.

Цяпер жа «рускі чалавек», як сябе называе дыктатар Лукашэнка, планамерна праводзіць кампанію этнацыду беларусаў. Ад незаконнага рэферэндуму 1995 г, калі ён навязаў беларусам рускую мову ў якасьці дзяржаўнай, і дасёньня, калі ўсе ўрадавыя органы, мас-медыя практычна цалкам русіфікаваныя.

Праз 18 гадоў пасьля аднаўленьня суверэнітэту Беларусі – дзяржавы беларусаў, чальца ААН – беларусы ня маюць універсітэта або іншых вышэйшых навучальных устаноў на беларускай мове навучаньня.

Няма школ з беларускай мовай у вялікіх гарадах й іх вельмі мала наогул, няма беларусізацыі адукацыі, няма выкананьня нормаў Канстытуцыі і ў планах ўраду.

ЮНЭСКА аднесла беларускую мову да зьнікаючых моваў Сьвету.

Беларускую МОВУ чыноўнікі дыктатара называюць мовай апазіцыі. У якой краіне сябры АБСЕ ёсьць яшчэ такая абсурдная сітуацыя?

Верагодна, разгадка простая.

Русіфікацыя беларусаў, перавод іх у катэгорыю вялікай нацыянальнай меншасьці зьяўляецца таварам для Лукашэнкі ў стасунках з Масквой.

Жонка прэзідэнта Мядзведзева публічна абвясьціла: “Дзе ёсьць руская мова – там тэрыторыя Расеі”.

Таджыкістан гэта зразумеў і… адмовіўся ад расейскай мовы.

Бяздушныя слугі дыктатара настолькі хочуць паказаць сваю вернасьць дыскрымінацыйнай палітыцы Лукашэнкі, што нават у надпісах на помніках на беларускай мове замяняюць беларускія літары на рускія (г.Брэст).

Працягваецца татальная русіфікацыя па ўсіх напрамках, больш за тое, перапісваецца Гісторыя беларусаў. Слугі дыктатара ачарняюць беларускіх герояў і ўслаўляюць рускіх генералаў, якія ажыцьцяўлялі генацыд беларусаў.

Школам Беларусі навязваюць новыя падручнікі Гісторыі, дзе цалкам сфальшавана Гісторыя Беларусаў.

Рэжым пачаў звальняць Настаўнікаў, якія выкладаюць свае прадметы на беларускай мове, напрыклад, фізіку.

Беларусам, якія хочуць аддаваць сваіх дзяцей у беларускамоўныя дзіцячыя садкі, даводзіцца жорстка і адчайна змагацца за гэтае канстытуцыйнае права.

Маладых беларусаў, якія размаўляюць на вуліцах на беларускай мове або распаўсюджваюць бяскрыўдныя інфармацыйныя матэрыялы на роднай мове, затрымлівае міліцыя. Іх зьбіваюць нібы «невядомыя людзі».

28 верасьня ў Менску пачаўся фестываль студэнцкіх тэатраў, але там ня будзе сьпектакля на беларускай мове.

Сьпіс прыкладаў этнацыду беларусаў, якія сталі нацыянальнай меншасьцю, можна працягнуць.

Чаму Лукашэнка, які нарадзіўся на зямлі беларусаў, праўда, ад невядомага бацькі, так ненавідзіць усё беларускае? Ён сьцьвярджае, што на беларускай мове немагчыма выказаць складаную думкуШто Няпраўда!

Чаму яго слугі, часта этнічныя беларусы, гатовыя прадаць сваю маці за кар’еру?

Беларусы крычаць Сьвету SOS!

Дапамажыце нам! Дыктатар Лукашэнка ня толькі прыдушыў усе правы і свабоды. Але ён зьнішчае карані нацыі Беларусаў!

Пачуйце крык адчаю беларусаў, якія жывуць у сістэме сталінскага страху.

SOS!

Nondiscrimination for Belarusian!

 

Каментары (1)

  1. Siarhiej кажа:

    Цікава, якая была рэакцыя ўдзельнікаў той канферэнцыі?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы