Алесь Астроўскі, Віталь Хромаў, Барыс Керзач
Заўтра апошні й галоўны дзень галасаваньня па выбарах на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Цяпер ужо ўсе ведаюць, што вынікі будуць сфальшаваныя, што пераможцам будзе аб’яўлены Лукашэнка. Гэты вынік у беларускамоўнай інфармацыйнай прасторы мы спрагназавалі першымі, яшчэ летам (гл. кароткую серыю матэрыялаў, якая пачынаецца адсюль: https://nashaziamlia.org/2010/08/30/3580/ – і заканчваецца тут: https://nashaziamlia.org/2010/08/31/3590/#more-3590). Больш за тое, мы ня толькі даўно спрагназавалі гэты вынік, але і патлумачылі, чаму так будзе: таму што і “Расея”, і “Захад” вырашылі пакінуць нам Лукашэнку разам зь яго соцыяпаразітнай зграяй цяперцаў. Але і гэта яшчэ ня ўсё. Мы паставілі апошняе цьверджаньне ў форме пытаньня і патлумачылі, чаму “Расея” і “Захад” так вырашылі. Адказ: таму што Лукашэнка ім выгадны! Бо ён разам зь цяперцамі, каб захаваць уладу, будзе перадаваць нашы каштоўнасьці (найперш уласнасьць, але ня толькі) расейскім і заходнім алігархічным кланам. А толькі гэта і цікавіць расейскую імперастыю ды заходнюю ліберастыю! Аказваецца, Лукашэнка – іх паплечнік! Такая вось іх “дэмакратыя”…, сапраўдны сэнс і сімвал якой ужо даўно пададзены ў адным з нашых артыкулаў (гл. https://nashaziamlia.org/2009/01/26/1747/).
Інфармуем таксама, што толькі ў нас на сайце ёсьць больш-менш распрацаваны Праект дэмакратычнай будучыні Беларусі (гл. https://nashaziamlia.org/2009/08/27/2678/), які ідзе ад аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу. Пры гэтым нагадваем, што толькі такая праграма і можа быць праграмай сапраўднай беларускай дэмакратыі, а значыць, адзіна легітымнай, законнай формай грамадска-палітычнага ўладкаваньня нашай краіны.
Акрамя таго, мы больш за паўгады таму з нашага сайта зьвярнуліся да “беларускай дэмакратычнай апазіцыі” з прапановай нашай дапамогі ў падрыхтоўцы і правядзеньні выбарчай кампаніі, якая заўтра заканчваецца. Пры гэтым мы прапанавалі ня толькі ідэалагічную, але і цалкам фізічную падтрымку. Мы, як сябры аргкамітэту па стварэньні Беларускага дэмакратычнага руху, прапанавалі дапамогу ў зборы подпісаў, неабходных для вылучэньня кандыдатам у прэзідэнты – заяўлялі, што здольныя дадаткова прынесьці ў капілку кандыдата да 10 тысяч подпісаў! Адзіная ўмова, якую мы вылучалі (думаем, гэта зразумела), заключалася ў тым, што нашая падтрымка будзе таму, хто ідзе на выбары з мэтай служыць інтарэсам беларуска-літвінскага народу (гл. https://nashaziamlia.org/2010/04/05/3215/#more-3215). Пазьней з аналагічнай умовай і прапановай – дапамагчы сабраць 50 тысяч подпісаў! – з нашага сайта выступіў Сяржук Высоцкі (гл. https://nashaziamlia.org/2010/10/19/3616/#more-3616).
Дакладаем пра вынік. Да нас за больш чым паўгады не зьвярнуўся… ніхто. Аказваецца, нікому з 9 апазіцыйных кандыдатаў не патрэбныя ні наш народ, ні яго інтарэсы. Яны прыйшлі ў беларускую палітыку зь іншымі мэтамі – служыць іншым сілам й інтарэсам…
Але і гэта яшчэ ня ўсё. Адзін з нас (А.Астроўскі) яшчэ ў верасьні г.г. у адказ на асабісты зварот з боку каманды кандыдата Кастусёва запрапанаваў яму, па Е-пошце, ідэалагічную падтрымку ў кампаніі (на грунце ўсё той жа ўмовы – служым інтарэсам беларускага народу). Як высьветлілася праз два месяцы, гэтая прапанова да спадара Кастусёва… не дайшла (зь яго слоў).
Такія вось пірагі…
У выніку, мусім прызнаць, што мы – беларусы-літвіны – знаходзімся ў той жа сітуацыі, у якой былі больш за 5 гадоў таму (!), калі пачынаў працу наш сайт. Стан грамадства і супраціву беларусафобскай уладзе застаецца такім жа, як і тады, калі пісаўся і яшчэ восеньню 2005 года прабіваўся ў сеціва (бо больш не было магчымасьці нікуды прабіцца!) артыкул “НАША ГАЛОЎНАЯ ПРАБЛЕМА – ЭТНАЦЫД, НАША МЭТА – БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАВА!” (пачынаць чытаць адсюль: https://nashaziamlia.org/2006/04/04/14/).
Тармажэньне разьвіцьця апазіцыі й у цэлым палітычнага працэсу ў Беларусі ёсьць відавочным. Як і відавочна тое, што гэта – злачынства!
Падрабязны аналіз перад- і пасьлявыбарчай сітуацыі наперадзе. Цяпер мы, як ідэолагі, зьбіраем матэрыялы для яго і, як вы бачыне, не ўмешваемся ў выбарчы працэс. Аднак заўтрашні дзень – унікальны. Таму мы дазваляем сабе выказаць свае прапановы на яго.
1) На тым грамадска-палітычным фоне, які склаўся, мы раім заўтра, ва ўмовах абмежаванага выбару (што патлумачана вышэй), усё ж галасаваць за Кастусёва, у скрайнім выпадку за Статкевіча ці Рымашэўскага. Натуральна, гэтыя людзі яшчэ ня тыя, каго ў ідэале хацелася б бачыць. Але, зыходзячы з таго, што мы ведаем пра іх на сёньня, і з таго, што трэба даць канкрэтную рэкамендацыю, наша прапанова выглядае вось так.
За іншых кандыдатаў мы галасаваць ня раім. У іх бачаньні беларускай будучыні прысутнічае замала таго, што мы завем аб’ектыўнымі інтарэсамі беларускага народу.
2) Заўтра ў 20 гадзін мы заклікаем выйсьці на вуліцы гарадоў, каб прыняць удзел у акцыях пратэстаў супраць чарговай фальсіфікацыі выбараў, а па сутнасьці – у незаконным, злачынным захопе ўлады цяперскай клікай Лукашэнкі.
Зьвяртаем адмысловую ўвагу. Форма пратэстаў павінна быць выключна мірнай! Гэта ня значыць, што яна павінна быць ціхай, незаўважальнай. Не. Хай фома будзе такой, якая будзе найбольш выніковай у прапагандысцкіх мэтах і на карысьць нашага беларускага народу. Але пры ўсім тым яна павінна быць мірнай.
3) Галоўнае. Тлумачце ўсім сваім крэўным, сябрам, калегам, знаёмым, каму заўгодна – у чэргах, на транспарце, у банях, на рынку і г.д. – што грамадска-палітычная сістэма ў Будучай Беларусі павінна грунтавацца найперш на аб’ектыўных інтарэсах беларускага народу (тэрытарыяльных, дэмаграфічных, эканамічных, культурна-інфармацыйных, палітычных, сьветаглядных, іншых – што гэта такое, патлумачана ў матэрыялах нашага сайта), што толькі зь іх павінна ўсё пачынацца.
Гэта ня значыць, што мы павінны цалкам ігнараваць інтарэсы меншасьцяў – нацыянальных, рэлігійных, сэксуальных. Не. Але спачатку аб’ектыўныя інтарэсы беларусаў на іх уласнай зямлі, а толькі потым усё іншае. Калі нехта будзе імкнуцца рабіць ці прапагандаваць нешта супрацьлеглае – гэта павінна лічыцца нелегітымным, незаконным з пазіцыі зьмястоўнай (сапраўднай) беларускай дэмакратыі, а значыць, мусіць спыняцца.
Таму спачатку беларусы-літвіны павіны стаць паўнавартаснымі гаспадарамі на сваёй уласнай зямлі (а не жабракамі й рабамі, як нам запланавалі на Ўсходзе і Захадзе), усё іншае будзе рабіцца пасьля!
Ну, і вядома, чытайце наш сайт…
Хачу дадаць, што напярэдадні выбараў я асабіста праз сп. Навумчыка прапаноўвала наладзіць перамовы са сп. Пазняком наконт сумесных тактычных дзеянняў у час гэтай кампаніі. Адмовіўся нават размаўляць! Пагідзіўся.
Заўтра на плошчах гарадоў і паселішчаў беларусы павінны паказаць свету, што мы проста так сябе не аддадзім ў рабства. Заўтра ўсюды павінна гучаць, што ўлада захоплена гвалтам і любая падтрымка крымінальнай улады – гэта неаб’яўленая вайна супраць беларускага народу.
Заўтра мы змагаемся за свабоду, супраць рабства, парушэння Канстытуцыі і закона, супраць крымінальнага захопу ўлады.
Хацелася б дадаць, што гэтыя тры кандыдаты што спадарства назвалi, здаецца самыя сумленныя. Вопыту ў iх няма i ўпэўненасцi не хапае, але нават пры такiх умовах яны прадэманстравалi адданасць народу i смеласць.
мне здаецца, што мірным шляхам нічога ня вырашыш, на жаль
Відаць разумныя людзі засталісяі толькі ў лесе, на жаль.
Я з’яўляюся даверанай асобай Кастусёва. за сумленнасьць і беларускасьць кандыдата адказваю.
Сёньня мне, іншым давераным асобам, большасьці назіральнікаў адклюсаныя мабільныя тэлефоны. Прычым на ўсіх трох аператарах! Прашу зьвяртацца да гэтых падсьцілак рэжыму і выказваць ім сваю ганьбу.
Паважанае спадарства! Сёння ноччу злачынец Лукашэнка здзесніў сваё чарговае злачынства. Супраць бязбройнага народа былі выкарыставаны ваенныя сілы: міліцыя, АМОН, КДБ і армія. Гэта кваліфікуецца як ваенны захоп улады. Гвалт над народам завершыўся крывавай бойняй народа. У Лукашэнкі няма ніякіх падставаў кіраваць краінай. Няма ніякіх апраўданняў гэтаму злачынству. Ужытая ваенаая сіла і тая жорсткасць з якой збівалі людзей несуразмерны з мірнай дэманстрацыяй народа. Адзінае чаго прасіў народ – гэта каб Лукашэнка пакінуў пасаду прэзідэнта. Народ незадаволены кіраваннем Лукашэнкі. Народ усведамляе сваё жабрацкае становішча, не жадае болей жыць у пастаянным страху і хоча пераменаў у краіне. Народ мае права на свой выбар развіцця. Затрыманы і збіты сотні людзей, затрыманы і крайне жорстка збіты 5 кандыдатаў на пасаду прэзідэнта: Рыгор Кастусёў, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў, Мікола Статкевіч, Ўладзімір Някляеў. Ўладзіміра Някляева проста вывалаклі з рэанімацыі. Гэта жудасныя і неадэкватныя паводзіны улады. Ўся грамадскасць Беларусі крайне хвалюецца за жыццё і здароў’е затрыманых, асабліва кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Іх жыццё і здароў’е сёння залежыць ад той падтрымкі, якую мы здзейснім. Калі ласка, не пакідайце тых за каго вы галасавалі, астанавіце прадпрыемствы і заняткі, выйдзіце на вуліцы, палажыце канец крывавай дыктатуры. Што б вам не казала улада, не верце ім. Гэта банда, якая загнала беларускі ў жудасныя пазыкі. 25 млрд. даляраў знешняга доўгу. Асобая просьба да беларусаў ЗША, Канады, Бельгіі: сёння вы павінны прасіць ЕЗ, НАТА, ААН, ЗША зрабіць ўсё магчымае, каб абараніць затрыманых і асабліва кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Яны знаходзяцца ў вялікай небяспецы. Ўся наша сіла знаходзіцца ў нашай салідарнасці.
Жыве Беларусь!
Паслала звароты у CNN, Globe and Mail, La Presse
Вялікі дзякуй, Маргарыта.
Сёння выступіў з абвіначваннямі супраць дэманстрантаў кандыдат на пасаду прэзідэнта Яраслаў Раманчук. Спадарства не слухайце размовы гэтай гніды. Акрамя Лукашэнкі ў гэтым ніхто не віноўны. Ўсе падзеі былі спланаваны з боку захопніцкай улады.
1. Напад на калону Някляева быў здзейснены з засады, пры тым узброеннымі дзяржаўнымі ваеннымі сіламі. Машыну міліцыя паставіла поперак дарогі наўмысна і як толькі людзі дакрануліся да машыны так і адбыўся напад з засады, хаця Някляеў прасіў адагнаць машыну ў бок.
2. Саму плошчу пакрылі льдом, а потым ўключылі громкую музыку. Дэманстранты прымусова пакінулі плошчу і спецназ сядзеў ў засадзе, а не стаяў на плошчы. Безумоўна, што напад спецназа адбыўся пасля дзеянняў правакатараў.
3. Усім гэтым кіравала КДБ.
Па выкладзеных ў інтарнэце роліках бачна, што супраць народа выкарыставана узброенная да зубоў ваенная сіла дзяржавы і для нападу яны выкарысталі правакацыі і засаду. Такім чынам, была здзейснена гнусная аперацыя супраць бязбройных дэманстрантаў і адбыўся ваенны захоп улады з боку Лукашэнкі і яго клікі. Нішто не можа апраўдаць дзеянні Лукашэнкі. Ён здзейсніў цяжкае злачынства супраць беларускага народа. Гэта факт. Акрамя разбітых дзвярэй і пару вокан правакатарамі ніякіх беспарадкаў не было. Няхай гэтая банда пакажа гэтыя беспарадкі. Людзі прыйшлі пратэставаць супраць захопу улады гвалтоўнымі метадамі. І гэта факт, што людзей прымушалі галасаваць (ў інтарнэце маецца шмат відэяматэрыялаў) і вынікі галасавання фальсіфікавалі. Людзі прыйшлі, бо не маюць даверу да улады. Каб не было дэманстрацый, патрэбна заслужыць давер у людзей. Каб быць прэзідэнтам, не трэба быць ворагам народа. І калі народ патрабуе сыходу з пасады пайсці ў адстаўку. Дэманстрацыя справакавана не жаданнем Лукашэнкі пакінуць прэзідэнскую пасаду. Чаму вайскоўцы дзейнічалі з засады? Чаму не былі пастаўлены празрыстыя урны для галасавання? Чаму не былі выстаўлены маніторы на плошчах гарадоў, якія б адражалі ход галасавання і падлік галасоў? Чаму гвалтоўна людзі заганяліся на галасаванне? Таму што улада дакладна ведае, што Лукашэнка не можа перамагчы на чэсных і справядлівых выбарах. Людзі маюць права на выбар і маюць права перавыбраць негоднага чалавека кіраваць краінай. Народ паказаў сябе цывілізаванай нацыяй, з’яднанай і стаў сам на абарону сваёй будучыні і сваіх нацыянальных інтарэсаў. Слава героям! Жыве Беларусь!
Відавочна, што захоп Дому урада і беспарадкі, якія адбыліся гэтай ночу, былі справакаваны спецслужбамі. Асноўным вінаваўцам ёсць Лукашэнка і яго рэжым. Той разгул бюракратызму, спецслужбаў, узурпацыя ўлады, адсутнасці магчымасці вольна выказваць меркаванні іншыя ад афіцыйных, інфармацыйны вакуум,- усё гэта выплеснулася на плошчы.
VVnews padaje cikavuju infarmacyju, jakuju, dumaju, varta mieć na ŭvazie (vvnews.info/analytics/world/64960-gru-y-fb-tvyat-rvprytye-v-myne.html)
ГРУ и ФСБ готовят кровопролитие в Минске
19.12.2010 20:52
Российскими спецслужбами ГРУ и ФСБ при содействии лидеров белорусской оппозиции разработан план силового смещения президента Республик Беларусь Александра Лукашенко в ходе начавшихся сегодня в этой стране выборов главы государства. Об этом VVnews на условиях анонимности сообщил один из членов Государственной Думы России.
Операция носит кодовое название «Белорусский партизан». Её осуществление координирует посольство РФ в Минске.
Ключевая роль отведена Главному разведывательному управлению Минобороны РФ.
Оперативная часть поручена сотрудникам, имеющим опыт в организации массовых беспорядков во время последних парламентских выборов в Молдове и президентских – в Киргизстане.
Перед командированными и внедрёнными российскими агентами стоит задача провоцирования массовых жертв в ходе уличных столкновений участников акций протеста оппозиции с милицией и белорусским КГБ.
В краткосрочной перспективе беспорядки должны начаться сегодня-завтра (если Лукашенко и ЦИК не будут готовы на второй тур голосования), в среднесрочной – во время обнародования итогов второго тура.
По российскому сценарию победить во втором туре должен якобы Андрей Санников.
«Без кровопролития ничего не будет», – отметил наш собеседник, говоря о российских национальных интересах на нынешних выборах белорусского президента.
В согласии с замыслом российских спецслужб, кровопролитие должно «делегитимизировать» процедуру проведения и подсчёта голосов в пользу Лукашенко.
Разработан также и некий «запасной вариант» – в случае неконтролированного развития ситуации поддерживаемые РФ противники Лукашенко потребуют одновременного проведения президентских и парламентских выборов весной 2011 года без участия ныне действующего президента.
«Мы должны полностью сменить власть. Второй Украины, тем более сейчас, мы можем не выдержать», – убеждены в российских верхах.
КГБ Беларуси осведомлено об активности российской стороны. Сегодня утром на квартире одного из лидеров демократической «молодёжки» были задержаны двое российских офицеров.
Напомним, что несколько месяцев назад в сети Интернет было опубликовано признание одного из «бывших офицеров ФСБ», покинувшего состав опергруппы, образованной по личному указанию премьера Владимира Путина.
Перед группой поставлено задание «убить Лукашенко».
Паколькі пададзеная “абдулам” спасылка не адчыняецца, падаем іншы адрас, дзе знаходзіцца даная інфармацыя: http://anonymouse.org/cgi-bin/anon-www.cgi/http://kavkazcenter.com/russ/content/2010/12/20/77419.shtml.
Назва матэрыяла сапраўды інтрыгуе: “Банды ГРУ и ФСБ готовят убийство Лукашенко и переворот в Беларуси”.
Тут была правакацыйная заява “Міхаська”, заснаваная на падтрымцы здрадніка і масона Раманчука.
Калі б 19-га не было жорсткага разгону, ды затрыманняў, тое наогул Еўропа ды ЗША вынікі прызналі б. Нягледзячы на тое, якія лічбы намаляваў сябе Лукашэнка. Нават Расея яшчэ не дала пэўную адзнаку. Але з імі і так вядома – Крэмаль занепакоены толькі асабістым інтарэсамі, таму чакаюць крокаў Лукашэнкі. Усё выглядае так, быццам да беларускага НАРОДУ нікому нама спраў. Еўрапейская прэса пра збіццё людзей ў Менску выказваецца маленькімі артыкуламі. Апрэч саміх сябе нас ніхто не падтрымае.
Але ў гэтую ноч нарадзіўся новы тып беларусаў. Тых, хто ведае адкуль яны, хто сапраўдны ўладар краіны, і тых, хто нічога не баіцца. Памерла тая Беларусь, што існавала 16 год. Мы ня спадзяемся ўжо ані на падарункі ўлады, ані на Ўсход ці Захад. Калі ўчора мяне і маіх сяброў, што былі на плошчы (нажаль, аднаго з іх затрымалі; увечары хадзілі да яго бацькоў падтрымаць) вызвалі ў дэканат, бо аднагрупнікі ведалі, дзе мы былі, і спыталі: “А дзе ты быў у ноч на 20-е?” Я, як і мае сябры адказаў: “На Плошчы.” Яна ажно нічога не адказала, а толькі паўхвіліны моўчкі глядзела, нешта запісала і казала ісці. Нажаль, сярод студэнтаў, хто павінен ужо ў хуткім часе вырашаць лёс краіны – амаль пагалоўна страх і абыякавасць. З усіх аднагрупнікаў да нас, некалькіх чалавек, падышоў толькі адзін хлапец, казаўшы прабачыць, што ён галасаваў за Лукашэнка, бо ня ведаў яго сапраўднага твару. У гэтую ноч ўлада сама запусціла рухавік. А мы ж дамовіліся, пакуль будзе магчымасць, збіць страх з гэтых студэнтаў, ды прапанаваць ім сапраўдныя веды. Напрыклад, чытаць Макіявелі – шмат карыснага. Слава Беларусі!
Паважаны Янка. Толькі пару дадаткаў.
1. Абыякавасьць – гэта такі прыкід (прыкінуцца шлангам), прычына якога ўсё той жа страх.
2. Макіявілі чытаць варта толькі для таго, каб ведаць, мысьленьне ўзурпатараў-дыктатараў. Для будучай нацыянальнай эліты, якая будзе кіраваць Беларусьсю, патрэбна іншае мысьленьне і сьветагляд.
Нам не хапае самапавагі. З гэтага пачынаецца НАЦЫЯ! Мы ніяк ня возьмем за прыклад – падтрымкі самага маленькага парастка ўсьведамленьня беларускасьці на любой глебе (школа, інстытут,міліцыя, армія, нават тое ж КДБ , калі хочаце) дзе можа ўзрасьці, прабіцца ў рост АСОБА..Рэвалюцыя, калі і адбудзецца тут( не дай Бог), як і ўсе перад гэтым – да дабра не прывядзе.Толькі АСЬВЕТНІЦТВА, толькі АДУКАЦЫЯ БЕЛАРУСКАСЬЦЮ , толькі КУЛЬТУРА можа ўратаваць гэты Край. Усе, на кім ляжыць гэты Чын, мусяць аддаць сябе яму. Так, гэта – доўга. Так, гэта – цяжка і вынік нават зблізку не відаць, але….праслухайце яшчэ раз ” Гісторыю аднаго цуду”, Сяргея Дубаўца на Свабодзе ( як НАШ, недалёкі па часе і самы яскравы прыклад).Напісаць гэтыя словы вымусіў камэнтар Янкі.
Добрыя словы.
Уся гісторыя чалавецтва, і нашага народу таксама, сьведчыць, што забесьпячэньне жыцьцяздольнасьці соцыюма і ягонае разьвіцьцё вызначаецца духоўным ды й інтэлектуальным патэнцыялам (жыццёвым патэнцыялам), які стагоддзямі назапашвалі продкі. Дастатковасьць духоўнага й інтэлектуальнага патэнцыяла і робіць соцыюм (нацыю) здольным да кансалідацыі. Досьвед іншых краінаў паказвае, што падвышэньне жыцьцёвага патэнцыяла рэалізуецца праз стварэньне і дзейнасьць у краіне сістэмы грамадзянскай адукацыі. Малаверагодна, што гэта магчыма зьдзейсьніць праз абурэньні, ці самавукам, ці праз інтэрнэт. Хоць як дадатковыя сродкі можна выкарыстоўваць.
Калі ёсьць жаданьне працаваць у гэтым накірунку (а не займацца бясконцым “змаганьнем”), можна было б зкансалідаваць дзеяньні.
Вельмі правільна пішуць сябры пра стварэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, што я называю нацыянальна-патрыятычнай элітай. І вельмі дакладна сказана, што толькі гэты патэнцыял стварае моцную і паспяховую нацыю. Геніяльна сказана. Люмпен толькі дэградуе нацыю і неважна дзе гэты люмпен сядзіць: на заводзе, ў бізнэсу ці пры ўладзе. На гэтую тэму патрэбна правесці навуковую канфэрэнцыю на прадмет, якім чынам сканцэнтраваць і развіваць гэты патэнцыял ў умовах дыктатуры і этнацыду.