У 1990-я ў Беларусі было распаўсюджана меркаваньне, што ў савецкія часы былі асуджаныя дысідэнты “украінцы, рускія, татары, прадстаўнікі іншых народаў, а беларусаў сярод дысідэнтаў не было”. І вось сёньня я раптам даведваюся, чытаючы “Свабоду”, што гэта чарговая накінутая нашаму народу мулька комплексу непаўнавартасьці. Аказваецца, за савецкім пасьляваенным часам бальшавікамі-камуністамі былі рэпрасаваны дзесяткі беларусаў-літвінаў! У гэтым мы ані трохі ня горшыя за іншых! Зьвесткі былі схаваны ў сярэдзіну матэрыяла з некалькі іншым зьместам (гл. тут: http://www.svaboda.org/content/article/24396579.html). Заклікаю рэдакцыю тэрмінова падаць гэты матэрыял на сайце // Віталь Хромаў.
Мы так і вырашылі. Матэрыял, пра які ідзе гаворка (узяты з пададзенага сайта радыё “Свабода”), у пачатку праілюстраваны фота дысідэнтаў Сяргея Ханжанкова і Міхася Кукабакі, а таксама гісторыкаў Ігара Кузьняцова і Андрэя Вашкевіча.
Рэдакцыя.
Кандыдат гістарычных навук Ігар Кузьняцоў сабраў зьвесткі пра асуджаных судамі БССР дысідэнтаў, а таксама пра ўраджэнцаў Беларусі, якія атрымалі прысуды ў іншых савецкіх рэспубліках. Дысідэнты-беларусы траплялі за краты нават пры Гарбачове, у перабудову. Іх кідалі ў вязьніцы, вар’ятні, іх, як і ў сталінскія часы, высылалі зь Беларусі. Як лічаць самі колішнія беларускія савецкія іншадумцы, сёньня сітуацыя на Бацькаўшчыне мала зьмянілася.
Сапраўды, калі вы зацікавіліся пытаньнем дысідэнцтва ў Беларусі, то, хутчэй за ўсё, вам трапяцца прозьвішчы Кукабакі і Ханжанкова – яны самыя вядомыя. Гісторык Ігар Кузьняцоў непасрэдна вывучаў гэтую праблему. Яму ўдалося высьветліць прозьвішчы тых, хто быў пакараны пасьля 1960-га за «антысаветчыну».
Паводле Кузьняцова, калі ў той жа Маскве дысідэнцтва мела хоць нейкую публічнасьць, то ў Беларусі ўсе суды праходзілі ў закрытым рэжыме [вось, аказваецца, у чым справа!!! – Рэд]. Узяць таго ж Ханжанкова, які жыве ў Менску, якога судзілі за тое, што ён хацеў падарваць вежу-радыёглушылку – шырока пра гэта стала вядома толькі пасьля перабудовы.
Кузьняцоў: «Я склаў сьпіс тых, хто быў асуджаны за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» з 1961 да 1987 году. У сьпісе каля 50 (!) беларускіх дысідэнтаў, але пра лёсы іх практычна нічога не вядома, вось у чым пытаньне. Хтосьці зьехаў кудысьці, хтосьці памёр ужо. І таму толькі па адзінках мы можам даведацца, як іхны лёс склаўся. Рэальны прыклад жывога дысідэнта — гэта Ханжанкоў. Усё, больш мы ня ведаем. Хоць зь ім былі асуджаныя тры чалавекі ў гэтай справе, але ён і сам ня ведае, як склаліся лёсы ягоных, так бы мовіць, падзельнікаў…»
28 чалавек у гэтым сьпісе – тыя, хто асуджаны судамі БССР: Вярхоўным і абласнымі, а таксама трыбуналамі (сярод іх: Ніна Барбарчук, Эдуард Гарачы, Ёсіф Міладоўскі).
У архівах расейскага «Мемарыялу» Ігар Кузьняцоў знайшоў прозьвішчы ўраджэнцаў Беларусі, якіх судзілі за межамі рэспублікі (сярод іх: Віктар Валодзькін, Аляксандар Галдовіч, Павал Грашчанка, Аляксандар Казак, Аркадзь Купцэвіч, Мікалай Маліноўскі, Аляксандар Мацкевіч).
Дысідэнты-беларусы траплялі за краты нават пры Гарбачове, у перабудову. За што іх судзілі?
Кузьняцоў: «Артыкул гэты – славуты 58-ы Крымінальнага кодэксу РСФСР «Контррэвалюцыйная дзейнасьць» і, адпаведна, 63-ці, 74-ты артыкулы Крымінальнага кодэксу БССР: самая распаўсюджаная адказнасьць, па якой прыцягваліся, – гэта артыкул 58-10, «Антысавецкая агітацыя і прапаганда». У Крымінальным кодэксе пазьнейшага часу гэты артыкул быў відазьменены, але зноў-такі – усе, хто прыцягваўся, яны прыцягваліся за так званыя «антысавецкія выказваньні». І калі пачалася перабудова ў 1985 годзе, гэтая машына яшчэ па інэрцыі працавала не адзін год. Мы яшчэ проста мала ведаем. Калі ўзяць судовую практыку – 1986, 1987 гады, – то мы знойдзем не адну справу, па колькасьці яшчэ, можа, болей спраў, чым тыя, што былі ў 1960-я гады. Па інэрцыі за антысавецкую прапаганду засуджвалі нават у пачатковы час перабудовы».
Гісторык зьвяртае ўвагу на тое, што дысідэнтаў ня толькі саджалі за краты, але ў некаторых выпадках і высылалі зь Беларусі, што практыкавалася раней, у сталінскія часы. На якія тэрміны садзілі дысідэнтаў?
Кузьняцоў: «Ханжанкову далі 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў, ён быў у тых славутых мардоўскіх лагерах разам з Даніэлем. Словам, калі бачылі, што чалавек выношваў намеры, то давалі па максімуме. У асноўным дзесяць гадоў давалі ў 1960–70-я гады. А хто як саўдзельнік праходзіў, таму маглі даць 5 гадоў, яшчэ давалі тры гады. Ужывалася таксама такая мера, як высылка. Зь Беларусі маглі выслаць у Кемерава. Дарэчы, па гэтых справах мы менш за ўсё маем інфармацыі – бо людзям давалі ня тэрміны, а высылалі іх і абмяжоўвалі ў грамадзянскіх правах».
Самым, бадай, заўважным гарадзенскім дысідэнтам стаў выкладчык пэдінстытуту Браніслаў Ржэўскі (гл. фота Сярэдзіна 1950-х. За трыбунай выступае Аляксей Карпюк. Барыс Ржэўскі за сталом пасярэдзіне). Хоць зь ім знаёмыя былі пісьменьнікі Янка Брыль і Аляксей Карпюк, яго прозьвішча стала больш-менш вядомым толькі ў апошні час.
Гаворыць гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч: «Сапраўднае яго прозьвішча было Браніслаў Ржэвускі, хоць пісаўся — Барыс Ржэўскі. Сам ён паходзіў з Новай Мышы каля Баранавічаў. Падчас вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху. Наколькі ведаю, ён меў нейкае дачыненьне да беларускага нацыянальнага руху яшчэ ў даваенны пэрыяд, хоць гэтае пытаньне трэба дасьледаваць асобна. Ён друкаваў партызанскія газеты, быў рэдактарам. Натуральна, ён быў камуністам ідэйным, перакананым, але камуністам, які лічыў, што ёсьць непарыўная сувязь паміж нацыянальнымі каштоўнасьцямі і камунізмам. Такіх людзей у тыя часы было досыць шмат, успомніць хаця б паэта Валянціна Таўлая, іншых заходнебеларускіх палітычных вязьняў: камуністаў, паэтаў, пісьменьнікаў».
Браніслаў Ржэўскі накіраваў у ЦК КПБ ліст у абарону беларускай мовы (!).
Вашкевіч: «І яго жаданьне зьмяніць сітуацыю зь беларускай мовай, спыніць русіфікацыю было абсалютна шчырым. Наіўным, вядома, але гэта ня быў чалавек, зьвязаны зь нейкай антысавецкай дзейнасьцю. Гарадзенцы пра яго ўспамінаюць да сёньняшняга дня, тыя, хто ў той час вучыўся, як потым прыходзіў начальнік КДБ і выступаў перад студэнтамі. І размова ішла менавіта пра тое, што Ржэўскі зьдзейсьніў нейкую антысавецкую правакацыю – ледзь не віншаваў Эйзэнхаўэра з абраньнем прэзідэнтам».
Браніслаў Ржэўскі пісаў у ЦК КПБ: «Нават на шматлюдным пахаваньні Якуба Коласа галоўны ідэолаг БССР… афіцыйны жаль агучваў з урадавай трыбуны па паперцы ды па-руску, паныла паўтараючы: «Наш дорогой Константин Михайлович Якубколос…»
Вашкевіч: «Васіль Быкаў вельмі добра апісаў гэтую сітуацыю, што Ржэўскі не хаваў сваіх поглядаў, ён не лічыў свае дзеяньні антысавецкімі, ён проста напісаў ліст у падтрымку беларускай мовы. А паколькі ён адкрыта гэта гаварыў, то, натуральна, знайшліся людзі, каторыя адразу яго «здалі». А здарылася гэта калі: 1957 год, адліга ва ўсю была, памёр Якуб Колас. Ржэўскаму далі 6 гадоў лагераў».
Браніслаў Ржэўскі за абарону беларускай мовы адседзеў у лагеры ў Мардовіі 4 гады. Пасьля вызваленьня жыў у Баранавічах, памёр у 1980-м годзе.
На жаль, у становішчы беларускай мовы ў Беларусі з таго часу няшмат зьмянілася, яна па-ранейшаму застаецца пад пагрозай.
Іншыя рэаліі хрушчоўскіх часоў таксама вельмі нагадваюць сёньняшнія.
Гісторык Ігар Кузьняцоў аналізуе праект праграмы будучай арганізацыі, які быў створаны ў Менску Сяргеем Ханжанковым у лістападзе 1962 году.
«Мы маем права толькі вітаць рашэньні партыі і ўраду, – пісаў Сяргей Ханжанкоў. – Калі кіраўніцтва палічыць патрэбным, яно можа ўвогуле не паведамляць пра свае рашэньні. Улады заглушаюць радыёперадачы на рускай мове з-за мяжы, забараняюць увоз часопісаў і газет капіталістычных краінаў. У выніку ўсяго гэтага лад наш мае яшчэ адзін надзвычай моцны недахоп: ён бездапаможны перад асобай любога авантурыста, варта яму толькі ўзяць уладу ў свае рукі».
Трэба сказаць, што Сяргей Ханжанкоў, пішучы гэтыя радкі, гаварыў пра СССР агулам.
Кузьняцоў: «Сітуацыя савецкага часу вельмі мне нагадвае як гісторыку тое, што адбываецца сёньня. Гэта сумна, што сіндром 1937 году сядзіць у галовах, думаю, што безь перабольшаньня скажу – васьмідзесяці, а то й дзевяноста працэнтаў нашага насельніцтва. У савецкі час былі элемэнты дэмакратыі, хоць партыя ўзурпавала ўладу. Сёньня чалавек поўнасьцю бяспраўны, ён ня можа нікуды зьвярнуцца. Калі браць вышэйшае кіраўніцтва: так, быў генеральны сакратар, але было й Палітбюро. Хай яны былі там старыя, але рашэньне фармальна прымалася калектыўна. Сёньня ў нашай краіне рашэньне прымае адзін чалавек – па ўсіх пытаньнях. Словам, у параўнаньні з савецкім часам я знаходжу пагаршэньне сітуацыі па шмат якіх пазіцыях».
Яшчэ адна цытата з праграмнага дакументу 1962 году аўтарства дысідэнта Сяргея Ханжанкова: «Пераважная маса людзей ня мае ніякіх грамадскіх мэтаў і памкненьняў. Вось тады і зьяўляецца самы галоўны недахоп ладу: ён ня можа даць людзям ідэі, якія павялі б іх наперад, ён ператварыў чалавека ў абывацеля. Ён разьвівае ў чалавеку беспрынцыповасьць, баязьлівасьць, сьляпое падпарадкаваньне. Зьніклі такія паняцьці, як гонар, чалавечая годнасьць, імкненьне да свабоды, да праўды. Карацей кажучы, чалавек перастаў існаваць як асоба».
Кузьняцоў: «Савецкая сістэма перыяду 1960–70-х гадоў зь яе прынцыпамі ў асноўным захавалася ў нас сёньня, толькі зь іншымі шыльдамі. У нас, я лічу, сітуацыя яшчэ больш пагоршылася ў тым сэнсе, што раней, за савецкім часам, была «жалезная заслона», замкнёная прастора, адсутнасьць свабоды. Адсутнасьць таксама жаданьня ў людзей, яно было здушана рэпрэсіямі, ідэалагічнай апрацоўкай, якая з 1917 году не спынялася ні на дзень. Уласна кажучы, не хавалася, што савецкі чалавек – ён ні да чаго не імкнецца, яму хапае задавальненьня мінімальных патрэбаў і ён бясконца павінен быць адданы гэтай уладзе. Дык у нас гэтая мадэль на сёньняшні дзень абсалютна не зьмянілася. Хоць жыцьцё і стала, безумоўна, крыху іншым».
Паводле гісторыка, сёньня беларусы апусьцілі галовы, яны баяцца пратэставаць, хаця заробкі абясцэніліся ў некалькі разоў, а цэны ў некалькі разоў вырасьлі. Людзі баяцца: па-ранейшаму ў Беларусі судзяць за іншадумства. Дысідэнт Ханжанкоў у 1962 годзе нібы прадбачыў становішча беларусаў сёньня – у лістападзе 2011 году.
Кузьняцоў: «Калі мы возьмем праграму Ханжанкова, то сёньня ідэнтычная сітуацыя. Адзінае, што няма «жалезнай заслоны», ёсьць магчымасьць пакінуць нашу тэрыторыю без наступстваў пакуль. Але адсутнасьць жаданьня атрымаць свабоду, адсутнасьць жаданьня нават адстойваць свае элементарныя эканамічныя правы ва ўмовах неймавернага росту цэнаў, інфляцыі – гэта самы трывожны сімптом часу».
Сам Сяргей Ханжанкоў у размове са «Свабодай» у гэтай сувязі сказаў: «З часоў савецкай улады ў нас нічога не зьмянілася. У нас няма ані суду, ані сьледства. У нас ёсьць тэлефоннае права – права моцнага. Хто плаціць, той і музыку заказвае”.
–
Ад рэдакцыі:
Кузьняцоў сказаў: “У сьпісе каля 50 (!) беларускіх дысідэнтаў, але пра лёсы іх практычна нічога не вядома, вось у чым пытаньне … Рэальны прыклад жывога дысідэнта — гэта Ханжанкоў. Усё, больш мы ня ведаем”.
З гэтай нагоды Астроўскі двойчы дасылаў каментар на дадзены матэрыял радыё “Свабода”, датычны Міхася Кукабакі, зь якім у свой час супрацоўнічала рэдакцыя. Тэкст быў такі:
“Па адрасах, пададзеных ніжэй, знаходзяцца аўтабіяграфічныя ўспаміны Міхася Кукабакі:
https://nashaziamlia.org/2006/12/07/433/
https://nashaziamlia.org/2006/12/08/435/
https://nashaziamlia.org/2006/12/09/436/
Некаторыя дадатковыя цікавыя зьвесткі пра нашых нацыянальных герояў можна знайсьці, калі пачаць шукаць адсюль:
https://nashaziamlia.org/2006/12/10/437/”
(канец цытаваньня)
Прайшло некалькі гадзін пасьля перашага адсыланьня матэрыяла, затым некалькі гадзін пасьля другога. Як вы можаце здагадацца, каментар так і ня быў выстаўлены.
Што ў ім такое, што “не адпавядае правілам форуму”?
Можа, адказ на пытаньне, чаму Кукабаку ня мілавалі ня толькі бальшавікі-камуністы, але працягваюць ня мілаваць і цяпершнія ліберасты, можна знайсьці, калі пачытаць яго іншыя артыкулы? Напрыклад, па гэтых адрасах:
https://nashaziamlia.org/2007/11/25/1073/
https://nashaziamlia.org/2006/07/13/193/
https://nashaziamlia.org/2007/11/24/1071/
Усяго лепшага, сябры.
Нават у нашай вёсцы былі два хлопцы, якія былі пакалечаныя ў псіхушцы. Аднаго звалі Уладзімір (быў круглым выдатнікам ў школе). Адмовіўся ісці ў войска па той прычыне, што яго бацька прайшоў вайну, а яго дзеці (ён і дзве сястры) жылі ў жабрацтве і елі гнілую бульбу, хаця у той жа час дзеці начальнікаў “жыравалі”. За гэта яго змясцілі ў псіхушку, дзе накалолі нейкімі “лекамі” і ён стаў псіхічна хворы. Потым ён адмовіўся ад пенсіі, якая на тыя часы была проста сімвалічнай (гэта ужо была пры Брэжневе, бо да гэтага часу ніякіх грошаў калгаснікам не давалі). Так ён і жыў без пенсіі аж да 1986 года (пасля эвакуацыі вёскі з-за Чарнобыля). Далейшы лёс яго не ведаю.
Другога хлопца звалі Лягун Іван, ён амаль закончыў Маскоўскі універсітэт (вучыўся на журналіста). Арыштавалі яго пасля практыкі ў ГДР. Казалі мужчыны, што не тыя пытанні задаў. Яго змясцілі ў псіхушку, таксама накалолі лекамі, потым адпусцілі дамоў. Пасля некалькіх гадоў жыцця пры бацьках наступствы “лекаў” сталі праходзіць, ён стаў прыходзіць у норму, зноў жа “гады” прыехалі і звезлі ў псіхушку. Людзі вельмі яго шкадавалі.
У мяне мой дзед 21 чэрвеня 1941 года атрымаў растрэл і быў суткі ў камеры смертнікаў, толькі за то, што яго дваюрадны брат (а дваюрадных братоў і сясцёр у дзеда была больш за 100 чалавек) быў у атрадзе Булах-Балаховіча. Жывым застаўся у выніку бамбёжкі немцамі горада Мозыра, а ў 1949 (магчыма 1948) годзе быў пастаўлены органамі дзяржбяспекі закладнікам да сценцы за тое, што мама адмовілася ехаць па разнарадцы ў горад Севастопаль.
За бацьку мая цётка выказвала свой пратэст тым, што за ўсё сваё жыццё ніколі не прасіла у камуністаў дапамогі. Яна мяне вельмі ўразіла (гэта было, калі памірала яе дачка ад раку пасля Чарнобыльскай катастрофы), калі адмовілася прасіць дапамогі ў райвыканкаме, адказаўшы мне так: “З голаду памру, а прасіць да камуністаў не пайду”. Мяне вельмі ўразіла сіла нязламанага духу простай жанчыны, якая ўсё сваё жыццё пражыла практычна адарванай ад цывілізацыі, у самым “забітым кутку”. У 1996 годзе на выбарах (я там балатавалася у ВС) яна неяк мне сказала: “Нічога не выйдзе, народ не той, што быў да вайны. Вось да вайны людзі як выйдуць усе разам ды як скажуць… А цяпер маўчаць, баяцца”. А на падзеі ў Румыніі, калі Чаўшэску скінулі, паглядзела тэлебачанне і сказала: “Не перажывай, народ выйшаў, то гэтай уладзе будзе канец”. Вось адкуль у яе была такая моц духу, такое яснае разуменне адбылага? Яна проста была выхавана ў сваім беларускім некранутым асяроддзі, не была замбаванай знешне і не навучылася хлуслівасці, вывертам і г.д.
Нашы дзяды і прадзеды – гэта наша нацыянальна-патрыятычная эліта, якая павінна быць для нас прыкладам і даваць сілы для супраціву каланізатарам і рабаўнікам пры ўмове, што аб іх будзе ведаць увесь народ, увесь белы свет.
Пішыце пабольш аб сваіх дзядах і прадзедах, ганарыцеся імі, успамінайце іх (па беларускай народнай традыцыі пра дзядоў успамінаюць вельмі часта і ажно 11 разоў на гаду, уладкоўваюць святочныя абеды і вячэры – гэта і ёсць змаганне супраць манкурства. Святая справа. І ўлётак не патрэбна, і да народу куды бліжэй, і каланізатар абяззброены).
Woloh
bramaby.com
woloh@tut.by
170.171.1.5
Submitted on 2011/11/22 at 6:29pm
“Островский – ты хамло, фашизоид и дибил – если еще не в кусре.
Я минчанин. Но тебя, гавнюка, смогу и в твоей Гродне достать, если что. Лукашенко покажется верхом толерантности. Понял?”
– – –
У сувязі з гэтым фактам яшчэ раз інфармуем розных маскальскамоўных непісьменных во-лохаў, што і далей будзем ці выдаляць, ці дэманстраваць іншым падобныя каментары. Вырашаць будзем самі. З нагоды асаблівага характару гэтага каментара (ужо другога такога) падаем і дадзеныя аб камупутары, зь якога ён быў высланы.
Зрэшты сайт гэтага Волаха цалкам нацыянальна-сьведамы. Праўда трохі ё арткулаў рознай жыдавы.
Спадар, “Самуіл”. Вы ведаеце гэтага “Во-лаха”?
Падайце, калі ласка, зьвесткі пра яго і ягоны сайт.
Асабіста ня ведаю. Чытаў толькі пару яго артыкулаў на сайте http://www.bramaby.com