nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ЗВАРОТ да ўдзельнікаў псеўдаінтэрнацыянальнага сьвята – г.зв. “Фестывалю нацыянальных культур”

29 мая, 2012 | 25 каментарыяў

Беларусафобскі этнацыдны рэжым, які захапіў уладу над беларускім народам і нашай зямлёй, хутка і ў чарговы раз будзе праводзіць у Гародні г.зв. “Фестываль нацыянальных культур”. Як і раней, у ім зьбіраюцца прыняць удзел прадстаўнікі розных нацыянальных грамадаў, якія гасьцююць сёньня ў Беларусі. У сувязі з гэтым мы інфармуем іх, што ўдзел у дадзеным афіцыёзным “сьвяце” – гэта адназначная падтрымка адыёзнага рэжыму, які вось ужо 18 гадоў (!) зьдзяйсьняе ў Беларусі генацыд і этнацыд беларускага народу, захапіў і распрадае нашы матэрыяльныя багацьці, наважыўся зьнішчыць нашу дзяржаву, сьвядома і мэтанакіравана топча ўсё сьвятое, беларускае. Мы, з-за азначаных абставін, пачынаючы з 2006 году, ужо двойчы зьвярталіся да прадстаўнікоў нацыянальных грамадаў у Беларусі байкатаваць гэты “Фестываль” (гл. https://nashaziamlia.org/2006/05/20/107/; https://nashaziamlia.org/2008/06/12/1388/). Да нас не прыслухаліся… Сітуацыя ж у Беларусі за гэты час толькі пагоршылася. Таму мы ў трэці раз зьвяртаемся да ўсіх удзельнікаў “Фестывалю нацыянальных культур” з ранейшай просьбай. Таксама мы папярэджваем: калісьці ўлада ў Беларусі стане нармальнай дэмакратычнай, г.зн. – беларускай. І тады Ваша сёньняшняя пастава можа набыць прынцыпова іншую вагу…

З павагай, рэдакцыя.

 

 

УСІМ, ХТО КАРЫСТАЕЦЦА ГАСЬЦІННАСЬЦЮ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ

 

Шаноўныя суграмадзяне!

Вы прыехалі на нашу беларускую зямлю, альбо зьяўляецеся нашчадкамі тых, хто дзесяцігоддзі, а то і стагоддзі таму прыйшоў да нас і знайшоў тут спакой, а, магчыма, і шчасьце… Вы ўжо ведаеце: беларусы – мірныя людзі, і таму Вам у большасьці не даводзілася і, спадзяемся, не давядзецца ў будучыні спазнаць непрыемнасьці й беды, якія, бывае, маюць мігранты, вымушаныя жыць на тэрыторыі дзяржаваў іншых народаў. Мы спадзяемся, што недзе ў душы Вы – прадстаўнікі іншых народаў, рэлігій, веравызнаньняў – адчуваеце ўдзячнасьць да беларусаў за іх гасьціннасьць.

Вашыя продкі й многія з Вас некалі зьявіліся сярод нас таму, што на сваёй бацькаўшчыне па той ці іншай прычыне жыцьцё было калі не невыносным, дык прынамсі горшым, чым тут, у нас. Можа, многія з Вас не заўважаюць, але асаблівасьць светаўспрыняцьця беларусаў заснавана на іх нацыянальным сьветаглядзе, гістарычных традыцыях, усёй сістэме беларускіх нацыянальных каштоўнасьцяў (мова, культура, гістарычная памяць, рэлігія, сімвалы, фальклор і г.д.). Гэта і ёсьць той стратэгічны падмурак, які забясьпечвае рысы нашага нацыянальнага характару – неагрэсіўнага, ураўнаважанага, стваральна арыентаванага, дысцыплінаванага – якія ў сваю чаргу ствараюць умовы для прыймальнага жыцьця Вам у Нашым Доме. Калі зьнішчыць гэтую сістэму базавых каштоўнасьцяў, іх запоўняць альбо азлобленасьць, альбо шавіністычна-імперскія пачуцьці й погляды…

Між тым, як грамадзяне Рэспублікі Беларусь Вы ня можаце не заўважыць, што зараз прамаскоўскі рэжым, які захапіў уладу над усімі намі, апантана вынішчае ўсю сістэму сьвятых беларускіх каштоўнасьцяў. Асаблівым аб’ектам нянавісьці зьяўляецца беларуская мова. Вы ведаеце, што сёньня нашы дзеці ва ўласнай краіне ня могуць атрымаць ні вышэйшую, ні сярэднюю адукацыю на роднай мове; на вуліцах нашых гарадоў амаль зьнікла беларускамоўная рэклама; у электроннай інфармацыйнай прасторы (у т.л. па тэлевізары) і ў друкаваных СМІ толькі зрэдку можна пачуць-пабачыць беларускую мову (усё падпарадкавана прапагандзе расейскага імперыялізму і рускага шавінізму), зьнішчаюцца беларускія грамадскія аб’яднаньні (асабліва патрыятычныя моладзевыя), ад кіраўніцтва РБ у яго сучасным складзе мову карэннага народу тым больш не пачуеш… Такім чынам, прысутнічаюць усе прыкметы такой зьявы, як ЭТНАЦЫД!

Гэта – ганебная, нялюдская, злачынная справа, якую могуць зьдзяйсьняць толькі злачынныя сілы. Сёньня яна мае месца ў мірнай Беларусі, заўтра – прыйдзе на тэрыторыю вашых гістарычных Айчынаў…  

Але сілам зла заўсёды трэба, каб іх справы адбываліся незаўважальна, а яшчэ лепш – каб яны былі асьвечаны “грамадскай падтрымкай”, адбываліся на фоне ўхваленьня і радасьці мас. Пад шум штучнага сьвята ПАДАЦЬ ЭТНАЦЫД беларускага народу ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІЗМАМ – менавіта ў гэтым схаваны сэнс г.зв. “Фестывалю нацыянальных культур”. Яго чарговы раз плануецца правесьці ў Гродна.

У сувязі з усім пададзеным заклікаем:

– праявіце САПРАЎДНУЮ інтэрнацыянальную салідарнасьць зь беларускім народам – усё яшчэ прыгнечаным гаспадаром ва ўласнай дзяржаве;

– у знак пратэсту супраць зьнішчэньня метадамі інфармацыйна-псіхалагічнай вайны беларускай мовы, культуры, гістарычнай памяці беларусаў, нашых нацыянальных сімвалаў БАЙКАТУЙЦЕ гэтак званы “Фестываль нацыянальных культур”;

– зьвяртайцеся ў органы дзяржаўнага кіраваньня з патрабаваньнем СПЫНІЦЬ ЭТНАЦЫД беларускага народу;

НЯ БУДЗЬЦЕ БЯЗДУМНАЙ ПРЫЛАДАЙ у брудных руках праімперскіх махляроў і тых нялюдскіх сіл, якія за імі стаяць.

Памятайце:

– ваш удзел у г.зв. “Фестывалі нацыянальных культур” выглядае надзвычай непрыемнай правакацыяй – нібы скокі сатаністаў на папялішчы Беларускага Дому;

– калі вы ўсё ж будзеце ўдзельнічаць у гэтым мерапрыемстве пры цяперашнім этнацыдным рэжыме ў Беларусі, ведайце – гэта надоўга застанецца чорнай плямай у нашай агульнай гісторыі й будзе ўлічана будучай беларускай уладай…

 

Сябры рэдакцыі:

Алесь Астроўскі, Барыс Керзач, Віталь Хромаў.

 

25 каментарыяў

  1. Litvarus кажа:

    Як могуць нац. меньшынства паважаць нас, калі сам наш народ не паважае сябе? Як ён можа сябе паважаць, калі ён па вызначэнню (саманазве) ёсць вытворный, другасный ад іншага – рускага народу? Таму, мяркую, нац. меньшынства не прыслухаюцца да закліка рэдакцыі не удзельнічаць ў фестывале; на трупе нашага народу яны адчуваюць сябе камфортна. Неўзабаве казанскіе татары вярнуцца да сваё прадвечнай назвы – булгары. Неўзабаве малдаване адрынуць сваю цяперашнюю назву і стануць румынамі. Але ж гэтые назвы нейтральные (праўда, назву татары рускіе страшэнна деманазавалі, маўляў,калі б не татары-манголы (татары зусім не манголы!!!), Расея была б першая ў Свеце), не прывязваюць іх да рускіх, не перашкаджаюць развіваць ім свае культуры, не прышчапляюць ім комплекс непаўнавартасці, – што робіць з нашым народам назва белый рускій (беларус). Лічу, найбольшай перашкодай для адмовы ад назвы беларус з’яўляецца неразуменне таго, што народ, ў адрозненне ад інтэлегенцыі, не можа самахлусіць, фальшывіць; ён не любіць беларушчыны, а каб схаваць гэта, ён выказвае раўнадушша да Нацыянальнага (гэта даўно зауважана). Нашая інтэлегенцыя, асабліва мастацкая, прымушана была палюбіць назву Беларусь “па долгу службы” і ўсё ХХ ст. безвынікова змагалася за месца побач з рускай культурай. Не атрымалася. Пераканаць Лукашенку, яму падобных, да і большасць народу ў тым, што рускай культура нам чужая немагчым, пакуль працуе механізм “рускі-беларускі, якая розніца”. Змагаючыся за нацыянальнае пад сцягам беларушчыны, нашая інтэлегенцыя займаецца садамазахізмам.

  2. Litvarus кажа:

    Шаноўная рэдакцыя, ці не маглі б вы крыху больш ясна сказаць што хацелі. Да чаго адносіцца “з тых самых пазіцый”? Ў слове літварусы два корня – “літва” і “русь” і ніадкуль не вынікае што рускіе (можа вы лічыце сябе такімі па сутнасці?) былі пад літоўцамі. Наадварот, атрымліваецца, што нашая нацыя такая моцная, што сумешчае і Літву і Русь, а сучасная Летува ёсць толькі палавінка нас. Калі вы за назву Велікалітва так скажыце ясна, і пачніце ею карыстацца. А літвіна-беларускі народ – назва якой вы зрэдка карыстаецеся, мае той недахоп, што не даводзіць справу да канца, пакідаючы людзей ў роспачы. А нашаму народу патрэбен шок, як павольна уміраючаму.Не ведаю, як у вас ў Гародне, але у нас з’явіліся пайсюду стенды з надпісамі “Рускіе і беларусы адзіны народ”. Апошняе деянне па захопу нас Расеяй,відаць, пачалося. Нагадаю, што ў Х1Х ст. рускіе спачатку назвалі нас беларусамі, а потым забаранілі гэтую назву, і нашые інтэлектуалы (кшталту Богушэвіча) пачалі змагацца за Беларусь. Іначш кажучы, зрабілі хваробу хранічнай, замест таго як змагацца за назву Літва, пакуль яшчэ летувісы канчаткова яе не прыбралі.

    • Рэдакцыя кажа:

      Ня мы маем кантроль над СМІ. А тыя, хто маюць, як вы самі пішаце, намаўляюць беларусам-літвінам, што яны “беленькія рускія”. Дакладна так яны будуць намаўляць, што “і літварусы – гэта рускія, якія пабылі пад літоўцамі”.
      – – –
      Рэдакцыя абрала і прапануе іншы падыход. Ён складаецца зь некалькіх этапаў і разьлічаны на дастаткова вялікі час: беларусы -гэта беларусы-літвіны; беларусы-літвіны – гэта тое самае, што і літвіны-беларусы; а літвіны-беларусы – гэта літвіны.

  3. айцец Леванід Акаловіч кажа:

    Шаноўны Літварус==Павел Біч! Падзяляю думку Вашу адкінуць цалкам раз і назаўсёды каланізацыйную прамаскоўскую назву Беларусь=Белоруссія і маскоўскае найменне-аброць для нас беларус і карыстацца толькі назвамі Літва, Вялікая Літва, ВЛК, ліцвін і ліцвінка, літоўскі (у значэнні беларускі), але не вашымі прапановамі Літварусь, літварускі, літваруска…
    Навошта выдумляць нешта новае, няпростае, ускладненае, калі была і ёсць наша Літва, нашае Вялікае Літоўскае Княства, наша Літоўская Метрыка, нашыя Літоўскія Статуты 16 ст., нашыя Літоўскія летапісы, пісаныя нашай літоўскай моваю!!!…
    айцец Леванід Акаловіч з Менску Літоўскага, літоўскі шляхціч гербу Астоя і прыдомку Крывец, святар Наваградска-Літоўскай мітраполіі.

  4. Дакладна згодна са сп. айцом Леванідам Акаловічам. Мы не павінны нічога прыдумляць. Мы павінны адрадзіць наша ліцьвінскае. Нашы продкі аставілі нам вялікую духоўную каштонаўсць, а мы гэтай духоўнай каштоўнасццю раскідываемся як смеццем. У выніку мы ужо і народам не лічымся. Так, аб’ект для палявання соцыя-паразітычных злачынных груповак, недзеяздольная знікаючая маса. Калі ласка, кіньце займацца ерундой. Гісторыю ВКЛ вывучаюць ў лепшых ВНУ свету і гэта вялікі гонар для нас. Хто ў сілах можа змяніць нашу гісторыю? Гісторыю нашай радзімы можна забараніць, можна зняславіць, можна схаваць, але змяніць не магчыма. І ўсё ж такі знойдзецца нейкі ліцьвін, які адкрые праўду. А нас ужо існуе не адзін, а некалькі ліцьвінаў, якія пішуць праўду пра нашу гісторыю. Хочаце каб нас паважалі ў свеце як народ? Дык капайце гісторыю, этнакультуру, вывучайце мову, свае радаводы і пішыце артыкулы. Нідзе, ніхто, ніколі не чуў такога назову Літварусь і назвацца так раўназначна, што з месяца зваліцца. Ну мы ж не з дуба рухнулі, мы ж гісторыю маем. І не тысячагадовую, а не меней за 30-тысячагадовую.

  5. Darafey кажа:

    Цікавая здарэнне мела месца ў Гародні на мінулым тыдні. Я маю на ўвазе пратэст бацькоў супраць з’яўлення у ляшскай школе рускамоўных класаў. Як аб гэтым разнесьлі “незалежныя” СМІ (Хартыя, НН і інш.), гэта быў жорсткі разгон. Здаецца нічога дзіўнага і новага не адбылося,- ужо стаўшая звычайнай, практыка нашых міліцыянтаў. Але, ёсьць адно “але”… А ці ёсьць у Гародні школа з беларускай (літвінскай) мовай навучання? Мяркую, што наведвальнікі сайту з Гародні падмуруюць мае словы, што а няма такой школы. І тут пачынаецца галоўнае, а ці нармалёва нацыянальнай меншасьці патрабаваць сабе тое, чаго нават не мае цітуловая нацыя? Я зусім не супраць вывучэння ляхамі ды і іншымі народамі якія жывуць разам з намі сваёй культуру і мовы, але калі гэта не выкарыстоўваецца ў палітычных мэтах. АБ ЯКІХ СВАБОДАХ ДЛЯ НАЦ. МЕНШАСЬЦЯЎ МАГЧЫМА КАЗАЦЬ, КАЛІ ТЫТУЛОВАЯ НАЦЫЯ ЗНАХОДЗІЦЦА ПАД ЭТНАЦЫДАМ?! ТОЛЬКІ ПРЫ ВЫЗВАЛЕННІ БЕЛАРУСАЎ АД АКУПАЦЫЙНА-КАЛАНІЯЛЬНАГА РЭЖЫМУ Ў НОВАЙ БЕЛАРУСІ (ВЯЛІКАЛІТВЕ) МАГЧЫМА ВЕСЬЦІ РАЗМОВУ ПРА ПРАВЫ НАЦМЕНШАСЬЦЯЎ. Упэўнены, што ў новай Беларусі будуць школы з класамі, дзе па жаданню бацькоў будзе магчымасьць, акрамя беларускай, вывучаць маскавітскую, ляшскую, летувіскую і нш. мовы. Азначаная акцыя ў Гародні мела звычайны палітычны матыў, адкуль растуць тыя вушы, на гэтым сайце ужо не раз распавядалась. Здаецца што ляхі Гародні забыліся, што жывуць яны ў Беларусі, а не ў Польшчы. Дарэчы, калі адбываўся перанос беларускага культурнага цэнтру з Беластоку (НАШАГА Беластоку) у Варшаву, негледзючы на пратэсты беларусаў заходняй часткі Беларусі, якая застаецца і сёння пад Польшчай (Беласточыны) і маўклівай згоды Лукашэнкаўскай улады, то з гэтымі пратэстамі польская улада не лічылася. Лозуг польскіх улад: “адна мова, адна рэлігія, адна нацыя”, негледзячы на мультыкультуралізм ЕЗ, толькі звону небачны. Таму, як і 1863 годзе лозунг “за нашу і вашу свабоду” не спрацаваў, так і сёння. У кожнага народа свой шлях і свае мэты. Таму і “фестываль культур” паказушны, як і інш. святы гэтага рэжыму “Дажынкі”, “Славянскі базар” . Які фестываль культур, калі беларуская культура і мова дыскрэмінуюцца.

  6. Litvarus кажа:

    Шаноўные Рэдакцыя, сп. Акуловіч і пані Арцёменка, вы здаецца сільна перабольшваеце сілу Гісторыі. Сучасные філосафы надаюць ёй статус Літературы. На першае месца ў палітыце выходзіць менталітет нацыі і палітычная мэтазгоднасць. Ужо гадоў 20 нашые гісторыкі спрачаюцца і хочуць з дапамогай гістарычных звестак высветліць чаго у нас больш літвінства ці рускасці.Ўсё дарэмна. Усе застаюцца на сваіх пазіцыях. Тады наперад павінен выйсці палітычный аспект праблемы. А ён такі, што з назвай Беларусь, нас хутчэй за усё паглыне Расея. Я, як мог паказваў, як гэтая назва забівае наш народ.У апошній час моцна актывізаваліся заходнерусісты, якія разпрацоўваюць ідэалагічную базу гэтага паглынання. І яны яе яшчэ не запусцілі ў масы. Баюся, што і тут яны нас перамогуць пакуль нашая апазіцыя будзе змагацца за Правы і Дэмакратыю, спрачацца за Выбары-Байкоты. Вы за “Літву”, заходнерусісты за “Расею”. Мая прапанова злучыць іх з вамі. Ці вы не чулі што ёсць такая з’ява ў палітыцы як кампраміс? Ці наш народ не здольны на яго?. Супраць “Літвы” для нас выступяць не толькі летувісы і рускіе, але магчыма і палякі, каб не сварыцца з летувісамі. Супраць маёй прапановы выступяць толькі рускіе. Ці гэта не аргумент для тых хто не ў шызе ад Гісторыі?

  7. Паважаны Літварус, у даным выпадку сілу гісторыю мы не перабольшваем. Сіла гісторыі заключаецца ў тым, што яна праўдзіва паказвае падзеі, не міфы, не прапагандысцкія казкі, а сапраўдныя падзеі і сапраўдных людзей. Калі падзеі паказаны не праўдзіва, то рана ці позна яны рассыпаюцца як пясок, а пасля гэтага аўтары міфаў і прапагандысцкіх казак выглядаюць агіднымі за хлусню. Вялікае Княства Літоўскае ці Вялікая Літва – гэта наша праўдзівая гісторыя. Калі нехта не разумее гэтага, дык мы пакажам свае радаводы, якія вядуць да ВКЛ. У кожнага з нас продкі жылі на гэтай зямлі у часы існавання ВКЛ. Як гэта могуць выступіць супраць гэтага летувісы, рускія і палякі? Ці вы беларусам прапануеце запытаць у іх дазволу называцца так, як называліся нашы дзяды? Які можа быць кампраміс, калі гэта наша унутраная справа і наш абавязак перад сваімі дзядамі і нашчадкамі. Вы што хочаце каб нашы унукі і праўнукі былі манкуртамі?, рабамі чужой соцыя-паразітычнай набрыдзі? Заходняй Русі ніколі не было і не будзе. Гэта пустая ідэя. Ды я і не бачу нейкіх такіх выступаў супраць беларусаў ў гэтым плане. Паверце, што больш смела і супрацьлегла прынятаму погляду чым я ніхто не піша. Аднак, я не бачу якіх-небудзь сур’ёзных нападак. Наадварот, я адчуваю падтрымку ад людзей, і не толькі беларусаў, а іншых народаў. Некалі я, наогул, публічна заявіла, што беларусы гэта арыі. Гэта вызвала у некаторых людзей шок і прыступ сатыры. А сёння ужо ніхто і не пярэчыць. Нават, афіцыйна ужо пішуць, што беларусы індаеўрапейцы. Бо гэта праўда.

    -“На першае месца ў палітыце выходзіць менталітет нацыі і палітычная мэтазгоднасць”.

    Менталітэт нацыі і палітычныя мэтазгоднасць велічыны не пастаянныя. Менталітэт нацыі залежыць ад тых каштоўнасцяў, якія ўбіваюцца ў галаву людзям, а палітыка поўнасцю залежыць ад эканомікі. Мы павінны глядзець не то, што сёння прынята казаць, а на матэматычныя разлікі.
    Вы, калі ласка, не абіжайцеся што ў даным выпадку я не падтрымліваю вашу ідэю “Літварусі”, бо я, наогул, “фама не веруючы”. Мне патрэбны вельмі сур’ёзныя навуковыя падставы.

  8. Litvarus кажа:

    Пані Арцёменка, якія вам яшчэ патрэбные навуковые падставы? Назва Беларусь прышчэплівае нашым людзям комплекс непаўнавартасці як белым, маленькім рускім, яна адчыніла дзверы панаванню у нас рускай культуры, якая забіла нашую, яна не выхоўвае патрыётаў у патрэбнай колькасці і таму пала БНР і на нашых вочах захлынулася Адраджэнне 1990-2010 гг. Мы маем дваякую сутнасць – па менталітету мы балты, па культуре (мове) – славяне. (Гэта калі гаварыць вельмі коратка і таму непераканаўча). Адсуль вынікае прапанова назвы Літварусь. Вашая тэрміналогія (праўдзівая, міф, прапагандыстская казка, сапраўдная падзея, праўда і г. д.) сведчыць, што вы, прабачце, крыху паадсталі. А вашая фраза ” як могуць выступіць супраць гэтага летувісы, рускія і палякі” гэта ж верх наіўнасці! Яны выступаюць. Супраць выступаюць таксама і нашые заходнерусы. Як вы гэтага не бачыце, яны ж актывізаваліся? Чаму вашые арыі (наш народ) сталіся народам баязліўцаў, ганьбай Еўропы? Патлумачце.Чаму не стаць нам Заходняй Руссю? Як толькі маскалёў папруць з Сібіры, Урала і Паволжья, яны ўсе будуць тут. Не згодзен з вашай фразай, што менталітет залежыць ад каштоўнасцяў, а палітыка ад эканомікі. Менталітет залежыць ад прыродных умоў ў якіх сфармавалася нацыя, а эканоміка залежыць ад палітыкі. Не буду працягваць, бо длінные каментары людзі не чытаюць.

  9. Darafey кажа:

    Шаноўная рэдакцыя, спадар Litvarus, спадарыня Арцёменка, каб несьці ідэалогію (тагож літвінізма) патрэбны сродкі. Так, менавіта тыя самыя грашовыя сродкі, пра якія ніхто асабліва размаўляць не жадае. Яно і зразумела, бо фінансавыя пытанні, разбураюць той міф аб ахвярнай ідэйнай барацьбы, якую любіць узвышваць любая ідэалогія. Вось існуе гэты сайт, ведаю яшчэ некалькі (2-3 небольш), дзе крысталюеца ідэя “літвінства”, а трэба – дзесяткі, сотні сайтаў, трэба каб выходзілі кнігі, падручнікі, дакументальныя фільмы. Дзе гэта?.. адзінкавыя экзэмпляры надвор’я не робяць. Як апраўданне пачне гучаць аповедзь пра цэнзуру дыктатуры. Дык на што вы разлічваеце, што ідэолагі з адмін. прэзідэнта накладным тыражом у дзесяткі-сотні тысяч будць рабіць нашу працу на старонках СБ? Ізноў вяртаемся да сакраментальнага пытання: “Дзе ўзяць грошы?”. Разлічваць на тое, што дапамога будзе ад айчынных бізнэсоўцаў не прыходзіцца, бо кожны з іх разумее, што дзень калі ён прафінансуе, якую-небудзь апазіцыйную газету ці часопіс, будзе апошнім днём яго бізнесу (раптам пачнуцца “планавыя” праверкі падаткавай і інш.). А калі і знойдзуцца, то сродкі будуць мізэрныя. Выходзіць што уласных сродкаў недастакова (гэта мягка кажучы). Застаюцца звонкавыя крыніцы фінансавання. Але хто з замежных краін згодзіцца даць грошы пад гэты пражэкт? Хто будзе зацікаўлены у з’яўленні тут замест РБ дзяржавы з новай назвай (Вялікалітва ці інш.) і новай ідэалогіяй? Я абраў некалькі краін, якія на маё разуменне маюць пэўныя інтэрэсы ў Беларусі:
    Летува- адпадае адразу (тлумачыць не трэба), тудыж і Латвія. Польшча таксама адпадае, бо яна мае свой пражэкт Літвы, які яны ўжо прапрацоўваюць. Іх Літва -гэта Гродзеншчына, Берасьцейшчына, Віленшчына,- у федэрацыі ці ў цеснай інтэграцыі з Польшчай з масавым пашырэннем польскай культурнай экспансіі. Пад гэту ідэю яны і даюць грошы і ўжо сёння працуюць сайты. Гэта гістарычныя “граблі”, на якія нам не трэба наступаць, бо на іх аднойчы ўжо наступілі летувісы, калі пад марачку Сярэдняй Літвы, ляхі калісьці адцяпалі Віленшчыну ў Летувы. Расея- тут усё таксама зразумела (з якой нагоды ці перапуду ёй культаваць тое, што столькі год выкарчоўвалася). Украіна магчыма і зацікаўлена, але ў яе хапае сваіх праблем, як знешнепалітычных так і ўнутры (не да літвінаў ёй). Возьмім шырэй ЕЗ, але там таксама зараз не да літвінізацыі Беларусі, ды і рэакцыя тыхжа летувісаў і ляхаў робіць справу марнай. Але калі цалкам ЕЗ -гэта аморфнае нешта, то вось асобныя чальцы могуць быць вельмі зацікаўлены. Мой позірк падае перш за ўсё на Нямечыну. Ёсць пытанні па каторым інтэрэсы Нямечыны не супадаюць з інтэрэсамі ЕЗ ( камусьці гэта можа падацца безглуздзіцай, маўляй навошта тады немцы цягнуць гэта ЕЗ з багны, але тут пытанне стратэгічнага планавання, перстпектыўнага плану развіцця. На той выпадак, калі ЕЗ разваліцца ці вельмі скароціцца, бо ўжо сёння яго існаванне больш палітычна абгрунтавана, чым эканамічна. Нямечынне і Францыі патрэбны будуць хаўруснікі у супрацьвес амерыкана-брытанскаму хаўрусу і іх польскім падпявалам. Вось тады і ўсплывае неабходнасць менавіта ў Вялікалітве паміж Польшчай і Расеяй.)Гітсарычна складвалася так, што менавіта Нямечына спрыяла (магчыма апасрэдвана) аднаўленню нашай дзяржаўнасьці і развіццю нацыянальнага руху, як ў 1918 годзе (памятаеце пісьмо да кайзера), так і ў 1941 (некаторыя будуць спрачацца але гэта маё меркаванне). Зразумела, што там не альтруісты, але менавіта з Нямечынай у Вялікалітвы на перспектыву шмат агульных палітычных інтэрэсаў. Але робячы высновы з вопыту папярэднікаў, мяркую, што, гаворачы метафарычна, лепей абапірацца дзьвума нагамі, чым адной. То трэба шукаць падтрымку і ў англа-амерыканцаў, абыходзячы польскіх ці летувіскіх пасрэднікаў.
    Другое пытанне, наколькі гэта добра браць грошы з замяжы на нацыянальнае адраджэнне, на яго ідэялогію. На яго я ўжо часткова адказаў у пачатку- іншага выйсьці я не бачу. Прывяду прыклад з суседзяў: 1. Ці польскі нацыянальнавызваленчы рух пад час Расейскай імперыі не фінансаваўся спачатку Францыяй, потым Англіяй, а яшчэ потым Нямечынай? 2. У сёнешняй Летуве у Вільні стаіць помнік кніганошам (гэта тыя хто насіў праз мяжу кнігі і газеты надрукаваныя на летувіскай мове у Прусіі ці Швецыі, і грошыкі шлі так сама з замяжы). Такіх краін шмат.
    Пазіцыя сайту зводзіцца да таго, што трэба разлічваць толькі на ўласныя сілы (наколькі я зразумеў). Я напрыклад, перагледзеў сваю пазіцыю па гэтаму пытанню. І зараз мяркую што да дапамогі трэба падыходзіць дыферынцавана і “ёсьць варыянты”. Зрабіць тойжа абгрэйд гэтага сайту, рэкламаваць яго старонку, гэта ўсё каштуе грошы, тых самых грошаў, якіх чамусьці саромеюцца.

  10. Litvarus кажа:

    Вельми здравые разважанни сп. Дарафея. Але акрамя грошай і спачатку як іх шукаць, трэба вызначыцца з назвай праекта – ці будзе гэта літвінства, ці нешта іншае больш акрэслінае, дакладнае. Ў свой час у мяне была ідэя назвацца Вэкаэліяй (муж. выкаэлы, жан. выкаэлкі). Потым нехта высмеяў меня і я спыніўся на Літварусі. Летувісы цяпер захапіліся ідэяй манархіі, і у нас ёсць яе прыхільнікі, і тым больш, мяркую, яны ёсць у анархічнай Украіне. Тут можа і спатрэбіцца Вэкаэлія – канфэдэратыўная утварэнне ва Ўсходняй Еўропе з арыентацыяй на Немеччыну.Першый крок ў гэтым праекте зроблены – усе хто піша на гэты сайт згодные – назва Беларусь адпадае. Мы з ей прапакутавалі 170 г. і цяпер на мяжы знікнення з мапы Свету

  11. Darafej кажа:

    Прабачце, але ваша Вэкаэлія, гэта такаяж недарэчнасць, як і Бэсэсэр-ыя. Навошта нешта выдумляць, калі ёсць тое, што існавала стагодзі. Дарэчы, назва праекту- гэта не самае галоўнае. Галоўнае- гэта мэта праекту.

  12. Darafej кажа:

    Знайшоў цікавую інфу: http://inbelhist.org/?p=1094#more1094
    Раю яе пачытаць.

  13. Litvarus кажа:

    Сп.Дарафей, па тваему адресу нічога не вылезла. Ты бы кратка паведамляў аб тым што там напісана. Мей на увазе, што інфармацыі цяпер так шмат, што большасць яе ніхто ніколі не прачытае. Калі інфа сур’езная, так можна яе і паўтарыць на сайце “наша земля” ў вельмі скарочаным выглядзе.

    • Darafej кажа:

      Усё добра адчыняецца, глядзіце свае наладкі. Цікавы артыкул напісаны на маскавітскай мове “Праблемы станаўлення беларускай нацыі”. Напісаў доктар гістарычных навук, прафесар Беларускага універсітэту культуры і мастацтваў, ЕГУ Захар Васільевіч Шыбека.

  14. Litvarus кажа:

    Гэты той самый Шыбека які збёг у Ізраіль да сваёй жонцы? А што не мог прывесці яе сюды? Не, я яго чытаць не буду, тым больш што я яго слухаў раней. Не цікава!

    • moonshine кажа:

      Вельмі категарычна!
      1. А разве нармальная нявеста прыедзе ў Беларусь? Таму яму i прышлося ехаць…..
      2. Ён i ў Ізрайле зробіць для Беларуст нашмат болей, чым іншыя крыкуны тут!
      3. Таварыш Litvarus, кідайе свае бальшавіцкія звычкі — усіх ганьбіць і кляйміць.
      Беларусі трэба больш сяброў і саюзнікаў, чым ворагаў!

  15. лекс кажа:

    кремляди читая этот сайт автоматически тянутся за деньгами, каб карміць сваю прасцітутку лу і не даць ёй загінуць

  16. Шкада, што гэтага не прачытае большасьць белерускага люду. Справа што ў сьвеце існуюць этнасы, нацыі, але толькі ў цывілізацыі Эўропы ў нашым рэгіёне разьвілося сьвятарнае стаўленьне да ўсяго нацыянальнага. І тое не вульгарная сакралізацыя, а вынік гістарычнага працэсу. Для тых этнассаў і нацыянальнасьцяў што прыехалі з Эўразіі-Расеі нашы пачуцьці не зразумець. Там ёсьць нацыянальнасьці, але няма эўрапейскіх нацый! Я ўжо даўно зразумеў, што нашы нацыянальныя беды разумеюць ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе, прадстаўнікі тых нацый (дакладней іх большасьць!), якія перажылі германскае, аўстра-вугорскае, асманскае і расейскае панаваньні.
    На захадзе Эўропы нас могуць зразумець, але не да канца. Нас зразумеюць прадстаўнікі этнічных нацый (шатляндыйцы, брэтонцы, каталёнцы, баскі, галісейца, ірляндыйцы, фрызы і г. д.). Выпрадковыя размовы зь імі тое пацьвярджаюць. Прадстаўнікі цывілізацыйных, палітычных нацый звычайна слаба разумеюць праблемы этнічных нацый, або не разумеюць. Калі загаворыш пра правы чалавека, то гэта ім даходзіць, але калі пра тое што стан з правамі нацыі гэта люстэрка стану з правамі чалавека, то тут цяжка…
    З эўразійцамі (маскоўцы і змаскоўшчаныя, або расейцы і зрасейшчаныя) мы жывём літэральна рознымі каштоўнасьцямі. У іхняй цывілізацыі Эўразіі не сфарміравалася эўрапейскіх нацый, таму ў іхняй сьвядомасьці дамінуе “ўсё — сьлілось, усё пераплялось”. Адсюль, такіх катэгорый як “этнацыд”, “нацыяцыд”, “цывілізацыяцыд” у іхняй паточнай сьвядомасьці проста ня йснуе. А большасьць нацыянальных супольнасьцяў у Беларусі — нашчадкі эўразійцаў і самі эўразійцы, продкі якіх прыехалі, або якія прыехалі за часы расейскай і савецкай акупацыі нашае Бацькаўшчыны. Ім церпяліва трэба тлумачыць, што яны жывуць у іншай кантынэнтальнай цывілізацыі (Эўропы), якая намнога старэйшая за іхнюю (Эўразію) і што пералік каштоўнасьцяў і іх герархія тут зусім іншыя.
    У арыентальных цывілізацыях абшаравыя, часпрасторавыя, рэлігійныя,лінгвістычныя, этнічныя, нацыянальныя і цывілізацыйныя зьмяненьні ішлі ў такіх маштабах і з такой частатой, якія невядомы для Эўропы прынамсі з часоў вялікага перасяленьня народаў. Таму яны нас і не разумеюць. А для прагрэсіўнага разьвіцьця патрэбна адносная цывілізацыйная стабілізацыя, якую і зьведала Эўропа. У на ішлі працэсы экспансій, інвазій, трансфармацый, але не з удзелам дзесятак і сотак мільёнаў асоб, як у арыенце.

  17. Litvarus кажа:

    Мне здаецца, сп. Куплевіч патануў ў псеўдастаранавуковай тэрімналогіі – этнос, нацыя, народ, каштоўнасці, герархія, сакралізацыя, інвазія … Што толку абзываць рускіх еўразійцамі. Трэба канкрэтна ведаць чым яны адрозніваюцца ад еўрапейцаў, ад нас, тады будзе ясна як паводзіць нам з імі. Напрыклад, гавораць, што ў інструкцыі для SS была парада не ўступаць ў спрэчкі з рускімі. Чаму? Вось сп. Куплевіч высветліце гэта. Або, адкуль вы ўзялі што для прагрэсіўнага развіцця патрэбна цывілізацыённая стабільнасць. Так як ваявалі еўрапейцы паміж сабой (две Светавые вайны), так не ваявалі ні на адным іншым матэріку.

  18. Дабрыдзень, спадару Літварусе!
    Я сфармуляваў новую навуку. мае працы вядомы ў Інстытуце Геаграфіі Польскай Акадэміі Навук (праф. Пётру Эбэрхардту) і у Варшаўскім універсытіэце на факультэце геаграфіі й рэгіянальных дасьледаваньняў (праф. Флёрыяну Пліту).
    “Псеўданавуковая тэрміналёгія” — тое катэгорыі (паняцьці і тэрміны) новай навукі — цывілізацыялёгіі й геаграфіі цывілізацый, якую я сфармуляваў. На тэму цывілізацый пісалі Тойнбі, Бэгбі, Брудэль, Данілеўскі, Канэчны, Галецкі, Гантынгтан, Дэйвіз, Піскозуб і мн. іншыя. Толькі не былі вызначаны дакладны прызнакі (чыньнікі, фактары) цывілізацый, вертыкальная і гарызантальная структуры цывілізацый. Не было кансэнсусу ў навуцы і аб колькасьці цывілізацый як у мінулым, так і ўсчаснасьці. Паводле Відаля ля Бляша (клясыка французскай геаграфіі чалавека) — навука аб цывілізацыях — інтэрдысцыплінарная, г. зн. яна інтэгруе веды зь іншых навук.
    Існуюць наступныя чыньнікі вызначэньня цывілізацый:
    1. Абшар (тэрыторыя і акваторыя). Кожная цывілізацыя мае ўласны абшар — ня маюць абшараў мёртвыя цывілізацыі. Гэта фізыка-геаграфічныя чыньнікі: геаграфічнае становішча, рэгіён, геалёгія, тэктоніка й геалягічная гісторыя разьвіцьця, рэльеф, карысныя выкапні, клімат, унутраныя (рэкі, азёры, вадасховішчы) і зьнешнія (часткі мораў, заліваў, праліваў) воды, біягеаграфія (расьліннасьць, жывёльны сьвет), прыродныя зоны, краявіды.
    2. Часапрастора (гісторыя). Кожная цывілізацыя мае ўласную часапрастору, нават мёртвыя цывілізацыі (міжземнаморская, рымская, візантыйская) яе мелі ў мінулым. Складаецца з стадый разьвіцьця: узьнікненьне, пашырэньне, стабілізацыя, звужэньне і фрагмэнтацыя, зьнікненьне.
    3. Рэлігійнасьць (рэлігія, канфэсія). Сусьветным элігіям (хрысьціянству, ісляму, будызму) характэрны аднайменныя цывілізацыі: хрысьціянская, мусульманская, будысцкая. Канфэсіям характэрны цывілізацыі больш нізкага парадку : каталіцкая, пратэстанцкая, праваслаўная, вуніяцкая, шыіцкая, суніцкая і г. д.).
    4. Этнічнасьць (этнікас, этнас: племя, народнасьць, нацыя, ЭСА).
    5. Дзяржава (цывілізацыйная, дынастычная і нацыянальная). Цывілізацыі ўтвараюць ўласныя дзярдавы, што збудаваны паводле пэўных цывілізацыйных узораў. У цывілізацыі Эўропы ніколі не было аднае, або дамінуючай цывілізацыйнай дзяржавы, у Паўночнай Амэрыцы (ЗША) у Эўразіі (Масковія, Расея, СССР, Расея), у Усходняй Азіі (Кітай), у цывілізацыі Індыі (Індыя). Ёсьць цывілізацыі якія ўтварылі дзьве і некалькі дзяржаў, або якія ня мелі або ня маюць у наш час ўласных дзяржаў, або падпарадкаваны іншым дзяржавам (напрыклад тыбецкае адгалінаваньне будысцкай цывілізацыі падпарадкавана Кітаем (Тыбет). Дзяржавы (бі- і паліцывілізацыйныя) утвараюць стан панаваньня-падпарадкаваньня паміж цывілізацыямі (напрыклад у сучаснай Турэччыне цюрка-мусульманская цывілізацыя (туркі) пануе над індаэўрапейска-мусульманскай (курды). У Кітаі усходнеазіяцкая плянэтарная цывілізацыя пануе (кітайцы, найперш хань) а будысцкая плянэтарная (тыбетцы) — падпарадкуецца.
    6. Гаспадарка (сектары, галіны, стадыі разьвіцьця: рыбалоўча-паляўніча-зьбіральніцкая, сельскагаспадарчая, індустрыяльная, сэрвісная (пастіндустрыяльная) і інфармацыйная).
    Гэта асноўныя чыньнікі. Дадатковыя чыньнікі: міталёгія, філясофія, права, ідэалёгія, этыка і эстэтыка ды іншыя. Спалучэньне і камбінацыя дадатковых чыньнікаў для кожнай цывілізацыі ўнікальныя і зьмяняюцца ў залежнасьці ад стадый разьвіцьця.
    Цывілізацыйныя працэсы: інвазія (часовае ўварваньне адной цывілізацыі на абшар іншай), экспансія (адваротны працэс), трансфармацыя (зьмена рэлігійнасьці і канфэсійнасьці шляхамі рэфармацыі, контррэфармацыі, вуніятызацыі і дэвуніятызацыі ў цывілізацыі Эўропы), асіміляцыі (зьмена большасьці асноўных чыньнікаў цывілізацыі аўтахтонным насельніцтвам) і іншыя.
    Вертыкальная структура цывілізацый.
    1. Плянэтарныя: хрысьціянская, або поўная назва (філіпіна-аўстрала-афрыкана-амэрыкана-эўразійская, 1500 гадовая, хрысьціянская, перавадна індаэўрапейская, полідзяржаўная, гаспадарча цэнтральная, паўпэрыфэрыйная і пэрыфэрыйная), мусульманская, Індыі, усходнеазіяцкая, будыская, юдаістычная і язычніцкая (паганская). Сем цывілізацый. Найвялікшыя цывілізацыйныя супольнасьці людзтва. Вышэй можа толькі быць само чалавецтва.
    2. Кантынэнтальныя: у рамках хрысьціянскай цывілізацыі гэта цывілізацыі Эўропы, Эўразіі, Паўночнай Амэрыкі, Паўднёвай Амэрыкі, Паўднёвай Афрыкі, Аўстраліі і Акіяніі а таксама Філіпін.
    3. Надрэгіянальныя: у Эўропе — лацінская (заходнехрысьціянская) і усходнехрысьціянская (грэцкая). Апошнюю ня блытаць з вымершай візантыйскай, а першую — зь мёртвай рымскай.
    4. Рэгіянальныя. рамана-лацінская, германа-лацінская, славяна-лацінская, баска-лацінская, балта-лацінская, урала-лацінская, кельта-лацінская, мальта-лацінская, славяна-, рамана-, грэка-усходнехрысьціянская і інш.
    5. Надлякальныя: каталіцкая, пратэстанцкая, праваслаўная і вуніяцкая.
    6. Лякальныя. Рамана-каталіцкая, рамана-праваслаўная, славяна-каталіцкая, славяна-праваслаўная, германа-каталіцкая, германа-пратэстанцкая, фіна-пратэстанцкая, вугра-каталіцкая і мн. іншыя.
    7. Сублякальныя. Напрыклад, рамана-каталіцкая падзяляецца на пірынэйскую, апэнінскую і эаходнеэўрапейскую, славяна-праваслаўная — на усходнеэўрапейскую (большасьць украінцаў і беларусаў) і балканскую (баўгары, сэрбы, македонцы, чарнагорцы). Гэта найменьшыя цывілізацыі паводле іх вертыкальнай структуры. Больш нізкае падразьдзяленьне — культуры. Нацыям адпавядаюць нацыянальныя, уласна этнасам — этнічныя, а рэгіёнам і гістарычным краінам (Галіцыя, Палесьсе, Віленшчына, Сілезія, Банат, Эльзас і Латарынгія ды іншыя) — рэгіянальныя.
    Чым канкрэтна адрозьніваюцца эўразійцы ад эўрапейцаў. Тым, чым Эўропа ад Эўразіі.
    Эўропа — цывілізацыя, што займае заходнюю частку Эўропы як часткі сьвету (Беларусь і Ўкраіна уваходзяць у цывілізацыю Эўропы), узьнікла 1500 год таму, пасьля спыненьня існаваньня Imperum Romanum, інвазіі на яе абшары варвараў, іх раманізацыі і хрысьціянізацыі, а таксама хрысьціянізацыі кельтаў, германцаў, славян, балтаў, фінаў, вуграў што жылі па-за абшарамі Рымскае імпэрыі (5-11 стст), выключэньне хрысьціянізацыя язычніцкай Літвы.
    Эўропа перажыла наступныя стадыі разьвіцьця: далёкі Захад, Эўропа шукае дарогі ў сьвет, Эпоха Вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў, Адраджэньне (рэнесанс), Рэфармацыя, Контррэфармацыя і інш. Для эўрапейца характэрна наступная герархія каштоўнасьцяў: прымат Асобы, монагамная сям’я з звычайна пажыцьцёвым шлюбам з адной асобай, плюралізм напрамкаў хрысьціянства (адсюль — наяўнасьць рэлігійнага дыскусу і экуменізму), сакралізацыя (але не вульгарная!) нацыянальнай культуры і нацыі (нацыя (!) і нацыянальная дзяржава (!) — велізарнейшая каштоўнасьць !!!), сакралізацыя нацыянальнай мовы як часткі нацыянальнай культуры, аддзяленьне царквы/касьцёла ад дзяржава, папацэзарызм або цэзарапапізм, культ гігіены, прыватная уласнасьць (!!!) і наяўнасьць мнагалікіх межаў як вынік вялікай гушчыні насельніцтва, ідэалягічны плюралізм (!!!), наяўнасьць нацыянальнай і грамадзянскай супольнасьцяў і мн. іншыя.
    Эўразія — больш маладое цывілізацыйнае ўтварэньне, што ўзьнікла з у 13 ст. з усходу Русі (пасьля інвазіі алтайскаэтнічнай вандроўнай туранскай цывілізацыі, або як пішуць у гіст. літаратуры — мангола-татарскага нашэсьця), асіміляцыі (славянізацыі) урала-язычніцкай цывілізацыі, трансфармацый славяна-праваслаўнага насельніцтва на туранскі лад арыентальны (усходне-азіяцкі) тып дзяржаўніцкай традыцыі туранцы прынесьлі на усход Русі (з пабудовай дзяржавы не зьнізу ўверх (рускае веча, выбар князя, наём войска і г. д. у эўрапейскай цывілізацыі Русі 9-13 стст) як у цывілізацыі Эўропы, а зьверху ўніз (хан-цар) — абсалютны манарх. У 17-20 стст. Эўразія павялічвала свае абшары за конт некалькіх стагодзьдзяў інвазій на абшары Паўночнай Азіі (Сібіры), Усходняй эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі. У герархіі каштоўнасьцяў эўразійца аснова гэта — абсалютны манарх (государь, цяпер прэзыдэнт), яго уладаньне (государство, г. зн. нават слова дзяржава мае манархічны генэзіс), адзіная царква ад уладара-дзяржавы (дзяржаўная РПЦ), адзіная пануючая ідэалёгія (славянафільства, эўразійства, камунізм, расейскі шавінізі — няма значэньня). Эўразіец як і туранец кожны дзень успамінае што ён жыве ў дзяржаве, а эўрапеец час ад часу у т. л. што ён жыве ў дзяржаве (паводле Ф. Канэчнаму). У Эўразіі галоўнае грамадзкае (грамадзтва — не аналяг эўрапейскай супольнасьці. Асабістае, прафэсійнае і, нават сямейнае — частка грамадзкага. (У СССР стан адносін у сям’і на поўным сур’ёзе мог абмяркоўвацца на працы супрацоўнікамі на сходзе, што неверагодна для цывілізацыі ЭўрУ Эўропе асабістае, сямейнае, прафэсійнае і супольнаснае жыцьцё аддзелены.

  19. У Эўропе нікольі не было адной дзяржавы, а ў Эўразіі існавала толькі адна дамінуючая дзяржава Масковія– Расея– СССР—Расея. У Эўропе сфарміраваліся эўрапейскія нацыі, а ў эўразіі іх нават і не ўзьнікла (няма ж разанскай, пеньзінскай, краснадарскай, або татарскай, якуцкай, тувінскай нацый. Ёсьць правінцыі вобласьці і аўтаномныя рэспублікі з этнасамі-нацыянальнасьцямі, але не з нацыямі. У Эўропе сфарміраваліся нацыянальныя мовы, а эўразіец Якаў Трашчанок нават уцяміць ня можа (тое вынікае з уважлівага прачытаньня яго тэкстаў) навошта беларусам патрэбна была беларуская мова. Лёгікай эўразійца, няма ж пензінскай ці архангельскай асобных літаратурных моў, навошта ж беларуская ці ўкраінская. Ён жа не разумее што адны ўсходнія славяны (продкі ўкраінцаў і беларусаў) пасьля 13-15 стст. засталіся ў цывілізацыі Эўропы, а іншыя ўтварылі — Эўразію. Толькі эўрапейскія дзяржаўніцкія традыцыі зьведалі рэальны падзел уладаў, а ў Эўразіі ён адсутнічае. Тып палітычнага рэжыму, які сфарміраваўся ў Эўропе — дэмакратычны, а ў Эўразіі таталітарны і аўтарытарны. Адсюль у Эўразіі рэальна не функцыянуе мяйсцовае самакіраваньне (дзяржава пабудавана зьверху ўніз), адсутнічае нацыянальная супольнасьць, слаба выражана грамадзянская супольнасьць. У Эўразіі слаба выражана пашана да гонару й годнасьці індывіда. Наша беларускае слова асоба ў расейскай (маскоўскай мове заменана на “ліцо”,
    Калі сацыялягічна паспрабуем вызначыць, зь кім маем справу, з эўрапейцам або эўразійцам, то складзьма невялікую анкету з пытаньнем: “Што такое Беларусь”. Напішам розныя варыянты адказаў: 1. Незалежная эўрапейская дзяржава. 2. Незалежная дзяржава 3. Частка цывілізацыі Эўропы. 4. Тое што й Расея. 5. Частка Расеі. Асоба-эўрапеец выбярэ першае або трэцяе пытаньні, а “ліцо”-эўразійскае 4 і 5. Другое могуць выбраць адны й іншыя.
    Існуюць па два праекты Беларусі, Украіны і Малдовы. Першы — эўрапейскацывілізацыйны, другі эўразійскі. Беларусь з 1994 года ўцягнута ў эўразійскі, Украіна выразна паддзелена на эўрапейскі захад і цэнтр ды эўразійскі ўсход і поўдзень, а Малдова дэ-факта падзелена па р. Днестр.
    Вось што такое цывілізацыя.

  20. Litvarus кажа:

    Шаноўный сп. Куплевіч, вы спецыяліст ў обласці геаграфій цывілізацый, я технарь, які на пенсіі ў апошнія гады зацікавіўся філасофіяў, сацыялогіяў і культуралогіяй. Мне так здаецца, што ў філасоўскім плане вашая навука носіць пазітывістскій характер. Вы лічыце, што ёсць реальнасць, якую трэба як мага дакладней апісаць, а потым дзейнічаць. Гэта устареўшый падыход. Вось што пісаў Дьюі -“наша работа состоит в примирении старого и нового, а наша профессіональная функція – быть честным посредником между поколениями, между традициями. такая примирительная деятельность не может, однако, проводиться в духе космополитизма, который доволен стату-кво защищает его во имя культурного многообразия. Самая отвратительная форма этого космополитизма утверждает, что права человека годятся для евроцентричных культур, другим же лучше подходит тайная полиция, имеющая в распоряжении подобострастных судей, профессоров и журналистов, вкупе с тюремной гвардией палачей”. Я мог бы яшчэ наскрасці больш цітат аб тым што вашая класіфікацыя цівілізацій реакцыённа і не работае ў наш час. Напрыклад, чым вы патлумачыце што азіяты чеченцы, арабы змагаюцца за Свабоду, а еўрапоіды беларусы зьяўляюцца рабамі? Толькі тым што мы папалі ў еўраазійскую цівілізацыю? А чаму мы з яе не толькі не выбіраемся, а наадварот усё больш пагружаемся?.. Вінаваты Лукашенка? А чаму ён такі, чаму народ яго падтрымлівае да сіх пор. Чаму хутчэй паліцыя ў Расеі перайдзе на бок дэмакратаў, чым у нас гэткае зробіць амап і спецназ. Вашая теорія цывілізацый не можа гэтага растлумачыць. Адкажыце вы на старонках гэтага сайта, тут друкуюць не толькі антысемітскіе, антіпольскіе, антызаходніе матэрыялы, зрэдку з’яўляюцца і антырускіе. Ідэалогія гэтага сайта – выкрываць усіх без выключэння. Чакаю вашага артыкула ў незалежных СМІ.

  21. Паважаны сп. Літварус!
    Я не эўрацэнтрыста. Я навуковец. Беларускі цывізацыёляг і географ цывілізацый. Патрэтна мне будзе напісаць добры падручнік па цывізацыялёгіі і геаграфіі цывілізацый і паставіць на сайт сп. Алеся Астроўскага. Свабода ў разуменьні прадстаўнікоў каўказа-мусульманскага адгалінаваньня іслямскае цывілізацыі і свабода ў разуменьні славяна-каталіцкага і славяна-праваслаўнага адгалінаваньняў хрысьціянскае цывілізацыі Эўропы — гэта розныя рэчы. У т. л. свабода на многажонства, свабода каб твая жонка насіла чадру, іслямская а не эўразійская дэмакратыя (народаўладзьдзе). У іслямскае цывілізацыі галоўныя каштоўнасьці — сямейныя. Іслямская цывілізацыя ня ведае ў паточнай сьвядомасьці індывідуальнага посьпеху, індывідуальнае, прафэсійнае і грамадзкае жыцьцё тут частка сямейнага жыцьця, таму ніводная традыцыйна іслямская дзяржава не зьяўляецца разьвітай. Багатыя дзяржавы басэйну Пэрсідзкага заліву не зьяўляюцца разьвітымі, таму што крытэрыі разьвітасьці ў 21 стю іншыя чым у індустрыяльным ды аграрным, а таксама сэрвісным 20-ым. Чачэнцы — не азіяты, а каўказа-мусульманы, або наха-суніты. У сутыкненьні з эўразійскай хрысьціянскай цывілізацыяй, будучы падпарадкаваны ёю ў выніку інвазіі яны змагаліся, змагаюцца і будуць змагацца за сваю цывілізацыйную ідэнтыфікацыю або да поўнай перамогі разам з інгушамі, этнасамі Дагестану і іншымі мусульманамі Паўночнага Каўказу, або да апошняга сапраўднага мусульманіна Паўночнага Каўказу. І Паўн. каўказ незалежны будзе пабудаваны на аснове мусульманскіх цывілізацыйных узораў. Маем супрацьстаяньне двух плянэтарных цывілізацый. Размаўляў у Польшчы з чачэнцамі. Беларусы і расейцы — рэпрэзэнтанты цывілізацый другога парадку, таму тут цывілізацыйнае супроцьстаяньне пакуль маўклівае, зь фігаю ў рукох. Але, не дай Бог, яно можа быць гарачым, мы павінны сьвядомым эўразійцам грамадзянам Беларусі растлумачыць, што мы ваявалі зь імі ў мінулым, таму хай інтэгруюцца ў Беларусь і не навязываюць нам сваіх эўразійскіх цывілізацыйных узораў, якія не характэрны для нас. Вось і ўсё!
    Я навуковец. Мая навука аб цывілізацыях спроба растлумачыць зьявы і іх сыстэматызаваць.
    Географы апісываюць рэчаіснасьць і толькі потым яе сыстэматызуюць паводле а’ектыўных чыньніках. На Захадзе ёсьць шмат апісаньняў (выбітных!). І толькі нямногія пасьля гадоў працы ў бібліятэках (як я) спрабуюць сыстэматызаваць рэчаіснасьць. Каб не насьмяшыць людзей гэта каштуе сотак прачытаных кніг і гадоў (!) працы па сыстэматызацыі. Вам публіцыстам лягчэй. Наступным разам напішыце навукова абгрунтаваную крытыку маёй цывілізацыялёгіі і геаграфіі цывілізацый. Я ня часта пішу, але пішу канкрэтныя рэчы.
    З павагай, Вітаўт Куплевіч!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы