nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Два гатункі “рускіх нацыяналістаў” (гатунак другі – сапраўдныя; частка 2д)

24 жніўня, 2012 | 16 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі

Пра Уладзіміра Квачкова (гл. фота) – вайскоўца і адначасна праваслаўнага хрысьціяніна, “рускага нацыяналіста” – мы ўжо ўзгадвалі на сайце ня раз (гл., напрыклад, цікавыя матэрыялы тут: https://nashaziamlia.org/2010/03/11/3142/#more-3142  – і тут: nashaziamlia.org/2010/10/29/3633/). Найбольш жа ён “засьвяціўся” пад канец 2010 года ў сувязі з падрыхтоўкай і правядзеньнем у Маскве мітынгу дэсантнікаў (гл. серыю матэрыялаў пад агульнай назвай “Абвастрэньне вайны паміж вайсковым і алігархічным кланамі расейскай імперыякратыі”; пачынаць тут: https://nashaziamlia.org/2010/10/31/3640/ – заканчваць тут: https://nashaziamlia.org/2010/11/07/3686/). Cамы час прыгледзецца да гэтага неардынарнага чалавека паўважлівей. Пачнем зь біяграфіі.

 

Паводле Вікіпедыі, Квачкоў Уладзімір Васільевіч (http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%B2%D0%B0%D1%87%D0%BA%D0%BE%D0%B2,_%D0%92%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B8%D0%BC%D0%B8%D1%80_%D0%92%D0%B0%D1%81%D0%B8%D0%BB%D1%8C%D0%B5%D0%B2%D0%B8%D1%87) нарадзіўся ў жніўні 1948 г. у паселішчы Краскіна Хасанскага раёну Прыморскага краю (дзіцячыя гады правёў ва Ўсурыйску). Зьяўляецца расейскім вайсковым і грамадскім дзеячам. Палкоўнік ГРУ Генштабу Ўзброеных сіл Расеі ў адстаўцы. Стаў шырока вядомым у 2005 годзе, калі быў арыштаваны па абвінавачаньні ў замаху на галаву РАТ “АЭС Расеі” Анатоля Чубайса. Пасьля трохгадовага заключэньня ў чэрвені 2008 года апраўданы судом прысяжных. 22 сьнежня 2010 года Вярхоўны суд Расеі пакінуў у сіле гэты апраўдальны прысуд. Аднак на наступны дзень Квачкоў быў зноў арыштаваны па абвінавачаньні ў “падрыхтоўцы мяцяжу і тэрарызьме”. У даны час утрымліваецца ў СІЗА “Ляфортава”. Сам Квачкоў перасьлед з боку ўладаў называе рэпрэсіямі.

Вайсковая кар’ера.  

У 1959 годзе паступіў у Далёкаўсходняе сувораўскае вучылішча, пасьля заканчэньня якога паступіў у Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча. З 1969 года служыў у Пскове ў брыгадзе сьпецыяльнага прызначэньня, з 1981 года – у выведуправе Ленінградскай вайсковай акругі. Праходзіў службу ў Групе савецкіх войскаў у Нямеччыне (ГСВН) і Забайкальскай вайсковай акрузе. Удзельнічаў у ваенных канфліктах у Аўганістане (1983), Азербайджане (1990), Таджыкістане (1992). У 1986-89 гадах займаў пасаду начальніка штабу брыгады ў ГСВН, з 1989 года – камандаваў 15-й асобнай брыгадай сьпецыяльнага прызначэньня Галоўнага выведупраўленьня Міністэрства абароны СССР у Туркестанскай вайсковай акрузе. У сакавіку 1992 года забясьпечыў сьпецаперацыю па вывазе з Казахстана ў Расею тактычнай ядзернай зброі.

З 1994 года служыў у Галоўнай выведуправе Расеі. З 1999 года – навуковы супрацоўнік Цэнтра ваенна-стратэгічных дасьледаваньняў Генеральнага штабу. Удзельнічаў у рабочай групе міністэрстваў абароны Беларусі й Расеі па ўніфікацыі заканадаўства ў галіне абароны.

“Замах на Чубайса”.

З сакавіка 2005 года знаходзіўся ў сьледчым ізалятары «Матроская цішыня» ў сувязі з абвінавачаньнем ў замаху на Чубайса.

Калегія прысяжных засядальнікаў Маскоўскага абласнога суда 5 чэрвеня 2008 г. вынесла апраўдальны вердыкт. Прысяжныя палічылі, што віна падсудных не даказаная. Усе падсудныя – Уладзімір Квачкоў і вайскоўцы ПДВ у адстаўцы Аляксандр Найдзёнаў і Роберт Яшын – былі апраўданыя.

6 чэрвеня 2008 года Квачкоў даў інтэрвю радыё «Эхо Москвы», у якім назваў Чубайса «нацыянальным здраднікам». Ён таксама заявіў, што Расея «акупаваная габрэйскай мафіяй, якая [у сваю чаргу] зьяўляецца матрыцай для астатніх злачынных груповак». Грамадская палата Расеі накіравала запыт генеральнаму пракурору з просьбай праверыць выказваньні Квачкова, угледзеўшы ў іх прыкметы экстрэмізму.

26 жніўня 2008 Вярхоўны Суд РФ адмяніў апраўдальны прысуд па справе аб замаху на Чубайса. Такім чынам, суд задаволіў хадайніцтва Генеральнай пракуратуры РФ і накіраваў справу на новы разгляд. 13 кастрычніка 2008 года ў Маскоўскім абласным судзе адбыліся чарговыя слуханьні па справе Квачкова, Яшына, Найдзёнава і па справе Івана Міронава (пад час слуханьняў было прынята рашэньне аб’яднаць гэтыя справы ў адну). 21 жніўня 2010 года калегіяй прысяжных Масаблсуду Квачкоў прызнаны невінаватым у арганізацыі замаху ў сакавіку 2005 года на А.Чубайса. Вярхоўны суд Расеі 22 сьнежня 2010 г. пакінуў бязь зьменаў гэты апраўдальны прысуд. Такім чынам, [апраўдальны] прысуд Маскоўскага абласнога суда ўступіў у законную сілу.

Палітычная дзейнасьць (гл. фота: Квачкоў разам з Бабурыным і Алкснісам на шэсьці “рускіх нацыяналістаў” – “Рускі марш” – пад імперскімі сьцягамі)

Як грамадскі дзеяч Уладзімір Квачкоў адносіць сябе да нацыяналістаў: «Так, я рускі, хрысьціянскі нацыяналіст. Я прыхільнік рускай праваслаўнай дзяржавы» – аднойчы заявіў ён.

У 2005 годзе балатаваўся ў дэпутаты Дзяржаўнай Думы Расеі па 199-й «Прэабражэнскай» выбарчай акрузе Масквы, але прайграў выбары афіцэру запасу групы «Вымпел» Сяргею Шаўрыну, заняўшы другое месца.

Спрабаваў вылучыць сваю кандыдатуру на выбарах 11 кастрычніка 2009 года ў Масгардуму па выбарчай акрузе 6 ВАО горада Масквы, але атрымаў адмову ў рэгістрацыі.

У перыяд 2005-10 гг. Квачкоў неаднаразова выступаў з палітычнымі заявамі – у СМІ, на мітынгах і пікетах, у коле адзінадумцаў. Разам зь Ю.Екішавым і М.Калашнікавым стварыў грамадскі рух «ПараБелум».

Арышт па абвінавачаньні ў мяцежы ды тэрарызьме

На наступны дзень пасьля апраўдальнага прысуду па справе аб замаху на Чубайса, 23 сьнежня 2010 года, Квачкоў быў дастаўлены супрацоўнікамі ФСБ са сваёй кватэры ў Ляфортаўскі суд горада Масквы па абвінавачаньні ў арганізацыі бунту і тэрарызьме. Ляфортаўскі раённы суд арыштаваў палкоўніка.

Сам Квачкоў назваў справу сфальшаванай і заявіў, што сьледства абвінавачвае яго ў падрыхтоўцы перавароту з дапамогай людзей, узброеных арбалетамі. Квачкоў дадаткова сказаў: «Я ўпэўнены, што гэта справа рук Чубайса». Адвакаты палкоўніка аспрэчваюць законнасьць арышту і заяўляюць аб працэсуальных парушэньнях.

Па версіі ж ФСБ, Квачкоў з паплечнікамі планаваў захапіць зброю ў некалькіх вайсковых частках, пасьля чаго зьдзейсьніць паход на Маскву, мэтай якога быў захоп улады.

Са слоў самога Квачкова, яго абвінавачаньне грунтуецца на паказаньнях лідэра тальяцінскага аддзяленьня «Народнага апалчэньня імя Мініна і Пажарскага» Пятра Галкіна, які быў затрыманы ФСБ летам 2010 г., але затым вызвалены з-пад варты і нібыта пагадзіўся супрацоўнічаць са сьледствам. Галкін распавёў, што па заданьні Уладзіміра Квачкова ў Тальяці, Самары, Уладзіміры ды іншых гарадах з патрыятычна настроеных маладых людзей і афіцэраў, трапіўшых пад скарачэньне, ствараліся баявыя групы апалчэнцаў, якія па сігнале з штабу «Народнага апалчэньня» на чале з Квачковым, павінны былі захапіць і раззброіць разьмешчаныя ў гэтых рэгіёнах вайсковыя часткі, а затым пайсьці ўзброеным паходам на Маскву, «далучаючы да сябе ўсё новыя і новыя атрады паўстанцаў». Прычым, як паведаміў Пётр Галкін, вайскоўцаў меркавалася раззброіць мірным шляхам, агітуючы іх перайсьці на свой бок. Для гэтага, па даных ФСБ, вясной-летам 2010 года Уладзімір Квачкоў, які знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе (тады ён быў падсудным па справе аб замаху на Чубайса), наведаў Кастраму, Яраслаўль, Ніжні Ноўгарад, Самару, Тулу і Разань, дзе, сустракаючыся з вайскоўцамі, вёў сярод іх антыўрадавую прапаганду. Пачаць жа мяцеж, па версіі сьледства, прыхільнікі Квачкова планавалі з горада Ўладзіміра, дзе дзейнічала група Галкіна.

Квачкоў жа сцьвярджаў, што Галкін з паплечнікамі проста зьездзілі ў лес папрактыкавацца ў стральбе з арбалета, які быў набыты імі на цалкам законных падставах, але іх затрымалі. Потым, па словах Квачкова, Галкін наведаў зьезд «Народнага апалчэньня» ў Сызрані, на якім таемна зрабіў аўдыёзапісы, якія і атрымала ФСБ.

У канцы ліпеня 2011 г. ФСБ паведаміла, што ў Екацярынбурзе затрыманыя сябры мясцовай ячэйкі «Народнага апалчэньня імя Мініна і Пажарскага», лідарам якога лічыцца Квачкоў. Затрыманым прад’явілі абвінавачаньні ў арганізацыі тэрарыстычнай групы і падрыхтоўцы бунту. Як сьцьвярджаюць сьледчыя, раніцай 2 жніўня 2011 г. (у дзень ПДВ) некалькі ўзброеных баявых атрадаў з касьцяком з былых сьпецназаўцаў павінны былі прарвацца ў будынкі екацярынбургскага ГУУС, ФСБ, МНС і зьнішчыць іх кіраўнікоў. Гэтым жа атрадам даручаўся захоп складоў са зброяй. Групы дыверсантаў павінны былі падарваць электрападстанцыі Екацярынбурга, каб абясточыць горад і справакаваць паніку сярод насельніцтва. Далей мяцежнікі нібыта планавалі мабілізаваць і ўзброіць ўсё мужчынскае насельніцтва Екацярынбурга і такімі сіламі трымаць абарону да атрыманьня дапамогі з суседніх рэгіёнаў.

Лідарам баявой ячэйкі называўся прадпрымальнік Аляксандр Ермакоў, які, па сьцьвярджэньні сьледства, ня толькі распрацоўваў план бунту пад кодавай назвай «Рассьвет», але і прыцягваў прыхільнікаў сярод адстаўных вайскоўцаў і сілавікоў, незадаволеных “рэформамі” ў краіне. Яшчэ чацьвёра – 64-гадовы палкоўнік-«афганец» Леанід Хабараў, былы оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Ўладзіслаў Ладзейшчыкаў, прадпрымальнік Сяргей Катнікаў, доктар навук, вынаходнік Віктар Кралін – былі 19 ліпеня затрыманыя ў офісе Ермакова. Усе яны былі страйкбалістамі.

(канец цытаваньня біяграфічных зьвестак)

Істотным дапаўненьнем да біяграфічных зьвестак пра палкоўніка Квачкова можа быць вось гэтае інтэрвю – http://www.youtube.com/watch?NR=1&feature=endscreen&v=eNKRme3udBc – у якім нехта пытаецца ў Квачкова, ці ня лічыць ён дзіўным супадзеньнем, што як толькі вайскоўцы пачынаюць займацца стварэньнем у Расеі сілаў сьпецыяльнага прызначэньня, зь імі адразу адбываюцца нейкія беды. Напрыклад, Павал Папоўскіх апынуўся ў турме з-за таго, што адзін малады чалавек (гаворка, відаць, пра Зьміцера Холадава) недзе падарваўся на міне-лавушцы.

Адказ Квачкова: вы самі амаль адказалі на ўласнае пытаньне. У людзей пры самым павярхоўным аналізе сітуацыі – маёй і той 1997 года – узьнікае нейкае дэжавю. Нешта такое ўжо было.

Упершыню мы з Паўлам Папоўскіх пры падтрымцы Георгія Шпака – камандуючага ПДВ – й іншых асоб, нават у крамлёўскай адміністрацыі, пачалі працу па адпрацоўцы ідэі стварэньні ў Расеі войскаў сьпецыяльнага прызначэньня і ўвядзеньня ў расейскую тэорыю ваеннага мастацтва паняцьця “сьпецыяльныя аперацыі”. У 1997 годзе была праведзена вельмі моцная канферэнцыя (дзе я быў асноўным дакладчыкам) з удзелам усіх начальнікаў акадэмій, начальнікаў многіх цэнтральных і галоўных упраўленьняў ды іншых асоб, якія мелі дачыненьне да сьпецыяльных аперацый (тады старшынём Савету абароны быў Юры Батурын). Дык вось, Батурына за тое, што ён падтрымаў гэтую ідэю, паслалі… “у космас”.  Паўла Папоўскіх пасадзілі ў турму на 2 гады. А мяне звольнілі з арміі, нягледзячы на тое, што было рашэньне міністра абароны аб падаўжэньні мне тэрміну службы.

Так была ліквідавана ідэя і першая спроба стварэньня ў Расеі войскаў сьпецыяльнага прызначэньня. Я пасьля звальненьня прыйшоў да Юрыя Балуеўскага ў Генштаб (ён негалосна падтрымліваў гэту ідэю) і я пачаў працу ў Цэнтры ваенна-стратэгічных дасьледваньняў. І калі да сакавіка 2005 года праца па гэтай тэматыцы была завершана і на выхадзе была сакрэтная доктарская дысертацыя, мяне арыштоўваюць і на тры гады саджаюць у вязьніцу.

Ці выпадкова тое, што як толькі ў расейскім Генштабе становіцца гатовай да рэалізацыі ідэя войскаў сьпецыяльнага прызначэньня й ідэя сьпецаперацый, людзей, якія гэтым займаюцца, нейтралізуюць? Я думаю, што гэта невыпадкова.

(канец адказу на пытаньне)

Думаем, усім бачна, што спадар Квачкоў належыць да той невялікай групы людзей, пра якіх яшчэ Ўладзімер Высоцкі сьпяваў: “Настоящих буйных мало, вот и нету вожаков”. Але нас, як сайт ідэалагічны, цікавяць не “баявыя вычыны” палкоўніка Квачкова, а іх матывацыя. Што ён лічыць у жыцьці настолькі нетакім, каб, рызыкуючы сабой, змагацца за нешта іншае? Які яго грамадска-палітычны сьветагляд?

Давайце пачнем зь фільма “Праўда пра Пуціна, Мядзьведзева, Чубайса, Ельцына” (http://www.youtube.com/watch?v=o7OpoXByucs&feature=related), які, дзякуючы сеціву, можа праглядзець амаль кожны. Гэтае ж відэа ёсьць і ў іншай версіі, дзе яно складаецца з 5 частак. Квачкоў там паказаны ў 2-й і 3-й частках (http://www.youtube.com/watch?v=9DVWVhwUhMs&feature=related ; http://www.youtube.com/watch?v=cgXQh0jQ7sQ&feature=relmfu). Паколькі цяпер гаворка менавіта пра гэтага палкоўніка, давайце праглядзім-праслухаем менавіта гэтыя часткі, а таксама прадублюем пачутае пісьмова.   

Так, у частцы 2 узгаданага фільма, паказваючы на карціну “Чубайс на электрычным крэсьле” (гл. кадр зь фільма), Квакоў кажа: бяз гэтага пакараньня сьмерцю ў Расеі будучыні ня будзе; і, каб у нас была будучыня, мы павінны дажыць і ўрэчаісьніць гэтую карціну.

Затым ён задае пытаньні: чаму Чубайс стаў той адыёзнай фігурай, зь якой асацыюецца ўсё зло апошніх 15-20 гадоў “рэформ”? Што зрабіў гэты чалавек? Ці ня ёсьць яго фігура наўмысна карыкатурнай? Маўляў, ва ўсім вінаваты Чубайс. [Можа, гэта такая задача] перавесьці ў карыкатуру яго сапраўдную ролю, каб схаваць яе?

– Давайце ўспомнім, што зрабіў Чубайс у Расеі, – запрапанаваў Квачкоў,- і працягнуў:

– Перада мной 66 + 600 пытаньняў Чубайсу, якія я задаваў яму падчас судовага паседжаньня. Я зачытаю некаторыя зь іх.

Першае: ці зьяўляецца грунтам для нацыянальна-вызвольнай барацьбы выкарыстаньне вамі, грамадзянін Чубайс, асаблівых паўнамоцтваў Ельцына?  

(гаворка пра той час, калі Ельцын меў права выдаваць указы, фармальна супярэчныя з Канстытуцыяй і якія можна было правесьці міма Вярхоўнага Савету. Пры гэтым Квачкоў дадаткова патлумачыў, што, напрыклад, быў патаемна распрацаваны і падпісаны Ельцыным указ, калі замест імянных прыватызацыйных чэкаў і ўкладаў у банках былі ўведзены абязьлічаныя ваўчары; Чубайс употай перадаў гэты ўказ члену габрэйскай злачыннай асацыяцыі Красаўчэнку, які быў тады кіраўніком камітэту Вярхоўнага Савету Расеі па эканамічнай рэформе, а той таемна пратрымаў у сваім сейфе гэты ўказ, пасьля чаго даны ўказ… уступіў у сілу. Такім чынам, у аснове праведзенай прыватызацыі ў Расеі ляжыць ашуканства членаў габрэйскай злачыннай арганізацыі – габрэйскай мафіі. Габрэйскія жулікі зьдзейсьнілі тое, што ніколі ня стане асновай расейскага дзелавога прадпрымальніцтва).

Наступнае пытаньне Чубайсу: колькі мільёнаў ваўчараў было выпушчана, колькі мільёнаў людзей атрымалі ўласнасьць, роўную кошту двух аўтамабіляў “Волга” ў коштах таго часу, і колькі мільёнаў падманутых людзей маюць прычыны для помсты [на справе, для адплаты. – Рэд.]? Аднак гэтае пытаньне таксама было зьнята суддзёй, таму што Чубайсу не было што адказаць.   

Наступнае пытаньне: ці ёсьць падстава для нацыянальна-вызвольнай барацьбы ў прадстаўнікоў Падліковай палаты, якія рабілі рэвізію ў Дзяржкаммаёсьці, ацанілі дзейнасьць Чубайса як злачынства супраць нацыі й дзяржавы і якія заявілі, што Дзяржкаммаёсьць пастаўлена Чубайсам на службу канкурэнтам і ворагам Расеі, што ім мэтанакіравана зьнішчаецца абаронны комплекс краіны, а найбуйныя прапрыемствы, КБ, Навукова-дасьледчыя інстытуты наўмысна падводзяцца пад банкруцтвы і прадаюцца за бясцэнак.  

(Квачкоў падкрэсьліў, што пералічанае – ня домыслы прэсы ці апазіцыі, а выснова, зробленая Падліковай палатай Расеі).

Наступнае пытаньне: ці ёсьць прычыны для помсты ці падстава для нацыянальна-вызвольнай барацьбы ў супрацоўнікаў ФСБ, якія даведаліся з адкрытага даклада Пітэра Рэдвэя, прафесара інстытута імя Дж. Вашынгтона, што толькі ў 1992 годзе па запрашэньні ведамства Чубайса ў Расею прыбылі больш за 200 замежных кансультантаў, сярод якіх было шмат кадравых супрацоўнікаў ЦРУ і выведкі, “паслугі” якіх адкрыта і афіцыйна аплачваў Расейскі цэнтар прыватазацыі на чале з габрэйскім злачынцам М. Бойка (Шанберг). Пры гэтым вядома, што менавіта замежныя кансультанты сталі ідэолагамі паскоранай прыватызацыі – прадаваць як мага больш і як мага хутчэй дзяржаўную ўласнасьць, і ў першую чаргу лепшыя прапрыемствы.

(Квачкоў зьвярнуў увагу, што [перад пачаткам прыватызацыі] быў лозунг, што “прыватызацыя падыме стратныя прадпрыемствы”. На справе прадаваліся ня стратныя, а лепшыя, найбольш рэнтабельныя і даходныя заводы і фабрыкі Расеі.

Акрамя таго, супрацоўнікі ФСБ устанавілі, што загадам №141 па Дзяржкаммаёмасьці Чубайс прызначыў Джонатана Хэя, грамадзяніна ЗША і кадравага супрацоўніка ЦРУ, начальнікам аддзела замежнай тэхнічнай дапамогі й эксьпертызы і сваім намесьнікам у эксьпертнай камісіі, якая ў сваю чаргу складалася з замежнікаў. На гэтую камісію ўскладалася задача разглядаць усе праекты ўказаў прэзідэнта, пастановаў ураду, распараджэньняў старшыні й намесьніка ДКМ (рус. ГКИ), якія датычылі праватызацыі ў Расеі.

У дакладной запісцы 26 жніўня 1996 года супрацоўнікамі ФСБ указвалася, што прыватызацыя прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу прывяла да масавай уцечкі навейшых тэхналогій, унікальных навукова-тэхнічных дасягненьняў на Захад практычна задарма. Захад набыў у Расеі настолькі вялікі аб’ём новых тэхналогій, што НАТА заснавала для іх апрацоўкі адмысловую праграму.  

Дэпутатам Лісічкіным ды іншымі быў зроблены даклад, што з эканамічнага пункту гледжаньня разьдзяржаўленьне ўласнасьці раўназначна беспрэцэдэнтнай дыверсіі – страты толькі за 1996 год у 2,5 раза перавысілі страты ў Вялікай айчыннай вайне).

Зноў пытаньне (але цяпер гледачу): і пасьля гэтага нас будзе зьдзіўляць фраза, што габрэйскі фашызм ня лепш за нямецкі? Вось дзе габрэйскі нацызм выявіў сябе.

Прыкладам такой габрэйскай злачыннай прыватызацыі зьяўляецца перадача ў бутафорскую прыватную ўласнасьць члену габрэйскай злачыннай асацыяцыі Дзерыпаску Краснаярскага, Брацкага, Новакузьнецкага, Саянскага алюмініевых заводаў, Ачынскага і Мікалаеўскага гліназёмных камбінатаў, у якіх доля ўласнасьці замежных кампаній складае ад 55 да 65% акцый. І гэта толькі адзін прыклад таго, што зрабіў габрэйскі злачынца Чубайс. Ён раздае сваім хаўрусьнікам найбуйныя багацьці Расеі. Цяпер пойдзе [туды ж] навука, адукацыя (разам са сваім хаўрусьнікам Фурсенкам).

А як гэта здарылася?

[аказваецца] Многія ўжо ня ведаюць пра найбуйную афёру Чубайса – залогавыя аўкцыёны. У чым была іх сутнасьць?

Гэта была злачынная змова ўраду Расейскай федэрацыі з кансорцыюмам камерцыйных банкаў у складзе Інкамбанка, Анэксімбанка, Банка Імперыял, Сталічнага банка зьбераганьняў, Акцыянернага камерцыйнага банка, Міжнародных фінанасавых кампаній. А зроблена было наступнае. Першапачаткова Міністэрства фінансаў РФ пералічыла на рахункі гэтых банкаў г.зв. свабодныя валютныя сродкі Федэральнага бюджэту ў памеры 600 мільёнаў даляраў.  Затым гэтыя банкі выдалі ўраду РФ г.зв. “камерцыйны крэдыт” на суму 650 мільёнаў даляраў пад заклад 11 найбуйных прадпрыемстваў – Юкас, Сібнафта, Лукойл, Нарыльскнікель ды іншыя. Інакш кажучы, урад расейскай федэрацыі свабодна разьмяшчае “лішнія грошы” ў гэтых 7 банках, затым гэтыя ж банкі дадаюць невялікую суму грошай і даюць цяпер ужо ўраду Расеі крэдыт у суме 650 млн. даляраў тых жа бюджэтных грошай – але ўжо ў крэдыт і пад заклад  кампаній. Наступнае дзеяньне ўраду – гэта т.зв. адмова ўраду вярнуць крэдыт  банкам. Гэта і выклікала за сабой пераход ва ўласнасьць банкаў… акцый дзяржаўных стратэгічных кампаній, якія былі ў закладзе.

Што гэта? – пытаецца Квачкоў і далей сам жа адказвае: Вось так жыды – інакш габрэйскія злачынцы – атрымалі ва ўласнасьць нашыя найбуйныя радовішчы і права на іх эксплуатацыю. Вось чаму Чубайс зьяўляецца дзяржаўным здраднікам і злачынцам.    

Я запытаўся ў Чубайса ў судзе: якім чынам праводзімая вамі прыватызацыя, грамадзянін Чубайс, зьвязаная зь фінансавым заняволеньнем нацыянальных дзяржаваў сусьветнай закулісай і фармаваньнем ёю сусьветнай супольнасьці з новым сусьветным парадкаммасонскай сістэмай панаваньня? Ці зьяўляецца ваша сяброўства, грамадзянін Чубайс, у Більдэльбергскім клубе – адной са структур ценевага сусьветнага ўраду – а таксама ваша масонская дзейнасьць на тэрыторыі Расеі падставай для помсты альбо грунтам для акцый нацыянальна-вызвольнага змаганьня?     

Нагадаю, што 277-ы артыкул Крымінальнага кодэксу РФ прадугледжвае крымінальную адказнасьць за антыдзяржаўную дзейнасьць альбо з-за помсты за такую дзейнасьць.

А як ролю Чубайса ацэньваюць яго заакіянскія масонскія гаспадары. Вось што сказаў Рычард Монінгтар: “калі б не Чубайс, мы б не змаглі выйграць бітву за прыватызацыю”.   

Паўтарыў:

– Калі б не Чубайс, амерыканская сусьветная закуліса, габрэйскія злачынцы не змаглі б выіграць бітву за прыватызацыю ў Расеі.

Калі мы кажам пра злачынствы, мы можам узяць эпітэты з крымінальнага сьвету. Атрымліваецца, што Чубайс і Кудрын – гэта наглядчыкі (рус. смотрящие) з боку сусьветнай закулісы за Расеяй, а Пуцін і Мядзьведзеў – гэта менэджэры альбо менагеры, нанятыя сусьветнай закулісай.

Наступная афёра Чубайса – гэта сітуацыя з дзяржкамаблігацыямі.  

1 ліпеня 1996 года была прынята Канцэпцыя разьвіцьця рынку каштоўных папер Расейскай федэрацыі, на грунце якой і быў створаны рынак ДКА (дзяржаўных кароткатэрміновых аблігацый), якія і прывялі Расею да фінансавай катастрофы.

Як ацаніў гэтую афёру былы генеральны пракурор Расеі Юры Скуратаў?

Ён сьцьвярджаў: узбагаціліся тыя чыноўнікі, якія абавязаны берагчы казну ад навалы, падобнай ДКА. Разам мы выявілі 780 буйных дзяржаўных чыноўнікаў, якія ня мелі права гуляць ні ў якія камерцыйныя гульні. [між тым] чыноўнікі разам з Чубайсам заўзята гулялі на біржы ў ДКА, ка́зачна ўзбагачаліся, паколькі самі для сябе ўсталёўвалі правілы гульні, якія былі невядомыя для іншых. І [праз гэта] рабілі бяспроігрышныя стаўкі.

Я запытаў у Чубайса: прадзяржаўнай ці антыдзяржаўнай дзейнасьцю зьяўляецца павелічэньне ўнутранага дзяржаўнага доўгу з 16 мільярдаў да 756 мільярдаў [рублёў] у выніку [разбудовы] фінансавай піраміды ДКА?

З-за гульні з ДКА унутраны доўг Расеі павялічыўся ў 47 разоў!  І пры гэтым [Чубайс] завецца эфектыўным менэджэрам, які прыйшоў у нашу фінансавую сістэму?! (дарэчы, у гэты час Чубайс быў міністрам фінансаў і першым намесьнікам старшыні ўраду РФ, быў аўтарам усіх гэтых дакументаў).

У выніку сьпекулятыўнай дзейнасьці Чубайса 14 жніўня 1998 года курс валют адразу падскочыў на 400-500 пунктаў!..

Частка 3 узгаданага вышэй фільму.

[У выніку] попыт на валюту перавысіў прапанову ў 17 разоў, а даходнасьць ДКА дасягнула для [падкрэсьлім] паінфармаваных нямысьлімага навару – 326%! Нагрэліся на ДКА тыя, хто ведаў, што зь імі будзе.

Калі ў рамках крымінальнай справы № 18/221050-98 высьветлілася, што ніводны орган дзяржаўнай улады пытаньня пра дэфолт не прымаў. І рашэньне аб аб’яўленьні Расеі фінансавым банкрутам было прынятае нефармальнай групай зь 5 чалавек. Імёны гэтых габрэйскіх злачынцаў: Чубайс, Кірыенка, Дубінін, Задорнаў, Гайдар. Гэта тыя 5 чалавек, якія арганізавалі й правялі дэфолт, які разарыў расейскі дробны і сярэдні бізнэс, практычна зьнішчыў усё тое, што было зроблена за папярэднія 10 гадоў.

Якія ж вынікі прыватызацыі і фінансава-эканамічнай дзейнасьці грамадзяніна Чубайса?

Па даных Дзяржкамстата (і гэта яшчэ ня самых дакладных), прамысловая вытворчасьць у Расеі ў 2001 годзе ўпала: па вугалю да ўзроўню 1957 г., па вагонах – да 1910 г., па вытворчасьці станкоў – да 1931 году, грузавых аўтамашын – да 1937 году, трактары – 1931 г., камбайны – 1933 г., тэлевізары – 1958 г., піламатэрыялы – 1930, цэгла – 1953, тканіна ўсіх відаў – 1910. У сельскай гаспадарцы: вытворчасьць малака ўпала да ўзроўню 1958 года, масла – 1956, пагалоўя буйной рагатай жывёлы – 1885 г., сьвіней – 1936, авец і коз – 1750 (!).

Так у нас папрацаваў эфектыўны менэджар? Гэта папрацавалі эфектыўныя акупанты, разбураючыя Расею!

За перыяд з 1992 па 2001 г. у Расеі памерла больш за 30 мільёнаў чалавек, зь іх больш за 25 мільёнаў рускіх. Ідзе генацыд рускага народу. А ліквідацыя рускага крыжа – перавышэньня сьмяротнасьці над нараджальнасьцю – гэта казкі!

Чубайс перашкаджаў, будучы галавой адміністрацыі Ельцына, рассьледаваньню фінансавых злоўжываньняў В.В.Пуціна, калі той быў першым намесьнікам мэра Пецярбурга Сабчака.

Чаму Чубайс непатапляльны?

Ня толькі Пуцін ня здольны зьняць Чубайса з пасады. Я думаю, што ў Расеі ўвогуле няма чалавека, здольнага зьняць Чубайса зь любой пасады. Хто ў акупаванай краіне здыме з пасады наглядчыка за краінай? Чубайс зьяўляецца нашым начальнікам!

Я задаваў таксама пытаньне Чубайсу: што вам вядома пра адмову Пуціна перагледзець вынікі злачыннай прыватызацыі? Ці ёсьць у народа Расеі падставы разгарнуць нацыянальна-вызвольную барацьбу ва ўмовах бязьдзейнасьці дзяржаўнай улады?

Ня ўсе пытаньні мне атрымалася задаць Чубайсу, але й іх хапіла, каб прысяжныя зрабілі адпаведныя высновы…

Для большасьці рускага народу Чубайс таксама зьяўляецца дзяржаўным здраднікам і злачынцам, а не дзяржаўным дзеячам.

[А далей пайшло – паехала… – Рэд.]

Рускі народ зьяўляецца трыадзіным народам, які складаецца зь вялікаросаў, маларосаў і беларусаў. А руская нацыя ўключае ў сябе яшчэ 120 рускіх чувашоў, рускіх татар, рускіх якутаў, рускіх буратаў, рускіх дагестанцаў, рускіх калмыкаў і г.д. – усе карэнныя народы Расеі [карацей, калі этнічная тэрыторыя твайго народу ў выніку захопу рускімі апынулася ў Расеі, па меркаваньні расейскіх імперыялістаў, ты – рускі; ня ўсе ведаюць, што такі ж абсурд – гэта прапагандысцкая формула і кітайскага імперыялізму… – Рэд.]. Але габрэі й кітайцы ня маюць дачыненьня да карэнных народаў Расеі.

Мы цяпер знаходзімся пад габрэйскай акупацыяй. Габрэйская асацыяцыя зьяўляецца матрыцай для акупацыі Расеі, стварэньня іншых злачынных груповак.

Некаторыя маладыя людзі кажуць: мы ня б’ем таджыкаў-дворнікаў, таму што ня гэтыя людзі зьяўляюцца цяпер нашымі супернікамі. Гэтыя маладыя людзі правы. Цяпер габрэйская мафія наўмысна падсоўвае нам у якасьці ворагаў людзей зь Сярэдняй Азіі, з Каўказа. На справе гэта толькі найміты, а ў доме ў нас гаспадарыць габрэйская мафія…

Чубайс зьяўляецца той фігурай, выдаленьне якой з палітычнага жыцьця ў Расеі зьяўляецца першай і неабходнай умовай нашага вызваленьня”.

Далей Квачкоў у фільме апавядае пра людзей, якія яму пісалі лісты.

Выступ Квачкова на Афіцэрскім сходзе Расеі (ў 2010 г.) можна прагледзець тут: http://www.youtube.com/watch?feature=endscreen&NR=1&v=D6A861yvQcM

У ім палкоўнік ГРУ заявіў:

Зьвесткі пра суперніка. Дзяржаўная ўлада ў Расеі захоплена антынародным, антырускім, антынацыянальным ліберальным рэжымам.

Мы праводзім сход у акупаванай сталіцы гістарычнай Расеі.

Мы знаходзімся ў акупацыі – духоўнай, фінансавай, эканамічнай. Нам пагражае ваенная акупацыя…

Гэта зьвязана з тым, што ў Расеі [не хапае] палітычнай сілы, а значыць і палітычнай ідэалогіі, якая б падняла рускі ды іншыя карэнныя народы Расеі на барацьбу з захопнікамі.

Сацыяльнае прыгнечаньне [ў Расеі] дапаўняецца нацыянальным прыгнечаньнем [зусім, як ў Беларусі, пра што мы пісалі ня раз на сайце; розьніца толькі ў асаблівасьцях суб’ектаў, зьдзяйсьняючых гэты прыгнёт. – Рэд.]. Мы знаходзімся пад двайным прыгнётам – пад сацыяльным прыгнётам кампрадорскай буржуазнай улады і пад нацыянальным прыгнётам габрэйскай злачыннай арганізацыі – габрэйскай мафіі. Апошняя, зьяўляючыся своеасаблівай матрыцай, нібы на станку стварае дадатковыя этнічныя злачынныя групоўкі. Таму мы – рускія ды іншыя народы Расеі – знаходзімся і ў сацыяльным, і ў нацыянальным прыгнечаньні.

Я не зьбіраюся ў сувязі з гэтым удзельнічаць у плачы адстаўной ваеннай удавы Яраслаўны, якая плача то пра танкі, то пра ракеты. Іх няма і ня будзе. Ніводная праблема, у т.л. праблемы арміі, ня могуць быць вырашаныя ў Расеі бязь зьмены існуючай палітычнай сістэмы. Мы непатрэбныя гэтым, якія там сядзяць. Афіцэрам ужо сорамна слухаць 8156-ы пункт, што яны робяць з намі. Хопіць казаць пра тое, што яны робяць з намі. Галоўнае пытаньне: што нам трэба рабіць зь імі (апладысьменты).

Да якіх дзеяньняў звычайна рыхтуюцца ў войсках? Да наступу, да абароны, да адыходу, да здачы ў палон.

На жаль, некаторыя ўжо здаліся ў палон. Калі б нас было больш, мы цяпер сабраліся б у Георгіеўскай зале Крамля.

Якія віды палітычнага змаганьня чакаюць нас. Тут два выйсьця. Альбо рускі ды іншыя карэнныя народы Расеі вызваляцца з-пад існуючай сістэмы, альбо гістарычнай Расеі больш ня будзе. Адсюль можна выбіраць толькі два варыянты: альбо бязьдзейнасьць ці імітацыйная дзейнасьць накшталт “хаджэньня ва ўладу”, падачы імпульсаў уладзе, разьліка на судовую сістэму, удзелу ў выбарах (пра якія выбары можна цяпер казаць ва ўмовах насьпяваньня ў Расеі сацыяльнага выбуху? Дарэчы, я катэгарычна супраць усялякіх аб’яднаньняў ідэалогій і рухаў, таму што такой дзейнасьці наканаваны правал. І толькі жыды і жыдоўствуючыя могуць падкідаць народам Расеі ідэю аб’яднаньня то пад аднаго, то пад іншага Маісея, Давіда, Абрама і нават Івана – апладысьменты), альбоЁсьць толькі адна ідэя – гэта вызваленьне Расеі з-пад ярма юдэйскай і ўлады лукавай.  

У многіх маіх таварышаў па зброі ідэя менавіта рускага нацыянальнага адраджэньня выклікае сумневы. [Аднак] іншая ідэя акрамя рускага хрысьціянска-праваслаўнага нацыяналізму не падыме рускі народ на адраджэньне. Толькі рускі нацыяналізм (як любоў да сваёй нацыі, а не як нацызм ці шавінізм – г.зн. перавага над іншымі нацыямі, прыніжэньне іх) можа ўзьняць большасьць рускага народу, цяпер паралізаванага.  

Якія існуцюць формы выкарыстаньня грамадска-палітычных сіл і сродкаў?

Цяперашняя ўлада лукава сьцьвярджае, што калі будзе бунт – бессэнсоўны і бязьлітасны – Расея распадзецца, народы разьбягуцца. Я пытаюся ў татар: хлопцы, калі будзе новай уладай запрапанавана вяртаньне-нацыяналізацыя нафта-газавых радовішчаў, КАМАЗу, ці вы будзеце супраць? Ды не – адказваюць яны. І дадаюць: а калі вы рускія пачнёце? Бо, пакуль вы – рускія – не пачнёце, у Расеі нічога не пачнецца…

Мы – вялікаросы, маларосы, беларусы – г.зн. трыадзіны рускі народ [зноў тупая прапагандысцкая формула расейскага імперска-каланіяльнага намаўленьня! – Рэд.] зьяўляемся стрыжнем гэтай дзяржавы. І бяз нашага з вамі [прагавор. – Рэд.] рашэньня, бяз нашых з вамі дзеяньняў вызваленьне ніякіх народаў немагчыма. На нас адказнасьць за гістарычную Расею, якую мы – рускія – будавалі на працягу 1000 гадоў.

У якой форме ідзе будучыня – ці нацыянальнага паўстаньня, альбо ў форме рэвалюцыі ці іншых дзеяньняў – цяпер цяжка сказаць з-за вялікай колькасьці сіл і шматлікасьці чыньнікаў. Але вынік будзе адзін [з двух]: альбо ўлада здолее гэты выбух перахапіць і накіраваць у памаранчава-блакітнае русла (і тады канец будзе ліберальна-фашыстоўскім з падзелам Расеі), альбо выбух закончыцца вайскова-дзяржаўнай дыктатурай з мэтай мабілізацыі краіны на вырашэньне ўсіх задач. Іншых варынтаў ня будзе, не рассмокчацца, таварышы афіцэры!    

У адпаведнасьці з Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека, у яе прэамбуле сказана: калі прыгнечаньне і тыранія ня могуць быць ліквідаваныя парламенцкімі спосабамі, народ мае права на паўстаньне супраць тыраніі й прыгнечаньня.

Такім чынам, калі перайсьці да канкрэтных задач, трэба казаць аб стварэньні, падкрэсьліваю, грамадскай арганізацыі “Народнае апалчэньне”! Такая дактрына і статут былі распрацаваныя. У нас ня будзе рэгістрацыі, у нас ня будзе [адкрытых] сьпісаў. Гэтыя фармальнасьці нам не патрэбныя. Наша задача – арганізаваць мільёны людзей і арганізавацца самім.

Вакол сябе ў сістэме апавяшчэньня і паведамленьня павінна быць 3-5-7 чалавек. Гэта сецевая структура, якая ствараецца на выпадак ваеннай акупацыі Расеі.  Армія ня здольна будзе абараніць нас – нам у выпадку акупацыі Расеі давядзецца брацца за зброю. 

Апошняе. Калі параўнаць сітуацыю 1612 г. і цяперашнюю, яны вельмі падобныя. Але нам значна лягчэй. Тады Мінін і Пажарскі заклікалі вызваліць Крэмль ад шведаў, палякаў і жыдоў. Цяпер задача прасьцей, бо сёньня ў Крамлі ні шведаў, ні палякаў няма… (апладысьменты)

Ня будзе ніякай грамадзянскай вайны. У Расеі няма ніводнай сацыяльнай групы, якая б пажадала адстойваць нафту і золата дзерыпасак, абрамовічаў…

Трэба спыніць баяцца вайны – маўляў, абы не было вайны. Яшчэ Рыгор Багаслоў казаў, што вайна лепш за мір, які аддаляе нас ад Бога; вайна лепш за мір, калі яна аддаляе нас ад сьмерці! (апладысьменты)

Для паўнаты ведаў пра дзейнасьць Квачкова і аб распаўсюджваемым ім палітычным сьветаглядзе варта праглядзець вось гэтае кароткае відэа –  http://www.youtube.com/watch?NR=1&feature=endscreen&v=Z0e2A__OroI – дзе Квачкоў характарызуе Зюганава, як чалавека, які толькі гаворыць пра “акупацыйны рэжым”, але на справе нічога ня робіць для барацьбы з гэтым рэжымам (палец аб палец ня ўдарыў). Квачкоў заяўляе:  “Зюганаў упісаўся ў сістэмную апазіцыю, знайшоў сабе ўтульную нішу і жыве ў гэтай нішы з 1993 года – часу, калі быў падпісаны Акт “аб нацыянальным прымірэньні”. Ён ператварыў камуністыную партыю ў апартуністычную партыю ў адпаведнасьці з класічнай тэрміналогіяй У.І Леніна. [Дарэчы,] да апошняга, як да палітыка, я стаўлюся зь вялікім шацункам пры ўсёй яго мярзотнай богаборчасьці…”

Вось тут – http://www.youtube.com/watch?v=-3YnLOL-MCM&feature=related – шчыры хрысьціянін Квачкоў так характарызуе цяперашняга крамлёўскага патрыярха РПЦ Кірыла (Гундзяева), што мы гэта ў пісьмовай форме дубляваць ня будзем. Кожны можа праглядзець-праслухаць сам…

А вось тут – http://www.youtube.com/watch?v=BMiLKQGhNvw&feature=related

 – палкоўнік Квачкоў выдае сябе як зацятага сталініста.

Тут ён заявіў: “Сталін выратаваў расейскую імперыю як садружнасьць народаў Расеі [?!… – Рэд.]. Нам у ХХІ-м стагоддзі патрэбны ня столькі Сталін, як асоба, колькі сталінізм! Сталінізм сёньня – гэта рускі праваслаўны сацыялізм! Гэта – будучыня Расеі! Новым Сталінам будзе той, хто падыме рускі народ на вызваленьне ад новых акупантаў, верне нам нашу нафту, лес, газ ды іншае”.

Нарэшце, вось тут – http://www.youtube.com/watch?v=5mAFuVC1ucQ&feature=related  – Квачкоў дае канкрэтныя рэкамендацыі, як дзейнічаць “рускім нацыяналістам” (прадстаўнікам Народнага Апалчэньня і Народнага Фронту вызваленьня Расеі) у час імавернага  правядзеньня масавых акцый каўказцамі ў Маскве 15 сьнежня 2010 г..

Так, у пачатку Квачкоў заявіў, што ўлада ў Расеі захоплена ліберальна-нацысцкім, габрэйскім, фашысцкім, жыда-масонскім рэжымам, які кіруе зь 1991 года [на справе, з 1917-га. – Рэд.] і які завёў нацыянальную палітыку ў тупік.

Далейшае разьвіцьцё палітычнай сітуацыі вызначаецца цяпер галоўным чыньнікам – гэта чыньнік нацыянальна-вызвольнай барацьбы рускага ды іншых карэнных народаў Расеі.   

На працягу 20 гадоў жыда-масонская закуліса наганяла ў Расеі й нацкоўвала адзін на аднаго народы карэннай Расеі – вялікаросаў, маларосаў і беларусаў – з каўказскімі народамі Расеі з тым, каб разыграць габрэйскую карту.

Яны гэта зрабілі.

У падтрымку сваёй палітыкі на працягу 20 гадоў у Маскву ды іншыя гарады карэннай Расеі заганяліся сотні іншародцаў-іншаверцаў – габрэяў, кітайцаў, грузін, армян, азербайджанцаў (у Маскве азербайджанцаў больш, чым у [Баку]), уетнамцаў ды іншых замежнікаў-іншаверцаў з задачай закрыць тыя магчымыя прагалы ў кантролі над рускай нацыяй, якія сама габрэйская мафія ўжо ня здольная была [закрыць].    

Уся гэта чарнаж*ая пяхота [мы асуджаем гэтае і аналагічныя выказваньні; хай яны застаюцца на сумленьні аўтара. – Рэд.] – гэта габрэйская пяхота. І мы цяпер стаім перад выбарам: альбо мы прымаем дамінаваньне гэтай чарнамазай пяхоты над сабой, альбо мы вызваляемся з-пад гэтай залежнасьці. Пры гэтым мы павінны разумець, што каўказскі нож знаходзіцца ў габрэйскай руцэ – у руцэ габрэйскай мафіі. Таму ня трэба хапацца за нож (можна і парэзацца), а трэба біць па руцэ, якая трымае гэты нож.

Нацыянальная сітуацыя выходзіць з-пад кантролю. На сваё вызваленьне падымаецца руская моладзь. Мы – бацькі й дзяды, якія прайгралі барацьбу за сваю Радзіму – цяпер стаім перад выбарам: альбо мы дапаможам нашым дзецям у іх барацьбе за сваё вызваленьне, за гонар, годнасьць і свабоду Бацькаўшчыны, альбо будзем глядзець па тэлебачаньні, як хлопцы і дзяўчаты б’юцца на сьмерць за свае правы, за нашу Расею.

Гэта – агульнапалітычная сітуацыя. Якія асаблівасьці аператыўнай абстаноўкі?

Па некаторых даных, цяпер у Маскву падцягваюцца чарнамазыя бандыцкія групоўкі. Ну што, вы жадалі вайны? – вы яе атрымаеце. Мы ад вайны адыходзіць ня будзем. Вайна – адзіны паратунак для Расеі цяпер. Мы вайны не баімся. Ня мы яе разьвязваем, але мы яе выйграем.

Але весьці ваенныя дзеяньні трэба граматна, абапіраючыся на пэўныя законы вядзеньня вайны.      

Па некаторых зьвестках, чарамазая пяхота зьбіраецца 15 сьнежня ў раёне Кіеўскага вакзала. Нам ні ў якім разе нельга ісьці туды ж – туды, дзе канцэнтруюцца асноўныя сілы чаранаж*ых і АМАПу! Наша месца ня там.

Чаму нельга туды ісьці? Хай спачатку там чарнаж*ых паб’е АМАП. Але калі ён з гэтым ня справіцца, тады мы павінны дапамагчы АМАПу навесьці парадак у Маскве. Бо ў гэтым выпадку нашы задачы супадаюць.

Варыянт, калі б мы разам з каўказцамі былі супраць АМАПУ, трэба абавязкова выключыць.

Нам ня трэба перашкаджаць збору гэтых чачэнскіх бандытаў, хай яны зьбіраюцца, а мы паглядзім, як наш доблесны маскоўскі АМАП будзе іх прыводзіць у нармальны стан.

Якія асаблівасьці правядзеньня такіх аперацый у гарадскіх умовах?    

Яшчэ раз паўтараю: нам ні ў якім разе нельга зьбірацца ў месцы, дзе праводзіцца гэтая акцыя – акцыя чорных супраць АМАПУ ці АМАПу супраць чорных.

Найбольш уразьлівымі момантамі ўсёй аперацыі з’яўляецца збор іх, а потым разыходжаньне пасьля акцыі. Вось, калі чарнаж*ыя сабакі будуць швэндацца тут невялікімі групамі, у выпадку парушэньня імі грамадскага парадку, трэба будзе падыходзіць, ветліва казаць: “прайдзіце, калі ласка, са мной у міліцыю”. А калі яны адмовяцца выконваць гэтае патрабаваньне, тут ўжо можна выкарыстаць і сілу для таго, каб даставіць іх у міліцыю. [Можна таксама] паведамляць у міліцыю пра чурак, якія дэбашыраць.  

Калі яны зьбяруцца, мы назіраем, глядзім, як дзейнічае АМАП, перажываем за яго.   

Тут, дарэчы, дзейнічае тыпавая сьхема суадносін сіл і сродкаў (гл. малюнак). Так, пры суадносінах 4:1 (4 чырвоных кола супраць аднаго сіняга), на галоўным кірунку прарыву будуць суадносіны 1:1. Вось у гэтым перавага любых партызанскіх і дыверсійных дзеяньняў, у адрозьненьне ад франтальных баявых дзеяньняў.

Калі суадносіны сілаў будуць 8:1, на накірунку прарыва суадносіны будуць 2:1. І г.д.

Адсюль выснова: чарнамазыя могуць прарваць фронт ізаляцыі й пайсьці з пагромамі, згвалтаваньнямі па Маскве. Таму трэба стварыць рускія паходныя ці тэрытарыяльныя заставы. Г.зн, што фаны, прадстаўнікі іншых нацыянальна-патрыятычных арганізацый павінны структураваць на заўтра свае сілы і ў кварталах, гарадскіх раёнах, а таксама гарадах і вёсках Расеі стварыць адпаведныя рускія заставы.

Для дастаўкі ў міліцыю групіровак чаранаж*ых.

Найбольш верагодна, што ўмовы для падобных дзеяньняў зьявяцца пасьля [гэтых акцый].   

Набліжаючыся да фармаваньня канчатковага ўяўленьня, хто ёсьць Квачкоў, раім пазнаёміцца зь яго заявай аб стварэньні Народнага Фронту (гл. тут: http://www.youtube.com/watch?v=MdGnhOyT9TY&feature=related).

У заяве штаба Народнага апалчэньня імя Мініна і Пажарскага аб стварэньні Народнага Фронту вызваленьня Расеі (ад 23 лістапада 2010 г.) палкоўнік Квачкоў заявіў, што:

– улады цынічна прамаўчалі на зварот дэсантнікаў Расеі (17 лістапада скончыўся тэрмін для адказу), у сувязі з чым кіраўніцтва Саюзу дэсантнікаў прыняла ўзважанае рашэньне аб стварэньні Народнага Фронту вызваленьня Расеі (НФВР);

– сёньняшнія ўлады Расеі завяршаюць разбурэньне ўзброеных сілаў Расеі, з-за чаго руская нацыя губляе ваенную бясьпеку, права на захаваньне рускага ды іншых народаў Расеі;

– царкоўнай вярхушкай зьдзяйсьняюцца ганеньні на праваслаўныя манастыры;

вышэйшыя дзяржаўныя пасады ў краіне занятыя людзьмі, якія не належаць да рускага ды іншых карэнных народаў Расеі; пры гэтым улады сталі антырускімі, антынацыянальнымі, пакланяюцца ідалу залатога цяльца;   

– у выніку рабаўнічай прыхватызацыі зьнішчана больш за 70.000 прамысловых прадпрыемстваў, разбурана сельская гаспадарка, забіта руская вёска; абяскроўлена руская навука;

– руская культура мэтанакіравана падмяняецца культам граху і заганы;     

– хлусьня СМІ стала татальнай;

– стала відавочным, што ў Расеі ўсталяваўся тыранічны рэжым духоўнага заняволеньня, нацыянальнага прыгнечаньня і сацыяльнага прыніжэньня.

– у сувязі з Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека кіраўніцтва [Апалчэньня] зьвяртаецца да ўсіх нацыянальна-патрыятычных сілаў Расеі з заклікам правядзеньня заснавальнага з’езда НФВР з мэтай знаходжаньня шляхоў выйсьця з нацыянальнай катастрофы (далей былі названыя адрасы і тэлефоны для сувязі).

Ад сябе асабіста Квачкоў дадаў, што:

– пасьля таго, як улады забаранілі дэсантнікам (якія з канца 1979 года выконвалі ўсе баявыя задачы для крамлёўскіх уладаў) правесьці нават пікет, у дэсантнікаў засталося толькі “тры выйсьці…” – паслаць гэтую ўладу на х*, у п* і да ё*м*;   

–  у Расеі акрамя дэсантнікаў і сьпецназаўцаў няма іншай арганізаванай сілы. І калі гэтыя людзі ня будуць займацца палітыкай, палітыка будзе займацца імі;

– па меркаваньні палкоўніка, да рускіх належаць вялікаросы, маларосы, беларусы, а таксама [увага! – Рэд.] больш за сто карэнных народаў Расеі. Пры гэтым ні кітайцы, ні габрэі, ні негры да карэнных народаў Расеі не належаць.  

“Пайшлі ў палітыку, хлопцы. Мы павінны мець рускую нацыянальную ўладу” – заклікаў у заключэньні свайго выступу палкоўнік Квачкоў.

У сваім звароце ў сувязі з судовымі разьбіральніцтвамі па справе Чубайса – гл. тут: http://www.youtube.com/watch?v=3H6_twJ5YNk&feature=related – палкоўнік Квачкоў кажа, што габрэйскія ССаўцы горш і больш небясьпечныя за нацысцкіх.

Лічым таксама надзвычай вартым азнаёміцца з заявай Квачкова, якая ў сеціве названа “Час рыхтавацца да вайны” (гл. http://www.youtube.com/watch?feature=endscreen&NR=1&v=A3BMhcRaBoA).

У ім палкоўнік сярод іншага падтрымаў рух “Парабелум”, а таксама заявіў, што трэба пераканаць расейскае грамадства і нацыю рыхтавацца да вайны, бо без яе не атрымаецца вырвацца з чэпкіх і сьлізкіх лапаў юдэйскага палону. “У Расеі няма значных сацыяльных груп, зацікаўленых у захаваньні цяпершняй улады, таму грамадзянскай вайны, якой пужаюць нас лукавыя ўлады, ня будзе”, – заявіў ён і працягнуў: – “Ня хочацца крыві, але і ня хочацца зьнішчэньня рускіх па 1,5 мільёна чалавек у год”. Г.зн, што іншага выйсьця ўлады для нас не пакінулі.”

Было таксама заяўлена, што цяпер у Расеі адбываецца духоўная вайна, накіраваная на дэмаралізацыю грамадства. Але наперадзе сапраўная гарачая вайна, калі на тэрыторыю Расеі войдуць замежныя войскі й пачнецца ваенная акупацыя з расчляненьнем Расеі (ёсьць зьвесткі – заявіў Квачкоў – што Чубайс сказаў Кісінджару, калі той быў у Маскве: “гэтае быдла таньней раздушыць, чым пракарміць”).

“Вось што нас чакае. Таму трэба рыхтавацца да вайны па абароне нашай рускай Айчыны.”

Аднак, калі Квачкоў у апошні раз быў узяты пад варту ў сувязі з абвінавачваньнем у спрыяньні падтыхтоўкі да тэракту і ваеннага дзяржаўнага перавароту (арт. 205 – тэракт, арт. 279 – падрыхтоўка ўзброенага мяцяжу; з-за гэтага цяпер суд будзе без прысяжных), ён ужо адмаўляў планы, зьвязаныя з падрыхтоўкай да актыўных баявых дзеяньняў (гл. http://www.youtube.com/watch?v=uTdx3h2Uckw&feature=related).

Спадзяемся, вы таксама праглядзіце гэтае відэа, у якім палкоўнік ГРУ кажа тое, што ўжо адзначана ў яго біяграфіі.  У якасьці галоўнай прычыне сваго затрыманьня Квачкоў заявіў наступнае: “Ня можа жыд дапусьціць таго, што не зламанай застаецца воля рускага праваслаўнага чалавека, афіцэра”.  

Акрамя таго, ён двойчы таксама заявіў, што цяпер у Расеі кіруе габрэйскі нацысцкі рэжым, і што ў сувязі з гэтым руская нацыянальная рэвалюцыя зьяўляецца непазьбежнай.

 

 

 

16 каментарыяў

  1. Darafej кажа:

    Кудыб больш карысьці былоб каліб на сайце рэдакцыя выкрывала мясцовых манкуртаў – прыхільнікаў расейскага шавінізму і іх аб’яднанні на Беларусі.

  2. Siarhiej кажа:

    “у дэсантнікаў засталося толькі “тры выйсьці…” — паслаць гэтую ўладу на х*, у п* і да ё*м*; ”

    Але ж стыль мысленьня!

    Здаецца, Лука сябруе з квачковым і падобнымі.

  3. Litvarus кажа:

    Шаноўные чытачы, я вам задаў адзінае пытанне – для каго і для чаго у нашай краіне, ў якой амаль поўнасцью знішчана ўсё нацыянальнае, з’явіліся стэнды “Я-Беларусь”? Я лічу, адказ на гэтае пытанне павінен высветліць што адбываецца ў нашай краіне. Вашых адказаў не бачу. Я лічу, Масква дала лукашыстам загад – утрымаць нац. свядомасць нашага народа на ўзроўні беларускасці савецкіх часоў – гэта значыць з рускай мовай і культурай і музеямі з хамутамі, гаршкамі, партызанамі, бульбай і г.д.; не даць падняцца нац.свядомасці на ўзровень літвінства.

    • Рэдакцыя кажа:

      Спадар Літварус, вы напісалі: “Я лічу, Масква дала лукашыстам загад”.
      Пытаньне да вас: Хто такі “Масква”? Як напраўду выглядае і завецца гэты непасрэдны кіраўнік цяперцаў на чале з Лу-кам?

  4. Litvarus кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя, здаецца выплывае нашая хранічная хвароба – грызня паміж сабой не па істотнаму, а па дробязях. Я не ведаю хто ў Маскве можа выдаць такі загад. У іх можа быць групка якая куріруе Беларусь, яна можа быць пры ГРУ, ФСБ яшчэ пры нечым. Калі Вы можаце гэта вызначыць – вам хвала і чэсць. Але што ад гэтага зменяецца у нас? Вы што паспрабуеце знішчыць гэтую группу, ці пераканаць іх, што ў інтэрэсах Расеі мець сільную незалежную Беларусь (прапанова Вершніка)? Ну знойдзеце вы тайнага сябра з гэтай групы, які падтвердзіць вам што была такая устаноўка, так што з гэтага? Вы занатта, мяркую, надаёце увагі паперавай, выкрывальніцкай працы. Ну апублікуеце вы іх планы адносна Беларусі, што Свец жахнёцца? Не. Нават на вашым сайце не будзе шмат каментароў, таму што гэта традыцыйная расейская палітыка – душыць вакол сябе нярускіе народы. А па другое, мы жывем ў 21 ст. калі словы нічога не значаць (прыклад Лукашенка).

    • Рэдакцыя кажа:

      “мы жывем ў 21 ст. калі словы нічога не значаць”

      Справа ў тым, cпадар Літварус, што мы сайт ідэалагічны. А гэта значыць, што мы імкнемся разабрацца з грамадскі значнымі пытаньнямі на тэарэтычным узроўні максімальна дакладна. Таму словы для нас усё яшчэ шмат значаць. Найперш у тым сэнсе, што іх форма павінна адлюстроўваць зьмест думкі (дый па жыцьці ў нас усё так).
      У даным канкрэтным выпадку (паколькі Масква – гэта проста вялікі горад) мы вашую думку напісалі б так: “Яшчэ ў 1993 годзе прадстаўнікі расейскай імперыякратыі ўзамен за палітычную падтрымку далі лукашыстам загад — утрымаць нацыянальную свядомасць нашага народа на ўзроўні савецкіх часоў. Гэтую сваю здрадніцка-злачынную справу лукашысты і выконваюць вось ужо хутка 20 гадоў. Прычым, усё яшчэ не ўсьведамляючы, што гэтая дзейнасьць вядзе іх саміх да сьмерці (як мінімум палітычнай)”.
      Зьвярніце ўвагу, на колькі дакладна форма (словы) адпавядае зьместу (думцы).
      Да гэтага, спадар Літварус, мы вас і заклікаем…

  5. Litvarus кажа:

    Поўнасцью з Рэдакцыяй згодзен. Я ведаю за сабой гэты недахоп – пісаць хлёстка і недакладна. Пакутваю ад гэтага ўсё жыццё, але змяніцца не магу.

  6. verschnik кажа:

    ”мы жывем ў 21 ст. калі словы нічога не значаць”.. Словы, думкі, меркаванні, светапогляды, тлумачэнні, ідэі.. як заўсёды значылі і значаць шмат для думаючых людзе. Сёняшняя тактыка глабалістаў і новай рускай буржуазіі тапіць думкі, ідэі і светапогляды ў акіяне інфармацыі-смецця…
    ”У 1993 годзе прадстаўнікі расейскай імперыякратыі ўзамен за палітычную падтрымку далі…” — Ёсьць і такі момант у расейскім палітычным раскладзе, і ў гэтым інтарэсы расейскай буржуазіі супадаюць з сталіністамі. Разам з тым паміж сталіністамі і рускай буржуазіяй існуе страшэнная супярэчнасьць, якую яны ніколі не пераадоляюць. Між тым сталіністы зараз ня маюць аніякіх сіл, акрамя 50% падтрымкі расейскага народа. У іх нават тэорыі няма. Палкоўнік Квачкоў — вельмі слабая палітычная фігура, таму пра яго паціху іншы раз і прамаўляюць у СМІ.
    Рускай буржуазіі РБ не патрэбна. Яны з’ядуць нас і пакінуць пасля сябе пустыню, тэрыторыю заселеную прыхаднямі, таннай рабсілай. Сталіністы слабыя. Магчыма ў Расеі выкрасталізуецца нешта новае, магчыма рускі фашызм. Ва ўсялякім выпадку Фёдар Бурлацкі зазначыў ..” Усё будзе залежыць ад розума і хцівасьці рускай эліты. Калі яна падзеліцца з народам тым, што атрымала ў 90-х, дасць шанец жыць забяспечана за якасную працу,.. тады мы прыйдзем да залежнага капіталізма. Калі не, то самае страшнае яшчэ ўперадзі.”
    Для нас самае галоўнае захаваць сваю дзяржаву, у гэтым інтарэсы цяперашніх носьбітаў улады і нацыяналістаў-патрыётаў павінны супадаць!

    • Darafej кажа:

      Спадар Вершнік, разглядае магчымасць хаўрусу паміж нацыяналістамі і лукашыстамі на глебе захавання дзяржавы. А ці не падаецца вам, што нешта ужо ёсць у гэтым напрамку. Я маю на ўвазе больш мягкае стаўденне да некаторых асоб ад БНФ пры удзеле ў выбарах? Кропкі для ўзаемнага паразумення ёсць. 1. Разам супрацьстаянне супраць экспансіі расейскага капіталу (памыляюцца тыя хто ліча, што лукашысты жадаюць пусьціць сюды маскавітаў). 2.Амаль аднолькавае стаўленне да ляшскай акупацыі і праляшскіх палітыкаў на Беларусі. 3. Частка чальцоў БНФ падтрымлівае ідэю будаўніцтва уласнай АЭС і інш. Лукашысты ідэйна розняцца таксама як і апазіцыя. Сярод іх шмат тых хто не жадае дзяліцца з маскавітамі уладай і уласнасцю, мясцовая наменклатура, якая разумее, што у выпадку анэксіі яны стануць звычайнымі правінцыяламі (так бы мовіць лепей сініца у руках, чым журавель у небе). Але ёсць там і ідэйныя “русафілы”-імперцы, якіх мрояць прасторы “матушкі Россіі”. Шмат недабіткаў саветскай школы, якія толькі і займаюцца мазгавой маструбацыяй на тэму савецкага мінулага. Гэта неабходна разумець і выкарыстоўваць.

  7. Litvarus кажа:

    Сп.Вершнік, вялікі логік 20 ст. Б.Рассел неяк зауважыў што жыццёваважкіе пытанні вырышаюцца, як правіла, канчаткова зброяй, фізічнай сілай. Ну можна яшчэ дадаць, – пагрозай ужыць зброю, фізічную сілу. Ну яшчэ можна дадаць – адмовай працаваць (усеагульный, безтэрміновый страйк). Сучасный філосаў М.Фуко бадай сказаў амаль тое ж, што і Рассел, а менавіта – не вайна ёсць працягам палітыкі іншымі сродкамі (Клауцевіц), а палітыка ёсць працягам вайны іншымі сродкамі. На вайне гінуць фізічна, ў палітыцы – маральна (кідаюць палітыку). Вобраз вайны перад вачыма моцна прасветляе палітыку.Я аб гэтым пісаў, але ніхто не хоча гэтага зразумець і апублікаваць. А калі гэта усведоміць, то вымаўлёваецца зусім іншая тактыка і стратэгія апазіцыі на бліжэйшыя 10-15 год. Я не прызываю брацца за зброю, я прызываю, знішчаючы комплекс непаўнавартасці нашых людзей, павелічваць войска апазіцыі. Што у нас нараджае гэты комплекс, я шмат разоў пісаў. Нашая апазіцыя павела барацьбу так, як быццам у нас развітая дэмакратыя, а у нас каланіяльный рэжым, і нават – не Дыктатура. Ў гэтым яе глупасць. Вы сп. Вершнік прачыталі шмат кніг аб палітыке і прыйшлі да высновы, што разумные палітыкі былі толькі ў мінулым, але кожнаму часу свае адпаведные палітыкі. Ў дымке мінулага ўсё здаецца вялікім, разумным, а сучаснасць здаецца нікчэмнай, мелкай. Так глядзіцца гісторыя. Ад такога успрымання жыцця трэба пазбаўляцца. Я называю гэта шызой на гісторыю. І гэта таксама не арыгінальна, аб гэтым пішуць ўсе сучасные філосафы.

  8. verschnik кажа:

    ”што разумные палітыкі былі толькі ў мінулым, але кожнаму часу свае адпаведные палітыкі. Ў дымке мінулага ўсё здаецца вялікім, разумным, а сучаснасць здаецца нікчэмнай, мелкай. Так глядзіцца гісторыя…”
    Гэта не так. У апошнія 25 год вялікімі маглі стаць Лебедзь, Старавойтава, Хасбулатаў, Фёдараў, Рохлін, а ў нашай краіне Пазняк, магчыма Булахаў, Ганчар … Яшчэ нехта. Чаму не сталі? Ёсьць законамернасьць чаму гэтыя перакананыя і разумныя, адукаваныя і пасіянарныя людзі не сталі ў стырна дзяржаўнай улады? Напэўна таму, што нараджаючаяся расейская буржуазія ведала нашу гісторыю лепш, чым мы і гэтыя выбітныя людзі.
    Можа праз 50 год гісторыя будзе разглядаць Лукашэнку як вялікага чалавека, (і Гарбачова з Ельцыным.)

  9. Litvarus кажа:

    Сп.Вершнік напісаў што “нараджаючаяся расейская буржуазія ведала нашу гісторыю лепш, чем мы і гэтыя выбітные людзі” (маецца на увазе нашая эліта). Выдатнае прызнанне!!!. Гэта значыць пакуль нашая эліта таскалася, гуляла, забаўлялася з назвай Беларусь, маскалі ясна зразумелі што мы ні які там белые рускіе іхнія малодшыя брацья, а літвіны іхнія злейшыя ворагі. Вось чаму 20 гадоў барацьбы з цяперашнім рэжымам “пайшлі кату пад хвост”. Назва Беларусь нараджае ў народзе комплекс непаўнавартасці, а без падтрымкі народу апазіцыя безсільна; што мы і назіраем. Ну як З.Пазьняк, ведаючы добра нашую гісторыю, мог крычаць на мітінгах “мы беларусы вялікій народ”?Гэта ж верх фальшы! Ён, як і Богушевіч і нашаніўцы, і БНР-аўцы думаў – адбудуем нацыю і краіну і з гэтай назвай. Не атрымалася. Народ не ашукаешь (як сказаў бы Гегель). Народ не хоча быць другасным, вытворным ад рускага народу. І таму ён стаў ніякім і прагаласаваў ў 1994 г. за Лукашенку, які адкрыта здэківаўся з беларускасці і стаў паводзіць сябе як тыповый малодшый брат маскаля. Сп. Вершнік, калі ты добра ведаешь інтернет, зрабі аналіз хто з нашых дзеячоў культуры меньш за усіх карыстаўся словамі Беларусь, беларусы ў сваіх творах. Мяркую што чым теланавітым такой дзеяч быў, тым меньш гэтые словы ужываў. Пагартайце творы В.Быкава. Ці апеваў ён Радзіму гэтымі словамі?

  10. verschnik кажа:

    Litvarusu: Пытанні якія вы ставіце, мне нецікавыя, бо яны дробныя. Займацца інтэлектуальнай мастурбацыяй бессэнсоўна.
    Мяне цікавяць метады і прыёмы глабалізма пры экспансіі на чужыя тэрыторыі. Роля інфармацыйнай агрэсіі і фінансавая экспансія!? Магчымасьць выжывання шараговага чалавека пры гэтай экспансіі. Таксама хуткі заняпад прыроднага асяродзя, гібель жывёл і раслін, і магчыма гібель планктона на планеце… У блізкай будучыне магчымы распад Расіі, і магчымасьць выжыць як роду. Пакольку большасьць перш за ўсё думае пра спажывання, то навошта нешта ім тлумачыць… Няхай спажываюць!

  11. Litvarus кажа:

    Сп. Вершніку. Цікавіцца, канешне, можна усім на Свеце. Але звычайна цікавяцца тым на што зацікаўленые могуць уплываць. Калі гэтага няма, то такая зацікаўленасць ёсць тое, што вы назвалі ў першым радку свайго каментара.Вас сп. Вершнік хвалюе магчымая гібель планктона. Што Вы робіце каб яго выратаваць? Прайшла інфармацыя, што ў РБ плануецца адбудаваць чатыры дрэваапрацоўваючых камбіната. Гэта значыць што нашые лясы пайдуць пад сякеру. Лясы застануцца ў Польшчы, Летуве куды па вашым уяўленням пралез драпежный заходнік, але у нас лясы знішчаць твае лукашысты і прададуць яго на Захад. Ў той жа Польшчы і Летуве нішто не пагражае іхнім нацыянальным культурам, у нас яна знішчана. Трэба знішчаць комплекс непаўнавартасці нашага народу, інакш у яго заберуць ўсё. Тут карысны кардынальные пытання. Я, чытачам сайта задаў адзінае пытанне – што азначаюць стэнды з надпісамі “Я-Беларусь”. На гэтае “дробнае” пытанне павінны адказаць перш за усіх вы сп. Вершнік. Для вас гэта дробязь?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы