nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Пагроза глабальнага Садома

Чэрвень 2, 2013 | 11 каментарыяў

Вольга Чацьверыкова

Францыя 1Мы ўжо зьбіраліся былі прыступіць да завяршальнага этапа аналізу грамадска-палітычнага сьветагляду Чэ Гевары, але зноў не атрымліваецца. У Еўропе адбываюцца падзеі (асабліва непрыемныя для “беларускіх” прыхільнікаў уступленьня ў Еўразьвяз), якія мы даўно прадказвалі. У Вялікабрытаніі негры пад акампанемент ісламісцкіх лозунгаў насьмерць нажамі й мачэтэ пакрэмзалі паліцэйскага (прычым, зрабілі гэта паказальна-публічна – гл. фота зьлева, а таксама  http://podrobnosti.ua/podrobnosti/2013/05/23/906359.html ; http://expert.ru/2013/05/23/britanskij-zvonochek), у Швецыі ўжо шмат дзён улады ня могуць спыніць начныя пагромы, зьдзяйсьняемыя ксенаэтнічнай моладдзю (яе бацькоў шведы ў свой час гасьцінна прынялі ў сваёй краіне; гл. http://www.1tv.ru/news/world/233636 ; http://zn.ua/WORLD/nochnye-besporyadki-v-shvecii-vyshli-za-predely-stokgolma-122866_.html), у Францыі народ актыўна пратэстуе супраць татальнай садамізацыі краіны – праходзяць масавыя акцыі, колькасьць удзельнікаў якіх бывае перавальвае за мільён (гл. http://flashnord.com/news/bolee-1-mln-chelovek-prinyali-uchastie-v-akcii-protiv-odnopolyh-brakov-v-parizhe). Здрадніцкую, антынацыянальную палітыку праводзіць урад Оланда па загадзе сапраўдных кіраўнікоў Еўразьвязу, ад якіх прэзідэнт Францыі, аказваецца, больш залежны, чым ад уласнага народу (вось яна – хвалёная еўрапейская дэмакратыя). Трэба фіксаваць і аналізаваць падзеі. З гэтай нагоды выстаўляем ніжэй артыкул Вольгі Чацьверыковай (гл. фота), у якім называюцца шматлікія цікавыя факты, датычныя палітычных механізмаў садамізацыі  Еўропы і ўсяго сьвету (узята адсюль: http://www.fondsk.ru/news/2013/05/27/ugroza-vsemirnogo-sodoma-20718.html).  

Рэдакцыя.

Францыя 2“26 мая ў Парыжы прайшла масавая, добра арганізаваная дэманстрацыя, якая аб’яднала французаў, выступаючых супраць закона аб аднаполых “шлюбах”, прынятага ў красавіку парламентам і падпісанага прэзідэнтам Францыі. Улады, напалоханыя размахам пратэсту, хаваюць сапраўдную колькасьць удзельнікаў, называючы лічбу ў 150 тысяч чалавек, у той час як самі арганізатары кажуць пра адзін мільён дэманстрантаў, што нашмат бліжэй да рэальнасьці, мяркуючы па рэпартажах, перададзеных сродкамі масавай інфармацыі з вуліц французскай сталіцы.

Францыя стала пакуль адзінай краінай Еўропы, дзе навязваньне аднаполых “шлюбаў” сустрэла рэальны і магутны супраціў грамадства… Ён аб’яднаў вялікую колькасьць палітычных і рэлігійных рухаў, якія ўпершыню заявілі пра сябе 15 жніўня 2012 г, неўзабаве перад тым, як быў прапанаваны законапраект «Шлюб для ўсіх». Арганізуючым ядром руху стаў калектыў «Маніф для ўсіх» (Дэманстрацыя для ўсіх), на чале якога стаіць каталіцкая актывістка Фрыжыд Барыё. Пачынаючы зь 17 лістапада 2012 г., у Францыі праводзяцца масавыя дэманстрацыі ў падтрымку традыцыйнай сям’і, адна зь якіх, праведзеная 24 сакавіка 2013 года, сабрала 1,4 млн. чалавек. Як падкрэсьліваюць назіральнікі, гэты пратэст стаў самым магутным грамадскім выступам пасьля рэвалюцыйных травеньскіх падзей 1968 года. Цяпер французскія актывісты, якія выступаюць у абарону традыцыйных сямейных і грамадскіх каштоўнасьцяў, фармуюць шырокую сетку арганізацый, якія вядуць тлумачальную працу і рыхтуюцца да муніцыпальных выбараў.

Калі ж цьвяроза ацэньваць падзеі, то трэба прызнаць, што пры ўсім напале барацьбы яна канцэнтруецца пакуль на тым узроўні, які ня можа паўплываць на прыняцьце рашэньняў.

Францыя 3Усьведамленьне гэтага стала, відаць, прычынай самагубства 21 траўня 2013 года вядомага французскага пісьменьніка і эсэіста Дамініка Венера (гл. фота), які спадзяваўся сваім адчайным учынкам «абудзіць сьпячае сумленьне» тых, хто разбурае самы падмурак людскай цывілізацыі [гаворка пра тое, што 21 траўня ў Саборы Парыжскай Богамаці каля алтару гэты, цяпер ужо знакаміты французкі пісьменьнік, застрэліўся; апошняе, што ён напісаў у сваім блогу: “Патрэбныя новыя, паказальныя, сімбалічныя жэсты, якія дазволяць абудзіць сьвядомасьць [французаў], якая сьпіць, і ажывіць памяць пра нашы вытокі”; гл. http://via-midgard.info/index.php?newsid=30685].

Аднак прыняцьце рашэньняў не залежыць і ад саміх французскіх палітыкаў, бо рычагі кіраваньня знаходзяцца на верхніх паверхах Еўрапейскага зьвязу [вось так, аб’яднаўшыся ў Еўразьвяз, еўрапейскія нацыі практычна страцілі свой суверэнітэт. – Рэд.].

Сёньня гомасексуалізм ператварыўся на Захадзе ў магутную – і ўжо палітычную – сілу [палітычнай сілай ёсьць гомасексуалізм ці гомасексуалісты? самі ці ім нехта спрыяе? – Рэд.], якая, набываючы ўсё больш агрэсіўныя формы, навязвае сваю практыку на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сьферах грамадскага жыцьця. Прасоўваньне садомскай мафіі да вышынь сусьветнай палітыкі ажыцьцяўлялася непрыкметна. Доўгі час яе не ўспрымалі ўсур’ёз, разглядаючы як адну зь меншасьцяў, якая не ўяўляе небясьпекі. У выніку, назапасіўшы патэнцыял і стварыўшы разгалінаваную сетку структур падтрымкі, гэтая мафія выйшла на міжнародную арэну. І тут высьветлілася, што «сексуальная меншасьць» ірвецца да таго, каб стаць «сексуальнай большасьцю» і дыктаваць свае ўмовы астатнім.

З моманту ўсталяваньня хрысьціянства ў Рымскай імперыі і аж да ХIХ стагоддзя мужаложаства на Захадзе разглядалася як ненатуральнае вычварэнства і блуд. Адпаведна, грамадзянскае права кваліфікавала яго як злачынства і падвяргала крымінальнаму пакараньню. У канцы ХIХ ст. стаўленьне да гэтага вычварэнства памякчэла – з разраду заганы і каральнай дзеі яно перайшло ў разрад псіхічнага захворваньня. Радыкальна ж сітуацыя зьмянілася з пачаткам «сексуальнай рэвалюцыі» 60-х гадоў ХХ стагоддзя, галоўным вынікам якой стала фармаваньне «ЛГБТ-супольнасьці» (лесьбіянкі, геі, бісэксуалы і трансгендэры), якая заявіла пра сябе як пра носьбіта асаблівай самасьвядомасьці й прадстаўніка новай субкультуры. Пад ціскам гэтай супольнасьці [няўжо толькі пад яе ціскам? – Рэд.] у 1973 г. Амерыканская псіхіятрычная асацыяцыя выключыла гомасексуалізм са сьпісу псіхічных захворваньняў, а ў 1990 г. гэта зрабіла Сусветная арганізацыя аховы здароўя [відавочна, што гомасексуалізм не псіхічная хвароба, а анамалія псіха-сексуальнага разьвіцьця – не хвароба і ня норма, а адхіленьне ад нормы, псіха-сексуальная інваліднасьць; у свой час гэтай тэме мы прысьвяцілі вялікія прафесійна падрыхтаваныя матэрыялы, выстаўленыя на нашым сайце. – Рэд. ].

Францыя 4Іншымі словамі, збачэнства было ўзаконена і стала разглядацца як адзін з варыянтаў нормы, як «альтэрнатыўны» лад жыцьця. Шлюзы адчыніліся, і паталогія стала распаўсюджвацца на Захадзе з неверагоднай хуткасьцю [дый не самастойна гэтая анамалія распаўсюджваецца; проста сіянакраты ўбачылі, што многія гомасексуалісты з-за пэўных асаблівасьцяў сваёй псіхікі могуць быць ім вельмі карыснымі на палітычна адказных пасадах для выкананьня пэўных злачынных актаў; вось сіянакраты і сталі ўзьнімаць сексуальных інвалідаў на палітычныя вышыні…; гэтыя эўфемізмы ўжо проста дастаюць… – Рэд.]. «ЛГБТ-супольнасьць» паставіла сваёй задачай «зьняцьце з гомасексуальнасьці маркера паталогіі або адхіленьня» ў заканадаўствах ўсіх дзяржаў, што мы і назіраем, пачынаючы з 1990-х гадоў. Паралельна з гэтым ішоў працэс паўсюднай адмены пакараньня за мужаложаства, за якое цяпер перасьледуюць толькі ў некаторых краінах Афрыкі ды Азіі. У Расеі адпаведны крымінальны артыкул быў адменены ў 1999 годзе.

У 1990-я гады сярод гомасексуалістаў вылучаецца радыкальная плынь, якая прыступае да распрацоўкі доўгатэрміновай стратэгіі разбурэньня натуральнага парадку рэчаў праз зьнішчэньне адрозьненьняў паміж мужчынам і жанчынай як такімі. Усе праявы, зьвязаныя зь біялагічнымі адрозьненьнямі паміж мужчынам і жанчынай, былі абвешчаныя міфамі, а гетэрасексуальнасьць – адной з магчымых формаў паводзін [па натуральных законах прыроды ўсё наадварот. – Рэд.]. Маўляў, «сацыяльны пол» (гендэр) павінен вызначацца асабістым выбарам чалавека і можа мяняцца ў залежнасьці ад цягі [можна нават гэта прыняць; толькі з адной умовай: цяга чалавека павінна разьвівацца пад уплывам натуральных біялагічных і сацыяльных чыньнікаў, падзей, уплываў, а не пад уплывам сьпецыфічнага выхаваньня збачэнцаў. – Рэд.]. Пропаведзь гэтага тэзіса і сталі называць «гендэрнай ідэнтычнасьцю».

Заваяваўшы дамінуючае становішча ў «ЛГБТ-супольнасьці», радыкалы ад педэрастыі прыступілі да рэалізацыі сусьветнай сексуальнай рэвалюцыі [чарговы эўфемізм: у аўтара, атрымліваецца, ва ўсім вінаватыя підарасы-радыкалы! – Рэд.], накіраванай на «адчужэньне» чалавека ад яго полу [гэта не сексуальная рэвалюцыя, а агрэсія збачэнцаў, ініцыяваная і арганізаваная сіянакратыяй. – Рэд.]. Яны дамагліся таго, што паняцьці «гендэр» і «гендэрная ідэнтычнасьць» зацьвердзіліся ня толькі ў сацыялогіі, але і ў прававой сьферы, ператварыўшыся пад назвай «сексуальная арыентацыя» ў элемент новага сусьветнага сексуальнага парадку, які ўзводзіцца.

А гэта, у сваю чаргу, заклала асновы для татальнай ломкі грамадскіх дачыненьняў. Справа ў тым, што, хоць паняцьце «сексуальная арыентацыя» і лічыцца шырмай для гомасексуалізму, ні ў адным зь міжнародных дакументаў, ні ў адным з нацыянальных заканадаўстваў яна не канкрэтызуецца, так што статус нормы можна надаць любой сексуальнай арыентацыі. Гэта значыць, любы сексуальны акт, нават такі, які разглядаецца сёньня як злачынны, але адбылы па «добраахвотнай згодзе», можа стаць узаконеным. Гэта датычыць і полігаміі, і да поліандрыі (многамужаства), і сексуальнага мультыпартнёрства, і бісексуальнасьці, і інцэсту, і, нарэшце, педафіліі з зоафіліяй (прычым, педафілія будзе дапушчана хутчэй, чым зоафілія, у сілу згуртаванасьці абаронцаў прыроды). Усё цяпер залежыць ад ступені «прасунутасьці» вярхоў грамадства.

Рэабілітацыя гомасексуалізму прывяла да далейшай кансалідацыі вычварэнцаў. Не задавальняючыся легалізацыяй, педэраст ды іншыя прадстаўнікі «ЛГБТ-супольнасьці» запатрабавалі для сябе асаблівага статусу і асаблівых правоў, якія дазволілі б ім адкрыта прапагандаваць і навязваць свой сьветапогляд ды свой лад жыцьця [як гомасексуалісты могуць задаволіцца легалізацыяй, калі іх гаспадарам трэба прывесьці геяў да ўлады. – Рэд.]. Увёўшы паняцьце «сексуальныя меншасьці», якое выкарыстоўваецца сёньня і ў юрыдычных дакументах, яны сталі выступаць ня толькі за ўключэньне прамой згадкі пра іх у антыдыскрымінацыйных законах, але і за прыняцьце асобных законаў аб «сексуальных меншасьцях» і нават за наўпроставае ўзгадваньне «сексуальнай арыентацыі й гендэрнай ідэнтычнасьці» у артыкулах канстытуцыяў дзяржаў.

Сфармаваўшы ўплывовае лобі ў міжнародных арганізацыях, «ЛГБТ-супольнасьць» у 1993 г. дамаглася ўключэньня Міжнароднай асацыяцыі геяў і лесьбіянак у лік арганізацый, акрэдытаваных пры ААН. У тым жа годзе Упраўленьне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ) у сваіх дакументах стала вызначаць гомасексуалістаў як «асаблівую сацыяльную групу», а ў 1995 г. ААН ўнесьла парушэньне правоў сексуальных меншасьцяў у пералік парушэньняў асноўных правоў чалавека [а права беларусаў быць гаспадарамі на ўласнай зямлі дасёньня ні ў якія дакументы ААН ня ўнесена; ня можа быць большай самадыскрэдытацыі ААН. – Рэд.].

Францыя 4a

Найбольш пасьлядоўным і бескампрамісным абаронцам правоў вычварэнцаў стаў Еўрапейскі зьвяз. У 1997 г. у новую Амстэрдамскую дамову была ўнесена папраўка, якая дае Еўразьвязу юрыдычныя падставы для барацьбы з дыскрымінацыяй на глебе сексуальнай арыентацыі. Забарона на такую ​​дыскрымінацыю была замацаваная ў 2000 годзе і ў Хартыі аб асноўных правах грамадзян Еўрапейскага зьвязу. У 2006 Еўрапарламент прыняў Рэзалюцыю “Аб гомафобіі ў Еўропе”, у якой непрыманьне вычварэнцаў характарызуецца як «ірацыянальны страх і агіда да гомасексуальнасьці – лесьбіянак і геяў, бісексуалаў і трансвестытаў – якія заснаваны на забабонах падобна расізму, ксенафобіі, антысемітызму і сексізму» [тут ужо прысутнічаюць элементы маніпулятыўнай падмены, супрацьпастаўленьня натуральным законам прыроды “правілаў”, высмактаных з пальца; гэта – відавочнае ідэалагічнае злачынства; ганьба Еўразьвязу! рэдкасная самадыскрэдытацыя! – Рэд.]. Прычым, сярод формаў, у якіх можа выяўляцца гомафобія, пералічаныя ня толькі перасьлед і забойствы, але і напоўненыя нянавісьцю прамовы, насьмешкі й абразы словам. Дайшло да таго, што некаторыя эксьперты прапануюць класіфікаваць гомафобію як «нетрывалы разлад асобы» ў адным шэрагу з расізмам [акрамя гэтага, тут дадаткова, як мы бачым, злачынцамі дасягнута юрыдычная легалізацыя паняцьця “гомафобія” – натуральнае пачуцьцё, якое ўзьнікае ва ўсіх нармальных людзей у выпадку, калі іх прымушаюць бачыць непрыстойныя паводзіны підарасаў, назіраць за сцэнамі іх анамальных стасункаў. – Рэд.], і ў недалёкай будучыні за гэта, магчыма, будуць зьмяшчаць у псіхіятрычную лякарню.

Галоўную ж увагу садаміты засяродзілі на прапагандзе аднаполых “шлюбаў” (саюзаў), ва ўлоньні якіх яны маглі б выхоўваць сабе падобных. Найбольш люта гэтую лінію адстойваюць Еўрапейскі Зьвяз і Рада Еўропы [ня гэтыя структуры, а сіянакратыя празь іх; апошняй заўсёды было зручней дзейнічаць зьверху; дарэчы, таму для яе заўсёды былі карыснымі любыя імперыі. – Рэд.], якія праводзяць у гэтай галіне жорсткі палітычны курс з апорай на шырокі набор юрыдычных інструментаў. На працягу апошніх 20 гадоў Еўрапарламент прыняў серыю рэзалюцыяў, якія патрабуюць прызнаць законнымі адносіны паміж гомасексуалістамі й дазволіць ім усынаўляць і выхоўваць дзяцей. Асабліва старанна папрацавалі Еўрапейскі суд па правах чалавека Рады Еўропы, які зацьвердзіў права на недыскрымінацыю ў галіне сексуальнай арыентацыі [вось бы ён зацьвердзіў Права на недыскрымінацыю беларусаў у Беларусі. – Рэд.], у адпаведнасьці з чым патрэбная вельмі сур’ёзная падстава, каб апраўдаць адрозьненьне ў стаўленьні да аднаполых і неаднаполых параў [які цікавы эўфемізм для ўсіх нармальных сямейных параў; мы ўжо з пазіцыі анамальнага сьветагляду підарасаў – “неаднаполыя пары”; час падаваць у суд на гомасексуалістаў за ідэалагічную дыскрымінацыю нармальных сем’яў. – Рэд.]. Еўрапейскі суд не пакінуў ніякай магчымасьці ацэнкі гэтага за дзяржавай [усё, у ЕЗ у дзяржаў суверэнітэту няма! – Рэд.].

Маючы такую ​​падтрымку, «ЛГБТ-супольнасьць» пачала прасоўваць аднаполыя саюзы, спачатку ў выглядзе «зарэгістраваных партнёрстваў”, якія сёньня прызнаныя ў 20 краінах, а затым ужо і ў форме «шлюбаў», якія існуюць на сёньняшні дзень ужо ў 15 краінах і некаторых штатах ЗША і Мексікі. Сёньня падобныя законапраекты знаходзяцца на разглядзе ў Люксембургу, Непале і Парагваі [во як; а вы яшчэ пытаецеся, на што Ротшыльд выдае свае грошы… – Рэд.].

У розных краінах гэтая палітыка прымаецца неаднолькава. Калі ў адных грамадскасьць ужо зазамбаваная настолькі, што імунітэт [культурны, маральны. – Рэд.] страчаны, то ў іншых гэта выклікае жорсткі супраціў. Прыкладам першага зьяўляецца Швейцарыя, дзе закон «Аб зарэгістраваным партнёрстве», як і большасьць іншых федэральных законаў, уступіў у сілу па волі народу ў выніку рэферэндуму: 5 чэрвеня 2005 года 58% грамадзян Швейцарыі прызналі права гомасексуальных пар на зарэгістраванае сумеснае жыцьцё [1] . Прыкладам другога стала Францыя, дзе напал барацьбы толькі набірае сілу.

Ня так драматычна, але таксама востра праходзіла абмеркаваньне гэтага пытаньня ў брытанскім парламенце. Як кажа дэпутат Еўрапарламенту ад Партыі незалежнасьці Вялікабрытаніі Найджэл Фарадж, у сапраўднасьці ўсё вырашаў не парламент Англіі, а Еўрапейскі суд па правах чалавека. Прэм’ер-міністр Дэвід Кэмеран навязаў гэты законапраект насуперак волі сваёй партыі і волі народу – па ўказаньні са Страсбурга [пра страту суверэнітэту мы ўжо казалі. – Рэд.]. Таму, дарэчы, у Францыі ды ў Англіі законапраекты і абмяркоўваліся адначасова [ну, проста ламаюць еўрапейскія нацыі публічна і праз калена… – Рэд.].

Найджэл Фарадж раскрыў і больш глыбокія задумы Еўразьвязу, зьвязаныя з рэалізацыяй так званай Стакгольмскай праграмы, якая прадугледжвае ўніфікацыю юрыдычных актаў краін Еўропы на працягу 2010-14 гг. (Н.Фарадж мяркуе, што праграма павінна быць зацьверджана ў лістападзе гэтага года). У адпаведнасьці са «Стакгольмскай праграмай» любой грамадзянскі пакт або шлюб, зарэгістраваны ў адной з краін ЕЗ, будзе прызнаны законным ў іншых краінах-членах. То бок, калі пара гомасексуалістаў ня мае права аформіць «шлюб» у сябе на радзіме, яна можа гэта зрабіць у іншай дзяржаве Еўразьвязу, і на радзіме гэты «шлюб» будуць абавязаныя разглядаць як законны [2].

Тое, што адбываецца сёньня ў «перадавой” Еўропе, прапануецца ў якасьці мадэлі для ўсяго чалавецтва. З пачаткам сусветнага крызісу 2008 г. і адкрытым абвяшчэньнем глабальнай элітай [сіянакратыяй. -Рэд.] неабходнасьці «новага сусьветнага парадку» палітыка замацаваньня правоў садамітаў перайшла на новы ўзровень. Па-першае, яна набывае агульнасусьветнай маштаб, па-другое, абарона правоў садамітаў набывае форму агрэсіўнага здушэньня і выцісканьня традыцыйных сямейных і грамадскіх каштоўнасьцяў пад выглядам барацьбы з гомафобіяй.

У 2008 г. упершыню ў гісторыі ААН па ініцыятыве Францыі, Нідэрландаў і яшчэ шэрагу дзяржаў на 63-й сесіі Генеральнай асамблеі была прынятая Дэкларацыя правоў чалавека ў галіне сексуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасьці [бачыце, сіянакратыі спадручней дзейнічаць зьверху; таму для яе карысныя любыя імперыі, якія яна і стварае. – Рэд.], якую падтрымала траціна дзяржаў (на сёньня яе падпісалі 68 краін). Вынікам гэтага стала паўсюднае ўзмацненьне абароны «правоў» садамітаў, якое выявілася ў прыняцьці новых законаў, якія прадугледжваюць пакараньне за злачынствы на глебе гомафобіі, якія прызнаюць аднаполыя адносіны і спрашчаюць атрыманьне трансгендэрамі афіцыйных дакументаў з указаньнем упадабанага полу. Для супрацоўнікаў паліцыі, турмаў, настаўнікаў, сацыяльных работнікаў й іншага персаналу ўжо распрацаваныя адпаведныя праграмы навучаньня, а ў многіх школах рэалізаваныя адпаведныя ініцыятывы ў гэтым кірунку.

15 чэрвеня 2011 г. Рада ААН па правах чалавека прыняла рэзалюцыю 17/19, якая ўсталявала роўнасьць паміж людзьмі па-за залежнасьцю ад іх сексуальнай арыентацыі або іх гендэрнай ідэнтычнасьці. Тэкст, прапанаваны ПАР, падтрыманы 39 краінамі й падпісаны 86, пацьвердзіў «ўніверсальнасьць людскіх правоў». За гэтым рушыў услед першы афіцыйны даклад ААН па пытаньні аб дыскрымінацыйнай практыцы ў дачыненьні да сексуальных меншасьцяў [3], падрыхтаваны Упраўленьнем Вярхоўнага камісара па правах чалавека (УВКПЧ) і вынесены на абмеркаваньне эксьпертаў у Радзе ў сакавіку 2012 г. Гэта стала першым абмеркаваньнем у рамках органа ААН на падобную тэму.

У лютым – сакавіку 2013 г. для распрацоўкі агульнай стратэгіі барацьбы супраць гомафобіі й каардынацыі намаганьняў дзяржаў трох кантынентаў прайшлі адпаведныя канферэнцыі па правах чалавека, сексуальнай арыентацыі й гендэрнай ідэнтычнасьці ў Бразіліі (Амерыка), Непале (Азія) і Францыі (Еўропа) [4].  А 15-16 красавіка на міжнароднай канферэнцыі ў Осла, якая сабрала 200 прадстаўнікоў з 86 краін сьвету, былі падведзены вынікі праведзенай працы і разгледжаны далейшыя крокі для ўмацаваньня пазіцый «ЛГБТ-супольнасці» [5].

Садомскаму мафія, як ракавая пухліна, зьнішчае здаровыя клеткі грамадскага арганізма і вядзе да яго гібелі. З ракавай хваробай не ўступаюць у дыялог, тым больш – не шукаюць кампрамісу. Бліжэйшы час запатрабуе тут дакладнай і яснай маральнай пазіцыі, адпаведных юрыдычных інструментаў і – без усялякага перабольшаньня – новых палітычных формаў барацьбы, без чаго супрацьстаяньне агрэсіі самаабвешчанай «сексуальнай большасьці» немагчымае [скажам яшчэ раз: ня геі ініцыятары гэтага ўсяго, а сіянакратыя; людзі, пачынайце засвойваць адэкватныя паняцьці! – Рэд.].

Па матэрыялах Фонду стратэгічнай культуры. 27 мая 2013 г.

[1] http://www.nashagazeta.ch/node/8095

[2] http://federation-pro-europa-christiana.org/wordpress/promotion-totalitaire-du-mariage-homosexuel-par-le-parlement-europeen/

[3] http://www.franceonu.org/la-france-a-l-onu/dossiers-thematiques/droits-de-l-homme-etat-de-droit/orientation-sexuelle-et-identite/la-france-a-l-onu/dossiers-thematiques/droits-de-l-homme-etat-de-droit/orientation-sexuelle-et-identite/article/orientation-sexuelle-et-identite

[4] http://www.diplomatie.gouv.fr/fr/politique-etrangere-de-la-france/droits-de-l-homme/actualites-et-evenements-sur-le/actualites-2013-sur-le-theme-des/article/conference-sur-les-droits-des

[5] http://www.dirco.gov.za/docs/2013/human-rights0417.html

(канец артыкула і спасылак)

 

=

 

Ад рэдакцыі.

У свой час (на мяжы 2011-12 гг.) мы выставілі цэлую серыю артыкулаў, прысьвечаных аналізу гомасексуальнага пытаньня і выпрацоўцы нашага стаўленьня да яго (іх агульная назва “Што могуць даць дэмакратыі тыя, хто выносіць паскудства на cвае сьцягі?”; пачынаць гл. адсюль https://nashaziamlia.org/2011/12/19/4596/, заканчваць тут: https://nashaziamlia.org/2012/01/08/4696/; былі й іншыя матэрыялы, у якіх закраналася гомасексуальная тэматыка).  

У выніку мы выпрацавалі наступны прынцып Беларускай дактрыны (Д пр-п 131):

“Гомасексуалісты – гэта людзі, які маюць адхіленьні ў разьвіцьці сексуальнага пачуцьця, у чым у многіх выпадках яны не вінаватыя. Такіх людзей нельга караць, іх цяжка лекаваць. Як й іншым інвалідам – фізічным, разумовым – людзям з анамаліяй сексуальнага (сексуальным інвалідам) варта спачуваць (робячы гэта карэктна, унутрана – лепш, па магчымасьці, выключыць гэтую тэму з публічных размоў, абмеркаваньняў). Але ў той жа час ім ні ў якім разе нельга дазваляць уносіць сваю анамалію ў публічнае, бо пры гэтым адбываецца разбурэньне грамадскай культуры, маралі, этыкі шляхам касмапалітызацыі-перамешваньня грамадскага й інтымнага (сексуальнага ды яшчэ анамальнага). Гэтыя дзьве сьферы людскага жыцьця мусяць заставацца ў адасобленым (дыферэнцаваным) стане. Такога нельга рабіць у такой жа ступені, у якой нельга дазваляць маральным дэгенератам уплываць на грамадства. Апошнім павінны кіраваць паўнавартасныя ва ўсіх адносінах (высокамаральныя, высокакультурныя, высокаінтэлектуальныя, дасьведчаныя) прадстаўнікі адпаведнага народу – сапраўднага ўласьніка адпаведнай дзяржавы… На жаль, у наш час глабалісцкая фінансавая алігархія выкарыстоўвае людзей з анамаліяй сексуальнага як прыладу для сваіх злачынных соцыядэструктыўных мэт. Усе прыстойныя людзі абавязаны змагацца і з гэтым злом, інакш нашу цывілізацыю чакае марны лёс…”.

Натуральна, мы і сёньня прытрымліваемся азначанай пазіцыі.

С-ня Чацьверыкова, на наш погляд, дадала да яе наступнае:

1. За час, пакуль усе нармальныя людзі пасіўна назіралі за хадой падзей, з гомасексуалістаў кімсьці былі вылучаны найбольш адыёзныя актывісты. Зь іх арганізаванае своеасаблівае войска, якое актыўна прапагандуе гомасексуалізм і прасоўвае законы, накіраваныя на ўсё большую садамізацыю грамадстваў.  

2. Метады дзейнасьці гэтага войска з кожным годам становяцца ўсё больш нахабнымі, антымаральнымі, па-сатанінску дэгенетыўнымі, злачыннымі.

3. Дзейнасьць разбэшвальнікаў ахоплівае ўсё большы геаграфічны маштаб (садамізацыі падвяргаюцца ўжо цэлыя кантыненты – напрыклад, Еўропа, абедзьве Амерыкі). Ужо многія міжнародныя структуры пачынаюць “працаваць” на інтарэсы збачэнцаў – Рада Еўропы, Еўрапарламент, Еўрапейскі суд па правах чалавека, ААН. Іх канчатковая мэта – садамізацыя ўсяго сьвету.  

4. Дэмакратычна абраныя дзяржаўныя кіраўнікі, якія маюць самую вялікую ўладу ў сваіх краінах – прэзідэнты, прэм’еры – як высьветлілася (!), знаходзяцца ў большай залежнасьці ад нейкіх таемных наднацыянальных садомскіх сіл, чым ад народаў, якія іх абіралі.  

Усё пералічанае вынікае з артыкула. Многае з гэтага зьяўляецца новым й істотным для нас. Спадзяемся, і для вас.

Ад сябе дазволім яшчэ раз нагадаць, што базавымі аб’ектамі для разбурэньня, на якія нацэльваюцца кіраўнікі збачэнскага руху і тыя, хто за імі стаіць, зьяўляюцца:

1. Інстытут шлюбу і сям’і, якія дыскрэдытуюцца праз магчымасьць “гомасексуальных шлюбу і сям’і”.

2. Зьявы любові й каханьня, якія дыскрэдытуюцца праз акцэнт на анатамічным, цялесным.

3. Мужчынскае і жаночае сяброўства – праз прывучэньне да падазрэньня, што двое мужчын ці жанчын, якія часам бываюць разам, могуць быць гомасексуальнымі партнёрамі.

4. Грамадскія культура, мараль, якія разбураюцца праз увядзеньне інтымных праблем (ды яшчэ вычварнай іх формы) у публічнае.

Асобнай задачай зьяўляецца разбэшчваньне моладзі, якая дачасна знаёміцца са сьферай інтымнага (ды яшчэ анамальнага).

Вось тут – http://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=R9EnWYbkO1U# – на прыкладзе параду гомасексуалістаў Нарвегіі можна паглядзець, як дзяцей і  падлеткаў далучаюць да пералічанага вышэй (гл. таксама фота ніжэй).

 

Францыя 5 

Канчатковая мэта ўсіх гэтых дзеяньняў – ператварэньне ўсяго чалавецтва ў абыдленую біямасу.

Але і гэта ня ўсё. Ёсьць яшчэ адна мэта – гэта вылучэньне на вышэйшыя ўзроўні палітычнай улады максімальна вялікай колькасьці сексуальных збачэнцаў. Справа ў тым, што сярод асоб з анамальнай сексуальнай арыентацыяй значна часьцей, чым сярод звычайных людзей, сустракаюцца індывіды з цынічнай, дэструктыўна арыентаванай псіхікай. Яны на погляд глабальнай закулісы – каштоўныя прылады, рукамі якіх можа быць зьдзейсьнена тое, на што большасьць нармальным людзей нізавошта б не пагадзілася.

Карацей, глабальныя таемныя сілы прыводзяць да вялікай палітычнай улады гомасексуалістаў, а яны, у сваю чаргу, зьдзяйсьняюць сатанінскія мэты тых, хто іх да гэтай улады прывёў.

Вось прычына саюзу збачэнцаў з глабалісцкім закулісьсем.

І апошняе, на заметку.

Знакаміты фемінісцкі рух Femen, які многія лічаць прагрэсіўным, як заўсёды шумна і эпатажна стаў на бок… збачэнцаў.

Хто жадае, можа пачытаць, напрыклад, тут –  http://www.rutinto.ru/news/society/612/ – як падчас адной з дэманстрацый у Парыжы гэтыя феміністкі ў сваім фірмовым стылі (гл. фота ніжэй) дэманстравалі лозунгі In gay we trust (па аналогіі “In God we trust”, «мы верым у Бога») і Fuck church (для самастойнага перакладу).

 

Францыя 7 

Для нас ня дзіва, што фемінісцкі рух зьяўляецца часткай тых жа сіл, да якіх належыць і рух геяў.

Гаспадары, дык, адны і тыя ж…

Усяго лепшага, сябры.

 

11 каментарыяў

  1. Літварус кажа:

    А што калі дазвол на аднаполые бракі і ўсё астатніе чым так абурана аўтарка і Рэдакцыя ёсць адзінае магчымасць, якую дае нам Прырода (Бог), каб спыніць імклівае павялічэнне колькасці насельніцтва Свету. Колькасці – пры якой не будзе магчымасці нармальна існаваць жывым. Маю на увазе недахоп чыстай вады, нармальнай ежы, паветра, прасторы да якой челавек прызвычаяўся на працягу свайго існавання. Што тады застаецца? Забіваць народжаных, ці адпраўляць іх ў каўбасные цехі і на мясакамбінаты? Ці можа гвалтоўна стерілізаваць мужчын і жанчын? Хто будуць тыя ахвяры? Хто будзе гэта здейсняць? Ці можа лепей развязываць войны, каб людзі ўвесь час забівалі адзін аднога? А што калі пачнуць знішчаць падпальшчыкаў вайны? Ці можа на некаторых распыляць атруту? А калі вецер панясе атруту на тых хто абслугоўвае бакі з атрутай і заразай? Што стаіць за вашымі абурэннямі, акрамя старамодных маральных каштоўнасцяў?. Вы высоўваеце наперад біялогію? “Біялогіяй” тысячы гадоў апраўдывалі прыніжаннасць жанчын, іншые расы і нацыі. Біялогія ў параўнанні з Сацыяльным Нішто. Даўнішняя біялогі атлажылася ў генах. Але яны хутка зменяцца як толькі зменіцца Сацыяльнае. Я ўвесь “абнюхваю” сучасных мысліцеляў і бачу што яны ўсе прадбачылі.

    • Рэдакцыя кажа:

      Спадар Літварус, вы працягваеце нас зьдзіўляць.

      1) Пішаце: “А што калі дазвол на аднаполые бракі і ўсё астатніе чым так абурана аўтарка і Рэдакцыя ёсць адзінае магчымасць, якую дае нам Прырода (Бог), каб спыніць імклівае павялічэнне колькасці насельніцтва Свету”.
      Адказ: вы хаця б ведаеце, што і без дазволу на такія “шлюбы” нараджальнасьць у краінах Заходняй Еўропы і Беларусі складае 1,1-1,3 дзіцяці на адну жанчыну? Для таго, каб проста з пакаленьня ў пакаленьне народ аднаўляў сябе (не павялічваўся і не памяншаўся) павінна быць 2,2-2,3 дзіцяці на адну жанчыну. Ад белых жанчын ужо шмат дзесяцігоддзяў не хапае аж цэлага дзіцёнка(!) на кожную жанчыну! Вы, што, сапраўраўды не разумееце, што гаворка ідзе пра ВЫНІШЧЭНЬНЕ карэнных народаў Еўропы – арыеў, і пра іх замену паўднёвымі ксенаэтнасамі?! Вы сапраўды не жартуеце, вы сапраўды гэтага не заўважаеце, ці праблемы ў гэтым ня бачыце? Вас сапраўды не хвалюе ГЕНАЦЫД еўрапейскіх народаў? Вы спраўды лічыце, што калі зьнікнуць еўрапейскія народы на Зямлі наступіць Царства нябеснае?

      2) Ваша: “Што тады застаецца? Забіваць народжаных, ці адпраўляць іх ў каўбасные цехі і на мясакамбінаты? Ці можа гвалтоўна стерілізаваць мужчын і жанчын?… Ці можа лепей развязываць войны, каб людзі ўвесь час забівалі адзін аднога? Ці можа на некаторых распыляць атруту?”
      Мы пакідаем без каментару!!!… (мы і ўяўвіць сабе не маглі, што вы такое можаце напісаць)

      3) Ваша: “Што стаіць за вашымі абурэннямі, акрамя старамодных маральных каштоўнасцяў?”.
      Адказ: наш клопат пра сям’ю, любоў, каханьне, сяброўства, агульную культуру, мараль (сюды можна дадаць справядлівасьць, сумленьне, праўду і г.д.) лічым самымі, што ні на ёсьць ПЕРСЬПЕКТЫЎНЫМІ АРЫЕНТЫРАМІ, для руха чалавецтва ў прагрэсіўную будучыню!

      4) Ваша: ““Біялогіяй” тысячы гадоў апраўдывалі прыніжаннасць жанчын, іншые расы і нацыі. Біялогія ў параўнанні з Сацыяльным Нішто”.
      Адказ:
      па-першае: хто чым і што апраўдвае ня наша справа; мы розных гаўнюкоў не чытаем і чытаць не зьбіраемся; акрамя таго, прыніжанасць жанчыны ў большасьці выпадкаў цемрашалы апраўдваюць не “біялогіяй”, а “верай ў Бога” (самі здагадайцеся якой ці якімі);
      па-другое: мы ўжо дзясятак разоў тлумачылі, што ёсьць ВЫШЭЙШАЕ (людскае, гуманістычнае) і што ёсьць БАЗАВАЕ (біялагічнае); у чалавеку ёсьць тое і тое, яму патрэбна і тое і тое; а вы ўсё яшчэ працягваеце прыпісваць нам нешта, пра што мы ня толькі ня пішам, а і ня думаем (аналагічныя праблемы ў вас ўжо былі – мы прасілі вас паказаць, дзе мы напісалі тое, што вы нам прыпісалі; адказу няма, замест адказу чарговая порцыя нязграбных закідонаў). Пачынаць тлумачыць другі дзетак разоў тое, што ўжо шмат разоў патлумачана, ня будзем. Чытайце ранейшыя матэрыялы;
      трэцяе: абаронім біялагічнае, якое для вас “нішто”; вы самі, відаць, вельмі “сацыяльны”, не “біялагічны” – тады пажывіце без наведваньня прыбіральні хаця б тыдзень; можа тады вы будзеце менш ігнараваць “біялагічнае” нават у самім сябе, ня тое што ў іншых людзях…

  2. Літварус кажа:

    Паважанае Рэдакцыя, калі перанаселеннасць Зямлі стане такая што людзі будуць сядзець адзін у аднаго на галаве, а жраць і піць стане нечага, гомікаў аставяць ў пакое як самых адказных, а мараль падгоняць пад сацыяльные умовы. Б.Рассел неяк зауважыў што калі б середневечага хрыстцыяніна закінуць ў наш час, ён прыўшоў бы ў жах ад таго што цяпер ў хрысцыянстве лічыцца Нормай. Вось і ўсё што я хацеў (можа занадта правакацыйна) я хацеў сказаць.

    • Рэдакцыя кажа:

      1) Вашыя правакацыйныя выказваньні (а часьцей нейкія недарэчныя, не па сутнасьці пытаньня) хутка прывядуць да таго, што мы проста ня будзем на іх рэагаваць. Быццам іх няма…
      2) Акрамя таго (і гэта важней), вы не даёце зваротнай сувязі. Вам шмат тлумачаць, прыводзяць факты, задаюць пытаньні, а вы ніяк не рэагуеце. Так сур’ёзныя размовы не вядуцца. Вам сапраўды пагражае поўнае ігнараваньне з нашага боку…

  3. таго кажа:

    Праблема перанаселенасьці планеты сапраўды замоўчваецца, між тым ціск чалавецтва на біасферу ўвесь час узмацняецца і ў хуткім часе чалавецтва з’есьць апошняга кіта і дэльфіна, тунца і краба. У выніку прымянення ў сельскай гаспадарцы сучасных тэхналогій праз хімізацыю знікнуць пчолы…
    Замест таго каб распрацаваць і ўкараніць квоты кожнай краіне на колькасьць насельніцтва, сучасная заходняя бюракратыя распаўсюджвае саадамію, і таму Папа Бенедзікт год назад заявіў, што чалавецтва перайшла мяжу між дабром і злом і тым самым рушыла па шляху, які прывядзе чалавецтва да самазнішчэння. І што? Папе Бенедзікту хуценька і настойліва прапанавалі па ”стану здароў’я” пайсьці ў адстаўку.
    Разам з тым у гомікі можа падацца толькі ідыёт, такім чынам меньш ідыётаў будзе нараджацца на планеце. Але без прапаганды, бо сам па сабе гомасексуалізм — гэта амаральны стан жыцця, які вядзе чалавецтва ў прорву.
    Чалавецтва павінна зменшыць узровень спажыванне, выдатны спосаб кантроля над масамі… Рана ці позна — так яно і будзе. Але перад гэтым могуць адбыцца такія жахлівыя падзеі, што жыць у тым часе мне не хочацца.

  4. dora кажа:

    taro Вы ошибаетесь в вопросе перенаселения, собственно как и я не так давно, поизучайте этот вопрос и Вы поймёте, что на Планете может жить в десятки, а то и сотни раз больше людей. Вопрос гомосексуализма чуть в другом направлении, но всё же от тех паразитарных сил, которые захватили власть практически во всём мире. Посмотрите на Иссландию – она от них свободна… Люди просто герои, которые пишут правду об этих проблемах.

  5. таго кажа:

    Для мяне жыхары Планеты гэта і пчолы, і вераб’і, і кіты, і зайчыкі, рабчыкі і цецерукі, ваўкі і белыя мядзведзі…. а гэтых насельнікаў усё меньш на планеце. Разам з тым бачу шмат людзей-паразітаў, алканаўтаў, наркаманаў, гомікаў, грантасмокаў і ліберастаў, спевакоў і кінадзеячоў, палітолагаў і кандыдатаў…. Навошта столька непатрэбнага народу? А калі іх будзе ў сотні раз больш? ”Захлынёмся ў гаўне”.
    Іншы раз бачу мурынаў у Менску. Навошта яны тут? Кожны павінен жыць там дзе нарадзіўся і падымаць узровень свайго народа і краіны, а не шастаць па чужых.

    • Рэдакцыя кажа:

      У нас блізкая да вас пазіцыя, сп-р “Таго”.
      Пра захаваньне ўсіх відаў жывых арганізмаў на Зямлі чалавецтва АБАВЯЗАНА клапаціцца ў першую чаргу. Для гэтага на пачатак трэба аддаць пад абсалютныя запаведнікі – г.зн. тэрыторыі, дзе інтарэсы дзікіх жывёл і расьлін маюць першанства над інтарэжсамі чалавека – ня менш за палову тэрыторыі планеты.

      Да экалагічных праблем у нас проста рукі пакуль не даходзяць.

  6. 1. Літварус: Чэрвень 3, 2013 у 11:30
    А што калі дазвол на аднаполые бракі і ўсё астатніе чым так абурана аўтарка і Рэдакцыя ёсць адзінае магчымасць, якую дае нам Прырода (Бог), каб спыніць імклівае павялічэнне колькасці насельніцтва Свету….
    Пан Літварус, калі вы так думаеце, то навошта вам пісаць сюда бясконцыя камэнтары. Раслабцесь і атрымайце задавальненне ад педэраста, забудзьце аба ўсім.
    Паважанае панства, гэта нішто іншае як скарачэнне насельніцтва, а па сутнасці генацыд. Праглядзіце тут:
    Дэвид Дюк. Как убивают народы. http://www.youtube.com/watch?v=0I5F8yj3p3o

    Уничтожение народа через секс в XX веке.!!! http://www.youtube.com/watch?v=lVHY7bAWIpg
    З чаго вы вырашылі што нас гэта не зачэпіць? К знішчэнню беларусаў прыступілі капітальна. У дадатак да Чарнобыльскай катастрофы будуюць новую, такую ж АЭС, будуецца шмат крайне шкодных прадпрыемстваў, тэрыторыя Беларусі заселяецца кітайцамі (калі вы сляпыя і не бачыце гэтага, то ніхто ў гэтым не віноўны), спайваецца насельніцтва, распаўсюджваецца наркаманія, замбіруецца агрэсіўнасць ў адносінах адзін да аднаго, заражаюцца дзеці, разбураецца сям’я. Дзяцей нараджаецца 1,5 чалавека на сям’ю. І паглядзіце як жывуць габрэі-хасіды ў Бельгіі: ядуць толькі кашэрную ежу (гэта ежа, якая вырашчваецца ў Ізралі на экалагічна чыстых землях, без ўсякіх угнаенняў, без дабавак ці абработкі хімікатамі і асвечаная ў сінагогах), якая самалётамі кожны дзень дастаўляецца з Ізраіля, яны не працуюць на шкодных прадпрыемствах, маюць 5-8 дзяцей ў сям’і. Хто ж нас застаўляе будаваць шкодныя прадпрыемствы і труціць свой народ? Жабрацтва? Не, братцы, жабрацтва – гэта наш лёс. І той хто выжыве ў гэтым генацыдзе будзе рад смерці як збаўленню ад лёсу раба. У Беларусі ужо сёння шмат людзей чакаюць смерці як збаўлення ад сваіх невырашаемых, на іх погляд, праблем і часам канчаюць самагубствам. Згодны з такім лёсам – не скуліце пра сваё жыццё, не згодны – змагайцеся любымі сродкамі.

  7. Унук Вялеса кажа:

    Ніна АКСЁНЧЫК

    КАХАНЬНЕ САТАНЫ
    пра гей-парады

    Насаджаецца сатаністамі,
    Як наркотыкі, як віно,
    Каханьне гнілое, глістае –
    Як гной на сьвятое радно.

    Не проста, каб падурачыцца,
    Балотная выпаўзла гаць,-
    А народа духоўную матрыцу
    Разьбіць. Разбурыць. Растаптаць.

    Спаганіць маралі асновы.
    Вернасьць, каханьне, сям’ю
    Замяніць на свабоду выховы.
    Ружы квет палажыць на зьмяю.

    Вычварэнства – абрад сатанінскі.
    Масонства там рожкі тарчаць:
    Каб сьвятое усё, што ад Бога,-
    Мярзоцьцем ліхім падмяняць.

    Маладыя ды лёгкагаловыя,
    Грэх сьмяротны ня змыць і крывёй.
    Бо пралюбадзейства аднаполавае –
    Зьліяньне з самім Сатаной.

    2010

  8. Ніна, малайчына. Пляскаю ў далоні.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы