nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Памёр прафесар Мікола Крукоўскі

2 кастрычніка, 2013 | 11 каментарыяў

Рэдакцыя (паводле матэрыялаў радыё “Свабода” і газеты “Наша Ніва”)

Крукоўскі 

 

30 верасьня г.г. на 90-м годзе жыцьця ў Менскім шпіталі хуткай дапамогі памёр Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі –  доктар філасофскіх навук, прафесар, аўтар шматлікіх манаграфій і артыкулаў, якія надалі яго імені еўрапейскую вядомасьць. Цырымонія разьвітаньня з прафесарам прайшла сёньня, 2 кастрычніка, у 13:00 у рытуальнай зале морга 9-га клінічнага шпіталя Менска. Адпяваў нябожчыка ўніяцкі сьвятар Яўген Усошын. Над труной быў узьняты бел-чырвона-белы сьцяг. У гонар нябожчыка была выстаўлена вайсковая варта –  Крукоўскі быў ветэранам Другой сусьветнай вайны.

 

 

Філосафы Крукоўскі й Конан былі для беларускай філасофіі тым самым, чым Бярозкін і Адамовіч для беларускай крытыкі. Ён пакінуў па сабе шмат навуковых прац па праблемах філасофіі, эстэтыкі, культуралогіі, станаўленьня нацыянальнай самасьвядомасьці, узаемаадносін культуры і суверэнітэту краіны.

Мікалай Крукоўскі нарадзіўся 16 кастрычніка 1923 году на хутары каля вёскі Машкова Аршанскага раёну.

У 1938 годзе сям’я пераехала ў Воршу, дзе ў 1940 годзе Мікалай скончыў 2-ю сярэднюю школу. У 1940-м паступіў на 1-ы курс Віцебскага ветэрынарнага інстытуту, адкуль у верасьні 1941-га добраахвотнікам пайшоў на фронт.

У 1945 годзе Крукоўскі паступіў на 1-ы курс філалагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. Скончыў БДУ з чырвоным дыпломам у 1950 годзе.

У 1956 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па лінгвістыцы і выдаў манаграфію «Рускі лексічны ўплыў на сучасную беларускую літаратурную мову». Захапіўся філасофіяй. У 1965 годзе выдаў манаграфію «Логіка прыгажосьці». Манаграфія абаранялася ў якасьці дысертацыі на ступень доктара філасофскіх навук у БДУ, але маскоўскі ВАК яе не прапусьціў. І толькі на трэці раз, у 1982 годзе, удалося абараніць яе пад той жа назвай і з той жа канцэпцыяй ужо на філасофскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэту. За тыя гады было напісана яшчэ тры манаграфіі па эстэтыцы, якія ўпарта замоўчваліся ў СССР, але знайшлі добры водгук за мяжой. А кніга «Чалавек прыгожы» была перакладзена нават на кітайскую мову і выдадзена ў Пекіне.

Крукоўскі на 30 гадоў раней за Хантынгтана прадказаў канфлікт цывілізацыяў, за 20 гадоў раней за Тойнбі пачаў пісаць пра тыя рэчы, пра якія той пісаў…

У 1994 годзе за чытаньне лекцый на беларускай мове быў звольнены з БДУ і адпраўлены на пенсію. Пазьней, аднак, яго запрасілі на працу ў Беларускі інстытут культуры на пасаду прафесара кафедры філасофіі, і там ён напісаў яшчэ дзьве манаграфіі: «Філасофія культуры. Уводзіны ў тэарэтычную культуралогію» і «Бляск і трагедыя ідэала», якую выдавецтва «Беларускі кнігазбор» выпусьціла ў 2004 годзе.

Апублікаваў каля 150 артыкулаў на навуковыя і грамадскія тэмы. Актыўна займаўся грамадскай дзейнасьцю.

Мікалай Ігнатавіч быў у Народным Фронце, быў даверанай асобай Пазьняка на прэзідэнцкіх выбарах. Ён нароўні з Артурам Вольскім, Васілём Быкавым, іншымі ўваходзіў у Дэмакратычнае аб’яднаньне ветэранаў. Гэта яго разам з Быкавым не пусьцілі да плошчы Перамогі ў 1994 годзе ўскласьці кветкі. Гэта ён пісаў артыкулы, падпісваў лісты супраць далучэньня Беларусі да расейскіх авантур, супраць этнацыду — і да Лукашэнкі, і пры Лукашэнку (гл., напрыклад, тут: https://nashaziamlia.org/2009/06/25/2343/).

Нізкі паклон вам, Мікалай Ігнатавіч, за няспынную інтэлектуальную працу і грамадзянскую мужнасьць бараніць інтарэсы беларускага народу на яго ўласнай зямлі!

Выказваем шчырыя спачуваньні блізкім нябожчыка і ўсяму беларускаму народу з нагоды сьмерці выбітнага сына зямлі беларускай.

P.S.

1) Дадатковыя зьвесткі пра Мікалая Ігнатавіча можна прачытаць на нашым сайце тут: https://nashaziamlia.org/2009/04/08/2053/

2) На нашым сайце разьмешчаны таксама наступныя артыкулы прафесара Крукоўскага:

– “Сіле кулака супрацьпаставім сілу духу!  Слова колішняга партызана-заслонаўца” (https://nashaziamlia.org/2010/12/23/3839/);

– Што са светам робіцца, або Ці патрэбны беларусу праменныя ідэалы? (https://nashaziamlia.org/2009/04/08/2056/; https://nashaziamlia.org/2009/04/09/2059/; https://nashaziamlia.org/2009/04/12/2063/)

Кожны жадаючы можа зь імі азнаёміцца.

 

 

11 каментарыяў

  1. Licvin кажа:

    ”… ўпершыню пазнаёміўся зь некаторымі яго працамі літаральна на днях і… ахнуў. Столькі стратэгічных супадзеньняў у яго поглядах з маімі й калег па рэдакцыі: тут й ідэя аб’яднаць матэрыялізм зь ідэалізмам у рэалізме; й прапановы шырэй выкарыстоўваць кібернетычную тэорыю шматузроўневых сістэм для тлумачэньня зьяваў рэчаіснасьці й знаходжаньня правільнага кірунку руху ў ёй; й ідэя залатой сярэдзіны; й крытыка сучаснага дэкадэнцкага заходняга лібералізму са зьвяртаньнем увагі на тое, што ён ня ёсьць пазітыўнай альтэрнатывай усходняму таталітарызму; й папярэджаньне аб небясьпецы будучай алігархічнай прыхватызацыі ў Беларусі; й разуменьне сутнасьці чалавека, як дваістай жывёльна-духоўнай істоты; й успрыняцьце неабсалютнасьці сьмерці; й узгадваньне таго, што выйсьце з цяперашніх беларускіх праблем у строгім сьледаваньні Беларускай нацыянальнай ідэі й да т.п.”
    Мікалай Ігнатавіч — еўрапейскі мысляр-філосаф. Неабходна вывучаць ягоны творы, браць на ўзбраенне ягоныя ідэі і карыстацца ягонымі разумовымі здабыткамі. Сам калі прачытаў ягоных некалькі артыкулаў, то за галаву ўзяўся, тое што я саматугам імкнуўся распрацаваць, у яго выкладзена ў стройнай навуковай паслядоўнасьці і аргументацыі. Светлая памяць Мікалаю Ігнатавічу Крукоўскаму.

  2. Seybit кажа:

    Гэта быў выбітны беларускі філёзаф.
    Ягоная праца “Бляск і трагедыя ідэалаў” павінна быць настольнай кнігай тых, хто вырашаў займацца грамадскай дзейнасьцю.
    Царства Нябеснае і вечная памяць…

  3. Яўген Бяласін кажа:

    Памятаю гэтага каларытнага і выбітнага чалавека па адукацыйнай канферэнцыі ў Берасьці ў 1995 годзе. На той час людзкі ўздым уражваў, і ў той хвалі ён вылучаўся.Асабліва калі ўлічыць, што столькі гадоў пражыў ў камуністычным гетта.

  4. Літварус кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя, негледзячы на непростые мае адносіны з вамі (я па вашым уяўленням амаль што лібераст) ваш сайт як магніт прыцягвае да сябе увагу таму, што адлюстроўвае погляды вельмі вялікая колькасці людзей (па маім уяўленням – кансерватараў). Засталося без каментароў на усіх сайтах паведамленне аб тым што Лех Валенса пачаў гаварыць аб аб’яднанні Неммеччыны і Польшчы. Такое цяжка укладваецца ў галаву. Здаецца, яны увесь час жылі як кошка з сабакам. Памятую памедамленне С. Высоцкага аб бойках “белых” і “чырвоных” ў Польшчы, як ў Польшчу на падмогу аднаму боку прыехалі немцы. Для меня такіе заявы ёсць сведчаннем што Л. Валенса глядзіць далеко наперад. Я даў свой напалову жартоўны каментар, але ж справа сурьёзная. Што думаюць пра гэта сталые каментатары вашага сайта і жывушчые ў Нямеччыне – сп. Мурашка і п. Арцёменка? Калі такое аб’еднанне адбудзецца гэта будзе вялікае патрясенне усей геапалітыкі ў нашым рэгіёне. Не хапала туды яшчэ вялікай Украіны! Карачэй кажучы, назваліся ідэалагічным сайтам, давайце працуйце.

  5. Літварус кажа:

    Адказ сапраўды вельмі несеметрычны – я пра аб’днанне Немеччыны і Польшчы, а вы мне лекцыю па эканоміцы звычайнага маскаля, які бачыць вакол Расеі адных ворагоў. Акрамя таго, паскольку я для вас стаў панам, то вы для меня будзеце таварышчамі, каб саблюсці сіметрыю.

    • Рэдакцыя кажа:

      1) У нашай класіфікацыі людзей катэгарыйная пара: “прыстойны чалавек”, зь якім можна размаўляць (ну, хаця б больш-менш прыстойны), і “непрыстойны чалавек” (сін. “прымітыў”, “савок”, “дэгенерат”), папярэднічае падзелу людзей па нацыянальнай, расавай, рэлігійнай ці якой-небудзь яшчэ прыкмеце.
      Дык вось, гэтага Касатонава, хаця і маскаля, мы лічым больш-менш прыстойным. Чаму? А таму, што ён асьмеліўся агалосіць некаторыя кавалчкі Праўды. Гэта рэальная заслуга чалавека на фоне страху і той інфармацыйнай мутаты, якой запоўнена ўся наша інфармацыйная прастора.

      2) Галоўнае, для чаго мы далі вам, пан Літварус, магчымасьць паглядзець выступ Касатонава (дарэчы, прафесара МДІМД), заключаецца ў тым, каб вы маглі пачуць словы аўтарытэтнага (у пэўных колах) і разумнага чалавека пра тое, што “да Трэцяй сусьветнай вайны застаўся адзін метар”! (дарэчы, мы сфармулявалі пасьля забойства Качыньскага, што Трэцяя сусьветная ўжо ідзе…)
      А цяпер паглядзіце на сябе, пан Літварус, і на свайго Валенсу на гэтым фоне – з пазіцыі ідэалагічнай адэкватнасьці паглядзіце. А пасьля гэтага падумайце, ці адэкватнымі зьяўляюцца вашыя рэгулярныя памкненьні патрабаваць ад нас выконваць нейкую працу.
      Паверце, мы самі ведаем, што рабіць. У нас не хапае толькі часу, грошаў, сіл. Таму праца ідзе марудна. Таму мы і заклікаем нам дапамагаць усіх жадаючых.
      Адмаслова для вас кажам: не перашкаджаць, а дапамагаць…

  6. з...лы беларус кажа:

    Спадар Мікалай Крукоўскі быў Сапраўдным Беларусам. Сьветлая яму памяць. Удзячны лёсу, што бачыў і чуў Яго.

    Да папярэдняга абмеркаваня хрысціянства –

    Американский ученый выступил в защиту теории о фабрикации Нового Завета римлянами
    11 октября 2013 | Мир
    Американский библиограф Джозеф Этвилл выступил с новыми доказательствами альтернативной теории в истории христианства. Ученый утверждает, что христианство было плодом изощренной государственной пропаганды, пишет The Independent.
    На следующей неделе Этвилл, автор книги “Мессия кесаря: римский заговор по выдумыванию Иисуса” (‘Caesar’s Messiah: The Roman Conspiracy to Invent Jesus’), выступит в Лондоне, сообщает издание.
    Этвилл представит свою теорию, согласно которой Новый Завет был написан римскими аристократами I века и что они целиком сфабриковали историю Иисуса Христа.
    “Христианство может считаться религией, но на деле оно было разработано и использовалось как система контроля умов, чтобы порождать рабов, которые верили, что их рабство – веление Бога”, – написал ученый в своем блоге.

    Этвилл заявляет, что римляне, уставшие от восстаний еврейских сект, ожидавших “Мессию-воина”, прибегли к психологической войне. Они создали конкурирующую веру – историю о “мирном” Мессии, который призывал “подставлять другую щеку” и платить налоги.
    Этвилл говорит, что сделал открытие, когда изучал Новый Завет параллельно с “Иудейской войной” Иосифа Флавия. По словам Этвилла, “последовательность событий и места проповедей Иисуса более или менее совпадают с последовательностью событий и местами военной кампании Тита Флавия в описании Иосифа”. Этвилл заключает, что биография Иисуса сконструирована на базе “более ранних историй, но особенно на основе биографии одного из римских кесарей”.
    Теория Этвилла – одна из многих так называемых “библейских конспирологических теорий”, отмечает The Independent.
    По материалам ИноПресса

  7. Літварус кажа:

    Уважаемые господа-товарышчы з Рэдакцыі сайта, я сыходжу з выраза М.Фуко што палітыка ёсць працяг вайны толькі іншымі сродкамі. На вайне людзі не кваліфікуюцца па іх “прыстойнасці” і “непрыстойнасці” (уявіце савецкі генералітет, які сартіруе нямецкіх генералаў па іх “прыстойнасці” і “непрыстойнасці”; гэта будзе смехатворнае маралізатарства). Вельмі любіў гэтые славечкі сп. Шушкевіч і калі ён сярод тых хто пакінуў яму пенсію ў 3 руб. находзіў “прыстойных”, мне хацелася назваць яго ідыётам і прафанам ў палітыцы. Звярніце увагу што ў беларускай мове нават няма адпаведніка рускім “пр…” і непр”. Што яшчэ раз паказвае што Вы ментальна там где жывуць “господа-товарышчы”
    Як толькі я упомянуў Валенсу, а вы адразу нареклі меня панам, а Валенсу зрабілі “маім”. Гэтым вы толькі паказалі свою палякафобію.
    Я рады за вас што вы убачылі што вайна ужо ідзе. Дайце параду што рабіць тады патрыётам Беларусі. Дайце спісак “прастойных” і “непрыстойных” ў нашай апазіцыі. Вы думаеце, што “непрыстойные” падымуць хай і пачнуць апраўдывацца? Канешне Не. Вы проста пакажыце сябе ў глупым відзе. І Вы гэта адчываеце і таму пазбягаеце усялякай канкрэтыкі. Гэта усё роўна што змагацца з дьяблам з амвона.
    Ежелі мой цівілізаваны нацыяналізм вам не падыходзіць, не друкуйце мае каментары. Тады я ужо дакладна не буду вам перашкаджаць “змагацца з дьяблам”.

  8. Seybit кажа:

    Сёньня Міколе Ігнатавічу Крукоўскаму споўнілася б 90 год…
    Царства Нябеснае і вечная памяць…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы