nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Як толькі паўстала пытаньне пра дэмаграфічны генацыд карэнных народаў Еўропы, у Турцыі патануў хлопчык зь Сірыі… (частка 2)

Верасень 5, 2015 | Каментары (10)

Нашэсьце 2.1Паколькі ва ўсёй гісторыі зь сёньняшняй іміграцыяй з Афрыкі ды Азіі ў Еўропу ключавую ролю мае пазіцыя Нямеччыны, мы вырашылі пашукаць зьвесткі, датычныя рэакцыі палітыкаў і звычайных немцаў на гэтыя падзеі. Дый у цэлым даведацца, што там робіцца. Падаем ніжэй дзёньнікавыя запісы адной былой расеянкі (імя яе не вядомае), якая любіць Расею (папярэджваем!), але цяпер зьяўляецца жыхаркай Нямеччыны. Назва кажа сама за сябе: “Запісы жыхаркі Мюнхена пра карычневую хвалю ўцекачоў, якая паглынула Нямеччыну” (узята адсюль: http://goldnike-777.blogspot.com.by/2015/09/blog-post_90.html ; скарочана; за дакладнасьць апісаных падзей не ручаемся – калі нешта ня тое, разьлічваем, што нашы чытачы патрэбнае скарэктуюць).

Рэдакцыя.

 

 

“4 студзеня 2015 года

Сёньня нямецкі інтэрнэт абмяркоўвае заяву свайго ўраду аб неабходнасьці прывозу ў краіну мігрантаў з усіх гарачых кропак планеты. Перавага аддаецца маладым мусульманам з Афрыкі й Блізкага Ўсходу: у заяве Бундэстагу гаворыцца аб моцных руках, пакліканых выратаваць нямецкую эканоміку. Але варта толькі задаць пытаньне: “Дзе ўсе гэтыя малаадукаваныя, не валодаючыя нямецкай мовай мужчыны будуць працаваць?”, – на цябе тут жа вешаюць шыльды “расіст” ды “ісламафоб”.

І гэта пры тым, што ўчора было агучана жаданьне ўраду падняць пенсійны ўзрост да 70 гадоў. Гэта значыць, старыя будуць займаць свае працоўныя месцы да 70 гадоў, а дзе бyдуць працаваць маладыя немцы? Калі беспрацоўе ўжо цяпер 30 адсоткаў? І дзе тыя міфічныя працоўныя месцы для Нгамбы і Юлдзірыма?

Вішанькай на торце: каталіцкая царква Нямеччыны прыняла рашэньне адмовіцца ад практыкі хрышчэньня немаўлятаў. Нельга, маўляў, навязваць чалавеку Веру. Хай ён вырасьце і вырашыць сам. Нават пацешна назіраць, зь якой хуткасьцю Еўропа сама сябе губіць. Запасаюся папкорнам…

P.S. Калі камусьці захочацца абвінаваціць мяне ў хлусьні, хай зойдзе на старонку Sueddeutsche Zeitung.

 Нашэсьце 2.1а

5 студзеня

Нямеччына – краіна [якая была] з самай строгай працэдурай атрыманьня віду на жыхарства – увяла спрошчанае атрыманьне грамадзянства для ўцекачоў арабаў ды афрыканцаў. Народжаныя імі дзеці аўтаматычна будуць грамадзянамі.

Разумееце, я не ісламафобка! Я з Казані, у мяне тры чвэрці сяброў татары, у мяне першы муж і дзіця – мусульмане. Але гэтыя ўцекачы – яны зусім іншыя мусульмане. Агрэсіўныя, нецывілізаваныя. То дарогу перакрыюць, то б’юцца. Паліцыя да іх у паселішча штодня выязджае. Бяз году тыдзень тут, а ўжо патрабуюць сабе халяльнае мяса. Наша ім не падабаецца.

Падзеі па разбурэньні Еўропы разьвіваюцца з такой хуткасьцю, што нават барадатая Канчыта і шлюбы блакітных здаюцца бяскрыўднымі. Меркель у навагодняй прамове асудзіла пратэст супраць ісламізацыі Еўропы. Ды што Меркель, самі немцы задзёўбваюць таго, хто выкажацца за абмежаваньне іміграцыі.

6 студзеня

У Нямеччыне прапанавалі легалізаваць гашыш і марыхуану. Чакаюць шмат плюсаў: тыпу, падаткі пацякуць ракой у казну. У каментах да навіны народ піша: “Ваў! Вось і вырашым праблему вакансій для ўцекачоў! Усіх нелегальных наркадылераў аформім прыватнымі прадпрымальнікамі, а іншыя ўцекачы будуць працаваць на плантацыях марыхуаны!”

У нас ня сумна! Інтрыга стала буднямі! Кожны дзень прачынаешся з пытаньнем: “Што яшчэ прыдумала Меркель зь меркелятамі?” Яна ўсё больш нагадвае мне Гарбачова.

P.S. У каментарах пытаюцца: шлюбы з парнакапытнымі ці не легалізуюць часам?

Адказваю: не, толькі бардэлі зь імі. Год ці два ўжо як [легалізавалі].

9 студзеня

“Жыхары Мюнхена зьбіраюцца правесьці дэманстрацыю ў падтрымку міграцыйнай палітыкі ўраду“, – гэта я перакладаю вам артыкул у газеце. Ідыятыя. “Нямеччына павінна быць каляровай!”, – скандуюць дэманстранты і патрабуюць прымаць больш ісламскіх уцекачоў. Патрабуюць больш саджаць сабе на шыю. Ну, і трэба было зь Нямеччыный ваяваць? Яна сама сябе праз 70 гадоў забівае.

Хто гэтыя пратэстанты? Шмат саміх бежанцаў з прафесійна няшчаснымі тварамі й выродлівых цётак 50+, якія – гэта не таямніца – актыўна карыстаюць маладых афрыканцаў. Ёсьць гомасексуалісты, сярод якіх моднымі ёсьць чорныя партнёры. Дарэчы, 95% уцекачоў – маладыя хлопцы.

11 студзеня

У многіх школьных сталовых забаранілі падаваць сьвіныя сасіскі, каўбасу і паштэт, забаранілі нават прыносіць такія бутэрброды з хаты.

У класах адмянілі ўрокі рэлігіі. Калядныя вакацыі перайменавалі, гэта цяпер “зімовы перапынак”.

У басейнах адкрылі сьпецыяльныя аддзяленьні для купаньня ў вопратцы. У школах мусульманам дазволілі не хадзіць на ўрокі плаваньня (голыя ногі й купальнікі іх абражалі).

У многіх кампаніях ў Рамадан супрацоўнікам прапануюць ня есьці й ня піць, каб не бянтэжыць мусульман…

17-гадовай дзяўчыне падпалілі валасы, за тое, што яна ішла без хусткі…

За любое з гэтых сьведчаньняў цябе назавуць «нацы», а гэта – недзіцячы тэрмін. Старонкі, дзе размешчана [такая] інфармацыя, баняць, як й іншыя, якія ідуць супраць курсу ўрада. Мусульмане – гэта новыя габрэі Нямеччыны. Сьвятыя каровы Еўропы ХХI стагоддзя.

Дарэчы, падчас нападу на “Шарль эбдо” ні адна газета не напісала, што гэта былі мусульмане.

21 студзеня

У Нямеччыне стала так шмат крыміналу, што сёньня Саюз Паліцэйскіх запатрабаваў дазволіць ім не займацца дробнымі злачынствамі – крадзяжамі, крадзяжамі ў крамах і бытавымі бойкамі. Аб выкліках у мястэчкі бежанцаў забаронена паведамляць у прэсу.

22 студзеня

Сьцісла перакладаю артыкул “Пустыя бутэлькі замест годнай пенсіі”:

“Зьбіраньне пустых бутэлек дапамагае многім нямецкім пенсіянерам трымацца на плаву. Для многіх корпаньне ў сьмецьцевых скрынях – зьневажальны, але адзіны спосаб выжыць. Таму пенсіянеры Мюнхена просяць мэрыю горада падтрымаць ініцыятыву іншых гарадоў і ўсталяваць на скрынях так званыя кругі для збору пустых бутэлек (Pfandringe), што дапамагло б старым. Адказ гарадскога ўраду Мюнхена адназначны – не! Гэтыя колы трэба вырабіць, навешваць, мыць…”

У Расеі жыве міф пра багатую Нямеччыну, але гэта – міф. Людзі стаяць у чарзе за пратэрмінаванымі прадуктамі, атрымліваюць іх па сьпісах. Бедным чалавек лічыцца, калі яго даход ніжэй або роўны 60% ад сярэдняй зарплаты. Такіх у Нямеччыне больш за 12 мільёнаў – зьбядненьне адбылося лавінападобна.

Затое Нямеччына запрашае ўсіх абяздоленых з усяго сьвету. Кожнаму ўцекачу – аднаразовую дапамогу ў 2.800 еўра (мая стыпендыя 1000 еўра), абстаўлены мэбляй і бытавой тэхнікай пакой (сямейным – кватэра), дапамога ў 400 еўра ў месяц, аплата любога лекара, аплата моўнай школы на нелімітаваны тэрмін (пакуль ня будзе ведаць мову, будзе вучыцца).

23 студзеня

Імам горада Эрфурта патрабуе ўвесьці ў школах урокі ісламу для ўсіх вучняў. Міністр адукацыі гатовы да пагадненьня.

24 студзеня

Чула ад разумных людзей, што ўцекачоў завозяць на выпадак вайны з Расіяй, да якой актыўна рыхтуюць сярэдняга бюргера. Рускія тут ізноў недачалавекі, супраць якіх ваяваць трэба. Да таго ж зь дзесяці нямецкіх мужчын пяцёра з залішняй вагой, трое – гомасексуалісты і двое, як раз, ісламісты.

 Нашэсьце 2.2

2 лютага

Фатерлянд адмовілася ад лёзунгу “Германія для немцаў”, цяпер мы жывем пад сьцягам “Краіна бязь межаў, Нямеччына – краіна эмігрантаў” (“Deutschland ist Einwanderungsland!”). А немцам лічыцца кожны, хто жыве на тэрыторыі Нямеччыны – правоў у тых, хто нарадзіўся тут, ня больш, чым у тых, хто прыехаў.

Думаеце, юродствую? Нічога падобнага: такое рашэньне прынялі на сходцы ў Бундэстагу з падачы самай галасістай партыі – партыі Зялёных.

Я раней думала, што Партыя Зялёных – гэта пра Прыроду. А аказалася, гэта партыя Мусульман Нямеччыны.

… Бедныя, бедныя немцы. Нават шкада іх стала. У адзін дзень краіну адабралі.

5 лютага

Sueddeutsche Zeitung: “У Нямеччыне склалася цяжкая абстаноўка з кватэрамі. Мы прымаем бежанцаў, але ня можам даць ім жыльлё. І ў той жа час многія старыя жывуць у занадта вялікіх кватэрах, валодаюць лішкамі квадратных метраў. Таму мы вымушаны прыняць новую праграму па прымусовым перасяленьні старых у пакоі або маленькія кватэры па сацыяльнай норме 16-20 квадратных метраў на чалавека. Сітуацыя вельмі складаная, мы заклікаем нямецкі народ зразумець і дапамагаць”.

У каментарах народ піша, што на поўначы Нямеччыны шмат пустых дамоў, жыхары якіх разьехаліся ў пошуках працы, і можна было б разьмяшчаць уцекачоў там. На гэта ўрад заўважае, што уцекачам там будзе сумна, што іх сапраўдная інтэграцыя магчымая толькі сярод карэнных немцаў. І там няма працы!

20 лютага

Італьянскія сьпецслужбы апублікавалі перахопленыя размовы кіраўнікоў ІДІЛ: “Мы запоўнім Еўропу нашымі байцамі”. Пад выглядам уцекачоў у Еўропу перапраўлены тысячы ісламістаў

та-а-ак! Хто б сумняваўся.

23 лютага

Зварот мэра горада Глаўбіц ў Мейсанаўскай вобласьці да жыхароў:

“У сувязі з павялічанай плыньню ўцекачоў кіраўніцтва гораду настойліва просіць усіх праверыць, ці ёсьць у гараджан свабодныя пакоі. Мэрыя горада мае намер разьмяшчаць уцекачоў у кватэрах гараджан. Дзякуй за разуменьне”.

(Якое шчасьце, што ў мяне кватэра 48 метраў! На 8 метраў больш за норму, але ўсё роўна не падселяць афрыканцаў!).

4 сакавіка

Сёньня знайшла: “Нямецкі суд прыгаварыў Гертруду Ф. (87 гадоў) да турэмнага зьняволеньня. Падстава: фраў Ф. неаднаразова была аштрафаваная за бясплатны праезд, але ні разу не аплаціла штрафы, якіх разам з абвесткамі набралася на 400 еўра. У сваё апраўданьне бабуля сказала: “Я яшчэ магу хадзіць, я даволі здаровая, але мне цяжка хадзіць далёка. Так, я ездзіла некалькі прыпынкаў на аўтобусе бясплатна. Мая пенсія 560 еўра, за кватэру я плачу 470 еўра. Я езджу прыбіраць у адной фірме за 3 еўра ў гадзіну. Прабачце мяне “.

Бабулю ўжо амаль зачынілі, але тут карэспандэнты не вытрымалі й сабралі ёй 400 еўра.

5 сакавіка

Інтэграцыя ўцекачоў ідзе поўным ходам. Праўда, не туды, куды чакалі наіўныя бюргеры. Павялічылася колькасьць заказаў на адмычкі ды ключы. Пачасьціліся рабаваньні кватэр і напады на немцаў: “А чо ён на мяне так паглядзеў?”. Выпадкі дамаганьняў да жанчын усіх узростаў, вырываньне сумак, злачынстваў, зьвязаных з наркотыкамі, ДТЗ з удзелам афрыканцаў-веласіпедыстаў і, асабліва, крамных крадзяжоў.

Рэакцыя немцаў: “А што вы хочаце? У гэтых няшчасных проста няма іншага выбару!”.

Раскрыты выпадкі такога бізнэсу: уцекачы, карыстаючыся тым, што для еўрапейцаў яны ўсе на адзін твар, а таксама тым, што ім аплачваюць праязны на цягнік, рэгіструюць сябе ў розных землях і атрымліваюць дапамогу ў трох месцах. А што? Часу вольнага мора, падарожнічаць зручна, а пашпарты яны ўсе зьнішчаюць яшчэ да ўезду ў Нямеччыну (так больш шанцаў атрымаць статус).

Учора ў сына падчас спартовых спаборніцтваў упершыню за 10 гадоў была ўскрыта распранальня, абчышчаны сумкі й курткі. Грошы, смартфоны… Паліцыю выклікаць не дазволілі, матывуючы тым, што тая ўсё роўна шукаць ня стане, карыстаючыся новым законам пра ігнараваньне дробных злачынстваў.

Віншую, дарагія фраў і геры.

6 сакавіка

Нямецкі пастар Ульрых Вагнер прапанаваў прадастаўляць мужчынам уцекачам паслугі прастытутак. “Прастытуцыя – прызнаная прафесія ў Нямеччыне. Уцякач атрымлівае медыцынскую дапамогу, а чаму мы яму адмаўляем у ня менш важнай – сексуальнай дапамозе?”

Пастар. Евангелічнай пратэстанцкай Царквы.

7 сакавіка

Прымаюць уцекачоў, а месцаў няма, нават ложка ім ставіць няма куды. Першыя, якія прыехалі, атрымалі добрыя кватэры, дасылалі фота сваім у Афрыку, раззадорылі іх. Тыя прыперліся – а месцаў дык больш няма. Іх разьмяшчаюць абы-дзе. У Берліне купал надзьмулі, там трыста чалавек на двух’ярусных ложках у адным памяшканьні.

І цяпер ўцекачы перакрываюць дарогі, страйкуюць, патрабуюць “такіх жа умоў, як у сяброў”. У Мюнхене іх сталі ў камуналкі падсяляць, а гэта ж рэальна дзікуны! Нядаўна пажар зладзілі ў кватэры. Разьвялі вогнішча на падлозе, рыхтавалі нешта па-свойму.

15 сакавіка

Паехала ў Гамбург здаваць экзамены. Шок адразу з вакзала: натоўпы афрыканцаў у моднай марачнай вопратцы, усе як адзін гавораць па смартфонах апошніх мадэляў.

У крамах пастаянна абвяшчаюць, каб сачылі за торбамі.

Якое выдатнае жыцьцё пачалося ў Нямеччыне! Бачыш на вуліцы немца і зьдзіўляешся.

Села на цэнтральнай вуліцы ў кафэ і вырашыла палічыць, колькі афрыканцаў пройдзе міма мяне за пяць хвілін. 72 чалавекі! Гэта Вавілон нейкі…

Нашэсьце 2.3

9 красавіка

Уцекачам, якія нібыта выскачылі з-пад бамбёжак, стала сумна ў цёплых сьвежаадрамантаваных прытулках! Страйкуюць, перакрываюць дарогі ў Мюнхене, каб іх перавялі ў сталіцы земляў: “Там дыскатэкі, там мы можам знаёміцца ​​зь нямецкімі жанчынамі!”

10 красавіка

Нацыя загінула! Няма нямецкага народу як такога…

Чаму мне ў дзве гадзіны ночы лезуць у галаву думкі пра канец еўрапейскай цывілізацыі?

У Мадрыдзе мяне мой сябар падманам зацягнуў у Музей Археалогіі. І там вялікая частка экспазіцыі прысьвечана перыяду мусульманскага валадарства: з 7-га па 14-е стагоддзе. Таксама ж непрыкметна заваёва адбылася: крок за крокам, міля за міляй. Ўсход Еўропы наогул параўнальна нядаўна ад туркаў вызвалілі.

Гэта значыць, вось 711-ы год, вось нашы, вось арабы – і арабы перамаглі нашых. Сямсот гадоў Еўропа размаўляла на арабскай мове і насіла хіджаб, з-за якога цяпер ламаюць дзіды!

(Дарэчы, арабам і афрыканцам, якія прыехалі ў Нямеччыну, цяпер дазваляюць “ўзьядноўвацца зь сям’ёй”, як належыць па гуманных стандартах ААН і ЮНЕСКА; нават калі ў сям’і на радзіме было чатыры жонкі. Усе яны цяпер маюць права быць прывезенымі ў Фатерлянд).

11 красавіка

Уцекачы з двух прытулкаў у Трыры жартам 43 разы націскалі на кнопку выкліку пажарных. 43 разы да іх прыязджалі на дапамогу паліцыя і пажарныя.

“Калі б гэта былі немцы, то мы б выпісалі ім штраф у 34.000 еўра. Але з уцекачоў узяць няма чаго, яны ж як дзеці малыя”, – сказалі паліцэйскія выданьню “Фокус-онлайн” і выцерліся… А нават моцна беспрацоўнага немца, “зь якога ўзяць няма чаго”, пакаралі б мама-ня-бядуй ужо пасьля другога разу! Скруцілі б, каленку прастрэлілі па народнай паліцэйскай традыцыі! А тут чыста гуманісты. ШТО АДБЫВАЕЦЦА?!

Учора па баварскім ТБ казалі, што грамадзяне павінны праявіць цярплівасьць: не ўсе ўцекачы ўмеюць карыстацца прыбіральнямі, не ўсе ведаюць еўрапейскія правілы, (напрыклад, не какаць і ня пісаць у пясочніцы). Ня трэба на ўцекачоў крычаць – яны, можа, і п’яныя, але ж яны “траўмаваныя вайной”. Таму і п’юць. А што да какашак ў пясочніцы, дык гэта проста ў іх так на радзіме прынята: у пясок какаць і закопваць (гэта я наўпроставы пераклад пішу, ні слова ад сябе).

У нас з сынам скралі ровар ужо чатыры разы. На апошні сын зьбіраў грошы паўгода. Больш ня будзем купляць…

17 красавіка

У жаху ад нянавісьці да рускіх [з боку немцаў. – Рэд.]. Невялікі прыклад: Расея вырашыла выйсьці зь нейкага там касмічнага праекта і пабудаваць уласную касьмічную станцыю. Каментатары: “Ха-ха. Ну, няхай будуюць, калі ў гэтых алкашоў штосьці атрымаецца». Я ціха і ветліва запыталася: “Прабачце, а не нагадаеце, колькі касьмічных станцый пабудавала і запусьціла Нямеччына?” Божа, што там пачалося!  “Ты – сталінская падсьцілка” – самае прыстойнае.

“Рускі” для немцаў лаянкавае слова. Нянавісьць да рускіх можа драмаць на днах іх душ, але ніколі не зьнікае. Затое перад амерыканцамі немцы сьхіляюцца. Амерыка ідэальная.

18 красавіка

У горадзе Эшвайлер па патрабаваньні жыхароў забаранілі царкоўны перазвон: ён іх раздражняў. Цяпер два разы на дзень над горадам крычыць муэдзін, праз узмацняльнік, каб ужо напэўна…

Дзе адракаюцца ад сваёй рэлігіі, туды ўпаўзае іншая.

20 красавіка

З пачаткам! У Брэмене была аштрафавана пенсіянерка за тое, што назвала афрыканскага 11-гадовага падлетка “неграм”. Ён, праўда, спачатку назваў яе “старой прастытуткай”, але гэта ня лічыцца…

22 красавіка

Немцы раптам асьмялелі й пачалі ўслых вінаваціць у плынях уцекачоў… “праклятых сіяністаў”!!!

Значыць, НАТА не вінавата! Сьвятая Амерыка не вінаватая! Вінаватыя ізраільцы, бо зрабілі невыносным жыцьцё Афрыкі… [аўтарка не ўсьведамляе,  што сіяністы й ізраільцы – гэта розныя грамадскія групы. – Рэд.]

У Расею трэба вяртацца. Добра, што я кватэру не прадала…

26 красавіка

Вядомае выданьне атрымала “па галаве” за радок: “Шэсьць чалавек, якія згвалцілі школьніцу на школьным двары, былі арабскімі мігрантамі й размаўлялі на невядомай мове”. Называць нацыянальнасьць злачынцаў цяпер нельга.

P.S. Нямеччына запрапанавала не чакаць лодкі, на якіх уцекачы плывуць у Еўропу, а паслаць два караблі й забіраць іх наўпрост зь берагу. 75% немцаў вітае перасяленьне афрыканцаў [гэта напэўна дэза. – Рэд.].

Гэта масавы суіцыд нацыі! Праграма на зьнішчэньне!

28 красавіка

У Брэмене на народнае сьвята прыйшла вялізная колькасьць афрыканцаў, пасьля чаго людзі не далічыліся кашалькоў і смартфонаў. Пры спробе затрымаць злодзеяў пацярпелі многія паліцыянты – афрыканцы ж ня ведаюць, што ў Нямеччыне нельга біць паліцэйскага кулаком у твар. Затое паліцэйскія добра засвоілі, што афрыканцаў можна максімум паўшчуваць мімікай і жэстамі (нямецкую яны не разумеюць). А хто скардзіцца, той – расіст…

Нашэсьце 2.4

14 траўня

Упс. Чытаю каментары пад артыкулам пра “бедных і няшчасных уцекачоў”. Высьветлілася, што яны вельмі нават разумеюць, што менавіта трэба казаць, што дакументы трэба губляць і т.д.

Хто ж іх інструктуе?! Сёньня абмяркоўваюць патрабаваньне (!) уцекачоў устаўляць ім новыя зубы (немцы павінны аплачваць такое самі, бо гэта “касьметыка”).

Ня ведаючы нямецкага, афрыканцы, ледзь што, гучна выкрыкваюць немцам у твар: “Нацы!”. Калі паліцыя паводзіць сябе зь імі строга, уцекачы малююць на сьценах участкаў свастыку.

Адкуль гэта веданьне?! [ну, вось і ключавыя пытаньні пайшлі… – Рэд.]

Ці вось, сёньня ў Берліне ўцекачы, якім адмовілі ў статусе, пачалі будаваць перад будынкам Сената Ноеў Каўчэг: “Маўляў, мы маем патрэбу ў хованцы”. Чыя ідэя?! [яўна прафесійных падказчыкаў. – Рэд.] Яны ж непісьменныя – 64% мужчын і 75% жанчын наогул ня ўмеюць чытаць і пісаць.

Многія ўцекачы прагаворваюцца, што грошы ім на дарогу далі нейкія амерыканскія арганізацыі… [ну, вось і чаканы адказ! – Рэд.]

20 траўня

Пачаліся недзіцячыя чапляньні да жанчын. Афрыканцы з усёй шчырасьцю прыматаў прапаноўваюць “любоў”, а калі жанчына абураецца, то б’юць яе. Могуць і проста зарэзаць: на днях 34-гадовы “ўцякач з Афрыкі” зарэзаў 48-гадовую жыхарку горада Лезум.

А ведаеце, што паслужыла штуршком да пачатку баявых дзеяньняў супраць немак? Заявы работнікаў міграцыйных бюро: “Калі вы хочаце застацца ў Нямеччыне, вам трэба тэрмінова ажаніцца. Ідзіце і шукайце сабе нявесту”.

Ім сказалі, яны і пайшлі. Нязгодных забіваюць.

27 траўня

Учора ў парку “двое чарнатварых” згвалтавалі адну 34-гадовую. Усё, цяпер адна не пабегаеш…

Стала небясьпечна хадзіць вечарамі. Усе запасаюцца пярцовымі спрэямі. У нас цяпер ня толькі ў басейнах, аквапарках і на пляжах службы бясьпекі, але і ва ўсім грамадскім транспарце, у кожным трамваі. Афіцыйная версія – абарона ўцекачоў ад нэанацыстаў.

Растлумачу: у Нямеччыне забаронена даводзіць да агульнага ведама любыя паліцэйскія хронікі з удзелам уцекачоў, але, паколькі прыгажуноў расьсялілі сярод народу, то шыла ў мяшку ня ўтоіш. Народ бурліць, тыкае дэпутатам фактамі й відэа, на што ўрад адказвае: “адзінкавы выпадак”.

28 траўня

Усіх мясцовых папярэджваюць, што ўцекачы носяць нажы (ім дазволілі супраць міфічных нацыстаў) і могуць парэзаць вас, калі вы пільна на іх глядзіце – яны гэта ўспрымаюць як выклік.

Межаў няма, і ўцекачы пераходзяць туды, дзе ім падабаецца. Спрабавалі адправіць партыю ў Прыбалтыку – яны адтуль сышлі: мала плацяць, ня так, як іх сябрам у Нямеччыне.

3 чэрвеня

Партыя хрысьціянскіх дэмакратаў (CDU, кіруючая партыя Нямеччыны) прапануе ў кожную па́ру паліцэйскіх ўключаць аднаго ўцекача. Будзе ў таго праца, кажуць яны. (Паліцыя ў Нямеччыне мае абсалютную ўладу. Адбор да гэтай ініцыятывы быў, як у касманаўты).

17 чэрвеня

О, Божа… Кароста, педыкулёз, эпідэмія вошаў… Што далей?

22 чэрвеня

“Школьнік памёр ад чумы”, – пацьвердзілі лекары. Чума ў Берліне. На СНІД уцекачоў ужо не правяраюць: бессэнсоўна.

26 чэрвеня

Дарогу народ, па прыкладзе афрыканцаў, стаў пераходзіць, дзе давядзецца. Машыны паркуюцца на газонах. Паркі ды вуліцы, як памыйніцы. Бывай, нямецкі парадак. Быццам і не ў Нямеччыне жывем.

8 ліпеня

Бундэстаг дазволіў уцекачам службу ў Бундэсверы.

17 ліпеня

У чацьвер днём трое падлеткаў накурыліся марыхуаны і вырашылі саскочыць з моста ў раку Ізар. Глыбіня – куры ўброд пяройдуць. Гэтыя тры прыдуркі – “дзеці-ўцекачы без суправаджэньня дарослых” – стукнуліся галавой і захлынуліся. Калі прыехала “хуткая” і паліцыя, сябры патанулых не давалі праехаць службовым аўтамабілям, абражалі лекараў і паліцэйскіх.

Такія ўжо сапраўды “ўзбагацяць культуру роднага краю” (цыт. Меркель).

18 ліпеня

Гугл выдаліў мапу “Лагеры ўцекачоў каля майго дому”. Мапу гэтую складалі энтузіясты. І атрымалася, што гэтых лагераў так шмат, што ўсе запэўніваньні: “Нямеччына прыняла толькі 77 тысяч уцекачоў”, – не адпавядаюць рэчаіснасьці.

19 ліпеня

У Гамбургу ў лагеры ўцекачоў правялі WiFi, бясплатна – для сувязі зь семьямі й сябрамі ў Афрыцы. Далей уцекачы пайшлі ў крамы, заключылі дамовы на смартфоны і планшэты, а плаціць па крэдытах ня сталі! Кампаніі запатрабавалі аплаты ад Меркель, й ім пакрылі шкоду, таму што “ўцекачы не разумелі, што падпісваюць”. Сядзяць цяпер тыя, хто “не разумее”, з айфонамі ды айпадамі… Такія выпадкі масава.

У Мюнхене афрыканцы ядуць і п’юць наўпрост у супермаркетах. Горад сказаў, што ўсё аплаціць, толькі каб паліцыю не выклікалі…

20 ліпеня

Навіна: “На 100 шукальнікаў месца навучаньня ў Нямеччыне прыпадае 5 вакансій. І на месца навучаньня будуць у першую чаргу браць уцекачоў”.

Значыць, нуль вакансій для немцаў. Беспрацоўе ў Нямеччыне па новых даных – 70%. У нас толькі ў траўні страйкавалі чыгуначнікі, работнікі ясьляў і дзіцячых садоў, паштовыя работнікі, медыцынскія работнікі, DHL. Спынілі рамонты аўтабанаў, згорнутыя ўсе сацыяльныя праграмы.

Меркель зьнішчае краіну з хуткасьцю выпускніка ВШЭ.

21 ліпеня

Сядзела ў кафэ, нядоўга. Ад душы паназіраць за новымі афіцыянтамі: афрыканка і два арабы. Уцекачы безь нямецкай, але з англійскай. Іх загадана браць на працу. Я ўсё перажывала, ці ня плюнулі яны мне ў шклянку зь ліманадам. Таму што гэтыя трое абслугоўвалі народ з тварамі “шоб ты здох са сваім капучына, фашыст”. Пакрыўджана перасоўваліся паміж сталамі з выглядам “не для вас такая ружа расквітнела”.

Мой прыяцель паскардзіўся, што завод VW узяў самых здольных на канвеер, але на наступным тыдні афрыканцы ды арабы на працу проста не прыйшлі. Яшчэ распавёў пра сваю маму, якая ходзіць у Цэнтр дапамогі ўцекачам і прапануе аднаго-двух у сябе разьмясьціць. У цэлым распавёў… з гонарам за маму. Вось тут мне і спатрэбілася ўменьне рабіць Poker Face – непранікальны выраз твару. Буду цяпер насіць яго стала.

25 ліпеня

Прапаганда, разгорнутая ў СМІ “за ўцекачоў”, у разы пераўзыходзіць па сваёй інтэнсіўнасьці й дурной хлусьні дзяржаўную прапаганду ГДР. Гэта, вядома, толькі ўсходнія немцы разумеюць. Заходнія усяму вераць…

У нас тут КОЖНЫ ДЗЕНЬ зьяўляюцца навіны накшталт: “Бедны бежанец Абдала ішоў па вуліцы і знайшоў 1700 (1300, 1250, 1000) еўра і аднёс іх у паліцыю!”. Так паступаюць сапраўдныя піянеры.

26 ліпеня

У Нямеччыне пачалі звальняць з працы за ФБ-пасты і каментары супраць уцекачоў.

Нашэсьце 2.5

7 жніўня

За кожнага ўцекача, якога возьме да сябе нямецкая сямья, будуць выплачвацца 20 еўра ў дзень. Была інфармацыя, што будуць плаціць жанчынам, якія пагодзяцца сустракацца з афрыканцамі.

Дзяўчынкі, няўжо праўда?

14 жніўня

З новага навучальнага году ва ўніверсітэты Нямеччыны афрыканскім і асманскім уцекачам можна будзе паступаць без адзнак! Усім астатнім трэба супер-атэстат, супер-характарыстыку з адзнакамі аб добраахвотнай летняй працы на карысьць дзяржавы і бясплатнай практыцы – і пры гэтым давядзецца стаяць у лісьце чаканьня не адзін і ня два сяместры!

18 жніўня

Тое, што адбываецца ў Нямеччыне, жахае. Задумваюся аб пераездзе. Куды? Куды ехаць ад гэтага жаху з мусульманскімі мігрантамі? Сёньня ішла па вуліцы: афрыканцы сьвішчуць усьлед, поглядам хіба што ня гвалцяць. Дый гэта недалёка.

Пачытала форум рускіх жонак. Зразумела, што не я адна ўсё разумею і знаходжуся ў ізаляцыі сярод дэбільных нямецкіх абываталяў.

Усе больш-менш прыстойныя баракі й казармы забітыя пад завязку. Дзе толькі можна будуюць кантэйнерныя вёскі й намётавыя лагеры. Уяўляеце карціну? Немцы ставяць намёты, абсталёўваюць іх ложкамі, коўдрамі й сродкамі асабістай гігіены… І за ўсім гэтым спакойна назірае натоўп уцекачоў, якія паляць у старонцы. Хоць бы адзін дапамог!

На гэтым фоне нам учора паведамілі, што нямецкі народ просіць прыняць яшчэ 700.000 чалавек! Просіць!!!

Паднімаюць падаткі, дарэчы, на ўцекачоў. Прынята рашэньне канфіскаваць пустыя дамы і кватэры, якія знаходзяцца ў прыватнай уласнасьці (пакуль спрачаюцца аб законнасьці, але ўпэўнена: хутка і закон пагнуць ў патрэбны бок). Або абкладуць падаткам, або адбяруць. Хто там казаў, што права ўласнасьці – сьвятое?

А што адбываецца штодня ў месцах пражываньня “Абагачальнікаў Нямецкай Культуры” (цытата з Меркель)! Паліцыя адтуль амаль не выязджае: бойкі, панажоўшчына, згвалтаваньні. Пра тое, што дзеецца ў прыбіральнях і душавых, распавесьці немагчыма: вакол фекаліі, на сьценах сьляды выціраньня брудных пальцаў…

У прэсе ідзе дыскусія: як прымусіць уцекачоў прыбіраць за сабой экскрэменты? Немцы ня ў стане зразумець, што гэтыя людзі НЕ прыбіраюцца. І ў жыцьці сваім не прыбіраліся. Пакаленьнямі. Мужчына не кранае ануч і сьмецьця. Гэтым займаюцца іх жанчыны.

Пайшлі суды над тымі, хто дрэнна кажа пра ўцекачоў.

21 жніўня

З форуму рускіх жонак: “Муж патлумачыў на пальцах: уцекачы выгадныя для прамысловасьці, для будаўнічых канцэрнаў, для вытворцаў і прадаўцоў прадуктаў, фармацэўтычных фабрык. Зараз чакаецца кароткачасовы, але адчувальны прамысловы бум. Багацеі стануць яшчэ багацей, дзяржава атрымае невялікі профіт у выглядзе падаткаў, а простыя людзі – чорныя рожы, апаганеныя паркі й разгул крыміналу. Гэта значыць, палітыкі не ідыёты і ня ўпоратые – яны ведаюць, што адбываецца! Проста ў Нямеччыне палітыку дыктуе капітал [чый?! – Рэд.], а дэпутаты, якія прымаюць рашэньні, спадзяюцца, што іх грошы забясьпечаць ім абарону ад бязьмежжа”.

22 жніўня

Лякарка піша: штодзённыя вэрхалы ў прыёмным пакоі – уцекачы ня хочуць, каб іх аглядала жанчына. Патрабуюць лекара-мужыка! У клінікі няма грошай на ахоўнікаў, медыкаў пакінулі сам-насам з гэтым натоўпам. Галоўны лекар сказаў, калі ўцекачы будуць скардзіцца на нямецкіх лекараў, адбудуцца звальненьні.

Разглядаецца пытаньне аб тым, што жанчыны-паліцэйскія павінны насіць хусткі. Пакуль яшчэ не чадру.

23 жніўня

У Нямеччыне зноў пачынаюць паліць кнігі. Спаленьню падлягаюць усе дзіцячыя кнігі, дзе сустракаецца слова “негр”.

… А мы тым часам пераязджаем з горада на “дачу”. Жыцьцё сярод абсалютна нахабных і неадэкватных уцекачоў ды цыганоў проста немагчымае. Вырашылі, што раз ужо патрабуюць вызваліць кватэру для сям’і афрыканцаў, то гэта знак.

Так, мяне “папрасілі”. У мяне была муніцыпальная кватэра з маленькім лішкам плошчы. Высяляюць не ў нікуды, але прадастаўляюць такія пакоі ў такіх пансіянатах, якія для жыцьця наогул не прыстасаваныя: альбо далёка, альбо запушчаныя, альбо кантынгент начлежак. Афрыканцаў дык, зразумелая справа, у такое не паселіш, праваабаронцы задзяўбуць. А белых можна

Год таму навіну аб экспрапрыяцыі кватэр паднялі на сьмех. Цяпер гэта праўда жыцьця…

26 жніўня

Мы няправільна зразумелі словы пра канец сьвету. Мы чакалі нешта накшталт Сусьветнага патопу. Гэтыя людзі, яны – саранча.

Нашэсьце 2.627 жніўня

Міністар юстыцыі Нямеччыны Маас патрабуе ад кіраўніцтва Фэйсбука рашучых захадаў супраць анты-бежанскіх каментатараў. Цяпер я прыкладна ўяўляю, як жылі людзі ў пачатку 1930-х гадоў.

Людзі баяцца казаць што-небудзь пры дзецях. Усе крытычныя пасты ў сеціве выдаляюцца, немцы застаюцца сам-насам з уласнымі адчуваньнямі аб тым, што адбываецца.

Сёньня забаранілі зьбірацца на вуліцах. Больш за трох не зьбірацца… У верасьні будзе прыняты яшчэ нейкі закон супраць незадаволеных, гэта значыць, супраць нас.

Шукаю, куды зьехаць. Цяпер экзамены. Здам і буду шукаць працу для бія-інжынера ў іншых месцах, акрамя Нямеччыны. Я не магу сабе дазволіць такія прыніжэньні“.

 

 

Каментары (10)

  1. Алесь says:

    Дачытаў да месца аб беспрацоўи у Нямеччыне у 30% и далей не стаў.

    • Рэдакцыя says:

      Гэта значыць, што вы, пан Алесь, падзяляеце дэмаграфічную палітыку Меркель, накіраваную на дэмаграфічна-генетычны і культурна-сацыяльны падрыў нямецкай нацыі? Вас так трэба разумець?

      • Алесь says:

        Гэта значыць, што няма ніякага жадання чытаць, калі ужо у першых радках – неверагодная хлусня. Чалавек піша пра 30% беспрацоўных. Але такога у Нямеччыне ніколі не было! А зараз у их увогуле самы низки узровень беспрацоўя за увесь час пасля уз’яднання – трошкі больш за 4%.

        • Рэдакцыя says:

          Можа там мелася на ўвазе беспрацоўе сярод моладзі, ці беспрацоўе ў некаторых рэгіёнах Нямеччыны?

  2. Павел Біч says:

    Згодзен з Алесем – прыкладаў занадта шмат. Я таксама прочитал только %70. Можна было выбраць самые забойные факты. А дарма Рэдакцыя не друкуе мае артыкулы. В апошнем я прадбачыў што такая праблема будзе толькі не з расавых і нацыянальных праблемаў, а з палітычных. Экстрапалючы можна маю прапанову перанесці і на праблему паднятую Рэдакцыяй.
    Лагерной почтой заведовал фельдфебель Плятц. Сгорбленый лысый старик лет 60-ти, с очками на кончике носа, с лицом цвета памятого мешка из-под суперфосфата. До войны железной палкой в Гданьске очищал трамвайные пути от конского навоза. Самая петантичная тварь во всей Восточной Пруссии. Бывало вызовет к такому-то часу. будь добр явись точно. Опоздаешь на пять минут, вынет часы, посмотрит, закричит – прочь, ты пришел слишком поздно. Придешь на пять минут раньше опять вынет часы и закричит – прочь ты пришел слишком рано. Где он раздобыл такие точные часы никто не знает. Но что интересно, что он муштровал так не только арестантов. но и эсэсовцев.

  3. Adaš says:

    Дзіўныя гэтыя нататкі “рускай жэншчыны”! Выглядаюць на прапагандонскую “літаратуршчыну” адмыслоўцаў з “КГБ” Маскоўскага валадарства. Зразумела, на грунце пэўных фактаў з сапраўднага жыцьця Нямеччыны.
    Зірнуў я й на сайт, адкуль тут перадрукаваныя нататкі гэтае “невядомае расіянкі”… Божа-ж мой! Плынь інфармацыйнага смуроду маскоўскае прапагандысцкае хлусьні! Ці варта зьвяртацца па інфаріацыю да гэтакіх брудных крыніцаў?

    • Рэдакцыя says:

      “Брудная крыніца”. Практычна згодныя.
      Але ёсьць тры пункты:
      1) Амаль увесь Інтэрнэт такі.
      2) Вораг дэмаскуе іншага ворага і таму часта выдае добрую фактуру.
      3) Заўсёды радыя атрымаць падказкі пра лепшыя крыніцы.
      Але ў цэлым згаджаемся: пад тую задачу, якая была пастаўлена пад асьвятленьне, абраная крыніца сапраўды ня вельмі…

  4. С.Высоцкі says:

    Прыехаў сябра з Нямеччыны.Распавёў такое, што нататкі гэтай расіянкі пададуцца нявіннымі байкамі…
    Гвалт,пастаянныя забойствы, рабаваньні, садызм з боку афра – арабскага кантынгенту…Самае жахлівае, што найчасьцей мігранты гвалтуюць дзяцей, 12-13 гадовых дзеўчынак…Абыватэлі элементарна запужаныя. Паліцыя рэагуе вельмі квола…
    ЦАЛКАМ ПАДТРЫМОЎВАЮ ПОЛЬШЧУ, ЯКАЯ ПАКАЗАЛА ЕЎРАКАМІСІІ ВЯЛІКІ І ТОЎСТЫ КУКІШ! АДМОВІЛІСЯ РАЗМЯШЧАЦЬ МАЎРАЎ У СЯБЕ!
    Палякі ды прыбалты ізноў раскусілі вар’яцкі акт нападу на Еўропу…
    К таму ж шэраг краінаў Афрыкі маюць права на бязвізавы ўезд у Еўразьвяз…
    А цяпер паглядзіце, ЯК ЦЯЖКА ХРЫСТЫЯНАМ ДЫ ЭТНІЧНА БЛІЗКІМ КАРЭННЫМ НАРОДАМ ЕЎРОПЫ – БЕЛАРУСАМ ДЫ ЎКРАІНЦАМ ПАТРАПІЦЬ У ЕЎРАЗЬВЯЗ, АТРЫМАЦЬ ГЭТУЮ ПРАКЛЯТУЮ ВІЗУ!
    Адбываюцца жахлівыя рэчы, але гэта неўзабаве дасьць нечаканы для бюракратыі эфект…Раней ці пазьней цярпеньне еўрапейскіх нацыяў лопне…

  5. siarhiej says:

    У Бангладэш жыве 160 млн мусульман. Шчыльнасьць жыхароу больш 1000 чал на кв. км. Сярднi месячны заробак каля 30 USD. Прырост насельнiцтва 2% штогод. Гэта толькi адзiн прыклад. Куды iм дзецца?

    • Lad says:

      Адказ на пытаньне: “куды ім падзецца?” – трэба шукаць па наступным шляху:
      – высьветліць, хто стварыў гэтую праблему;
      – высьветліць: навошта яна была створана;
      – пакараць тых, хто праблему стварыў (адэкватна памеру злачынства, а памер вялікі…);
      – самастойна знайсьці рашэньне і запрапанаваць яго грамадству (прыклад узяць зь Кітая: адна жанчына – 1-2 дзіцяці за жыцьцё).
      Калі праблему Бангладэш будуць вырашаць іншыя (так, як гэта сёньня робіць “Еўропа”; ці так, як гэта сёньня робяць зь Еўропай; ці так як гэта робяць за кошт Еўропы), яна ў Бангладэш ніколі ня будзе вырашана, а толькі распаўсюдзіцца на іншых (на Еўропу)
      Закуліса будзе зьдзяйсьняць менавіта апошні варыянт – распаўсюд на іншых. Таму што дэмаграфічная зброя – гэта адзін зь відаў зброі з дапамогай якой можна забіваць нацыі. Гэта – галоўная мэта закулісы. Мэты ўсіх нацый, натуральна, супрацьлеглыя. Для таго, каб ім іх дасягнуць, ім трэба ўсяго толькі аб’яднацца і арганізавацца.

Пакінуць каментар

*

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы