Аляксандр Клюшнікаў
nashaziamlia.org
Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.
Аляксандр Клюшнікаў (паводле www.russ.ru/politics/reakcii/zachem_nuzhna_rossiya)
Гэты артыкул аднаго зь ідэолагаў расейскай “дзяржаўнасьці”, а на справе – расейскага імперыялізму, мы друкуем з нагоды набліжэньня нашага вялікага сьвята – Дня беларускай вайсковай славы. Артыкул дазваляе нам – беларусам – ужыцца ў сьветагляд нашых ворагаў, даведацца пра іх плапы і хутчэй прачнуцца пасьля летняга расслабона. Вельмі карыснае чытаньне для паляпшэньня арыентацыі ў рэчаіснасьці. Тым больш што ідэалогіяй, пададзенай ніжэй, карыстаецца сучаснае кіраўніцтва г.зв. “Расеі”.
Рэдакцыя.
Барыс Керзач, Віталь Хромаў (паводле матэрыялаў шэрагу інтэрнэт-выданьняў)
12 чэрвеня у сталіцы ЗША Вашынгтоне ля будынку Кангрэсу быў адкрыты помнік, прысьвечаны ахвярам камунізму ва ўсім сьвеце. Усталяваная бронзавая багіня з паходняй у руках – дакладная копія 10-мэтровай статуі ў гонар дэмакратыі, якую ў 1989 годзе усталявалі кітайскія студэнты падчас пратэстаў на плошчы Цяньаньмынь у Пэкіне. Тады тую статую зрабілі з гіпсу навучэнцы пэкінскай мастацкай школы. Цяпер помнік з бронзы узьведзены ў Вашынгтоне дзякуючы намаганьням адмысловага Фонду (Victims of Communism Memorial Foundation), ганаровым старшынём якога зьяўляецца былы прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы. Унёсак у Фонд зрабілі і амэрыканскія беларусы.