nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Cамавыкрыцьцё Еўразьвязу!

22 студзеня, 2009 | 5 каментарыяў

Рэдакцыя. На падставе паведамленьня радыё “Свабода” ад 15.01.2009 г. (гл. www.svaboda.org/content/Article/1370557.html)

d095d097-d0a0d091У нас ужо даўно ўзьніклі падазрэньні, што тое, што агалошвае “Захад” адносна Беларусі, і тое, чаго ён сапраўды жадае дасягнуць – гэта дзьве розныя рэчы. З аднаго боку, мы ўвесь час чуем, што галоўная задача “Захаду” – “дэмакратызацыя Беларусі”. Аднак, у выніку назіраньня за тым, якія сілы атрымліваюць матэрыяльную, палітычную і арганізацыйную падтрымку, якая ідэалогія прапануецца пад выглядам “дэмакратычнай”, а таксама за тым, хто адштурхоўваецца ды ігнаруецца, нам стала відавочна: ніякая сапраўдная дэмакратызацыя у Беларусі “Захад” не цікавіць. Уся прапаганда на гэты конт – адзін татальны падман. Паралельна з гэтым мы пачалі сачыць таксама і за тым, а што на самой справе цікавіць “Захад” у Беларусі. Выказваньні палітолагаў з розных бакоў беларуска-еўразьвязаўскай мяжы дазволілі высьветліць, што “Захад” цікавяць наша зямля, лясы, вадаёмы, нетры, нашы транзітныя шляхі, прадпрыемствы, а асабліва – праца нашага беларускага народу, вынікі якой яны маглі б прысабечваць. Нядаўна мы атрымалі канчатковыя (бо афіцыйныя) пацьверджаньні правільнасьці ўсіх нашых самых нядобрых падазрэньняў.

Чытаем паведамленьне радыё “Свабода”:

“15 студзеня г.г. Эўрапейскі парлямэнт ўхваліў рэзалюцыю па сытуацыі ў Беларусі. У Рэзалюцыі адзначаюцца некаторыя пазытыўныя захады Беларусі ў галіне дэмакратызацыі, але разам з тым нагадваецца, што выбары 28 верасьня 2008 года не былі сапраўднымі. У дакумэнце пералічваюцца крокі насустрач, якія ў апошні час Эўразьвяз рабіў у дачыненьні да афіцыйнага Менску – у прыватнасьці, рашэньне прыпыніць візавыя санкцыі ў адносінах да некаторых прадстаўнікоў рэжыму.

У сваёй Рэзалюцыі Эўрапарлямэнт:

1. Вітае рашэньне беларускіх уладаў зарэгістраваць “Рух за свабоду”, які ўзначальвае Аляксандар Мілінкевіч; спадзяецца, што ўрад Беларусі палепшыць умовы рэгістрацыі іншых няўрадавых арганізацый, у тым ліку палітычных партыяў і праваабарончаму цэнтру “Вясна”;

2. Вітае рашэньне беларускіх уладаў дазволіць друк і распаўсюд “Народнай волі” й “Нашай Нівы”; і ў той жа час нагадвае, што існуе яшчэ 13 незалежных газэт, якія чакаюць рэгістрацыі; вітае рашэньне ўраду Беларусі абмеркаваць міжнародныя нормы дзейнасьці інтэрнэт-СМІ і правесьці ў гэтай галіне кансультацыі з Беларускай асацыяцыяй журналістаў; чакае, што будуць створаныя належныя ўмовы для іншых незалежных СМІ, у тым ліку і для рэклямы [здавалася б, навошта ім рэклама? – Рэд.];

3. Прымае пад увагу гатоўнасьць Беларусі абмеркаваць рэкамэндацыі БДІПЧ АБСЭ ў справе паляпшэньня выбарчага заканадаўства,

4. Вітае вызваленьне палітычных зьняволеных, але выказвае шкадаваньне, што Аляксандар Казулін, Сяргей Парсюкевіч, Андрэй Кім не карыстаюцца ўсімі правамі, гарантаванымі грамадзянам Беларусі, гэтак жа як і Аляксандар Баразенка, які некалькі тыдняў знаходзіўся пад вартай.

Эўрапарлямэнт адзначае, што “для істотнага паляпшэньня адносінаў з Эўразьвязам”, Беларусь павінна:

1) ня мець палітычных вязьняў,
2) гарантаваць свабоду выяўленьня меркаваньняў у СМІ,
3) працягваць супрацоўніцтва з АБСЭ ў справе рэформы выбарчага заканадаўства,
4) палепшыць умовы дзейнасьці незалежных грамадзкіх арганізацый,
5) гарантаваць свабоду сходаў і палітычных аб’яднаньняў.

Эўрапарлямэнт настойліва заклікаў афіцыйны Менск паважаць правы чалавека, у прыватнасьці “ўнесьці неабходныя зьмены ў Крымінальны Кодэкс, скасаваўшы артыкулы 367, 368 і 369-1, а таксама артыкул 193, якія выкарыстоўваліся ў якасьці сродку ціску”, “адмовіцца ад пагрозы крымінальнага перасьледу і выкарыстаньня вайсковай службы ў якасьці пакараньня студэнтаў за іх грамадзянскую пазыцыю”.

У рэзалюцыі Эўрапарлямэнту таксама ўтрымліваецца заклік выяўляць павагу да нацыянальных меншасьцяў, у тым ліку прызнаць законна абраны орган Саюзу палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс [тут усё зразумела – Польшча падкаціла… – Рэд.], “пакласьці канец самааізаляцыі краіны ад астатняй Эўропы”.

У рэзалюцыі падкрэсьліваецца, што “дэмакратычная апазыцыя павінна быць часткай працэсу паступовага ўзаемадзеяньня з Беларусьсю[а гэта што такое? – Рэд.].

Эўрапарлямэнт выказаўся таксама за “зьніжэньне кошту шэнгенскіх візаў” для грамадзянаў Беларусі” і “спрашчэньне працэдуры іх атрыманьня”, заклікаў Эўракамісію прадставіць фінансавую падтрымку незалежнаму беларускаму тэлеканалу “Белсат” і паўплываць на беларускі ўрад у справе рэгістрацыі тэлеканалу ў Беларусі, а таксама вяртаньня ў краіну Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, які дзейнічае на выгнаньні ў Вільні [у якім амаль усё выкладаецца на імперскай расейскай мове, даўно выкладаецца юдаіка і толькі нядаўна са скрэжатам пачала выкладацца беларусістыка… Рэд.].

Рэзалюцыя заклікае Эўракамісію “разгледзець магчымасьць паляпшэньня дзелавога клімату, гандлю, інвэстыцыяў, энэргетыкі, і транспартнай структуры, памежнага супрацоўніцтва паміж Эўразьвязам і Беларусьсю[! – Рэд.], у мэтах “дабрабыту грамадзян Беларусі, а таксама іх магчымасьцяў свабодна кантактаваць і свабодна наведваць краіны Эўразьвязу ў гэтым кантэксьце”. Эўрапарлямэнт выказаўся за ўдзел Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку ў фінансаваньні беларускай энэргетычнай транзытнай структуры, падкрэсьліў важнасьць ўдзелу эўрапейскіх кампаніяў у працэсе прыватызацыі ў Беларусі [а вось і яно!!!!!!! – Рэд.].

Эўрапарлямэнт заклікалі таксама беларускія ўлады “выконваць міжнародныя стандарты бясьпекі і патрабаваньняў ў працэсе будаўніцтва новай атамнай электрастанцыі, а таксама ратыфікаваць Дадатковы пратакол МАГАТЭ да Пагадненьня аб усеабдымных гарантыях.

Эўрапарлямэнт вітаў той факт, што, нягледзячы на вялізны ціск, Беларусь не прызнала абвешчаную ў аднабаковым парадку незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі і выказаў шкадаваньне, што ў Беларусі да гэтага часу прымяняецца сьмяротнае пакараньне[дададзім: у абсалютнай большасьці для тых, хто страціў права звацца чалавекам… – Рэд.]. (Канец цытаваньня).

Такім чынам, усё, што мы аналізавалі й фармулявалі ў артыкуле, пададзеным у дзьвюх частках: «Прымус да “дэмакратыі” з дапамогай пугі. Вынікаў няма» і «Завабліваньне ў “дэмакратыю” пернікам. Чаму вынікаў ня будзе» (гл. nashaziamlia.org/2008/10/12/1567; https://nashaziamlia.org/2008/10/24/1569), цалкам і афіцыйна пацьвердзілася.

ЕЎРАЗЬВЯЗ ПОЎНАСЬЦЮ ВЫКРЫЎ САМ СЯБЕ!!!

Кожны, хто прачытае названыя артыкулы і наслаіць на іх тую інфармацыю, якая пададзена вышэй, можа ў гэтым пераканацца. Таму мы лічым непатрэбным дадаткова тлумачыць тое, што ўжо неаднаразова і падрабязна тлумачылі (тым больш, калі нашы прагнозы спраўджваюцца на ўсе 100%).

 

 

Застаецца падумаць толькі над высновамі…

5 каментарыяў

  1. Siarhiej кажа:

    2,5 млрд USD ад МВФ для Беларусі – гэта што? Хабар для Лукі? Эўразвяз спрабуе карумпаваць вертыкаль?

  2. Актывіст кажа:

    Яшчэ адзін доказых “шчырасці” гэтых лібералаў, ёсць чарговы артыкул Рара ў “Народнай газеце”, у якім ён засцерагая Беларусь ад утварэння Балцка-Чарнаморскага калектара:
    http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=13&news=33389&newsPage=0

  3. Заява “аб важнасці ўдзелу эўрапейскіх кампаніяў у працэсе прыватызацыі ў Беларусі” – гэта і ёсць стратэгічная мэта міжнародных карпарыцый, якія дзеля гэтага даюць Лу-ку 2.5 млдр.дал., якія падкупілі грантамі апазыцыю, якія супраць стварэння Балцка-Чарнаморскага калектара. Можаце ні на хвілінку не сумнявацца, што МВФ і, нагаданае тут, МАГАТЭ – гэта міжнародныя махлярскія структуры, якім нельга давераць ні на грам. Балцка-Чарнаморскі калектар – гэта інтарэс наш і нашых суседзяў, гэта наш выхад з несвабоды, з рабства, з залежнасці (праўда, як адна са складовай гэтага руху). Рар гаворыць на сваю карысць, а не на карысць беларусаў. Свет вельмі прагматычны і махлярамі кішыць. Гэта трэба усвядамляць. Той прагноз, які мы давалі збываецца на вачах. І тая праграма, якую мы прапануем, з’яўляецца найлепшай ў данай сітуацыі. Па ўсяму бачна, што народ на вуліцу не выйдзе, лепш прынясе вяроўкі, каб павесілі (анекдот такі ёсць). Супраць народа дзейнічаюць тры велічэзныя сілы: беларуская улада, Расея, ЕЗ і ЗША. Мэта адна на усіх – мець рабоў. У дадзены момант ідзе барацьба: каму Лу-ка здасць ў рабства беларусаў? А народ сядзіць і чакае, калі яго заарканяць. Цьфу, ты! Як можна сядзець у такі час? Як можна чакаць вечнай кабалы? Ой, мамачкі, я гэтага не разумею.

  4. Рэдакцыя кажа:

    Мы моцна падтрымліваем пазіцыю сп-ні Галіны, таму нагадваем, што яна, гаворачы пра Праграму, напэўна мае на ўвазе ў тым ліку і тое, што было надрукавана ў нас на сайце па наступным адрасе: nashaziamlia.org/2008/03/27/1280/

  5. Паважаная рэдакцыя вельмі правільна разумее то, што я сказала, маючы на увазе праграму. У нас фактычна няма разыходжанняў і не можа быць, бо мэта адна – квітнеючая, заможная, незалежная, высокакультурная, адукаваная, развітая краіна і народ. На гэтым сайце ідзе поўнае развеянне створаных каланізатарамі ідэалагічных міфаў, махлярства, хлусні. І аб гэтым трэба ведаць многім:
    1. тым, хто змагаецца, каб не змагацца за фальшывыя каштоўнасці;
    2. тым, хто займецца (ці хоча заняцца) бізнесам. каб быць вельмі уважлівым;
    3. тым, хто хоча ведаць куды мы ідзем і да чаго прыдзем;
    4. тым, хто лічыць нас малаадукаванымі.
    Акрамя таго, гэты сайт фарміруе нацыянальную свядомасць і, натуральна, што гэта будзе супярэчыць інтарэсам каланістаў. Але нас не павінна цікавіць праблема інтарэсаў каланістаў, нас павінны цікавіць нашы інтарэсы і праблемы нашага народа.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы