nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Практычна афіцыйнае паведамленьне пра тое, як “Эўропа” зноў здае Беларусь і Ўкраіну ў расейскую імперыю

снежань 1, 2011 | 8 каментарыяў

Нядаўна гэты ганебны факт вымушана была прызнаць нават пальшавіцка-ліберастычная “Газета Выборчая”. Пра гэта паведаміла радыё “Свабода”, выставіўшы на сваім сайце частку артыкула з “Выборчай” (гл. http://www.svaboda.org/content/article/24402005.html). Мы пераклалі артыкул цалкам і падаем да чытаньня на нашым сайце (узята адсюль: http://wyborcza.pl/dziennikarze/1,84228,10706111,Unia_przegrywa_z_Moskwa_Wschod__ANALIZA_.html). Некаторыя каментары па ходзе тэксту, некаторыя – пасьля.

Рэдакцыя.


1.

ЕЎРАЗЬВЯЗ ПРАІГРАЕ МАСКВЕ ЎСХОД  [АНАЛІТЫКА]
Яцэк
Паўліцкі, Томаш Бялецкі


“Асуджэньне Алеся Бяляцкага на 4,5 гадоў лагераў зьяўляецца яшчэ адным доказам таго, што палітыка Еўразьвязу (ЕЗ) што да Беларусі й Украіны памірае на нашых вачах і без рэанімацыі [і прычына гэтага “паміраньня палітыкі ЕЗ” рэдакцыі даўно вядомая; мы яе не хавалі, а наадварот шмат гадоў усім крычым проста ў твар: каб дапамагчы беларусам пабудаваць дэмакратычную дзяржаву, трэба найперш думаць пра дапамогу ў рэалізацыі аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу на яго ўласнай зямлі!; пра гэта трэба думаць і гэта рабіць, а не залатфяць свае эгаістычныя інтарэсы, выдаючы іх за “клопат аб Беларусі”; рэчаіснасьці бязглузьдзіцу падсунуць немагчыма… – Рэд.].

Рэжым Лукашэнкі робіць, што хоча, таму, што еўрапейскія “маркоўкі” (зрэшты, зь яго пункту гледжаньня – сумніўныя), пакуль яму не патрэбныя. Зноў мае магутнага заступніка – Расею. Зь “кія” ён проста зьдзекуецца, бо ЕЗ-аўскія фінансавыя і візавыя санкцыі ў дачыненьні да яго людзей ва ўладзе не зьяўляюцца занадта цяжкімі. Лукашэнка зусім не хвалюецца з нагоды далейшай ізаляцыі, таму што ў многіх краінах да яго і так ставяцца як да пракажонага. А да словаў асуджэньня і заклікаў ён ужо даўно глухі.

Палітыка ў дачыненьні да Беларусі зьяўляецца неэфектыўнай. Гэта кепска, але няхай жывыя не губляюць надзею, – заявіў у інтэрвю “Газеце” Яцэк Сарыюш-Вольскі, дэпутат Еўрапарламенту ад Грамадзянскай платформы і былы кіраўнік камісіі замежных спраў еўрапарламенту.

Козырам Еўропы ў стратэгіі прыцягненьня Беларусі й Украіны ёсьць прывабнасьць еўрапейскай мадэлі, росквіт і дэмакратыя [гэты “козыр” з кожным годам усё больш ператвараецца ў зашмальцаваную паперчыну, труху… – Рэд.]. Альтэрнатывай для гэтай прапановы зьяўляецца састарэлая цывілізацыйная прапанова Расеі. Украінцы і беларусы, марачы пра добрае і персьпектыўнае навучаньне для сваіх дзяцей, усё часцей думаюць не пра Маскву, а пра навучальныя ўстановы ў адной з краін ЕЗ. Напэўна, нават шматлікія людзі ва ўладзе жадалі б, каб іх дзеці жылі ў адкрытай ды заможнай Беларусі й маглі падарожнічаць па Еўропе без пашпартных праверак [і гэта ўсё, што можа пакуль запрапанаваць “Эўропа”?! – Рэд.].

Аднак Лукашэнка адкінуў гэтую мадэль. Палічыў, што выжываньне важней. Год таму [Лу-ка пры ўладзе ўжо 17,5 гадоў! ці вы пра гэта не забылі? – Рэд.] кіраўнікі польскай і нямецкай дыпламатыі Радаслаў Сікорскі і Гуіда Вестэрвеле пераконвалі беларускага прэзідэнта, каб не фальсіфікаваў сьнежаньскіх прэзідэнцкіх выбараў. Як прыгожа падаў Сікорскі, мэтай візіту ў Менск была перадача Беларусі яснага пасланьня, што гэта еўрапейская краіна, дзе могуць выкарыстоўвацца еўрапейскія стандарты дэмакратыі, правоў чалавека, уключаючы правы нацыянальных меншасьцяў [так, ведаем ліберастычна-імперскі разбуральна-захопніцкі механізм: спачатку забясьпеч правы ксенаэтнічным меншасьцям, а пра карэнную большасьць… забудзь – Рэд.]. Сікорскі і Вестэрвеле спакушалі Лукашэнку ў тым ліку абяцаньнямі крэдытаў ад еўрапейскіх фінансавых інстытутаў і доступам да фондаў ЕЗ. Неафіцыйна вядома, што такая дапамога павінна была важыць паўтара мільярды еўра.

Як неўзабаве высьвятлілася, Лукашэнка прапанову супрацоўніцтва [якую ўжо па ліку? – Рэд.] адкінуў [і ў які ўжо раз? ну, і гэтыя еўрапейцы… – Рэд.] – 19 сьнежня 2010 года, пасьля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў, міліцыя груба расправілася з апазіцыяй, якая пратэставала на вуліцах Менска. Затым суды прыступілі да пакараньня былых кандыдатаў у прэзідэнты, членаў выбарчых штабоў, актывістаў апазіцыі альбо людзей, якія не былі пад уплывам [афіцыйных] СМІ.

Ці то прапанова Захаду была занадта віртуальнай [сапраўды, што для Лу-кі 1,5 мільярда еўра?! – Рэд.], ці Лукашэнка вырашыў, што ў кароткатэрміновай персьпектыве яму будзе лепш дзейнічаць па-старому.

Спрабуючы прыцягнуць да сябе Ўкраіну і Беларусь, Еўропа прайграе па простай прычыне – яна можа прапанаваць значна менш, чым Расея [але і бязглузьдзіца; вось чым прыкрываецца палітычная недзеяздольнасьць і эгаістычныя, злачынныя мэты – сапраўдныя прычыны недзеяздольнасьці… – Рэд.]. Мглістая і аддаленая персьпектыва інтэграцыі з Захадам, запісаная ў праграме Ўсходняга партнёрства, якую прыдумалі Польшча і Швецыя, ня можа перабіць прапанову Масквы.

Чым жа ёсьць аддаленыя ў часе і абумоўленыя варункамі некалькі сотняў мільёнаў еўра зь бюджэту Ўсходняга партнёрства, падзеленыя паміж шасьцю краінамі, якія ахоплены праграмай, у параўнаньні зь некалькімі мільярдамі даляраў, што дае Масква? [вельмі цікавы пасыл, якія выдае аўтараў і тых, хто за імі стаіць (ліберастаў), з галавой: яны, як бачна, думаюць пра тое, як падкупіць і падтрымаць Лу-ку, абсалютна ня думаючы пра тое, як арганізаваць народ на змаганьне за свае правы, каштоўнасьці, інтарэсы – г.зн. за тое, што і зьяўляецца мэтай і зьместам Дэмакратыі! – Рэд.] Як выглядае аддаленая магчымасьць асацыяванага сяброўства ў ЕЗ (пра сапраўднае сяброўства ніхто і ня кажа) у параўнаньні з прыбыткамі, якія вынікаюць з усё больш шчыльнага эканамічнага супрацоўніцтва з Масквой і з-за удзелу ў Мытным саюзе (Расея, Беларусь, Казахстан), які ў хуткім часе павінен пераўтварыцца ў адзіную эканамічную прастору? [“эўрапейцы” гэта ўжо прынялі як факт! – Рэд.]

Расея і сёньня дае Беларусі нашмат больш, чым еўрапейская мара – танны газ [гэты газ скрадзены ў народаў Сібіры; але такога разуменьня злачыннай сутнасьці гешэфтаў “Расея-Беларусь”, “Расея-Еўразьвяз” мы ад ліберастаў ніколі не пачуем. – Рэд.]. Дзякуючы яму рэжым упэўнена перажыве эканамічны крызіс, а грамадства – зіму. Яна адкрывае маскоўскі рынак для беларускіх тавараў, якія на Захадзе ніхто б стабільна не купляў.

Падобная расейская прапанова чакае і Ўкраіну, якая знаходзіцца ў сітуацыі выбару паміж Усходам і Захадам. Зрэшты, сем гадоў турэмнага зьняволеньня для былога прэм’ер-міністра, а цяпер лідэра апазіцыі Юліі Цімашэнкі за нібыта хібы пры падпісаньні газавых кантрактаў з Расеяй у 2009 годзе, паказваюць, што прэзідэнт Віктар Януковіч, верагодна, ужо махнуў рукой на прапанаву Захаду.

Менск і Кіеў на працягу многіх гадоў балансавалі паміж Расеяй і Захадам [так, гісторыя дала дастаткова часу, каб прыстойныя людзі, калі б яны былі пры ўладзе на Захадзе, маглі дапамагчы паўстаць Беларусі ды Ўкраіне ў якасьці паўнавартасных нацыянальна-дэмакратычных дзяржаў… – Рэд.], асьцярагаючыся, каб былая савецкая метраполія не атрымала занадта вялікі ўплыў на Беларусь і Украіну. Масква, калі б толькі магла, адхіліла б Лукашэнку і зьвязаныя зь ім эліты [так ліберасты называюць злачынцаў-цяперцаў пры ўладзе ў Беларусі. – Рэд.] ад улады [для чаго адхіліць? для дэмакратыі ў Беларусі?!.. – Рэд.], а ва Ўкраіне пачала б пагражаць інтарэсам алігархаў на ўсходзе краіны, якія, баронячы свае палітычныя ўплывы і багацьці, бароняць незалежнасьць [пра Ўкрану – дакладна. – Рэд.].

Хаця Еўропа і магла прывабліваць сваёй цывілізацыйнай мадэльлю, а таксама страхам Менска перад праглынаньнем Масквой (а Кіева перад апанаваньнем украінскай эканомікі [усходняй імперыяй]), але гэта ў Расеі атрымалася выбіць зубы ўсходняй палітыцы ЕЗ, якую разам з ЕЗ стварала Польшча. Да Пуціна ня можна мець прэтэнзій – з халоднай пасьлядоўнасьцю рэалізоўвае свае імперыялістычныя планы [таксама надзвычай цікавае меркаваньне: аказваецца, імперыялізм расейскай імпербюракратыі на чале з Пуціным – гэта ня іх віна і тым больш не Злачынства; гэта нешта накшталт натуральнага жаданьня ваўка зьесьці ягня…; прынамсі, патрабаваньне беларусаў у дачыненьні да Расеі й Польшчы гістарычнай і нацыянальнай справядлівасьці – гэта ў вачах ліберастаў нашмат большае злачынства, чым натуральнае “права” “Пуціна” быць імперцам і праводзіць каланіяльную палітыку ў дачыненьні да суседзяў!; вось ён – ліберастычны цырк!  – Рэд.]. У 2008 годзе, адправіўшы танкі ў Грузію, ён паказаў сьвету, што можа абараніць расейскую сьферу ўплыву Расеі [і, як бачым, мець “сьферу ўплыву” – гэта цалкам нармальнае, натуральнае права “Расеі”; ліберастычны цырк працягваецца… – Рэд.]. Цяпер Пуцін з дапамогай “мірных сродкаў” заняўся Беларусьсю і Ўкраінай.

Еўрапейскаму Зьвязу не хапіла ўпартасьці й пасьлядоўнасьці, і нават – не пабаімся сказаць пра гэта наўпрост перакананьня, каб распачаць рэальнае змаганьне за Кіеў ці Менск [гэта так, толькі ці ўсё гэта? – Рэд.]. Цяпер ЕЗ, знаходзячыся  ў крызісе еўра, ня мае ні палітычнай сілы, ні грошай, каб перабіць прапанову Расеі [вось і тлумачэньне знайшлося, чаму нас здаюць у Расею; але – зьвернем увагу – жаданьня дапамагчы беларускаму народу набыць беларускую дэмакратычную дзяржаву мы ў прадстаўнікоў “Захаду” ня бачылі ніколі за час знаходжаньня Лу-кі ва ўладзе!.. – Рэд.]. Як тлумачыць Яцэк Сарыюш-Вольскі, самай вялікай праблемай зьяўляецца тое, што Зьвяз у цяперашні час нават ня мае магчымасьці наўпрост запрапаноўваць гэтым краінам персьпектыву членства [ў ЕЗ] – г.зн. мэты, якая б іх сапраўды мабілізавала [во, наколькі здэградавала “Эўропа” пад мудрым ліберастычным кіраўніцтвам! – Рэд.].

Што можна зрабіць? Узмацніць санкцыі – ахапіць імі хаця б канцэрн Белнафтахім, які ганлюе з Захадам прадуктамі перапрацоўкі нафты. Гэта было б балюча рэжыму і ў пэўнай ступені Зьвязу, але ў доўгатэрміновай персьпектыве магло б прынесьці чаканыя вынікі [яны ня ведаюць, што рабіць; ну, дык запытайцеся ў нас, мы вам усё падрабязна распавядзем; не пытаюцца, робяць выгляд, што яны нас ня ведаюць, ці што яны ведаюць усё самі; але дзе вынікі?; самі ж прызнаецеся, што іх няма! – Рэд.].

ЕЗ таксама павінен працягваць аказваць фінансавую падтрымку беларускай апазіцыі ды інвеставаць у разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі і ва Ўкраіне [так, як гэта рабілася дасёньня? і з тымі ж вынікамі?! А мы спачатку спадзяваліся, што артыкул будзе сур’ёзным, аналітычным… – Рэд.]. Інструментам гэтага можа быць прынятая ЕЗам іншая ідэя Польшчы – Еўрапейскі фонд на карысьць дэмакратыі (European Endowment for Democracy) [яшчэ адна ідэя “Польшчы”, накіраваная на дасягненьне мэтаў польскага імперыялізму ў Беларусі; усе папярэднія іх “ідэі” вырашалі менавіта гэтую патаемную задачу… – Рэд.]

Калі хто-небудзь зьменіць рэжым у Беларусі й стаўленьне ўладаў у Кіеве ў дачыненьні да інтэграцыі  [не зразумела, пра якую зь дзьвюх “інтэграцый” гаворка. – Рэд.], дык гэта звычайныя людзі [і вось яшчэ адзін прыгожы прыклад: ліберасты змагаюцца-змагаюцца гадамі, выдаюць мільёны-мільёны грошай, паказальна плюючы пры гэтым на інтарэсы народу, якому яны “дапамагаюць”, а потым у выніку (дакладней, выніку няма!) заяўляюць: увесь спадзеў на народ! чарговая сцэнка ліберастычнага цырка! – Рэд.]. – Гульня за Усход працягваецца, – кажа Яцэк Сарыюш-Вольскі, але гэта доўгі марш, які будзе працягвацца многія гады” [пакуль у ліберастаў усё добра – яны разьлічваюць яшчэ шмат гадоў так, як гады да таго, “займацца палітыкай”… – Рэд.].

(канец артыкула)


2.

Ад рэдакцыі.

2.1.

Хто жадае, можа сам параўнаць тэксты, выстаўленыя ў арыгінале і на “Свабодзе”, каб выявіць, што тая сарамліва “скараціла”…

Прапушчаныя фрагменты такія:

– “Палітыка ў дачыненьні да Беларусі зьяўляецца неэфектыўнай. Гэта кепска, але няхай жывыя не губляюць надзею, – заявіў дэпутат Еўрапарламенту ад Грамадзянскай платформы, экс-кіраўнік камісіі замежных спраў еўрапарламенту Яцэк Сарыюш-Вольскі”;

– “Год таму кіраўнікі польскай і нямецкай дыпламатыі – Радаслаў Сікорскі і Гуіда Вестэрвеле – пераконвалі беларускага прэзідэнта, каб не фальсіфікаваў сьнежаньскіх прэзідэнцкіх выбараў. Мэтай візіту ў Менск была перадача яснага пасланьня, што гэта еўрапейская краіна, дзе могуць выкарыстоўвацца еўрапейскія стандарты дэмакратыі, правоў чалавека, уключаючы правы нацыянальных меншасьцяў. Сікорскі і Вестэрвеле спакушалі Лукашэнку ў тым ліку абяцаньнямі крэдытаў ад еўрапейскіх фінансавых інстытутаў і доступам да фондаў ЕЗ. Лукашэнка прапанову адкінуў і 19 сьнежня 2010 года, пасьля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў, груба з дапамогай міліцыі й судоў расправіўся з апазіцыяй. Лукашэнка вызнаў, што яму будзе лепш дзейнічаць па-старому”;

–  “Менск і Кіеў на працягу многіх гадоў балансавалі паміж Расеяй і Захадам, асьцерагаючыся былой савецкай метраполіі. Масква жадае адхіліць Лукашэнку і зьвязаныя зь імэліты” ад улады, а ва Ўкраіне пагражае інтарэсам алігархаў на ўсходзе краіны”;

– “Еўрапейскаму Зьвязу не хапіла ўпартасьці, пасьлядоўнасьці й перакананьня, каб распачаць рэальнае змаганьне за Кіеў ці Менск. Цяпер ЕЗ, знаходзячыся ў крызісе еўра, ня мае ні палітычнай сілы, ні грошай, каб перабіць прапанову Расеі. Зьвяз у цяперашні час нават ня мае магчымасьці наўпрост запрапаноўваць гэтым краінам персьпектыву членства. ЕЗ можа толькі ўзмацніць эканамічныя санкцыі…”;

– “ЕЗ таксама павінен працягваць аказваць фінансавую падтрымку беларускай апазіцыі ды інвеставаць у разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі й Украіне. Інструментам гэтага можа быць ідэя Польшчы – Еўрапейскі фонд на карысьць дэмакратыі”.

(канец цытаваньне нявыстаўленых меркаваньняў)

Цікава, чаму менавіта гэтыя вельмі важныя радкі былі выдалены з інфармацыйнага паведамленьня самага “свабоднага” радыё? Дакладны адказ на гэтае пытаньне для нас пакуль невядомы. Але мы лічым, што распаўсюд сярод беларускага грамадства ведаў, якія датычаць двух апошніх фактаў, найбольш непажаданы для тых, хто стаіць за “свабодаўцамі”.

Ну, і як далей змогуць нешта лапатаць “аб’яднаныя” “беларускія” “апазіцыянеры” пра неабходнасьць “ісьці ў Еўропы”, калі адтуль усім нам кажуць (прычым, са старонак самай ліберальнай польскай газеты) пра тое, што Еўразьвяз у крызісе і ня мае “ні волі, ні сілаў, ні ўпартасьці, ні пасьлядоўнасьці, ні перакананьня”, каб рэальна спрыяць такім заклікам. Цікава, куды цяпер будуць заклікаць ісьці ўсе гэтыя мілінкевічы, саньнікавы, міхалевічы, лябедзькі, раманчукі й да іх падобныя?!

З другога боку, бачна, што “Эўропа” сваіх не здае і будзе ўсім ім аказваць фінансавую падтрымку, якая будзе ісьці празь імперскую Польшчу…

Вядома, такія радкі нельга было падаваць…

2.2.

Але вернемся да зьместу артыкула, які мае пампезны падзагаловак “[Аналітыка]”.

Зь яго бачна, што цяпер стала дазволеным (а хутка, відаць, стане і модным) лаяць “Эўропу” за яе бездапаможнасьць, здачу пазіцый перад Расеяй, страту гістарычных магчымасьцяў, каб адсунуць далёка на ўсход пагрозу для сябе, адсутнасьць дэмакратычнай салідарнасьці зь іншымі ня менш “эўрапейскімі” народамі (дарэчы, зьвярніце ўвагу, як добра гэты артыкул пераклікаецца з тым, пра што казаў Ладсбергіс; гл. папярэдні матэрыял, выстаўлены на сайце).

Пару гадоў таму, калі яшчэ было ня позна і калі многае можна было зьмяніць, усё было ня так. Бадай, наша рэдакцыя была адзінай, хто крыкам крычаў аб неэфектыўнасьці заходняй палітыкі дэмакратызацыі ў дачыненьні да Беларусі (матэрыялаў на гэты конт на сайце за гады накапілася дзясяткі!). У адказ было альбо паказальнае ігнараваньне, альбо зьедлівыя заўвагі…

Ну, што, спадарове, прыехалі? Адкрылася сярмяжная праўда жыцьця? Ну, і дзе вашая пыха? Настаў час крычаць: “караўл”, цікай, хто можа…

Аднак і сёньня, нягледзячы на тое, што вочы ў таго-сяго пачалі адчыняцца, “Эўропа” ў цэлым ня можа адэкватна бачыць рэчаіснасьць.

Знаходзячыся ў чаканьні пампезна аб’яўленай “аналітыкі”, мы, тым ня менш, не змаглі знайсьці адказу на ключавое пытаньне, якое якраз і патрабуе аналітыкі. А менавіта: у чым прычына шматгадовай неэфектыўнасьці палітыкі з боку “Эўропы” ў дачыненьні да Беларусі й Украіны, якая прывяла да страты гістарычнага шанца?!

Нейкая занадта плыткая “аналітыка” атрымліваецца ў ліберастаў…

Многія каментары чытачоў сайта радыё “Свабода” (а тым больш чытачоў нашага сайта) у разы пераўзыходзяць сваёй глыбінёй такую “аналітыку”. Для  прыкладу, вось тут (http://www.svaboda.org/content/article/24402005.html) беларус пад нікам “Міхал з Краіны літвінаў” напісаў наступнае:

“Ну, нарэшце, хоць да Gazety Wyborczej дайшло [гэта яны робяць выгляд, што да іх дайшло – на справе, яны даўно пра многае ведаюць, але ім плацяць грошы за маўчаньне і адпаведную “лінію партыі” ў СМІ; проста цяпер патрэбны маланкаадвод… – Рэд.], што на працягу 17 год Эўропа і ЗША нічога не рабілі дзеля дэмакратыі ў Беларусі, а хутчэй наадварот. Захад пасьля 1994 года ўласна адмежаваўся ад Беларусі. Так, нешта там мовіў няцямна. Польшча дык увогуле замарыла аб новай Рэчы Паспалітай. Забароны для грамадзян [Беларусі] на візы. Так-так, забароны! Бо атрымаць тыя візы (шенгенскія) ня так і проста без хітрыкаў і падманаў. Дурныя “санкцыі” супраць рэжыма. Больш за тое, калі глыбей капнуць, то можна даведацца, што Захад і ЗША фактычна прамянялі Беларусь і Ўкраіну на ўступленьне краін Балтыі ў НАТА [справа, хутчэй за ўсё, ня ў гэтым. – Рэд.]. То бок аддалі нас Маскве наўзамен дэмакратызацыі Эстоніі, Латвіі і Жмудзі. Эўропа мямліць пустыя словы і пры гэтым як чорт ладана баіцца Масквы і таго, што застанецца без газа і нафты з той жа Расеі. І я чамусьці ўпэўнены, што падзеі апошніх “выбараў” таксама на руку Эўропе. Усе скончылась бойняй, здалі нашых праваабаронцаў, пагаманілі – ну і добра, менш праблем. Хай Масква паглынае гэтыя народы, абы ў нас газ з нафтай былі і спакой…”

(канец каментара)

Вы бачыце, аналітыка ўжо на цэлы ўзровень глыбей (дадатковыя думкі падкрэсьлены) і… цалкам бясплатна.

2.3.

Пададзім пару аналітычных заўваг і мы.

Вось факты:

Па-першае, “эўрапейцы” прызнаюцца ў сваёй поўнай палітычнай недзеяздольнасьці што да ўсходняй палітыкі.

Па-другое, яны нічога не зьбіраюцца мяняць у гэтай палітыцы. Усё тая ж абрыдлая і неэфектыўная – толькі што самі пра гэта напісалі – “фінансавая падтрымка беларускай апазіцыі”, “інвеставаньне ў разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці”.

Па-трэцяе, працягваць праводзіць гэтую безвыніковую палітыку будзе ўсё той жа суб’ект – імперская “Польшча”. Гэта менавіта той суб’ект, які ў дачыненьні да Беларусі бачыць толькі адно пытаньне – “праблему польскай меншасьці ў Беларусі й абарону яе правоў”!

Ну, што, спадарове, ці трэба тлумачыць, што такая складзеная з трох пунктаў сітуацыя – гэта відавочная прыкмета, што тыя сапраўдныя ценявыя гаспадары (якія сядзяць па-над “Газетай Выборчай”, па-над Тускам, Камароўскім, Сікорскім, і якія ўсіх іх фінансуюць і ім кажуць, што пісаць і што рабіць) цалкам задаволеныя. Цені за шырмай кажуць: “Усё зь Беларусьсю ды Украінай ідзе нармальна. Толькі па́ру трэба трохі выпусьціць і плывем далей у ранейшым кірунку”.

І тут мы робім глыток пабольш і занырываем глыбей…

Мы робім нырок у той час, калі ў дачыненьні да Украіны Кангрэс ЗША і прэзідэнт ЗША (было гэта пры самым разьліберальным “дэмакраце” на прэзідэнцкай пасадзе – Юшчанку) прынялі рашэньне і голасна пра гэта паведамілі: Украіна хутка будзе прынятая ў НАТА і Еўразьвяз!

І рапрам з-за шырмы павылазілі цёмныя фігуры і паведамілі, што ў іх іншае меркаваньне: Украіну ні ў ЕЗ, ні ў НАТА прымаць нельга… (ня верыце, гл.: https://nashaziamlia.org/2008/07/08/1428/https://nashaziamlia.org/2008/07/08/1432/; https://nashaziamlia.org/2008/07/13/1434/)

Усе “аналітыкі” і “палітыкі” пра гэты гістарычны факт, які тлумачыць галоўную прычыну дзіўных паводзін “Эўропы”, чамусьці забываюць, маўчаць. Мы ж – яшчэ раз гаворым (калі ў каго ёсьць лепшая версія патлумачыць тое, што сёньня адбываецца ва Ўсходняй Еўропе, калі ласка, запрапануйце): сіянакратыя даўно здала Беларусь і Украіну ў расейскую імперыю, каб тая зноў перацёрла ў сваіх жарнавах нашыя народы і нацыянальна-дэмакратычныя сілы! Цяпер проста працягвае зьдзяйсьняцца яе план

Але гэта не адзіны вораг беларускага, украінскага, польскага ды іншых еўрапейскіх народаў. Цяжкая і безвыходная грамадска-палітычная сітуацыя, напрыклад, у Беларусі тлумачыцца тым, што на наш народ сёньня цісне жахлівая сістэма разнастайных соцыя-паразітных сіл. Сіянакратыя (ядро глабалісцкай фіналігархіі) сярод іх – найгалоўная (гл. малюнак; ён падае ў больш дасканалым выглядзе тое, што апісана тут: https://nashaziamlia.org/2009/01/26/1747/). Апошняе тлумачыцца сярод іншага тым, што менавіта сіянакратыя мае найбольшыя амбіцыі, фінансавыя і тэхналагічныя магчымасьці, а таксам тым, што яна кантралюе расейскую імперыякратыю, польскіх імперыялістаў, цяперскую ўладу і большасьць г.зв. “беларускай аб’яднанай дэмакратычнай (чытай, ліберастычнай) апазіцыі”… Усё іншае – наступства дадзенага факта.









Усяго лепшага, сябры.

Жыве ВялікаЛітва–Беларусь – Наша Зямля!



8 каментарыяў

  1. лекс кажа:

    Здаецца мне, што эуропа мае дамову з расеяй.

  2. Гарадзенец кажа:

    Не, Астроўскі, дзяцел ты нявылечны.

    Дзіўна, што чалавек, які калісь карыстаўся аўтарытэтам у нацыянальных колах з цягам часу пераўтварыўся вос’ у такога дзёўбня…

    • Рэдакцыя кажа:

      Праігнаруем абразы. Хай застаюцца ўзорам культуры нейкага “гарадзенца” і, вядома, нядзёўбня…
      Паспрабуем высьветліць узровень яго нядзяцельнасьці і аўтарытэтнасьці ў нацыянальных колах.

      Што хоць азначае вашае “не”, спадар вы наш “гарадзенец”?
      Вы хаця б гэта сфармуляваць здольны?
      Калі адолееце гэты ўзровень, наступныя пытаньні, адказы на якія хацелася б ад вас пачуць, такія:
      – чаму “не”? (спасылкі на вынікі досьледаў і меркаваньні аўтарытэтаў)
      – як выглядае ваш аналіз фактаў, пададзеных у артыкуле “Выборчай”? (калі вам будзе цяжка ўбачыць гэтыя факты, напішыце, мы вам іх пералічым)
      – у чым заключаецца альтэрнатыва вырашэньня праблем, адзначаных у артыкуле? Чым яна, гэтая альтэрнатыва, адрозьніваецца ад той, пра якую ўвесь час гаровым мы? (а мы гаворым пра сістэмны гуманізм у міжнародных стасунках і пра зьмястоўную дэмакратыю для вырашэньня ўнутрыбеларускіх праблем; апошняя заснавана на такім арыентыры як аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народа на яго ўласнай зямлі).

      І апошняе. Каб нам было далей спадручней дыскутаваць, ну хаця б падайце сябе. Дзе вы? Што вы? Хто вы ёсьць такі сьмелы і ўсёведаючы, калі вы і гарадзенец, і ня дзяцел, і ня дзёўбень, і аўтарытэт у нацыянальных колах.
      І галоўнае: НЕ ЗЬНІКАЙЦЕ!…

    • Рэдакцыя кажа:

      Ну, і дзе вы наш такі круты “Гарадзенец”?
      Куды падзеліся?
      А-у-у-у-у-у!!!

  3. Verschnik кажа:

    ”Госць прысеў на канапку несупраць гаспадара, узіраючыся ў шэры стомлены твар мысляра, поўны трывогі і прыхаванай роспачы, і працягваў слухаць.
    — Сутнасьць кожнай імперыі ў тым, што яны жывіцца сокамі заваёваных тэрыторый, Расія некалі прыхапіўшы ВКЛ Беларусь, шмат ўзяла з гэтай тэрыторыі. Потым яна шмат узяла з Украіны, Польшы, Сібіры, Каўказа …. Але калі гібеюць калоніі, то ўрэшце гэта пачатак заняпаду самой Імперыі. Працэсы, спачатку росквіту, а потым стагнацыі і застою былі расцягнутыя ў стагоддзях, таму новым пакаленням сталі незразумелыя. А паколькі незразумелыя, то і адэкватнага лекавання не было вызначана.
    — Гэта асноўны закон жыцця, – зазначыў госць і было не зразумела — згаджаўся ён з думкамі мысляра ці супярэчыў.
    — У Свеце галоўны закон – Закон выжывання. Выжывуць моцныя, хітрыя, працавітыя, разумныя, адэкватныя. Загінуць слабыя, неразумныя, лянівыя, схільныя да алкагаля… Савецкая цывілізацыя, як некалі Візантыйская, загінула. Засталіся народы, краіны, засталася постсавецкая прастора. Гэта цэлы кантынет! Кантынент-цывілізацыя!
    Сёння на Зямлі існуе прыкладна шэсьць цывілізацый: англасаксонская, франка-нямецкая, лацінская, кітайская, індуская, араба-мусульманская. Нас такім чынам на свеце ўжо ў бліжэйшай будучыні не існуе! Няма ні рускіх, ні беларусаў-ліцвінаў, ні ўкраінцаў, ні грузінаў, ні казахаў, ні армян… Што дзіўна – кантынент яшчэ ёсьць, а цывілізацыі ўжо няма. Праз 10-30 год на гэтым кантыненце будуць гаспадарамі прадстаўнікі іншых цывілізацый, а вось нас не будзе. Нашы ўнукі ў лепшым выпадку будуць халуямі, а ўнучкі.…
    — Вельмі змрочнае бачанне будычыні, – стрымана заўважыў госць.”
    ”Імперскі сіндром” з кніжкі ”Брыгадны генерал” http://uzhyk.ucos.ru пошук у Google.

    • Рэдакцыя кажа:

      Дзякуй, спадар Вершнік, за цытату.
      Цытата цікавая, але мы ў рэдакцыі, па-першае, не падзяляем песімізму мысьляра, вобраз якога прысутнічае ў вашым каментары. Больш за тое, прычын для аптымізму ёсьць вельмі шмат, толькі ня ўсе людзі й нават мысьляры іх бачаць. А, па-другое, у нас трохі іншае разуменьне зьместу грамадска-палітычных працэсаў у сёньняшнім глабальным сьвеце. Матэрыял, каб апісаць гэтае разуменьне, мы працягваем зьбіраць. Калісьці выставім на сайце.

  4. Даўно вядома, што гісторыя рухаецца па спіралі. І вось падцьверджаньне гэтаму
    Перада мной ляжыць кніга Фіруза Казэм-Задэ “Борьба за влияние в Персии (Іран) 1864-1914”, доктара гістарычных навук, прафесара Йельскага універсітэта ЗША.
    Размова у ей ідзе пра змаганьне за уплыў на гэтую краіну, паміж Расеяй і Вялікай Брытаніяй. Калі параўнаць сітуяцыю тых часоў, дык яна адзін да аднаго супадае з пазіцыяй ЭЗ , ЗША, з аднаго боку і Расеяй з другога, за уплыў на краіны былога СССР і Беларусі, у прыватнасьці.
    50 гадоў ішла барацьба за сферы уплыву, за землі і маемасьць Персіі. І Расея і Брытанія пазычала, асабіста, шаху Фатх Алі ( Лукашэнку) для утрыманьня ва уладзе, вялізарныя сродкі, узамен набывалі землі, атрымоўвалі тэтунёвыя канцэсіі, будавалі чыгункі ( “інвестыі”) адчынялі мытні у Персідскай затоцы (як бачым тое ж адбываецца і у Беларусі-Я.М.)
    Посьпех гэтых “гульцоў” залежыў ад памеру выдадзенных пазык. Трэба адзначыць, што Расея мела больш значныя посьпехі у захопе краіны, чым Братанія, бо не шкадавала грошай.
    Пад час прасоўваньня да межаў Персіі, Расеяй былі захоплены і далучаны землі вакол Каспійскае мора, шляхам подкупу туркменскіх князёў, перасягнуты Каўказ, па той жа схеме, расейскія казакі апынуліся у Багдадзе.
    Не буду марнаваць час, бо аб усіх ньансах не паведаміш у каментары, але адзначу, што Персію не здолела захапіць Расея толькі таму, што распачалася Першая Сусветная вайна а весці змаганьне на дзьвух франтах, у Расеі бракавала сіл. Потым адбыўся кастрычніцкі пераварот
    Таму і параўноўвайце Персію і Беларусь, Расею i ЭЗ, ЗША, і усе стане відавочным.
    Адсюль пытаньне:
    Што спыніць Расею і сіянакратыю, у барацьбе за уплыў на Беларусь, Украіну і інш. пры прадажнасьці некаторых прадстаўнікоў апазыцыі (князькоў) адсутнасьць супраціву?
    Адказ ляжыць на паверхні, толькі змаганьне за жыцьцёвыя інтарэсы беларускай нацыі

  5. з...лы беларус кажа:

    Да сп. Мурашкі “Даўно вядома, што гісторыя рухаецца па спіралі. І вось падцьверджаньне гэтаму…..” Паважаючы Вас за нацыянальны гонар, мушу зрабіць заўвагу за ваш ідэалізм і маладасьведчанасць ў галіне рэальнай гісторыі – і чалавека і іншых жывёлаў… Часам для адносна адукаванай аўдыторыі жорстка кажу – Засуньце гегелеўскую “спіраль развіцця” у тое месца, дзе яна (спіраль) патрэбна дзеля змяншэння нараджальнасці… Бо і біялагічная і сацыяльная “гісторыі рухаюцца” шляхам найперш дывергентна -хісткага развіцця, а падабенства заўседы можна знайсці ў дэталях… А вось адказ Ваш правільны – “Толькі змаганьне за жыцьцёвыя інтарэсы беларускай нацыі!” – бо нацыя ёсць народ у стане дамінанты найперш на ўласнай тэрыторыі…Чым большая частка народу асэнсоўвае сябе дамінантай, тым больш гэты народ Нацыя, тым большая і надзейная яго гістарычная перспектыва… За Нацыю – за Беларускую Будучыню!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы