nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Заява і загадка Брэйвіка (частка 1: выступ у судзе)

23 красавіка, 2012 | 11 каментарыяў

17 красавіка 2012 г. нарвежскі тэрарыст Андрэас Берынг Брэйвік, які ў леташніх вядомых падзеях забіў па афіцыйных зьвестках 77 чалавек (8+69), выступіў у судзе з прамовай. У ёй ён патлумачыў прычыны зьдзейсьненых ім тэрарыстычных актаў (http://www.smp.no/nyheter/terrorsaken/article451361.ece). Гэты выступ празь дзень быў перакладзены з нарвежскай мовы на расейскую (http://www.ej.by/news/blogs/2012/04/20/rossiyskie_blogery_opublikovali_opravdatel_noe_zayavlenie_breyvika.html). Нам, натуральна, было цікава даведацца, якімі матывамі кіраваўся Брэйвік, зьдзяйсьняючы свае тэракты. Мы пазнаёміліся з тэкстам яго выступу, зрабілі пераклад на нашу мову, выставілі ніжэй і, як звычайна, выкажам свае меркаваньні. Між іншым, зноў зьвяртаем увагу: ні воднае СМІ ў беларускай і беларускамоўнай інфармацыйнай прасторы на такі элементарны ўчынак у чарговы раз (і які ўжо) аказалася ня здольнае…

Рэдакцыя.

 

“Я стаю тут як прадстаўнік нарвежскага, еўрапейскага, антыкамуністычнага і антыісламскага апазіцыйнага руху – Нарвежска-Еўрапейскі Рух Супраціву. А таксама як прадстаўнік Тампліераў.

Я прамаўляю ад імя шматлікіх нарвежцаў, скандынаваў, еўрапейцаў, якія ня хочуць быць пазбаўленыя іх правоў карэннага этнасу, ня хочуць быць пазбаўленыя культурных і тэрытарыяльных правоў.

Нарвежскія СМІ, пракуратура сьцьвярджалі й працягваюць сьцьвярджаць, што прычыны, па якіх я правёў сваю акцыю самаабароны 22/7, крыюцца ў маёй асобе. Неаднаразова пісалася, што мае дзеяньні былі абсалютнай выпадковасьцю, што я нікчэмны і зласьлівы няўдачнік, які ня мае ніякіх мэтаў, ніякай годнасьці й якому зусім нельга давяраць… Таксама неаднаразова гаварылася, што я хлус, што я амаральны тып, вар’ят, што мяне трэба ізаляваць, як, зрэшты, й іншых нацыяналістаў і кансерватараў ў Нарвегіі. Яны спрабавалі сказаць, што я страціў працу, што ў мяне комплексы, што я наогул ні зь кім не кантактаваў, што я жорсткі і вар’яцкі чалавек, які гэтым учынкам меў намер прыцягнуць увагу да сваёй персоны. СМІ і пракуратура сьцьвярджалі, што я хворы на нарцысізм, што я антысацыяльны псіхапат, што пакутую ад розных фобій, якія і прывялі мяне да такога кроку. Больш за тое, дайшло да таго, што пра мяне напісалі, што паміж мною і маёй маці была кровазьмяшальная сувязь, што я нікчэмны забойца дзяцей, хаця мною ня быў застрэлены ні водны чалавек маладзешы за 14 гадоў. Сьцьвярджалі таксама, тыя ж самыя СМІ, што я гомасексуаліст, педафіл, баязьлівец, некрафіл, расіст і соцыяпат. Фашыст, нацыст, сіяніст і анархіст адначасна. Дайшло нават да таго, што СМІ сьцьвярджалі, што мой IQ ніжэй за 80 пунктаў.

Я, прызнаюся, ня зьдзіўлены гэтымі характарыстыкамі. Але большасьць людзей, я спадзяюся, выдатна разумеюць, што гэта ілжывая прапаганда, якая мяжуе з камедыяй або нават з абсурдам. Але важна іншае: ці ўсе разумеюць прычыну, з-за якой журналісты, пракуроры, культурная эліта, рэдактары газет і часопісаў працягваюць мяне высьмейваць, зьдзекавацца і хлусіць пра мяне. Адказ просты. Я змог рэалізаваць выдатны план баявой аперацыі, першы з часоў Другой Сусьветнай вайны. Яны ўсе мяне высьмейваюць таму, што баяцца. Празь іх кажа страх, таму што ваяўнічыя нацыяналісты могуць нанесьці непапраўную шкоду іх уласнай ідэалогіі «культурнага марксізма» і мультыкультуралізма. І яны зробяць усё, што ад іх залежыць, каб не дапусціць гэтага.

Яны дэманізуюць мяне і маіх рэвалюцыйна настроеных братоў і сясьцёр, мы ўсе – іх горшы ў сьвеце кашмар. Але я вельмі спадзяюся, што нацыяналісты і «культурныя кансерватары» не дадуць сябе падмануць і не паддадуцца на кручок гэтай ілжывай прапаганды.

Я буду працягваць распавядаць і пачну, мабыць, з таго, што адбылося пасьля Другой Сусьветнай Вайны ў Еўропе, дзе Нарвегія і Заходняя Еўропа ня мелі дэмакратыі як такой. Я нават не бяруся параўноўваць сітуацыю з дэмакратыяй у Еўропе пасьля Другой Сусьветнай Вайны з міжваенным перыядам. Свабода выказваньня думкі ў Нарвегіі, ды і ў Еўропе – гэта паняцьце без рэальнага зьместу. Нарвегія і Еўропа амаль цалкам здушаныя, і ў нашых краінах пануе сапраўдная дыктатура.

Але што адбылося ў міжваенны перыяд, паміж Першай і Другой Сусьветнымі войнамі? Гітлер прыйшоў да ўлады. Была дэмакратыя ў Еўропе і нацыянал-сацыялісты прыйшлі да ўлады, гэта і ёсьць прычына таго, што «культурныя марксісты» і лібералы не хацелі ўводзіць у еўрапейскіх краінах сапраўдную дэмакратыю і свабоду слова.

«Культурныя марксісты» і лібералы пастараліся адцерці нацыяналістаў і кансерватараў ад улады, таму што яны адчуваюць страх – баяцца, што да ўлады можа прыйсьці новы Гітлер і пачне Трэцюю Сусьветную вайну.

Тое, што сёньня вы называеце дэмакратыяй – гэта ня што іншае, як ліберальная і культурна-марксісцкая дыктатура.

«Культурны марксізм», які пераважае ў Нарвегіі й наогул у Еўропе, падняўся на небывалую вышыню менавіта пасьля Другой Сусьветнай вайны, прысвоіўшы сабе ролю пераможцы і накіроўваючай сілы чалавечага прагрэсу ў цэлым. Новай ідэалогіяй «культурнага марксізму» стаў мультыкультуралізм – па сутнасьці, забарона на любую крытыку ў адрас тых, хто вызнае дадзеныя ідэалагічныя ўстаноўкі. Пачатак быў пакладзены пасьля 1945 года, і вельмі ярка ўсе гэтыя прынцыпы выявіліся падчас камуністычных бунтаў у 1968 годзе, пра што падрабязней я скажу крыху пазьней.

Нацыяналізм і «культурны кансерватызм» абрынуліся пасьля Другой сусьветнай вайны. На жаль, у Еўропе не было свайго Макарці, які мог бы спыніць пранікненьне марксістаў у СМІ і ў адукацыйныя ўстановы. Чым марксісты і карысталіся, як толькі маглі. Яны праніклі таксама ў шэрагі сацыл-дэмакратычнага руху з тым, каб падпарадкаваць яго сабе. Але самым эфектыўным спосабам прыходу да ўлады ў Еўропе быў усё ж такі шлях праз адукацыйныя ўстановы: школы, інстытуты, універсітэты… І гэта адбылося ня толькі ў Нарвегіі, але і па ўсёй Еўропе. Так званая рэвалюцыя 1968 году адбылася менавіта таму, што яшчэ былі ў Еўропе сілы антыкамуністычнага характару, якія перашкаджалі пранікненьню марксістаў у адукацыйныя ўстановы. Тыя, хто, як Макарці, спрабавалі запабягаць гэтаму працэсу. Але праблема ў тым, што Макарці быў сам па сабе занадта памяркоўным. У пэўны момант ён прапаноўваў дэпартаваць усіх марксістаў ў Савецкі Саюз, але, на жаль, гэтага не зрабіў.

Установы адукацыі й культуры былі лёгкай мішэньню для марксісцкай інфільтрацыі ў нас у Еўропе. І паступова ў Еўропе ўсталяваўся новы баланс сіл, які й прывёў нас усіх да сёньняшніх вынікаў… Але праблема ў тым, што гэтыя ж самыя марксісты зараз спрабуюць на ўсю моц кантраляваць і эканоміку.

Дэканструкцыя старой, традыцыйнай сістэмы, мабыць, ключавы момант. Марксісцкая рэформа культуры, фемінізм, зьнішчэньне царквы, сексуальная рэвалюцыя – вось некалькі прычын, якія таксама ляжаць у аснове рэвалюцыі «68». У выніку ўсяго гэтага ўлада ў Еўропе паступова перайшла да левых, адбылося падзеньне і перагляд маральных нормаў і каштоўнасьцяў, быў зададзены цалкам іншы вектар сацыяльна-палітычнага разьвіцьця краін Еўропы.

У выніку ў Нарвегіі была ўсталяваная сапраўдная сацыялістычная сістэма, у якой права на ўсё маюць толькі ахвяры – ахвяры гвалту, ахвяры ўлады. І чым большай ахвярай вы зьяўляецеся, тым больш можаце атрымаць ад той жа дзяржавы.

У такой сітуацыі нацыяналісты і «культурныя кансерватары» апынуліся па-за справамі, зусім не маглі даць гэтаму рады. Кансерватыўны крытык сказаў наступнае ў 1968 годзе: “Марксісты больш клапоцяцца аб культуры, а вось лібералы больш думаюць пра эканоміку”. І ён мае рацыю…

Але гэта прывяло, я паўтаруся, да дыктатуры марксістаў над сучасным грамадствам.

Аднак жа, мы маем права задаць два вельмі важныя пытаньні палітыкам, журналістам, навукоўцам і грамадскім дзеячам.

Першае пытаньне: Ці лічыце вы дэмакратычным, што нарвежскі народ ніколі ня меў магчымасьці правесьці рэферэндум аб ператварэньні краіны ў поліэтнічную і полікультурную дзяржаву? Хіба недэмакратычна зьвяртацца да ўласных грамадзянам за парадай?

Другое пытаньне: Ці дэмакратычна ніколі не пытацца ў грамадзян ўласнай краіны, ці гатовыя яны вітаць у сябе дома афрыканскіх і азіяцкіх бежанцаў – больш за тое, ператвараць карэнных грамадзян у меншасьць у сваёй уласнай краіне?

Але і гэта не зьяўляецца найбольшай праблемай …

Апытаньні, праведзеныя Frank Aarebrot, паказваюць, што ў нашай краіне 60 – 70% галасоў атрымлівае кіруючая партыя. Ці ня дзіўна гэта? Ці ня дзіўна тое, што толькі 1 са 100 журналістаў выступае супраць левых? Адказ, як ня дзіўна, вельмі просты: амаль усе выкладчыкі на факультэце журналістыкі ва ўніверсітэце Осла вызнаюць марксісцкія погляды. Цікава, што ж яны могуць намовіць студэнтам? Адказ, як мне здаецца, відавочны.

Па маім меркаваньні, ва ўсіх еўрапейскіх СМІ павінна быць пэўная квота, каб у прэсе захоўваўся баланс паміж левымі і правымі сіламі.

Давайце паглядзім на нашых суседзяў: Вялікабрытанія. Апытаньні ў гэтай краіне паказалі, што 69% грамадзян бачаць праблему ў эміграцыі альбо ж знаходзяць яе вельмі вялікай праблемай (крыніца пададзена). Іншае дасьледаваньне паказвае, што 70% брытанцаў незадаволеныя палітыкай мультыкультуралізму і ісламізацыі краіны. Апошняе з дасьледаваньняў паказвае, што 3 з 5 брытанцаў знаходзяць, што жыцьцё ва ўласнай краіне стала няшчасным менавіта ў выніку мультыкультуралізму (крыніца The Times за люты 2010 года)…

(Суддзя перапывае падсуднага, але праз некаторы час Брэйвік працягвае).

… Усё гэта толькі частка прыкладаў, якія паказваюць, як мусульмане, левыя лібералы і марксісты кантралююць працэсы мультыкультуралізму, называючы нязгодных з гэтымі працэсамі расістамі ці яшчэ горш фашыстамі, фанатыкамі й ісламафобамі. 70% брытанцаў лічаць, што іх краіна стала няшчаснай у выніку мультыкультуралізму, але колькі людзей лічаць гэтак жа ў Нямеччыне, Францыі, Швецыі ці ў нас у Нарвегіі?

Нават, калі 30% простых еўрапейцаў выступаюць супраць палітыкі «мульты-культы», у нармальнай дэмакратычнай дзяржаве мусяць быць СМІ, якія адлюстроўвалі б пункт гледжаньня і гэтых самых 30% насельніцтва. Але ў нас у Еўропе ўсе 100% СМІ – прыхільнікі мультыкультуралізму!  Гэта нармальна?

Няма ніякіх падставаў сьцьвярджаць, што ў нас дэмакратыя, таму што ўсе нашы дзяржаўныя інстытуты, школы, універсітэты працятыя, прасякнутыя мультыкультуралізмам і «культурным марксізмам». Усё больш і больш кансерватараў і нацыяналістаў усьведамляюць, што дэмакратычная барацьба ня мае больш сэнсу, яе немагчыма выйграць, калі няма рэальнай свабоды слова. І ўсьведамленьне гэтага прыйдзе ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі. Тады, магчыма, адбудзецца сусьветная рэвалюцыя.

Тое, што адбываецца цяпер у Еўропе – гэта сапраўдная тыранія. Гэта несправядлівасьць, якая прывяла да таго, што я і мае таварышы страцілі веру ў дэмакратыю і вырашылі стаць «ваяўнічымі нацыяналістамі».

Людзі, якія называюць мяне жорсткім і злым, абсалютна не разумеюць розьніцы паміж злом і жорсткасьцю. Жорсткасьць – гэта не абавязкова зло. Каб гаварыць аб зле, вы, як мінімум, павінны ведаць нешта аб намерах чалавека і яго матывах. Гэткае ж невуцтва казаць аб жорсткасьці, як і вінаваціць у жорсткасьці амерыканскіх вайскоўцаў за тое, што падчас Другой Сусьветнай вайны яны скінулі атамныя бомбы на галовы 300.000 японцаў. Яны гэта зрабілі не таму, што былі злосныя або жорсткія, не таму, што не былі моцныя ці ў іх былі комплексы, а таму, што ў іх быў выбар: ахвяраваць трыма сотнямі тысяч жыцьцяў грамадзянскага насельніцтва альбо пахаваць пасьля, можа быць, мільёны салдат і грамадзянскіх асоб. Метады, якія выкарысталі амерыканцы, можна назваць жорсткімі, але гэта было зусім не зло.

Тут тая ж самая сітуацыя. Калі б мы з дапамогай дэмакратычных інстытутутаў змаглі спыніць ісламізацыю, іміграцыйную палітыку, дэмантаж нашых культурных каштоўнасьцяў, каланізацыю нашай краіны, дапамагчы зьнішчыць мультыкультурную ідэалогію, то адстрэл 70-ці чалавек не адбыўся б. А так гэтым учынкам я зрабіў свой унёсак у барацьбу. Бо калі не спыніць гэтыя працэсы цяпер, то мы можам страціць нашую краіну, мы апынемся на парозе грамадзянскай вайны, якой ніколі ня ведала Нарвегія, і тады мы страцім сотні тысяч мірных грамадзян, а ня толькі 70 чалавек

Я абсалютна ўпэўнены, гэтак жа, як й іншыя «ваяўнічыя нацыяналісты», што калі мы здолеем спыніць мультыкультурны эксьперымент над Еўропай, то мы выратуем сотні тысяч жыцьцяў грамадзян еўрапейскіх краін, а можа быць, і мільёны жыцьцяў. У нас ня так шмат часу, каб сядзець і проста чакаць, калі ж сітуацыя зьменіцца, мы ня можам чакаць 20, 30, 40 гадоў. Мы ня можам чакаць, пакуль этнічныя нарвежцы апынуцца ў меншасьці. І таму нельга мяне, нас, вінаваціць у жорсткасьці й зьле. Калі ёсьць зло, то гэта сацыял-дэмакраты, якія штодня, штогадзіны займаюцца сістэматычнай дэканструкцыя еўрапейскай культуры і еўрапейскага этнасу.

Сацыял-дэмакраты [няўжо яны?! – Рэд.] вырашылі цалкам зьмяніць нашу краіну і Заходнюю Еўропу, зрабіць іх шматнацыянальнымі й мультыкультурнымі грамадствамі, нават не пытаючыся ў сваіх народаў праз рэферэндумы. А гэтая палітыка прывядзе да вялікіх узрушэньняў, і наступствы могуць быць вельмі крывавыя. Адзінае, што павінна зьдзіўляць Нарвегію і Еўропу, дык гэта тое, чаму падзея, падобная 22/7, не адбылася нашмат раней.

Паступова Наравегія і Заходняя Еўропа «балканізуюцца», і ў нас, тут, будуць падобныя падзеі, як на Балканах.

І спытай вы мяне, зрабіў бы я свой учынак зноў, мой адказ адназначны: так, зрабіў! Таму што злачынства, якое зьдзяйсьняюць сацыял-дэмакраты супраць свайго народу і супраць сваёй культуры, куды страшнейшае, чым маё

І калі мой учынак называюць варварствам, то невялікае варварства неабходна, каб спыніць варварства куды большае па сваіх маштабах.

«Культурныя марксісты» сацыял-дэмакраты пасьля Другой Сусьветнай Вайны сотні разоў мелі магчымасьць зьмяняць палітыку, вектары разьвіцьця дзяржавы, але яны гэтага не рабілі. Яны аддалі перавагу тау, каб праз сістэму адукацыі й СМІ «размягчаць мазгі» ўласным грамадзянам, пераконваць нас у тым, што мультыкультуралізм, страта ўласнай ідэнтычнасьці – гэта нармальна. Таму вельмі шмат прадпрыемстваў і бізнэс-структур ўносяць зараз свае ахвяраваньні, якія ідуць на выхаваньне будучых палітычных актывістаў, якія і далей будуць праводзіць палітыку мультыкультуралізма.

Такія ж сабраліся і на востраве Утэйя. Людзі, якія сабраліся там, больш нагадвалі ўдзельнікаў руху «Гітлерюгенд». Там перад імі 20 ліпеня выступаў некалькі гадзін запар адзін з самых адыёзных камуністаў краіны (Нарвегіі)

(Тут прапушчана частка, у якой Андрэас Брейвік кажа аб канкрэтных людзях)

Перш, чым працягнуць, я хачу ўспомніць словы Джона Сцюарта Міля: «Чалавек можа зрабіць зло іншым ня толькі сваімі дзеяньнямі, але і праз сваё нежаданьне дзейнічаць. І ў абодвух выпадках ён нясе адказнасьць за шкоду, ім нанесеную».

Усе палітычныя актывісты, якія выступаюць ад імя «культурнага марксізму» і зьяўляюцца праваднікамі мультыкультуралізму, павінны ў будучыні панесьці адказнасьць за свае дзеяньні, але мы гэты кошт плацім ужо цяпер. І тое, што мяне называюць тэрарыстам, забойцам, злыднем, ня дзіўна, я пісаў пра гэта, што такія паводзіны з боку правадыроў мультыкульты чакаліся, яшчэ да пачатку аперацыі. І мяне чакае турма, магчыма, на ўсё маё жыцьцё. Але гэта зусім мяне не палохае, таму што мы ўсе жывем у турме. Я нарадзіўся ў турме – у турме, дзе няма ніякай магчымасьці праявіць сябе палітычна, дзе няма свабоды слова, у турме, дзе я вымушаны быў глядзець, як мае ўласныя народ, этнас і культура паступова зьнікаюць, іх разьбіраюць па кавалачках. І робяць усё гэта марксісты і левыя лібералы.

У гэтай турме, калі вы адважваецеся крытыкаваць наяўную сістэму, то вас публічна зьневажаюць, высьмейваюць, дегуманізуюць, навешваюць цэтлікі… Гэтая турма завецца Нарвегія.

І якое мае значэньне, зачынены я ў адзіночнай камеры ці ж знаходжуся на «свабодзе»? Я ўсё роўна знаходжуся ў турме …

Давайце зазірнем у апошні даклад Статыстычнага Упраўленьня Нарвегіі і мы ўбачым там, што імігранты стануць большасьцю ў маёй краіне ў 2040 годзе. Але на самой справе дадзеныя, паданыя ў гэтым дакладзе, няслушныя, можна сказаць ілжывыя. Яны ўводзяць нас у зман. У гэтым дакладзе практычна няма інфармацыі пра ўзаемаадносіны паміж нарвежцамі [й імігрантамі]. Акрамя ўсяго іншага, пры падрыхтоўцы даклада наўмысна выключылі з абсьледуемых груп ўсіх азіятаў, афрыканцаў і грамадзян іншых краін Паўднёвай Еўропы. Акрамя таго, складальнікі гэтага дакладу наўмысна выпусьцілі з віду трэцяе пакаленьне імігрантаў, нелегальных імігрантаў, дзяцей з сем’яў, дзе адзін з бацькоў – выхадзец з Азіі і Афрыкі або Блізкага Ўсходу. Гэтая справаздача была замоўленая мультыкультуралістамі і мэта даклада – схаваць той факт, што карэнныя нарвежцы будуць меншасьцю ў Осла ўжо праз 5 гадоў.

Гэта адбудзецца!

Бо гэтая ж статыстыка паказвае, што 47% нованароджаных у Осла не зьяўляюцца этнічнымі нарвежцамі. Іншае дасьледаваньне паказвае, што карэнныя нарвежцы ў некаторых школах ужо складаюць меншасьць сярод першакласьнікаў.

Шмат хто хоча падаць, што ўльтранацыяналісты, такія як я, хочуць стварыць тэрарыстычны рэжым.

Гэта хлусьня!

Я падтрымліваю  японскую і паўднёвакарэйскую культурныя мадэлі. Ня больш і ня менш. І што, Японія і Паўднёвая Карэя ўяўляюць сабой страшныя тэрарыстычныя рэжымы?

Не, гэта ня так!  Гэтыя монакультурныя і высокатэхналагічныя дзяржавы даказалі, што могуць быць вельмі паспяховымі і без масавай іміграцыі і тым больш без размываньня нацыянальнай культуры і традыцый. Мадэль гэтых дзьвюх дзяржаў на дадзены момант самая дасканалая сістэма з усіх палітычных мадэляў.

У нас у Еўропе ўсё наадварот, мы пазбавілі нашых грамадзян працоўных месцаў, пераносячы іх у Азію, нашы марксісты і левыя засяродзілі ўсю палітыку на сацыяльным забеспячэньні грамадзян…

(Суддзя прыспешвае Брейвіка, каб ён заканчваў хутчэй. Брейвік кажа, што зачытаў толькі 6 старонак з 13. Суддзі гэта не падабаецца. Брейвік настойвае на тым, што яму неабходна зачытаць усё да канца, так як гэта зьяўляецца асновай, базісам яго абароны .)

… Лідэр нарвежскіх кансерватараў у 1970-80-х гадах мінулага стагоддзя Б’ерн Бенкаў казаў: «Этнічна аднастайнае грамадства – гарманічнае грамадства». А калі грамадства культурна і этнічна расколатае, то ўзнікае адсутнасьць даверу паміж грамадзянамі. Гэтага ніколі не пераадолець. Гэта ня толькі ўплывае на ўзаемадзеяньне паміж рознымі групамі, але ў канчатковым выніку прыводзіць да канфрантацыі. І гэта адбываецца на нашых вачах.

Прыкладам можа служыць іслам, які домінуе і ў Нарвегіі, і ў Еўропе. Еўрапейскія левыя палітыкі, навукоўцы, журналісты ўжо заяўляюць, што пераважная большасць мусульман – мірныя грамадзяне і даўно адмовіліся ад гвалту. Але гэта проста хлусня і прапаганда! Каран і Хадысы патрабуюць ад кожнага мусульманіна, каб ён ішоў па шляху джыхаду. 25% мусульманаў, якія жывуць у Брытаніі, апраўдвалі тэракты ў Лондане 7/07 тым, што войскі НАТА знаходзяцца ў Афганістане [што яны там робяць? хто іх туды паслаў? – Рэд.]. І вядома ж 40% мусульман, якія жывуць у Англіі, апраўдваюць тэракты ў Нью-Ёрку, калі загінулі 3.000 чалавек! Гэта паказвае іншае даследаваньне, праведзенае яшчэ ў 2006 годзе.

Хлусня ў тым, што мусульмане адмовіліся ад гвалту. Але наша Партыя Працы [кіруючая партыя ў Нарвегіі], журналісты, навукоўцы, палітыкі, палітычныя каментатары ведаюць пра гэта, але зусім не надаюць значэньня гэтым фактам, альбо наогул лічаць іх ілжывымі. Такім чынам мы навочна бачым, як нашы нарвежскія і еўрапейскія левыя супрацоўнічаюць зь ісламістамі дзеля працягу полікультурнага эксперыменту. Я магу тут прывесьці некалькі прыкладаў, але іх яшчэ больш можна знайсьці ў розных дасьледаваньнях…

Слабыя і разрозьненыя этнічныя групы прыводзяць да слабай культуры. Этнічная група зьяўляецца асновай любой культуры, а тое, што адбываецца ў нас, інакш, чым размыцьцё гэтай самай этнічнай групы, назваць нельга. Гэта ясна відаць на прыкладзе Осла й іншых еўрапейскіх гарадоў, дзе іслам пачынае дамінаваць ўсё больш і больш. Мусульманскія анклавы растуць у Еўропе хутка, як ракавая пухліна, пакуль у адзін цудоўны дзень іслам ня стане дамінуючай сілай.

Няўжо гэта так цяжка зразумець?!

Самы галоўны набытак нашага народа: свабода і незалежнасць – заўсёды і наўпрост быў зьвязаны з цэласнасьцю нашай, нарвежскай этнічнай групы. Гэтая цэласнасьць ляжыць у сэрцы нашай культуры. І ў той жа час, як аказваецца, гэтая этнічная цэласнасць самае далікатнае.

І за апошнія 60 гадоў левыя і марксісты разабралі па цаглінках тое, што стваралася на працягу сотняў гадоў, што беражліва ахоўвалася і песцілася: культура, ідэнтычнасьць, наша рэлігія, свабода і незалежнасьць – усё гэта за апошнія 6 дзесяцігоддзяў было зьнішчана …

(Суддзя зноў перапыняе падсуднага [хоць ён кажа найважныя рэчы], патрабуе ад яго сьцісласьці. На гэта Брейвик пярэчыць, што ня можа абараняць сябе, калі не патлумачыць прычын, якія прывялі яго да таго, што ён зрабіў 22/7. Адвакат падсуднага настойвае, што Брейвик павінен дачытаць сваю прамову да канца…)

… Дзякуй, Ваш Гонар, я працягну…

Цяпер у нас у Нарвегіі ўзнікае дэмаграфічная праблема, калі большасьць тых, хто нарадзіўся ў Нарвегіі – гэта мусульмане. У канчатковым выніку нас напаткае тая ж доля, што і хрысьціянаў у Ліване. Ліван калісьці быў хрысціянскай краінай. У 1911 годзе хрысьціянаў у Ліване было 80% насельніцтва. З тых часоў прайшло стагоддзе і дэмаграфічная сітуацыя зьмянілася. Цяпер Ліван пераўтвораны ў мусульманскую дзяржаву з хрысьціянскай меншасьцю… Хрысьціне – пераследуемая меншасьць у Ліване, якая стала падвяргаецца нападкам і агрэсіі з боку мусульман. Там яны складаюць цяпер ня больш за 25% ад насельніцтва краіны.

І вось мы падыходзім да яшчэ адной важнай праблемы – гэта ісламізацыя Еўропы. Чым больш мусульман у краінах Еўропы, тым большым становіцца сьпіс іх патрабаваньняў да карэнных жыхароў і ўладаў краін. Гэта і халяльная ежа ў крамах, і асобныя могілкі, і асобныя басейны, і каб банкі дзейнічалі па ісламскіх традыцыях, увядзеньне шарыяцкіх судоў у краінах Еўропы, асобных школ, вывучэньне арабскага, асобныя дзіцячыя садкі. Але ўсё гэта фінансуецца ня толькі за кошт ісламскіх краін, такіх, як Саудаўская Аравія, але Нарвегія таксама плаціць за «ісламскія прыемнасьці».

Савудаўская Аравія з 2007 года выдаткавала 600 мільярдаў даляраў на ісламізацыю Еўропы, Канады, Аўстраліі й Амерыкі. Гэта будаўніцтва 1500 мячэцяў, 200 ісламскіх коледжаў, 210 ісламскіх культурных цэнтраў…

Журналісты і каментатары сцьвярджаюць, што я дазволіў муле выступіць на баку абароны, каб ён пацьвердзіў, што ідзе вайна паміж ісламам і еўрапейскай цывілізацыяй. Вядома ж усе каментатары ў адзін голас сцьвярджаюць, што гэта – трызненьне сівой кабылы. Аднак большасць мусульман лічаць так жа! Большасьць мусульман па ўсёй Еўропе. У мяне ёсьць мноства пацьверджаньняў гэтаму з адкрытых крыніц.

Так, па выніках дасьледаваньня, праведзенага ў Нямеччыне, 56% мусульман гэтай краіны лічаць, што ідзе вайна паміж ісламам і Еўропай. Так, што трызьню ня я, а як раз палітычныя каментатары…

Лідар егіпецкіх «Братоў – Мусульман» ужо заявіў, што ў Егіпце будзе пабудавана дзяржава менавіта на прынцыпах шарыяту, і што не існуе ліберальных або сьвецкіх мусульман. Ёсць толькі іслам.

І вось нашы еўрапейскія мультыкультуралісты адкрылі дзьверы нашых краін пасьлядоўнікам ісламу. Больш за 30 мільёнаў мусульман жыве цяпер ў Еўропе, 150 тысяч зь іх толькі ў Нарвегіі. З 1960 года, калі першыя мусульманскія імігранты трапілі ў краіну, і па гэты дзень імі былі згвалтаваныя 90.000 нарвежскіх жанчын. Многія былі падвергнутыя групавому згвалтаваньню. Некаторыя скончылі жыцьцё самагубствам… Больш за 300.000 хлопчыкаў і дзяўчынак, мужчын і жанчын падвяргаліся гвалту з боку мусульман за гэты час. Пачынаючы з 1960 года сотні нарвежцаў былі забітыя мусульманамі. Усё гэта зьяўляецца злачынствамі супраць нарвежскага народа. Вялікая доля адказнасьці ляжыць на Нарвежскай Рабочай Партыі – Партыі Улады.

Акрамя гэтага мы бачым, што нарвежцы, карэнныя жыхары гэтай краіны, бягуць з раёнаў дзе пасяляюцца мусульмане. Гэтыя раёны перастаюць быць бяспечнымі для пражываньня.

І прычына ўсяго гэтага ў тым, што наша кіруючая партыя адчыняе мусульманам ўсе шляхі ў нашу краіну.

Трызненьнем, вядома ж, зьяўляюцца заявы шматлікіх нарвежскіх палітыкаў аб тым, што мусульмане хочуць інтэгравацца, стаць паўнапраўнымі членамі нашага грамадства. Наадварот! Мусульмане пагарджаюць нашым грамадствам, нашай культурай, нашымі звычаямі й нашай мовай. Большасьць зь іх хочуць ўласнай аўтаноміі ў Еўропе – шарыят і самакіраваньне. Гэта тычыцца многіх гарадоў у Нарвегіі й у Еўропе, у прыватнасьці Лондана і Парыжа, Берліна і Марсэля…

Калі паглядзець на сітуацыю ў сьвеце ў цэлым, то дзе мусульмане становяцца большасьцю, там яны пачынаюць патрабаваць сваёй культурнай і рэлігійнай аўтаноміі. Гэта адбылося ў Індыі, Ліване, адбываецца ў Ізраілі, на Філіпінах, поўдні Тайланда, у заходнім Кітаі [уйгуры – карэнны этнас, тэрыторыя якога была захоплена кітайскімі імперыялістамі. – Рэд.]. Няма ніводнай краіны ў сьвеце, дзе б мусульмане жылі ў міры з прымаючым іх народам. І чым тады нашая вайна, вайна карэнных народаў Паўночнай Еўропы супраць мусульман, адрозьніваецца ад вайны, якая вядзецца ў Тыбеце супраць Кітая або карэннымі жыхарамі Балівіі, якія змагаюцца за незалежнасць?

Мы тут жывем ад пачатку сьвету і гэта менавіта наша краіна!

У 2009 годзе ў Балівіі парламент прыняў закон, па якім карэннае насельніцтва краіны мае права на самакіраваньне. Але чаму тут, у Еўропе, карэнныя народы, хто хоча жыць у рамках сваёй уласнай культуры, свайго ўласнага этнасу, называюць нацыстамі й расістамі? Чаму? Чым мы адрозьніваемся ад карэннага народа Балівіі або тыбетцаў. Чаму яны – героі, а мы – нацысты і расісты?! Нашы продкі жылі ў гэтай краіне 12 тысяч гадоў. І мы, як карэннае насельніцтва, маем права не прымаць каланізацыю нашай краіны і пакідаем за сабой права змагацца супраць каланізатараў.

Я ведаю, што інфармацыю, якую я кажу, цяжка ўспрымаць, таму што да гэтага пастаянна казалася зусім адваротнае, супрацьлеглае. Цяжка ісьці супраць цячэньня, калі ўсе 100% медыйных кампаній займаюцца мультыкультурнай прапагандай! Але неўзабаве, большасьць нарвежцаў, еўрапейцаў будуць разумець: тое, што я кажу цяпер – праўда.

І я задаю пытаньне: як гэта можа быць недэмакратычна пачаць ўзброеную барацьбу супраць тых, хто зьнішчае твой уласны народ, зьнішчае культуру, якая складвалася стагоддзямі, этнас, зьнішчае традыцыі? Усе гэтыя прафесара, навукоўцы, журналісты, палітыкі, якія прапаведуюць мультыкультуралізм. Чаму сродкі, з дапамогай якіх я спрабую абараніць ўласную ідэнтычнасць і ўласныя каштоўнасьці, прызнаныя недэмакратычнымі?

Томас Хіланд Эрыксан, прафесар Універсітэта Осла – адзін з ідэолагаў мультыкультуралізма неяк сказаў: “У нас у Нарвегіі большасьць белых і мы іх разьбяром з такой дбайнасьцю, што яны ніколі ня будуць зноў большасьцю[дарэчы, гэта тыповая расісцка-нацысцкая заява. – Рэд.].

Што ён па сутнасьці сказаў? Што галоўная задача ў тым, каб разабраць па костачках нарвежскі этнас, што будзе зроблена яго дэканструкцыя так старанна і грунтоўна, каб ён зноў ніколі ня стаў большасьцю.

Гэта як раз тыя планы, якія мультыкультуралісты хочуць рэалізаваць. І вядома ж яны спадзяюцца, што ня будзе ніякага супраціву гэтаму працэсу зьнішчэньня нарвежскага этнасу. Але тут яны глыбока памыляюцца… Грамадзянская вайна супраць мультыкультуралізма толькі пачынаецца. І па нашых гарадах ужо цякуць рэкі крыві. Варта нам ўспомніць Парыж і Мадрыд, Лондан і Тулузу, Льеж і Орхус…

Але самае непрыемнае тое, што еўрапейскія мультыкультуралісты настолькі пыхлівыя, што наогул не жадаюць уступаць ні ў які дыялог з намі, з ваяўнічымі нацыяналістамі, хоць гэта магло б прадухіліць шматлікія сутыкненьні.

Хай будзе вам вядома, што мы хацелі мірнага вырашэньня пытаньняў. Мы хацелі мірных перамоваў на працягу ўсяго часу з заканчэньня Другой сусветнай вайны. Але левыя, марксісты не жадаюць размаўляць з намі, ім не патрэбны дыялог. Яны аддаюць перавагу цэнзуры, насьмешкам і перасьледу іншадумцаў. Але тым самым яны спараджаюць яшчэ большую радыкалізацыю з нашага боку.

Наш урад ня гледзячы на ​​тое, што выдатна бачыць, што мультыкультуралізм не працуе, працягваюць напампоўваць нашу краіну імігрантамі з Азіі й Афрыкі, адмаўляецца прытрымлівацца этнічнага, нацыянальнага пратэкцыянізма.

Больш за тое, наш урад дзейнічае так, як быццам на 100% упэўнены, што ня будзе ніякай грамадзянскай вайны паміж нацыяналістамі й інтэрнацыяналістамі ў Еўропе [апошнія, гэта ня інтэр-нацыяналісты, а хаатызатары-касмапалітызатары. – Рэд.]. Мы – ваяўнічыя нацыяналісты – першыя кроплі, якія прынёс вам вецер пераменаў. За намі прыйдзе сапраўдны шторм. Грамадзянская вайна ня стане для вас нечаканасьцю. Паступова будзе адбывацца палярызацыя ў грамадстве і эскалацыя напружаньня. Вы ўбачыце, што ўсё часьцей і часьцей будуць сутыкацца паміж сабой правыя патрыёты і пасьлядоўнікі ісламу. Мультыкультурныя рэжымы проста вымушаныя будуць змагацца супраць нас.

На вялікі жаль тады рэкі крыві будуць цячы па гарадах Еўропы.

Мае браты і сёстры нацыяналісты ўэшце перамогуць. І гэта прывядзе да падзеньня рэжымаў у дзяржавах Еўропы.

Як я магу быць упэўненым, што гэта адбудзецца? Прычына ў тым, што мультыкультуралізм зьяўляецца самаразбуральнай ідэалогіяй. Як толькі карэнныя еўрапейцы робяцца меншасьцю ў сваёй уласнай краіне, то ўлада аўтаматычна слабне, бо ня можа больш эканамічна падтрымліваць сацыяльную палітыку, праводзімую гэтай жа уладай. І ў канчатковым выніку Еўропу паглыне наймацнейшы эканамічны крызіс. Цяперашні крызіс у Еўропе будзе нагадваць вам пікнік на сьвежым паветры…

Мы хочам, каб еўрапейскія ліберальна-марксісцкія эліты перасталі за наш кошт праводзіць тую палітыку, якая разбурае Еўропу і нашу краіну. Нам не патрэбныя шэнгенскія правілы ці квоты на прыём уцекачоў з краін Афрыкі й Азіі. Мы ня хочам, каб наша краіна выкарыстоўвалася як звалка сьмецьця, зь якой лібераламарксісты атрымліваюць свае казачныя прыбыткі. Мы хочам заставацца нарвежцамі – нацыяй нарвежцаў, хрысьціянскай нацыяй. Мы хочам заставацца членамі сям’і Паўночных народаў, членамі вялікай еўрапейскай сям’і. А цяпер мы знаходзімся ў сітуацыі, калі мы гэта губляем. Мы губляем нашы гарады, нашу краіну, мы губляем тое, што было нам дорага на працягу 12.000 гадоў нашай гісторыі

На працягу 5-10 гадоў мы – нарвежцы – станем меншасьцю ў нашай уласнай сталіцы і ў многіх іншых гарадах. Палітычныя эліты нашай краіны настолькі знахабіліся і настолькі паводзяць сябе пыхліва, што чакаюць ад нас, што мы з распасьцёртымі рукамі будзем вітаць сваё ўласнае нацыянальнае зьнішчэньне. А тыя, хто адмаўляецца прымаць правілы гульні, навязаныя левымі,  [будуць і далей клейміцца] як фашысты і экстрэмісты.

Але гэта канчатковае вар’яцтва. Гэтыя палітыкі, а ня я, павінны праходзіць псіхіятрычную экспертызу. І гэта тычыцца ня толькі палітыкаў, правадыроў мультыкультуралізму ў Нарвегіі, але і ўсіх еўрапейскіх палітыкаў – усіх тых, хто падтрымлівае мультыкультуралізм. Сапраўдным злом зьяўляецца імкненьне затапіць нашы краіны азіяцкімі і афрыканскімі эмігрантамі, зьнішчыць хрысціянства і падмяніць яго ісламам. Гэта – сапраўднае зло, а не барацьба супраць яго!

Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека і міжнароднае права дазваляюць этнічным карэнным народам, якім пагражае сістэматычнае зьнішчэньне, дэканструкцыя ўласнай рэлігіі, традыцый і культуры, абараняцца нават узброеным чынам. І тыя нарвежцы, у каго ёсьць маральная адказнасьць перад уласным народам, хто мае пачуццё абавязку, ня будуць сядзець і глядзець, як усё, што ім дорага апаганьваецца і зьнішчаецца. Мы будзем змагацца!

Мы будзем змагацца супраць мультыкультуралізма і нашай кіруючай партыі ў Нарвегіі, супраць усіх заганных палітычных актывістаў, якія зьяўляюцца праваднікамі мультыкультуралізма ў Еўропе.

Напад, які я зьдзейсьніў 22/7 зьяўляецца толькі прэвентыўным ударам для абароны карэнных народаў Нарвегіі, для абароны нашай культуры.

І я не прызнаю сваю віну!

Мой учынак быў зьдзейсьнены па неабходнасьці, ад імя майго народа, маёй культуры, маёй рэлігіі, майго горада, маёй краіны.

Таму я патрабую, каб мяне апраўдалі па ўсіх пунктах абвінавачаньня!”

 

 

11 каментарыяў

  1. Litvarus кажа:

    Ежелі ні адзіный апазіцыйны сайт, не адзіный наш філосаў, сацыёлаг, палітык і аналітык не адрэагуе на гэтую падзею, то на усіх іх можна паставіць жырный крыж. Раскол людзей Захада на две варожыя часткі, датычыцца і нас, хоць мы і не Захад.

  2. з...лы беларус кажа:

    Пра японскую і карэйская мадэлі – вельмі дакладна, яны супер! І выпрабаванне японцаў страшным катаклізмам паказала высокі маральны і інтэлектуальны ўзровень і народа і эліты… Але ў Брэйвіка мікс паміж народамі і рэлігіямі – не можна ляпіць з мусульманіна большага ворага, чым з юдэя… А так , слушнага вельмі многа, нават не чакаў ад яго такой логікі, бо сродкі масавай хлусні шчыруюць “не па-дзецку”. Так трымаць, спадар Рэдактар!

  3. Siarhiej кажа:

    Цяжка ўявіць, што для таго каб цябе пачулі ў краіне са свабоднымі СМІ трэба забіць 77 чалавек. Здаецца, гэты тэрарыст кажа праўду наконт свабоды СМІ.

    • bambuk кажа:

      шаноўны,вы слаба ведаеце гісторыю.жыцьцё частяком ставіць нас перад такім выбарам. вось два ппрыклады – ў лістападзе 1917г. падчас т. званага” карнілаўскага мяцежа”існавала магчымасць знішчыць пару тысячаў марсістаў і такім чынам пазьбегнуць грамадзянскай вайны і шматмільённых ахвяраў – нажаль нехапіла духу, а вось другі прыклад,станоўчы,калі Піначэт пайшоў да конца і знішчыў 2 тыс. марсістаў і такім чынам выратаваў край ад непазбежнай грамадзянскай вайны і шматтысячных ахвяр.

  4. verschnik кажа:

    На фотаздымку Брэйвік самы выбітны. Наогул кожны тып чалавека мае сярод масы насельніцтва ад 2% да 0,2% прысутнасьці. Нават людаеды маюць свае долі %. Прырода на ўсялякі выпадак захоўвае розныя тыпажы дзеля выжывання чалавецтва. Сёння тэрарыст — вычварэнец, а праз 20 ці 30 год ён будзе героем. Адзін з савецкіх хакеістаў-чэмпіёнаў неяк з здзіўленнем зазначыў, што калі б не хакей, то ён стаў бы бандытам.
    Магчыма сёнішнія спекулянты, бізнесмены, прадпрымальнікі і ўладаносьбіты — гэта пыль на ботах гісторыі. Ёсьць ж такая прымаўка, калі хочаш расмяшыць Бога, раскажы пра свае ўзнёслыя і велічныя планы жыцця.

  5. Litvarus кажа:

    Усялякій драпежнік мае сваю тэрыторыю якую ахоўвае цаною жыцця. Чалавек па сваёй прыродзе драпежнік і таму мае свае логава (дом, хату, кватэру) і сваю краіну. Калі нацыі змешваюцца, то усталёўваецца новае перазмеркаванне працы згодна з пераможным ладам жыцця. Пераможаные становяцца раптам глыпымі, пераможцы – умнымі. Сучасные ліберальные улады ствараюць толькі роўные магчымасці (напрыклад, у адукацыі), а потым, маўляў, кожны хай пакажа на што здольны. Гэта толькі на пэўны час дасць магчымасць пазбегнуць варажэчы ад змагання за пануючый лад жыцця. Кожная нацыя хоча жыць сваім ладам жыцця, які невыносны, як правіла, для іншых. Брэйвік піша, што амаль палова ангельцаў адчуваюць сябе нешчаснымі ад таго, што ў Англіі пачынае панаваць ісламскій лад жыцця. І што цікава – нарвежцы жывуць у краіне якая месціцца на скалах і гдзе палова году холадна і туманна, а мігранты к ім прыезжаюць з краін з цудоўным кліматам (можа для Раю ім не хапае толькі вады). Чаму? Толькі таму што яны ў сваіх краінах не могуць навесці парадак, забеспечыць справедлівый лад жыцця? Думаю, гэта толькі паловы праўды. Астатняя – ў тым, што мусульманскіе нацыі адчуваюць, што сярод прастадушных паўночных еўрапейцаў яны змогуць заняць пануючае становішча. Я падкрэсліваю – адчуваюць, а не думаюць. 99% мігрантаў былі не супраць асімілявацца, 99% еўрапейцаў думалі, што яны сваёй высокай культурай асімілююць мігрантаў. Не атрымалася. Еўрапейцы не убачылі сваёй слабіны, якую адчуваюць нацыяналісты кожнай нацыі (асабліва нацысты). Сучасный філосаў Р.Рорті: ”Надежда на то, что унижение одних другими лишь за их непохожесть когда-либо отомрет, – может восприниматься только в ироническом контектсте”. Што рабіць? Мяркую, што мігранты павінны не толькі здаваць іспыт на веданне мовы і гісторыі народа сярод якога яны хочуць пасяліцца, але атрымаць Інструкцыю што можна рабіць у новай для іх краіне, а чаго нельга. Як не цяжка напісаць такую Інструкцыю, без яе, відаць, не магчыма абараніць правы карэнных нацый на жыццё. Што да нас, то калі у нас пачнецца міграцыя з Поўдня, то нашая лібералістыч-ная, антынацыянальная савецкага разліва улада, створыць для нас карэнных жыхароў Літварусі сапраўднае пекла.

  6. лекс кажа:

    брэйвік на старане праўды

  7. Вaдзiм кажа:

    Я aдзiн з Вaшых студэнтaу, Aлeсь Aлякcaндрaвiч. Вось зрaбiу бaнaр для нaшaй зямлi.
    http://s57.radikal.ru/i155/1205/b6/1c4fe23b85d6.png

  8. Litvarus кажа:

    Такім чынам, ані адзіный апазіцыйны сайт не выставіў прамову Брэйвіка, і ані адзіный наш філосаф, сацыёлаг і палітолаг не пракаментавалі яе. Што гэта можа азначаць? Толькі тое што яны альбо глупы, альбо труслівы. Яшчэ здаецца Фукіяма пісаў, што челавек-эканамічный неўзабаве знікне. Цяпер з гэтым згодны усе сучасные мысліцелі. А хто замест яго? Некаторые пішуць што челавества в’езжае ў гіперреальнасць (нельга будзе адрозніць прыдуманае ад реальнага). Іншые,- што насунулася вітракультура (ўсу робіцца на паказ-вітріну, і гэта вельмі нагадвае палітыку Лукашенкі, які працуе насуперак усялякай логіцы). Тое, што ТВ забіта інфармацыяй аб эканоміцы і грошах нічога не адменяе. На мой погляд, цяпер пачнецца змаганне за гарманічный лад жыцця ў кожнай атдельнай краіне. Брэйвік цітуе нейкага сп. які лічыць што такой лад жыцця магчыміы толькі у нацыянальна аднародным грамадстве. Магчыма ён мае рацыю. Квоты на прыём імігрантаў у кожнай краіне будуць свае, у залежнасці ад моцы іхняй культуры. Нашая культура вельмі слабая. Яе трэба хутка мацаваць. Мая прапанова вядома – выбірацца з пад гнёта расейскай культуры. Першый крок тут – адмаўляцца ад назвы Беларусь.

  9. Litvarus кажа:

    Дзякуй пані Арцёменкі за змястоўнае тлумачэнне. Ежелі габрэяў і ісламістаў аб’яднаць пад шыльдай “паўднёвікі”, то учынак Брэйвіка стане больш зразумелым – і як скандынава і нават як тампліера.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы