Пасьля адносна нядаўніх прыемных навін з Францыі (https://nashaziamlia.org/2013/06/02/5731/; https://nashaziamlia.org/2013/06/05/5744/), а таксама зь Ісландыі ды Венгрыі (https://nashaziamlia.org/2013/11/18/6077/; https://nashaziamlia.org/2013/11/18/6082/), прыйшлі пазітыўныя навіны яшчэ з адной Еўрапейскай краіны – Швайцарыі. Усё гэта яўныя прыкметы таго, што Еўропа пачынае патроху прачынацца ад ліберастычнага ачмурэньня. Тэкст, выстаўлены ніжэй, узяты адсюль – http://via-midgard.info/news/konservativnaya-shvejcariya-protiv-liberalnogo.htm – і нязначна скарэктаваны.
Рэдакцыя.
“Шчасная Швайцарыя, якая славіцца сваімі гадзіньнікамі, банкамі, кансерватыўнымі норавамі, у чарговы раз пайшла насуперак ліберальнай дыктатуры Еўразьвязу. Як паведамляюць СМІ, там на днях на агульнанацыянальным рэферэндуме большасьць прагаласавала супраць масавай іміграцыі, за ўзмацненьне жорсткасьці й без таго адных з самых жорсткіх іміграцыйных законаў у Еўропе (за ўвядзеньне квот на колькасьць мігрантаў зь ЕЗ).
“Імігранты пранікаюць і руйнуюць шчасную Швайцарыю” – такая агітацыя разгарнулася ў краіне Вільгельма Тэля. Гэта – адзіная еўрапейскай краіна, дзе дзейнічае не прадстаўнічая, а наўпроставая дэмакратыя.
Ініцыятары рэферэндуму аб абмежаваньні міграцыі – лідары правай швайцарскай Народнай партыі – дзейнічаюць ўсё больш актыўна. Яны распавядаюць, што калі зь нееўрапейцамі швайцарцы ўжо разабраліся, увёўшы жорсткія абмежаваньні ды квоты, то зараз надышла чарга для еўрапейцаў. Прычым, ня толькі для румын, балгараў ці еўрапейскіх цыган – забарону трэба распаўсюдзіць на французаў, італьянцаў і немцаў.
Альберт Рэшці – кіраўнік кампаніі па правядзеньні рэферэндуму – сцьвярджае: “Нас, швайцарцаў, усяго 8 мільёнаў. А аточаныя мы 150 мільёнамі еўрапейцаў, узровень жыцьця якіх у 5 разоў ніжэйшы, чым у нас. Таму мы хочам мець магчымасьць самім рэгуляваць міграцыю і самім вырашаць, хто можа сюды прыехаць, а хто не. І гэта павінна быць замацавана ў Канстытуцыі“.
Асацыяцыя імігрантаў, крытыкуючы драконаўскія меры, вынесеныя на рэферэндум, сама падлівае алею ў агонь: у самы разгар дэбатаў яна выступіла з правакацыйнай ініцыятывай – прыбраць белы крыж з чырвонага дзяржаўнага сьцяга канфедэрацыі.
Нагадаем, што, між тым, гэта ўжо трэці пасьпяховы рэферэндум, ініцыяваны правай швайцарскай Народнай партыяй супраць талерантных парадкаў, што пануюць у Еўропе. Так, у 2009 годзе швайцарцы ўжо прагаласавалі за забарону на будаўніцтва мінарэтаў, а летась паўднёвы кантон Цічына стаў першым рэгіёнам краіны, дзе забаранілі насіць паранджу і нікаб. Такім чынам, рэферэндум за ўзмацненьне жорсткасьці міграцыйнай палітыкі, які адбыўся напярэдадні, зьяўляецца пасьлядоўным крокам на шляху, які абраў малы, але горды народ старажытнай Гельветыі.
У Расеі ды іншых краінах Еўропы аб падобным, вядома, ня варта і марыць (тут перамога будзе здабытая іншым шляхам). Бо Швайцарыя – адзіная краіна Еўропы, дзе дзейнічаюць прынцыпы наўпроставай дэмакратыі.
Спробы “афіцыйнай Еўропы” адмежавацца ад швайцарскага рэферэндуму і неяк залагодзіць рэзананс ад яго выглядаюць ня вельмі пераканаўча па адной простай прычыне – рашэньне швайцарцаў прынятае ў выніку плебясцыту – самай дэмакратычнай з усіх магчымых працэдур. Гэта ставіць агрэсіўных еўрапейскіх лібералаў у ідэалагічны тупік, бо становіцца відавочным, што наўпроставая дэмакратыя будзе азначаць маментальную паразу саміх “дэмакратаў”.
Гэта значыць, швайцарцы, практычна адзіныя зь еўрапейцаў, якія захоўваюць прызыўную армію, працягваюць рэгулярна пасылаць да чорта еўрапейскую “талерантнасьць” і мультыкультуралізм, нягледзячы на тое, што ўхваленьне данай ініцыятывы можа прывесьці да неабходнасьці скасаваць складзенае ў 2002 годзе Пагадненьне зь ЕЗ аб свабодным перамяшчэньні грамадзян.
Думаем, швайцарцы ня моцна засмуцяцца. Парадак у доме важней…”.
Павага швайцарцам! Трэба папулярызаваць гістарычны і дэмакратычны вопыт Швайцарыі для беларусаў – здаецца, нам яго латвей ўспрыняць, чым суседнім краінам, асабліва пасля аднаўлення нашай гісторыі, найперш Святой гары.
Спыніць перамешчэнне грамадзянаў з краіны ў краіну, з матерыка на іншы матерык даволі проста. Зрабіць нейтральную паласу шырынёй за кіламетр, з абоіх бакоў устанавіць крупнакаліберные кулемёты, каб парушальнікаў разрываць ў клочья, тапіць баржы, надуўные матрасы на якіх будуць плыць грамадзяне … А хто будзе абслугоўваць прыбіральні ў Еўропе, калі “каляровые” не высадяцца на еўрапейскіе берега?. А як быць з перамешченнем тавараў? А інфармацыі? Напыўна над гэтым цяпер ламаюць галовы ідэолагі, якіе так спадабаліся з…ламу беларусу.
– ‘’Мігранты прыходзяць на чужыя тэрыторыіі са сваімі дасканала распрацаванымі ідыялогіямі, сваёй сыстэмай кардынат і пачынаюць дамагацца магчымасьці мець аднолькавыя правы з табой у тваім дзяржаўным доме. Яны сьвядома заблыталі пытаньне правоў нацый, паставіўшы ўперад правы чалавека. “Азіоп”, які прыехаў на Беларусь – прыняў грамадзянства, вывучыў мову, гісторыю, законы – мае аднолькавыя правы з усімі астатнімі грамадзянамі краіны. Але !..
Вітаўт адарваў руку ад прынесенага куфля з сьвежым траецкім півам і, як дзіду, нацэліў ківун на Кастуся.
– …Але як толькі ён пачынае патрабаваць адчыніць “азіопскую” школу, зрабіць “азіопскую” мову дзяржаўнай, ён пераходзіць ад правоў чалавека да экспансіі нацый на тваю жыцьцёвую тэрыторыю. Нацый, якія маюць сваю дзяржаўнасьць. “Азіопы”, якія жывуць на Беларусі, з’яўляюцца грамадзянамі нашай краіны і ні ў якім выпадку не ‘’азіопскім’’ народам. Прыняўшы нашае грамадзянства, яны тым самым прынялі абавязак карыстацца нашай сыстэмай кардынат і не выдумляць і не навязываць нам свае, чужыя для нас законы і ідыялогіі. Законы ствараюцца этнічнымі народамі для сябе, і калі некаму яны не падабаюцца, то яны маюць права ехаць туды, дзе ім падабаецца, у гэтым і заключаюцца правы чалавека.
Як толькі, мы, ліцьвіны, пачнаём падстрайвацца пад жаданьні розных наехаўшых да нас прыхадняў-адстаўнікоў, то зразу ператвараемся ў занядбаных беларусаў, парушаем свае правы карэннай нацыіі, і такая краіна зь цягам часу ператвараецца ў Косава, Карабах, Босьнію. ”
”Віват спадарству” з кніжкі ”Гульня белымі фігурамі” http//iuzhyk.ucos.ru
Мне здаецца, што метафара “сістема каардынат” слаба адлюстроўвае сутнасць нацыянальнага пытання. Лепш гаварыць аб іерархіі каштоўнасцяў нацый. Напрыклад, каштоўнасць асабістага жыцця у рускіх (і пагатоў кітайцаў) знаходзіцца гдесьце ўніце, а у заходніх еўрапейцаў (пагатоў англасаксаў) яны стаіць даволі высока. Напрыклад, каштоўнасць спачувальнасці і госцепрыемства стаіць даволі высока у азіятаў, у англасаксаў яна стаіць невысока; у рускіх яна выше чым у еўрапейцаў, але ніжэй чым у азіятаў; у нас яна ніжэй чым у рускіх. Адносіны да працы… Каштоўнасць асабістай свабоды. Як гэта паказаць гэта метафарай “сістема каардынат”? Сп. Літвін, вы як пісьменнік займіцеся састаўленнем такіх шкал для нацый.
Oh… we are so with you on the ironing board, Gracie!! Luckily our human is infinitely lazy when it comes to ironing, so we do&n7821#;t have to see the monster come out too often!! Have a great weekend!