Яўген Хаўрэнка
Кожны разумны чалавек, які прачытаў папярэднюю (1-ю) частку гэтага матэрыяла, напэўна набыў ці аднавіў непрыемнае пачуцьцё прысутнасьці па-над чалавецтвам нейкай магутнай соцыяпаразітнай сілы, якая можа з мэтай расчалавечваньня (інакш, збыдленьня) беспакарана рабіць з грамадскай сьвядомасьцю, культурай, маральлю любыя злачынствы – ператвараць тое, што было абсалютна непрымальным у грамадстве, у тое, што стане “звычайным”, “нармальным” і нават абароненым законам. Калі даведваешся, што шмат ужо дзе фемінізм, сіянізм, педэрастыя, ювенальная юстыцыя, а там-сям і педафілія сапраўды сталі ўзаконенай публічнай нормай, разумееш, што паказанае Овертанам – ня проста абстрактная гіпотэза, а практычная тэхналогія, якая выкарыстоўваецца кімсьці з закулісься для маніпуляваньня масавай сьвядомасьцю з мэтай дасягненьня сваіх злачынных мэт. Таму мы зь вялікай цікавасьцю ўзяліся чытаць другую часткай гэтага матэрыяла, бо яе назва натхняла надзеяй (гэтую частку мы ўзялі з таго ж сайта, гл: http://nashaplaneta.su/blog/kak_protivostojat_tekhnologii_okno_overtona/2014-04-18-24895). На жаль, пасьля азнаямленьня, стала зразумела, што ад заяўленага мы атрымалі толькі чвэрць таго, што чакалі. Нашы каментары будуць пасьля тэкста Хаўрэнкі, які мы трохі ўдасканалілі.
Рэдакцыя.
“Тэхналогія “Акна Овертана” заснаваная на базавых слабасьцях практычна любой асобы. «Каштоўнасьць» гэтай тэхналогіі ў тым, што яна працуе нават пры яе ўсьведамленьні.
Звычайна маніпуляцыі перастаюць працаваць, як толькі выкрываецца іх сапраўдны сэнс. У даным жа выпадку ўзьдзеяньне на падсьвядомасьць адбываецца праз базавыя патрэбы чалавека. Гэтыя патрэбы названыя ў пірамідзе Маслоў, дзе яны займаюць “прыступкі” з 2-й па 4-ю.
Вось гэтая «Піраміда Маслоў»:
1 – Фізіялагічныя патрэбы: голад, смага, полавая цяга і г.д.
2 – Патрэба ў бясьпецы: пачуцьцё ўпэўненасьці, збавеньне ад страху і няўдач.
3 – Патрэба ў прыналежнасьці й любові.
4 – Патрэба ў павазе: дасягненьне посьпеху, ухваленьне, прызнаньне.
5 – Пазнавальныя патрэбы: ведаць, умець, дасьледаваць.
6 – Эстэтычныя патрэбы: у гармоніі, парадку, прыгажосьці.
7 – Патрэба ў самаактуалізацыі: рэалізацыя сваіх мэтаў, здольнасьцяў, разьвіцьцё ўласнай асобы.
У сувязі з тым, што патрэбы з 2-й па 4-ю практычна ніколі не задавальняюцца назаўжды і ў поўным аб’ёме, яны зь лёгкасьцю становяцца аб’ектам маніпуляцыі, накіраванай у адрас практычна любога чалавека.
Я б апісаў асноўныя [псіхічныя] прылады для ціску на чалавека такім чынам:
1. Талерантнасьць.
2. Эўфемізмы.
3. Прыналежнасьць да групы.
4. Ілюзія аўтарытэту.
5. Узаконена – значыць правільна.
Талерантнасьць – магчымасьць увесьці любыя думкі ва ўжытак, нават найбольш агідныя. Самае цікавае, што ў апісаньні талерантнасьці (гл. Вікіпедыю) акрамя цярпімасьці ёсьць і яшчэ адно вызначэньне – добраахвотнае перанясеньне пакутаў. Менавіта гэта вызначэньне падыходзіць да тых людзей, якія гатовыя мірыцца з процілеглымі іхнім поглядамі. Дакладней, з навязваньнем ім гэтых поглядаў у якасьці іх уласных поглядаў. Менавіта патрэба ў прыналежнасьці й павазе прымушае нас адмаўляцца ад сваіх поглядаў, баючыся выклікаць агрэсію і незадаволенасьць у апанента.
Эўфемізм зьяўляецца абавязковым складнікам-вязьмом для пераадоленьня ўнутранага супраціву. Груба кажучы, гэта выратавальная палачка, якая дапамагае ўсталяваць ўнутраную раўнавагу паміж уласнымі каштоўнасьцямі й зусім процілеглымі каштоўнасьцямі, накінутымі звонку. Напрыклад, у нашай культуры на зьмену грубаму слову «педэраст» ( ад стар.- грэч. Παις – «дзіця», «хлопчык», і ἐραστής – «любіць»; гэта значыць «любіць хлопчыкаў») зьяўляецца больш нейтральнае слова “гей”. А фразы «Мой знаёмы гей» і «Мой знаёмы педэраст» маюць зусім розную эмацыйную нагрузку.
Прыналежнасьць да групы, статку зьяўляецца сукупнасьцю патрэбаў – бясьпекі, прыналежнасьці да грамадства і патрэбе ў павазе. Кожны чалавек, які выступае перад публікай – робіць прэзентацыю, кажа тост у вялікай кампаніі, і г.д. – ведае, наколькі складана часам вытрымаць гэтыя некалькі хвілін, калі ўсе позіркі зьвернутыя менавіта на цябе. Калі вы маеце такі досьвед, успомніце пра яго, калі ласка. А цяпер уявіце, што вам трэба выказаць сваю нязгоду з усімі гэтымі людзьмі – паважанымі й ня вельмі, сябрамі й проста знаёмымі, начальнікамі й падначаленымі. Пры гэтым нязгоду важна казаць, не выкарыстоўваючы эўфемізмы, інакш вы не данясеце дакладны сэнс, а наадварот яшчэ больш усё заблытаеце. Асабіста я рэдка сустракаў людзей, здольных на такія ўчынкі.
Ілюзія аўтарытэту патрэбная для таго, каб прымірыць свае ўласныя погляды з ужо збольшага навязанымі звонку. Калі ўнутры нас ёсьць халадок нязгоды, «Аўтарытэт» з гатовасьцю кідае нам выратавальную палачку, прымаючы адказнасьць на сябе. Пры гэтым мне дастаткова мець самыя агульныя ўяўленьні пра сам “аўтарытэт”. Гаворкі пра тое, каб даведацца дакладную інфармацыю аб самім чалавеку або грамадстве, зусім не ідзе, мы проста радуемся, што Ён – аўтарытэт – узяў на сябе непад’ёмную ношу нашых [маральных] пакут. У апошні час за «Аўтарытэтам» не аказваецца нават персаналій. Усё часьцей мы чуем – “навукоўцы адкрылі…, псіхолагі сьцьвярджаюць…, перамоўны бок заявіў…, Масква агалосіла…” і г.д.
Законнасьць зьяўляецца вяршыняй прыняцьця чужых нормаў. «Ад гэтага часу я маю права папракаць усіх іншых у тым, што яны нязгодныя са мной». Такім чынам кампенсуючы ў сабе тое, што застаецца неўласцівым маёй асобе. Чым больш я буду вінаваціць іншых у адсталасьці ці правакацыі, тым мацней голас супярэчнасьцяў, які знаходзіцца ўнутры мяне. Знакаміты псіхіятр К.Г.Юнг лічыў, што фанатызм – гэта прыкмета здушанага сумневу. Чалавек, які па-сапраўднаму перакананы ў сваёй праваце, абсалютна спакойны і можа абмяркоўваць супрацьлеглы пункт гледжаньня бязь ценю абурэньня. У выпадку насаджэньня чужых каштоўнасьцяў поўнага перакананьня не наступае, сумнеў давозіцца душыць за кошт перакананьня навакольных. Законнасьць дае поўнае права так паступаць.
Наступствы тэхналогіі «Акно Овертана»
Самае страшнае наступства данай тэхналогіі ў тым, што чалавек губляе гармонію [быцьця ў рэчаіснасьці], атрымліваючы на яе месца бясконцыя ўнутраныя спрэчкі і пакуты. Гэта абумоўлена тым, што той, хто насаджае гэтую тэхналогію людзям, ня думае пра тое, каб зрабіць шчасьлівым самога чалавека. Мэта тэхналогіі – атрымаць новы, патрэбны [суб’екту-заказчыку] вектар разьвіцьця грамадства.
Пасьля дасягненьня выніку людская маса вымушаная падтрымліваць ілюзію прыняцьця чужых каштоўнасьцяў. [Але пры гэтым] людзі ўсё менш і менш застаюцца людзьмі, губляючы сувязь са сваімі каранямі і культурай. Іншымі словамі, чалавек з моцнага дрэва ператвараецца ў перакаці-поле, становіцца такім жа сухім і ўразьлівым перад любым “ветрыкам”.
Доказ гэтаму мы можам знайсьці ў высокім узроўні суіцыду ў разьвітых краінах. Людзі, маючы высокі камфорт, не пачынаюць адчуваць сябе больш шчасьлівымі, а плацяць за гэты камфорт стратай сваёй чалавечнасьці.
Мой знаёмы, які вырас на галівудскіх фільмах і глянцавых часопісах, заўсёды марыў мець вялікі загарадны дом з двухмесным гаражом, басейнам і вінным склепам. На шляху да дасягненьня гэтай мэты яму давялося шмат працаваць, перажыць сардэчны прыступ і анкалогію, зь якой ён да гэтага часу змагаецца. Пры гэтым сталая занятасьць па 12 гадзін у суткі аддаліла яго ад сям’і. Жонка, адчуваючы крыўду, але не рызыкуючы яго папракнуць, сфакусавалася на дзецях, спрабуючы там дабраць тое цяпло, якога ёй так не хапала. Дзеці, без кантролю бацькі, адчуўшы ўладу над маці, станавіліся ўсё больш цынічнымі эгаістамі. У канчатковым рахунку ён пабудаваў дом, пра які марыў, але ўжо праз паўгода прызнаўся, што аддаў бы ўсё дзеля магчымасьці вярнуцца на восем гадоў назад, да таго месца, дзе іх сям’я была такая шчасьлівая, жывучы ў 2-пакаёвай кватэры, праводзячы разам выхадныя, сьвяты і адпачынкі.
У яго выпадку сямейная блізкасьць стала коштам, які ён заплаціў за высокі камфорт і сацыяльны статус, а на зьмену энергічнасьці прыйшло расчараваньне.
Сацыяльны статус, грамадскае прызнаньне, камфорт і бясьпека самі па сабе не вядуць нас да нашага шчасьця, і не зьяўляюцца абавязковымі яго атрыбутамі. Яны зьяўляюцца і павінны заставацца сродкам дасягненьня, а не самой мэтай, а расчараваньне прыходзіць, калі за статусам і камфортам апынаецца пустата.
Супрацьстаяньне тэхналогіі «Акно Овертана»
Перш за ўсё, супрацьстаяць можна, адмовіўшыся ад спробы заўсёды і паўсюль быць “нармальным” [у сэнсе новай грамадскай “нормы”]. У той момант, калі «індывідуальнае» замяняецца «нармальным», мы аўтаматычна перадаем уласны кантроль у чужыя рукі. У лепшым выпадку мы імкнемся быць зручнымі для навакольных, а ў горшым – трапляем пад мэтанакіраваныя маніпуляцыі. Менавіта культура, норавы, звычаі й прынцыпы продкаў дапамагаюць здабыць сваю індывідуальнасьць. Інтэграцыя гэтага ў сучаснае жыцьцё дапамагае не адрывацца ад сваёй уласнай спадчыны. Я не заклікаю сьлепа прытрымлівацца даўніх традыцыяў, а толькі памятаць, захоўваць і паважаць іх.
Паняцьце талерантнасьць выкарыстоўваць толькі як паняцьце цярпімасьці, у адваротным выпадку неабходна абараняць свае межы. Напрыклад, цалкам прымальна слухаць пра еўрапейскія гей-парады, але [варта] адмаўляцца прымаць афіцыйныя гей-шлюбы ва ўласнай культуры, дзе асновай выступаюць культурна-хрысьціянскія каштоўнасьці й традыцыі славян, якія пярэчаць культуры гомасексуалізма.
З эўфемізмамі й падменай паняцьцяў лепш за ўсё змагацца, вылучаючы праўдзівы сэнс інфармацыі. Калі гэта “карцінка” з тэлевізара, то паспрабуйце паўтарыць тое ж самае, але называючы ўсё сваімі імёнамі. Калі гэта чалавек, які з вамі спрачаецца, то перафразуйце яго словы, не выкарыстоўваючы эўфемізмы. Працуе вельмі ацьвераджальна нават для самаго чалавека. Напрыклад, калі вам кажуць, што Амерыка і Еўропа хоча вяршэнства дэмакратыі ва Украіне [зьвяртаем увагу, што гэты тэкст напісаны чалавекам, кантужаным расейскай імперскай ідэалогіяй. – Рэд.], вы можаце замяніць пытаньне – «Я цябе правільна зразумеў? Ты лічыш, што заходнія банкіры захацелі падзяліцца грашыма на карысьць украінскага народу, выключна дзеля дэмакратыі?».
З прыналежнасьцю да статку складана змагацца, дый ня трэба. Важна разумець, дзе ёсьць сапраўды МАЯ зграя, і падзяляць яе з дапамогай межаў або рамак. Напрыклад, фразу «Наша грамадства не настолькі дэмакратычнае, каб дазваляць аднаполыя шлюбы» паспрабуйце перабудаваць з улікам сваіх інтарэсаў – «Дэмакратыя – гэта волевыяўленьне народу [дэмакратыя – гэта аптымальны лад дзяржаўнага ўладкаваньня народу. – Рэд.], а аднаполыя шлюбы не пасуюць нашаму грамадству, яны ня могуць стаць часткай нашай культуры».
Аўтарытэтнае меркаваньне ў большасьці выпадкаў рассейваецца ў пух і прах, як толькі мы задаемся пытаньнем – а хто ж такі гэты аўтарытэт, і ці заслугоўвае ён даверу, калі будзе без сацыяльных рэгалій.
Напрыклад, калі вы бачыце адмыслоўца, які выступае па тэлевізары, аб якім у вас няма ніякай інфармацыі акрамя той, якая пазначана ўнізе падчас выступу, проста задумайцеся пра яго словы. Ці зьмянілася б ваша меркаваньне, калі б тое ж самае сказаў ваш сусед ці калега? Калі аўтарытэт становіцца «Капітанам відавочнасьцю», то ў чым жа сутнасць яго выступу? Паўтарыць з разумным выглядам тое, што вы казалі 20 хвілін таму са сваімі супрацоўнікамі па дарозе да дому? Калі ўсё ж вы пачулі нешта новае, варта задумацца пра выгаду самаго аўтарытэту. Памятайце, што яму неабходна заслужыць ваш давер, як бы ён сябе не называў.
Ці варта законнасьць прымаць як вышэйшае прызнаньне? Думаю, на гэтае пытаньне ў нашай дзяржаве [аўтар – грамадлзянін Расеі. – Рэд.] будзе адназначны адказ. Дадам толькі сваё назіраньне, якое разьвеяла мой асабісты міф пра дзяржаву як форму клопату аб людзях [аўтар, шмат гаворачы пра эўфемізмы, сам знаходзіцца ў палоне аднаго зь іх; ён называе дзяржавай – дзяржаўныя ўлады; гэта памылка. – Рэд.]. Я адмыслова падабраў непалітычны прыклад. Калі Польшча далучылася да ЕЗ у 2009 годзе, зарплата бюджэтнікаў рэзка ўпала ў параўнаньні з коштамі на прадукты. У навінах паказвалі рэпартаж пра страйк памежнікаў. Цалкам зразумела, што людзі, якія праходзяць службу, ня могуць проста ня выйсьці на працу. Яны зрабілі інакш – пачалі выконваць усе працэдуры, названыя ў інструкцыі. Здавалася б – выдатна! Людзі нарэшце робяць тое, што ад іх патрабуюць. Толькі чэргі на межах выраслі ў 6 разоў. Атрымліваецца, што сама дзяржаўная сістэма пабудаваная так [кім? – Рэд.], што яе немагчыма прытрымлівацца, не пераступіўшы закон. Застаецца вузенькая шчыліна для памілаваньня або пакараньня на сваё асабістае меркаваньне [што тут хацеў сказаць аўтар, нам засталося незразумелым. – Рэд.].
Я пастараўся апісаць супрацьстаяньне тэхналогіі «Акна Овертана» як на дзяржаўным узроўні, так і асабістым, для кожнага асобнага чалавека. Увесь сэнс гэтага артыкула ўкладаецца ў заключнай фразе Джозэфа П. Овертана «Але асабіста ты абавязаны заставацца чалавекам. А чалавек здольны знайсьці рашэньне любой праблемы. І што ня здолее адзін – зробяць людзі, аб’яднаныя агульнай ідэяй”.
(канец артыкула Яўгена Хаўрэнкі)
=
Ад рэдакцыі:
Першае, што кідаецца ў вочы ў сувязі з азнаямленьнем з апошнім тэкстам, гэта тое, што ў ім сапраўды паказаныя псіхічныя механізмы, на якіх гррунтуецца эфект дзеяньня тэхналогіі “Акно Овертана” на звычайных людзей. Акрамя таго, аўтарам апісаныя добрыя псіхічныя тэхнікі, выкарыстоўваючы якія здольны і адпаведным чынам настроены чалавек можа ня трапіць пад уплыў данай злачыннай тэхналогіі (у апісаных варыянтах выкарыстаньня), накіраванай на падпарадкаваньне масавай псіхікі пэўным мэтам пэўных сіл.
Аднак, гледзячы па загалоўку, мы спадзяваліся, што будуць апісаны тэхналогіі, якія дазволяць супрацьстаяць і нават перамагаць уплыў на масавую сьвядомасьць негатыўнай інфармацыі, уводзімай з дапамогай “Акна Овертана”. На жаль, інфармацыі на гэты конт у артыкуле спадара Хаўрэнкі не аказалася.
Розьніцу паміж тым, што мы чакалі, і тым, што атрымалі, можна ўбачыць на сьхеме, выстаўленай у пачатку. Зь яе лёгка ўбачыць, што самымі каштоўнымі былі б парады, якія адпавядаюць праваму верхняму фрагменту сьхемы (гл. на што паказвае стрэлка). А мы атрымалі парады, якія датычаць толькі левага ніжняга яе фрагмента. Менавіта таму мы і напісалі ў пачатку, што мы атрымалі толькі чвэрць ад чаканага…
Другім недахопам артыкула Хаўрэнкі зьяўляецца тое, што ён грунтуецца на такім вучэньні пра псіхіку чалавека, якое апісвае яе як сукупнасьць розных псіхічных уласьцівасьцяў. Усё гэта – даўно састарэлыя ўяўленьні. Псіхіка чалавека – гэта складаная шматузроўневая сістэма, кампаненты якой зьвязаныя паміж сабой і ерархізаваны.
Нам вядома, што адэкватнае, навукова-рэалістычнае ўяўленьне пра псіхіку людзей зьяўляецца дасёньня… сакрэтным. Таму амаль тры гады таму на нашым сайце быў выстаўлены адмысловы аўтарскі артыкул, прысьвечаны менавіта гэтаму пытаньню (гл. тут: https://nashaziamlia.org/2011/12/31/4671/; былі й ранейшыя публікацыі: https://nashaziamlia.org/2007/10/31/1003/). З пазіцый гэтых ведаў усе феномены, апісаныя і Овертанам, і Хаўрэнкам, тлумачацца ключавым значэньнем для абсалютнай большасьці людзей такога псіхічнага пласта, як “Псеўда-рацыянальная (масавая) сьвядомасьць” (гл. сьхему). Калі для захаваньня каштоўнасьцяў падсьвядомасьці (гэта 1-ы ўзровень псіхічнага) трэба адмовіцца ад рацыянальнага ўспрыняцьця рэчаіснасьці (3-і ўзровень), ад культуры, маралі ды іншых выключна людскіх каштоўнасьцяў (4-ы ўзровень), і прыкінуцца прыхільнікам масавых паводзін (“кажу і лічу, як усе” – 2-і ўзровень), абсалютная большасьць людзей зь лёгкасьцю гэта робіць. Ім трэба толькі з’арыентавацца (ці праз прапаганду, ці праз “Акно Овертана” – вялікай розьніцы няма), што ад іх хочуць… ўлады. Усё іншае – псіхічныя механізмы, ключавыя прылады, псіхатэхніка – адносна другаснае. А менавіта яны, яшчэ раз падкрэсьлім, добра паказаныя і Овертанам, і Хаўрэнкам.
І, нарэшце, трэцяе – галоўнае.
І Овертан, і Хаўрэнка таксама маюць на ўвазе існаваньне нейкай магутнай соцыяпаразітнай сілы, якая беспакарана робіць з грамадскай сьвядомасьцю, культурай, маральлю, што хоча. У асноўным злачынствы. Але ні першы, ні другі не прапануюць рэцэптаў змаганьня з гэтай глабальнай сілай. Нават пытаньня пра гэта не ўзьнімаюць. А, між тым, найгалоўнае, самае ключавое пытаньне заключаецца менавіта ў гэтым.
Людская цывілізацыя мае вострую патрэбу ў глабальнай ідэалогіі нармальнага бескрызіснага прагрэсіўнага разьвіцьця, альтэрнатыўную ідэалогіям лібералізму, камунізму, капіталізму, кансерватызму, нацызму, фашызму, сіянізму, ісламізму, імперыялізму, сатанізму ды ўсялякім іншым халерам… Зь яе пачнецца выйсьце! Такую ідэалогію распрацоўваем мы. Яна ўключае ідэю зьмястоўнай дэмакратыі, ідэалогію сістэмнага гуманізму і навукова-рэалістычна сьветагляд. Сімвал гэтай ідэалогіі-сьветагляду таксама даўно распрацаваны (гл. зьлева; усе тлумачэньні гл. тут: https://nashaziamlia.org/2012/03/23/4984/).
8 гадоў працуе сайт. 8 гадоў мы заклікаем усіх прыстойных людзей далучыцца да справы. Але ўжо пачынаем думаць, што хутчэй чалавецтва загіне, чым людзі пачнуць разам рабіць элементарныя і абсалютна відавочныя рэчы, неабходныя для таго, каб выратавацца…
–
І, тым ня менш, надзея памірае апошняй.
Усяго лепшага, сябры!