Рэдакцыя.
Усё пачалося з міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова. Ён, адпрацоўваючы прывілей прыналежнасьці да шэрагаў расейскай імперыякратыі, на днях заявіў, што гэта кіраўнікі краін Захаду вінаватыя ва ўсіх негатыўных працэсах, якія адбываюцца апошнім часам ва і вакол Украіны, і што спробы асудзіць “Расею” за яе напад на Ўкраіну – гэта “перакладаньне на Расею [іх] адказнасьці за тое, што адбываецца там”. Натуральна, расейскія тэлеканалы тут жа распаўсюдзілі гэтую “глыбокую і вельмі праўдзівую думку”, але і дадалі, што “з такой ацэнкай згодныя многія ўплывовыя эксьперты і дыпламаты – напрыклад, былы дзяржсакратар ЗША Генры Кісінджар” (гл. http://www.1tv.ru/news/print/258526). І тут мы адчулі, што пад дываном нехта заварушыўся…
Вырашылі паўважлівей прыглядзецца, каму і што нагаварыў “патрыярх амерыканскай палітыкі” й адначасна… сакратар сям’і Ракфелераў Генры Кісінджар (гл. фота ўверсе).
Сайт “Камсамольскай праўды” – http://www.kp.ru/daily/26229.5/3112300/ – паведаміў, што напярэдадні Кісінджар даў інтэрвю тэлекампаніі CNN, у якім сярод іншага “абверг распаўсюджаную на Захадзе ідэю, што Пуцін даўно планаваў справакаваць канфлікт на Ўкраіне”.
«Я ня думаю, што ён [Пуцін] планаваў давесьці Ўкраіну да крызісу. Я думаю, што ён чакаў паступовага разьвіцьця падзей, і цяпер гэта нейкі адказ на тое, што ён палічыў надзвычайнай сітуацыяй… Сітуацыя выйшла з-пад яго кантролю «…». Трэба задаць сабе наступнае пытаньне, – працягнуў сваю думку Кісінджар, – Пуцін выдаткаваў 60 мільярдаў даляраў на Алімпіяду. Былі цырымоніі адкрыцьця і закрыцьця Гульняў, якія імкнуліся паказаць Расею як прагрэсіўную дзяржаву. Неверагодна, што праз тры дні ён напаў бы на Украіну», – падало выданьне меркаваньне Кісінджара.
Былы дзяржсакратар ЗША адзначыў, што ўсе знакамітыя расейцы, напрыклад, Салжаніцын і Бродскі, пры сустрэчы зь ім казалі пра Украіну ў адным ключы. “Яны ўспрымалі Ўкраіну як частку расейскай культуры“, – прызнаўся ў інтэрвю Кісінджар.
Далей “Камсамольская праўда” нагадала, што нядаўна ва ўплывовай газеце ЗША The Washington Post палітык заявіў, што «Украіна павінна ўспрымацца не як краіна, якая займае пазіцыю альбо Захаду, альбо Ўсходу, а як дзяржава, якая павінна быць мостам паміж імі». А дэманізацыя Пуціна, паводле яго слоў, гэта не палітыка. «Гэта – спроба апраўдацца за яе адсутнасьць».
(канец цытаваньня тэкста з сайта “КП”)
Мы можам ня толькі моцна пакрытыкаваць пададзеныя вышэй выказваньні Кісінджара як імперскія і нацысцкія, але і нагадаць, што два месяцы таму мы ўжо выстаўлялі на нашым сайце ўзгаданы артыкул Кісінджара ў The Washington Post (гл. тут: https://nashaziamlia.org/2014/03/08/6662/). У сувязі з гэтым можам дадаць, што ў ім былы дзяржсакратар ЗША казаў сярод іншага і наступнае:
– “Расея павінна прызнаць, што калі яна прымусіць Украіну стаць калоніяй і такім чынам зноў перанясе межы Расеі, гэта вырача Маскву паўтарыць у сваёй гісторыі цыкл узаемных трэньняў зь Еўропай і Злучанымі Штатамі, які будзе сам сябе падтрымліваць”;
– “Украіна павінна мець права свабодна выбіраць свае эканамічныя і палітычныя аб’яднаньні, у тым ліку зь Еўропай”;
– “Украіна павінна быць свабоднай у стварэньні любога ўраду, які адпавядае выяўленай волі яе народу”;
– “імкненьне Расеі анэксаваць Крым зьяўляецца несумяшчальным з правіламі існага сусьветнага парадку … Расея павінна прызнаць суверэнітэт Украіны над Крымам, а Ўкраіна павінна павялічыць аўтаномію Крыма”.
Як вы, нашы чытачы, бачыце, усе гэтыя прынцыпы былі нахабна парушаныя расейскай імперыякратыяй. Але ні расейскія СМІ, ні сам Кісінджар пра гэта чамусьці ўжо не ўзгадалі…
Сайт іншага расейскага выданьня – http://www.vz.ru/news/2014/5/11/686193.html – таксама 11 траўня г.г. паўтарыў выказваньні Кісінджара, якія былі працытаваныя “Камсамольскай праўдай” (гл. вышэй), але дадаў яшчэ і меркаваньне ганаровага прафесара Прынстанскага ды Нью-Ёркскага ўніверсітэтаў Стывена Коэна (гл. фота ўверсе). Той у пачатку красавіка г.г. у эфіры Fox News нібы таксама заявіў, што Пуцін быў абсалютна не зацікаўлены ва ўзьнікненьні крызісу [вакол Украіны], бо пасьля ўдала праведзенай Алімпіяды ў Сочы расейскі лідар «купаўся ў промнях славы». Але далейшае разьвіцьцё падзей разбурыла ўсе, «на што ён выдаткаваў 5 гадоў і 50 млрд даляраў».
Яшчэ адно сеціўнае выданьне – http://www.politrus.com/2014/03/12/steven-cohen/ – паведаміла, што “ганаровы прафесар, выкладчык гісторыі Нью-Ёркскага і Прынстанскага ўніверсітэтаў” Стывен Коэн у інтэрвю тэлеканалу CNN заявіў наступнае: “Задача Пуціна – як ён яе сабе ўяўляе – аднавіць Расею пасьля катастрофы 1991 г. … вярнуць стабільнасьць, росквіт, веліч, і пры гэтым аднавіць традыцыйныя зоны нацыянальнай бясьпекі Расеі на яе межах. У іх уваходзіць і Україна … Ня Пуцін справакаваў украінскі крызіс. Яму яго навязалі, і ў яго не было іншага выбару, акрамя як адрэагаваць. Што, як мы бачым, ён і зрабіў”.
Па-першае, гэтыя выказваньні прафесара Коэна зьяўляюцца ня менш імперскімі і нацысцкімі, чым ўзгаданыя вышэй выказваньні Кісінджара. А, па-другое, гэтае інтэрвю CNN “ганаровы амерыканскі прафесар” даў пасьля таго, як у Newsweek было надрукаванае яго вялікае інтэрвю (гл. тут: http://russian.rt.com/inotv/2014-03-12/Stiven-Koen-Na-Ukraine-Amerika), у якім ён падрабязна “тлумачыць”, чаму ён бароніць Пуціна і яго агрэсіўную імперскую палітыку што да Ўкраіны. Акрамя таго – і гэта самае галоўнае – у інтэрвю няма ні слова пра ўкраінскі народ, яго правы на ўласнай зямлі, яго аб’ектыўныя інтарэсы. Усё зацьмілі “аргументы”, якія апраўдваюць агрэсіўна-імперскія паводзіны Пуціна.
І тут раптам – стоп! Мы ж ужо выстаўлялі інфармацыю, датычную меркаваньняў гэтай салодкай парачкі амерыканскіх глабалістаў-сіяністаў (а цяпер яшчэ і апалагетаў расейскага імперыялізму ды шавінізму). Гэта было ў ліпені 2008 году. Тады, пасьля Памаранчавай рэвалюцыі ва Ўкраіне, яны абодва выступілі (у The International Herald Tribune) катэгарычна супраць таго, каб прымаць Украіну ў ЕЗ і НАТА. Аргументы былі па сутнасьці тыя ж, што і цяпер, і грунтаваліся яны на “неабходнасьці ўлічваць законныя інтарэсы Расеі” (гл. https://nashaziamlia.org/2008/07/08/1428/; https://nashaziamlia.org/2008/07/08/1432/).
Аднак тады разам з гэтымі глабалістамі-сіяністамі ў The International Herald Tribune выступіў вядомы расейскі імперыяліст-шавініст Дзьмітры Рагозін (гл. фота ўверсе), які падаў іншую версію ўсё тых жа аргументаў. З неверагоднага факту адначаснага выступленьня гэтай троіцы, надзвычай дзіўнай для чалавека непаінфармаванага ў асаблівасьцях глабальнай палітыкі, мы зрабілі сур’ёзныя прагнозы (якія, дарэчы, цалкам спраўдзіліся…). Таму мы вырашылі зьвярнуць нашу ўвагу ня толькі на паўтарэньне гісторыі, але і пашукаць адсутны элемент – Рагозіна. Недзе тут, пад дываном, ён таксама павінен быць…
І што вы думаеце? Знайшлі!
Аказваецца, Дзьмітры Рагозін, на сёньня ўжо ў статусе намесьніка старшыні ўраду РФ, вырашыў пабываць 9 траўня г.г. у… Прыднястроўі. Многія СМІ зьвярнулі ўвагу, што ўкраінцы не дазволілі яму праляцець над тэрыторыяй Украіны, як туды, так і назад, а Румынія назад (http://www.interfax.ru/world/375626; http://russian.rt.com/article/31362). Але мы, аналізуючы сітуацыю, лічым, што галоўнае ня ў гэтым, а ў тым, што Рагозін наведаў Тыраспаль (гл. фота зьлева) напэўна для таго, каб даць расейскім вайскоўцам, якія захапілі Прыднястроўе, дакладныя інструкцыі па чарговай фазе расейскай імперскай агрэсіі на Ўкраіну.
Ну, вось – усё склалася. Кісінджар, Коэн, Рагозін зноў разам пад адным і тым жа дываном – праводзяць адну і тую ж палітыку…
Зрэшты, пра супрацоўніцтва расейскай імперыякратыі й глабалісцкай сіянакратыі ў барацьбе супраць свабоды народаў і магчымасьці паўстаньня сапраўднай садружнасьці пасьпяховых нацыянальна-дэмакратычных дзяржаў мы ўжо пісалі ня раз (гл., напрыклад, тут: https://nashaziamlia.org/2014/03/31/6823/). Таму тое, што мы ўбачылі “пад дываном”, для нас ужо даўно не навіна.
А як для вас?
–
Усяго лепшага, сябры.