nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2.4. Расейская апазіцыя

Хто і чаму зачыняе нацыянальныя рэсурсы? Таямніца полішынэля (Частка 2).

24 сакавіка, 2007 | Няма каментараў

Міхаіл Салтан, Глеб Шчарбатаў.

Далей »

Хто і чаму зачыняе нацыянальныя рэсурсы? Таямніца полішынэля (Частка 1).

24 сакавіка, 2007 | Няма каментараў

Міхаіл Салтан, Глеб Шчарбатаў.

� апаз���� 2.JPG

У вялікім артыкуле, пададзеным ніжэй (артыкул скарочаны), рускія шавіністы прапануюць сваю версію прычынаў нядаўняга закрыцьця аднаго са сваіх галоўных інфармацыйных рэсурсаў – сайта ari.ru (цяпер – ariru.info). Сябрам нашай рэдакцыя гэтая версія падалася каштоўнай ня толькі з-за таго, што дазваляе лепш зразумець працэсы, якія адбываюцца ўнутры расейскай апазіцыі, але і з-за аналогій, якія ўзьнікаюць, калі мы параўноўваем расейскую апазіцыйную сітуацыю і нашу – беларускую. Думаем, менавіта гэтым можна патлумачыць нашае інтуітыўнае жаданьне праілюстраваць расейскі матэрыял фотаздымкамі з беларускай апазіцыйнай рэчаіснасьці 2003-07 гг. Няўжо сапраўды сярод фігур, бачных на фотаздымках, ёсьць беларускі Азэф, поп Гапон, розныя іншыя агенты? А, можа, і не па адным? Тыпу: адзін рускамоўны, другі – беларускамоўны…
Рэдакцыя.


… Навошта зачынілі АРІ? Каму мы перашкаджалі? Адцягвалі электарат ад «Единой России» ці ад сп-ра Каспарава? Каму і дзе мы, асьветнікі, скрайне законапаслухмяныя, паліткарэктныя і талерантныя людзі, наступілі на мазоль? [ёрнічаньне – фірмовы стыль АРІ. – Рэд.]. 

Далей »

Дзе знаходзіцца зямля таварыша Бялкоўскага? (П пр-п 6)

15 сакавіка, 2007 | Няма каментараў

Міхаіл Салтан, Глеб Шчарбатаў

У сувязі з тым, што вось ужо некалькі дзён заблакавана праца сайту рускіх шавіністаў ari.ru (як, дарэчы, і сайту Нацыянал-бальшавіцкай партыі Лімонава, які дэзарганізавалі сьпецслужбы РФ), і зыходзячы з прынцыпу сапраўднай інтэрнацыянальнай салідарнасьці, мы маем намер перыядычна друкаваць некаторыя матэрыялы дадзенага сайту (асабліва да той пары, пакуль ён будзе ў непрацоўным стане). Хаця сказаць, што ўсе погляды “арыйцаў” мы падзяляем – абсалютна не выпадае. Разьмешчаны тэкст падаецца зь нязначнымі скарачэньнямі.

Рэдакцыя.

Далей »

НАШЫ ІЛЮЗІІ й ІХНЫЯ СТРАХІ (Расея)

29 студзеня, 2007 | Няма каментараў

Калі мы зьбіраліся выстаўляць дадзены матэрыял, галоўным жаданьнем было пазбавіць нашых чытачоў ад ілюзій, якія маглі ўзьнікнуць пасьля азнаямленьня з двума папярэднімі артыкуламі. Маўляў, рускім становіцца сорамна за тое, што яны былі прыладай злачынных, драпежна-паразітычных імперскіх сілаў, сорамна, што іх рукамі, нагамі, зброяй на працягу стагоддзяў (!) захопліваліся чужыя землі, тапталіся і зьнішчаліся чужыя каштоўнасьці, пераўтвараліся ў рабоў і забіваліся невінаватыя, мірныя людзі. Маўляў, гэта выклікае ў іх пакуты сумленьня, з-за чаго яны пачынаюць шукаць «справядлівыя» спосабы разабрацца са сваёй імперыяй. Каб разьвеяць гэтыя ілюзіі (а гэта ілюзіі – большасьць рускіх так ня думае і не адчувае; два прыведзеныя тэксты – гэта асобныя проблескі больш-менш нармальнага кірунку мысьленьня ў моры шавіністычна-імперскага сьветагляду масы, дый тое, выкліканыя небясьпекай зьнішчэньня рускіх, як нацыі), мы вырашылі падаць некаторыя вытрымкі з абмеркаваньня апошняга з гэтых артыкулаў, якое адбылося на сайце рускіх шавіністаў ari.ru. Але, калі вы будзеце чытаць прыведзеныя ніжэй выказваньні, вы, напэўна, ня толькі будзеце пазбаўляцца ад магчымых ілюзій, пра якія мы кажам, а і, напэўна, заўважыце яшчэ некалькі феноменаў, якія мы абмяркуем у канцы дадзенага матэрыялу.
Рэдакцыя.

У��одн�� �����о���.jpg
Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы