nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2.4. Расейская апазіцыя

Цяпер чакаем падзей 23.01.2021, на гэты раз у Маскве

21 студзеня, 2021 | 26 каментарыяў

Рэдакцыя.

Як, напэўна, ведае большасьць беларусаў, Аляксей Навальны  (на фота зьлева) быў атручаны “Навічком”, меркавана, па загадзе Пуціна. Выжыў, ачуняў у Нямеччыне і вярнуўся ў Расею. Там ён быў тут жа арыштаваны і пасаджаны ў вязьніцу. Гэта нізка інцыдэнтаў застанецца ў гісторыі. Як і яе ўдзельнікі: адны – як баязьлівыя забойцы, іншыя  – як вельмі мужныя людзі. Напэўна ў сувязі з адзначаным, учора ў сеціве зьявіўся чарговы фільм Навальнага, у якім выкрываюцца карупцыйныя сьхемы, галоўным выгадаатрымальнікам якіх на гэты раз зьяўляецца ўжо сам Пуцін (гл. тут – https://www.youtube.com/watch?v=ipAnwilMncI ; назва: “Дворец для Путина. История самой большой взятки”). За два дні гэты амаль дзьвюхгадзінны фільм прагледзела больш за 40 мільёнаў чалавек – чарговая істотная падзея нашага часу. А трэцяе, што мы лічым вельмі важным, гэта заклік, агучаны ў фільме, выйсьці на вуліцы расейскіх гарадоў у бліжэйшую суботу, каб выказаць пратэст супраць карупцыі ў Расеі й запатрабаваць вызваленьня Аляксея Навальнага. Прапануем нашым чытачам зьвярнуць увагу на апошнія дзьве падзеі.

У Маскве на Кунцаўскіх могілках адбылося пахаваньне Максіма Марцінкевіча (Цесака)

4 кастрычніка, 2020 | 3 каментарыя

Паводле https://360tv.ru/news/obschestvo/pohorony-tesaka-prohodjat-na-kuntsevskom-kladbische-s-povyshennymi-merami-bezopasnosti/ ; https://www.mk.ru/social/2020/10/03/pokhorony-tesaka-v-moskve-tolpy-za-cvetami-ramki-na-vkhode.html

 

 

 

Пахаваньне рускага нацыяналіста Марцінкевіча прайшло на Кунцаўскіх могілках на захадзе Масквы. Яно ўразіла масавасьцю і празьмернымі мерамі бясьпекі.

Далей »

Гіркін раіць беларусам вярнуць сабе сваю Смаленшчыну

15 лютага, 2020 | Каментары (1)

Рэдакцыя.

Некаторыя, хто прачытаў загаловак, могуць падумаць, што мы, сябры рэдакцыі, апусьціліся да прымітыўных фэйкаў. Але ж не, паданае вышэй – рэальны факт. Глядзіце самі тут: https://www.youtube.com/watch?v=lfbfUC66zkg , час – 22:40. Данае выказваньне Гіркіна і яго далейшыя тлумачэньні сьведчаць пра многае – пра актуальны стан спраў у сёньняшняй расейскай імперыі, пра асаблівасьці псіхікі маскалёў, пра пачуцьці, якія сёньня перапаўняюць іх душы, пра тое, што яны ўсьведамляюць, што Смаленшчына ня іхняя зямля, а беларуска-літвінскага народу. Таксама яны ведаюць, калі яна была наша і калі яны яе захапалі (хаця і кажуць ня ўсё). Пра тое, што яны яшчэ нагаварылі, а пра што змаўчалі, разам з нашымі каментарамі чытайце далей (нагадваем: мы фіксуем вусныя выказваньні нашых “герояў” у пісьмовай форме, бо бываюць выпадкі, што яны пазьней зьнікаюць з Ютуба…).

Далей »

“Ліберальныя” СМІ разам з крамлёўскімі “кратамі” таксама кажуць пра будучы аншлюс Беларусі

15 студзеня, 2020 | 17 каментарыяў

Апошнім часам прагнозы што да хуткага захопу нашай дзяржавы расейскай імперыяй множацца лавінападобна. У бліжэйшыя тыдні мы зьбіраемся выкладаць адпаведныя матэрыялы. Сярод адзначанай інфармацыйнай плыні сустракаюцца “перлы”, якія з-за тых ці іншых абставін заслугоўваюць на асабліваю ўвагу. Сёньня мы хочам прапанаваць вам, нашы чытачы, інтэрвю вядомага крамлёўскага “кратаˊ” спадара Валерыя Салаўя, якое ён даў сеціўнаму каналу “Фейгін Лайв”. Хто жадае, можа цалкам праслухаць гэтае інтэрвю тут: https://www.youtube.com/watch?v=2uYdH2NLCFs. Мы ж ніжэй спачатку адзначым асноўныя ўзьнятыя тэмы, а затым вылучым на наш погляд галоўнае.

Рэдакцыя.

Далей »

Пра нешта знаёмае беларусам – Піцерскі Першамай 2019

6 мая, 2019 | 14 каментарыяў

Рэдакцыя.

Знакавыя падзеі адбыліся ў гэтым годзе 1 траўня ў другой расейскай сталіцы – Піцеры. Гаворка, натуральна, пра Першамайскую дэманстрацыю працоўных па Неўскім прасьпекце, якая была дазволена (!) гарадскімі ўладамі  й адначасна разагнана-здушана (!) імі ж. У адказ на слоганы дэманстрантаў “Гэта наш горад!”, “Пуцін – вор!”, “Далоў цара!”, “Адзін за ўсіх…”, “Паліцыя з народам…” улады паказалі піцерцам, чый на справе гэта горад і зь кім паліцыя… Як у цэлым выглядалі падзеі, кожны можа пабачыць, напрыклад, тут – https://www.youtube.com/watch?v=PBIrntO1jIw ; https://www.youtube.com/watch?v=wXKb5zLdguU . Мы ж вырашылі дадаткова зафіксаваць некаторыя сцэнкі і на нашым сайце ў выглядзе асобных стоп-кадраў (раптам Ютуб у чарговы раз вырашыць выдаліць “гвалт” са сваіх старонак) і тое-сёе дадаткова ўдакладніць ды пракаментаваць.

Далей »

Дзьве інфармацыі ад Максіма Шаўчэнкі

30 сакавіка, 2019 | 17 каментарыяў

Адзін са сталых наведвальнікаў нашага сайта, якога нарэшце пачала чапляць адна з думак, даўно агучваемых намі, нядаўна задаў пытаньне: “Дзе месьціцца другі [пасьля расейскай імперыякратыі. – Рэд.] вораг еўрапейскіх народаў (у тым ліку і нашага) – заходні лібералізм? У Бруселі, Вашынгтоне, Тель-Авіве, Лондане? Пытаюся без сарказму і іроніі. Павінен жа быць нейкі центар?” Тады наведвальнік атрымаў кароткі адказ рэдакцыі. Сёньня мы вырашылі больш поўна асьвятліць пастаўленае пытаньне вуснамі вядомага расейскага журналіста зь лявацка-імперскім сьветаглядам, які ня так даўно вырашыў перабегчы з шэрагаў абслугі расейскай імперыякратыі ў лагеры расейскай апазіцы (гл. https://www.youtube.com/watch?v=qlukUpC7QE8). Гаворка пра Максіма Шаўчэнку (гл. фота – Шаўчэнка зьлева).  У сваім інтэрвю сыну вядомага расейскага імперца Шаўчэнка выказаўся яшчэ і пра Беларусь. Дзьве агучаныя ім інфармацыі мы падаем ніжэй, яны атэкставаны і пракаментаваны намі (узята адсюль: https://www.youtube.com/watch?v=issREU0s7d0).

Рэдакцыя.

Далей »

“І ты, Брут?…” (частка 3)

25 лістапада, 2018 | 100 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.

Яшчэ адной групай, якую расейскім імперыякратам не атрымалася павесьці пад аброць змагацца за іх інтарэсы, стала значная частка рускіх нацыяналістаў. Так, расейскія імперыякраты могуць лічыць іх “брутамі” – маўляў не пажадалі падстаўляцца, калечыцца і гінуць за “вялікую Расею”. Мы ж лічым іх адной з галоўных надзеяў рускага народу. Давайце паглядзім на гэтую групу звонку – вачыма ідэолагаў расейскага імперыялізму (ды яшчэ ў яго лявацкай вопратцы), і знутры – паслухаўшы саміх лідараў рускіх нацыяналістаў. Канкрэтна для погляду звонку давайце скарыстаемся “прызнаньнямі” сп. Сяргея Кургіняна, для погляду знутры – пазіцыяй, выказанай сп. Дзьмітрыем Дзёмушкіным (фоты абодвух гл. зьлева).

Далей »

“І ты, Брут?…” (частка 2)

22 кастрычніка, 2018 | 30 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.

На гэты раз у дадзенай серыі матэрыялаў мы пазнаёмім вас, нашых наведвальнікаў, зь іншай групай грамадзян расейскай імперыі. Яны на камбінаваным фота зьлева паказаны ў чорных рамках (украінскага грамадзяніна, які аддзелены ад даных персон блакітна-жоўтай рамкай, мы паслухаем у канцы асобна). Спадары Ігар Стралкоў, Максім Калашнікаў, Канстанцін Сіўкаў  – грамадзяне Расеі (гэта – раз). Асаблівае ў іх тое, што яны набліжаны да тых колаў расейскай імперыякратыі, якія складаюцца з  вайскоўцаў ды сьпецслужбоўцаў, для якіх у палітыцы галоўнае – сілавы чыньнік. То бок, яны ў палітычным сьпектры зьяўляюцца альтэрнатывай папярэдняй “ліберальна-грашовай” групе (гэта – два). У дадатак да адзначанага Стралкоў, Калашнікаў, Сіўкаў  яшчэ і громкагалосыя рупары-прапагандысты агрэсіўна-імперскага, шавіністычнага сьветагляду, які культывуецца ў адзначаных колаў (адзначым, што гэты сьветагляд абсалютна злачынны па ўсіх нормах – маральна-этычных, міжнародна-юрыдычных, рэлігійных; і гэта іх трэцяя агульнагрупавая рыса). Праілюстраваць злачынныя “мары” і “прапановы” гэтай публікі ў наш інфармацыйны век не ўяўляе вялікай цяжкасьці. На тое-сёе са “сьвежанькага”, што вылятае зь іхных вуснаў, мы дадзім спасылкі й у гэтым матэрыяле – для суду гісторыі й для разуменьня таго, зь кім маем справу. Але ў адпаведнасьці з галоўнай ідэяй данай серыі – паказаць, што ня ўсё так проста ў расейскіх імперцаў – ніжэй мы хочам зьвярнуць вашу ўвагу найперш на некаторыя новыя “ноткі”, якія зьявіліся ў выказваннях даных асоб і якія… ня могуць ня радаваць сапраўдных беларускіх патрыётаў.

Далей »

“І ты, Брут?…” (частка 1)

7 кастрычніка, 2018 | 26 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.

У апошнія гады нарастае плынь сігнальных падзей, якія сурочаць негатыўную будучыню нашаму народу ня толькі з-за працягу цяперцамі іх палітыкі этнацыду, а і з-за таго, што пад пытаньне пастаўлена ўжо і наша  дзяржаўнасьць. Во, дакіраваліся… Галоўная прычына апошняга найперш у тым, што “ўсходні сусед” не жадае адмовіцца ад сваіх агрэсіўных намераў што да НАШАЙ дзяржавы-Беларусі – яўна плануе зьдзейсьніць аншлюс. У сувязі з гэтым мы зьбіраліся працягнуць выстаўляць на нашым сайце зьвесткі пра падзеі сучаснай гісторыі, якія датычаць гэтага, а затым паказаць пазітыўныя сігналы (ці хаця б неадназначнасьць сітуацыі вакол бліжэйшай будучыні Беларусі). Аднак, параіўшыся, вырашылі зьмяніць планы – ужо цяпер перабіць негатыўныя зьвесткі пазітыўнымі. Асноўная прычына такая: каб далей перастрававаць негатыўнае, усім нам патрэбна перадышка –  усьведамленьне таго, што ўсё ж сьвет больш складаны, чым можа падавацца зьняверанаму песімісту, што змаганьне працягваецца і таму надзея на лепшае не павінна нас пакідаць.

Далей »

Сотнік і Піянткоўскі папярэджваюць… “непаважаных заходніх палітыкаў”

25 чэрвеня, 2018 | 40 каментарыяў

Рэдакцыя.

Па меры таго, як у Расеі набліжаецца да заканчэньня Сусьветны чэмпіянат па футболе, нарастае трывожнае пачуцьцё насоўваньня нейкай чарговай бяды. Яно ўзьнікае ўжо ледзь не па законах фармаваньня ўмоўных рэфлексаў. Летняя алімпіяда 1936 г. у Берліне  – і пачатак Другой сусьветнай вайны. Зімовая алімпіяда ў Сочы 2014 г. – напад на Украіну. Завяршэньне сёлетняга чэмпіянату Сьвету па футболе ў Расеі – ?!…  З усіх магчымых прагнозаў бліжэйшай будучыні мы выбралі выказваньні двух расейскіх апазіцыйных дзеячаў – Аляксандра Сотніка і Андрэя Піянкоўскага (гл. фота). Яны належаць да ліберальнага лагеру – то бок, да тых, хто разам з праімперскімі ўладамі Расеі й Беларусі дзесяцігоддзямі старанна перакрывалі доступ да грамадства прадстаўнікам нацыянальна-дэмакратычных сіл, працягваюць так рабіць і сёньня (у Беларусі гэта было і працягвае быць найбольш паказальна). Але набліжаецца момант ісьціны – гістарычнай адказнасьці. І вось некаторыя з ранейшых крытыкаў “националистов” раптам пачынаюць “падсьцілась саломку” пад свой аўтарытэт у будучыні – то бок, у дачыненьні і да расейскай імперыякратыі, і да “Захаду” пачынаюць казаць тое, пра што гадамі-дзесяцігоддзямі да іх папярэджвалі клятыя імі “националисты”… Таму давайце атрымаем асалоду ад “раптоўных” прасьвятленьняў у галовах расейскіх лібералаў. Першае зь іх мы ўзялі адсюль – https://www.youtube.com/watch?reload=9&v=YohnN0LKTT4, другое адсюль – https://www.youtube.com/watch?v=I-KIUXv9KuM

Далей »

Браўдэр супраць Пуціна (частка 2)

11 жніўня, 2017 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

Браўдэр 6Паданы ў першай частцы тэкст выступу Ўільяма Браўдэра перад сенатарамі ЗША ўражвае шэрагам агучаных ім фактаў, якія патрабуюць дадатковай акцэнтацыі. Хаця б для лепшага запамінаньня… Але, чым большае грамадска-палітычнае гучаньне набывае нейкая падзея, тым у большай ступені людзі павінны быць перакананымі ня толькі ў праўдзівасьці крыніцы інфармацыі, а і ў яе шчырасьці, маральнай чысьціні матываў яе паводзін. Бо калі нехта кажа ня ўсю праўду (напрыклад, на фоне праўдзівага інфармаваньня пра дробныя падзеі, ці пра фармальны бок справы, ні слова ня кажа пра галоўнае ды зьмястоўнае), гэта – варыянт хлусьні, прызначанай, як і любая іншая хлусьня, для маніпуляваньня людзьмі. Таму мы вырашылі ў дадатак да інфармаваньня пра падзею ўзважыць асобу пана Браўдэра і агучаныя ім факты. Пачнем з апошніх.

Далей »

Браўдэр супраць Пуціна (частка 1)

10 жніўня, 2017 | Каментары (1)

Браўдэр 1Падаем ніжэй тэкст прамовы Ўільяма Браўдэра (гл. фота), зробленай ім пару тыдняў таму на слуханьнях перад юрыдычным камітэтам Сенату ЗША і, найверагодней, апрацаванай для СМІ. Ён амерыкана-брытанец, міжнародны фінансіст-інвестар, які больш за чвэрць стагоддзя быў шчыльна зьвязаны з эканамічна-бізнесовымі працэсамі ў Расеі, дзе ён бараніў інтарэсы заходніх “інвестараў” і дзе паралельна набываў рэалістычныя, а не рамантычныя веды пра Расею і яе “эліту”. З 2007 года Ўільям Браўдэр рэгулярна прыязджае на Давоскі эканамічны форум, дзе на выступленьнях буйных расейскіх дзяржслужбоўцаў задае пытаньні пра лёс яго былога супрацоўніка Сяргея Магніцкага. У 2013 годзе Браўдэр быў завочна асуджаны расейскім судом да 9 гадоў калоніі. Лічым, што Браўдэра варта паслухаць ня толькі чальцам Сенату ЗША, а і ўсім, хто жадае глыбей разабрацца, што такое “Расея”, і што такое… “Захад” (узята адсюль: http://ruspolitics.ru/article/read/pokazanija-braudera-v-senate-ssha.html ; дакументальнае відэа са слуханняў можна паглядзець, напрыклад, тут: https://www.youtube.com/watch?v=S-RsAGjUXtg ці тут: http://ru.aravot.am/2017/07/31/246948/; падборка фота, якія суправаджаюць тэкст, наша).

Рэдакцыя.

Далей »

У Расеі «Хунта» перамагае «Бункер»

16 чэрвеня, 2017 | 6 каментарыяў

Піянт 1

Вядомы палітычны аналітык Андрэй Піянткоўскі (гл. фота) у гутарцы з карэспандэнтам “Рускага манітора” Фёдарам Кліменкам так пракаментаваў «прамую лінію» Пуціна з расейцамі, што мы вырашылі зьвярнуць на гэта ўвагу і нашых чытачоў. Ужо вельмі шмат важных прагнозаў зроблена, пра якія трэба ведаць і за спаўненьнем якіх варта сачыць (узята адсюль: http://rusmonitor.com/andrejj-piontkovskijj-khunta-odolevaet-bunker.html).

Рэдакцыя.

Далей »

Прыклады інфармацыйна-прапагандысцкай й ідэалагічнай працы расейскай апазіцыі

30 сакавіка, 2017 | 10 каментарыяў

Рэдакцыя.

Фора 1На фоне 20-гадовай безвыніковай кіпучай дзейнасьці “беларускіх” афіцыйных апазіцыйных СМІ, падпарадкаваных заходняй Сцыле (што гэта такое, гл.тут:  https://nashaziamlia.org/2017/03/24/8997/#more-8997), паўстае белая зайздрасьць да працы ў сеціве аналагічных расейскіх СМІ. Падаем ніжэй некалькі прыкладаў дзейнасьці апошніх, зьвязанай з аналізам як гістарычных працэсаў, так і апошніх падзей у Расеі, іх журналісцкай падачай, вынікаючымі зь іх прапановамі.

Далей »

… а наступны дзень ў Маскве

27 сакавіка, 2017 | 5 каментарыяў

26 Масква 126 сакавіка ў Маскве ды іншых расейскіх гарадах прайшлі масавыя мітынгі, забурэньні, адбыліся масавыя затрыманьні. Яны былі выкліканы абурэньнем людзей нястрымнай карупцыяй у Расеі ў выкананьні прадстаўнікоў расейская імперыякратыі. Апошняй кропляй тут стала відэа Аляксея Навальнага “Ён вам не Дзімон” (гл. тут https://www.youtube.com/watch?v=qrwlk7_GF9g), прысьвечанае нягегламу прэм’еру РФ і па сумяшчальніцтве “блакітнаму варышцы” Дз.Мядзьведзеву. Некаторыя кадры з падзей, якія адбываліся пад помнікам расейскаму імперскаму паэту А.Пушкіну і на фоне рэкламнай шыльды мюзікла “Папялушка” гл. ніжэй. Адно зь лепшых відэа маскоўскіх падзей знаходзіцца тут:  https://www.youtube.com/watch?v=glevGaqdYyE

Рэдакцыя.

Далей »

Чорныя меткі вакол Пуціна ўжо проста рая́цца

27 студзеня, 2016 | 8 каментарыяў

Рэдакцыя.

Чорныя меткі 1

 

З пачатку Новага года мы назіраем ў інфармацыйнай прасторы нарастаньне хвалі матэрыялаў, якія сьведчаць, што “Захад” вырашыў зрабіць Пуціна для сябе канчаткова нерукапаціскальным. Каб нашы чытачы не ўпусьцілі гэты момант, мы вырашылі зафіксаваць і на нашым сайце некаторыя прыклады такіх матэрыялаў – “чорных метак” для Пуціна.

Далей »

Прагноз на 2016 год што да будучыні Расеі (частка 2)

11 студзеня, 2016 | 3 каментарыя

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

Прагноз для Ро 4Натуральна, што поўны “швах” у дачыненьнях расейскай імперыі з вонкавым сьветам, крызісны стан яе эканомікі, нарастаньне атмасьферы страху ды ўнутрыграмадскай напружанасьці, якія спалучаюцца з шавіністычна-імперскім шаленствам “эліты” і аблудствам масаў, выклікаюць у многіх жаданьне прадказаць бліжэйшую будучыню гэтай імперыі. Бо ўсім відавочна – той стан, у якім Расея знаходзіцца сёньня, ня можа працягвацца ня толькі бясконца, а і дастаткова доўга. У гэтай сітуацыі многія сьпяшаюцца прадказваць Расеі лёс СС. Слова “крах” стала вельмі распаўсюджаным пры спробе зазірнуць у яе бліжэйшую будучыню (на 2-5 гадоў). Але, у якой форме і ў якім кірунку крах? Што павінна адбыцца і ўва што цяперашняя Расея павінна пераўтварыцца? – цікавыя пытаньні, на якія хочацца мець больш-менш праўдзівы адказ. Каб не памыліцца з прагнозам, давайце пачнем са зьбіраньня максімальна вялікай калекцыі ўсіх магчымых варыянтаў расейскай будучыні ў бліжэйшыя гады.

Далей »

Прагноз на 2016 год што да будучыні Расеі (частка 1)

4 студзеня, 2016 | 19 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі.

Прагноз для Ро 1Мы, вядома, не прарокі, але ў наш пераходны час і з нагоды Новага году, відаць, абавязаны паразважаць над магчымай будчыняй расейскай імперыі (бо апошняя адна з галоўных прычын нашых беларуска-літвінскіх праблем). Натуральна, мы, як рэалісты, будзем арыентавацца не на мроі цьмяных асобаў, на якіх натыкаешся ў сеціве, як на паганкі ў лесе, а на факты, меркаваньні аналітыкаў, наш досьвед. Каб паспрабаваць асьвятліць тэму, давайце спачатку паслухаем палітычнага аглядальніка Алега Панамара (гл. фота). Яго артыкул ““Мяккі” Абама настроіў увесь сьвет супраць Расеі й перадаў прывітаньне” мы ўзялі адсюль: (https://inforesist.org/myagkiy-obama-tverdo-nastroil-ves-mir-protiv-rossii-i-peredal-privet/). У ім спадар Алег пералічвае праблемы ў сьферы міжнародных дачыненьняў, якія “Расея” назьбірала на сваю галаву за апошні час. Выстаўляем тэкст у нязначна адрэдагаваным выглядзе.

Далей »

Каляліберальныя расейскія (не)альтэрнатывы ў асобах

1 студзеня, 2016 | 21 каментарый

Алесь Астроўскі

Калялібералы 0Апошнія паўтары гады даводзіцца шмат часу праводзіць за кампутарам. Праца ў цэлым механічная і дазваляе адначасна праслухоўваць на youtube розныя аўдыё-матэрыялы. У выніку гэтых праслухоўваньняў маю́ ўвагу прыцягнулі шмат расейскіх публічных асоб – сярод іх некалькі калялібералаў (то бок, былых і новых лібералаў ды іхных наймітаў, якія імкнуцца падаваць сябе ў новым іміджавым абліччы). Усе гэтыя людзі дэманструюць грамадска-палітычныя погляды, якія зьяўляюцца антыпуцінскімі й у многіх іншых асьпектах прыймальныя для прыстойных людзей. Таму да гэтых каляліберальных асоб я вырашыў прыгледзецца паўважлівей. А раптам сярод іх могуць быць нашы патэнцыйныя саюзьнікі? Бывае ж так, што ў чалавека адчыняюцца вочы на сьвет, ён пачынае бачыць яго зьмест і сэнс, а затым прымае прынцыповае рашэньне пачаць служыць дабру…

Далей »

На інфармацыйнай вайне, як на вайне…

23 снежня, 2015 | 25 каментарыяў

Рэдакцыя.

Прапаганда 1

 

 

Выраз “на вайне, як на вайне” заклікае быць падрыхтаваным да таго, што там варагуючыя бакі могуць выкарыстаць адзін супраць аднаго якія заўгодна прыёмы – нават самыя неверагодныя, падступныя, гнюсныя – толькі б дасягнуць тактычнага посьпеху. Інфармацыйная вайна не зьяўляецца выключэньнем з гэтага правіла…

Далей »

Каманды крамлёўскіх троляў

21 снежня, 2015 | 9 каментарыяў

Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі Тролі 1

Расейскі імперскі тралізм – зьява даволі маладая, ёй каля 3-4 гадоў. Аднак, нягледзячы на гэта, сёньня расейскія тролі – адзін зь істотных рэсурсаў гібрыднай вайны (яе інфармацыйнай часткі), які ёсьць у руках расейскай імперыякратыі. Яны выкарыстоўваюцца супраць дапытлівых прадстаўнікоў народаў, на якія скіравана імперская агрэсія (у першую чаргу супраць украінскага, але ня толькі). Масава “заходзілі” гэтыя істоты і на наш сайт, але мы іх “вывелі” як шляхам усталяваньня фільтраў, так і ручнога выкіданьня тролевых “меркаваньняў”. Затое ва ўсёй іншай блогасьферы тролі застаюцца важкім чыньнікам уплыву на агульную інфармацыйную плынь, на меркаваньні людзей. Таму мы вырашылі прысьвяціць пару тыдняў вольнага часу, каб разабрацца з гэтай псіха-ваенна-сацыяльнай зьявай. Нешта праясьнілася…

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы