Рэдакцыя.
А вось і рэакцыя з боку прыстойных расейскіх творчых людзей на акцыю Міністэрства культуры Расеі й набліжаных да яго асоб, пра якую паінфармавана ў папярэднім матэрыяле. Шчыра скажам: мы на гэта разьлічвалі, гэтага чакалі – як ведаюць сталыя чытачы сайта, мы рэгулярна заклікалі падзяляць паняцьці “расейскі імперыяліст” і “рускі чалавек” ці “жыхар Расеі”. І вось, нарэшце, маем цьвёрды і значны доказ. Гаворка пра тое, што на сайце Саюзу кінематаграфістаў Расеі зьявіўся адказ расейскіх кінематаграфістаў украінскім калегам пад назвай “Мы з вамі!” (гл. http://www.kinosoyuz.com/news/?pub=2285). Але па сутнасьці гэта і адначасны адказ “расейскім калегам”, якія безаглядна паклалі свой аўтарытэт пад ногі Пуціна… Выстаўляем ніжэй тэкст гэтага звароту і прозьвішчы больш за 200 падпісантаў (на сёньня).