Быў у маім жыцьці адносна нядоўгі перыяд, калі я вывучаў прапагандовую, PR-аўскую дзейнасьць. Гэта было абумоўлена маім вялікім уражаньнем ад факту, які адкрыўся ў 1994-96 гг.: як лёгка могуць сілы зла перакрэсьліць шматгадовую асьветніцкую, растлумачальную дзейнасьць прыстойных людзей і перацягнуць масы на свой бок з дапамогай метадаў чорнай прапаганды. З таго часу я працягваю зьбіраць веды па гэтым пытаньні. Частку зь якіх, найбольш карысную, мы выстаўляем на сайце (гл. напрыклад тут: https://nashaziamlia.org/2014/04/19/6909/#more-6909). Матэрыял, зь якім вы можаце пазнаёміцца ніжэй, у адзначаным асьпекце таксама ўяўляе вялікую каштоўнасьць. Гэта прызнаньні блогера Ўладзіміра Якаўлева (гл.фота) – выпусьніка Маскоўскага дзяржуніверсітэта, рэдактара інтэрнэт-праекта “Згушчонка”. Аўтар добра тлумачыць адну з галоўных прычын, чаму ў Расеі да 80% людзей сталі сёньня шавіністычна-імперскімі зомбі (узята адсюль: http://www.sguschenka.com/propaganda).
Алесь Астроўскі.