Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі
Сярод асобаў, якія таксама змагаюцца за інтарэсы рускага народа, але істотна адрозьніваюцца ад узгаданай у першай частцы гэтага матэрыяла тусоўкі, у апошнія гады можна было бачыць такіх людзей, як генералы Канстанцін Пятроў і Леанід Івашоў, палкоўнік Уладзімір Квачкоў, былы міністар па друку ва ўрадзе раньняга Ельцына Барыс Міронаў, прафесар Уладзімір Жданаў, губернатар Краснадарскага краю Мікалай Кандраценка (першы “бацька”), некаторыя іншыя (большасьць з гэтых асоб таксама ня супраць заявіць пра сябе, як пра рускіх нацыяналістаў, таксама зьяўляючыся пры гэтым больш ці менш прыхаванымі расейскімі імпер-шавіністамі). Для таго, каб ахарактэрызаваць гэты гатурак рускіх нацыяналістаў варта і ў даным вырадку спачатку зьвярнуць увагу на тое, што хвалюе гэтых людзей, зь якім пасланьнем яны выходзяць да расейскага грамадства, як яны называюць сілы, віноўныя ў бедах рускага ды іншых народаў расейскай імперыі. Прапануем пачаць з сына Барыса Міронава Іван (гл. фота), які, у адрозьненьні ад папярэдняга нашага “героя” спадара Крылова, ужо адседзеў 2 гады у турме да суду па абвінавачаньні ў пакушэньні на Чубайса.
Далей »