nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2.4. Расейская апазіцыя

“Мемарыял”: На Каўказе ёсьць сакрэтныя турмы, а ўлады не жадюць гэтага бачыць

22 лютага, 2010 | Няма каментараў

Падаецца паводле http://newsru.com/russia/20feb2010/memo.html

d09cd0b5d0bcd0b0d180d18bd18fd0bb-d090d180d0bbd0bed19e

Расейскія ўлады павінны сур’ёзна паставіцца да высноваў міжнароднага дакладу, у якім гаворыцца пра існаваньне сакрэтных турмаў на Паўночным Каўказе. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка расейскага праваабарончага цэнтра “Мемарыял” Алега Арлова (гл. фота ўверсе зьлева). “Улады РФ лічаць за лепшае не ліквідаваць беззаконьне, а па-ранейшаму адмаўляць відавочныя для ўсіх рэчы“, – заяўляе ён.

Далей »

Г-н Пуцін уціскае свабоды

21 лютага, 2010 | 6 каментарыяў

Зварот. Пераклад зь Le Monde (паводле www.lemonde.fr/opinions/article/2010/02/18/m-poutine-muselle-les-libertes_1307884_3232)

d09fd183d186d196d0bd-d091d0bed0bdd18dd180

У дадзеным і наступным матэрыялах падаюцца ацэнкі актуальнай расейскай і ваколрасейскай сітуацыі з боку г.зв. праваабаронцаў і апазіцыйных палітыкаў ліберальнага гатунку.
Рэдакцыя.

Далей »

Чаму мы будзем гібець у бліжэйшыя гады

20 лютага, 2010 | Каментары (1)

Арсені Несьцераў

d09dd0b5d181d18cd186d0b5d180d0b0d19e-2Пададзены ніжэй артыкул яшчэ аднаго расейца ёсьць трохі мутны, але прэзентуе цікавыя развагі, у многім больш глыбокія за папярэднія. У прыватнасьці, аўтар прапануе падзяліць расейскую “эліту” на эканамічную і палітычную “эліты”. На грунце ўзаемаадносін паміж імі (дзе эканамічнай эліце, па аўтару, адводзіцца галоўная роля) ён робіць свой аналіз грамадска-палітычнай сітуацыі ў расейскай імперыі й прагноз разьвіцьця падзей. Аўтар таксама выдатна нагадвае, што ёсьць такое рэвалюцыйная сітуацыя, якая можа рэальна забясьпечыць істотныя грамадска-палітычныя зьмены. Ён таксама зьвяртае ўвагу на крыніцы фінансаваньня рэвалюцый 1917 і 1991 гг. у Расеі, празрыста намякаючы на іх заакіянскае месцазнаходжаньне. Для павелічэньня яснасьці матэрыяла мы тое-сёе ў тэксьце скарацілі, а тое-сёе дазволілі сабе ўдакладніць (узята з http://forummsk.org/material/politic/2414996.html).

Рэдакцыя.

Далей »

Расея стамілася

19 лютага, 2010 | Каментары (1)

Інтэрвю Івана Сідзельнікава рэжысёра-дакументаліста, кіраўніка Інстытута альтэрнатыўных тэхналогій (паводле vkrizis.ru/news.php?news=1565&type=rus&rub=anal; скарочана)

d0a1d196d0b4d0b7d0b5d0bbd18cd0bdd196d0bad0b0d19e– Што значыць «Расея стамілася»?
– Пасля распаду савецкага блоку наша краіна апынулася ў сьвеце адкрытых межаў і глабальнай рынкавай эканомікі. Правілы гульні й паводзінаў тут пакуль што пішуць іншыя гульцы, яны ж – іх стала парушаюць, а мы – спрабуем падстроіцца, а не зьмяніць гэтыя правілы пад свае інтарэсы. Гэта з аднаго боку.

Далей »

“Вяртаньне ў савок – вынік пуцінскага 10-годдзя”

18 лютага, 2010 | Няма каментараў

Інтэрвю Барыса Стругацкага “Новай газеце”. Ітэрвюэр – Барыс Вішнеўскі (узята з leicacit.livejournal.com/165809)

d0a1d182d180d183d0b3d0b0d186d0bad196– Барыс Натанавіч, 2009 год скончыўся цэлай серыяй катастроф: аварыя на Саяна-Шушанскай ГЭС, «Неўскі экспрэс», пажар у Пермі … Выпадковасьць? Або пачаў развальвацца міф аб «пуцінскім дабрабыце» і «пуцінскім цудзе»?
– Ідзе даўно ўжо прадказаная серыя тэхнагенных катастроф – вынік безнадзейнай зношанасьці «матчасткі», чыніць якую нецікава і нявыгадна нікому. «Дзяржава заплаціць». Выродлівае спараджэньне пераходу ад сьпелага сацыялізму да «чырвонага» капіталізму: уласнасьць, пенкі зь якой здымае начальнік (ня ўласьнік, а менавіта начальнік – прызначаны бюракрат), а страты пакрывае дзяржава (іншы бюракрат) [падмена: старты пакрывае… народ! – Рэд.].

Далей »

Пра рускую культуру, літаратуру, “дэмакратыю” і пра стаўленьне да іх нашай інтэлігенцыі

10 кастрычніка, 2009 | 40 каментарыяў

Павал Біч

d091d196d187Мы ў рэдакцыі ўжо даўно аб’явілі галоўным суб’ектам расейскага імперыялізму, ад якога пакутуе наш і шматлікія іншыя народы, расейскую імперскую бюракратыю. У сваёй працы Павел Макаравіч Біч (кандыдат тэхнічных навук, сёньня пенсіянер) па-сутнасьці ўзьнімае дадатковае пытаньне – пра віну непасрэдна рускага народа і рускай інтэлігенцыі ў правядзеньні злачыннай імперскай палітыкі. Крытычнае стаўленьне аўтара да пазіцыі “нашага” Сямёна Букчына рэдакцыя падзяляе. Дробныя ўдакладненьні мы, як звычайна, падалі па ходу тэкста.

Рэдакцыя.

Далей »

Гад гадам – абсалютна прадажная імперская істота, але жыць хоча ў месцы “часовай нязручнасьці”

31 жніўня, 2009 | 5 каментарыяў

d094d0b0d180d18dd0bdd0bad0b0-d09ad0bed0bad182d18bd188Па падказцы аднаго з нашых чытачоў мы вырашылі ўзбагаціць нашу калекцыю істот, зьвязаных са СМІ й культурай, якія стала верцяцца на нашых тэлеэкранах, прапагандуючы імперскія ідэі. У адрозьненьне ад расейскіх палітыкаў, гэтыя істоты, як правіла, дзейнічаюць больш вытанчана. Іх задача – паступова прывучаць беларусаў успрымаць злачынныя выказваньні, мысьленьне, дзеяньні ледзь не за норму. Яны ствараюць спрыяльны фон для ўсходняй імперскай палітыкі. У пачатку жніўня г.г. Марына Коктыш, журналіст “Народнай волі” (на фота зьлева), узяла інтэрвю ў скандальна вядомага журналіста Сяргея Дарэнкі (справа), які ня так даўно купіў кватэру ў адным з найпрэстыжных раёнаў Менска (узята з www.nv-online.info/index.php?c=ar&i=15666). Дарэнка, 1959 г.н., у 1982 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Універсітэта дружбы народаў імя П.Лумумбы. Працаваў у Анголе. Быў кіраўніком інфармацыйнага вяшчаньня ОРТ. Цяпер удзельнік праграмаў “Эха Масквы”, галоўны рэдактар радыястанцыі “Руская служба навінаў”. У свой час крытыкавай Лукашэнку, у 2003 г. уступіў у КПРФ.

Рэдакцыя.

Далей »

І іжэ зь імі Шэрамет (частка 1: у імперскім кубле)

23 жніўня, 2009 | 3 каментарыя

Галіна Арцёменка

d0a8d18dd180d0b0d0bcd0b5d182

Ня толькі да Алексіевіч сёньня ў нас маюцца прэтэнзіі. Ёсьць той-сёй і іншы. Гэты артыкул шаноўнай спадарыні Галіны мы ўзялі з сайта http://bel-diaspora-de.livejournal.com (bel-diaspora-de.livejournal.com/86061.html; … /86350.html), трохі перапрацавалі й падаем вам. Ён пераклікаецца з шэрагам нашых папярэдніх матэрыялаў, прысьвечаных расейскай імперыякратыі й глабалісцкай сіянакратыі, удакладняючы разуменьне пэўных падзей, якія адбываюцца ў і вакол Беларусі. Але галоўнай персонай, на якую мы цяпер хацелі б зьвярнуць увагу, зьяўляецца П.Шэрамет.

Рэдакцыя.

Далей »

Салжаніцын і Ліхачоў прапанавалі шызафрэнічную супярэчнасьць (Д пр-п 123)

4 жніўня, 2009 | Няма каментараў

Алесь Анціпенка

d090d0bdd186d196d0bfd0b5d0bdd0bad0b0Цяпер у сувязі з гадавінай сьмерці Аляксандра Салжаніцына ў расейскіх, дый ня толькі, СМІ назіраецца ажыятаж пахвалы і ўспамінаў вакол гэтай асобы. У свой час, больш за два гады таму, мы, апярэдзіўшы многіх, выказалі свае меркаваньні што да Салжаніцына (https://nashaziamlia.org/2007/06/15/717). Цяпер падаем меркаваньне філосафа Алеся Анціпенкі, якое, як высьветлілася, у дадзеным канкрэтным выпадку 100%-ва супадаем з нашым (узята з www.svaboda.org/content/article/1188290.html).

Рэдакцыя.

Далей »

“Газавая эра Расеі завяршылася”

20 студзеня, 2009 | Каментары (1)

��а�ана�.JPG

Працягваючы зьбіраць эксьпертныя меркаваньні што да грамадскага, палітычнага і эканамічнага стану сёньняшняй Расеі, падаем выступ галоўнага рэдактара расейскай газеты “Заўтра”, пісьменьніка, заснавальніка і лідара руху “Дзень” Аляксандра Праханава. Падазены ніжэй тэкст – гэта яго вусны выступ у праграме “Асаблівае меркаваньне” на RTVI. Мы, натуральна, не прыхільнікі Праханава. Падаем яго выказваньні з-за зьместу, а імперскія погляды просім ігнараваць (паводле forum.msk.ru). 

Рэдакцыя.

Далей »

Паліталагічны лікбез на фоне крызісу й “эпідэміі забурэньняў”

19 студзеня, 2009 | Каментары (1)

�аб���н�н�.JPG

На фоне вулічных забурэньняў, якія ахапілі Еўропу, і з нагоды набліжэньня вясны, калі, як вядома, масы актывізуюцца дый эканамічны крызіс павінен паглыбіцца, РІА “Новы рэгіён” вырашыла апытаць некаторых расейскіх палітолагаў пра магчымасьць аналагічных падзей у Расеі, і, у прыватнасьці, у Маскве. Вось якія адказы былі атрыманы (падаецца паводле nr2.ru/moskow/215820.html).

Рэдакцыя.

Далей »

У першых шэрагах пагромшчыкаў у Рызе былі сябры расейскай НБП

18 студзеня, 2009 | Каментары (1)

Антон Переверзев (паводле kontury.info/publ/39-1-0-88)

РÑ�га пагÑ�ом.JPG 

Рыжскія гарадскія ўлады паведамілі, што шкода, якая была нанесена нядаўнімі пагромамі гораду Рызе, склала каля 100.000 даляраў (пабітыя паліцэйскія аўтамабілі, выварачаныя камяні з бруку, зламаныя дарожныя знакі, разьбітыя вокны і пашкоджаны фасад у будынку парламента). Пры гэтым яшчэ не падлічаны страты дзяржаўных і муніцыпальных устаноў, а таксама разрабаваных крамаў і прыватных асоб.

Далей »

Чорны крамлёўскі клоўн прысьпешвае Крэмль напасьці на Украіну

18 студзеня, 2009 | Каментары (1)

����к.JPG

Артыкул, які пададзены ніжэй, узяты з сайта жырыноўцаў – ldpr.ru/press/analitics/5780. Стылістыка захаваная, важнае выдзелена, тэкст скарочаны. Наша пазіцыя выказана ў загалоўку.

Рэдакцыя.

Далей »

Важней за ўласны аўтарытэт выканаць каманду “фас!” альбо Чарговае самавыкрыцьцё “арыйцаў”(частка 3)

15 студзеня, 2009 | Няма каментараў

У заключэньні падаем частку крытычных водгукаў чытачоў як на непасрэдна папярэдні артыкул, так і на паводзіны расейскай імперыякратыі. Так што наш каментар да артыкула рускіх “арыйцаў” стаўся не патрэбным – яго цудоўна заменяць выказваньні чытачоў.

Рэдакцыя.

Далей »

Важней за ўласны аўтарытэт выканаць каманду “фас!” альбо Чарговае самавыкрыцьцё “арыйцаў”(частка 2)

12 студзеня, 2009 | 2 каментарыя

Крэатывы “газавай” вайны: Юшчанка абрыне эканоміку Украіны

Рыгор Кутузаў (7 студзеня 2009 г.; паводле ariru.info/doc/?id=3206)

Далей »

Важней за ўласны аўтарытэт выканаць каманду “фас!” альбо Чарговае самавыкрыцьцё “арыйцаў”(частка 1)

12 студзеня, 2009 | 2 каментарыя

�Р�.JPG

Адной з важнейшых задач, якія мы, рэдакцыя сайта “нашазямля.орг”, ставім перад сабой, зьяўляецца пошук у Расеі сапраўдных рускіх дэмакратаў (без ліберастычных ці імперастычных вывіхаў) – г.зн. такіх людзей, якім лёс рускага народу быў бы сапраўды важным. Прычына ў тым, што такія людзі мусяць быць катэгарычна супраць Расеі-імперыі, і, такім чынам, павінны быць натуральнымі саюзьнікамі для нас – дэмакратаў беларускіх. Далейшы гуманістычны прагрэс чалавецтва (зрабіць унёсак у які ёсьць нашай вышэйшай мэтай) практычна магчымы толькі на шляху шчырага інтэрнацыянальнага супрацоўніцтва ўсіх зьмястоўных дэмакратаў – прадстаўнікоў сапраўднай эліты сваіх народаў. Доўгі час, ігнаруючы такія-сякія ляпы, мы спадзяваліся, што тыя, хто мае ў сеціве рэсурс ariru.info і называе сябе “рускімі нацыяналістамі”, могуць належаць да тых, каго мы шукаем. Аднак стаўленьне “арыйцаў” да леташніх грузінскіх падзей пераканала нас, што мы маем дачыненьне не з нацыяналістамі, а з рускімі імпер-шавіністамі, што і было адлюстравана ў Д пр-пе 63а. Стаўленьне ж “арыйцаў” да сёньняшняга газавага канфлікту “паміж Украінай і Расеяй” канчаткова пацьвердзіла нашу правату. Мы вырашылі зафіксаваць адкрытае праз выстаўленьне на нашым сайце іх самавыкрывальных матэрыялаў. Першы зь іх выказвае пазіцыю, што той, хто распальвае варажнечу паміж украінцамі й рускімі, ёсьць ворагам абодвух народаў (частка 1); другі, які быў выстаўлены праз тры тыдні, накіраваны на абсалютна супрацьлеглае – на актыўную падтрымку Крэмля ў газавай вайне супраць Украіны; трэці – гэта каментары чытачоў з Украіны і Расеі на другі артыкул.

Рэдакцыя

Далей »

Ва Ўладзівастоку таксама дайшло за заклікаў аддзяляцца ад Масквы

22 снежня, 2008 | Каментары (1)

Узята з kavkazcenter.com/russ/content/2008/12/21/62945.shtml (у РФ і РБ усе сайты КаўказЦэнтру адкрываюцца толькі праз проксі-сервер)

УладзÑ�ваÑ�Ñ�ок.JPG 

21 сьнежня ва Ўладзівастоку быў жорстка разагнаны міліцыяй мітынг пратэсту аўтамабілістаў супраць падвышэньня мыта. На плошчы імя “Барацьбітоў за ўладу Саветаў”, дзе сабраліся мітынгоўцы, многія з удзельнікаў акцыі былі зьбітыя, у тым ліку жанчыны і дзеці. Прадстаўнікоў прэсы затрымлівалі й развозілі па аддзяленьнях міліцыі. Затрымлівалі нават тых, хто ў выходны дзень выйшаў пагуляць зь дзецьмі.

Далей »

Татары аб’явілі пра сваю незалежнасьць і стварылі ўрад у выгнаньні

22 снежня, 2008 | Няма каментараў

Узята з kavkazcenter.com/russ/content/2008/12/21/62937.shtml (у РФ і РБ усе сайты КаўказЦэнтру адкрываюцца толькі праз проксі-сервер)

ТаÑ�аÑ�Ñ�.JPG 

20 сьнежня г.г. на пашыранай сесіі Мілі Меджліса (Парламента) Татарскага народу была прынята Дэкларацыя аб незалежнасьці Татарстана, тэкст якой падаецца ніжэй. Якія-небудзь дадатковыя каментары беларусам-літвінам, думаем, не патрэбныя.

Рэдакцыя.

Далей »

Іншыя расейскія “сепаратызмы”, актывізаваныя прызнаньнем незалежнасьці Паўднёвай Асеціі й Абхазіі

27 верасня, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя (у асноўным паводле матэрыялаў kavkazcenter.com/russ)

Сепа�а����.JPG

Далей »

Расея не для рускіх…

23 верасня, 2008 | Няма каментараў

Р��к�.JPG

Сталым чытачам нашага сайта вядома, што мы даўно вядзем пошук у “Расеі” сапраўдных рускіх дэмакратаў, для якіх найвышэйшай каштоўнасьцю ёсьць не PR-пастка пад назвай “Вялікая Расссея!”, а непасрэдна сам рускі народ, і якія разумеюць, што працяг існаваньня расейскай імперыі ў яе цяперашнім выглядзе – гэта паступовае выміраньне ўсіх рускіх. Да Шырапаева і Хамякова, якіх мы прэзентавалі нашым чытачам раней і якія прапануюць вылучыць з “Расеі” дастаткова абмежаваную тэрыторыю для пабудовы нацыянальнай дзяржавы рускага народу, далучаюцца ўсё новыя людзі. Доказ – думкі сп-ра Рэма Латыпава, пададзеныя ніжэй. Зьвярніце ўвагу, наколькі блізкімі зьяўляюцца думкі аўтара да таго, што ўвесь час прапагандуе наш сайт. Застаецца толькі аб’явіць галоўнага ворага рускіх – расейскую імперыякратыю – і падабенства будзе 100%-м (узята з http://rem-latypov.livejournal.com/8813.html).

Рэдакцыя.

Далей »

Расея прызнала незалежнасьць правінцый Грузіі і… абнадзеіла ўласных сепаратыстаў

17 верасня, 2008 | Каментары (1)

Элен Бары (The New York Times; паволе  www.inopressa.ru/nytimes/2008/09/10/11:47:35/sep; увага: дадзены адрас адчыняў артыкул адзін дзень, затым і дасёньня пачало высьвечвацца, што “артыкул ня знойдзены!”…)

Ð�апа РаÑ�еÑ� 1.JPG 

Анэксія “Расеяй” некаторых правінцый Грузіі з прызнаньнем іх незалежнасьці ня толькі ў нас павялічыла цікавасьць да нацыянальна-сепаратысцкіх рухаў у межах самой імперыі. Артыкул, які мы падаем ніжэй, быў нядаўна надрукаваны ва ўплывовай газеце ЗША “The New York Times”  і зьяўляецца яскравым сьведчаньнем гэтаму.

Рэдакцыя.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы