nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

На інфармацыйнай вайне, як на вайне…

снежань 23, 2015 | 25 каментарыяў

Рэдакцыя.

Прапаганда 1

 

 

Выраз “на вайне, як на вайне” заклікае быць падрыхтаваным да таго, што там варагуючыя бакі могуць выкарыстаць адзін супраць аднаго якія заўгодна прыёмы – нават самыя неверагодныя, падступныя, гнюсныя – толькі б дасягнуць тактычнага посьпеху. Інфармацыйная вайна не зьяўляецца выключэньнем з гэтага правіла…

 

Ранейшыя матэрыялы, выстаўленыя ў нас на сайце – пра метад “гнілога селядца” й іншыя метады дыскрэдытацыі ці дэзарыентацыі суперніка (гл. https://nashaziamlia.org/2015/12/11/8173/), пра выкарыстаньне тэлебачаньня для маніпуляцыі масамі (https://nashaziamlia.org/2014/05/22/7128/) ці троляў для перакананьня больш дапытлівых асоб (https://nashaziamlia.org/2015/12/21/8189/), пра некаторых найбольш адыёзных расейскіх прапагандыстаў (https://nashaziamlia.org/2008/12/25/1698/; https://nashaziamlia.org/2014/04/29/6964/; https://nashaziamlia.org/2014/03/16/6733/; https://nashaziamlia.org/2014/04/26/6951/; https://nashaziamlia.org/2014/05/01/6974/; https://nashaziamlia.org/2014/05/06/7006/; https://nashaziamlia.org/2014/03/20/6765/; https://nashaziamlia.org/2014/11/10/7442; https://nashaziamlia.org/2014/06/15/7220/; https://nashaziamlia.org/2015/05/17/7523/) ды іншыя – ахопліваюць толькі частку ўсяго таго, з чым можа сутыкнуцца чалавек на інфармацыйнай вайне. Давайце дапоўнім ужо выстаўленае новымі ведамі пра дадатковыя рэсурсы, якія мае ў сваім распараджэньні расейская імперыякратыя і можа выкарыстоўваць у інфармацыйнай прасторы для дасягненьня сваіх злачынных мэт. Натуральна, увесь набор рэсурсаў, стратэгій, актораў, прыёмаў, механізмаў апісаць не атрымаецца, аднак, як вядома, заўсёды лепш хоць нешта, чым нічога.

Але спачатку пра грошы.

Вось тут (http://kavkazcenter.com/russ/content/2015/08/30/110064/kholodnaya-vojna–rossiya-vyshla-v-mirovye-lidery-po-zatratam-na-gospropagandu.shtml), напрыклад, знаходзім даныя, што сумарная дзяржаўная падтрымка праўрадавых СМІ ў Расеі ў 2012 годзе дасягнула рэкордных 1,6 млрд. даляраў (аднак, і гэты рэкорд доўга не пратрымаўся і быў пераўзыдзены ўжо ў 2014 г.; гл. ілюстрацыю ніжэй).

 Прапаганда 2

 

У лік мас-медыя, якія атрымліваюць бюджэтныя грошы, у Расеі патрапілі: “ВГТРК”, “Расейская газета”, “Раша тудей”, “Голас Расеі”, “РІА-Навіны”, “1 Канал”, “НТВ”, “ТК “Пецярбург”.

Выснова: Расея пры Пуціне стала выдаткоўваць на праімперскую прапаганду ў 2 разы больш грошай, чым нават ЗША. Так, на гэтыя мэты адміністрацыяй Абамы на 2014 г. была запрошана сума толькі ў 731 млн. даляраў.

Адзін зь любімых спосабаў “кіраваньня” ў межах любой таталітарнай сістэмы – гэта рэпрэсіі.

У Расеі сёньня дзейнічае “знакаміты” “рускі” 282 арт. КК РФ, па якім у вязьніцах і лагерах знаходзяцца дзясяткі расейцаў, абвінавачаных (часта несправядліва) у “экстрэмісцкай дзейнасьці” (http://www.liveinternet.ru/users/svarogich/post65926902/). Натуральна, у іх такім чынам “закрыты раты”…

Ня менш “любімы” таталітарнымі рэжымамі спосаб здушыць любую альтэрнатыўную інфармацыю – забароны. Натуральна, гэтым спосабам таксама не магла не скарыстацца расейская імперыякратыя.

Вось ужо больш за год, як на тэрыяторыі Расеі заблакаваныя Роскамнаглядам тры папулярныя расейскія вэб-парталы (хай сабе і ліберастычныя), а менавіта: «Штодзённы часопіс», «Грані.Ру» і «Каспаров.ру» (http://www.cogita.ru/a.n.-alekseev/andrei-alekseev-1/zablokirovannye-veb-portaly-ili-sekret-polishinelya). Зроблена гэта “ў адпаведнасьці зь Федэральным законам №114-ФЗ ад 2002/07/25 “Аб супрацьдзеяньні экстрэмісцкай дзейнасьці”…

(Дарэчы, і ў прыведзеным матэрыяле, і ў іншых – гл. напрыклад тут: http://kavkazcenter.com/russ/content/2015/08/25/110024/antichekizm–v-runete-aktivno-pishut-o-tom-kak-obojti-blokirovku-fsb.shtml – людзі пішуць, як блакіроўку абысьці.

Яшчэ патрэбны татальны кантроль за інфармацыяй. І гэты метад у Расеі ўжо выкарыстоўваецца.

Як паведаміла Служба бясьпекі Ўкраіны, зь 1 жніўня г.г. ў Расеі ўступіў у сілу новы “антытэрарыстычны закон”, які прадастаўляе поўнае права на атрыманьне ФСБ практычна ўсёй інфармацыі, якая зьвязана з асабістымі данымі любога карыстальніка інтэрнэту – грамадзяніна РФ ці замежніка – які знаходзіцца на тэрыторыі Расеі (http://rus.delfi.ee/forum/read.php?3,1971792). У прыватнасьці, усе даныя пра ўсе логіны, электронныя адрасы карыстальнікаў, сьпісы іх кантактаў, зьвесткі пра колькасьць, аб’ёмы і адрасаты паведамленьняў уладальнікі паштовых сервераў, блог-хостынгаў, форумаў і соцсетак будуць абавязаны прадастаўляць па першым патрабаваньні КДБ-ФСБ.

Прапаганда 3Папулярны месенджар Viber вымушаны пераводзіць свае серверы ў… Расею (http://kavkazcenter.com/russ/content/2015/10/24/110551/ostorozhno–messendzher-Viber-perekhodit-pod-kontrol-fsb.shtml). Гэта робіцца, каб выканаць закон «Аб персанальных даных». Т.б., месенджар Viber трапляе пад поўны кантроль расейскіх сьпецслужбаў. Прадстаўнік Viber Media у Маскве заявіў, што цяпер ўсе нумары тэлефонаў, паролі й логіны расейскіх карыстальнікаў будуць захоўвацца… на серверах у Расеі. Таксама патрабуецца перанесьці серверы ў Расею ад кампаній Samsung, Google, Twitter, Facebook.

Таксама на тэрыторыі Расеі плануецца абмежаваць працу месенджараў WhatsApp, Skype ды інш. (http://kavkazcenter.com/russ/content/2015/12/09/110935/chekizm–kreml-reshil-ogranichit-rabotu-messendzherov-na-territorii-rossii.shtml). Ёсьць загад «распрацаваць адпаведны законапраект». Ставіцца задача прывязаць працу месенджараў да расейскіх аператарскіх сетак сувязі, якія змогуць блакаваць сэрвісы. Пад будучы закон могуць падпасьці й сацыяльныя сеткі, у якіх таксама можна абменьвацца паведамленьнямі. Мяркуецца, што кампаніі-распрацоўшчыкі месенджараў змогуць працаваць у Расеі толькі «па дамове з аператарамі сувязі». Акрамя таго, іх абавяжуць даваць справаздачу перад «Раскамнаглядам» пра сваю працу. Калі ж сэрвіс парушыць гэтыя правілы, то аператары сувязі павінны будуць блакаваць пропуск яго трафіку, «пакуль парушэньне ня будзе выпраўлена».

Як адзначаюць эксьперты, на сетках аператараў сувязі ўжо даўно ўсталяваная сістэма праслушкі ды сачэння СОРМ.

Любому таталітарнаму рэжыму, тым больш у час вайны, яшчэ патрэбныя стукачы.

Для забесьпячэньня гэтага ваеннага рэсурса ў Расеі яшчэ ў 2011 годзе было створана цэлае стукацкае інтэрнэт-таварыства “Ліга бясьпекі інтэрнэта”(http://kavkazcenter.com/russ/content/2015/08/26/110028/chekizm–vory-patrioty-iz-fsb-budut-borotsya-protiv-razvala-svoej-rashki.shtml). Актывісты “Лігі” вядуць пошук у сеціве інфармацыі, якая «парушае дзяржаўныя каштоўнасьці Расеі”. Яны пішуць скаргі на антыдзяржаўныя публікацыі ў цэнзурны камітэт “Роскамнагляд” або ўладальнікам рэсурсаў з патрабаваньнем выдаліць гэтыя матэрыялы. Чамусьці сёньня найбольш раздражняе актывістаў “Лігі” слова “Рашка”.

Акрамя “Лігі” ў Расеі дзейнічае яшчэ і праект арганізацыі “Маладая гвардыя”, які завецца “МедыяГвадыя” (http://mger2020.ru/nextday/2015/09/16/83632). Нядаўна актывісты ўжо гэтага “праекту” накіравалі лісты Генеральнаму пракурору і ў Роскамнагляд аб неабходнасьці блакіроўкі забароненага кантэнту, які распаўсюджваецца ў такіх сэрвісах, як AppStore, Google Play, «ЛитРес », DirectMedia,« Буквоед », Books.ru, iMobilco.ru.

Ня ведаем, у якой ступені фальшывыя падставы зьяўляюцца расейскім вынаходніцтвам, але і яны сёньня таксама выкарыстоўваюцца расейскай імперыякратыяй у інфармацыйнай вайне.

Прапаганда 4

 

Так, у Расеі выдавецтвам “Алгарытм” у 2015 г. выпушчана шмат кніг серыі “Праект Пуцін” (гл. фота), прызначаных рэкламаваць цяперашняга прэзідэнта Расеі. Аднак аказваецца, што да многіх кніг іх аўтары, прозьвішчы і біяграфіі якіх указаны ў адпаведных выданьнях, ня маюць… ніякага дачыненьня. Гэты факт выкрыў адзін з такіх “аўтараў” – журналіст лонданскай газеты Guardian Люк Хардзінг (https://twitter.com/lukeharding1968).

 

Прапаганда 5

 

Другі варыянт падстаў – гэта выкарыстаньне жывых людзей у якасьці падстаўных персон. Яго можна назіраць, напрыклад, на розных расейскіх тэлевізійных ток-шоў, на якіх “абмяркоўваецца” расейская палітыка.

Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=Ld6gvCGRBdg ; https://www.youtube.com/watch?v=lkaWy99pv4I ; https://www.youtube.com/watch?v=GK6t6Ier5uI – кожны можа паглядзець, як два габрэя, Жырыноўскі й Сатаноўскі, “выйграюць” дэбаты ў падстаўнога амерыканца Майкла Бома.

Вось тут – http://www.svaboda.org/content/article/27435809.html – радыё “Свабода” напісала, як расейскія фэдэральныя тэлеканалы самі вырабілі сабе “апанента” з Украіны для сваіх ток-шоў у выглядзе «ўкраінскага эксперта» Вячаслава Коўтуна.

Вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=axFCD-qABqQ – грамадзянін Ізраіля Сатаноўскі “абламвае” нейкага паляка.

А вось тут – https://www.youtube.com/watch?v=FVcXKpSU4xM – ужо Салаўёў разносіць нейкага іншага паляка.

Многімі эксьпертамі ўсе гэтыя людзі лічацца падстаўнымі “хлопчыкамі для біцьця”, прызначанымі паказальна дэманстраваць расейскаму грамадству правату ды перавагу прынцыпаў расейскай палітыкі.

 

 

 

У заключэньні падаем прыклад яшчэ аднаго прыёму інфармацыйнай вайны, які быў выкарыстаны расейскай імперыякратыяй супраць аднаго з апошніх аплотаў глабалісцкай ліберастыі ў Расеі – супраць вядомай інфармацыйнай кампаніі “Эха Масквы”. Гэта метад зьвязаны з закіданьнем у лагер суперніка выведніка-дыверсанта.

Прапаганда 7У якасьці прыкладу яго выкарыстаньня выстаўляем і ў нас поўны тэкст артыкула Пятра Прахазькова “РАСЕЙСКАЯ МАТА ХАРЫ: ЖУРНАЛІСТКА АКАЗАЛАСЯ ШПІЁНКАЙ КРАМЛЯ” (артыкул мы ўзялі адсюль: http://nn.by/?c=ar&i=162061).

 

“Многія яе не пераносяць, іншыя – высьмейваюць за яе школьны выгляд, а некаторыя пляткараць пра яе, кажучы, што нібыта ў яе любоўная сувязь з бойкім старэючым шэф-рэдактарам радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксеем Венядзіктавым. Відаць, усё гэта няпраўда(гл. фота абодвух ніжэй).

Журналістка Леся Рабцава, мяркуючы па ўсім, была дасьведчанай шпіёнкай.

У адну з апошніх свабодных радыёстанцый, што вяшчаюць на ўсю Расею, «Эхо Москвы», Рабцаву нібыта заслалі сьпецыяльна для разьведваньня важнай інфармацыі ў нетрах гэтага вельмі папулярнага сродка масавай інфармацыі, які лічыцца «галоснай трубой» расейскай апазіцыі.

Акрамя таго, задачай Лесі было раскладаць знутры раней згуртаваны калектыў «Эха» – унікальную каманду ў асяроддзі расейскіх СМІ, якім пэўная свабода дазваляецца ўжо толькі ў інтэрнэце. І з той, і з другой задачай Леся справілася бліскуча. Па меншай меры, так сцьвярджаюць тыя, хто даверыў ёй місію.

Аперацыя «Цік-Так»

Галоўным ідэолагам праекта «Леся», імаверна, быў вядомы расейскі прадзюсар, былы дэпутат Дзяржаўнай Думы Канстанцін Рыкаў. Ён нават распавёў, што кодавай назвай аперацыі было не імя «Леся», а «Цік-Так». Нягледзячы на тое, што пасьля Рыкаў заявіў, што яго ранейшыя сцьвярджэньні — няпраўда, усё, што ў апошнія дні робіць Рабцава, грае на руку Крамлю. Нават калі праўрадавыя сілы не прыцягвалі Лесю да бруднай працы, так ці інакш яна яе выканала.

На станцыі «Эхо Москвы» Леся зьявілася ў 2011 годзе. Неўзабаве яна стала правай рукой самога вядомага і найстарэйшага шэф-рэдактара федэральнага СМІ Аляксея Венядзіктава [якога за вочы ўсе завуць “венікам” з-за прычоскі. – Рэд.]. Ёй даставалася шмат часу ў эфіры, і слухачам яна запомнілася здольнасьцю крытыкаваць, часьцяком балансуючы на мяжы хамства. Больш сталыя калегі адмаўляліся зь ёй працаваць. Палова першапачатковага калектыву «Эха» пасварылася з-за яе зь Венядзіктавым. Некаторыя звольніліся. Але Венядзіктаў лічыў яе самай таленавітай маладой журналісткай і выдатным менеджарам. Яе было шмат усюды.

Прапаганда 8Пятага сьнежня расейскую медыя-прастору абляцела нечаканая навіна: Рабцава сыходзіць з «Эха». Яна – шпіёнка Крамля, Мата Хары ад СМІ. Дванаццатага сьнежня Рабцава стала гераіняй вельмі рэйтынгавай праграмы на расейскім дзяржаўным тэлеканале НТВ «Новыя рускія сенсацыі». Лейтматывам амаль гадзіннай гутаркі была «праўда і апазіцыя».

Рабцава вынесла на публіку «брудную бялізну», зь якой, па яе ўласных словах, яна сутыкнулася падчас працы на станцыі. Дзякуючы заступніцтву Венядзіктава, яна наблізілася да ўсіх апазіцыйных лідараў, перад ёй адкрываліся дзьверы ва ўсе звычайна вельмі пільныя апазіцыйныя лагеры. Цяпер усе іх яна апісвае ў чорных танах. Затое прэзідэнта Пуціна, ад якога яна, як кажа, стаяла «на адлегласьці працягнутай рукі», Леся ўсхваляе як чалавека разумнага і сабранага.

Сноўдэн у спадніцы

Рабцаву празвалі «Сноўдэнам у спадніцы». Па НТВ яна характарызавала вядомыя постаці, такія як Міхаіл Хадаркоўскі: «Ён мяне палохае». Згадвае яна і змагара з карупцыяй Аляксея Навальнага: «Гэта такі ж маніпулятар і правакатар, як і Хадаркоўскі». Пра экс-прэм’ера ўрада РФ Міхаіла Касьянава, які сёньня зьяўляецца лідарам дэмакратычнай апазіцыі, яна кажа так: «Страшны чалавек, агідны».

Шэф-рэдактар «Эха» Аляксей Венядзіктаў пасьля суботняга інтэрвю Лесі, напэўна, дрэнна спіць. Бо менавіта ён узяў яе ў Швайцарыю на вілу Хадаркоўскага, дзе нафтавы магнат неўзабаве пасьля свайго вызваленьня з турмы ў 2013 годзе сустрэўся са сваімі найбліжэйшымі паплечнікамі й сябрамі. Тады і ў галаву нікому не прыйшло, што Рабцава прысутнічае на вячэры для таго, каб зафіксаваць кампраметуючыя падрабязнасьці й зладзіць скандал, які дыскрэдытуе апазіцыю, чаго не ўдавалася яшчэ ніводнаму нашмат больш дасьведчанаму журналісту.

Але на самай справе вынікі яе шматгадовай разведвальнай працы па большай частцы ўяўляюць сабой нічым не пацьверджаныя плёткі, прыдатныя хіба што для жоўтай прэсы. Ніякіх канкрэтных даных аб карупцыі, сувязі з амерыканскімі сьпецслужбамі ці аб сексуальнай сапсаванасьці апазіцыйных лідараў няма. Усё, што ёсьць, гэта толькі заявы 24-гадовай маладой амбіцыйнай жанчыны.

Леся абвяргае тое, што была засланая ў самае сэрца апазіцыйнага радыё як шпіёнка Крамля. Яна толькі нібыта пераказвае свае ўражаньні.

На самой радыёстанцыі скандал не каментуюць. Праўда, у панядзелак шэф-рэдактар Венядзіктаў павесіў на дзвярах кабінета лісток з надрукаваным прабачэньнем…”.

(канец артыкула).

Карацей, на вайне, як на вайне – і сьмех, і грэх.

 

 

25 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Я з жонкай вельмі люблю глядзець па расейскаму ТВ шоу з удзелам Салаўьёва і Бабаяна. Больш па ТВ і глядзець нечага. Кідалася ў вочы што замежнікі заўжды праігрюць ў діскусіі, і да таго ж маюць тэмбры голасоў якія дрэнна чуваць. Ужо будуваў тлумачэння гэтым фактам. Не скажу што нас вядучые пераконвалі ў правільнасці палітыцы Пуціна. Не наадварот. Але думка што Захад бездапаможны і праіграе ў сутычках з Расеяй цвёрда замацоўвалася. Як што гэта было задачай гэтых перадач, то яны яе дамагаліся. І зноў я тут сядаю на свайго любімага канька. Толькі радікальны нацыяналізм кшталту польскага ці прыбалтыйскага можа абараніць народ ад любой самай дасканалай хлусні пуцінцаў. І я усё ж такі не веру што на гэтых перадачах частка украінцаў, палякі і нш. ёсць падстаўнымі асобамі. Даказ гэтага. У расейскіх фільмах пра вайну часцяком паказваюць немцаў і мне, і асабліва жонке дастакова пяці хвілін каб пераканацца што ролі немцаў выконвыаюць рускіе акторы. Раней расейцы бралі на ролю немцам прыбалтаў. Цяпер яны самі спраўляюцца з гэтым і ім роля немцаў ніяк не удаёцца. хаця здольнасці рускаіх ўлазіць ў скуру замежнікаў геніяльные. Доказ гэтаму вялікая колькасць савецкіх шпіёнаў якія наваднілі Захад перад 2- светавой вайной.

  2. Павел Біч кажа:

    Пакуль хадзіў за бульбай ў краму зразумеў чаму выканаць рускаму праўдзіва ролю замежніка ў кіно. ці ў ТВ амаль немагчыма, а ў жыцці (разведчыку-шпіёну) вельмі проста. Ў першым выпадку нацыянальнае павінна падавацца ў канцентарваным выглядзе і фальш адразу кідаецца ў вочы. У другім – і выгляд і манера паводзін і народные звычаі предстаюць ў вельмі разбаўленным відзе і таму не зауважаюцца. не кідаюцца ў вочы. І таму хутчэй за усё сірійцы прыжывуццы (прынамсі 99%) ў Еўропе. Застаецца толькі рэлігія. Але яе пераможа новый атэізм ў выглядзе постмодернізма. Гэта мяркую кашмар для Рэдакцыі, але іншага спосаба пазбегнуць АПОШНЕЙ Светавой вайны няма..

  3. vitaut kuplievic кажа:

    Я не зьяўляюся адмыслоўцам па прапаганьдзе й кантрпрапаганьдзе, але прапаганда падчас апошняга вэймэрскага сіндрому ў Расеі экстрапрафэсійная, экстраагрэсіўная і экстраэфэктыўная.
    У мінулым годзе еду з адным чалавекам. Той пытае, ці гэта я той бандыт спадар Віталь з Радуні. Кажу што той. Распавядае, што да іх у Ліду прыехалі з Данецку. Кажуць што мы жылі ў адзінай дзяржаве і ўсе будзем ваяваць за “вассаядзяненія”. Кажа, што ва Ўкраіне прыйшоў да ўлады УНФ — і што сталася. Мы заб’ём БНФ. У чалавека вочы шалёныя ад злосьці. Я распавёў яму, што ён — ахвяра вэймэрскага сіндрому. Многія ў Радуні абвясьцілі што яны з “рускага міра”. Людзі кажуць розную дурніцу, паводзяць сябе неадэкватна. Двое з Радуні распавядалі, што яны ваявалі ва Ўкраіне за “Наваросію”. Адна маладая дзяўчына ці жанчына (са сьвечкай не стаяў) мне казала што яна ніколі не загаворыць мпа-беларуску, бо гэта штучная мова, як і ўкраінская, што беларусы — штучны народ, як і ўкраінцы, што Беларусь і Ўкраіна — штучныя дзяржавы і г. д. Каб Радунь была ў складзе Расеі, то ў Радуні дазволілі б гадаваць сьвіней, а ня ўводзілі зону караньціну. ЛЮДЗІ ВЫГЛЯДАЮЦЬ НА ШЫЗАФРЭНІКАЎ
    Многія людзі ўжо ня вераць нават Лукашэнку, а вераць толькі Пуціну.
    Каляніяльны двухузроўневы сьвет: усё нізкае, нікчэмнае, мяйсцовае — беларускае, а ўсё вялікае, магутнае, цудоўнае сьвятарнае — расейскае зыходзіць. Беларускасьць асацыюецца ўжо не зь вясковасьцю, адсталасьцю, каўтуном у валасох, а з фашызмам які трэба зьнішчаць.
    Таму ўсе хто за ліцьвінска-беларускую народную дзяржаву павінны ўголас крычаць: “ВЫРУБІЦЕ РАСЕЙСКУЮ ІМПЭРСКУЮ ШЫЗАФРЭНІЮ!!! ВЫЛУЧЫЦЕ РАСЕЙСКІЯ ТЭЛЕКАНАЛЫ!!!”
    Няўжо наш рэжым яе не баіцца? А калі Пуцін з-за правалу варыянту Наваросія распачне варыянт Беларосія? Хто тады будзе Бацькаўшчыну бараніць? У нас патрыятызм ужо даўно — расейскі.

  4. Павел Біч кажа:

    Мне могуць заперчыць – якое прыжыванне азіятаў з еўрапейцамі? У Парыжы ў кварталы арабаў баяцца зайсці нават паліцэйскіе, час ад часу адбываюцца стычкі і іншых мейсцах Еўропы. А хто сказаў што гэта дрэнна. Медыкі зноўдуць што регулярные бойкі на вуліцах дапамагаюць псіхічнай разрядке і сжігаюць лішкі тлуста ў арганізмах, паніжаюць ціск і г.д. Успомнім, што ў часы старых войнах рэзка падала колькасць прастутдых і іншых захворнняў. Да таго ж з-за боек частка людзей будзе гінуць. Гэта таксама плюс. І меньше будзе нараджацца дзяцей, і яны бцдуць значна здаравейшымі чым ў сытым цяперашнем Захадзе. Не будуць працаваць прадпрыемтсвы? Так ад гэтага не будзе перапраізводства тавараў і палепшыцца экалогія. Так што перавагі міжрасавых, міжрэлігійных. міжнацыянальных боек на вуліцах відавочныя.
    Што да боязні ад страты Веры ў абсалютную патустароннюю інстанцыю занятую праблемамі людзей (Бог), то постмодернізм ў адрозненне ад старых безбожнікаў не ствярджае што Вера гэта хлусня і ашуканства. Ён сцтвярджае што Вера ў такі высокі ідэал гэта старой і безадказны лад жыцця і мыслення. Веры у сваіх багоў не паменьшылі гвалту сярод людзей (рабілі людзей больш безадказнымі). Яны зрабілі зло і гвалт больш канцентраваным.

  5. Павел Біч кажа:

    Сп. Вітаўт, шчыра прызнаюся, што у меня ужо закрадваюцца думкі пра непаўнаценнасць нашага народу. І тады вылазе тое аб чым нам цвярдзіць расейская прапаганда – што ВКЛ гэта дзяржава летувісаўю, а мы там былі гарматным мясам (чытаў аб гэтым ў летувіскай кніжыцы пра гісторыю) і што ў Рэчы Паспалітай верхаводзілі палякі і гэта было заканамерна, таму што яны былі разумнейшымі за нас. Ну скажы мне, ці так цяжка зразумець што нас к Расеі прывязвае назва з корнем “рус”?. А гэтые ідыёты сучасные прыхільнікі беларускасці мне адказваюць. што гістарычная Русь гэта не цяперяшняя Расея. Пагрузіліся з галавой ў мертвякоў ( ў Гісторыю), а трэба думаць, а дзецях і ўнуках. Я іх прашу пачынайце пісаць Вялікалітва-Беларусь. беларусы-літвіны ў сваіх незалежных СМІ. Баяцца і знаходзяць апраўданне – ад назвы нічога не залежыць. Я ім даказваю, што векавая. светавая практыка – меняць імя пры змене рэлігіі даказвае што назва моцна уплывае на свядомасць. Зноў маўчаць. Спадзеюцца на выбух збяднеўшых рабацяг. Але для яго рабацягам патрэбна мець гонар. а ён забіты назвай “белый рускі”. Палюбіць тое што вызначае табе як атростак нечаго іншага немагчыма. Ппалюбіць можна толькі адметнае, арыгенальнае. Зноў маўчаць. Баяцца кпінаў. Але Новае заўжды іх выклікае.

  6. Siarhiej кажа:

    Прынцып “фільтруй базар”:
    Ствараецца белы і чорны спіс СМІ. Крыніцы інфы з белага спісу праглядаюцца, а з чорнага – толькі ў выпадку калі трэба адказаць на хлусню. Усе расейскія і лукашэнкаўскія крыніцы інфы аўтаматычна заносяцца ў чорны спіс. Як белы так і чорны спіс трэба распаўсюджваць сярод знаёмых, таксама як і сам прынцып “фільтруй базар”. Існуе шмат крыніц якія ствараюць шум, луху, абышто, уводзяць ад рэчаіснасьці, … (напрыклад экстрасэнсы). Іх таксама ў чорны спіс.

  7. Siarhiej кажа:

    У 2013 г. Расея прадала ў Эўропу 161 млрд куб м газа на суму прыблізна 48 млрд даляраў (кошт 1000 куб м прыблізна 300 дал). Гэта 30% усяго газа ў Эўропе і больш 50% прыбытку Газпрома. Газ – зброя Расеі ў гібрыднай вайне.

  8. Алесь кажа:

    Яшчэ адзин паказальны фильм з Жырыкам и Сатаноуским – https://www.youtube.com/watch?v=mTofaC4rGIM

    • Алесь кажа:

      Сёння паглядзеу спасылку, а там написана, што “Видэа было выдалена карыстальникам”.
      Учора яно было, а сёння няма.
      Таму апавядаю што там Сатаноуски публична абяцае “адарваць яйки” нейкаму генерал-маёру. Пры гэтым бачна як Салауёу и Жырык яго падахвочваюць

  9. Licvin кажа:

    ”…ў жыццёвым акіяне троячнікі яшчэ дальтонікі і ўспрымаюць рэчаіснасць у чорна-белых фарбах. Іх хіба ў тым, што яны не атрымалі адукацыі, гэта значыць не навучыліся карыстацца ведамі, назапашанымі чалавецтвам за мінулыя тысячагодзі. Яны робяць жыццёвыя вынаходствы таго, што даўно вядома адукаванаму і выхаванаму чалавеку.
    Любое складанае жыццёвае пытанне троячнікі вырашаюць рашуча і проста. Жыццёвыя высновы для іх гучаць як лозунгі: «Хто не з намі, той супраць нас», «Калі вораг не здаецца, яго знішчаюць», «Без Расіі мы не пражывём», «На Захадзе нас ніхто не чакае» і г.д.
    Троечніку неабходна яснасць, і лозунгі даюць такую яснасць, і галоўнае – не трэба далей ламаць галаву. Недасведчанасць, адсутнасць сапраўднай адукацыіі, а іншы раз і слабыя прафесіянальныя навыкі, недахоп культуры – усё гэта замяняецца ягонай упэўненасцю ў адзіна правільным светапоглядзе, прынятым рашэнні. Шматварыянтнасць сусвету і самога жыцця – незразумелая з’ява для іх.
    У троечнікаў – рэфлекс выканання любой справы, пабудова асабістага і сямейнага жыцця пачынаецца, працягваецца і заканчываецца на ўзроўні трох школьных балаў. Гэты сярэдні школьны бал – тры ці тры з хвосцікам – руйнуе і калечыць шмат якія памкненні маладых людзей і тых, хто з імі звязаў свой лёс. Чалавек углядаецца ў жыццё і не бачыць прыгажосці ў працы, у чалавечых добразычлівых і культурных адносінах, у каханні да жанчыны, у творчай плённай дзейнасці…
    Стварэнне ворагаў для троечнікаў з’яўляецца першай жыццёвай неабходнасцю, бо дазваляе ўсе свае хібы, недасведчанасць, непрафесіяналізм, гультайства звальваць на ворагаў. Пры няўдачах – а няўдачы часта абкружаюць троечнікаў з усіх бакоў – яны вельмі прафесійна і хутка знаходзяць вінаватых, што правалілі адзіна правільнае рашэнне.
    Трагізм іх сутнасці у тым, што іх першая ступень свядомасці існуе на чорна-белым узроўні ўспрымання. Таму так часта яны імчаць на чырвонае святло, таму Закон, Канстытуцыя для іх пусты гук, галоўная для іх – мэтазгоднасць, вернасць ідэалам, а на практыцы – метафізіка і дагматызм.
    Фізычная сіла і наогул сіла ёсць альфа і амега жыццёвай філасофіі троечнікаў…”
    ”Беларуская палічка” ”артыкул Чалавек хвалі” з кніжкі ”Дзень, калі загінуў Апалон” Кастусь Травень.

  10. Vitaut Kuplievic кажа:

    Спадар Павал Біч!
    Можа мне падалося, тады даруйце, але калі мне не падалося, то Вы не зусім адрозьніваеце, аб не адрозьніваеце дзяржаву дынастычную эпохі дамадэрну і дзяржаву нацыянальную эпохі мадэрну. Хвароба многіх аматараў гісторыі, асабліва сярод палітыкаў і ідэолягаў у тым, што яны стан мадэрну або нават пастмадэрну пераносяць на дамадэрн. Адзін польскі дыплямат ацэнiваў дамадэрную гісторыю Польшчы з пункту гледжаньня асобы пачатку ХХІ ст. Гэта некарэктна.
    ВКЛ і Рэч Паспалітая Абоіх Народаў былі дамадэрнымі дзяржавамі. У іх складзе і жылі нашы продкі. Балтаславянскаму люду, народу каля 1500-1800 год. Таму гэтыя дзяржаўныя ўтварэньні – дзяржаўныя ўтварэньні нашых продкаў, гісторыю якіх павінны абавязкова вывучаць у школах і ВНУ.
    “Было як было…”: – пісаў Норман Дэйвіз у сваёй фундаментальнай працы “Гісторыя Эўропы”. Таму ствараць нейкія псэўдагістарычныя міталёгіі ня варта.
    Адносіны панаваньня-падпарадкаваньня ў дамадэрныя часы былі ня столькі па лініі люд-народ – люд-народ, колькі па лініі стан (саслоўе) – стан. Дамадэрныя соцыюмы – станавыя. Станы былі вышэйшыя (баяры, шляхта, духавенства) і ніжэйшыя (месьцічы, сяляны). Тое, што нашчадкі манархаў розных дзяржаў ці самі манархі шлюбаваліся паміж сабой у т. л. з палітычнымі мэтамі – было нормаю. Гэта ж дамадэрн! Іншая справа, што адносіны панаваньня-падпарадкаваньня на рэлігійнай глебе былі, але ў дзяржавах нашых продкаў яны не былі ўсеагульнай практыкай.
    Праявы дэспатызму манархаў і вышэйшых станаў былі, але яны не былі татальнымі як у Масковіі-Расеі.
    Таму ўжо пазьней шавіністыя розных гатункаў у сваіх працах спрабавалі спрасьціць ды сфальшывіць гісторыю дамадэрну. Атрымалася псеўданавуковая міталягізацыя гісторыі.
    Абсурдна выкідваць зь гісторыі нашых продкаў на падставе нашага суб’ектыўнага стаўленьня да іх дзейнасьці. Абсурдна спрашчаць гісторыю. Называць спольшчаную шляхту ці зрасейшчанае дваранства не беларусамі. Калі канкрэтныя роды мелі беларускія этнічныя карэньні, значыць яны – нашы продкі. Адкуль яны маглі ведаць, што ў ХІХ — пач. ХХ ст. кадыфікуюцца іхнія народныя балтаславянскія гаворкі і ўзьнікне літаратурная ліцьвінска-беларуская мова, а затым і ліцьвінска-беларуская дзяржаўнасьць ды дзяржава па этнанацыянальнай прыкмеце. Таму якое дзіва, што Т. Касьцюшка і К. Каліноўскі былі патрыётамі ВКЛ і Рэчы Паспалітае? Яны ж нашы славутыя продкі!!!

  11. Павел Біч кажа:

    Шаноўны сп. Куплевіч, я так зразумеў сэнс вашага каментара, што вы хочаце паказаць што калісьці было шчаслівые часы калі нацыяналізма не было і гэта было ў дамадэрне. Аб гэтым таксама казалі напалоханные немецкім фашызмам лібералы, аб гэтым казалі і марсісты. Апошніе – таму што нацыяналізм не укладваўся ў рамкі паліт-эканоміі Маркса. Нацыяналізм гдесьці на другім- трэццім мейсцы таксама і у беларускіх апазіцыянераў Між тым ён вечны. Спадканне з прадстаўніком іншага народа заўжды нараджала не толькі цікавасць. але і ненавісць. Як так челавек па-іншаму апранаецца, размаўляе на незразумелай мове, мае смешные народые звычаі! Дінастычные шлюбы ў дамадэрнай эпохе і былі сродкам пазбегнуць войнаў між рознымі народамі. гэта значыць прыцішыць нацыяналізм.Постмодерністы не адмаўляюць ў існаванні нацыяналізму. Аб чым сведчыць фраза амеріканскага філосафа Р. Рорті:”Спадзеванне, што прыніжэнне адных іншымі толькі за іх непадабенства (непахожасць) калісьці атамре, можна успрымаць толькі ў іранічным кантэксте”. Паварот постмодерністаў ад пошукаў Тождества (агульнага) да прызнання і жгучай цікавасці да адрозневанняў сведчыць што філасоўская асновы нацыяналізму ужо створана. Цяпер справа да сацыёлагаў і палітолагаў пабудаваць свае дактрыны і стратэгіі з улікам яго.
    З тым што шмат якія паняцця узнікшые ў эпоху мадэрна і постмодерна нельга выкарыстоўваць ў тлумачэннях дамадернага час. – з табой поўнасцью згодзен. Я шмат цітаваў аб гэтым. Але меня, як правіла не друкуюць, таму што не баяцца, таму што я чалавек непублічный. Цяпер, здаецца ужо зразумеў што каб цябе зразумелі трэба каб цябе баяліся, Так цяпер пайшлі праблемы са здаровьем- страчваю памяць, слых, вялікі ціск.
    Чалавек так пабудаваны, што ён зауважае толькі тое, што можа патлумачыць. Абсалютная ідэя узнікла ад матэматыкі піфагарыйцаў, да яе дабавілі маральнасць і узнік Бог хрысціян. Хрысціянства ўпітаўшы шмат чаго з іудаізма (народа прыніжаннага рімлянамі) нацыяналізм адмаўляла. Навука Новага часу таксама не цікавілася нацыяналізмам. Ім крышачку пачалі цікавіцца рамантыкі ў 18-19ст. а ў філасофіі нямецкіе мысляры (Фіхтэ) (зноў жа народ прыніжанный ў 18-19 ст. не маючый сваёй дзержавы). Першы удар па тождествам (І Богу і маралі іудейства) нанес Ніцше. З тых часоў філосафы былі занятые тым што знішчалі метафізіку і платанізм (ідэалізм) (якія, ствярджалі што існуе аб’ектыўная реальнасць якую чалавек (як люстэрка) ў сваіх тэорыях можа атразіць). Постмодерністы цяпер ужо не кажуць што гісторыя гэта абсалютная выдумка, казкі і байкі. Яны проста яе прыраўнялі да іншых сфераў пазнання – такіх як мастацтва, література. паэзія… Філасофію яны сільна прынізілі. Так што наперад, сп. Куплевіч, бярыце постмадерністаў ў настаўнікі і стварайце новую тэорыю цывілізайый.

  12. Licvin кажа:

    Мікалай Крукоўскі
    Бляск і трагедыя Ідэалу

    Змест

    І. Сацыяльны ідэал і беларуская ідэя.

    ”Самога Платона тагачасны тыран Дыянісі адразу ж пажадаў прадаць у рабства, як толькі той насмеліўся даваць яму парады адносна кіравання дзяржавай.”

    ” філасофія і павінна была б, не гаворачы ўжо аб агульным сэнсе жыцця чалавека і прыроды, займацца такімі важнымі і цікавымі пытаннямі, як, напрыклад, ідэалы, дэмакратыя і суверэнітэт. Пытаннямі, без пошуку адказу на якія не можа існаваць ні нармальны чалавек, ні нармальная дзяржава.”

    ”Раз не існуе беларускай філасофіі, значыць, не існуе і беларускай нацыянальнай самасвядомасці ўвогуле, бо філасофія якраз і з’яўляецца найвышэйшай мерай гэткай самасвядомасці. А паколькі і самасвядомасць адсутнічае, то якая ўвогуле можа быць размова, напрыклад, аб дзяржаўным суверэнітэце?”

    ”Сучаснасць, як вядома, уяўляе сабой ўвогуле толькi пэўную фазу працэса гiстарычнага
    развiцця, кропку паміж мінулым і будучым, i зразумець яе сутнасць i сэнс, а тым болей ролю ў ёй ідэалу, можна толькi на фоне ўсяго працэсу ў цэлым. Сучаснае чалавечае жыццё, падобна масту між двума берагамі, якраз і абапіраецца на мінуласьць і будучыню.”

    ”Высокаарганізаваная, насычаная інфармацыяй аб’ектыўная рэальнасць ёсць не толькі мёртвая, хаатычная сукупнасць матэрыяльных атамаў, а і жывая, адухоўленая сістэма, целам якой з’яўляецца прырода, а душою – Бог. Менавіта таму тэалогія сцвярджае, што і чалавек створаны па вобразу і падабенству Бога.”
    Мікалай Крукоўскі.
    Павел, калі вы цікавіцеся філасофіяй, то вазьміце на ўзбраенне геніяльнага еўрапейскага філосафа сучаснасьці Мікалая Ігнатавіча Крукоўскага. Ягоная філасофія збудавана на пазітыве, ён творца і наш з вамі абавязак даносіць да нашага грамадства ягоныя Ідэі і светапогляды.

  13. С.Высоцкі кажа:

    Насамрэч удзячны рэдакцыі сайту за грандыёзную аналітычную працу на ўзроўні вядучых ды заможных інфармацыйных агенцтваў..
    Проста калі бачыш маштаб сілаў зла, маштаб сатанізму і падлючасьці расейскай прапаганды, бярэшся за голаву…
    З якім монстрам мы суседнічаем, якія грошы, колькі тысячаў людзей кінутыя Крамлём на гнюсную справу…
    І гэта пры наяўнасьці такіх жудасных сацыяльных праблемаў, скоцкім жыцьці простых людзей у правінцыі, развале вытворчасьці, паўсюдных нявырашаных праблемах – укладваюцца мільярды ў “падлу…”Па іншаму гэтую справу не назавеш…
    Калгасны рэжым Лукашэнкі выглядае жалосна на фоне такіх глабальных пачвараў з пекла…
    У адрозьненьне ад многіх чытачоў сайту, я да вайны бываў у Расеі, і амаль кожны раз заставаліся эмоцыі блізкія да жаху, што ад Масквы, што ад Бранску, што ад Смаленску…Гэта так, на скорую руку, не апішаш…
    Бягом, падскокам, паўзком скарэй патрэбна ўцякаць ад “падлы”, любым манерам,любымі шляхамі, праз любы кошт…
    “Ці здолеюць беларусы гэта зрабіць у такім стане, пасьля саўка і этнацыду, татальнай русіфікацыі, абыдлячваньня, з такім кіраўніком дзяржавы і з такой афіцыйнай апазіцыяй?..”- застаецца вялікім пытаньнем…

  14. Павел Біч кажа:

    Сп Ліцвін, Я ведаю што ты захапляшься нашым філосафам М. Крукоўскім. Я чытаў толькі адзін яго артыкул ў сборічке выданнаму пару гадоў таму. Тое што ён інфармацыю лічыць мастком між матэрыяльным і ідэальным мне спадабалася. А ў астатнім ён ідэаліст, метафізік. платонік. Можа і памыляюся.

  15. Павел Біч кажа:

    Сп. Высоцкі, спачатку трэба прызнацца што апазіцыя і нац. Адраджэнне у нас атрымалі паразу. Апазіцыя не прызнае гэтага. Ну можа толькі пілітолаг Вусаў кажа аб безвыходнасці нашага становішча. Потым варта задацца пытаннем чаму кіргіцы, таджыкі і іншые народы былых Сав. Рэсп. культурна адрадзіліся. а мы не. Варта таксама пазбавіцца ідэалізму накшталт таго якім вы былі заражёные – маўляў, без свабоды Украіны не будзе свабоды і Беларусі. Украіна павольна рухаецца ў бок Еўропы. Мы рухаемся ў адваротным напрамку. Калі удзел нашых хлопцаў ў вайне на Украіне наблізіў развал Расеі, то гэта не азначае што нам стане лепей. Хутчэй наадварот. Пры цяперашнім стане нацыянальнага у нас Расея перасунецца на 600 км на захад і займе нашые землі, прырасце імі і да таго ж да нас рынуцца сотні тысячоў мігрантаў з Расеі, як ў краіну где пануе руская культура і есць парадак (пахне Еўропай). Гэта будзе ужо поўны канец магчымасям нашага культурнага Адраджэння.. Ну і нарэшцэ трэба задумацца што перашкаджае нараджацца у нас нацыяналістам і супраціўляцца русіфікацыі. Я лічу. гэта “рус” ў нашай назве і праваслаўье. На Украіне яны натуральные, у нас яны смяротные..

    • Алесь кажа:

      Спадар Павел, Беларуси перашкаджае адраджацца не стольки “рус” у нашай назве, кольки “юд” у “нашай” апазицыи…

  16. Павел Біч кажа:

    Сп. Алесь, прыглядзіцеся пауважлівей і “рус” і “юд” лёгка аб’ядноўваюцца каб задушыць літвінства. Для чаго пабудаваны помнік Я.Купале ў Ізраілі?

  17. Павел Біч кажа:

    Не зразумеў, сп. Алесь.. Спасылкамі ніколі не карыстаюся. (якія так любіць Рэдакцыя гэтага сайта.

    • Siarhiej кажа:

      Карыстайся спасылкамі, гэта нармальна! Націсні правай клавішай пацука на спасылку і выбяры “адчыніць у новым вакенцы”.

  18. Павел Біч кажа:

    Дзякуй сп. Сяргей, ты мяне выратаваў. “Адчыніць у новым акенце” я ніколі не націскаў. Ну цемната. А гдзе ў кампутары “пацук”? Я такога у сябе не бачыў.

  19. KuplievicVitaut кажа:

    Люды (этнасы,народы) иснавали здауна. Балтаславянскаму (лицьвинска-беларускаму) люду 1700-1500 год. Тольки у сярэднявеччы дзяржавы были дынастычныя, а не народныя (нацыянальныя). Аб гэтым я писау.
    Нашы продки цудоуна у часы ВКЛ разумели да якона люду яны адносяцца. Да балтаславянскага, лицьвинска-беларускага!!! Тольки яшчэ ня узьникла этна-нацыянальнай канцэпцыи нацыи

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы