nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Не забывайце пра Еўропу, паважаны прэзыдэнт!

Ліпень 21, 2009 | 27 каментарыяў

d095d097-d097d0a8d0901Хочам зафіксаваць на сайце цікавую падзею. Група інтэлектуалаў і былых палітычных лідэраў Еўропы (сярод іх такія вядомыя, як Валдас Адамкус, Вацлаў Гавэл, Лех Валенса, Вайра Віке-Фрэйберга) зьвярнуліся з адкрытым лістом да прэзідэнта ЗША, дзе просяць яго не забываць пра Цэнтральную ды Ўсходнюю Еўропу і дапамагчы ў супрацьдзеяньні палітыцы Масквы (тэкст ліста ўзяты адсюль: www.svaboda.org/content/article/1778773.html; выдзяленьні тоўстым шрыфтам і падкрэсьліваньні, як часта мы робім, зроблены намі).


Адкрыты ліст да адміністрацыі Б.Абамы ад Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы

Мы напісалі гэты ліст таму, што нас, як інтэлектуалаў і былых палітыкаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, глыбока турбуе будучыня трансатлянтычных адносін, а таксама якасьць будучых адносін паміж Злучанымі Штатамі і краінамі нашага рэгіёну. Мы выступаем ад саміх сябе як сябры і саюзьнікі Злучаных Штатаў, а таксама як сапраўдныя еўрапейцы.

Нашы краіны бясконца абавязаныя Злучаным Штатам. Многія з нас на ўласным досьведзе ведаюць, наколькі важнай была ваша падтрымка нашай волі да незалежнасьці ў цёмныя гады “халоднай вайны”. Узаемадзеяньне з ЗША і аказаная нам падтрымка сталі ключавой умовай нашага дэмакратычнага посьпеху пасьля таго, як дваццаць гадоў таму звалілася “жалезная заслона”. Каб ня бачаньне і лідэрства Вашынгтона, то наўрад ці мы сёньня былі б у NATO або нават у ЭЗ.

Мы рабілі усё магчымае, каб адказваць узаемнасьцю і рабіць гэтыя адносіны двухбаковымі. Мы зьяўляемся галасамі «атлянтызму» у NATO і ЭЗ. Нашы краіны ваявалі поруч з ЗША на Балканах, у Іраку, а цяпер і ў Аўганістане. Хоць, часамі, наш уклад можа здавацца сьціплым у параўнаньні з вашым, ён значны, калі вымяраць яго ў адсотках ад нашага насельніцтва і аб’ёму ВУП. У мінулым вы дапамаглі нам, падтрымаўшы лібэральную дэмакратыю і лібэральныя каштоўнасьці, а зараз мы зьяўляемся аднымі з вашых самых перакананых прыхільнікаў, калі гаворка ідзе аб прасоўваньні дэмакратыі і абароне і правоў чалавека па ўсім сьвеце.

Аднак, праз дваццаць гадоў пасьля сканчэньня “халоднай вайны”, мы бачым, што краіны Цэнтральнай і Усходняй Эўропы больш не ляжаць у аснове амэрыканскай вонкавай палітыкі. У той час як новая адміністрацыя Абамы ўсталёўвае прыярытэты вонкавай палітыкі, наш рэгіён ператвараецца ў частку сьвету, аб якой амэрыканцы больш не турбуюцца. І насамрэч часам у нас ствараецца такое ўражаньне, што шматлікія амэрыканскія службоўцы прыйшлі да высновы, што праблемы нашага рэгіёну былі вырашаныя раз і назаўжды, а зараз можна “паставіць галачку” і перайсьці да рашэньня іншых, больш неадкладных стратэгічных пытаньняў. Адносіны былі настолькі шчыльнымі, што шмат хто з абодвух бакоў мяркуе, што трансатлянтычная арыентацыя рэгіёну, а таксама яго стабільнасьць і росквіт, будуць працягвацца вечна.

Гэты пункт гледжаньня дачасны. Ня ўсё добра ані ў нашым рэгіёне, ані ў трансатлянтычных адносінах. Цэнтральная і Ўсходняя Эўропа стаіць на палітычных ростанях, і сёньня ў рэгіёне адчуваецца рост нэрвовасьці. Сусьветны эканамічны крызыс паўплываў на наш рэгіён ды, як і ўсюды, паўстае рызыка таго, што нашыя грамадзтвы замкнуцца на сябе і стануць менш узаемадзейнічаць з астатнім мірам. Адначасова, на зьнешнепалітычным небасхіле зьбіраюцца навальнічныя хмары. Як і вы, мы з нецярпеньнем чакаем вынікаў расьсьледаваньня Эўрапейскай камісіі, прысьвечанага першапрычынам расейска-грузінскай вайны. Але палітычнае ўзьдзеяньне гэтай вайны ужо адчуваецца ў рэгіёне. Шматлікія краіны да глыбіні душы ўстрывожаныя тым, што Атлянтычны альянс застаўся ўбаку ў той час, як Расея парушыла асноўныя прынцыпы Гэльсынскіх дамоў, Парыжскай хартыі і тэрытарыяльную цэласнасьць краіны, якая ёсьць чальцом натаўскага “Партнэрства дзеля міру” і Рады эўраатлянтычнага партнэрства – усё гэта ў імя абароны сфэры ўплыву на сваіх межах.

Нягледзячы на высілкі новых сваіх чальцоў, сёньня NATO выглядае слабей, чым калі мы далучыліся да яго. У шмат якіх з нашых краін альянс успрымаецца як нешта ўсё меней і меней значнае, і мы адчуваем гэта. Хоць мы і зьяўляемся паўнапраўнымі чальцамі альянсу, людзі задаюцца пытаньнем аб тым, ці будзе NATO гатова устаць на нашу абарону ў выпадку будучага магчымага крызысу. Еўрапейская залежнасьць ад расейскіх энэргарэсурсаў таксама выклікае заклапочанасьць наконт згуртаванасьці альянсу. Нядаўняя заўвага прэзыдэнта Абамы, зробленая ім на апошнім саміце NATO, калі ён адзначыў неабходнасьць стварэньня планаў надзейнай абароны ўсіх чальцоў альянсу, было доўгачаканай, але недастатковай у тым, каб зьняць асьцярогі з нагоды гатовасьці альянсу да абароны. Наша здольнасьць мець падтрымку насельніцтва ў сферы нашых сумесных з альянсам місій за мяжой залежыць ад таго, ці зможам мы паказаць, што асьцярогі з нагоды нашай уласнай бясьпекі знаходзяць свой адказ у працы NATO і шчыльным супрацоўніцтве са Злучанымі Штатамі.

Мы таксама павінны прызнаць, што папулярнасьць і уплыў Амэрыкі зьнізіліся ў многіх з нашых краін. Апытаньні грамадзкай думкі, уключаючы дасьледаваньне нямецкага “Фонду Маршала” пад назовам “Трансатлянтычныя тэндэнцыі”, паказваюць, што наш рэгіён таксама апынуўся схільным да хвалі крытыкі і антыамэрыканізму, якая накрыла ў апошнія гады Еўропу і прывяла да зьнікненьня сымпатыі да Злучаных Штатаў у гады Буша. Некаторыя рэгіянальныя лідэры заплацілі палітычнай кар’ерай за сваю падтрымку непапулярнай вайны ў Іраку. У будучыні яны, магчыма, будуць больш асьцярожныя, прымаючы на сябе палітычныя рызыкі, каб падтрымаць Злучаныя Штаты. Мы лічым, што пачатак працы новай адміністрацыі дае новую магчымасьць зьмяніць гэтую тэндэнцыю, але запатрабуе ад абодвух бакоў часу і высілкаў, каб аднавіць тое, што мы страцілі.

Еўразьвяз шмат у чым стаўся асноўным фактарам і ладам нашага жыцьця. Для шматлікіх людзей сувязі з ЕЗ падаюцца сёньня больш значнымі і важнымі, чым адносіны са Злучанымі Штатамі. У некаторай ступені гэта зьяўляецца лагічным вынікам інтэграцыі Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы ў ЕЗ. Нашыя лідэры і службоўцы праводзяць значна больш часу на Еўрапейскіх сустрэчах, чым на кансультацыях з Вашынгтонам, дзе ім часта даводзіцца рабіць шмат высілкаў, каб нашы галасы былі пачутыя. Вядома ж, інтэграцыю рэгіёна з ЕЗ можна толькі вітаць, і яна не абавязкова прывядзе да паслабленьня трансатлантычных адносін. Мы спадзяемся, што інтэграцыя Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы ў ЕЗ на самой справе ўзмоцніць стратэгічнае супрацоўніцтва паміж Еўропай і Амэрыкай.

Аднак, існуе небясьпека, што, замест таго, каб быць праатлянтычным голасам у ЕЗ, падтрымка больш глябальнага партнэрства з Вашынгтонам ў рэгіёне паступова зьнікне. У нашага рэгіёну не існуе традыцый прымаць на сябе больш глябальную ролю. Некаторыя пытаньні трансатлянтычных надзённых пытаньняў, напрыклад, глябальнае пацяпленьне, не знаходзяць у насельніцтва Цэнтральнай і Усходняй Эўропы таго ж водгуку, што і ў Заходняй Эўропе.

У Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе таксама адбываецца зьмена кіраўніцтва. Ля стырна апынаецца ўсё менш і менш лідэраў, якія вышлі з рэвалюцый 1989 году і на сабе адчулі ключавую ролю, якую адыграў Вашынгтон у замацаваньні нашых дэмакратычных зьменаў і ўключэньні нашых краінаў у NATO і ЕЗ. На сцэну выходзіць новае пакаленьне лідэраў, у якіх няма гэтых успамінаў, і якія праводзяць больш “рэалістычную” палітыку. У той жа час, былыя камуністычныя эліты, чые настойлівыя спробы кантраляваць палітычную і эканамічную уладу ў значнай меры спрыялі крызысу ў шматлікіх краінах рэгіёну, паступова зыходзяць з палітычнай сцэны. Бягучае палітычнае і эканамічнае замяшаньне і наступствы сусьветнага эканамічнага крызысу даюць дадатковыя магчымасьці сілам нацыяналізму, экстрэмізму, папулізму і антысэмітызму па усім кантынэнце, уключаючы і некаторыя з нашых краінаў.

Гэта азначае, што Злучаныя Штаты могуць страціць многіх са сваіх традыцыйных суразмоўцаў у рэгіёне. Новыя эліты, што прыходзяць ім на зьмену, могуць не падзяляць іх ідэалізм, або мець такія ж самыя адносіны са Злучанымі Штатамі, як пакаленьне, што стаяла ля стырна дэмакратычных рэформаў. Яны могуць з большым разьлікам падыходзіць да пытаньняў падтрымкі ЗША і быць больш местачковымі ў сваім бачаньні сьвету. У Вашынгтоне адбываюцца падобныя зьмены ў то час, як шматлікія лідэры і асобы, з якімі мы працавалі і на якіх разьлічвалі, сыходзяць з палітыкі.

Ну, і вядома, застаецца пытаньне таго, як мець справу з Расеяй. Нашы надзеі на тое, што адносіны з Расеяй палепшацца, і Масква, нарэшце, цалкам прызнае наш сувэрэнітэт і незалежнасьць пасьля таго, як мы далучымся да NATO і ЕЗ, не спраўдзіліся. Замест гэтага, Расея вяртаецца да ролі дзяржавы, што імкнецца да зьмены статуту-кво, і спрабуе праводзіць палітыку 19-га стагодзьдзя з дапамогай тактык і мэтадаў 21-га стагодзьдзя. На сусьветным узроўні, па большасьці пытаньняў Расея выступае ў ролі дзяржавы, якая падтрымлівае статут-кво. Але на рэгіянальным узроўні і па стаўленьні да нашых краінаў, яна усё больш імкнецца зьмяніць гэты статут-кво. Яна кідае выклік нашаму супольнаму праву на ўласны гістарычны досьвед. Яна сьцьвярджае, што знаходзіцца ў прывілеяваным становішчы, якое дазваляе ёй вызначаць нашы рашэньні, зьвязаныя зь бясьпекай. Яна выкарыстоўвае адкрытыя і тайныя прылады эканамічнай вайны, пачынаючы ад энэргетычнай блякады і палітычна матываваных інвэстыцыяй да подкупаў і маніпуляцый са СМІ, каб прасоўваць свае інтарэсы і аспрэчваць трансатлянтычную арыентацыю Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Мы вітаем “перазагрузку” амэрыканска-расейскіх адносін. Паколькі нашыя краіны разьмешчаны найбліжэй да Расеі [гэта няпраўда, ёсьць краіны, разьмешчаныя яшчэ бліжэй… – Рэд.], мы, натуральна, больш за іншых зацікаўленыя ў разьвіцьці дэмакратыі ў Расеі і паляпшэньні адносін паміж Масквой і Захадам. Але ў нашых сталіцах адчуваецца нэрвовасьць. Мы жадаем прыняць неабходныя меры для таго, каб занадта вузкае тлумачэньне заходніх інтарэсаў не прывяло да няслушных саступак Расеі. Сёньня мы турбуемся з нагоды таго, што Злучаныя Штаты і асноўныя Еўрапейскія дзяржавы могуць прыняць план Мядзьведзева, які прапануе замяніць існую структуру бясьпекі кантынэнту, заснаваную на каштоўнасьцях, нейкай “Дамовай дзяржаў”. Небясьпека палягае ў тым, што паўзучае запалохваньне і лабіяваньне з боку Расеі прывядуць да фактычнай нэўтралізацыі рэгіёну. У нашым рэгіёне існуюць розныя пункты гледжаньня адносна новай палітыкі Масквы, але існуе і агульны пункт гледжаньня, што нам неабходна глыбокае узаемадзеяньне са Злучанымі Штатамі.

Шмат хто ў рэгіёне з надзеяй глядзяць на адміністрацыю Абамы, чакаючы, што яна адновіць атлянтычныя адносіны як маральны арыентыр для яе ўнутранай і вонкавай палітыкі. Рашучая прыхільнасьць агульным лібэральна-дэмакратычным каштоўнасьцям ёсьць ключавым фактарам для нашых краін. Са свайго ўласнага гістарычнага досьведу мы ведаем розьніцу паміж тым, калі ЗША стаялі на абароне сваіх лібэральна-дэмакратычных каштоўнасьцяў, і тым, калі яны гэтага не рабілі. Наш рэгіён пацярпеў, калі Злучаныя Штаты саступілі канцэпцыі “рэалізму” у Ялце, і выйграў, калі ЗША выкарысталі сваю моц, каб змагацца за свае прынцыпы. Гэта было крытычна важна ў часы “халоднай вайны” і пасьля яе, калі для нас былі адчыненыя дзьверы ў NATO. Калі б на пачатку 1990-х гадоў перамогу атрымалі “рэалістычныя” погляды, сёньня мы не былі б ў NATO, а ідэя цэласнай, вольнай і мірнай Эўропы была б ня больш, чым далёкай марай.

Мы разумеем, што ваша адміністрацыя і вонкавая палітыка ЗША сутыкаюцца з сур’ёзнымі выпрабаваньнямі. Мы не жадаем папаўняць ужо наяўны сьпіс праблем. Замест гэтага, мы жадаем дапамагчы ў якасьці моцных праатлянтычных саюзьнікаў у складзе амэрыканска-эўрапейскага партнэрства, што ёсьць уплывовай сілай у падтрымку дабра ва ўсім сьвеце. Але мы ня ўпэўненыя, якім будзе наш рэгіён праз пяць або дзесяць гадоў, улічваючы ўнутрыпалітычную і зьнешнепалітычную нявызначанасьць, якую мы маем зараз. Сёньня нам трэба зрабіць шэраг правільных крокаў, каб гарантаваць, што трывалыя адносіны паміж Злучанымі Штатамі і Цэнтральнай ды Ўсходняй Эўропай, якія доўжыліся апошнія дваццаць гадоў, вытрымаюць выпрабаваньне часам.

Мы лічым, што цяпер самы час, калі і Злучаныя Штаты і Еўропа павінны паўторна інвэставаць у трансатлянтычныя адносіны. Мы таксама лічым, што цяпер самы час, калі Злучаныя Штаты і Цэнтральная і Усходняя Эўропа павінны ізноў аб’яднацца вакол новай і доўгатэрміновай пэрспэктывы. Усьведамляючы ўсе, чаго мы дамагліся за дваццаць гадоў з моманту падзеньня “жалезнай заслоны”, зараз самы час вызначыць новую праграму шчыльнага трансатлантычнага супрацоўніцтва на бліжэйшыя дваццаць гадоў.



Таму мы прапаноўваем наступныя крокі:


Першае. Мы упэўненыя, што сёньня Еўропа патрэбна Амэрыцы, а Злучаныя Штаты патрэбныя Еўропе ня менш, чым у мінулым. Злучаныя Штаты павінны ізноў пацьвердзіць сваё прызначэньне гуляць сур’ёзную ролю ў Эўропе і ясна прадэманстраваць, што зьбіраюцца і далей цьвёрда трымаць свае пазыцыі на кантынэнце, нягледзячы на надзённыя праблемы ў Аўганістане і Пакістане, на Блізкім Усходзе і ў Азіі. Са свайго боку мы павінны працаваць у нашых краінах і па усёй Еўропе, каб пераканаць нашых лідэраў і нашы грамадзтвы заняць больш глябальную пазыцыю і быць гатовымі да большай адказнасьці ў партнэрстве са Злучанымі Штатамі.

Другое. Патрэбна адраджэньне NATO, якое ёсьць найважнейшым зьвяном бясьпекі паміж Злучанымі Штатамі і Еўропай. Гэта адзіная вартая даверу гарантыя бясьпекі, якая ў нас ёсьць. Паўночнаатлянтычны альянс павінен пацьвердзіць сваю асноўную функцыю калектыўнай абароны у той час як мы адаптуемся да новых пагрозаў 21-га стагодзьдзя. Ключавым чыньнікам для нашай здольнасьці прымаць удзел у місіях NATO за мяжой ёсьць упэўненасьць у тым, што ў сябе дома мы знаходзімся ў бясьпецы. Таму мы павінны загаіць некаторыя раны з мінулага, якія мы нанесьлі самі сабе. Было памылкай не прыступіць да стварэньня належных планаў абароны для новых чальцоў, калі адбылося пашырэньне NATO. Альянс павінен зрабіць сваю прыхільнасьць абароне сваіх чальцоў праўдападобнай і стратэгічна супакоіць усіх удзельнікаў. Гаворка ідзе аб варыянтным планаваньні, папярэднім пазыцыяваньні войскаў, узбраеньняў і харчоў для ўзброеных сілаў нашага рэгіёну на выпадак крызысу, што першапачаткова і было прадугледжана ў Вальным акце NATO-Расея.

Нам таксама варта перагледзець працу Рады NATO-Расея і вярнуцца да практыкі, калі краіны-чальцы NATO вядуць дыялёг з Масквой, знаходзячыся на узгодненай пазыцыі. Калі гаворка ідзе аб Расеі, наш досьвед падказвае, што больш рашучая і прынцыповая палітыка па стаўленьні да Масквы ня толькі ўзмоцніць бясьпеку Захаду, але і, у выніку, прымусіць Маскву заняць больш згодлівую пазыцыю. Апроч таго, чым у большай бясьпецы мы будзем пачувацца ў рамках NATO, тым прасьцей будзе нашым краінам працягнуць руку Маскве і ўзаемадзейнічаць з ёю па пытаньнях агульных інтарэсаў. Гэта – патрэбны нам двухбаковы падыход, які павінен быць адлюстраваны ў новай стратэгічнай канцэпцыі NATO.

Трэцяе. Самым далікатным пытаньнем ёсьць заплянаванае Амэрыкай разгортваньне супрацьракетнага шчыта. Па гэтым пытаньні ў рэгіёне існуюць розныя пункты гледжаньня, і насельніцтва нашых краін часта займае процілеглыя пазыцыі. Незалежна ад ваенных пераваг гэтай схемы і канчатковага рашэньня Вашынгтона, гэтае пытаньне, тым ня менш, сталася (прынамсі, у некаторых краінах) знакам надзейнасьці Амэрыкі і яе прыхільнасьці рэгіёну. Тое, як будзе вырашанае гэтае пытаньне, можа аказаць значны уплыў на будучую трансатлянтычную арыентацыю гэтых краін. Невялікая колькасьць ракет, якія плянуецца разьмясьціць, ня могуць стацца пагрозай стратэгічным магчымасьцям Расеі, і Крэмль ведае гэта. Мы павінны вырашыць будучыню гэтай праграмы як саюзьнікі, базуючыся на стратэгічных перавагах і недахопах розных тэхнічных і палітычных канфігурацый. Альянс не павінен дазволіць неабгрунтаванаму процідзеяньню Расеі стаць тым чыньнікам, які вырашыць лёс супрацьракетнага шчыта. Поўная адмова ад праграмы або ўключэньне Расеі ў гэты працэс без папярэдніх кансультацый з Польшчай або Чэхіяй можа аслабіць узровень даверу да Злучаных Штатаў па усім рэгіёне.

Чацьвёртае. Мы ведаем, што аднаго NATO замала. Мы таксама жадаем і патрабуем большага ўдзелу Эўропы ў палепшаных і больш стратэгічных адносінах паміж ЗША і ЕЗ. Наша вонкавая палітыка ўсё часьцей праводзіцца праз Еўрапейскі зьвяз – і мы падтрымліваем гэта. Мы таксама жадаем мець агульную Еўрапейскую вонкавую і абаронную палітыку, адчыненую цеснаму супрацоўніцтву са Злучанымі Штатамі. Мы адстойваем гэты пункт гледжаньня ў ЕЗ. Але нам патрабуецца, каб Злучаныя Штаты перагледзелі сваё стаўленьне да Еўразьвязу і пачалі больш сур’ёзна ўспрымаць яго як стратэгічнага партнэра. Нам трэба зьвесьці NATO і ЕЗ разам, каб яны працавалі ў тандэме. Нам патрэбныя агульныя стратэгіі NATO і ЕЗ ня толькі па стаўленьні да Расеі, але і па шэрагу іншых новых стратэгічных выклікаў.

Пятае. Нам неабходна вырашыць пытаньне энэргетычнай бясьпекі. Пагроза пастаўкам энэргарэсурсаў можа аказаць неадкладны ўплыў на палітычныя сувэрэнітэт нашых краінаў, у тым ліку і як саюзьнікаў, якія прымаюць агульныя рашэньні ў рамках NATO. Таму гэтае пытаньне павінна стаць трансатлянтычным прыярытэтам. Хоць ЕЗ нясе вялікую частку адказнасьці за энэргетычную бясьпеку, у Злучаных Штатаў таксама ёсьць роля ў гэтым працэсе. Без амэрыканскай падтрымкі трубаправод Баку-Тбілісі-Джэйхан ніколі ня быў бы пабудаваны. Энэргетычная бясьпека павінна стаць неад’емнай часткай амэрыканска-эўрапейскага стратэгічнага супрацоўніцтва. Краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы павінны лабіяваць мацней (і з вялікім адзінствам) унутры Еўропы неабходнасьць дывэрсыфікаваньня крыніц энэргіі, пастаўшчыкоў і транзытных маршрутаў. Мы таксама павінны выступаць на карысьць цьвёрдай юрыдычнай праверкі злоўжываньняў Расеі сваім манапольным становішчам і картэльнай уладай на еўрапейскім рынку. Але амэрыканская палітычная падтрымка гэтых працэсаў будзе гуляць ключавую ролю. Гэткім жа чынам Злучаныя Штаты могуць згуляць важную ролю ў наступным замацаваньні сваёй падтрымкі газаправода “Набука”, асабліва ў тым, што да выкарыстаньня сваіх адносін з асноўнай транзытнай дзяржавай Турцыяй. Акрамя таго, ЗША могуць падтрымаць злучны трубаправод Поўнач-Поўдзень у Цэнтральнае Эўропе і тэрміналы зваджанага газу ў нашым рэгіёне.

Шостае. Ня варта грэбаваць людскім чыньнікам. Нашы наступныя пакаленьні павінны бліжэй пазнаць адзін аднаго. Нам варта песьціць і абараняць мноства адукацыйных, прафэсійных ды іншых супольнасьцяў і сяброўскіх адносін, якія ёсьць асновай нашага сяброўства і саюзніцтва. У гэтым стаўленьні візавы рэжым ЗША застаецца перашкодай. Абсурдным ёсьць той факт, што Польшча і Румынія, якіх можна назваць двума найбуйнейшымі і самымі праамэрыканскімі дзяржавамі ў Цэнтральнай і Усходняй Эўропе, і што актыўна спрыяюць ЗША ў Іраку і Аўганістане, дагэтуль ня ўключаныя ў бязьвізавы рэжым. Неверагодна, што такі крытык ЗША, як французскі антыглябаліст Жазэ Баве (Jose Bove), ня мусіць мець візу, каб уехаць у Злучаныя Штаты, а былы актывіст руху “Салідарнасьць” і ўладальнік Нобэлеўскай прэміі міру Лех Валенса вымушаны яе атрымліваць. Гэтае пытаньне будзе вырашана толькі ў тым выпадку, калі прэзыдэнт Злучаных Штатаў зробіць яго прыярытэтным.

Крокі, праведзеныя намі разам з 1989 гады, нельга назваць маленькімі або няважнымі для гісторыі. Нашы агульныя посьпехі ёсьць правільнай падставай для трансатлантычнага адраджэньня, якое патрабуецца нам сёньня. Таму мы верым, што нам таксама варта задумацца над стварэньнем Таварыствы Спадчыны (Legacy Fellowship) для маладых лідэраў. З моманту рэвалюцый 1989 году мінула два дзесяцігодзьдзі. Гэта – цэлае пакаленьне. Нам трэба новае пакаленьне, каб аднавіць трансатлянтычнае партнэрства. Варта распрацаваць праграму, якая будзе вызначаць тых маладых лідэраў па абодва бакі Атлянтыкі, здольных рухаць наперад трансатлянтычны праект, на будаўніцтва якога мы выдаткавалі апошнія дваццаць гадоў.

У завяршэньне скажам, што прыход да улады новай адміністрацыі ЗША ўсяліў у нашы краіны вялікія надзеі на аднаўленьне трансатлянтычных адносін. Гэта – магчымасьць, якую нельга ўпусьціць. Мы, аўтары гэтага ліста, на ўласным досьведзе ведаем, наколькі важныя адносіны са Злучанымі Штатамі. У 1990-е гады пад разуменьнем Еўропы ўвогуле мелася і разуменьне Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Удзел Злучаных Штатаў быў крытычна важным для замацаваньня міру і стабільнасьці па ўсім кантынэнце, ад Балтыкі да Чорнага мора. На сёньня задача заключаецца ў тым, каб захаваць Цэнтральную і Ўсходнюю Еўропу ў ролі стабільнай, актыўнай і праатлянтычнай часткі нашай шырокай супольнасьці.

У гэтым і ёсьць ключ да нашага посьпеху ў справе адраджэньня Альянсу, якога жадае дамагчыся адміністрацыя Абамы, што падтрымліваем і мы. Гэты працэс запатрабуе ад абодвух бакоў новага прысьвячэньня і ўкладу ў гэтыя адносіны. Але калі мы ўсё зробім правільна, узнагарода можа стацца вельмі рэальнай. Зрабіўшы правільныя крокі цяпер, мы можам паставіць нашы адносіны на новую, цьвёрдую апору ў будучыні.

Валдас Адамкус (Valdas Adamkus), былы прэзідэнт Літвы

Марцін Бутора (Martin Butora), былы амбасадар Славакіі ў ЗША

Эміль Канстанцінеску (Emil Constantinescu), былы прэзідэнт Румыніі

Паволь Дэмеш (Pavol Demes), былы міністар міжнародных адносін і дарадца прэзыдэнта Славакіі

Любаш Даброўскі (Lubos Dobrovsky), былы міністар абароны Чэхіі

Мацьяш Эршы (Matyas Eorsi), былы дзяржсакратар Вугоршчыны

Іштван Дзьярмаці (Istvan Gyarmati), амбасадар, прэзыдэнт Міжнароднага цэнтра дэмакратычных рэформаў у Будапешце

Вацлаў Гавэл (Vaclav Havel),
былы прэзыдэнт Чэхіі

Расьціслаў Качар (Rastislav Kacer), былы амбасадар Славакіі ў ЗША

Сандра Кальніетэ (Sandra Kalniete),
былы міністар замежных спраў Латвіі

Карэл Шварцэнберг (Karel Schwarzenberg), былы міністар замежных спраў Чэхіі

Міхал Ковач (Michal Kovac), былы прэзідэнт Славакіі

Ян Красьцеў (Ivan Krastev), кіраўнік Цэнтра лібэральных стратэгій у Сафіі, Баўгарыя

Аляксандр Квасьнеўскі (Alexander Kwasniewski), былы прэзідэнт Польшчы

Март Лаар (Mart Laar), былы прэм’ер-міністар Эстоніі

Кадры Ліік (Kadri Liik), дырэктар Міжнароднага цэнтра абаронных дасьледаваньняў у Таліне, Эстонія

Янаш Мартоні (Janos Martonyi), былы міністар замежных спраў Вугоршчыны

Януш Онышкевіч (Janusz Onyszkiewicz), былы віцэ-старшыня Еўрапейскага парламенту, былы міністар абароны Польшчы

Адам Ротфэльд (Adam Rotfeld),
былы міністар замежных спраў Польшчы

Аляксандр Вондра (Alexandr Vondra), былы міністар замежных спраў і віцэ-прэм’ер Чэхіі

Вайра Віке-Фрэйберга (Vaira Vike-Freiberga), былы прэзідэнт Латвіі

Лех Валенса (Lech Walensa),
былы прэзідэнт Польшчы


Ад рэдакцыі:

Маем беспрэцэдэнтны факт. Два дзясяткі прадстаўнікоў дзевяці краін Цэнтральнай Еўропы – Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Славакіі, Чэхіі, Вугоршчыны, Румыніі, Баўгарыі праз галаву кіраўніцтва Еўразьвязу зьвярнуліся да новага прэзідэнта ЗША і яго адміністрацыі дапамагчы вырашыць шэраг праблем у гэтых краінах. У падмурак сваёй просьбы яны паклалі “пераканаўчыя” аргументы – нагадалі тое, што іх краіны шмат зрабалі, дзеючы ў фарватары палітыкі ЗША; што пры гэтым падпісанты многім ахвяравалі асабіста; выказалі ўдзячнасьць ЗША за падтрымку ў мінулым; заявілі аб сваім жаданьні захаваць саюзьніцкія адносіны з ЗША і надалей; прыгразілі аб магчымасьці страты даверу і павагі да ЗША ў іх краінах у будучыні.

У прынцыпе, гэта крок адчаю, які нясе ў сябе ня толькі патэнцыял вырашэньня праблем, але і стварэньня новых – пагаршэньня адносін з кіраўніцтвам Заходняй Еўропы. На такі крок людзі ідуць, калі ўжо няма чаго губляць…

Пра што гэта сьведчыць?

Пра тое, што механізмы Еўразьвязу не працуюць так, як планавалася, абяцалася і ўяўлялася. ЕЗ знаходзіцца ў істотна падзеленым стане – на заходнюю і ўсходнюю часткі, “старую і новую Еўропы”.  

У дадатак, гэтую сітуацыю актыўна выкарыстоўвае расейская імперыякратыя, якая імкнецца павялічыць унутрыеўрапейскі раскол, шантажуючы ЕЗ у пытаньнях энергазабесьпячэньня і выкарыстоўваючы гістарычную забыўлівасьць новых палітычных эліт й іх цягу да “прагматычнага” падыходу, адыходу ад ідэалаў, каштоўнасьцяў (апошняе – відавочная праява бюракратычнай дэградацыі).

Дайшло да таго, што пералічаныя краіны – сябры НАТА і Еўразьвязу – пачалі істотна клапаціцца пра ўласную бясьпеку!

Зьвярніце ўвагу, пра ўсё гэта гаворым ня мы – пра гэта ўжо адкрыта заяўляюць дасьведчаныя палітычныя лідары, хай сабе і былыя, краін Цэнтральнай Еўропы!…   

Думаем, усё пералічанае – дастатковы грунт для наступнай высновы: Еўразьвяз, не пасьпеўшы сфармавацца і разьвіцца, ужо знаходзіцца ў крызісным стане.   

Пра гэты стан, пра тое, што нельга ісьці тым шляхам цэнтралізацыі-касмапалітызацыі-хаатызацыі Еўропы, якім пайшла еўрапейская бюракратыя, папярэджвалі ня толькі мы, а і Эмануіл Кант (https://nashaziamlia.org/2009/05/18/2212/#more-2212), Уладзімір Букоўскі (https://nashaziamlia.org/2007/04/10/621/), Поль Бельен (https://nashaziamlia.org/2007/06/30/737/). Можа, варта прыгледзецца і да Жазэ Бавэ, якога крытыкуюць аўтары ліста?

Таму зьдзіўляе, што былыя палітычныя лідары імкнуцца вырашаць праблемы Цэнтральнай Еўропы праз “рашучую прыхільнасьць лібэральным каштоўнасьцям”, змагаючыся з “нацыяналізмам і антысемітызмам”. Мы ведаем гэтыя рэцэпты, якія вынікаюць зь цяперашняй ліберальнай ідэалогіі: “… а абязьлюдзелую Беларусь засяліць выхадцамі з Афрыкі й Азіі” (https://nashaziamlia.org/2009/03/26/1994/).

Выбачаемся за банальнасьць, але выкарыстаньне такой ідэалогіі – гэта ўсё роўна, што тушыць пажар бензінам…

Што ж, хай сабе “тушаць”, а мы тым часам зноў зьвяртаемся да чытачоў з пытаньнем: спадарове, ці хто працягвае верыць у лозунг “Беларусь у Еўропу”?


27 каментарыяў

  1. abdul кажа:

    Eŭropu z Rasiejaj djabłu ŭ dupu. Daruj mnie Boža… Biełaruś – u Kaŭkaski Emirat!

  2. VITAL кажа:

    abdul напісаў(ла):
    Ліпень 21, 2009 у 14:18

    Eŭropu z Rasiejaj djabłu ŭ dupu. Daruj mnie Boža… Biełaruś – u Kaŭkaski Emirat!

    прабачце, але вы, баценька, даўб..б! у эмірат едзьце самі, і як мага хутчэй!

  3. abdul кажа:

    Nu Vitalka, ty vaspanie, jak tam u vas kažuć, kruty. Džyhit adnym słovam. Ale nia treba tak narvavacca. Vaspana ŭ kožnym razie u Emirat nia prymuć, leksika nia ta. S takoj leksikaj tolki ŭ rasieju radzimu kuźkinu mać.

  4. Aleh кажа:

    Усходняя Эўропа не можа быць моцнай без Беларусі. Адраджэньне ВКЛ непазбежна. Не будзе больш ні зласлівых ні ліберальных імперый.

  5. VITAL кажа:

    Абдулка, у эмірат, хутчэй, хутчэй! Бо паясоў шахідаў на ўсіх ня хопіць! І гурыі ў раю цябе не дачакаюцца!

  6. abdul кажа:

    Panie Vitalu, pra šachidaŭ i huryi Vaspanu lepiej pamaŭčać bo zdajecca mnie što Vaspan pra heta ničoha nie razumieje. Maju pytańni da Vašeci ale pierš chacieŭ by daviedacca ci kamientary da artykułaŭ voś tut https://nashaziamlia.org/2009/05/11/2162/#comments i voś tut https://nashaziamlia.org/2009/04/06/2042/#comments Vaspan pisaŭ ci niejki inšy VITAL.

  7. abdul кажа:

    Spadziajusia što z panam VITALem usio dobra , ničoha nie zdaryłasia, a na pytańnie majo jon nie adkazuje bo nadta zaniaty. Miž tym paŭtaru. Biełaruś – u Kaŭkaski Emirat!

    Maju paradu da Redakcyi. Dumaju što było b vielmi dobra kab sajt nashaziamlia.org mieŭ svoj forum.

  8. Siarhiej кажа:

    “Беларусь у Эўропу, а Лу ў ж…!” – гэта ня кепскі падыход. Але тут пад Эўропай маецца ідэальная Эўропа, якая існуе ў нас як мара. А рэальная Эўропа, натуральна, значна горшая. І не абавязкова ўступаць у Эўразвяз, спачатку трэба скарыстацца эўрапейскім вопытам у той ступені што адпавядае нацыянальным інтарэсам.

  9. VITAL кажа:

    abdul, я з хрыстапрадаўцамі дыскусій не вяду..
    лепшый адказ ісламчшыкам–вадародная бомба на Меку (гэта маё прыватнае меркаваньне).

  10. VITAL кажа:

    Siarhiej, я думаю, што “Беларусь — у Эўропу”, ня ёсьць аналагам “Беларусь– у Эўразьвяз”, гэта трэба проста канкрэтова акрэсьліць і зафіксаваць.

  11. Белоснежка кажа:

    Знатный борец за права человека VITAL показал своё истинное лицо.

  12. Merdok кажа:

    Галiна Арцёменка, вось да чаго даводзяць “культуры баявой сякеры” i доказы арыйскага паходжання беларусаў.
    VITAL жадае бросiць вадародную бомбу на Мекку.

    VITAL, вы iсцiнны арыец! Я спадзяюся, што бомба будзе самаробная прыватна вамi.

  13. Рэдакцыя кажа:

    На жаль, вымушаны ўмяшацца ў дыскусію і заявіць:
    Мы катэгарычна не падзяляем прыватнага меркаваньня паважанага сп-ра ВІТАЛЯ, ужытага вышэй. Мы лічым, што кожны народ на сваёй этнічнай тэрыторыі мае права мець тую культуру і рэлігію, якую лічыць каштоўнай для сябе. Ён мае таксама поўнае права бараніць сваю культурна-рэлігійную ідэнтычнасьць. А ўсе іншыя народы і іх прадстаўнікі мусяць гэты выбар паважаць… Аналагічнае стаўленьне ў нас да нашай уласнай, беларускай, культуры і ўсіх тых рэлігійных вераваньняў (язычніцтва, аўтакефальнага праваслаўя), якія мелі нашы продкі. Усё гэта – наш СТРАТЭГІЧНЫ прынцып!
    Адначасна зьвяртаем увагу сп-ра Мэрдака, што “культура баявой сякеры i доказы арыйскага паходжання беларусаў” ня маюць нічога агульнага ні з хрысьціянствам, ні з выказваньнем сп-ра ВІТАЛя.
    Таксама зьвяртаем увагу сп-ра Абдула, што лозунг “Biełaruś – u Kaŭkaski Emirat!” – таксама гучыць досыць правакатыўна…
    З нагоды падзеі прапануем сп-ру ВІТАЛю (калі вышэй пададзены допіс ёсьць сапраўды ягоным) выбачыцца перад тымі, хто лічыць іслам важным для сябе. Ці мала што можа быць з чалавекам – ну, не падумаў дастаткова…
    А перад гэтым просім прабачэньня за яго самі.

  14. abdul кажа:

    VITAL напісаў:Ліпень 24, 2009 у 01:13
    “abdul, я з хрыстапрадаўцамі дыскусій не вяду..”

    Пане Віталю, можа Васпан калі ласка мог бы патлумачыць хто такі хрыстапрадаўца? Калі ня мне дык іншым людцам.

    Некалькі ўзораў са Сьвятога Карана.
    2:87. Мы даравалі Мусе (Маісею) Пісаньне й паслалі ўслед за ім пасланьнікаў, аднаго за другім. Мы даравалі Ісе (Ісусу), сыну Мар’ям (Марыі), ясныя знаменьні й узмацнілі яго Сьвятым Духам (Джібрілем). Няўжо кожнага разу як пасланьнік прыносіў вам тое, што было вам не да спадобы, вы паводзіліся пыхліва й задзіралі насы, называлі махлярамі адных і забівалі іншых?

    2:136. Скажэце: “Мы ўверылі ў Аллаха, а такцама ва ўсё, што было паслана нам і што было паслана Ібрагіму (Абрааму)”, Ісмаілу (Ізмаілу), Ісхаку (Ісааку), Якубу й каленам (дванацаць сыноў Якубавых), што было даравана Мусе (Маісею) й Ісе (Ісусу) і што было даравана прарокам іх Госпадам. Мы нe адрожніваем паміж імі, і Яму аднаму мы пакараімся.”

    3: 45-55. Вось сказалі анёлы: “О Мар’ям (Марыя)! Запраўды, Аллах радуе цябе весткаю аб слове ад Яго, імя катораму – Месія Іса (Ісус), сын Мар’ям (Марыі). Ён будзе паважаным у гэтым сьвеце і ў Апошнім жыцьці і будзе адным з набліжаных. Ён будзе размаўляць да людзей будучы у калысцы і будучы дарослым і будзе адным з праведнікаў.”
    Яна сказала: “Гаспасдару! Як я магу мець сына, калі мяне не кранаўся ніводны мужчына”. Ён сказаў: “Так Аллах стварае што пажадае! Калі Ён прымае рашэньне, то варта толькі сказаць Яму “Будзь!” – як гэта здараецца. Ён навуча яго Пісаньню й мудрасьці, Таўрату (Тора) й Інджылу (Евангельле). Ён зробіць яго пасланьнікам да сыноў Ісраіла (Ізраіля): “Я прынёс вам знаменьне ад вашага Гаспадара. Я зраблю вам з гліны падабенства птушкі, падзьму на яго і яно стане птушкай з дазваленьня Аллаха. Я вылячу сьляпога й пракажонага й ажыўлю нябожчыкаў з дазваленьня Аллаха. Я раскажу вам што вы ядзіцё і што прыпасаеце ў сваіх дамох. Запраўды, у гэтым ёсьць знаменьне для вас, калі толькі вы ёсьць вернікамі. Я прыйшоў каб пацьвердзіць запраўднацьць таго, што было да мяне ў Таўраце (у Торы), і каб дазволіць вам частку таго, што было вам забаронена. Я прынёс вам знаменьне ад вашага Госпада. Бойцeся ж Аллаха й падпарадкоўвайцеся мне. Запраўды, Аллах – мой Гаспадар і ваш Гаспадар. Пакланяйцеся ж Яму, бо такі ёсьць просты шлях!”
    Калі Іса (Ісус) адчуў іх няверые, ён сказаў: “Хто будзе маім дапаможнікам на шляху да Аллаха?” Апосталы сказалі: “Мы – дапаможнікі Аллаха. Мы уверылі ў Аллаха. Будзь жа сьведкам таго, што мы ёсьць мусульманамі! Гаспадару наш! Мы уверылі ў тое што Ты паслаў і пайшлі за пасланьнікам. Запішы ж нас у лік сьведкаў.”
    Тыя хто няверыў (з ліку юдэяў) хітрылі. Але ж Аллах – найлепшы з хітрыцоў.
    Вось сказаў Аллах: О Іса (Ісус)! Я упакою цябе і ўзьнясу цябе да Сябе. Я ачышчу цябе ад тых, хто ня ўверыў, а тых хто пайшлі за табой я ўзвышу да самага Дня уваскрошаньня над тымі хто ня ўверыў. Тады вы ўсе верніцеся да Мяне, і Я рассужу паміж вамі ў тым, дзеля чаго вы спрачаліся.

  15. VITAL кажа:

    Я, насамрэч, ня маю вадароднай бомбы, і не шкадую аб гэтым. Але лічу, што у НАШАЕ цывілізацыі выйсьце толькі накшталт такога. І я зусім не зьбіраюся прачынацца пад воплі муэдзінаў.
    За што мне трэба выбачыцца–дык гэта за зьняважлівыя словы ў бок Абдула: “даўба…”, шчыра выбачаюсь, бо гэта было па-хамску. Лічу,што гэта няправільна, нават, калі Абдул рэальна нас правакаваў сваім “эміратам”.
    Што тычыцца “арыйскасьці і баявых сякераў”, дык гэта зусім ня мае дачыненьня да маіх словаў, ня ведаю, як тут можна сувязь знайсці.
    За “зьнявагу ісламу” не выбачаюсь, бо яе не было. Лічу т.зв. іслам богамерзкай ідэялёгіяй, наветай Мухамеду бесамі. Той, хто гэтага не разумее–зразумее, калі яму “шахіды” будуць адразаць галаву, бо мэтай існаваньня ісламскай “уммы” (супольнасьці) ёсьць “сусьветны халіфат”, і без аніякіх кампрамісаў. А загнаць у іслам людзей, што маюць розум і цьвярозае мысьленьне бяз гвалту немагчыма, таму рыхтуйцеся…
    Абдул, вы хрыстапрадавец, бо сьвядомае адмаўленне святой ахвяры Хрыста за вас і ёсьць здрадай. Цытаты з Карану можаце не прыводзіць, бо я цудоўна ведаю ўсё, што там напісана.
    Рэдакцыі прапаную спыняць рэлігійныя спрэчкі, бо ўсё роўна ні да чога не даспрачаемся.

  16. Рэдакцыя 2 кажа:

    Сапраўды, паважаныя наведвальнікі, рэлігійныя і міжрэлігійныя спрэчкі сталі ўзьнікаюць у нас надта ж часта і нярэдка недарэчна – зусім ня ў сувязі з тэмай таго ці іншага матэрыяла. Просім чытачоў у далейшым гэта ўлічваць.

  17. abdul кажа:

    Ліпень 24, 2009 у 10:41 VITAL напісаў: За што мне трэба выбачыцца–дык гэта за зьняважлівыя словы ў бок Абдула: “даўба…”, шчыра выбачаюсь, бо гэта было па-хамску. Лічу,што гэта няправільна, нават, калі Абдул рэальна нас правакаваў сваім “эміратам”.
    Što tabie majo vybačeńnie, panočku. Chaj BOH tabie daruje. JAHO prasi kab daravaŭ tabie hrachi tvaje. Žadnych pravakacyjaŭ z majho boku nia było. Ščyra vykazaŭ svaju dumku bo peŭny što heta byłob Biełarusi na karyść i što inšych realnych varyjantaŭ jakija b byli na karyść Biełarusi nie nadta j vidać. Dovadaŭ što ja pamylajusia Vaspan nia pryvioŭ, ale adrazu pačaŭ brydka łajacca kirujučy havorku ŭ bok ad temy artykuła.

    Ліпень 24, 2009 у 10:41 VITAL напісаў: За “зьнявагу ісламу” не выбачаюсь, бо яе не было.
    Ale adrazu paśla hetaha VITAŁ piša: ” Лічу т.зв. іслам богамерзкай ідэялёгіяй, наветай Мухамеду бесамі.” Vialiki BOŽA! Dyk što tady jość źniavaha?

    Ліпень 24, 2009 у 10:41 VITAL напісаў: Абдул, вы хрыстапрадавец, бо сьвядомае адмаўленне святой ахвяры Хрыста за вас і ёсьць здрадай.
    Dziŭlusia ja. Ja, jak i kožny zapraŭdny musulmanin, hatovy baranić, kali treba to j zbrojna, Isusa j maci jahonuju Maryju ad usialakaje brydoty što lijuć na ich tyja chto nia vierać. A Vaspan mianie zavieš chrystapradaŭcam! Ja, jak i kožny zapraŭdny musulmanin, ščyra vieru što Isus viernicca na Ziamlu kab uratavać ludziej ad Antychrysta a źniščyć jaho, dy kab ustalavać na Ziamli Paradak BOŽY. A Vaspan mianie zavieš chrystapradaŭcam! Voś Vaspan ŭ kamentarach da inšych artykułaŭ piša pra masonaŭ, Novy Paradak, pra toje što “Сусьветны ўрад — гэта “урад” Антыхрыста, пра што было даўно сказана і прадказана…” i hetak dalej. Dyk ja, jak musulmanin, tut z Vašeciaj całkam zhodny. Mienavita tak, budujuć stalec dla Antychrysta. Ale ž dzie tyja vajary chryścijankija jakija b suprać hetaha zmahalisia? Na razie z hetaj navałaj djabłavaj zmahajucca achviarujučy žyćciami svaimi i ŭsim što majuć tolki mudžachiedy. A Vaspan nas zavieš chrystapradaŭcami! Dziŭny ty chryścijanin, panie Vitalu.

  18. Уладзімер Русаковіч кажа:

    “крок адчаю.. Пра што гэта сьведчыць?”
    Ліст не па адрасе, бо “адкрыты”. Былыя кіраўнікі агучылі “не.. стварэньне належных планаў абароны для новых чальцоў.. варыянтнага планаваньня, папярэдняга пазыцыяваньня войскаў, узбраеньняў і харчоў для ўзброеных сілаў.. Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы”, якая такім чынам пападае ў “саступку Расеі”.
    То бок перадумовы паўтору дзіўнае вайны 1939-1940 гадоў ёсьць.

  19. abdul кажа:

    І што, цікава, адказаў Абама?

  20. Явалад кажа:

    За што Вiталь i рэдакцыя просяць прабачэньня? Сабакам – i фiнал сабачы.

  21. abdul кажа:

    Finał budzie u Dzień Apošniaha Sudu. Inša AŁŁAH.

  22. Merdok кажа:

    Рэдакцыя не бачыць сувязь памшж “культурай баявоя сякеры” i атамным удары па мусульманам? А памiж гонарам арыйскасцi i атамным удары па мусульманам вы бачаце сувязь? На жаль сама Галiна Арцёменка не адказвае на гэтыя пытаньнi нi ў гэтай тэме, нi ў былой.

  23. Рэдакцыя 3 кажа:

    Сп-р Мэрдок,
    па-першае, вы да рэдакцыі сайта не належыце, таму просім не заяўляць нічога ад нашага імя, нават у форме запытаньня (нашы прынцыпы дастаткова адназначна выказаны ў Сьветагляднай і Беларускай дактрынах; за выхадку сп-ра ВІТАЛя мы, як вы можаце бачыць, прабачэньне папрасілі, у далейшым падобныя каментары будзем проста выдаляць);
    па-другое, яшчэ раз раім не спрабаваць зьвязваць абсалютна нязьвязаныя рэчы – асабліва тыя, што не зьвязаны ні ў гістарычным часе, ні ў геаграфічнай прасторы;
    па-трэцяе, просім фармуляваць вашыя пытаньні больш ясна, бо мутныя пытаньні й каментары могуць успрымацца як правакацыя.

  24. VITAL кажа:

    сапраўды, кожны разумее тое, што хоча разумець..
    я не заклікаў да “атамнага Ўдару па мусульманах”, прынамсі, паспрабуйце змадэляваць як гэта можа быць, калі яны нават у Беларусі… Пра вадародную бомбу было напісана, што гэта магчымы АДКАЗ ісламшчыкам (ісламістам-фанатыкам), то бок, калі сітуацыя дойдзе да таго, што яны атрамаюць атамную зброю, то гэта МОЖА БЫЦЬ АДКАЗАМ НА ІХ АГРЭСІЮ. Зразумела, спадзяюся..
    Да таго ж, я ня ёсьць кіраўніком такога кшталту, што мае магчымасьць прымаць такія рашэньні..
    Плюс, мае хрысьціянскія перакананьні не дазваляюць заклікаць да зьнішчэньня мільёнаў людзей за іхныя рэлігійныя перакананьні (мы ж не ісламісты)–гэта зразумела?
    ЗЬЯЎЛЕНЬНЕ ГЭТАГА ПОСТУ ВЫКЛІКАНА ІНСІНУАЦЫЯМІ АДНОСНА МАІХ МІНУЛЫХ ВЫКАЗВАНЬНЯЎ

  25. Белоснежка кажа:

    Не оправдывайтесь. Не оправдаетесь.

  26. abdul кажа:

    Ліпень 27, 2009 у 14:03 VITAL напісаў(ла):
    ….калі яны нават у Беларусі…

    A što ciabie, panočku, ździŭlaje? Čamu “нават”?

  27. Verschnik кажа:

    ”вялікія надзеі на аднаўленьне трансатлянтычных адносін” — гэты крык душы еўрапейскіх інтэлектуалаў сведчыць аб шмат чым. Тут ёсьць аб чым падумаць. Трэба зразумець, што нічога ЗША не робіць экспромтам, доўгатэрміновыя стратэгічныя планы гэтай адзінай супердзяржавы распісаны на шмат год уперад. ”наклонілі” (вельмі ёмкі і трапны выраз) Югаславію, потым Ірак, зараз Лівію ”нахіляюць”, потым мабыць Іран. Зараз ЗША узялося за ”abdulau”, не перабудуемся мы, ціскане і Беларусь. Не абавязкова займаць пазіцыю ”кабета мые падлогу”, дастаткова схіліць галаву, што сведчыць, што мы прызнаём вяршэнства і главенства супердзяржавы ў сучасным свеце. Наогул верыць сёння нельга нікому. Трэба быць як тая Фінляндыя, ціхенька прытулілася, смокча з Расеі і ўсім добра.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы