nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

2.2.1. Этнацыд беларусаў

Аляксей Знаткевіч прымусіў апраўдвацца кіраўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту (ЕГУ). Так трымаць!

9 жніўня, 2007 | 2 каментарыя

Рускамоўнасьць ЕГУ і “Дойча вэле”, татальная адсутнасьць падтрымкі беларускамоўным выкладчыкам ВНУ ў Беларусі й сапраўдным беларускім дэмакратам – ганебныя прыклады палітыкі Захаду, якія падкрэсьліваюць, што “беларуская дэмакратыя” для ўплывовых заходніх колаў ня больш, чым пусты гук. Мы адмыслова сочым за падобнымі справамі, таму не маглі не заўважыць інтэрвю, якое ўзяў карэспандэнт радыё “Свабода” Аляксей Знаткевіч у дырэктара цэнтру завочнай і дыстанцыйнай адукацыі ЕГУ Рыгора Мінянкова.

Рэдакцыя.

Далей »

Partal Prauda пра мясцовую прадажную бюракратыю – цяперцаў (частка VІ)

7 ліпеня, 2007 | Няма каментараў

Далей »

“Юшчанка зьвярнуўся да досьведу гітлераўскага міністра” (Д пр-п 58)

2 чэрвеня, 2007 | Няма каментараў

��п�а�да.JPG

Разьмешчаны ніжэй трохі скарочаны і закавычаны тэкст нейкага Міхаіла Вазьнясенскага, які ўзяты з жоўтага сайта www.pravda.ru, мы выстаўляем для таго, каб прадэманстраваць пазіцыю расейскіх імперыякратаў і імперастаў што да ўкраінізацыі ва Украіне. Паглядзіце, да якой жывёльнай нянавісьці яны даходзяць у сваім бясьсільлі спыніць страту аднаго з галоўных інструмантаў імперскай палітыкі ва Украіне – “русский язык”. Здаецца, іх задаволіў бы толькі стан поўнага рабства “брацкага народу”, яго канчатковае зьнішчэньне праз этнацыд і асіміляцыю – г.зн., якраз тое, што поўным ходам ідзе ў Беларусі. Са свайго боку мы вельмі радыя посьпеху нашых братоў і суседзяў на поўдні, бо тое, што для імперыякратаў і імперастаў зьяўляецца няшчасьцем, ва ўсіх нармальных людзей ёсьць прычынай для радасьці.

Рэдакцыя.

““На Украіне няма ўкраінізацыі, а пачалася брутальная дэрусіфікацыя, і, на жаль, яна зьдзяйсьняецца пад патранатам прэзідэнта Віктара Юшчанкі”.

Далей »

Перамога патрэбна. Але над кім? (Д пр-п 56)

18 мая, 2007 | Няма каментараў

Алесь Астроўскі

ЯднанÑ�Ñ�.JPG 

1. Папярэдняе тлумачэньне.

Напісаны наркомаўкай тэкст, які пададзены ніжэй – гэта адкрыты ліст генералу Фралову, які быў перададзены яму роўна тры гады таму (канец траўня 2004 году). Тады ж па законах жанру ён быў перададзены і сп-ру Сярэдзічу – галоўнаму рэдактару “Народнай волі” – для друкаваньня ў газеце. Прайшло некалькі тыдняў,  Сярэдзіч артыкул не надрукаваў, а, між тым, Фралоў і Скрабец пачалі галадоўку (лета 2004 году). Таму ліст было вырашана не друкаваць. Цяпер жа, у сувязі з тым, што каманда Фралова (разам зь ім Скрабец, Парфяновіч, Сініцын) пачала “інтэгравацца з Расеяй” яшчэ больш актыўна, чым гэта робіць апошнім часам Лукашэнка (гл. фота ўверсе – дакументальнае сьведчаньне нядаўняга, на шчасьце, правальнага мерапрыемства новых інтэграстаў), а таксама ў сувязі з нядаўняй штучнай гістэрыкай вакол тэмы “Вялікай айчыннай” і чарговай спробай прыватызаваць яе ахвяры (усё для таго, каб расейская імперыякратыя магла вярнуць сабе кантроль над Прыбалтыкай, Польшчай, іншымі краінамі), дадзены ліст з аднаго боку зноў стаў актуальным, а з іншага – вярнулася магчымасьць яго абнародаваць. Ліст важны таксама як доказ таго, што сп-ра генерала ўжо даўно папярэджвалі… 

Далей »

Толькі наперад

15 мая, 2007 | Няма каментараў

Зянон Пазьняк (Выступ на травеньскім Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ, 13 траўня 2007 г.)

�аз�н�к.JPG

Зьвяртаю ўвагу Сойму на характарыстычную прыкмету, якая выяўляецца вельмі выразна цяпер у беларускім грамадзтве – узмацненьне антыбеларускай палітыкі. Здавалася б, пасьля нафта-газавага канфлікту з Масквой і філіпікаў супраць Пуціна рэжым мусіў бы ўнесьці нейкую карэктыроўку ва ўнутраную палітыку на карысьць нацыі. Нічога падобнага, якраз з дакладнасьцю да наадварот. Рэзка ўзмацніўся перасьлед беларускай школьнай і навучэнскай моладзі за беларускую мову і беларускія погляды. Выявілася, што ў школах існуе сістэма сексотаў сярод настаўнікаў, якія адсочваюць ідэёвых беларусаў і даносяць на вучняў у КГБ. Маладых людзей цяпер арыштоўваюць за нацыянальныя патрыятычныя погляды, рыхтуюць суды пад выглядам “за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі”.

Далей »

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы