nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Архіў за Чэрвень, 2009

Гнілыя зубы старай патаскухі — “Эўропы” (Д пр-п 120)

Чэрвень 30, 2009 | Каментары (7)

Барыс Керзач, Алесь Астроўскі

d09fd090d0a0d095Усе гады́, якія мы працуем у сеціве, тлумачым, што шлях прагрэсіўнага разьвіцьця Беларусі скіраваны ўверх (а ня так, як лічаць некаторыя: калі кепска зьлева, трэба рухацца ўправа), што трэба разьлічваць на стварэньне ўласнай самастойнай, аднім словам — суб’ектнай, прабеларускай сілы і ў меншай ступені разьлічваць на дабрадзеяў ці на ўсходзе, ці на захадзе. Ня раз з нагоды гэтай паставы ў нас была “радасьць са сьлязьмі на вачах” — падзеі паказвалі на вернасьць нашай пазіцыі, але мелі негатыўнае значэньне для нашага народа. Аднак, як высьвятляецца, стратэгічныя сьветаглядныя прынцыпы так лёгка не мяняюцца. Патрэбна праца і праца. Сёньня мы падаем тры чарговыя матэрыялы, якія выкрываюць дэфектыўнасьць абсалютнага ўспрыняцьця лозунга “Беларусь – у Эўропу!”, як і яго носьбітаў… Пачнем з матэрыяла Валянціна Жданко “Спачатку — мараторый, потым — статус у ПАРЭ”, пададзенага тут: www.svaboda.org/content/article/1760756.html.

Далей »

Ці хто дапаможа нам?

Чэрвень 29, 2009 | Няма каментараў

Франц Аўдзей

d090d19ed0b4d0b7d0b5d0b9-d0a4d180d0b0d0bdd1861

Чалавек у крытычнай сітуацыі, кожны на свой лад і ў меру сваіх асабістых уласьцівасьцяў, вырашае свае праблемы. Часта ён зьвяртаецца па дапамогу да сяброў. Значна складаней, калі ў бядзе знаходзіцца краіна, якая, уласна кажучы, ня мае сяброў. Пра так званы ўсходні вектар трапна напісалі Павел Біч і Алег Гаеўскі ў артыкуле “Нашае сёння”, таму няма неабходнасьці паўтарацца. Нацыянальна сьвядомыя беларусы і, перш за ўсё інтэлегенцыя, павінны стварыць новыя сілы супраціву каланізацыі краіны. Гэтаму будзе супраціў як на Ўсходзе, так і на Захадзе. Розныя ваколпалітычныя хаўрусы, каб застацца пры сытнай кармушцы, будуць перафарбоўвацца, перафармоўвацца, словам, рабіць усё, каб не дапусьціць да сьвядомасьці людзей ідэі нацыянальнага адраджэньня Беларусі.

Далей »

У гэтым пытаньні будзе, як ва Украіне

Чэрвень 26, 2009 | Каментары (11)

Барыс Керзач

d093d0b5d0bdd0b0d186d18bd0b4Мяне трохі зьдзіўляе пазіцыя некаторых нашых беларускіх дзеячаў, для якой якраз і прызначаны выраз “101-е кітайскае папярэджаньне”. Я кажу пра перадпапярэдні матэрыял, прысьвечаны ініцыятыве і працы сп-ра Якавенкі. У цэлым добрая справа, але я пра стыль. Вы думаеце, цяперскае начальства РБ ня ведае, што робіць этнацыднае злачынства? Ведае! Вы думаеце, яго пра гэта не папярэджвалі? Папярэджвалі! Шмат разоў і ўсе апошнія 15 гадоў. Для гэтага былі створаны і ТБМ, і ТБШ, і ТБВШ. Дарэчы, сп-р Астроўскі – ініцыятар стварэньня і кіраўнік ТБВШ [Таварыства беларускай вышэйшай школы. – Рэд.] – яшчэ ў 1996 годзе сабраў подпісы ледзь не сотні выкладчыкаў усіх трох універсітэтаў Гародні пад зваротам, у якім новае начальства заклікалася да пераводу Вышэйшых навучальных устаноў Беларусі на беларускую мову [зварот быў перададзены ў Вярхоўны Савет РБ, у Раду міністраў, у Гродзенскі аблвыканкам. – Рэд.]. Пару гадоў таму была выдатная акцыя КХП з папярэджаньнем чыноўнікаў аб адказнасьці за этнацыд [гл. nashaziamlia.org/2007/08/31/868 – Рэд.]. Вось цяпер ініцыятыва Белага і Якавенкі… Аналагічных зваротаў дзясяткі, але з вынікамі пакуль слабавата. Таму мне здаецца, варта зайсьці і зь іншага боку. На пачатак давайце пазнаёмімся зь некаторымі падзеямі ва Украіне (узята адсуль: http://top.rbc.ru/politics/25/05/2009/305908.shtml).

Далей »

Дазвольце не пагадзіцца…

Чэрвень 25, 2009 | Каментары (10)

Рэдакцыя

d0afd0bad0b0d0b2d0b5d0bdd0bad0b0-d09fd0b0d0b7d18cd0bdd18fd0baПрацуючы над папярэднім матэрыялам, мы сутыкнуліся са спрэчкай, якая разгарэлася ў кастрычніку летась на старонках “Народнай волі” паміж сп-рамі Васілём Якавенкам і Зянонам Пазьняком. Спрэчка была справакаваная выхадам кнігі ўспамінаў Галіны Вашчанкі (цяпер Пазьняк) “Беларусь у сэрцы”. Праз гэтую кнігу абодва названыя вышэй сп-ры абвінавацілі адзін аднаго ў розных грахах. Мы палічылі неабходным зафіксаваць факт дадзенай спрэчкі. Падаем спачатку пазіцыю сп-ра Якавенкі, затым Пазьняка, а затым і нашыя развагі.

Далей »

Спыніць вынішчэньне беларускай мовы : Зварот да Лукашэнкі, да кіраўнікоў заканадаўчай і выканаўчай улады, да ўсіх грамадзян Беларусі

Чэрвень 25, 2009 | Каментары (4)

Васіль Якавенка (каардынатар; гл. фота) і яшчэ больш за 200 сяброў і прыхільнікаў грамадзянскай ініцыятывы “Інстытут нацыянальнай памяці”

d092d0b0d181d196d0bbd18c-d0afd0bad0b0d0b2d0b5d0bdd0bad0b0

Нядаўна да цяперашніх ўладаў Беларусі быў дасланы зварот, сэнс якога выказаны ў загалоўку, а поўны тэкст падаецца ніжэй. Гэты зварот быў надрукаваны ў газеце “Наша слова” №24 (915) за 17 чэрвеня 2009 г., а таксама “Нашай нівай” (гл. http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=27179), сайтам “Пагоні” (http://pagonia.org/index.php?option=com_content&task=view&id=31105&Itemid=20). Пэўную інфармацыю аб падзеі падало і радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/article/1753194.html). Мы заўсёды гатовыя падтрымаць падобныя ініцыятывы, а іх арганізатарам з прыемнасьцю выказаць падзяку. Ніжэй падаем тэкст звароту і наш кароткі каментар да яго.

Рэдакцыя.

Далей »

Мусульманская дэмакратыя – “дэмакратыя” ня горшая за хрысьціянскую, ліберальную ці сацыялістычную (Д пр-п 119)

Чэрвень 22, 2009 | Каментары (8)

Віктар Увераў

d086d180d0b0d0bd

 

Апошнім часам мы рэдка карыстаемся паслугамі сайта рускіх шавіністаў “арі.ру” з-за таго, што іх імперскасьць, шавінізм і верагодная прыналежнась да расейскіх сьпецслужбаў выпінаюць усё больш выразна. Аднак выпадкі, калі іх матэрыялы ў значнай ступені адпавядаюць і нашым поглядам, усё яшчэ бываюць. Да такіх належыць і пададзены ніжэй артыкул, прысьвечаны пазіцыі што да нядаўніх выбараў у Іране (артыкул узяты з www.ari.ru./doc/?id=3288).

Рэдакцыя.

Далей »

НОТА

Чэрвень 10, 2009 | Каментары (5)

Яўген Мурашка

d09cd183d180d0b0d188d0bad0b0-d0bfd180d0b0d182d18dd181d182-21

 

 

 

З 8-га па 29-е верасьня у Беларусі плануецца правядзеньне шырокамаштабнага вучэньня “Захад” з удзелам дзьвюх расейскіх армій у поўным складзе. Калі браць за узор штатны расклад 58-й расейскай арміі, якая ўдзельнічала ў агрэсіі супраць Грузіі, то у лічбах гэта можа выглядаць наступным чынам:

Далей »

Перадвыбарчыя разборкі ў апазіцыі. Акт І (частка 2)

Чэрвень 10, 2009 | Каментары (10)

Аляксандр Мілінкевіч

d0bfd0b0d0bbd18fd0bad196-d0bcd0b0d181d0bad0b0d0bbd196

 

 

У адказ на зьяўленьне артыкула М.Падаляка ў рэдакцыю “НВ” быў дасланы ліст А.Мілінкевіча і яго артыкул. І.Сярэдзіч нэрвова адрэгаваў на пасланьне Мілінкевіча, але яго артыкул надрукаваў (26.05.2009   №79-80). Ніжэй мы падаем усе гэтыя дакументы – ліст Мілінкевіча, адказ на яго Сярэдзіча, артыкул Мілінкевіча сё ўзята з http://www.nv-online.info/index.php?c=ar&i=14494) – а затым і наш кароткі каментар.

Рэдакцыя.

Далей »

Перадвыбарчыя разборкі ў апазіцыі. Акт І (частка 1)

Чэрвень 9, 2009 | Каментары (6)

Міхаіл Падаляк

d09fd0b0d0b4d0b0d0bbd18fd0ba-d09cd196d0bbd196d0bdd0bad0b5d0b2d196d187Набліжаецца чарговая правальная (і гэта ўжо бачна цяпер) прэзідэнцкая выбарчая кампанія. У апазіцыі ажывілася традыцыйная валтузьня, зьмет якой ня мае ніякага дачыненьня да інтарэсаў беларусаў, а зьвязаны ў асноўным з перахопам рэсурсаў і выкананьнем агентурных заданьняў прарасейскіх імперскіх ці празаходніх псеўдаліберальных сіл. Відаць, пачаткам гэтай валтузьні варта лічыць артыкул вядомага правакацыйнага журналіста М.Падаляка, які “Народная воля” надрукавала 19 траўня г.г. у №75-76 (адрас у сеціве: http://www.nv-online.info/index.php?c=ar&i=14390). Мы вырашылі зафіксаваць падзею. З гэтай мэтай мы падаем артыкул і Падаляка, і рэакцыю на яго А.Мілінкевіча. Як звычайна, у канцы мы пададзім наш кароткі каментар на абодва матэрыялы.

Рэдакцыя.

Далей »

А хто стварыў Творцу?

Чэрвень 2, 2009 | Каментары (21)

Віктар Дольнік

d094d0bed0bbd18cd0bdd196d0baПрацягваем шукаць «карані рэлігіі» ў псіхічных уласьцівасьцях чалавека. Падаем версію вядомага расейскага этолага (эталогія – навука аб паводзінах жывёл) В.Р.Дольніка. Ніжэй выстаўлены невялікі адаптаваны ўрывак зь яго кнігі «Выйшлі мы ўсе з прыроды. Размовы пра паводзіны чалавека ў кампаніі птушак, зьвяроў і дзяцей» (кніга выйшла ў 1996 г., нашмат апярэдзіўшы Докінза). Яшчэ ніжэй пададзены наш каментар. Матэрыял ілюструе фота аўтара і вокладка яго новай кнігі.

Рэдакцыя.

Далей »

  • Старонкі

  • Рубрыкі

  • Апошнія запісы

  • Архівы